Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Декабря 2012 в 18:59, реферат
Грамадска - палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове 19 ст. значна актывізавалася. Супярэчнасці эпохі, выкліканыя крызісам феадальнага ладу,ставілі на парадак дня неабходнасць радыкальных пераўтварэнняў у сацыяльнай пабудове грамадства. Толькі вызваленне ад прыгоннага права, скасаванне саслоўных абмежаванняў і іншых прыкмет феадалізму магло забяспечыць далейшае развіцце вытворчых сіл, адкрыць магчымасць для развіцця краіны па шляху прагрэсу.
Бальніцы адкрываліся спачатку толькі ў губернскіх гарадах. У 1799 г. пачала працаваць мінская бальніца на 25 ложкаў. З 1802 г. у Магілёве дзейнічалі выхаваўчы і спавівальны дамы, з 1804 г. – бальніца ў Віцебску на 12 ложкаў. У 20-х гг. 19 ст. па хадайніцтву ваеннага камандавання для лячэння ваенных чыноў адкрыліся бальніцы ў павятовых гарадах Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а пазней – Віленскай і Гродзенскай. Цывільным асобам месца ў іх не знаходзілася : яны пастаянна былі перапоўнены вайскоўцамі. Таму для лячэння цывільнага насельніцтва губернскія праўленні адкрывалі лячэбніцы, аднак з-за недахопу сродкаў былі адкрыты толькі дзве – у Гродне і Оршы.
Са стварэннем у 1837 г. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей медыцынскія ўстановы сталі з’яўляцца ў дзяржаўных маёнтках. Былі сфарміраваны акругі, па дзве-тры на губерню, куды прызначаліся ўрачы і фельчары, будаваліся бальніцы па адной-дзве на губерню. У казённых весках уводзіліся пасады валасных фельчараў, пазней яны сталі з’яўляцца і ў панскіх. Указ Сената ад 19 студзеня 1835 г. дазваляў памешчыкам звыш штата за свой кошт трымаць дадатковых лекараў з правам казённай службы. У 30-40-я гг. 19 ст. узнік шэраг бальніц для лячэння сялян : у Слуцкім павеце – у маёнтках Радзівіла і Вітгэнштэйна, у Барысаўскім – у маёнтку Храптовіча і інш. У Магілёўскай губерні ў 1844 г. дзейнічалі шэсць бальніц у панскіх і адна ў казённым маёнтку.
Разам з бальніцамі ў гарадах адкрываліся аптэкі. Большасць з іх былі прыватнымі, або так званымі вольнмі, і толькі ў губернскіх гарадах функцыяніравалі апэкі прыказа грамадзянскай апекі. Усяго да 1861 г. у Беларусі працавала 15 казённых і 70 вольных аптэк. Яны меліся ў кожным горадзе і некаторых буйных мястэчках.
У цэлым за перадрэформенны час у Беларусі былі зроблены толькі першыя крокі на шляху арганізацыі медыцынскай дапамогі насельнецтву. Не хапала ні лячэбных устаноў, ні медперсаналу. Тыя лекары, якія меліся, былі бездапаможнымі перад масавамі эпідэмічнымі хваробамі ( халера, тыф, скарлатына, воспа і інш. ), смяротнасць ад якіх даходзіла 50 %. Плата за лякарствы і знаходжанне ў бальніцах далека не ўсім жадаючым дазваляла карыстацца медыцынскай дапамогай. Насельніцтва працягвала лячыцца традыцыйнымі народнымі сродкамі. Некаторыя станоўчыя зрухі ў ахове здароўя народных мас адбыліся ў другой палове 19 ст.
Такім чынам, дэмаграфічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст. адбывалася ў складаных сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах. Заняпад эканомікі, выкліканы франка-расійскай вайной 1812 г., неўраджаі, голад, эпідэміі, высокая смяротнасць, адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі, рост феадальных павіннасцей – прычыны, якія абумовілі вельмі марудныя тэмпы росту насельніцтва, а ў асобныя перыяды і яго скарачэнне. Разам з тым адбываўся працэс нівеліроўкі шматлікіх дробных феадальных груп насельніцтва, зліцця іх з асноўнымі саслоўямі ( хаця гэты працэс яшчэ не быў канчаткова завершаны ). Вектар унутранай міграцыі цалкам быў накіраваны з вескі ў горад. Эміграцыя фактычна адсутнічала. Крызіс у дэмаграфічнай сферы сведчыў аб татальным крызісе прыгоннай сістэмы.
Хрысціянскія канфесіі Беларусі ў першай палове 19 ст.
У гэты час узмацніўся ўплыў каталіцкай царквы на ўніятаў. У 1801 г., па справе аб пераходзе ў каталіцтва веліжскіх уніятаў, Пецярбургская рымска-каталіцкая духоўная калегія зацвердзіла рашэнне Магілёўскай каталіцкай кансісторыі, згодна з якім веліжскія прыхаджане, якія перайшлі з уніі, заставаліся ў каталіцтве. Старшыня рымска-каталіцкай духоўнай калегіі епіскап Я. Беніслаўскі 15 сакавіка 1801 г. унес прапанову аб дазволе уніятам пераходзіць у каталіцтва. У 1802 г. паміж уніятамі былі распаўсюджаны чуткі аб нібыта найвышэйшым указе ад 16 лістапада 1801 г., сэнс якога быў наступны : або яны пераходзяць у каталіцтва, або будуць пераведзены ў праваслаўе.
У 1803 г. у Полацкай ўніяцкай епархіі ў каталіцтва перайшло каля 100 тыс. прыхаджан. У сувязі з гэтым Аляксандр І 4 ліпеня ўказваў Беларускаму ваеннаму губернатару І. Міхельсону, што “тая ж самая цярпімасць, якая вымушала ўрад не датыкацца да да пераканання сумлення ў справах веры, павінна была б паслужыць правілам духоўным каталіцкім уладам у паводзінах іх з уніятамі і забараняць ім усякае спакушэнне народа з уніі ў абрад рымска-каталіцкі.Калі вера пануючая не дазваляе сабе ніякіх прымусовых сродкаў, то ... вера цярпімая не можа іх выкарыстоўваць”. Але пераходы працягваліся. Так, у пачатку 19 ст. па Дзісненскім і Вілейскім паветах Мінскай губерні ў каталіцтва перайшло каля 20 тыс. уніятаў. Па загадзе Сената ад 1810 г. яны павінны былі вярнуцца да ўніі. Але справа гэта разглядалася на пасяджэнні рымска-каталіцкай калегіі толькі ў 1826 г.
26 ліпеня
1806 г. былі зацверджаны сумесныя
прапановы каталіцкага
У 1807
г. у склад Брэсцкага
29 снежня 1800
г. царскім указам было
У 1810 г. адбыліся далейшыя змены ў структуры уніяцкай царквы. Замест дзвух былі створаны чатыры епархіі: мітрапаліцкая ў Вільні, архіепіскапская ў Полацку, епіскапская ў Брэсце і Луцкая ў Жыдзічыне. У склад Брэсцкай епархіі ўвайшлі Гродзенская губерня, частка Мінскай са Слуцкім, Пінскім, Мозырскім і Рэчыцкім паветамі і Беластоцкая вобласць. Астатнія паветы Мінскай, Віленскай і Курляндская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай епархіі. У Вільні была заснавана кансісторыя з мітрапаліцкай рызніцай і архівамі.
У 1813 г. па спаведных кнігах лічылася каля 1 млн. 500 тыс. прыхаджан уніятаў. З іх у Віленскай епархіі – да 291 тыс., Полацкай – звыш 540 тыс., Брэсцкай – 535 тыс.
У канцы 1824 г. Брэсцкі капітул надрукаваў звесткі аб даходах манаскага і белага духавенства ў Брэсцкай епархіі. З іх вынікала, што ў епархіі на 25 кляштараў прыходзілася 166 манахаў. У іх уладанні было 42 880 дзес. зямлі з 3825 сялянамі мужчынскага полу. На кожнага манаха прыходзілася па 259 дзес. зямлі, 137 сялян, 1500 руб капіталу, 380 руб. даходу ; на кожнага свяшчэнніка – 42 дзес. зямлі, 332 руб. капіталу, менш адной душы селяніна і 9 руб. серабром даходу. Такія суадносіны, вядома, выклікалі раскол унутры уніяцкай царквы, скаргі на базільян з боку белага духавенства.
4 сакавіка 1824 г. віцебскі, смаленскі, і магілёўскі генерал-губернатар князь М. Хаванскі звярнуўся з пісьмом да уніяцкага мітрапаліта І. Булгака, у якім звяртаў увагу на неабходнасць узмацнення рэлігійнай прапаганды сярод уніяцкіх сялян, выхавання ў іх пакорнасці. Ён падкрэсліваў, што сяляне не маюць ніякага ўяўлення аб сваіх абавязках адносна памешчыкаў. Гэта, па думцы генерал-губернатара, было звязана з тым, што “ў некаторых месцах невуцтва сялян было такім вялікім, што яны не ведалі нават галоўных хрысціянскіх малітваў”.
Мікалай І лічыў неабходным узмацніць пазіцыі Расійскай імперыі ў заходніх губернях шляхам павелічэння колькасці праваслаўных за кошт скасавання уніяцкай царквы.
5 лістапада 1827 г. асэсар уніяцкага дэпартамента І. Сямашка напісаў запіску аб становішчы уніяцкай царквы. Яна была станоўча сустрэта ўрадавымі коламі. У ёй падкрэслівалася, што уніяцкае духавенства ў той час мала чым адрознівалася ад каталіцкага: насіла такое ж адзенне, служыла ў адных і тых жа цэрквах. Замест старажытных грэчаскіх абрадаў была ўведзена большасць рымскіх. У многіх цэрквах не было іканастасаў, а былі арганы. У богаслужэнні выкарыстоўвалася славянская мова, але не з ахвотай.
Праект
далучэння уніятаў да
Гэты праект пачаў выконвацца з прыняццем Указа ад 9 кастрычніка 1827 г., які забараніў прымаць у базільянскія кляштары людзей іншага абраду. Гэта тычылася галоўным чынам каталікоў. У канцы 20-х гг. у Беларускай і Літоўскай базільянскіх правінцыях амаль дзве трэці манахаў былі ахрышчаны па каталіцкім абрадзе. А калі ўлічваць шляхецкае паходжанне, добрую адукацыю, багатыя фундушы кляштараў, адсутнасць сем’яў, то атрымлівалася, што базільянскія манахі маглі аказваць большае супраціўленне справе скасавання уніі, чым белае уніяцкае духавенства. Гэтыя ж абставіны выклікалі раскол і ўнутры самой царквы, што аблягчала выкананне пастаўленай царскім урадам задачы.
22 красавіка 1828 г. было прынята рашэнне аб стварэнні, асобна ад каталіцкай, грэка-уніяцкай і аб скасаванні чатырох уніяцкіх епархій. Замест іх былі ўтвораны Літоўская і Беларуская епархіі.
Урад звярнуў увагу і на адукацыю уніяцкага духавенства У 20-я гг. 19 ст. кадры вышэйшага уніяцкага духавенства рыхтаваліся ў Галоўнай семінарыі ў Вільні ( да 50 чал.), у Калегіі распаўсюджвання веры ў Рыме (4 чал.), свяшчэннікаў у семінарыях Полацкага і Жыровіч; ніжэйшага духавенства пры Лаўрышоўскім кляштары. Урад пачаў пераўтварэнні ў сферы адукацыі. Забаранялася накіроўваць юнакоў у Рым і Вільню, навучэнцы з іх былі адазваны.
У пачатку 30-х гг. дзейнасць царскага ўрада ў адносінаў да уніятаў стала больш мэтанакіраванай. 8 снежня і 3 красавіка 1831г. было загадана не прызначаць уніяцкіх свяшчэннікаў у рымска-каталіцкія касцелы, і ім было забаронена адпраўляць у іх богаслужэнні.
Яшчэ з пачатку 1835 г. Полацкі епіскап Васілій пачаў лічыць асэсара Беларускай кансісторыі Іаана Ігнатовіча праціўнікам палітыкі ўрада адносна ўніі. У канцы 1836 – пачатку 1837 г. у Ігнатовіча пачалі адбывацца тайныя сходы уніяцкіх свяшчэннікаў. На гэтых сходах яны заклікалі духоўных асоб абараняць унію і выступаць супраць яе скасавання і далучэння да праваслаўя. У чэрвені 1837 г. яго звольнілі з пасады і прызначылі свяшчэннікам Галоўчыцкай царквы ( Полацкі павет). А на себежскіх , лепельскіх і дрысенскіх свяшчэннікаў з іх дэканамі епіскап Васілій налажыў двухтыднёвую епітымію. Дэканы, акрамя таго, былі пазбаўлены сваіх пасад. Усім свяшчэннікам епіскап паабяцаў, што калі яны не супакояцца, то для іх знойдзецца новая кара. 7 снежня 1837 г. міністр унутраных спраў Д. Блудаў пісаў віцебскаму, смаленскаму і магілёўскаму генерал-губернатару князю М. Хаванскаму, што гэтыя і іншыя прынятыя грамадзянскім і духоўным кіраўніцтвам меры “павінны палажыць канец хваляванням, якія ўзніклі ў невялікім кругу грэка-уніяцкіх асоб у Беларусі.
Каб пазбегнуць хваляванням у заходніх губернях, прымаліся ўрадавыя меры. Было загадана ўважліва наглядаць за Себежскім, Полацкім, Лепельскім, Дрысенскім, Мсціслаўскім і Сенненскім паветамі, бо яны заставаліся пад моцным уплывам каталіцкага духавенства і памешчыкаў каталікоў. 22 і 26 снежня 1838 г. адбыліся пасяджэнні Сакрэтнага камітэта, на якіх прысутнічалі шэф жандараў А. Х. Бекендорф, міністр дзяржаўных маёмасцяў граф П. Д. Кісялёў, міністр унутраных спраў Д. Б. Блудаў і обер-пракурор Св. Сінода М. А. Пратасаў. На першым пасяджэнні камітэт зацвердзіў наступныя прапановы: 1)грэка-уніяцкія епіскапы са старшым духавенствам складуць царкоўны саборны акт, у якім прызнаюць зноў сваё пачатковае адзінства з усходняй праваслаўнай царквой; 2)акт будзе падпісаны ўсімі, хто прысутнічаў пры яго складанні, а астатнія дадуць сваю пісьмовую згоду; 3)акт і водгукі будуць накіраваны імператару разам з прашэннем і ў той жа час будзе выдадзены найвысачэйшы ўказ аб падпарадкаванні грэка-уніяцкай калегіі не Сенату, а Св. Сіноду, і інш. На другім пасяджэнні было вырашана ўвесці войскі ў заходнія губерні для таго, каб пазбегнуць хваляванняў пры ўз’яднанні уніятаў.
12 лютага 1839 г. у Полацку ў прысутнасці уніяцкага вышэйшага духавенства быў падпісаны Саборны Акт з просьбай аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. Епіскап Іосіф забраў акт і паехаў у Пуцярбург, а епіскапы Васілій і Антоній – у Віцебск, куды 12 сакавіка прыбыў 29-ы казачы полк.
26 лютага 1839 г. епіскап Іосіф перадаў обер-пракурору Св. Сінода Пратасаву Саборны Акт . 1 сакавіка Акт паднеслі Мікалаю І, які перадаў яго на разгляд Св. Сіноду. Пастанова Св. Сінода была зацверджана Мікалаем І. 17 сакавіка Сенатам быў выдадзены ўказ аб падпарадкаванні грэка-уніяцкай калегіі Св. Сіноду. 30 сакавіка пры поўным зборы Св. Сінода аб згодзе імператара было аб’яўлена епіскапу Іосіфу і выдадзена грамата да ўз’яднаных епіскапаў, духавенства і народа.
З першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. да Полацкага сабора 1839 г. уніяцкая царква прайшла вельмі цяжкі шлях. Яе з двух бакоў, калі са згоды царскага ўрада, а калі і не, цягнулі да сабе праваслаўе і каталіцтва. Унутраны раскол у царкве паміж белым духавенствам і манахамі базільянскага ордэна, удзел манахаў у паўстанні 1830 – 1831 гг. паскорыў вырашэнне яе лёсу царскім урадам, які спадзяваўся атрымаць у белых уніятаў падтрымку для правядзення русіфікацыі тэрыторыі. Беднае і слабаадукаванае уніяцкае духавенства, дробная шляхта і прыгонныя сяляне не маглі супрацьстаяць урадавай палітыцы і здрадзе вышэйшага духавенства.
Каталіцкая царква ў пачатку
19 ст. падпарадкоўвалася рымска-
Адносіны паміж трыма хрысціянскімі канфесіямі – каталіцкай, праваслаўнай і уніяцкай – былі даволі складанымі. Адной з прычын, што спараджалі такое становішча, былі пераходы вернікаў з адной канфесіі ў другую.
Стварала праблемы і знаходжанне ў Расіі езуітаў. У 1815 г. езуіты былі высланы з Пецярбурга, ім быў забаронены ўезд у Маскву. А ў 1820 г. урадам было прынята рашэнне аб канчатковай высылцы езуітаў з Расіі. У віну ім паставілі тое, што яны далучалі да каталіцтва праваслаўных, іўдзейскіх і уніяцкіх дзяцей і юнакоў, і тое, што вельмі цяжкім было становішча сялян, якія належалі ордэну.
Незадаволенасць каталіцкага духавенства змяненнем свайго статуса ў сувязі з пераходам у новую дзяржаву не толькі прыводзіла да ўдзелу ў тайных таварыствах, але і садзейнічала таму, што частка яго прыняла ўдзел у вайне 1812 г. на баку Наполеона.
Информация о работе Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў першай палове XIX ст