Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Декабря 2012 в 18:59, реферат
Грамадска - палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове 19 ст. значна актывізавалася. Супярэчнасці эпохі, выкліканыя крызісам феадальнага ладу,ставілі на парадак дня неабходнасць радыкальных пераўтварэнняў у сацыяльнай пабудове грамадства. Толькі вызваленне ад прыгоннага права, скасаванне саслоўных абмежаванняў і іншых прыкмет феадалізму магло забяспечыць далейшае развіцце вытворчых сіл, адкрыць магчымасць для развіцця краіны па шляху прагрэсу.
Рэферат
па прадмету «Гісторыя Беларусі»
Тэма: Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў першай палове
19 ст.
Палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове 19 ст. Першыя тайныя таварыствы.
Грамадска - палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове 19 ст. значна актывізавалася. Супярэчнасці эпохі, выкліканыя крызісам феадальнага ладу,ставілі на парадак дня неабходнасць радыкальных пераўтварэнняў у сацыяльнай пабудове грамадства. Толькі вызваленне ад прыгоннага права, скасаванне саслоўных абмежаванняў і іншых прыкмет феадалізму магло забяспечыць далейшае развіцце вытворчых сіл, адкрыць магчымасць для развіцця краіны па шляху прагрэсу.
Рэвалюцыйны і нацыянальна- вызваленчы рух у Беларусі ў першай палове 19 ст. упісваўся ў агульнаеўрапейскую палітычную сітуацыю і быў яе неад’емнай часткай. Гэта знаходзіла адлюстраванне ідэалаў, за якія змагаліся дзеячы рэвалюцыі і нацыянальна-вызваленчага руху ў краінах Еўропы, так і ў падабенстве арганізацыйных форм, у якіх ён праяўляўся.
У першыя дзесяцігодзі 19 ст.галоўнай арганізацыйнай формай рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі былі тайныя і паўлегальныя таварыствы. У еўрапейскіх краінах у гэтыя часы масавы характар набыло стварэнне разнастайных таварыстваў – навуковых, палітычных, самаўдасканалення і інш. Шмат хто з даследчыкаў у гэтым бачыць не толькі модны павеў, але таксама ўплыў найбольш магутнай у тую эпоху напаўлегальнай арганізацыі, якой з’яўлялася масонства.
Першыя масонскія ложы ў Беларусі з’явіліся яшчэ ў 70-я гады 18 ст. У першай чверці 19 ст. яны ўжо дзейнічалі ва ўсіх губернскіх і многіх уездных гарадах. Кіруючым цэнтрам масонства ў Беларусі быў малы капітул “ Храма спакою ” , які знаходзіўся ў Нясвіжы і быў падпарадкаваны віленскай ложы “ Дасканалага яднання ”, а праз яе – “ Вялікаму Усходу Польшчы ”. Членамі масонскіх ложаў станавіліся дваране, дзяржаўныя чыноўнікі, афіцэры, інтэлігенцыя. Галоўнай задачай была падтрымка сваіх “ братоў ” у розных жыццёвых сітуыцыях. Многія з іх займаліся самаўдасканаленнем, дабрачыннасцью.
Сувязь масонскіх ложаў з рэвалюцыйным і нацыянальна-вызваленчым рухам добра ілюструе той факт, што амаль усе кіраўнікі або актыўныя дзеячы тайных таварыстваў у свой час былі масонамі. Сярод іх – А. Вягелін, К. Ігельстром, А. Солтан, Я. Чачот, Л. Аскерка і інш. Усяго на Беларусі ў першай чверці 19 ст. налічвалася каля 500 масонаў.
Адносіны царскіх улад да масонскіх арганізацый не былі паслядоўнымі. У пачатку стагоддзя царызм не толькі не перашкаджаў іх дзейнасці, але нават рэкамендаваў ствараць іх, асабліва ў войску, разлічываючы на тое, што афіцеры, трапіўшыя ў палон, могуць скарыстаць дапамогу іншаземных сяброў-масонаў Але з цягам часу, калі пачаўся пераход ад лібералізму да рэакцыі, адносіны царскіх улад да масонскіх арганізацый змяніліся. Яны сталі падазрона ставіцца да тайных і паўлегальных масонскіх ложаў, а ў 1821г. спецыяльным загадам цара ўсе масонскія ложы на тэрыторыі Расійскай імперыі былі забаронены.
Пасля франка-рускай вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі шырокае распаўсюджаванне атрымалі тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі, а таксама звязаныя з імі таварыствы вайскоўцаў. У 1816 г. у Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнта фізіка-матэматычнага факультэта Тамаша Зана і яго сяброў ( Адама Міцкевіча, Ануфрыя Петрашкевіча, Яна Чачота і інш.) пачало фарміравацца тайнае таварыства, якое канчаткова склалася ў 1817 г., атрымаўшы назву “ Таварыства філаматаў ”. Адначасова з ім і крыху пазней утварыліся іншыя тайныя і паўлегальныя арганізацыі ва ўніверсітэце і гімназіях Віленскай вучэбнай акругі ( Таварыствы “ Заран ” у Свіслачскай і Беластоцкай гімназіях, “ Таварыства сяброў ”, заснаванае ў 1819 г., а затым перайменаванае ў “ Саюз філадэльфістаў ” у Віленскім універсітэце, тайнае таварыства гімназістаў у Крожах, таварыства “ Прамяністых ” у Віленскім універсітэце і інш.). Усе гэтыя арганізацыі знаходзіліся пад уплывам філаматаў або кіраваліся імі.
Сябры таварыстваў займаліся ўдасканаленнем сваіх навуковых ведаў, мастацкіх густаў, літаратурнай творчасці. На сходах таварыстваў заслухоўваліся і абмяркоўваліся навуковыя даклады, літаратурныя творы сяброў. Галоўным сродкам барацьбы за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне на першым этапе яны лічылі асвету і выхаванне падрастаючага пакалення ў ідэялах польскага і літоўскага патрыятызму.
На след тайных арганізацый царскія ўлады выйшлі яшчэ ў 1820 г., але арышты іх членаў пачаліся толькі ў 1823 г., калі вучні пятага класа Віленскай гімназіі Плятэр, Кулакоўскі, Касцялоўскі і Чаховіч напісалі на класнай дошцы здравіцу ў гонар польскай канстытуцыі 3 мая 1791г. Для раследавання гэтага інцыдэнта ў Вільню быў накіраваны сенатар М. М. Навасельцаў, у рукі якога ў хуткім часе трапілі і некаторыя паперы філаматаў. Каб нанесці ўдар свайму колішняму, а ў гэты час палітычнаму праціўніку князю А. Чартарыйскаму, які з’яўляўся папячыцелем Віленскага універсітэта і Віленскай навучальнай акругі, Навасельцаў разгарнуў актыўную дзейнасць. Было арыштавана 108 чалавек. Яшчэ некалькі дзесяткаў чалавек было прыцягнута дп следства ў якасці сведак. У красавіку 1824 г. створаны па ўказу цара спецыяльны камітэт вынес па справе філаматаў і філарэтау прыгавор: 20 чалавек было выслана ў Пецярбург і аддаленныя губерні, а Т. Зан, Я. Чачот і А. Сузін пасля адбыцця турэмнага зняволення накіраваны ў ссылку на Урал.
У пачатку 20-х гадоў 19ст. у Беларусі атрымалі распаўсюджанне ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераш-дзекабрыстаў. Гэта было звязана з перамяшчэннем з Пецярбурга ў Беларусь гвардзейскага корпуса пасля паўстання ў 1820 г. у Сяменаўскам палку. Тут праходзілі службу многія відныя дзеячы дзекабрыскага руху : К. А. Бястужаў-Марлінскі, А. І. Адоеўскі, М. С. Лунін, К. Ф. Рылееў і інш. Адзін з кіраўнікоў “ Паўночнага таварыства ” М. М. Мураўёў, знаходзячыся ў Мінску, напісаў у 1821 г. першы варыянт сваей канстытуцыі.
Дзекабрысты выступалі за ліквідацыю самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчацкіх зямель, адмену прыгоннага права з надзяленнем сялян зямлёю. Згодна з распрацаваным П. І. Пестэлем праектам канстытуцыі (“ Руская праўда ”), дзяржаўны лад будучай Расіі павінен быў асноўвацца на строгай цэнтралізацыі. Права на незалежнасць прызнавалася толькі за Польшчай.
Члены “ Паўдневага таварыства ” дзекабрыстаў падтрымлівалі сувязь з польскім “ Патрыятычным таварыствам ”, у прыватнасці з яго Літоўскім саветам. М. Бястужаў веў перагаворы з К. Радзівілам. Абавязковай умовай саюза з рускімі рэвалюцыянерамі “ Патрыятычнае таварыства ” лічыла прызнанне незалежнасці Польшчы з уключэннем у яе склад беларускіх, літоўскіх і часткі украінскіх зямель. П. Пестэль згаджаўся на гэта, але кіраўнікі “ Паўночнага таварыства ” М. Мураўеў і К. Рылееў былі супраць. Яны лічылі, што землі, далучаныя да Расіі пры Кацярыне ІІ, павінны належаць ёй.
У сувязі са смерцю Аляксандра І дзекабрысты “ Паўночнага таварыства ” 14 снежня 1825 г. вывелі на Сенацкую плошчу ў Пецярбургу некалькі падначален-ных ім палкоў з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Але паўстанне ў той жа дзень было падаўлена.
Праз 2 тыдні, 24 снежня 1825 г. у Бранску каля Беластока некалькі рот сапернага батальена Асобнага Літоўскага корпуса, дзе служылі члены “ Таварыства ваенных сяброў ”, адмовіліся прысягаць новаму цару Мікалаю І. Але іншыя вайсковыя фарміраванні корпуса іх не падтрымалі і выступленне таксама было падаўлена. Царызм жорстка расправіўся з яго ўдзельнікамі. Рукевіч , Вягелін і Ігельстром былі асуджаны на 10 гадоў катаргі з пажыццёвым пасяленнем у Сібіры, Гофман, Пятровіч, Ваяховіч, Вільканец – да шасці месяцаў арыштанскіх рот. Цывільныя члены таварыства былі сасланы на пасяленне ў Сібір.
У лютым 1826 г. была прадпрынята яшчэ адна спроба падняць паўстанне ў войску. С. П. Трусаў, член “ Таварыства аб’яднаных славян ”, спрабаваў падняць паўстанне ў Палтаўскам пяхотным палку, раскватараванным у Бабруйску. Але і гэтае выступленне не прынясло поспеху. Трусаў быў прысуджаны да смяротнай кары, якая пазней была заменена ссылкай на катаргу.
Расправа з дзекабрыстамі палажыла пачатак усталяванню рэакцыйнага курсу царскага ўраду. У краіне было створана ІІІ жандармскае ўпраўленне, уведзены больш жорсткія цэнзурныя правілы. Але цар Мікалай І яшчэ не звярнуў пільнай увагі на Беларусь.
Пасля падаўлення паустання 1830 – 1831 гг. значныя змены адбыліся ў палітыцы царызму ў Беларусі. Страціўшы давер да польскай і спаланізаванай мясцовай шляхты, ён узяў курс на яе аслабленне, выкараненне паланізму і паслядоўную русіфікацыю края. Першым крокам у гэтым напрамку было пакаранне ўдзельнікаў паўстання. У адпаведнасці з указам цара ад 6 мая 1831 г. ва ўсіх губернях, ахопленых паўстаннем, былі створаны следчыя камісіі, якім даручалася вызначыць ступень віны ўдзельнікаў паўстанцкага руху. Тых, хто быў прыцягнуты ў паўстанцкія атрады прымусова, або на працягу месяца апублікавання ўказа добраахвотна з’явіўся з пакаяннем, камісіі ад адказнасці вызвалялі. Шляхціцы, якія свядома ўдзельнічалі ў паўстанцкім руху, садзейнічалі яго пашырэнню і прымалі ўдзел ва ўзброенай барацьбе, аддаваліся пад суд. Іх памесці канфіскоўваліся, сем’і высылаліся ў Сібір. Асобы недваранскага паходжання аддаваліся ў салдаты або арыштанцкія роты. Сем’і іх таксама высылаліся ў Сібір або іншыя аддаленныя губерні Расіі. Усяго ў Беларусі да 1837 г. было канфіскавана 115 памесцяў з 38 544 сялянамі мужчынскага полу. Усе яны былі перададзены ў дзяржаўны зямельны фонд.
Але царызм разумеў, што адных рэпрэсій недастаткова. Неабходна было выпрацаваць сістэму мер, якія садзейнічалі б збліжэнню далучаных да Рэчы Паспалітай зямель з усей тэрыторыяй Расіі. Для выпрацоўкі гэтых мер пры цару ў пачатку 1832 г. быў створаны “ Асобны камітэт па справах заходніх губерняў”. У яго ўваходзілі міністры ўнутраных і ваенных спраў, дзяржаўных маемасцей, асветы, фінансаў, обер-пракурор Сінода і інш. Узначальваў камітэт старшыня Кабінета міністраў граф В. П. Качубей.
Камітэт разглядваў праекты мерапрыемстваў у адносінах да Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны, якія паступалі ад міністэрстваў, рэкамендаваных камітэтам, быў так званы “ разбор шляхты ”. Яно прадугледжвала праверку дакументаў усіх, хто называў сябе шляхтай, аб дваранскім паходжанні. Тыя шляхцічы, якія не змаглі прадставіць у геральдычную камісію дакументаў, пацвярдаюшчых дваранскае званне, пераводзіліся ў падатковае саслоўе: аднадворцаў у сельскай мясцовасці і грамадзян у гарадах. У выніку гэтай працэдуры ў Беларусі было пераведзена толькі ў аднадворцы бальш 10 тыс. былых шляхціцаў. Усе яны павінны былі адбываць павіннасці і плаціць падаткі як дзяржаўныя сяляне.
Па прапановах камітэта ў заходніх губернях быў праведзены яшчэ шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на “ выкараненне ” тут польскага ўплыву. У маі 1832 г. як рассаднік “ вальнадумства ” і паланізму быў закрыты Віленскі ўніверсітэт. Справаводства пераводзілася з польскай на рускую мову. Указам ад 1840 г. у Беларусі і Літве адмянялася дзеянне Літоўскага статута і паўсюдна ўводзілася расійскае заканадаўства. Выкладанне ў навучальных установах пераводзілася на рускую мову. У 1836 г. было забаронена выкладанне польскай мовы як асобнага прадмета ва ўсіх тыпах навучальных устастаноў. Польскія чыноўнікі вызваляліся ад займаемых пасад у органах дзяржаўнага кіравання, судах, асветыі культуры. На іх месца назначаліся толькі рускія чыноўнікі “ благанадзейных паводзін ”. Ім прадстаўлялася перавага ў аплаце працы і забяспечваўся хуткі рост кар’еры. Расійскім чыноўнікам і дваранам прадастаўляліся льготы пры набыцці дзяржаўных і канфіскаваных у шляхты маёнткаў. Прадпрымаліся меры і па перасяленню сюды казённых сялян з расійскіх губерняў. Але выхадцы з Расіі не замацоўваліся на беларускіх землях. Дваране і чыноўнікі, набыўшы на льготных умовах маенткі, перапрадавалі іх з вялікай выгадай для сябе, а сяляне перасяляліся неахвотна.
Сельская гаспадарка. Становішча сялян.
Пасля далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў палітыку насаджэння рускага памеснага землеўладання ў краі. Былыя дзяржаўныя і духоўныя ўладанні, канфіскаваныя маёнткі мясцовых памешчыкаў, якія адмовіліся прысягнуць на вернасць новай уладзе, а таксама ўдзельнікаў паўстання 1794, 1830-1831 гг. і рэвалюцыйнага руху ў 30-40-я гг. 19 ст. раздаваліся расійскім вяльможам, ваенным і грамадзянскім чыноўнікам.
Раздача дзяржаўных і канфіскаваных прыватных маёнткаў рускім тытулаваным дваранам з’яўлялася для царскага ўрада сродкам умацавання яго сацыяльнай апоры ў заходніх землях. Падараванне казённай зямлі свецкім феадалам пагаршала прававое і маёмаснае становішча сялян, якія пазбаўляліся магчымасці звяртацца са скаргамі на сваіх уладальнікаў у дзяржаўны суд і залежалі ад іх самавольства. Атрыманыя маёнткі можна было прадаць іншым асобам, у тым ліку мясцовым дваранам. На лаяльную шляхту Беларусі, што прысягнула на вернасць царызму, распаўсюджваліся манапольныя пазямельныя правы расійскага дваранства.
За ўдзел паланізаваных памешчыкаў у паўстанні 1830-1831 гг. на тэрыторыі пяці беларуска-літоўскіх губерняў было канфіскавана мноства іх маёнткаў з 64,7 тыс. душ сялян. Найбольшая колькасць такіх маёнткаў ( 188 з 54,9 тыс. душ ) знаходзілася ў Віленскай і Гродзенскай губернях. Частка іх ( каля 25 тыс. душ ) пазней была вернута ўладальнікам, што пакаяліся і скарыліся.
Рост таварнай прадукцыі ў панскай гаспадарцы, асабліва павелічэнне вытворчасці збожжа на продаж, патрабаваў пашырэння плошчы фальварковай зямлі. Яна павялічвалася не толькі за кошт асваення новых зямель, але і ў выніку захопу сялянскіх угодзяў. У многіх маёнтках замест традыцыйна належачым сялянам 2/3 такой зямлі ім адводзілі ад 2/5 да 1/3, іншы раз і менш. Паводле даных інвентароў 800 маёнткаў, у 40-я гг. 19 ст. у Гродзенскай губерні панскія гаспадаркі з фальварковай ворнай зямлей памерам звыш 1/3 усіх ворных уладання склалі больш за 3/4 іх агульнага ліку, у Мінскай – 62 %, у Віцебскай – звыш паловы гаспадарак. У апошнія гады перад адменай прыгону ўдзельльная вага фальваркавай ворнай зямлі хутка павалічвалася. У 1859 г. у маентках сярэдне- і буйнапамесных уласнікаў Магілеўскай губерні яна займала ўжо 65 % ворных угодзяў, Віцебскай – 63, Мінскай 56%. Хуткае пашырэнне плошчы фальварковай ворнай зямлі абумовіла значнае ўзмацненне феадальнага прыгнету сялянства, павелічэнне адпрацовачных павіннасцей.
Галоўнай прадукцыйнай сілай панскай гаспадаркі з’яўляліся прыгонныя сяляне. У пяці беларуска-літоўскіх у 1795 г. ( 5-я рэвізія ) яны складалі 84,8 % усяго сялянства, або 75,1 народанасельніцтва, у 1858 г. ( 10-я рэвізія ) – адпаведна 70,9 і 57,6 %. Змяшэнне ўдзельнай вагі прыгоных сялян тлумачыцца крызісам феадальна-прыгонніцкай сістэмы, абумоўленымі ім частымі неўраджаямі, голадам у панскай весцы.
Информация о работе Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў першай палове XIX ст