Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў першай палове XIX ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Декабря 2012 в 18:59, реферат

Описание работы

Грамадска - палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове 19 ст. значна актывізавалася. Супярэчнасці эпохі, выкліканыя крызісам феадальнага ладу,ставілі на парадак дня неабходнасць радыкальных пераўтварэнняў у сацыяльнай пабудове грамадства. Толькі вызваленне ад прыгоннага права, скасаванне саслоўных абмежаванняў і іншых прыкмет феадалізму магло забяспечыць далейшае развіцце вытворчых сіл, адкрыць магчымасць для развіцця краіны па шляху прагрэсу.

Файлы: 1 файл

гісторыя.doc

— 161.00 Кб (Скачать файл)

     Каталіцкацкае духавенста і манаства прыняло актыўны ўдзел і ў паўстанні 1830 – 1831 гг. У касцелах ксяндзы зачытывалі звароты і іншыя дакументы паўстанцаў, некаторыя з іх актыўна змагаліся ў паўстанцкіх атрадах.

      У жніўні 1831 г. магілёўскі губернатар М. Мураўёў падаў Мікалаю І запіску. Ён адзначаў, што каталіцкае духавенства было асноўным элементам мяцяжу і прапанаваў перавесці каталікоў з-пад улады Папы рымскага пад уладу імператара. Камітэт па справах заходніх губерняў 28 лістапада 1831 г. прадставіў Мікалаю І даклад па гэтай запісцы. Імператар згадзіўся з меркаваннем Мураўёва аб шкодзе, якая наносілася ў сувязі з выхаваннем моладзі каталіцкім духавенствам, але быў супраць прапановы перавесці каталікоў пад сваю юрысдыкцыю, не без падставы баючыся моцнага супраціўлуння з боку веруючых, але згадзіўся з неабходнасцю скасаваць частку каталіцкіх кляштараў.

      19 ліпеня 1832 г. быў прыняты ўказ аб скасаванні некаторых кляштараў. Кляштарам, якія павінны былі скасаваць у Віленскай і Мінскай епархіях, належала 13 098 душ сялян мужчынскага полу, 7278 чырвонцаў, 2500 талераў і 166 765 руб. срэбрам. Былі скасаваны кляштары: кармелітаў у Жалудку, бернардынцаў у Глуску, францысканцаў у Гальшанах і Паставах, дамініканцаў у Заслаўі, Пскове, трынітараў у Крывічах, дамініканцаў у Друі і Дзярэчыне, місіянераў у Смілавічах, кармелітаў у Пінску і інш.

       Усяго ў 1832 г. у заходніх губернях было зачынена 199 кляштараў. Гэтая палітыка, хаця і не так інтэнсіўна, працягвалася і ў 40 – 50-я гг. У 1842 г. была абмежавана колькасць кляштараў і яны падзяляліся на штатныя і заштатныя. Першых было 50. Заштатныя кляштары зачыняліся, калі ў іх заставалася менш чым восем манахаў, а прыём новых не дапускаўся. Як і раней, манахам забараняліся адносіны з замежнымі генераламі, але яны не падпарадкоўваліся і правінцыялам ордэнаў. У 1843 г. усе кляштары былі падпарадкаваны візітару, прадстаўніку белага духавенства, якога выбірала епархіяльнае кіраўніцтва, а званне правінцыяла ордэна было скасавана. У 1845 г. былі зачынены кляштары гродзенскіх кармелітаў, навагрудскіх і слонімскіх латэранскіх канонікаў; у 1850 г. – ашмянскіх і дунілавіцкіх дамініканцаў, друйскіх бернардынцаў, слабадскіх і і крупчыцкіх кармелітаў, слонімскіх бенедыктынак і мар’явітак, беліцкіх бернардынцаў; у 1852 г. – гродзенскіх бернардынцаў, а ў 1856 г. – драгічынскіх бенедыктынак і інш.

        У сувязі з далучэннем уніяцкай царквы да праваслаўнай урад баяўся абвастрэння адносін паміж канфесіямі. Гэта было звязана з тым, што частка былых уніятаў не жадала пераходзіць у праваслаўе, а самавольна пераходзіла ў каталіцтва. Так, 31 снежня 1839 г. з дэпартамента духоўных спраў замежных веравызванняў віцебскаму , смаленскаму і магілёўскаму генерал-губернатару князю Даўгарукаму паведамілі аб мерах па спыненні пераходу з праваслаўя ў каталіцтва. У ім гаварылася, што Мікалай І загадаў сабраць звесткі ад кіраўнікоў каталіцкіх епархій аб колькасці ксяндзоў, а таксама аб касцёлах і капліцаў, якія былі прыпісаны да прыходаў, аб часе, калі там праводзіцца богаслужэнне, колькасці прыхаджан. Прыходскім ксяндзам не дазвалялася прымаць на споведзь вернікаў з іншых прыходаў, акрамя выпадкаў цяжкай хваробы. Грамадскае кіраўніцтва павінна было мець звесткі аб святах, асабліва тых, калі ў кляштарах і касцёлах збіралася шмат народу. Адказнасць за пераходы ўскладалася на настаяцеляў кляштараў і прыходскіх ксяндзоў. Памешчыкам і эканомам маёнткаў, каталікам па веравызнанні, ставілася ў абавязак, каб сяляне-праваслаўныя ў святочныя дні і ў нядзелю хадзілі ў праваслаўную царкву. Імператар пацвердзіў указы ад 14 ліпеня 1819 г. (аб будаўніцтве касцёлаў толькі ў тых месцах, дзе была дастатковая колькасць прыхаджан, не менш 400 душ мужчынскага полу), ад 8 кастрычніка 1831 г., згодна з якім у касцёлы і капліцы, пабудаваныя самавольна, не назначаліся ксяндзы, а іх прыпісвалі да прыходскіх касцёлаў, ад 10 чэрвеня 1830 г. і 11 ліпеня 1836 г., якімі забаранялася кляштарам і каталіцкаму духавенству трымаць праваслаўных “в услужэніі сваём”, а таксама ўказы 1831, 1832 і 1835 гг., якія забаранялі каталіцкаму духавенству адлучацца са сваіх месцаў без дазволу епархіяльнага кіраўніцтва.

      Матэрыяльнае становішча каталіцкага духавенства на Беларусі традыцыйна было лепшым, чым уніяцкага, а пазней праваслаўнага. Гэта было абумоўлена ў першую чаргу тым, што сярод іх прыхаджан было шмат заможнага шляхецтва, якое ахвяравала на карысць касцёлаў і кляштараў фундушы (землі, грошы і інш.). Царскі ўрад праводзіў палітыку нівеліравання матэрыяльнага становішча духавенства розных канфесій. Згодна з указам 1842 г. была праведзена сукулярызацыя духоўных маёмасцяў у заходніх губернях. Каталіцкім касцёлам дазалялася мець 33 дзес. зямлі, а кляштарам – 130 дзес.

        Урад, прыняўшы ў сваё ведамства населеныя маёнткі, адлічыў у казну для рымска-каталіцкага духавенства частку пазыковых абавязацельстваў на такую суму, каб працэнтаў з яе хапала на яго ўтрыманне згодна са штатным раскладам.

     Па законам Расійскай імперыі дапаможны капітал лічыўся недатыкальным і рымска-каталіцкая калегія, у распараджэнні якой ён знаходзіўся, мела права расходаваць толькі працэнты з яго. Але і на гэта патрабаваўся спецыяльны дазвол: на суму 900 руб. для выплат дапамог духоўным асобам і 10 тыс. руб. на пабудову або рамонт храмаў – міністра ўнутраных спраў; а на больш значныя сумы – цара.

      Царскі ўрад імкнуўся рознымі мерамі абмежаваць ўплыў каталіцкага духавенства на мясцовае насельніцтва. 28 красавіка 1844 г. рымска-каталіцкая калегія паведаміла аб загадзе імператара зачыніць усе друкарні, якія былі падпараткаваны рымска-каталіцкаму духавенству. Для друкавання ў Пецярбургу была заснавана друкарня пад наглядам каталіцкай калегіі.

      У 1848 г. было забаронена ў касцёлах прамаўляць казанні на рускай мове. Мікалай І загадаў “забараніць прамаўленне казанняў на рускай мове, а гаварыць іх на ўсіх замежных мовах”. Пасля паўстання 1830 – 1831 г. была ўведзена цэнзура на казанні. У 1852 г. Камітэт міністраў зноў адзначыў, каб каталіцкае духавенства прамаўляла толькі тыя казанні, якія надрукаваны па згодзе з вышэйшым духоўным кіраўніцтвам.

       Адукацыю рымска-каталіцкае духавенства атрымлівала ў духоўных семінарыях і акадэміі. 26 лістапада 1832 г. былі зацверджаны правілы прыёму у рымска-каталіцкія семінарыі, 19 лістапада – іх штаты. Казенных выхаванцаў у Віленскай семінарыі магло быць 40 чал., Мінскай – 55. 1 ліпеня 1833 г. была скасавана Віленская каталіцкая духоўная акадэмія.

      Каталіцтва якое было пануючым веравызнаннем Рэчы Паспалітай, з уваходжаннем яе ў склад Расійскай імперыі пачало лічыцца “цярпімым”. Царскі ўрад не мог не лічыцца з магнатамі і памешчыкамі гэтай тэрыторыі, якія ў асноўным былі каталікамі, з каталіцкім духавенствам, якое пры сваіх кляштарах і касцёлах займалася выхаваннем моладзі. Адносіны ўрада з каталіцтвам складваліся па-рознаму. Значная частка ўказаў была накіравана на перапыненне непасрэдных адносін каталіцкага кіраўніцтва з Папай рымскім, адрыў манаскіх ордэнаў ад сваіх генералаў і інш. Абсалютысцкая манархія Расійскай імперыі не магла дазволіць падпарадкоўвацца нікому, акрамя імператара. Адносіны царскага ўрада з каталіцтвам былі то даволі спакойныя (як гэта было ў час праўлення Кацярыны ІІ і Паўла І ), то дрэнныя (пры Мікалаі І), што было выклікана ўдзелам каталіцкага духавенства ў паўстанні 1830 – 1831 гг. і самавольным пераходам часткі былых уніятаў у каталіцтва.

 

3. Змены ў становішчы  праваслаўнай царквы.

   На пачатку 19 ст. галоўнай крыніцай матэрыяльнага забяспячэння праваслаўных свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеляў заставаліся царкоўныя надзелы пры цэрквах. У 1807 г. 273 цэрквам Мінскай епархіі належала зямлі 442,5 валокі,890 моргаў, 462 дзес. і 243 прэнты, сенакоснай – 520,5 моргаў, на 8176 вазоў і на 600 коп. Мінімальны царкоўны зямельны надзел складаў 1/5 валокі, максімальны 349 дзес. Землі гэтыя, як правіла, апрацоўвалі самі свяшчэннікі. Толькі пры некаторых з іх былі сяляне, якіх усяго па епархіі было 619 душ абодвух палоў. Указам ад 3 снежня 1798 г. царкоўныя дамы, якія не аддаваліся ў арэнду, былі вызвалены ад збору на ўтрыманне паліцыі.

       Беднасць праваслаўных святароў і прыхаджан прывяла да таго, што ў пачатку 19 ст. колькасць праваслаўных цэркваў паменшылася. Гэта было звязана з пажарамі і адсутнасцю сродкаў на адбудаванне згарэлых будынкаў. Дзяржава дапамагала толькі ў выключных выпадках, як, напрыклад, пасля вайны 1812 г. Зменшылася і колькасць прыходаў, бо ў прыхаджан не было сродкаў на ўтрыманне святароў.

       3 красавіка 1833 г. была створана новая праваслаўная епархія – Полацкая, у складзе Віцебскай і Віленскай губерняў.Мінская ж засталася ў межах Мінскай  і Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці. Ад Пскоўскай епархіі да яе адышла Курляндыя. У новых межах у Мінскую епархію у 1834 г. уваходзіла 277 цэркваў з 241 028 прыхаджанамі.

        Пасля канчатковага далучэння уніяцкай царквы да праваслаўнай у 1839 г. была створана новая Літоўская праваслаўная епархія. У 1840 г. у ёй адбыліся тэрытарыяльныя змены. Цэрквы Мінскай губерні, што належалі да былой уніяцкай Літоўскай епархіі, перайшлі да Мінскай праваслаўнай, а старажытнаправаслаўныя цэрквы апошняй, якія былі ў Гродзенскай губерні і Беластоцкай вобласці, - да Літоўскай праваслаўнай епархіі.Старажытнаправаслаўныя цэрквы Віленскай губерні з Полацкай епархіі перайшлі да Літоўскай. З 6 красавіка 1840 г. архіепіскапам Літоўскім і Віленскім і архімандрытам Троіцкага Віленскага манастыра стаў Іосіф (Сямашка). У 1842 г. была створана Ковенская губерня і зноў адбыліся тэрытарыяльныя змены. З таго часу ў склад Літоўскай праваслаўнай епархіі ўваходзілі тэрыторыі Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў.

      У першыя гады пасля далучэння духавенства Літоўскай епархіі акрамя даходаў ад прыхадхан карысталіся яшчэ былымі уніяцкімі даходамі з нерухомай маёмасці і капіталаў, а таксама зямлёй, дзесяцінайі анутай, мела фундушных сялян для працы. Царскі ўрад вырашыў забраць у духавенства ўсіх канфесій заходніх губерняў маёнткі і сялян, а замест гэтага назначыць жалаванне. Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) выказаўся супраць. Ён лічыў, што ў гэтым выпадку свяшчэннікі трапяць у залежнасць ад памешчыкаў-каталікоў.Тым не менш 25 снежня 1841 г. выйшаў загад аб перадачы нерухомых населеных маёнткаў праваслаўных манастыроў і духавенства ў нагляд і кіраванне Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў.

       Праваслаўнае духавенства выказала сваю незадаволенасць. Полацкі праваслаўны архіепіскап Васілій (Лужынскі) з гэтай нагоды адзначыў, што аб абяцаных надзелах кіраўнікі губерняў “і думаць не жадалі. Дзесяткі гадоў манастыры і архірэйскі дом заставаліся без оных”. І гэта ў той час, калі каталіцкія кляштары і духавенства пасля перадачы сваіх маёнткаў атрымалі багатыя надзелы з тых маёнткаў.

       Загадам ад 20 ліпеня 1842 г. было ўведзена Палажэнне аб забеспячэнні праваслаўнага духавенства Заходняга края. Пры ўвядзенні новых штатаў клас прыхода вызначаўся колькасцю прыхаджан. У прыходзе 1-га класа свяшчэннік атрымліваў па 180 руб. срэбрам у год, дыякан – 80, дзяк – 40, панамар – 32; а ў прыходзе 7 класа свяшчэннік – 100 руб., дыякан – 40. Акрамя таго, прычтам сельскіх прыходаў выдзялялася 33 дзес. зямлі.

      Палажэнне 1842 г. выклікала непажаданыя адносіны паміж духавенствам і прыхаджанамі, якія павінны былі апрацоўваць зямлю свяшчэннікаў, будаваць для прыч дамы і цэрквы, дастаўляць паліва, чаго яны не рабілі, калі былі уніятамі.Св. Сінод прадпісаў епархіяльным архірэям, каб яны па меры ўвядзення Палажэння адмянілі ў сельскіх прыходах збіранне платы за самыя неабходныя адправы. Новае Палажэнне не палепшыла матэрыяльнае становішча праваслаўных свяшчэннікаў. У 1848 г. мітрапаліт Іосіф хадайнічаў аб назначэнні дадатковага жалавання для 19 прычтаў тых сельскіх цэркваў, прыхаджанне якіх жылі паміж каталікамі і дзе свяшчэннікі аказаліся практычна незабяспечанымі. А ў 1859 г. ён жа хадайнічаў аб прыбаўцы жалавання свяшчэннікам 259 прыходаў.

       У 1842 г. Св. Сінод загадаў духавенству Літоўскай, Мінскай, Полацкай і Магілёўскай епархій пачаць вяртанне былых уніятаў у праваслаўе з каталіцтва. Гэта было звязана з тым, што пасля далучэння уніятаў да праваслаўнай царквы некаторая іх частка без дазволу царкоўных улад перайшла ў каталіцтва.

        Сяляне не жалалі пераходзіць у праваслаўе, негледзячы на чуткі аб тым, што іх могуць выслаць у Сібір або адправіць у салдаты. У 1854 г. у сувязі з гэтым па віцебскай губерні было праведзена сакрэтнае дазнанне. У ходзе яго высветлілася, што, негледзячы на тое, што губерня ўжо даўно знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі, насельніцтва не перастала называць сябе палякамі, а праваслаўных – маскалямі.Памешчыкі ж размаўляюць або па-французку, або па-польску.

     Віцебскі, магілёўскі і смаленскі генерал-губернатар П. Ігнацьеў  у запісцы ад 20 студзеня 1855 г. адзначаў, што былое уніяцкае духавенства пры пераходзе ў праваслаўе “не змяніла былых звычая сваіх, з польскай мовай збераглі яны ўсе прадстаўленні сваіх настаўнікаў... Большая частка сялян не толькі не ведае ніводнай малітвы, але нават на пытанне: якой веры, адказвае: новай веры, і пры далейшым тлумачэнні дабаўляе: раней былі польскай, а цяпер, здаецца, рускай”.

        З далучэннем тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі практычна знікаўшае там праваслаўе стала пануючай рэлігіяй. Але, нягледзячы на павелічэнне колькасці вернікаў, якое адбылося ў асноўным за кошт скасавання уніяцкай царквы, яно не стала ўплывовым. Веруючымі ў асноўным былі прыгонныя сяляне, невялікая колькасць беднай шляхты і мяшчане. Памешчыкі-каталікі не клапаціліся аб уладкаванні праваслаўных цэркваў, адукацыі сваіх прыгонных-праваслаўных. Слабаадукаванае, маючае вялікія сем’і праваслаўнае духавенства не адыгрывала якой-небудзь значнай ролі ў грамадскім і палітычным жыцці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   Літаратура.

   1. Гісторыя Беларусі : з 1795 да вясны 1917. Вучэбны дапаможнік/ І. І. Коўкель, І. П. Крэнь, Л. У. Бярэйшык і інш.Мн.: Аверсэв,2001.

   2.  Гісторыя  Беларусі : У 6 т. Т.4. Беларусь у  складзе Расійскай імперыі ( канец  18 – пачатак 20 ст./ М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч і інш.

   3. Канфесіі на Беларусі ( канец 18 –пачатак 19 ст.) / В. В. Грыгор’ева, У. М. Завальнюк, У.І. Навіцкі і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 1998.

   4. Падгайская Л. Роля паўстанняў 1794, 1830-1831 і 1863-1864 гг. Фарміраванне ўяўленняў пра беларуска-ліцвінскую шляхту / Беларускі гістарычны часопіс.- 2003.- № 7.

   5. Таляронак С.В. Палітыка царызму ў адносінах да каталіцкай і уніяцкай царквы на Беларусі // Весці АН Беларусі .- СГН.- 1992.

   6. Данскіх С.  Гародня ў паўстанні 1830-1831 гг. // Спадчына. – 2000. № 1.

   7.Нацыянальная  палітыка расійскага самадзяржаўя  на Беларусі ў канцы 18 – пачатку 19 ст.: 36. навук. Прац / Пад агульн. Рэд. А.М.Лютага. – Мн.: БДПУ, 1995.

   8. Талерчык А.Лістападаўскае  паўстанне 1830 г. і ўдзел у  ім Міхаіла Валовіча // Спадчына. – 2000. - № 2.




Информация о работе Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў першай палове XIX ст