Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2014 в 11:05, курсовая работа
Асаблівай рысай феадальнага грамадства была яго схільнасць да старога, традыцыйнага. Аднак па меры ўцягвання ў таварную вытворчасць і абмен, выкліканыя паслабленнем грамадскага раздзялення працы, усё гаспадарчае жыццё рабілася больш рухомым, з’яўлялася зацікаўленнасць у пераменах. Такім чынам, даследванне сялянскай гаспадаркі XV – XVI стст. дазваляе прасачыць як у рамках феадальнага спосабу вытворчасці фарміраваліся сацыяльна-эканамічныя і культурныя аспекты грамадства.
Уводзiны с. 3
1. Вытокi фальваркава-баршчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi. с. 5
2. "Устава на валокi" 1557 г. Асноўныя палажэннi аграрнай рэформы. с. 10
3. Уплыў аграрнай рэформы на далейшае развiццё феадальнай гаспадаркi на Беларусi, яе значэнне. с. 19
Заключэнне с. 23
Спiс выкарыстаных крынiц i лiтаратуры с. 24
Дадатак с. 25
У ВКЛ фальваркава-баршчынная сiстэма базавалася на так званай "нямецкай" сiстэме прынесенай з Польшчы, дзе яна была вядома з XIII ст. З устаўной бельскай граматы ад 1501 г. можна зрабiць вывад, што пачаткi нямецкай сiстэмы прымянялiся тут ужо пры Вiтаўце. Акрамя таго, раннiя iнвентары XVI ст. у некаторых маентках базаваўся ўжо на валочнай сiстэме. Кароль Казiмiр прама раздаваў войтаўствы на нямецкiм праве.
Асада на нямецкiм праве была неабавязковай для свабоднага насельнiцтва. Аднак асада на валокi ў маентках каралевы Боны была некалькi сваеасаблiвага характару i адрознiвалася ад асады на нямецкiм праве як абавязковасцю i прымусовасцю насельнiцтва каралеускiх маенткаў, так i шырокай адмiнiстрацыйнай апекаю над дзейнасцю i працай гэтага насельнiцтва. Тып валочнай сiстэмы, уведзены ва ўладаннях каралевы Боны, быў амаль цалкам запазычаны уставаю на валокi.
У Беларусi Боне належалi буйныя землеўладаннi. Першыя спробы рэарганiзацыi гаспадарчай сiстэмы былi праведзены ў Гарадцэ, Ковенскiм, Кобрынскiм, а таксама па яе iнiцыятыве ў дзяржаўных Гродзенскiм i Берасцейскiм староствах, а ў 1552–1555 гг. у Клецкiм i Пiнскiм княствах на аснове спецыяльнай iнструкцыi ("уставы"). Вядомы две яе рэдакцыi: 1549 i 1552 гг. Працы па ўвядзенню валочнай сiстэмы ўмаентках Пiнскага i Клецкага княжаства, належаўшых каралеве Боне, былi праведзены прыблiзна за 10 гадоў да ўвядзення валочнай сiстэмы ў гаспадарскiх маентках. Гэтыя працы былi даручаны вопытнаму фiнансiсту свайго часу, мiнскаму старасце – пану Станiславу Фальчэўскаму, якi прысвяцiў гэтай працы 3 гады (1552 – 1555) i саставiў грунтоўную справаздачу па вымярэнню зямель на валокi, па аддачы гэтых зямель каралеўскiм сялянам i дажа пабочным асобам – сялянам прыватнаўласнiцкiх уладанняў з падрабязным азначннем плацяжа i павiннасцяў, ускладзенных на землеўладальнiкаў. Сяляне акрамя свайго цяглага надзела, памеры якога часта вызначалi самi адпаведна са сваiмi сiламi, маглi браць яшчэ зямлю на чынш. Усе сяляне, за выключэннем некаторых служылых разрадаў, абавязаны плацiць грошамi пэўную суму з валокi, прычым памера гэтай сумы залежала ад якасцi зямлi. Акрамя грашовых узносаў засталiся i некаторыя натуральныя павiннасцi. Хоць землеўладальнiкам давалася права браць зямлю на голы чынш. [19 c. 63 – 65]
Валочная сiстэма ў Пiнскiм i Клецкiм староствах была папярэднiцай той сiстэмы якая дана уставай на валокi i мае з ею агульныя вытокi. Вiдаць, валочная памера ў маентках Боны была выгадна для каралевы ў параўнаннi са старой сiстэмай кiравання гэтымi землямi.
Выгада яе вiдавочна перш за ўсе з таго, што павiннасцi сялян былi павялiчаны ў параўнаннi з ранейшымi павiннасцямi па старыне.
У гаспадарскiх уладаннях Жыгiмонта Аўгуста аграрная рэформа была пачата амаль адначасова з памерай ва ўладаннях яго мацi Боны. Пра гэта сведчаць, напрыклад, рэестр памеры Ашменскай воласцi (жнiвень 1551 г.) i беспаспяховая спроба шляхты на Вiленскiм сейме (кастрычнiк 1551 г.) дабiцца адмены прад’яўлення дакументаў на маенткi ў сувязi з памерай.
Да 1557 г. на валокi былi вымераны землi амаль ва ўсiх гаспадарскiх уладаннях у Ашменскiм, Берасцейскiм, Браслаўскiм, Ваўкавыскiм, Лiдскiм i Слонiмскiм паветах. [18 c. 301]
Такiм чынам, урад паступова ўвадзiў валочную сiстэму ва ўладаннях Боны ў выглядзе спробы. Атрыманыя рэзультаты, вiдавочна, былi на столькi добрыя, што Жыгiмонт Аўгуст вырашыў пайсцi на смелую фiнансавую рэформу, якая мела вялiкае значэнне не толькi ў эканамiчным, але i ў сацыяльна-палiтычным жыццi ВКЛ.
Гiсторыкi адзначаюць, што мерапрыемствы таго часу сталi не толькi штуршком для аграрных пераўтварэнняў ва ўсiх вялiкакняжаскiх гаспадарках, але i выклікалі неабходнасць вырашэння новых пытанняў, удакладнення самiх прынцыпаў аграрнай рэформы. 3 улiкам гэтага ў 1557 годзе быў распрацаваны галоўны дакумент рэформы – "Устава на валокi", на аснове якога пачаўся новы этап аграрных пераўтварэнняў у ВКЛ.
2. "Устава на валокi" 1557 года. Асноўныя палажэннi аграрнай рэформы.
Пасля завярджэння першай ("старой") памеры, здзейсненнай з парушэннямi iнструкцыi, было вырашана правесцi яе поўную праверку ("ревизию"). Для рэвiзораў распрацавалi новую iнструкцыю, якая ў гiстарычных крынiцах завецца як "Устава на волоки господаря его милостивого в сем Великом княжестве Литовском", зацверджаную 1 красавiка 1557 г. [18 c. 301] Зразумела, яна не магла ў першай жа рэдакцыi выйсцi ў цалкам скончаным выглядзе. Вопытны эканамiст таго часу Петр Фальчэўскi (у акце названы Хвальчэўскiм) знайшоў некаторыя артыкулы, не зусiм адказваючыя разумным патрабаванням рэчаiснасцi цi недастаткова поўнымi. Таму па загаду Сгiзмунда Аўгуста ў уставе былi зроблены змяненнi i дапаўненнi ў два прыема: у першы раз 20 кастрычнiка 1557 г. былi выдадзены папраўкi да 10 артыкулаў уставы, а 20 мая 1558 г. новыя дабаўленнi, якiя падрабязна вызначаюць парадак рэвiзорскiх дзеянняў.
Перш за ўсе трэба адзначыць, што артыкулы Уставы (а іх 49) былi выкладзены бессiстэмна i слаба звязаны адзiн з другiм па зместу. Аўтар Уставы, відаць, хацеў сістэматызаваць артыкулы па пэўных групах, але вытрымаць гэты прынцып ён не змог. Так, у першых 6 артыкулах гаворыцца пра вялікакняскіх служачых, якія атрымлівалі па 2 валокі зямлі; арт. 9 – 14 прысвечаны гарадам; 19 – 25 — арганізацыі вялікакняжаскіх фальваркаў. [17 с. 49] Аўтар разглядае адно i тое ж пытанне ў розных артыкулах, часам у адных i тых жа адносiнах, але часцей за ўсе з новых бакоў. [19 c. 66] Акрамя гэтага, у ей адсутнiчаюць уводзiны, не ўказаны мэты, дзеля якiх яна ўводзiлася, "быццам бы, — пiша У.Пiчэта, — намераннi ўрада былi ўсiм вядомы i не патрабавалi нiякiх дадатковых тлумачэнняў, i толькi з iншых дакументаў мы даведваемся, што рэформа была задумана Жыгiмонтам Аўгустам для "примножения господарских пожитков". [6 c. 184 – 185] Затое ў дакуменце вельмi поўна паказана сiстэма ўпраўлення i вядзення гаспадарскай землеробчай гаспадаркi. Гэта тлумачыцца тым, што ў час выдання уставы ўжо iснавалi тыпы валочнага вядзення гаспадаркi ў цэлых вабласцях. Практыка валочнага вядзення гаспадаркi магла служыць выпрабаванай крынiцай "Уставы на валокi". Акрамя таго яе рэдактарам (калi не самiм аўтарам) быў "державца княжеский" пан Петр Фальчэўскi, катораму кароль даручыў агульнае вышэйшае кiраўнiцтва пры ўвядзеннi валочнай сiстэмы ў сваiх маентках. Супрацоўнiкамi Фальчэўскага былi вопытныя эканамiсты, раней кiраваўшыя валочнай рэформай у маентках каралевы Боны, людзi адукаваныя, знаемыя з заходнiмi тэорыямi землеробчай гаспадаркi.
I тым не менш у адрозненне ад iншых, раней выдадзеных гаспадарчых iнструкцый i палажэнняў, "Устава на валокi" 1557 года мела агульнадзяржаўнае значэнне. Менавiта ў ей змяшчалiся прынцыпы, на аснове якiх павiнна была перабудоўвацца вялiкакняжацкая гаспадарка на ўсей тэрыторыi ВКЛ, хоць спачатку яна тычылася толькi заходняй часткi Княства. Галоўнай мэтай рэформы было стварэнне фальваркаў. Аб гэтым гаворыцца ў артыкул 20 "Уставы на валокi". У iм, у прыватнасцi, запiсана: "Фольварки хочем мети, абы везде становены, яко наболшы быти могуть, пры каждых замках и дворех нашых…" [12 c. 70]
Аналiзуючы аграрную рэформу 1557 года, трэба сказаць, што мерапрыемствы па яе рэалiзацыi найбольш поўна былi ажыццеўлены на землях, якія належалі вялiкаму князю ў цэнтры i на захадзе Беларусi. На поўначы ж i ўсходзе Беларусi рэформа насiла палавiнчаты характар i зацягнулася амаль да сярэдзiны ХVII ст. У. Пiчэта i iншыя гiсторыкi адзначалi, што да правядзення аграрнай рэформы ў тым выглядзе, у якiм яна была ажыццёўлена ў цэнтры i на захадзе, на ўсходзе Беларусi не было адпаведных умоў. Вось чаму, улiчваючы асаблiвасцi гэтага рэгiёна, урад ВКЛ пры правядзеннi тут аграрна-эканамiчных мерапрыемстваў, пайшоў другiм шляхам. Першыя з гэтых мерапрыемстваў тут былi праведзены ў пачатку 60-х гадоў ХVI ст. i не закранулi самой вялiкакняжацкай гаспадаркi. Урад толькi абмежаваўся "поравнением грунтов и установлением платов". Непасрэднае ж правядзенне аграрнай рэформы на ўсходзе Беларусi пачалося ў канцы ХVI ст., калi была прынята “Устава повинностей, вольностей и волочной померы волости Могилёвской” (1594г.). У Бабруйскiм старостве рэформа пачалася з 1611 года. Аднак ва ўсiх гэтых рэгіёнах фальваркаў было мала, прычым яны мелi не земляробчы, а прамысловы характар. Асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыi ва Усходняй Беларусi з’яўлялася сялянская гаспадарка, якая пераводзiлася з данiны на чынш. Была i яшчэ адна асаблiвасць: у адрозненне ад заходнiх раёнаў, тут гаспадарскiя воласцi не былi падзелены на войтаўствы, захавалi свае ранейшае кiраванне. На чале воласцi стаялi старцы i заказнiкi, якiя выбiралiся насельнiцтвам. Працягвала iснаваць i сялянская абшчына. [6 c. 281]
Як бачна устава выключае рускiя вобласцi са сферы валочных аперацый, указваючы тым самым на ўласна лiтоўскiя землi як аб’ект валочнай памеры. Так, артыкул 46 гаворыць: "З волостей Русских меды и иншые доходы мають быти по старому браны и по тому, яко на сесь час, до иншое науки и постановленья нашого…". [14 c. 229, арт. 46] Але i у заходнiх валасцях працы па ўвядзенню валочный памеры працягвалiся не адзiн год, а ў некаторых староствах на працягу 15 гадоў, як аб тым сведчуць рэвiзорскiя справаздачы. Дажа ў Пiнскiм старостве працы працягвалiся да 1566 г., не гледзячы на тое, што за якiх небудзь 10 гадоў перад тым Станiслаў Фальчэўскi праводзiў тут податную работу ў маентках каралевы Боны i тым аблегчыў труд Лаўрына Войны, якi, як бачна з яго справаздачы, карыстаўся данымi свайго папярэднiка па работам.
Увядзеннем валочнай уставы ўрад думаў забяспечыць падданым спакойны труд i ўстанавiць ("прымножыць") платы i пажыткi гаспадарскiя. Для асоб, стаяўшых начале рэформы давалася нелегкая праца – выявiць, перш за ўсе, належаўшыя гаспадару землi, якiя цi яшчэ не эксплуатавалiся, цi беззаконна ўтайвалiся i прысвойвалiся земляробамi i землеўладальнiкамi. Акрамя таго, трэба было вызначыць якiм чынам гаспадарскiя землi размерыць на аднолькавыя адзiнкi вымярэння i вызначыць iх якасць для ўстанаўлення прыбытковасцi. Далей трэба было адшукаць як мага больш земляробаў для раздачы iм найбольшай коькасцi зямлi. Нарэшце трэба было раскласцi подацi i павiннасцi насельнiцтва на пэўныя адзiнкi надзелаў адпаведна якасцi зямлi i жаданню насельнiцтва.
Мерапрыемствы, звязаныя з ажыццяўленнем аграрнай рэформы, кантралявалiся прадстаўнiкамi вялiкакняжацкай адмiнiстрацыi – ураднiкамi i iншымi службовымi асобамi (скарбавымi рэвiзорамi, мернiкамi).
Аналiз "Уставы на валокi" i дапаўненняў да яе, паказвае, што для стварэння фальваркавых гаспадарак прадугледжваўся цэлы комплекс тэхнiчных i сацыяльна-эканамiчных мер, у лiку якiх, у першую чаргу, трэба вылучыць землеўпарадкавальныя работы на аснове ўвядзення новай адзiнкi вымярэння зямлi i аб’екта абкладання сялян павiннасцямi, т.зв. валокi — зямельнага ўчастка памерам 21, 36 га. Гэта было асноўным, цэнтральным мерапрыемствам аграрнай рэформы. Згодна з артыкулам 29 для гэтага рэвiзорамi выбiралiся спецыяльныя мерчыя – мернiкi. Яны павiнны былi знаходзiцца пры ўсялякiм двары, вакол каторага яшчэ не было праведзена вымярэнне на валокi. Мернiкi за сваю працу па межаванню атрымоўвалi грошамi па 10 коп грошаў у год, цi iм у карыстанне давалася 3 валокi вольныя ад усякiх плацяжоў i павiннасцей. Такога аседлага мернiка можна было прызначыць войтам.
Мерай зямельных участкаў былi тры адзiнкi вымярэння – прут, морг i валока (цi увалока). Вымярэнне праводзiлася наступным чынам. На шнуры адкладвалi 7,5 лiтоўскiх купецкiх лакцей (локаць лiтоўскi – 25 дюймаў). Адмераўшы гэтым шнуром квадрат на зямлi атрымлiвалi прут. Квадратная плошча ў 30 прутоў складала морг. Валока ўключала ў сябе ад 30 да 33 моргаў i больш, адпаведна з якасцю глебы. [19 c. 79 – 80] Устава патрабавала, каб як самі валокі, так і наогул уся тая плошча, якую вымяралі, мелі форму простакутніка. Граніцы гэтага простакутніка (якія рэвізоры павінны былі адзначыць вельмі выразна) зваліся сценамі ці сценкамі, а прыгодная для сельскаспадарчай эксплуатацыі зямля, што знайходзілася па за гэтымі "сценкамі", звалася засценкам. Яны наразалiся цi ў балотах, калi там сустракалiся ўзвышшы i сухiя мясцiны, цi на ўзлессi. [19 c. 83]
На валокi разбiвалася ўся зямля маёнтка, i тая, якая адыходзiла непасрэдна пад фальваркi, i тая, якой карысталiся сяляне. Пры гэтым прадугледжвалiся суадносiны зямельных валок 1:7, г.зн. на адну валоку фальваркавай зямлi павiнна было прыпадаць сем валок сялянскай зямлi (гэтыя валокi знаходзiлiся, як правiла, паблiзу ад гаспадарскага двара i яго ворыўных зямель). На думку iнiцыятараў рэформы, менавiта такiя суадносiны дазвалялi ўладальнiкам фальваркаў рацыянальна весцi свае гаспадаркi. [15 c. 17]
Пры размеркаваннi зямель улiчвалася i iх якасць. У гэтых адносiнах землi падзялялiся на "добрыя", "сярэднiя", "дрэнныя" i "вельмi дрэнныя", што ўплывала на павiннасцi сялян, дакладней, на нормы павiннасцей. Але добрыя землi, як правiла, адводзiлiся пад фальваркi (калi такiх зямель не было, дык фальварк не заводзiўся: "Фольварки хочем мети абы везде становены, яко наболшы быти могуть, пры каждых замках и дворех нашых, окром где кгрунты злые и непожыточные были…" [14 c. 219, арт. 20], сялянам заставалiся валокi з дрэннай зямлёй. Прычым яны павiнны былi абавязкова размяшчацца ў трох палях, што забяспечвала прымусовы трехпольны севазварот, лiквiдацыю цераспалосiцы, стракатасцi ў размеркаваннi сялянскiх зямельных надзелаў, як гэта было раней. Валока, якая па прадпiсанню уставы складалася з 33 моргаў падзялялася на тры ўчасткi па 11 моргаў у кожным.
Асаблiвую цяжкасць уяўляла высвятленне праў на "суплетныя" уладаннi, дзе перамешвалiся правы прыватных землеўладальнiкаў i iх сялян з правамi гаспадарскага скарба i належачых яму землеўладальнiкаў. Для высвятлення таго, што належыць гаспадару, а што прыватным землеўладальнiкам, устава рэкамендуе сваiм агентам дакладна даведвацца ад мясцовых сялян i выбарных ад iх прысяжных асоб аб утоеных землях. "Тые ж ревизоры и мерники мають ся доведывати посполу з урадом от войтов, и лавников, и подданых о землях и всяких кгрунтех нашых затаеных, або от кого кольве забраных и то нам, господару, доносити и оповедати водле прысяги и повиности свое". [14 c. 224, арт. 29] Мясцовыя ураднiкi павiнны былi паказваць спорныя лясныя ўладаннi. Калi выяўлялася, што такiя ўладаннi не вызначаны, то ўраднiк павiнен данесцi рэвiзору i разам з iм высвятлiць як правы прыватных асоб, так i шырату гэтых праў, дзеля чаго рэвiзорам дазвалялася патрабаваць ад уладальнiкаў дакументы пацвярджаючыя гэтыя правы. Калi спрэчка iшла аб невялiкiм участке (крыху больш адной валокi), то устава дазваляе самому ураду разам з рэвiзорам вырашыць спрэчную справу канчаткова, але пры значных спорных участках справа даходзiла да самаго вялiкага князя, якi высылаў ужо камiсiю для канчатковага высвятлення i вырашэння справы. Рэвiзорам перш за ўсе давадзiлася лiчыцца з утойваннем зямельных участкаў сялянамi. Але ў дадзеным выпадку рэвiзоры маглi дзейнiчаць спасылаючыся на словаы вялiкага князя, што "Кгды ж кметь и вся его маетность наша ест…"[14 c. 224, арт. 29] Аднак сустракалiся выпадкi, калi рэвiзоры былi вымушаны дзейнiчаць на аснове агульных юрыдычных палажэнняў аб правах прыватных асоб. [19 c. 72]
Устава даручае, таксама, рэвiзорам i ўраднiкам высветлiць правы льготнага ўладання дробнага шляхецтва i баярства, якое незаконна набыла ад мясцовых стараст шляхецкiя правы i вольнасцi. Калi высвятлялася, што дадзены шляхцiч цi баярын атрымаў свае правы незаконна, то рэвiзору давалася права нiзвадзiць такую шляхту i баяр у падатнае саслоў’е, не лiшаючы, аднак, iх права апеляваць гаспадару на пастанову рэвiзора. Тут гаспадарскiм чыноўнiкам прыходзiлася закранаць пытанне аб правах i вольнасцях шляхты як самастойных уласнiкаў i гаспадароў сваiх маенткаў. У вынiку гэтага шляхта працiвiлася гэтай меры са стараны скарба. З яе стараны ў 60-х гадах XVI ст. раздавалiся пратэсты супраць патрабавання рэвiзорамi дакументаў на ўладанне зямлей. Шляхта адстаяла сабе права даказваць свае правы на ўладанне акрамя дакументаў i паказаннямi сведкаў, што дала многiм магчымасць даказваць свае правы на ўладанне даўнасцю карыстання спрэчным участкам. Такiм чынам рэвiзорам удалося сабраць калi далека не ўсе належаўшыя скарбу землi, то ва ўсякiм разе многiя з iх.