Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Декабря 2012 в 18:59, реферат
Грамадска - палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове 19 ст. значна актывізавалася. Супярэчнасці эпохі, выкліканыя крызісам феадальнага ладу,ставілі на парадак дня неабходнасць радыкальных пераўтварэнняў у сацыяльнай пабудове грамадства. Толькі вызваленне ад прыгоннага права, скасаванне саслоўных абмежаванняў і іншых прыкмет феадалізму магло забяспечыць далейшае развіцце вытворчых сіл, адкрыць магчымасць для развіцця краіны па шляху прагрэсу.
Асновай гаспадаркі памешчыкаў было ворнае земляробства. З другой паловы 18 ст. пануючай сістэмай яго стала папарнае трохполле. З пашырэннем пасеваў бульбы ў многіх маентках яно замянялася чатырохполлем. З развіццем танкаруннай авечкагадоўлі, галоўным чынам на захадзе Беларусі, у некаторых панскіх гаспадарках з’явілася шматполле, з травасеяннем. Шырэй ужываліся новыя агратэхнічныя прыемы ( зяблевае ворыва, праполка, вапнаванне глебы ), паляпшалася ўгнаенне палеў.
У абсалютнай большасці гаспадарак памешчыкаў апрацоўка зямлі і ўборка ўраджаю вяліся цяглавай сілай, прымітыўнымі прыладамі ( саха, драўляная барана, серп, каса ) і працай прыгонных сялян. Удасканаленныя прылады ( плугі, жалезныя бароны ), сеялкі, жняяркі, сенакасілкі, сустракаліся рэдка. У 40-50-я гг. 19 ст. распаўсюджанне атрымалі толькі машыны для абмалоту і апрацоўкі зерня – малацілкі, веялкі.
Разам с тым ужо ў канцы 18 ст. у магнацкай сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі наёмная рабочая сіла склала 17,2, Усходняй Беларусі – 7,4 % усёй рабочай сілы. Скарыстанне машын і наемнай працы ў панскай сельскай гаспадарцы сведцычь аб фарміраванні капіталістычнага ўкладу ў нетрах феадалізму, спробе перабудовы перадавых маёнткаў у буржуазным кірунку.
У структуры панскіх пасеваў першае месца займала азімае жыта, якое з’яўлялася галоўнай харчовай культурай. Сярод яравых пераважалі авес і ячмень. З тэхнічных культур сеялі лен, каноплі, з канца 20-х гг. 19 ст. на панскіх палях пачалі саджаць бульбу. Калі ў канцы 18 ст. у панскіх гаспадарках усіх катэгорый яна склала ў сярэднім сам-3, то ў 30-40 гг. 19 ст. – сам-3,5. Аднак абвастрэнне крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы да канца 50-х гг. абумовіла паніжэнне ўраджайнасці ў сярэднім да сам-2,8. Скарацілася пасяўная плошча, знізіліся зборы збожжавых культур. Калі ў першым дзесяцігоддзі 19 ст. у панскіх маёнтках пяці губерняў высявалі збожжа прыкладна 4,3 млн чвэртак, а збор іх дасягаў 16 млн чвэртак, то напярэданні рэформы 1861 г. – адпаведна 3,2 і 9 млн чвэртак. У 1858-1860 гг. у параўнанні з 1843-1847 гг. сярэднягадавыя пасевы бульбы у панскіх фальварках Віленскай і Гродзенскай губерняў зменшыліся з 241,2 тыс. да 157,7 тыс. чвэртак ( 34,6 % ).
Другой па значнасці галіной панскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Разводзілі пераважна прадукцыйную жывёлу – кароў, свіней, авечак. Многія памешчыкі заводзілі пародзістую малочную і мясную жывёлу. Землеўладальнікі, што пачалі скарыстоўваць у фальварках наёмную працу, набывалі валоў і коней. З ростам суконнай вытворчасці ў 30-40 гг. 19 ст. у заходніх паветах значнае развіццё атрымала гандлёвая панская мерыносная авечкагадоўля. На рубяжы гэтых дзесяцігоддзяў у Гродзенскай губерні налічвалася 500-600 тыс. танкарунных авечак. Распаўсюджвалася ў таварна мяса-малочная жывёлагадоўля.
З пашырэннем рыначных, таварна-грашовых адносін у Беларусі паступова складвалася раённая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі ( лен – у паўночных паветах, каноплі – ва ўсходніх, бульба – у заходніх і цэнтральных, жывёлагадоўля – на захадзе і Палессі.
Узрастала вотчыннае прадпрымальніцтва. Поруч з вінакурнямі ў маёнтках ствараліся суконныя, палатняныя, шкляныя, гарбарныя, паташныя і іншыя мануфактуры, другія прадпрыемствы. З 1796 па 1860 г. у Беларусі колькасць вотчынных мануфактур павялічылася з 51 да 70 ( 27,1 % ), а іх валавая прадукцыя - з 353 тыс. да 757 тыс. руб. (у 2,1 раза ). У канцы 20-х гг. 19 ст. з’явіліся першыя панскія фабрыкі. Да сялянскіх рэформы 1861 г. колькасць іх узрасла з 2 да 18, а валавая прадукцыя – са 151 тыс. да 850 тыс. руб. ( у 5,6 раза). На прамысловых прадпрыемствах скарыстоўвалася як паншчыная праца прыгонных, так і наёмная праца ( сваіх сялян і пабочных асоб ).
Сацыяльна прававы статус беларускага купецтва ў першай трэці 18 ст.
Сацыяльна-эканамічная палітыка Паўла І ( 1796- 1801 ) знешне адрознівалася ад палітыкі Кацярыны ІІ. Павел І аб’явіў, што мае намер пакласці канец лібералізму і гульням у “ асветны абсалютызм ”, рашуча выступіў супраць усякіх прывілеяў. Імператар адмяніў некаторыя важныя асабістыя прывілеі. Так, паводле рэзалюцыі імператара ад 3 студзеня 1797 г. і ўказа сената ад таго ж года, імянітыя грамадзяне і купцы 1-й і 2-й гільдый маглі падвяргацца цялесным пакаранням за крымінальныя злачынствы разам з людзьмі падатковых саслоўяў. Аднак сутнасць мерапрыемстваў Паўла І заставалася феадальнай.
У шэрагу першых мер новага імператара Аляксандра І ( 1801-1825 ) гг. было вяртанне адмененых Паўлам І прывілеяў дваранству і гарадам, у прыватнасці, адмена цялесных пакаранняў вышэйшых слаеў гарадскога насельніцтва.
Малады імператар сутыкнуўся з неабходнасцю мадэрнізацыі грамадства і, перш за ўсе, адносін у сацыяльна-эканамічнай сферы. Несумненны інтарэс уяўляе пытанне аб наданні купецтву шырокіх правоў у набыцці і распараджэнні зямельнай уласнасцю. Менавіта багатыя гільдзейскія купцы выступалі ў 19 ст. рэальнымі прэтэндэнтамі на набыцце зямельных уладанняў, аднак не мелі для гэтага неабходных юрыдычных правоў. Генеральнае межаванне 1765 г. замацоўвала дваранскую манаполію на ўладанне зямлёй. У сваей эканамічнай палітыцы феадальна-абсалютыская дзяржава Раманавых, палітычнай апорай якой з’яўлялася дваранства, зыходзіла з яго інтарэсаў. Разам з тым дваранская імперыя павінна была лічыцца і з купецтвам, якое іграла немалаважную ролю ў гандлева-прамысловай сферы і без роста якога немагчымы былі далейшае развіццё эканомікі і ўмацаванне дзяржаўных фінансаў.
Згодна імператарскаму ўказу “ Аб дазволе купцам, мяшчанам і дзяржаўным сялянам набываць зямлю ” ад 12 снежня 1801 г., дазвалялася купля зямлі недваранамі : купцамі, мяшчанамі, дзяржаўнымі сялянамі. “ Жадаючы даць новую падтрымку землеўладанню і прамысловасці народнай, - чытаем ва ўказе, - палічылі мы неабходным права набыцця ўсялякіх ... зямель без сялян ... распаўсюдзіць на ўсіх расійскіх падданых, акрамя тых, якія прылічаны да памешчыцкіх уладанняў. Як бачым, указ парушаў дваранскую манаполію землеўладання. Даваўся штуршок для развіцця прадпрымальніцтва і гандлю.
6 мая 1802 г. на купецтва быў распаўсюджаны 23-і артыкул “ Даравальнай граматы дваранству ”, у адпаведнасці з якім спадчыны маёнтак, у выпадку асуджэння яго ўладальніка “ па важнейшаму злачынству, будзе аддадзены законнаму яго нашчадку ці нашчадкам ”.
Працэс нівеліравання правоў дваранства і гільдзейскага купецтва ішоў даволі марудна. Толькі ў 1833 г. царскім указам ад 5 студзеня было вырашана пытанне аб прылічэнні да дваранства гарадскога патрыцыяту Вялікага Княства Літоўскага, г.зн. купцоў і мяшчан, якія з’яўляліся членамі магістратаў да Маніфеста 27 сакавіка 1793 г. Яны, як і дваране, атрымлівалі права на зямельную ўласнасць. Аднак у цэлым гэта не парушала дваранскай манаполіі на зямлю.
У адрознені ад сялянства жыхары беларускіх гарадоў мелі больш магчымасцей далучацца да культуры і адукацыі, паколькі менавіта ў гарадах і мястэчках канцэтравалася пераважная большасць навучальных устаноў.
Заканадаўства, якое існавала ў акрэслены перыяд, абавязвала бацькоў даваць сваім дзецям адукацыю. Гэта тычылася ў першую чаргу дваранства і купецтва. Аднак набыццё выхадцам з мяшчанскага асяроддзя адукацыі не заўсёды азначала, што ён зможа значна палепшыць свой сацыяльны статус. Жорсткія саслоўныя рамкі, якія ўсё больш замацоўваліся пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, абмяжоўвалі, за рэдкім выключэннем, магчымасць мяшчанам зрабіць добрую грамадскую або дзяржаўную кар’еру. Таму працэнт купецкіх дзяцей сярод навучэнцаў гарадскіх школ і народных вучылішчаў заставаўся даволі нізкім. Пасля правядзення школьнай рэформы 1786 - 1789 гг. у народных вучылішчаў вучні мяшчанскага паходжання складалі 35 – 37 % ад агульнай колькасці ( г. зн. 100 – 150 чалавек ). Сярод навучэнцаў г. Гродна і Гродзенскага павета ў 1829 г. налічвалася ўсяго 10 выхадцаў з купейскіх сем’яў. У гэтым жа годзе адукацыю атрымалі 210 дваранскіх дзяцей і 40 дзяцей чыноўнікаў рознага рангу.
Вяртаючыся да праблем суадносін правоў купцоў і дваран і, перш за ўсё, да пытання аб купецкім землеўладанні, адзначым, што ў новых эканамічных абставінах, абумоўленых узмацненнем капіталістычнага ўкладу ў гаспадарцы Беларусі ў 19 ст., урадавыя колы былі вымушаны лічыцца з інтарэсамі купецтва і ісці на значныя ўступкі.
У Расіі ў другой палове 18 ст. купцы не мелі права набываць заселеныя землі, нават калі яны на службе дасягнулі чына 8-га класа. Аднак у 1804 г. прадстаўнікі купецтва, якія мелі гэты чын, атрымалі дазвол купляць такія землі пры ўмове, што яны заключаць з сялянамі дагавор, прадугледжаны ўказам “ Аб вольных хлебаробах ” ад 20 лютага 1803 г., г. зн. вызваляць іх з зямлёй як вольных хлебаробаў. У 1810 г. было дазволена купцам 1-й гільдыі набываць зямлю, якая прадавалася дзяржавай, з аплатай аблігацыямі ўнутранага займу. Пры гэтым купцы, якія атрымлівалі такім шляхам маёнткі, заставаліся ў купецкім стане і не набывалі правоў дваранства. У далейшым купцы не маглі набываць у прыватных асоб населеныя маёнткі.
Такімі былі агульнарасійскія законапалажэнні. Для заходніх губерняў быў выдадзены царскі ўказ ад 8 студзеня 1820 г., якім забаранялася ў “ адлучаных ад Польшчы губернях ” купцам, мяшчанам і іншаземцам, у падданстве і дваранстве расійскім не зацверджаным, купляць нерухомыя маёнткі з сялянамі і валодаць імі. Гэта быў крок назад у параўнанні з законамі Вялікага Княства Літоўскага. Ва ўказе адзначалася, што “хоць канстытуцыя 1775 г. дазваляла ў Княстве Літоўскім мяшчанам і іншаземцам набываць маёнткі з сялянамі, аднак і гэты дазвол быў толькі часовым. Як вынік, па сканчэнні тых абставін, па якіх дадзены гэты дазвол, дзеяння ён мець не можа. Усе недваране і іншаземцы, якія валодалі вёскамі на аснове канстытуцыі 1775 г. павінны былі прадаць іх на працягу трох гадоў.
Больш гібкай была палітыка царскага ўрада ў адносінах да купецтва пры вырашэнні пытання аб ненаселеных землях. Як ўжо адзначалася, указ 1801 г. даваў купцам і мяшчанам набываць такія землі ва ўласнасць.
Своеасаблівай мяжой у працэсе дзяржаўнага “ распрыгоньвання” купецтва стаў 1824 г., калі была прынята “ Дадатковая пастанова аб усталяванні гільдый і гандлю іншых станаў”. У адпаведнасці з пастановай купцы 1-й гільдыі маглі выступаць, пры пэўных умовах, у якасці банкіраў, за асабліва важныя заслугі узнагароджвацца ордэнамі, займаць пасады гарадскога главы, царкоўных старастаў, прымаць удзел у рабоце ўстаноў грамадскай апекі, судоў сумлення, а таксама прасіць аб прыняцці іх дзяцей на грамадзянскую службу і інш. Купцы 2-й гільдыі акрамя пералічаных пасад абавязваліся “прымаць пасады” бугамістраў, ратманаў, членаў суднаходных упраў. Прадстаўнікам 3-й гільдыі “ставілася ў абавязак” займаць пасады гарадскіх старастаў, членаў шасцігалосных дум, дэпутатаў пры розных прысутных месцах і інш.
У 1825 г. купцы 1-й і 2-й гільдый атрымалі права не ўносіць у пашпарты свае знешнія прыкметы. Пашпарты ж купцоў 3-й гільдыі паранейшаму захоўвалі такую інфармацыю.
Разглядаючы купецкае саслоўе заходніх губерняў як людзей “вядомых у грамадстве сваімі высокімі маральнымі якасцямі і любоўю да чалавека”, улады прыцягвалі купецтва да членства ў “Таварыстве папячыцельства аб турмах”, камітэты якога былі створаны ў чэрвені 1819 г. у Вільні і Віцебску.
Негледзячы на тое, што эканамічная дзейнасць купецтва была заснавана на пачатках індывідуалізму, яно не страціла калектывісцкіх пачуццяў і ўступала ў шматлікія грамадскія адносіны менавіта ў якасці членаў своеасаблівай “касты” гандляроў.
Паходзячы пераважна з мяшчанскага асяроддзя, купецтва несла адбітак ментальнасці гэтага саслоўя. Яно адрознівалася вялікай беражлівасцью, нават скупасцью, заўсёды мела ў запасе грошы. Гаспадар, прадаючы свой тавар, не гаварыў жонцы і сямейству, колькі ён атрымаў прыбытку, або памяншаў суму, “каб не лезлі з просьбамі, што ім трэба і то, і іншае”. Клалі грошы ў банк пад працэнты ці куплялі працэнтныя паперы далека не ўсе купцы. Н.І. Антаневіч адзначаў, што “яны любяць, каб ніхто не ведаў, колькі ў іх грошай, і грошы ў манетах і крэдытных білетах хаваюць дзе-нібудзь дома, ад чаго здараецца, што пасля смерці гаспадара ці гаспадыні знаходзяць такую суму, якая здзіўляе не толькі суседзяў, але і родную сям’ю.
Аднак якія б ні былі норавы і звычкі купецтва, многія з гандляроў былі людзі добразычлівя, асабліва ў сваім этнічным асяроддзі. Згадаем некалькі прыкладаў. Так, зменай свайго маемаснага і сацыяльнага стану ад дробнага гандляра да купца 2-й гільдыі Лейбка Варгафцік, мешчанін з г. Брэста, быў абавязаны пружанскаму “першастацейнаму” купцу Беніяміну Перлштэйну, у якога ен пэўны час служыў у якасці камісіянера. Апякунства з боку таго ж Б. Перлштэйна дазволіла слонімскаму купцу 3-й гільдыі Лейбоку Ліпштыну вярнуцца да гандлевых заняткаў пасля вымушанай выпіскі з гільдыі ( 1821) па прычыне банкруцтва.
Такім чынам,першую трэць 19 ст. мэтазгодна разглядваць як перыяд дзяржаўнага “распрыгоньвання” беларускага купецтва, станаўлення яго асабовых прывілеяў. Эканамічны аўтарытэт гільдзейскіх купцоў, значная роля ў сацыяльным, палітычным, культурным прагрэсе абумовілі высокі сацыяльна-прававы статус купецкага саслоўя. Супастаўленне дзяржаўнай запяспечанасці правоў і свабод дваранскага і мяшчанскага саслоўяў дазваляе зрабіць выснову, што працэс нівеліравання прававых статусаў гэтых сацыяльных груп у пазначаны прамежак часу не дасягнуў стану раўнавагі.
Ахова здароўя.
На далучаных да Расіі беларускіх землях медыцынская справа стала перабудоўвацца на расійскі лад. У губернях былі арганізаваны прыказы грамадзянскай апекі, якія адкрывалі бальніцы, сіроцкія дамы, шпіталі, лазарэты. У Магілёве і Полацку прыказы з’явіліся ў 1781г., у Віцебску і Мінску – у 1796 г., у Гродне – у 1805 г., у Вільні – у 1808 г. Згодна ўказу ад 19 студзеня 1797 г. ствараліся губернскія ўрачэбныя ўправы, на якіх ускладаліся абавязкі прымаць меры супраць эпідэмічных хвароб, сачыць за якасцю прадуктаў харчавання, праводзіць судова-медыцынскую экспертызу, кантраляваць дзейнасць аптэк і асоб малодшага медперсаналу. Указам ад 30 студзеня 1797 г. у губернскіх гарадах уводзіліся пасады старэйшых і малодшых акушэрак, а ў павятовых гарадах – павятовых акушэрак.
Информация о работе Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў першай палове XIX ст