Станаўленне i развiцце фальваркава-паншчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi ў Беларусi (першая палова XV – першая палова XVII стст.)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2014 в 11:05, курсовая работа

Описание работы

Асаблівай рысай феадальнага грамадства была яго схільнасць да старога, традыцыйнага. Аднак па меры ўцягвання ў таварную вытворчасць і абмен, выкліканыя паслабленнем грамадскага раздзялення працы, усё гаспадарчае жыццё рабілася больш рухомым, з’яўлялася зацікаўленнасць у пераменах. Такім чынам, даследванне сялянскай гаспадаркі XV – XVI стст. дазваляе прасачыць як у рамках феадальнага спосабу вытворчасці фарміраваліся сацыяльна-эканамічныя і культурныя аспекты грамадства.

Содержание работы

Уводзiны с. 3

1. Вытокi фальваркава-баршчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi. с. 5

2. "Устава на валокi" 1557 г. Асноўныя палажэннi аграрнай рэформы. с. 10

3. Уплыў аграрнай рэформы на далейшае развiццё феадальнай гаспадаркi на Беларусi, яе значэнне. с. 19

Заключэнне с. 23

Спiс выкарыстаных крынiц i лiтаратуры с. 24

Дадатак с. 25

Файлы: 1 файл

Курсовая 2009.docx

— 111.56 Кб (Скачать файл)

Cа з`яўленнем фальваркаў, як ужо адзначалася, змянiлiся i павiннасцi сялян, прычым значную ролю стала адыгрываць паншчына. Яе памеры таксама да сярэдзiны ХVII ст. узраслi. Так, калi па "Уставе на валокi" 1557 года паншчына ўстанаўлiвалася для цяглых сялян у 2 днi з валокi, дык у сярэдзiне XVII ст. яна дасягала 4 i больш дзён. На думку гiсторыка П. Лойкі, рост паншчыны пачаўся ўжо ў другой палове ХVI ст. Прааналiзаваныя iм крынiцы сведчаць, што ў канцы ХVI ст. для прыватнаўласнiцкiх сялян выключэннем з правiла стала двухдзённая паншчына. Правiлам жа была 3 – 4 дзённая, а то i болей. [1 c. 28] У першай палове ХVII ст. адзначаецца далейшае павелiчэнне нормаў паншчыны. Прычым больш высокая паншчына зафiксавана ў дакументах па маёнтках дробнай i сярэдняй шляхты, якая тады складала большасць феадальнага класа. [1 c. 30, 32] Гiсторыкi указваюць i на той факт, што асаблiва хутка павялiчвалася паншчына ў заходняй i цэнтральнай Беларусi, тут яна вырасла да сярэдзiны ХVII ст. у параўнаннi з сярздзiнай ХVI ст. прыкладна у 2-3 разы. [7 c. 110] Адбылiся i пэўныя змены у вызначэннi паншчыны. Калi у другой палове ХVI ст. яна ў асноўным вызначалася колькасцю рабочых дзён з валокi цi яе часткi, дык у першай палове ХVII ст. стала выкарыстоўвацца i падымнае яе вылiчэнне.[7 c. 36]

Паншчыну, як вядома, выконвалi цяглыя сяляне, аднак колькасць cялян цяглых i асадных не заставалася нязменнай. Яна залежала ад волi землеўладальнiка. Калi ён лiчыў неабходным пашырыць ворыўныя землi, ён пераводзiў асадных сялян на цягло, г.зн. на паншчыну i такiя пераводы мелi месца ў многiх гаспадарках, таму колькасць сялян, якiя выконвалi паншчыну, да сярэдзiны ХVII ст. узрасла на ўсей тэрыторыi Беларусi. Праўда, суадносiны надзелаў з адработнай рэнтай i грашовым чыншам не былi аднолькавымі як па вiдах уладанняў, так i па геаграфiчных раёнах. Напрыклад, у дзяржаўных уладаннях пераважаў грашовы чынш. На захадзе i ў цэнтры Беларусi, па падлiках В. Голубева, больш 65 % сялян дзяржаўных фальваркаў былi на чыншавых надзелах. Фальваркавая гаспадарка з адработнай рэнтай зацвердзiлася толькi ў дзяржаўных уладаннях, якiя размяшчалiся ў раёнах з урадлiвай глебай, каля гарадоў, транспартных шляхоў для вывазу зерня за мяжу. Асаблiва шырока чыншавыя надзелы былi распаўсюджаны ў дзяржаўных фальварках на ўсходзе Беларусi, iх было там да 70,7 %. [8 c. 153] У магнацкiх i шляхецкiх уладаннях пераважалi валочныя надзелы з адработнай рэнтай, яны складалi да 65%, нават на ўсходзе Беларусi iх было да 50 %. Яшчэ больш шырока была распаўсюджана адработная рэнта ў царкоўных уладаннях. [8 c. 156, 160]

Неабходна адзначыць, што памер грашовага чыншу, як i колькасць паншчынных дзён для цяглых i асадных сялян, землеўласнiк вызначаў асабiста з улiкам якасцi глебы (чаго, дарэчы, не было пры вызначэннi адработных павiннасцей). Але i ён не заставаўся нязменным, таксама павялiчваўся. Дынамiка такога павелiчэння паказана ў шэрагу прац беларускiх даследчыкаў, у прыватнасцi, у работах П. Лойкi. Пры вывучэннi гэтага пытання ён улiчваў як рэальнае, так i намiнальнае выражэнне i прыйшоў да высновы, што ў прыватнаўласнiцкiх сялян усходу Беларусi памер грашовага чыншу з сярэдзiны ХVI ст. да сярэдзiны ХVII ст. узрастаў як рэальна (з улiкам панiжэння вартасцi гроша), так i ў намiнальным вылiчэннi. У заходнiх жа i ў цэнтральных раёнах карцiна была некалькi iншай — у чыншавых сялян гэтых раёнаў у адных маёнтках ён практычна не мяняўся, а ў другіх нязначна павялiчыўся. Iстотна не змянiўся за гэты час у прыватнаўласнiцкiх сялян i натуральны аброк, разам з тым шырокае распаўсюджанне тады атрымалi гвалты, талокi, згоны, iншыя дадатковыя павiннасцi, якiя ўскладнялi становiшча сялян.

Калi даваць агульную ацэнку тых змен, што адбылiся ў павiннасцях сялян да сярэдзiны ХVII ст., дык трэба сказаць, што яны сталi больш цяжкiмi ва ўсіх уладаннях i гэта было звязана ў першую чаргу з ростам адработнай рэнты.

Аналiз пiсьмовых крынiц дазволiў гiсторыкам выявiць i змены, якiя адбылiся да сярэдзiны ХVII ст. ў сялянскiм землекарыстаннi. Фактычна ўсе яны ўказваюць на агульную тэндэнцыю да змяншэння зямельных надзелаў сялян Беларусi. Да такой высновы прыйшлi, у прыватнасцi, Д.Пахiлевiч, Я.Мараш, З.Капыскi, Б.Капыскi, В.Голубеў. Так, на думку В.Голубева, на большай частцы тэрыторыi Беларусi пераважалi ў той час надзелы менш за валоку зямлi на сялянскi двор ("дым"). Напрыклад, сярэднi надзел дзяржаўных сялян у другой падове ХVI ст. складаў 0,7 валокi на захадзе i ў цэнтры 1,3 валокi на ўсходзе Беларусi, а да сярэдзiны ХVII ст. ён зменшыўся адпаведна да 0,5 i 0,6 валокi. Лепей былi забяспечаны эямлёй у той перыяд прыватнаўласнiцкiя сяляне. Сярэднi зямельны надзел iх, па падлiках В.Голубева, склаў у другой палове ХVI– першай палове ХVII ст. 0,62 валокi на захадзе i 0,99 валокi на ўсходзе. [9 c. 13, 14] Змяншэнне зямельных надзелаў адбывалася i ў царкоўных сялян. Так, калi ў другой палове ХVI ст. сярэднi надзел царкоўных сялян складаў 0,88 валокi на захадзе, 0,78 валокi ў цэнтры i каля 1 валокi на ўсходзе, дык у першай палове ХVII ст. ён быў толькi 0,54 валокi ва ўсiх рэгiёнах Беларусi. [9 c. 16]

Такiм чынам, асаблiвасцю феадальнай гаспадаркi Беларусi стала тое, што так цi iнакш яна аказалася пад уздзеяннем аграрнай рэформы 1557 года i стала развiвацца як гаспадарка фальваркавая ва ўсiх уладаннях. Прычым у вынiку рэарганiзацыi ранейшай сiстэмы эксплуатацыi сялян на Беларусi зацвердзiлася, па-сутнасцi, два тыпы феадальнай гаспадаркi: фальваркава-паншчынная, якая пераважала ў цэнтры i на захадзе, i чыншавая – характэрная для ўсходнiх раёнаў. Праўда, па асобных вiдах зямельных уладанняў такiх рэзкiх адрозненняў не было – можна гаварыць аб змешанай рэнце пры вядучай ролi паншчыны ў большасцi гаспадарак. [3 c. 82]

Усе гэта ў цэлым станоўча адбiлася на эканамiчных паказчыках, спрыяла пашырэнню прыбытку землеўладальнiкаў. Аднак было б няправiльна перабольшваць значэнне аграрных пераўтварэнняў, звязаных з рэформай 1557 года як для развiцця вытворчых сiл, так i для змен сацыяльнага характару. Гаспадарчая дзейнасць у феадальнай гаспадарцы тады сапраўды ажывiлася, але адбылося гэта ў асноўным за кошт узмацнення феадальнай эксплуатацыi сялян. Пашырылiся i сувязi феадальнай гаспадаркі з рынкам, больш выразнай станавiлася таксама сацыяльная i маёмасная дыферэнцыяцыя сялян, аднак нiякай зямельнай ўласнасцi сяляне Беларусi, як i ўсяго ВКЛ, тады не атрымалi. Яны мелi права толькi карыстацца зямельнымi валокамi, якiмi iх надзялялi ўладальнiкi фальваркаў, перадаваць iх у спадчыну, прычым пакiнуць землi без дазволу свайго гаспадара было нельга. У артыкуле 29 "Уставы на валокi" становiшча селянiна характырызуецца наступнымi словамi: "Кгдыж кметь и вся его маетность наша ест…" [14 c. 224, арт. 29] Большасць гiсторыкаў хоць i падкрэслiвае важнае значэнне рэформы 1557 года ў эвалюцыi аграрнага ладу Беларусi, тым не менш адзначае, што яна не выходзiла за рамкi феадальна-прыгоннiцкiх адносiн. Такой ацэнкi рэформы, напрыклад, прытрымлiваўся У.Пiчэта, якi шмат зрабiў для яе вывучэння. Ен адзначаў, што рэформа 1557 года "умацоўвала паншчынна-прыгоннiцкую гаспадарку і разам з тым садзейнiчала масаваму запрыгоньванню сельскага насельнiцтва вялiкакняжацкiх маёнткаў". [5 c. 152] Думку У.Пiчэты падзяляюць i iншыя гiсторыкi, у тым лiку i сучасныя.

Рэарганiзацыя феадальнай гаспадаркi, рост эксплуатацыi сялян сталi пэўным штуршком i для завяршэння працэсу юрыдычнага афармлення прыгоннага права на Беларусi, што знайшло адлюстраванне ў Статуце ВКЛ, яго другой i трэцяй рэдакцыях. Так, у Статуце ВКЛ 1566 года былi прадугледжаны меры па ўзмацненні барацьбы з беглымi цi выкрадзенымi сялянамi, ён уводзiў 10-гадовы тэрмiн адшуквання такiх сялян i адмiнiстрацыйныя пакараннi тых, хто iх хаваў. Забаранялася хаваць сялян i ў гарадах. Трэцi Статут ВКЛ (1588г.) падоўжыў тэрмiн адшуквання беглых сялян да 20 гадоў, Ён канчаткова пазбавiў сялян права пераходу i залiчыў у стан "непахожых людзей" тых, хто пражыў на землях феадала 10 гадоў. [14 c. 168, арт. 13] Праўда, чыста тэарэтычна селянiн мог адкупiцца, заплацiўшы пану 10 коп грошаў, а таксама ўсе пазыкi i дапамогi, якiя ён атрымаў ад феадала, аднак выплацiць такiя грошы было вельмi цяжка (у 80-я гады XVI ст. 10 коп грошаў каштавала палова апрацаванай валокi зямлi). Але абмяжоўвалiся не толькi асабiстыя правы сялян, iм забаранялася арандаваць землi, распараджацца сваей маёмасцю, яны фактычна былi пазбаўлены юрыдычнага статуса i з’яулялiся аб’ектамi, а не суб’ектамi феадальнага права. [3 c. 154]

Так што думкi некаторых сучасных гiсторыкаў аб буржуазных рысах аграрнай рэформы 1557 года не зусiм абаснаваны. На Беларусi, як i ў iншых частках ВКЛ, працягвала панаваць i развiвацца феадальна-прыгоннiцкая сicтэма гаспадарання, а становiшча сялян i пасля рэформы не палепшылася, наадварот, стала пагаршацца. Вось чаму актывiзавалася iх барацьба, асаблiва ў форме ўцёкаў, павялiчылася таксама колькасць скаргаў, т.зв. “суплiк”. У некаторых месцах нават адбылiся адкрытыя бунты, паўстаннi з прымяненнем зброi. Такi характар, напрыклад, мела выступленне сялян былой гаспадарскай вёскi Багушэвiчы Свiслацкай воласцi, якое адбылося ў 1561—1569 гадах. [13 c. 159] Жыхары Беларусi падтрымлiвалi i паўстаннi запарожскiх казакаў, дзеяннi iх атрадаў, якія прыходзiлі з Украiны. У складзе гэтых атрадаў было шмат выхадцаў і з Беларусi, некаторыя гiсторыкi ўвогуле лiчаць, што менавiта ўцекачы з беларускiх зямель палажылi пачатак Запарожскай Сечы.

Такiм чынам, аграрная рэформа 1557 года стала значнай з’яваю ў гiсторыi Беларусi. Яна пакінула глыбокi след у жыццi вёскi, развiццi сельскай гаспадаркi. Не ўлiчваючы гэту рэформу, мы не можам даць адказы на многiя пытаннi, якiя тычацца сацыяльна-эканамiчных праблем не толькi другой паловы ХVI – сярэдзiны ХVII ст., але i далейшага развiцця Беларусi.

 

Заключэнне

 

Рэформа 1557 г. зрабіла значныя змены ў жыцці Беларусі на цэлыя стагоддзі. Яна цалкам перакраiла зямельны фонд большай часткi ВКЛ. Архаiчная i нязручная сiстэма адзiнак абкладання павiннасцямi была зменена на новую унiтарную сiстэму. У вынiку правядзення рэформы быў зроблены вялiкi скачок у эвалюцыi фальваркава-паншчыннай сiстэмы. Аднак яе значэнне не трэба перабольшваць. Некаторыя сучасныя гiсторыкi лiчуць, што рэформа насiла буржуазны характар i параўноўваюць яе са сталыпiнскай аграрнай рэформай, але ж гэта не так.

Прыбыткі вялікага князя моцна ўзраслі, скарб атрымаў пэўныя весткі аб сваіх землях, а становішча сялян значна пагоршылася. Да памеры сяляне глядзелі на ўчасткі, якімі яны карысталіся, як на свае ўласныя, бо часта самі яны раскарчавалі іх, тым часам як па уставе не толькі зямля, але і сам селянін са ўсёю сваёю маёмасцю абвяшчаўся ўласнасцю вялікага князя ("кгды ж кметь и вся его маетность наша есть" [14 c.224, арт. 29]). Пераход сялян з месца на месца забараняўся, за нявыхад на паншчыну накладаліся цяжкія кары. Памера замацоўвала сялян на месцы і вяла да далейшага ўзросту павіннасцяў у самай цяжкай форме — паншчыне. Памера ў значнай частцы разбурыла грамадзкае землекарыстанне і ўводзіла падворнае, разам з тым падрывалася і моц грамады, якая ўяўляла сабою арганізаваную сілу. Гэты этап развiцця феадальнай гаспадаркi ўплатную падвёў грамадства да канчатковага замацавання прыгоннага права.

 Памера замацавала  трохпалёвую сыстэму земляробства. Што прывяло да iнтэнсiфiкацыi сельскай  гаспадаркi, бо ў тый час трохполле  лiчылася самай эфектыўнай  сiстэмай  гаспадарыння.

Поўны кадастр усiх вялiкакняжацкiх зямель прывёў да ўпарадкавання дзяржаўнай маёмасцi, прысячэння прысвойванняў i ўтойвання дзяржаўных зямель феадаламi i iх сялянамi.

Як бачна, рэформа так павялiчыла прыбыткi вялiкага князя, што амаль усе феадалы ў сваiх землях правялi рэарганiзацыю на аснове "Уставы на валокi" 1557 г., але са сваiмi асаблiвасцямi.

Рэформа пакiнула адбiтак у жыццi беларусаў на шмат стагоддзяў. Планаванне сялянскіх сядзібаў і вёсак на цэлыя стагоддзі засталося такім, як гэта вызначала Устава 1557 г. Да самай рэвалюцыі колькасць зямлі на Беларусі вылічвалася ў валоках і моргах, хаця афіцыйнаю меркаю была дзесяціна.

Аднак, трэба адзначыць, што некаторыя станоўчыя аспекты рэформы з цягам часу змянялiся ў горшы бок. Так, напрыклад, дадзеныя уставай аптымальныя суадносiны фальваркавай i сялянскай зямлi змянялiся ў бок павелiчння фальваркавых зямель, а сялянскiя ўчасткi паступова змяншалiся i пры гэтым павялiчвалiся павiннасцi. Такое развiццё феадальнай гаспадаркi ў будучым прывяло да новага крызiса.

 

Спiс выкарыстаных крынiц i лiтаратуры

1. Лойка П.А. Прыватнаўласнiцкiя сяляне Беларусi: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст.— Мн.: Навука i тэхнiка, 1991. – 112 с.

2. Гiсторыя сялянства Беларусi: У 3 т. Т.1. Гiсторыя сялянства Беларусi ад старажытнасцi да 1861 г./ Пад рэд. В.I. Мялешкi i iнш. – Мн.: Беларуская навука, 1997. – 431 с.; iл.

3. М. Ф. Спиридонов. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV – XVI вв.) – Мн., 1993.—223 с.

4. Пичета В.И. История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии (до конца XVI в.). Мн., 1927.

5. Пичета В.И. Белоруссия и Литва XV-XVI вв. – М., 1961.

6. Пичета В.И. Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-русском государстве. – Мн. 1958.

7. Копысский 3.Ю. Источниковедение аграрной истории Белоруссии. – Мн., 1978.

8. Голубеў В.Ф.Сялнскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XIV - XVIII ст. – Мн., 1992 – 176 с.

9. Голубев В.Ф. Землевладение и землепользование крестьян Белоруссии во второй половине XVI-XVIII вв. Автореф. диссертации. – Мн., 1987.

10. Гісторыя Беларускай ССР у 5-ці тамах. Т. 1., – Мн., 1972.

11. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя – Мн., 1989.

12. Грыцкевич А. Беларуска-рускiя перасяленнi XIV – XVIII стст. // Спадчына, 1993, № 4.

13. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках. Частка 1. – Мн., 1994. – 527с.

14. Белоруссия в эпоху феодализма. Сб. док. и  матер. в 4 т. Т. 1 – Мн. 1959. – 516 с.

15. Дзмiтрачкоў П.Ф. Беларусь у складзе ВКЛ (першая палова XIII—першая палова XVII ст.). Вучэбны дапаможник. – Магiлеў, 2003. – 312 с.

16. Носевич В.Л.  Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. – Мн., 2004. – 350 с.

17. Улашчык М.М. Валочная памера // Беларуская мiнуўшчына. 1996 №1

18. Гiсторыя Беларусi: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялiкага Княства Лiтоўскага / Ю. Бохан i iнш., – Мн., 2008. – 688 с.; iл.

19. Уланов В.Я. Волочная помера и устава и её значение в истории литовско-русского государства. /Под ред. Е. Анищенко. – Мн., 2005. – 256 с.

 

Дадатак.

 

Таблiца 1

Назва сел

Памер надбаўкi на валоку ў 33 моргi

Прычына надбаўкi

Купяцiчы

Сошня

Гневiчы

Гутава

Сачковiчы

Дворышча

Кухцiчы

Плешчычы

Кончычы

22,5 моргi

Ад 3 да 5 моргаў

Ад 6 да 8 моргаў

2 – 6 моргаў

12 м. 9,5 прэнтаў

3 могрi

Каля 4 моргаў

1 1/22моргi

Негодная глеба

Так жа

Так жа

Неўрадлiвая глеба

Так жа

Негодная глеба

Неўзараная i негодная глеба

Неўрадлiвая глеба


 

[19 c. 88]

 

Таблiца 2

 

Вiды i нормы асноўных павiннасцяў сялян з цяглых i асадных валок па Уставе на валокi 1557 г.

Информация о работе Станаўленне i развiцце фальваркава-паншчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi ў Беларусi (першая палова XV – першая палова XVII стст.)