Станаўленне i развiцце фальваркава-паншчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi ў Беларусi (першая палова XV – першая палова XVII стст.)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2014 в 11:05, курсовая работа

Описание работы

Асаблівай рысай феадальнага грамадства была яго схільнасць да старога, традыцыйнага. Аднак па меры ўцягвання ў таварную вытворчасць і абмен, выкліканыя паслабленнем грамадскага раздзялення працы, усё гаспадарчае жыццё рабілася больш рухомым, з’яўлялася зацікаўленнасць у пераменах. Такім чынам, даследванне сялянскай гаспадаркі XV – XVI стст. дазваляе прасачыць як у рамках феадальнага спосабу вытворчасці фарміраваліся сацыяльна-эканамічныя і культурныя аспекты грамадства.

Содержание работы

Уводзiны с. 3

1. Вытокi фальваркава-баршчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi. с. 5

2. "Устава на валокi" 1557 г. Асноўныя палажэннi аграрнай рэформы. с. 10

3. Уплыў аграрнай рэформы на далейшае развiццё феадальнай гаспадаркi на Беларусi, яе значэнне. с. 19

Заключэнне с. 23

Спiс выкарыстаных крынiц i лiтаратуры с. 24

Дадатак с. 25

Файлы: 1 файл

Курсовая 2009.docx

— 111.56 Кб (Скачать файл)

Прадугледжвалася таксама i акругленне гаспадарскiх зямель за лiк прыватнаўласнiцкiх, за якiя аддавалiся ўчасткi ў другiх месцах, калi ўладальнiкi мелi законнае права на гэтыя ўчасткi. Пры гэтым устава патрабуе, каб рэвiзоры сачылi як за спадручнасцю для ўладальнiкаў замененых глеб, так i за раўнамернасцю iх па велiчынi i якасцi з тымi якiя былi атабраны ў прыватных уладальнiкаў. Прамысловыя багаццi адчужальнай зямлi павiнны быць аплачаны грошамi або вернуты ўладальнiку: за борць якая належыла шляхцiчу павiнна быць заплочана па Статуту за пустую борць – 15 гр., за борць з пчоламi – 30 гр. Калi хто не хацеў браць платы, меў права забраць яе сабе. Аднак частымi былi выпадкi незадаволеннасцi абменам. Часам гэта былi факты ўпартасцi землеўладальнiкаў, але здаралася, што ў абмен давалi зямлю не супадаючаю са старой па якасцi цi плошчы. Пры гэтым рэвiзоры i мернiкi дапускалi, ва ўсякiм разе да праваслаўнага духавенства, надта суб’ектыўныя матывы не дачы замены. Так, з 19 чалавек пiнскага праваслаўнага духавенства, толькi 11 атрымалi замену, да i то меншую i горшай якасцi. Восем чалавек не атрымалi замены за сваю страпцiвасць i нязважлiвасць, як гаворыць справаздача Лаўрыны Войны.

Новая сiстэма земляробства патрабавала i новага размяшчэння паселiшчаў. Устава на валокi патрабуе ад мернiкаў назначаць месца для вескi. Сярэдняе поле, рэкамендуемае уставай, было самым спадручным, таму што земляробу пры такiм размяшчэннi яго ўчасткаў не трэба было перасякаць нi свае нi чужыя пасевы пры праездзе на палявыя працы. Але гэтыя патрабаваннi былi аб’яднаны неабходнасцю прымусова перасяляць сялян, бо не кожны мог згадзiцца пакiнуць свае жылле. На прымусовасць такiх перасяленняў указвае устава: "… а врад маеть с пильностью прымусити подданых селитися на месцах назначоных". [14 c. 223, арт. 29] Акрамя таго захоўвалася строгая планiроўка: жыллевыя пабудовы на адным баку сельскай вулiцы, а гаспадарчыя на другiм.

Правядзенне рэформы, басспрэчна, каштавала немалых расходаў. Урад амаль увесь цяжар расходаў па межаванню ўсклаў на плечы сялян, якiя атрымлiвалi надзелы. Яны абавязаны былi дапамагаць мернiкам пры вымярэннi, даваць падводы i сохi. Акрамя таго устава прадпiсвае мернiкам браць з сялян "от померы знову альбо перемеренья брати мають до 10 гр. с каждое волоки, а где бы только поправовал 2 гр. от волоки". [14 c. 224, арт. 29] Калi прыходзiлася вымераць валокi не занятыя, то ўрад павiнен быў плацiць з гаспадарскiх прыбыткаў. У такiх выпадках, вiдаць, у iнтарэсах скарба устава абмяжоўвае памеры платы за вымярэнне да 5 грошаў (замест 10 грошаў). Вiдавочна, таму скарб, справы якога былi ў гэты час дрэннымi, не пабаяўся правесцi дарагую але вельмi патрэбную для сябе рэформу.

У адпаведнасцi з "Уставай на валокi", кожная цяглавая цi чыншавая сялянская сям’я, у адрозненнi ад сялян-слуг, мела права атрымаць адну валоку зямлi цi яе частку i гэта зямля лiчылася спадчынным утрыманнем, аднак пакiнуць валокi селянiн мог толькi са згоды гаспадара фальварка. Калi ж ён пакiдаў яе самавольна, яго лiчылi ўцекачом i маглi вярнуць. [15 c. 19]

Устава вызначае памер зямельнага ўчастка, як адзiнкi абкладання ў 33 моргi з надбаўкаю, прычым валока лiчылася ў 30 моргаў, а 3 моргi "састаўляюць наддавку". Рэчаiснасць, аднак, часта адыходзiла далека ад устаноўленай нормы. У Пiнскiм старостве, дзе глебы былi, па атэстацыi Лаўрыны Войны, у большасцi выпадкаў "песковатое, блотливое, подлого або негодного кгрунта", да валокi, акрамя наддатка ў 3 моргi, дадавалiся яшчэ даволi вялiкiя кавалкi зямлi – ад 1 да 12 моргаў, так што адзiнка надзела i абкладання складала не 33 моргi (максiмум), а ў 45 моргаў. Такiя парушэннi устаўной нормы былi вельмi частымi ў Пiнскiм старостве. (гл. таблiцу 1) [19 c. 87] Нягледзячы на тое, што плошча валокi з наддаткам перавышала плошчу звычайнай трыццацiморгавай валокi, такая валока лiчылася адной адзiнкай абкладання: наддаткi павiннасцямi не абкладалiся. Чаму рабілася так, калі валокі былі розныя па памерах, да гэтага часу няма агульнапрынятага погляду.

 Акрамя раллi валока магла ўключаць сенажацi, хмызняк, лес. Сяляне на сваiх валоках нярэдка касiлi сена, секлi дровы, палявалi на звяроў. На сваiх надзелах сяляне мелi права забiвать зайшоўшых туды лясных звяроў— ваўка, лiсiцу, рысь, расамаху, зайца, вавёрку i "иншый звер малый", а такжа птушак. Але дажа там iм забаранялася паляваць на крупных капытных — серн, аленеў i г. д. [16 с. 126] Да таго ж сяляне маглi акрамя ўласных надзелаў маглi карыстацца агульнымi ўгоддзямi, пасвiць жывелу на пустуючых валоках i выганах, нарыхтоўваць у лясах толькi для сваiх патрэб будаўнiчыя матэрыалы i дровы, збiраць ягады i грыбы, лавiць у азерах i рэках рыбу. За асобную плату сяляне маглi карыстацца i валокамi, што прста пуставалi. [18 c.303]

Наразаючы валокі "на сыром кореню" — у пушчы, урад меў на ўвазе, што пры памеры колькасць гаспадарак у параўнанні з тым, што было раней, павялічыцца, а ў будучым узрасце яшчэ, і што новыя сем'і і будуць разбіраць валокі ў пушчы. Каб заахвоціць насельніцтва браць валокі "на сыром кореню", асваенне якіх вымагала вялікіх высілкаў, урад даваў "фольгі" — льготы. Насельніцтва брала і такія валокі, але разам з тым яшчэ шмат гадоў пасля правядзення памеры заставалася вялікая колькасць "пустых" — нікім не занятых валок. [17 с. 53]

На аснове новага землеўладкавання вызначалiся i павiннасцi сялян. Па характару гэтых павiннасцей усе валокi размяркоўвалiся на "цяглыя", "асадныя" i "вольныя". Галоўнай павiннасцю сялян з цяглай валокi (такiх сялян сталi называць цяглымi) была паншчына па 2 днi на тыдзень на працягу 49 тыдняў, г.зн. на працягу амаль усяго года. Акрамя гэтага цяглыя сяляне абавязвалiся выконваць i т.зв. талокi цi гвалты па 4 днi ў час летнiх работ (сенакос, уборка ўраджаю i г.д.), а таксама плацiць чынш ад 6 да 21 гроша з валокi ў залежнасцi ад якасцi глебы, аддаваць уладальнiку фальварка некаторыя прадукты цi выплачваць за iх грошы.

3 асадных валок прадугледжваўся грашовы чынш, ён быў галоўнай павiннасцю для сялян такiх валок, iх называлi сялянамi асаднымi цi чыншавымi. Сумма чынша была ўстаноўлена ў памеры 30 грошаў з валокi. Разам з тым i асадныя сяляне павiнны былi выконваць дадатковыя павiннасцi – адбываць талокi цi гвалты (гвалт—тэрмiновыя работы ў час стыхiйных бедстваў: пажары, паводкi i г.д.) або плацiць за iх грошы — па 12 грошаў за талокi i 10 за гвалты. Агульная сума ўсiх грашовых павiннасцей для асадных сялян складала, як бачна, 52 грошы. Гэта даволi значная сума па тым часе, за яе можна было купiць, лiчаць гiсторыкi, 1 вала, 6 бараноў i свiнню, 20 курэй i 4 гусей (павiннасцi сялян вызначаны ў арт. 15 – 19).

Але i гэта не ўсе павiннасцi сялян. Акрамя асноўных, сяляне як цяглыя, так i асадныя, абавязаны былi выконваць i шэраг дадатковых павiннасцей: перавозiць (сваiмi транспартнымi сродкамi) грузы для фальваркаў, будаваць цi рамантаваць панскiя двары, вартаваць iх i г.д. Не вызвалялiся яны i ад уплаты дзяржаўнага падатку – "серабшчыны" незалежна ад якасцi глебы. Больш нагляднае ўяўленне аб павiннасцях сялян можа даць таблiца (гл. таблiцу 2).

Неабходна адзначыць, што аграрная рэформа закранула i такую катэгорыю сялян, як "чэлядзь нявольная". Яны надзелялiся невялiкiмi ўчасткамi зямлi ў 3 моргі i павiнны былi выконваць паншчыну ў 1 дзень мужчынскай i 6 дзён жаночай працы ў тыдзень. Калi ж яны атрымлiвалi зямлi больш за 3 моргі, дык адпаведна павялiчвалiся i iх павiннасцi. Гэтых сялян сталi называць "агароднiкамi" (арт. 16).

Што ж тычыцца сялян-слуг, дык i пасля рэформы яны захавалi свае асобнае, прывiлiяванае становiшча, выконваючы спецыяльныя работы, за што атрымлiвалi па 1-2 валокi зямлi, ад iншых павiннасцей, у тым лiку i ад паншчыны, яны вызвалялiся. Аднак, пры размеркаваннi валок сяляне пераводзiлiся з адной катэгорыi ў iншую незалежна ад iх жадання. Многiя сяляне-слугi насуперак iх жаданню несцi ранейшую павiннасць былi пераведзены ў катэгорыю асадных цi цяглых.

Такiм чынам, у ходзе рэформы вырашалiся два асноўныя пытаннi, непасрэдна закрануўшыя адносiны сялян i ўладальнiкаў фальваркаў — зямельнае пытанне i пытанне павiннасцей сялян. Зямельнае пытанне, можна сказаць, вырашалася без асаблiвых праблем, i сяляне мелi рэальную магчымасць атрымаць неабходную кольнасць зямлi – поўную валоку на сям’ю. Праўда, такую магчымасць выкарыстоўвалi далёка не ўсе сяляне i валоку зямлi нярэдка апрацоўвалi па 1-2 i нават больш сямей. Больш таго, у ВКЛ тады было шмат i пуставаўшых валок. Яны утваралі рэзерв зямельнага фонда. У цэлым землеўпарадкаванне, якое праводзiлась у час рэформы 1557 года, можна ацанiць станоўча. "Аграрная рэформа, - пiсаў У.Пiчэта, – цяжка ўдарыла па селянiну, пазбавiла яго старадаўнiх форм землекарыстання i землеўладання, але яна не прывяла яго да абеззямельвання. Валочны надзел быў дастатковым для адной працоўнай гаспадаркi".[6 c. 543]

Другое пытанне было звязана з павiннасцямi сялян. Як станоўчае ў гэтым пытаннi трэба адзначыць, па-першае, дакладную вызначанасць вiдаў i нормаў павiннасцей, па-другое, упершыню ўлiчвалiся асаблiвасцi сялянскай гаспадаркi, а таксама колькасць i якасць зямлi, якую яна атрымлiвала. Але павiннасцi сялян не сталi лягчэйшымі, да таго ж, яны да сярэдзiны ХVII ст. узраслi ва ўсiх уладаннях.

Разам з тым уносiлiся пэўныя змены i ў агульнае кiраванне гаспадарскiмi валасцямi. Гэтыя воласцi падзялялiся на войтаўствы, цэнтрамi якiх з’яўлялiся самыя вялiкiя вёскi, дзе знаходзiлiся гаспадарскiя двары цi фальваркi. На чале войтаўстваў стаялi войты, якiя выбiралiся рэвiзорамi, мелiся тут i лаўнiкi. За сваю службу войт атрымлiваў вольную ад усялякiх плацяжоў i павiннасцей адну валоку зямлi. У яго абавязкi ўваходзiла збiраць сялян на паншчыну, назiраць за выкананнем работ сялянамi свайго войтаўства, адвозiць у "двор"сабраныя з сялян подаці, сачыць за захаваннем зямельнага фонду i непарушнасцю межавых знакаў, не дапускаць самавольнага захопу сялянскiх i дзяржаўных зямель, прысутнiчаць на судзе i аказваць садзеянне ў вынясеннi правiльнага рашэння. [14 с. 215, арт. 7]

Новым было i тое, што ў ходзе рэформы фактычна лiквiдавалася сельская i валасная абшчына, таму што ўводзiлася падворнае землекарыстанне. Праўда, i пасля рэформы ўсе яшчэ даволi шырока былi распаўсюджаны зямельныя ўладаннi аб’яднаных сваяцкiх сем’яў, а ў многiх выпадках i сем’яў, не звязаных сваяцтвам. У.Пiчэта, напрыклад, лiчыў, што ў iндывiдуальным карыстаннi знаходзiлася не больш 1/3 валок. [5 c. 635]

Акрамя ўсяго вышй сказанага можна дадаць, што устава з'яўляецца, пэўна, першым у нас законам аб ахове прыроды: артыкул 33 забараняў у красавіку – чэрвені лавіць рыбу ў азёрах "для множнья их", а таксама забіваць езы (платы ўпоперак ракі). [17 c. 52]

Змянiлася i эканамiчнае становiшча царквы. Да памеры цэрквы ў дзяржаўных маёнтках атрымоўвалі дзесяціну, г.зн. дзесятую частку прыбыткаў, а некаторыя мелі і значныя кавалкі зямлі. Пры памеры шмат такіх зямель адабралі на карысць вялікага князя, дзесяціна адмянялася зусім і на кожную царкву (праваслаўную), як і на каталіцкі касцёл, адводзілася па 1 – 2 валокі, вольныя ад усякіх павіннасцяў. Як шляхта, у якой часам адбіралі зямлю ці давалі адмену, так і духавенства, лічыла, што памера моцна закранае іх інтарэсы.

Закранула рэформа таксама i гарады, якiя не мелi магдэбургскага права. Пры памеры тут улiчвалася плошча як самiх гарадоў, так i тых зямель, якiмi карысталiся гарадскiя жыхары. А такiх зямель было шмат i ўсе яны перамервалiся на валокi. 3 кожнай валокi жыхары гарадоў павiнны былi ўносiць “платы”: за валоку добрай зямлi — 50 грошаў, сярэдняй – 40, дрэннай – З0 i яшчэ 12 грошаў за талоку, незалежна ад якасцi глебы. [17 c. 53]

Аграрная рэформа ў вынiку павелiчэння норм феадальных павiннасцей сялянства, а таксама ўвядзення больш поўнага i дакладнага ўлiку i абкладання ўсiх крынiц даходаў, перш за ўсё зямлi, паляпшэння агратэхнiкi, арганiзацыi дакладнага кантролю, павышэння ўзроўню кiравання прывяла да значнага павелiчэння прыбыткаў гаспадара, свецкiх i духоўных феадалаў, а гэта значыць да ўзмацнення эксплуатацыi сялянства.

Такiм чынам, рэарганiзацыя сiстэмы землекарыстання i абкладання павiннасцямi з’явiлася пачаткам новага этапу ў працэссе далейшага ўзмацавання феадальнай эксплуатацыi сялянства. Аграрная рэформа на доўгi час вызначыла асноўныя рысы аграрнага ладу Беларусi.

 

3. Уплыў аграрнай рэформы на далейшае развiццё феадальнай гаспадаркi на Беларусi, яе значэнне.

 

Аграрная рэформа, як ужо адзначалася, стала пэўнай мяжой у развiццi феадальнай гаспадаркi Беларусi. Прычым яе нельга звесцi толькi да мерапрыемстваў, якiя праводзiлiся на вялiкакняжацкiх землях. Гiсторыкамi даказана, што асноўныя прынцыпы рэформы, вопыт яе ажыццяўлення былi выкарыстаны i iншымi землеўладальнiкамi. Аб гэтым сведчаць крынiцы i, у прыватнасцi, iнвентарныя апiсаннi, а таксама спецыяльныя iнструкцыi, выдадзеныя ўладальнiкамi маёнткаў якiя рэгламентавалi правядзенне рэформ. [7 c. 20] Менавiта з гэтых часоў фальварак становiцца галоўнай формай арганiзацыi феадальнай гаспадаркi на ўсiх землях Беларусi: дзяржаўных, магнацка-шляхецкiх, царкоўных.

Iстотна не адрознiвалiся фальваркi (у крынiцах яны падчас выступаюць пад назвай "двароў", але гэтыя паняццi адназначныя) i па сваім укладзе жыцця, фармавалiся з адных i тых жа звенняў. Вось як апiсваюцца фальваркi ў этнаграфiчнай лiтаратуры: "Фальваркi ў той час уяўлялi комплекс жылых i гаспадарчых пабудоў, вакол якiх размяшчалiся агароды, ворныя землi, сенажацi, лясы. У фальварках будавалiся дробныя прамысловыя прадпрыемствы (цагельнi, кузнi, лесапiлкi, млыны), трымаць якiя меў права толькi феадал. Звычайна пры фальварках былi пасекi, сажалкi (для развядзення рыбы), карчма. 3 усталяваннем фальваркава-паншчыннай сiстэмы на Беларусi слова "фальварак" значна пашырыла свае значэнне i стала назвай пэўнага тыпу паселiшчаў, што ўзнiклi побач з маёнткамi феадала цi на яго землях. Жыхары такога фальварка — сяляне — абслугоўвалi феадальную гаспадарку". [11 c. 508]

Трэба заўважыць, што гаспадарча-эканамiчныя магчымасцi фальваркаў, узровень iх развiцця ў значнай ступенi вызначалiся колькасцю i якасцю зямель, якiя належалi iх уладальнiкам i якiя апрацоўвалiся сялянамi. Вось чаму феадалы iмкнуліся адвесцi пад фальваркi найбольш урадлiвыя, добрыя землi, аднак агульная колькасць такiх зямель залежала ад характару землеўладання, памераў фальваркаў. Так, у вялiкакняжацкiх уладаннях пад фальваркi было адведзена 12-13 % усей ворнай зямлi, у прыватна-уласнiцкiх яе было больш — да 25 %, але да сярэдзiны ХVII ст. гэтыя паказчыкi змянiлiся ў бок павелічэння ва ўсiх уладаннях, адпаведна да 30-35%, а ў некаторых месцах i да 50%. [10 c. 185]

Информация о работе Станаўленне i развiцце фальваркава-паншчыннай сiстэмы феадальнай гаспадаркi ў Беларусi (першая палова XV – першая палова XVII стст.)