Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2014 в 11:05, курсовая работа
Асаблівай рысай феадальнага грамадства была яго схільнасць да старога, традыцыйнага. Аднак па меры ўцягвання ў таварную вытворчасць і абмен, выкліканыя паслабленнем грамадскага раздзялення працы, усё гаспадарчае жыццё рабілася больш рухомым, з’яўлялася зацікаўленнасць у пераменах. Такім чынам, даследванне сялянскай гаспадаркі XV – XVI стст. дазваляе прасачыць як у рамках феадальнага спосабу вытворчасці фарміраваліся сацыяльна-эканамічныя і культурныя аспекты грамадства.
Уводзiны с. 3
1. Вытокi фальваркава-баршчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi. с. 5
2. "Устава на валокi" 1557 г. Асноўныя палажэннi аграрнай рэформы. с. 10
3. Уплыў аграрнай рэформы на далейшае развiццё феадальнай гаспадаркi на Беларусi, яе значэнне. с. 19
Заключэнне с. 23
Спiс выкарыстаных крынiц i лiтаратуры с. 24
Дадатак с. 25
Уводзiны с. 3
1. Вытокi фальваркава-баршчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi. с. 5
2. "Устава на валокi" 1557 г. Асноўныя палажэннi аграрнай рэформы. с. 10
3. Уплыў аграрнай рэформы на далейшае развiццё феадальнай гаспадаркi на Беларусi, яе значэнне. с. 19
Заключэнне с. 23
Спiс выкарыстаных крынiц i лiтаратуры с. 24
Дадатак с. 25
Уводзiны
Асаблівай рысай феадальнага грамадства была яго схільнасць да старога, традыцыйнага. Аднак па меры ўцягвання ў таварную вытворчасць і абмен, выкліканыя паслабленнем грамадскага раздзялення працы, усё гаспадарчае жыццё рабілася больш рухомым, з’яўлялася зацікаўленнасць у пераменах. Такім чынам, даследванне сялянскай гаспадаркі XV – XVI стст. дазваляе прасачыць як у рамках феадальнага спосабу вытворчасці фарміраваліся сацыяльна-эканамічныя і культурныя аспекты грамадства.
Аграрная рэформа 1557 года займае важнае месца ў гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Яна ўвайшла ў навуковую літаратуру пад рознымi назвамі і вядома, як аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста, “валочная памера” ці проста “аграрная реформа 1557 года”.
Вядома, што на працягу другой паловы XIX – пачатку XX ст. Буржуазныя гiсторыкi выдалi шэраг прац, зборнiкаў дакументаў, якiя асвятлялi розныя пытаннi аграрных адносiн феадальнай эпохi.
М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў у сваіх публікацыях падкрэсліў вядучае значэнне сялянскай абшчыны і сялянскага землеўладання ў якасці асновы аграрнага ладу да правядзення валочнай памеры.
У цэнтры ўвагі даследванняў М. В. Доўнар-Запольскага – абшчына ў XVI ст. Ён пашырыў асвятленне разнастайнасці рыс жыцця, якія адрознівалі гаспадарку і побыт сялянства ўсходніх зямель Вялікага княства Літоўскага.
Аналізу сацыяльна-эканамічнага становішча сялянства на тэррыторыі ўсёй Беларусі ў канцы XVI – першай палове XVII ст. прысвечаны работы Б.З. Капысскага. У іх аўтар акцэнтуе ўвагу і на ўладання дробнай і сярэдняй шляхты.
На праблеме эвалюцыі феадальнай рэнты ў другой палове XVI – XVIІІ стст. у маёнтках гэтага віду феадальнага землеўладання канцэнтруе сваю ўвагу П.А. Лойка. У яго манаграфіі "Прыватнаўласнiцкiя сяляне Беларусi. Эвалюцыя феадльнай рэнты ўдругой палове XVI – XVIII стст." паказаны працэс фарміравання сістэмы рэнтавых адносін як вынік шэрагу сацыяльна-эканамічных і палітычных абставін, характэрных для Беларусі XVI – XVIІІ стст.
У грунтоўнай манаграфіі «Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне Беларусі XVI – XVIІІ стст.» В. Ф. Голубеў комплексна даследуе гэту праблему. Разглял эвалюцыі зямельнага надзелу па рэнтавай структуры, аналіз ступені забяспечанасці зямлёй сялянскіх гаспадарак праводзіцца аўтарам як у дзяржаўным, так і ў прыватных ды царкоўных уладанняў.
Праблеме запрыгоньвання сялянства Беларусі прысвечаны даследванні М. Ф. Спірыдонава, сярод якіх манаграфія "Закрепощение крестьянства Белоруссии (XV – XVІ вв.)". У дадзенай працы ўсебакова разглядаюцца асноўныя пытанні праблемы запрыгоньвання, указываюцца прычыны гэтай гістарычнай з’явы, аналізуецца сам працэс. Аўтар пераконвае, што дзесяцігадовы тэрмін даўнасці быў на працягу XV – XVІ стст. асноўным юрыдычным прынцыпам запрыгоньванння. У манаграфii прасочваюцца асноўныя этапы запрыгоньвання, звязаныя з яго заканадаўчым афармленнем.
У 1905 г. была напiсана праца малавядомага рускага гiсторыка В.Я. Уланава "Волочная помера и устава и ее значение в истории литовско-русского государства". Будучы апублiкаваным у свой час, гэта сачыненне магло б стаць адным з першых, даступных масаваму чытачу, прац па аграрнай рэформе сярэдзiны XVI ст. у ВКЛ. Аўтар падрабязна асвятляе асноўныя мерапрыемствы аграрнай рэформы.
Вывучэннем гэтай рэформы займаліся многія вучоныя, як дарэвалюцыйныя, так і савецкія. Але найбольш грунтоўна і глыбока прааналізаваў усе асноўныя пытанні рэформы вядомы савецкі гісторык У.I. Пiчэта. Яшчэ у 1917 годзе выйшла яго манаграфія “Аграрная реформа Сiгiзмунда-Августа в Лiтовско-русском государстве. Ч. 1”, якая з’явiлася найбольш буйнай працай, прысвечанай дадзенай праблеме. У далейшым пытанні, ўзнятыя ў ёй, развіваліся і удакладнялiся і ў іншых яго працах.
Вывучэнне гісторыі складання фальваркава-паншчыннай сiстэмы мае вялікае навуковае значэнне. Мэта дадзенай працы – азнаёмiцца з асноўнымi працамi гiсторыкаў, якiя вывучалi праблему развiцця фальваркава-паншчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi i на аснове прааналiзаваных манаграфiй вылучыць асноўныя аспекты яе станаўлення; прааналiзаваць асноўныя палажэннi рэформы 1557 г. i паказаць яе ўплыў на далейшае развiццё феадальнай гаспадаркi ў Беларусi.
У сваёй курсавой працы я праследвала наступныя задачы:
1) Паказаць вытокi
фальваркава-паншчыннай
2) Прааналiзаваць "Уставу на валокi" 1557 г. i асноўныя палажэннi аграрнай рэформы;
3) Зрабiць вывад
аб уплыве аграрнай рэформы
на далейшае развiццё
Практычна ўсе навукоўцы, якія вывучалі рэформу, адзначаюць, што яна адлюстравала важныя змены ў развіцці сельскай гаспадаркi Беларусі i ў сваю чаргу аказала істотны ўплыў на яе далейшую эвалюцыю. Галоўным вынікам рэформы стала ўсталяванне на Беларусі фальваркава-паншчыннай сістэмы феадальнай гаспадаркі, замацаванне новых прынцыпаў землекарыстання і эксплуатацыі сялян, што дазволіла землеўладальнікам павысіць свае прыбыткі, лепей прыстасавацца да новых сацыяльна-эканамічных умоў.
1. Вытокi фальваркава-баршчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi.
Разглядаючы становішча ў сельскай гаспадарцы ў папярэднія часы трэба адзначыць наступнае: вялiкую праблему складала тое, што аддзельныя землi, якiя ўвайшлi ў склад ВКЛ, да пазнейшага часу захавалi розныя адценнi праў i павiннасцей у адносiнах да вялiкага князя. Пачынаючы з Вiтаўта, у сваiх граматах князi санкцыянавалi "старину пошлину" як аснову праў i павiннасцей сваiх падначаленых. Часта гаспадары прызнаюць старыну абавязковым для сябе законам, парушаць якi яны лiчылi сябе не ўправе. [19 c. 16 – 17] Менавiта таму насельнiцтва ВКЛ часта было супраць навiзны. Аднак з часам што вядучай тэндэнцыяй развіцця сельскай гаспадаркi стаў рост таварнасці, пашырэнне сувязёй з рынкам. Гэту з’яву не маглі не ўлічваць феадалы, асаблiва тых уладанняў, якiя размяшчалiся вакол буйных гарадоў i гандлёвых шляхоў i рэк. Павелiчэнне попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў краiнах Заходняй Еўропы садзейнiчала i больш шырокаму знешняму гандлю. Усе большыя прыбыткi даваў феадалам гандаль збожжам. Менавiта пад уздзеяннем рыначных адносiн ужо ў ХV ст. на Беларусi сталi з’яўляцца двары i маёнткi з феадальнай ворыўнай зямлёю, за якiмi замацавалась назва фальваркi. Хуткае распаўсюджванне фальваркаў пачалася з канца XV ст. Узросшы у XVI ст. выраб гарэлкі, а разам з тым і колькасць корчмаў, давалi магчымасць для найбольш выгаднага збыту збожжа – перарабіўшы яго на гарэлку. [17 с. 49] Таксама у сярэдзiне XVI ст. шляхта атрымала права бяспошлiннага вываза i ўвоза тавараў, што садзейнiчала бурнаму развiццю фальварачнай гаспадаркi. Вытворчасць у такой гаспадарцы была заснавана на працы не нявольнай чэлядзi, а селянiна-паншчыннiка.[1 с. 23]
Упершыню такiя фальваркi былi створаны ў Панямоннi i Падзвiннi – раёнах, якiя мелi выхад на знешнi рынак. Так, у 1450 годзе фальваркам называлася панская гаспадарка ў маёнтку Менедыкаўскiм на Навагародскай зямлi. Фальваркi ўпамiнаюцца таксама ў запiсах Браслаўскага земскага суда за 1481 год у маёнтку Вiдзы, а ў 1490 годзе – "подле реки Дисны", у 1499 годзе – у маёнтках "Нясвiж, Холхла, Менскага павета". Яшчэ больш звестак аб фальварках утрымлiваюць пiсьмовыя крынiцы першай паловы ХVI ст. Да сярэдзiны XVI ст. на той частцы тэрыторыi Беларусi, якая была звязана сплаўнымi рэкамi Буг, Неман i Заходняя Дзвiна, дзе знаходзiлiся буйныя гандлевыя цэнтры, здзейснялася сувязь з партамi Балтыкi – Гданьскам, Кенiгсбергам, Рыгай, i якiя не падвяргалicя пастаянным ваенным разбурэнням, фальварак стаў асноўнай формай арганiзацыi гаспадаркi феадалаў. [1 с. 24] Як бачым, колькасць фальваркавых гаспадарак на Беларусi ўзрастала i павялiчвалася, а гэта – сведчанне ўстойлiвасцi працэсаў, якiя развiвалiся ў аграрным сектары эканомiкi беларускiх зямель.
Галоўнае адрозненне фальваркаў ад ранейшых панскiх цi гаспадарскiх двароў у тым, што фальваркавая гаспадарка арыентавалася на рынак, яе асноўная мэта – не ў задавальненнi асабiстых патрэб землеўладальнiка, а ў павiлiчэннi даходнасцi шляхам продажу сельскагаспадарчай прадукцыi. У сувязi з гэтым у фальварках сталi змяняцца i павiннасцi сялян. У сярэдзiне XVI ст. вельмi складаная па сваiх прынцыпах архаiчная сiстэма землекарыстання i абкладання сялянства павiннасцямi, якая гiстарычна склалася на Беларусi, стала адной з асноўных перашкод на шляху далейшага павелiчэння даходаў феадалаў. Гэта сiстэма абапiралася на разнастайныя на свайму складу адзiнкi абкладання (дымы, службы, дворышчы, жрэбii) i недастаткова поўна i дакладна ўлiчвала вытворчыя рэсурсы сялянскай гаспадаркi, перш за ўсе памеры зямельных надзелаў. З-за гэтага сяляне часта на працягу некаторага часу маглi хаваць ад павiннаснага абкладання нанава асвоеныя iмi сельскагаспадарчыя i прамысловыя ўгоддзi. [2 c. 76 – 77] Акрамя ўтайвання зямлi, землеробчае насельнiцтва выпрацавала даволi складаныя спосабы ўслiзгаць ад узноса выплат за карыстанне гаспадарскiмi землямi i ўгоддзямi. I тут руцiнная сiстэма кiравання паказала сябе ў поўнай няздольнасцi, разбуральнай для гаспадарскага скарба. [19 c. 49]
Цяпер на першы план тут выходзiць паншчына i адработная рэнта. Пад уздзеяннем спрыяльнай рынкавай кан’юктуры на прадукцыю сельскай гаспадаркi i промыслаў ужо ў другой палове ХV ст. i асаблiва ў ХVI ст. значнае развiццё атрымала адработачная рэнта ў выглядзе разнастайных сельскагаспадарчых работ сялян у панскай гаспадарцы: узорвання, баранавання, пасеву, жнiтва, касьбы сена, малацьбы i г.д. [3 с. 63]
Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая ў асобе вялiкага князя з’яўлялася не толькi вярхоўным уласнiкам усей дзяржаўнай тэрыторыi, але i непасрэдным уласнiкам вялiкiх зямельных уладанняў, якiя звычайна называлiся "волостями господарскими". Прыкладна да сярэдзiны XVI ст. дакладнага падзелу iх на дзяржаўныя i асабiстыя вялiкакняжацкiя не было. Яны па сутнасцi з’яўлялiся дзяржаўнай уласнасцю: прыбыткi з iх iшлi як на ўтрыманне вялiкага князя i яго шматлiкага двара, так i на пакрыцце дзяржаўных трат. У канцы XVI ст. гаспадарскiя ўладаннi значна зменьшылiся, засталiся толькi сталовыя эканомii, астатнiя ж перайшлi ў распараджэнне сейма.
На гаспадарскiх землях асаблiва хутка замацавалася фальваркава-паншчынная сiстэма i гэта не выпадкова. Упраўленне гаспадаркай вялiкага князя лiтоўскага (т.зв. "скарб") не магло не ўлiчваць новыя тэндэнцыi ў развiццi сельскагаспадарчай вытворчасцi i стала прымаць меры па паляпшэнні кiравання вялiкакняжацкiмi маёнткамi, больш рацыянальнай арганiзацыi iх дзейнасцi. Гэтага патрабавалi i тыя фiнансавыя цяжкасцi, якiя меў галава дзяржавы ў сувязi са шматлiкiмi войнамi i iншымi расходамi. Трэба яшчэ улiчваць стан разбурэння гаспадарскага скарба, утойваннi i захопы гаспадарскай маемасцi. Захопы часта здзяйснялiся часнымi землекрыстальнiкамi пры садзейнiчаннi мясцовай адмiнiстрацыi.
Такiм чынам, прычыны рэфармавання феадальнай гаспадаркi Беларусi тлумачацца эканамiчнымi працэсамi i, у прыватнасцi, ростам яе таварнасцi, пашырэннем сувязей з рынкам, перш за ўсе знешнiм. "Рост знешняга рынку, вялiкi попыт на прадукты сельскай гаспадаркi, – пiсаў У.Пiчэта, – падштурхоўвала зямельных уласнiкаў – вялiкага князя, паноў i шляхту да ўздыму як вытворчасцi, так i даходнасцi свайго феадальнага маёнтка". [5 c. 634] А таксама рэфармаванне было выклiкана патрэбнасцю пераадольвання разлажэння вялiкакняжацкай гаспадаркi, разарэннем падатнага саслоўя i прагрэсiўным змяньшэннем скарбавых паступленняў з гаспадарскiх уладанняў. [19 c. 50]
Указаныя прычыны заставiлi урад яшчэ князя Аляксандра пачаць некаторыя рэформы у вобласцi традыцыйнай сiстэмы гаспадарчага ўпраўлення. З гэтага моманта i да выдання уставы на валокi урад робiць спробы рэагаваць на дыфекты сiстэмы, але пераўтварэннi не давалi патрэбнага рэзультату ўжо таму, што яны насiлi частковы, а не карэнны характар. Змянiўшы недахопы сiстэмы, дазваляўшай насельнiцтву самастойна збiраць данiну, урад Аляксандра ў 1492 г. прызначае ў якасцi кантролю валасцей даннiкаў пiсараў, якiя разараюць насельнiцтва сваiмi паборамi. Жыгiмонт I у 1537 г. замяняе пiсараў дзяржаўцамi. Нарэшце над iнстытутам дзяржаўцаў робiцца надбудова ў выглядзе рэвiзораў-псiараў, якiя на месцах высвятлялi павiннасцi i сачылi за выпаўненнем дзяржаўцамi выданых рэестраў. [19 c. 52]
У 1514 г. выдадзены уставы дварам Трокскага i Вiленскага паветаў. Яна дае зусiм новае пастанаўленне, якое ўводзiць "осаду на пенязь", даўшы дзяржаўцу пакiнуць дастатковую дзеля патрэб двара колькасць цяглага насельнiцтва (салянiкаў i кавалеў). Устава рэкамендуе "на пенязях осадити, с каждого человека по копе грошей в год беручи". Такiм чынам, тыя хто раней працаваў на мясцовую адмiнiстрацыю двара, цяпер рабiлiся суб’ектамi абкладання.
Устава дадзеная тым жа дварам у 1529 г. адрознiваецца ад першай толькi тым, што уздакладняе сялянскiя павiннасцi i плацяжы, i перакладвае некаторыя натуральныя плацяжы на грошы (збор за сена, дзякальнае, межавое i iнш.).
У 1527 i 1529 гг. выдана устава для некаторых жмудскiх уладанняў, пашыраючы толькi перавод аброчных даходаў на грошы i пераводзячы усходняе насельнiутва Жмудзi на асаду. [19 c. 53]
Такiм чынам, уся рэфарматарская дзейнасць скарбавага урада у дарэформенны час звадзiлася тольтi да двух новаўвядзенняў:
1) пераводу натуральных плацяжоў на грашовыя амаль ва ўсiх абласцях ВКЛ;
2) пераводу лiшнiх для двароў цяглых i спецыяльных сялян на асаду.
Усе астатнiя асновы традыцыйнай сiстэмы заставалiся недатыкальнымi. [19 c. 54]