Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Апреля 2015 в 22:28, реферат
У XII - першай палове XIII ст. Усходняя Еўропа перажывала перыяд палітычнай дробнасці. На пачатку XIII ст. тут ўзвысіліся некалькі центраў, якія прэтэндавалі на ролю “збірання” рускіх зямель. Аднак знешнепалітычная сітуацыя пагоршылася:
1. У вусці Заходняй Дзвіны, на землях ліваў (Лівоніі), залежных ад Полацка, з’явіліся нямецкія каланісты, якія ў 1200 г. заснавалі г.Рыгу. а ў 1202 г. – духоўна-рыцарскі (крыжацкі) Ордэн мечаносцаў. Крыжакі імкнуліся забяспечыць манаполію на гандаль па Заходняй Дзвіне. Гэта супярэчыла эканімічным і палітычным інтарэсам Полацка. Палачане спрабавалі сілай аднавіць свае пазіцыі ў Лівоніі, аднак усе намаганні скончыліся безвынікова.
Уводзіны
1. Перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.
2. Галоўныя прычыны фарміравання новай дзяржавы.
3. Праўленне Міндоўга.
4. Праўленне Віценя і Гедыміна.
Знешнепалітычная дзейнасць Віценя і Гедыміна.
5. Праўленне Альгерда і Кейстута.
Дынастычная барацьба пасля смерці Альгерда.
6. Праўленне Вітаўта ў ВКЛ.
Знешняя палітыка Вітаўта.
7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ.
Сельскагаспадарчая вытворчасць.
Рамяство.
8. Эвалюцыя саслоўнай структуры і палітычнага ладу ў ВКЛ.
9. Культура Беларусі ў другой палове XIII – першай палове ХVI стст.
Адраджэнне і рэфармацыя.
Старажытная пісьменнасць.
Духоўная і матэрыяльная культура.
Кнігадрукаванне.
Архітэктура.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Заключэнне
Хрышчэнне Ягайлы, ягоны шлюб і каранацыя адбыліся ў 1386 г. Аднак падчас каранацыйных урачыстасцяў успыхнуў мяцеж – Андрэй Альгердавіч з дапамогай лівонскіх рыццараў уварваўся ў беларускае Падзвінне, адначасова смаленскі князь паспрабаваў вярнуць сабе Мсціслаў. Мяцеж быў задушаны, але дынастычны крызіс абвастрыўся зноў: Вітаўт другі раз уцек у Прусію, прызнаў васальную залежнасць ад Ордэна і абяцаў перадаць яму частку зямель, якія яму ўдасца захапіць пры дапамозе крыжакоў.
6. Праўленне Вітаўта ў ВКЛ
Ягайла быў вымушаны пайсці на саступкі. У 1392 г. у маёнтку Вострава каля Ліды паміж ім і Вітаўтам падпісана пагадненне. Вітаўту перадавалася ўлада ў ВКЛ. Пад час праўлення Вітаўта (1392-1430) ВКЛ дасягнулавяршыні сваей магутнасці. Вітаўт ажыцявіўунутраныя рэформы: ліквідаваў многія аўтаномныя княствы, увёў намесніцтвы і ваяводствы. У 1413 г. была заключана Гарадзецкая інія з Польшчай, па якой права заняцця вышэйшых пасад ў дзяржаве прызнавалася выключна за католікамі.
Вітаўт праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Прыярытэтным напрамкам буў усходні. У 1395 г. ён захапіў Смаленск, а ў 1398 г. усталяваў кантроль над Ноўгарадам. Войска Вітаўта ажыцявіла паспяховы паход супраць татар да р. Дон, авалодала землямі ў нізоўях Дняпра. Межы ВКЛ дасягнулі Чорнага мора. Вітаўт выношваў планы поўнага падпарадкавання Русі пры дапамозе свайго стаўленіка ў Залатой Ардзе. Разгром войска ВКЛ ў бітве не р. Ворксла ў 1399 г. часова прыпыніў яго планы. Аднак у пачатку XV ст. Вітаўт распаўсюдзіў сваю ўладу на ўсход да вярхоўяў р. Ака. Яго ўладу прызнавалі Ноўгарад і Разань, на некаторы час нават Вялікае княства Маскоўскае, дзе правілі яго дачка і малалетні ўнук, было ўключана ў сферу яго ўплыву.
На заходнім напрамку абастрэнне адносін з крыжакамі вакол Жамоўці прывяло да т.зв. “Вялікай вайны” (1409-1411), у якой аб’яднаныя сілы ВКЛ і Польшчы разбілі войска Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам, што стала пачаткам яго заняпада.
Ператварэнне ВКЛ у хрысцянскую дзяржаву і вайсковыя поспехі Вітаўта павысілі яго аўтарытэт. Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі прапанаваў Вітаўту каралеўскую карону. Аднак палякі перахапілі яе на дарозе і схавалі. Не дачакаўшыся каранацыі Вітаўт памёр ў 1430 г.
6.1.Знешняя палітыка Вітаўта
Палітыку Вітаўта па ўмацаванню дзяржавы працягнуў яго пераемнік Свідрыгайла (1430-1432), які імкнуўся ператварыць ВКЛ ў каралеўства. Аднак яго апора на праваслаўных феадалаў беларускіх і украінскіх зямель, што было парушэннем Гарадзельскіх пастаноў, выклікала незадавальненне “каталіцкай партыі”. Яна звергла Свідрыгайлу і ўзяла на трон брата Вітаўта – Жыгімонта Кейстутавіча (1432-1440). Дзяржава раскалолася на Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае Княства Рускае. У грамадзянскай вайне (1432-1439) Свідрыгайла пацярпеў паражэнне. Аднак Жыгімонт быў вымушаны ўраўняць у асноўных правах праваслаўных і католікаў. Хоць права займання вышэйшых дзяржаўных пасад па-ранейшаму належыла толькі католікам, ужо ў канцы XV ст. яно парушалася.
У часы праўлення Казіміра Ягелона (1440-1492) пасля выбрання яго ў 1447 г. польскім каралём аднавілася персанальная унія з Польшчай. Казімір асноўны час праводзіў у Польшчы, што аслабляла знешнепалітычную актыўнасць ВКЛ. Ініцыятыва аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель перайшла да Маскоўскай дзяржавы, якая стала прэтэндаваць на ўсе землі былой Русі. Пасля смерці Казіміра справа дайшла да ваеннага канфлікту. У войнах з Маскоўскай дзяржавай, якія працягваліся да 1522 г., ВКЛ страціла каля трэці сваіх тэрыторый на зсходзе, частка якіх была вернута ў 1534-1537 гг. Пасля гэтага зноў усталявалася раўнавага сіл паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім. Аднак ў цэлым перыяд ваеннага супрацьстаяння з Масквой у канцы XV - пачатку XVІ стст. Быў для ВКЛ няўдалым.
7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ
Беларускія землі ў ВКЛ былі эканамічна развітым рэгіёнам, бо пазбеглі спусташэння мангола-татарамі і ў меншай ступені, чым прыбалтыйскі рэгіен, падвергліся набегам крыжакоў.
У 13 ст. у рамках унутранай каланізацыі засноўваліся новыя гарады, як цэнтры рамесніцкай вытворчасці. Паспяхова развівалася кавальскае, ювелірнае, шавецкае, гарбарнае, костарэзнае рамествы, апрацоўка дрэва. Аднак ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі гарадскія рамеснікі працавалі, пераважна, на заказ, абслугоўваючы сацыяльную вярхушку грамадства. Што пражывала ў гарадскіх дзяцінцах – князёў, іх дружыннікаў і прадстаўнікоў княжацкай адміністрацыі.
7.1.Сельскагаспадарчая
Аснову гаспадарчага жыцця беларускіх зямель складала сельская гаспадарка. Вырошчвалі жыта, пшаніцу, авес, проса, ячмень, грэчку, лен. На змену двухполлю паступова прыходзіла трохполле..Важнае месца займала жывелагадоўля.У асноўным разводзілі буйную рагатую жывелу, свінней, коней, свойскую птушку. Таксама важную ролю адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, бортніцтва. Бортніцтва прыносіла не толькі мед, які з’яўляўся натуральным замяняльнікам цукру, але і воск, неабходны ў хатняй гаспадаркі і царкоўнай справе.
У 13-14 стст. панавала натуральная гаспадарка. Большая частка насельніцтва, асабліва вясковага, забяспечвала практычна ўсе свае патрэбы за кошт уласнай альбо ўнутрыабшчыннай вытворчасці. Тэхналагічна складаныя вырабы мясцовыя сельскія рамеснікі маглі прадукаваць на заказ альбо на абмен.
Тэрытарыяльна-адміністратыўны падзел на беларускіх землях да канца 14 ст. таксама заставаўся такім, якім ён быў ў старажытныя часы.. Вядзяляліся буйныя княствы – землі. Драбнейшыя адміністратыўныя адзінкі называліся валясцямі. Яны складаліся з вёсак, альбю сёл, а тыя ў сваю чаргу, з сялянскіх двароў – дымоў. Важную ролю ў жыцці сялян займала абшчына – форма самаарганізацыі вясковага люду, якая рэгуляваласялянскае землекарыстанне, размяркоўвала падаткі, адстойвала інтарэсы абшчыннікаў, служыла ў якасці судовай інстанцыі і г.д. У распараджэнні абшчыны знаходзіліся грамадскія ўгоддзі – выганы, лясы, сенажаці, рыбныя ловы.
У ВКЛ актыўна развіваліся і ўмацоўвалісяфеадальныя адносіны. Прывілей караля Ягайлы 1387 г. вызначыў права феадалаў (спачатку католікаў) на поўнае распараджэнне зямельнымі ўладаннямі. Паводле прывелеяў 1432, 1434 і агульназемскага прывілея 1447 г. аналагічныя маёмасныя правы атрымалі праваслаўныя феадалы. Адбылося актыўнае пераразмеркаванне зямельнай маёмасціна карысць свецкіх і духоўных феадалаў. У выніку зямельных падараванняў фонд дзяржаўных уладанняў скараціўся з 80% у канцы XIV ст. да 30% у першай палове XVI ст. Аданачасова фарміраваўся вялікакняжацкі дамен, які з’яўляўся асабістай уласнасцю вялікага князя.
ВКЛ належыла да ліку краін, якія спецыялізаваліся на сельскагаспадарчай вытворчасці. З XV ст. у сувязі з ростам насельніцтва гарадоў еўрапейскія краіны пачалі прад’яўляць павялічаны попыт на вырабы сельскай гаспадаркі. Таму ВКЛ пачало экспартаваць ўсё больш збожжа на захад.Гэта спрыяла пашырэнню таварна – грашовых адносін на беларускіх землях, увядзенню адпрацовачнай (паншчыны) і грашовай (чынш) рэнты і пераходу ў сярэдзіне XV ст. да фальваркаў. Фальваркі з’явіляліся формай феадальнай гаспадаркі, якая была заснавана на працы сялян і мела ў значнай ступені таварны, а не натуральны характар. Больш інтэнсіўна яны засноўваліся на захадзе Беларусі, дзе існавала густая сетка рэк, якія случылі важнейшымі транспартнымі артэрыямі. Па Нёману і яго прытоках прадукцыя вывозілася ў Крулявец ( Кёнісберг), па Заходняму Бугу – да Віслы, а па ёй – да Гданьскаі Эльбланга. На ўсходзе стварэнне фальваркаў абцяжарвалася пастаяннай ваеннай пагрозай з боку Маскоўскай дзяржавы. Тут больш паспаўсюдзіўся чынш. Для яго выплаты сяляне прадавалі сваю прадукцыю купцам, якія вывозілі яе да розных портаў, важнейшым з якіх з’яўлялася Рыга.
Развіцце гаспадаркі паспрыяла пачатку новага ўрбаністычнага этапа. Ён вызначаўся не толькі растам гарадоў, але вылучэннем на першы план іх гандлёва-рамесніцкіх, а не адміністратыўна-ваенных функцый. Буйнымі гарадамі былі Бярэсце, Віцебск, Магілёў, Пінск, Полацк, Слуцк, якія налічвалі каля 10 тыс жыхароў і вышэй. Аднак большасць новых гарадоў мела невялікія памеры. Галоўнай функцыяй такіх гарадоў быў гандаль, які ажыцяўляўся ў крамах і штогадовых кірмашах. Найбольшая канцэнтрацыя новых гарадоў назіралася ў басейнах сплаўных рэк, найперш Нёмана і яго прытокаў, меншая – у басейне Дзвіны, Дняпра і Заходняга Буга.
7.2. Рамяство
Развіццё гарадоў спрыяла росту рамяства. Найбольш пашыранымі спецыяльнасцямі былі апрацоўка металаў, скуры, выбар прадуктаў харчавання, адзення і інш. З’яўляліся прамысловыя прадпрыемствы ( млыны, тартакі, рудні, сукнавальні і г.д.), дамінавала дробная рамесніцкая вытворчасць.
Для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў рамеснікі беларускіх гарадоў у XV ст. аб’ядноўваліся ў цэхі. Цэхі складаліся з майстроў, якія мелі ў сваім распараджэнні падмайстэр’яў і вучняў. На чале цэхаў стаялі цэхмістры, выбіраемыя з ліку найбольш аўтарытэтных майстроў.
У гэты час з’явіліся прафесійныя аб’яднанні купцоў (гільдыі), якія адыгрывалі значную ролю ў таварным абмене паміж горадам і вёскай, паміж значнымі вытворчымі асяродкамі ўнутры краіны і замежжам. Галоўнымі артыкуламі экспарту былі збожжа і тэхнічныя культуры (лён, каноплі, хмель), лес і прадукты дрэвапераапрацоўкі (смала, дзёгаць, попел. Паташ), сала, мед, воск, скуры, футра і шэрах рамесніцкіх вырабаў. З захаду імпартаваліся металы і вырабы з іх, тканіны, віны, прыправы, соль, селядцы, з усходу – футра каштоўных звяроў. Важнае месца ў замежным гандлі займаў транзітны гандаль паміж усходам і захадам.
Такім чынам, беларускія землі ў складзе ВКЛ атрымалі моцны імпульс да сацыяльна-эканамічнага развіцця: тут з’явілася таварная феадальная гаспадарка – фальварак, праводзілася аграрная рэформа. Распаўсюджваліся таварна-грашовыя адносіны, склалася густая сетка гарадскіх пасяленняў. Якія ператварыліся ў цэнтры рамяства і гандлю.
8. Эвалюцыя саслоўнай структурыі палітычнага ладу: ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі
Дзяржаўны лад ВКЛ на працягу яго развіцця значна мяняўся. На чале яго стаяў князь, які меў адміністратыўную, судовую, ваенную уладу. Але яго ўлада была неаднолькавай на рознай тэрыторыі. ВКЛ спачатку складалася з вялікай колькасці дробных удзельных княстваў, і дзялілася на дзве часткі: цэнтральную і так званые “прыслухоўваючыяся” землі. Вялікі князь ажыццяўляў кіраванне дзяржавай праз удзельных князей, прычым іх улада ў “прыслухоўваючыхся” землях была большай. Яны дзейнічалі на правах аўтаноміі і на аснове дамоў з вялікім князем. З канца XIV стагоддзя удзельныя княствы ліквідуюцца, а замест іх уводзяцца намесніцтвы. Функцыі намеснікаў заставаліся тымі ж, як і раней, але яны прызначаліся вялікім князем і былі цалкам перад ім адказнымі.
Улада князя абмяжоўвалася радай і сеймам, прычым з цягам часу іх роля ў кіраванні дзяржавы павышалася. Спачатку рада не мела пастаяннага складу, прызначалася князем з ліку свайго прыбліжэння і найбольш уплывовых асоб і мела толькі дарадчыя функцыі. Да сярэдзіны ж XV ст. яна ўжо набыла самастойнае значэнне як вышэйшы орган дзяржаўнай ўлады і стала называцца паны-рада. У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы княства. Павышэнню значэння паноў-рады нямала спрыяла тое, што пасля Крэўскай уніі 1385 г. князь, які стаў адначасова і польскім каралём, вельмі часта адлучаўся ў сталіцу Польшы і ў выніку рада станавілася вышэйшым калектыўным кіраўніком дзяржавы. Менавіта ў гэты час для больш аператыўнага кіравання вылучаецца больш вузкі яе склад – вышэйшая (тайная) рада. Яе роля яшчэ больш пашырылася ў першай палове XV ст., у гады грамадзянскай вайны, праўлення 13-гадовага Казіміра і атрымання ім у 1447 г. польскай кароны. Згодна з прывілеямі 1492 і 1506 гг. паны-рада атрымала права абмяжоўваць уладу князя, без яе згоды апошні не мог прымаць важнейшыя рашэнні.
З пачатку XV ст. побач з панамі-радай пачынае дзейнічаць заканадаўчы орган – агульнадзяржаўны (вальны) сейм. Спачатку, як і ў радзе, пэўнага складу сейма не было, у яго уваходзілі буйныя феадалы, шляхта, але з 1512 г. былі ўведзены выбарнасць дэлегатаў з ліку шляхты і прадстаўніцтва па 2 дэпутаты ад павета. Увядзенне, пасля Крэўскай уніі па польскаму абразцу, элементаў выбарнасці князя павысіла ролю сеймаў. У Статуце 1529 года ўжо прама адзначалася аб неабходнасці выдаваць вялікакняжацкія прывілеі выключна на вальным сейме.
Князь выконваў свае абавязкі пры дапамозе адміністрацыі, вышэйшых службовых асоб, якія пажыццёва прызначаліся з ліку прадстаўнікоў найбольш знатных фамілій. Земскі маршалак старшынстваваў на паседжаннях сейма, з’яўляўся ахоўнікам парадку і этыкета пры вялікакняжацкім двары, кіраваў прыёмам паслоў. З цягам часу была ўведзена таксама пасада дворнага маршалка. Найвышэйшы гетман камандаваў узброенымі сіламі, якія складаліся з шляхецкага “паспалітага рушэння”, наёмнікаў. Яго намеснікам быў польны гетман. Дзяржаўнай канцылярыяй кіраваў канцлер, разам з сваім памочнікам падканцлерам удзельнічаў у падрыхтоўцы дзяржаўных дакументаў, завяраў іх дзяржаўнай пячаткай. Дзяржаўнымі фінансамі ведаў земскі падскарбій. Яго намеснікам быў дворны падскарбій.
Характар дзяржаўнага ладу не заставаўся нязменным. Князь імкнуўся да цэнтралізацыі ўлады, але гэта зачастую сустракала супрацьдзеянне ўдзельных князёў. У гэтай барацьбе князі спрабавалі абаперціся на ваенна-служылае саслоўе – шляхту, але ў выніку шляхта атрымала значныя правы, у тым ліку права абмяжоўваць уладу князя праз сейм. Дзяржаўнае кіраванне нарэшце набыло рысы саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
На месцах доўгі час захоўваліся княствы, якімі кіравалі удзельныя князі. Пры іх былі такія службовыя асобы, як ключнік, канюшы, гараднічы, цівун, ляснічы.
Князь Вітаўт у пачатку XV ст. пачаў рэарганізацыю мясцовага кіравання. З мэтай цэнтралізацыі ўлады ён замест княстваў утварыў два ваяводствы: Віленскае і Трокскае на чале з ваяводамі, якія прызначаліся зверху. У астатніх буйных удзельных княствах, Вітаўт у 1393-1395 гг. першапачаткова проста замяніў удзельных князей, аддаўшы ім другарадныя княствы, на сваіх намеснікаў. У астатнім мясцовая сістэма кіравання засталася ранейшаю. Поўнасцю ж гэтая адміністратыўна-тэрытарыяльная рэформа была праведзена праз паўтары стагоддзі, у 1565-1566 гг., калі ўсё княства была падзелена на ваяводствы, паветы і воласці.
Ваяводствы узначальвалі ваяводы, якія пажыццёва прызначаліся вялікім князем і радай. У сваёй дзейнасці яны абапіраліся на намеснікаў – падваявод, якія выконвалі адміністратыўныя і судовыя абавязкі, кашталянаў, якія сталі на чале войска, гараднічых-камендантаў замкаў, ключнікаў і цівуноў, адказных за спагнанне падаткаў і чыншу, лоўчых і ляснічых, якія наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.
Информация о работе Месца і роля Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапейскай гісторыі