Знешняя палітыка ВКЛ (другая палова XIII-першая палова XVI ст.)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Апреля 2013 в 21:47, реферат

Описание работы

Самастойная знешняя палітыка – адна з асноўных прыкмет існавання любой дзяржавы. Паводзіны дзяржавы на знешнепалітычнай арэне важныя таму, што яны адыгрываюць вялікую ролю ў тым ліку і на ўнутрыпалітычнае жыццё.
Вялікае Княства Літоўскае – дзяржава, якая паўстала ў другой палове XIII ст. на ўсходніх землях сучаснай Літоўскай рэспублікі і землях Беларускага Панямоння. Гэты рэгіён здаўна вылучаўся багатым этнічным складам, а пазней стаў пляцоўкай для разнастайных дзяржаўных падзей. Робячы агляд знешняй палітыкі мы, ў першую чаргу, спрабуем вызначыць якія фактары ўплывалі на станаўленне гэтай дзяржавы, а значыць і беларускага народа, люлькай для якога было ВКЛ.

Файлы: 1 файл

Реферат.doc

— 177.50 Кб (Скачать файл)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ”

 

 

 

Кафедра эканамічнай гісторыі

 

 

 

 

 

РЭФЕРАТ

 

па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый

на тэму: “Знешняя палітыка ВКЛ (другая палова XIII-першая палова XVI ст.).”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Студэнтка         Ю.А. Тумілевіч

ІСГА, 1-ы курс, ДІС-1

 

 

 

Праверыла

канд. гіст. навук, 

Дацэнт         Т. І. Паваліхіна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МІНСК 2010

 

 

ЗМЕСТ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Самастойная знешняя палітыка –  адна з асноўных прыкмет існавання  любой дзяржавы. Паводзіны дзяржавы на знешнепалітычнай арэне важныя таму, што яны адыгрываюць вялікую  ролю ў тым ліку і на ўнутрыпалітычнае жыццё.

Вялікае Княства Літоўскае –  дзяржава, якая паўстала ў другой палове XIII ст. на ўсходніх землях сучаснай Літоўскай рэспублікі і землях Беларускага Панямоння. Гэты рэгіён здаўна вылучаўся багатым этнічным складам, а пазней стаў пляцоўкай для разнастайных дзяржаўных падзей. Робячы агляд знешняй палітыкі мы, ў першую чаргу, спрабуем вызначыць якія фактары ўплывалі на станаўленне гэтай дзяржавы, а значыць і беларускага народа, люлькай для якога было ВКЛ.

У нашым рэфераце мы паспрабуем зрабіць агляд суадносін ВКЛ з самымі магутнымі суседзямі: крыжацкімі ордэнамі, Польшчай, татарскімі дзяржавамі і Маскоўскім княствам.

 

Агляд асноўных накірункаў знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага 2-ой пал. XIII - 1-ай пал. XVI ст.

 

Калі паглядзець на мацу ВКЛ канца XIII ст., то можна заўважыць што межы ў сучасным паняцці адсутнічаюць. У гэтым німа нічога дзіўнага – першае стагоддзе існавання ВКЛ было вельмі бурным, у дадзеным рэгіёне існаваў шэраг палітычных сілаў, якія перманентна змагаліся за ўладу і ўплыў паміж сабою. На паўночным захадзе ад ВКЛ абаснаваўся Тэўтонскі Ордэн – моцная тэакратычнае дзяржаўнае ўтварэнне з вельмі агрэсіўнай знешняй палітыкай. Асноўная матывацыя палітыкі Тэўтонскага Ордэна – агрэсіўная экспансія на балцка-славянскія землі. Мірныя пагадненні з Ордэнам даволі нетрывалыя і вайна – асноўны спосаб адносін з Ордэнам. Аналагічна можна сказаць і пра Лівонскі Ордэн, які размяшчаўся на тэрыторыі сучасная Латвіі.

На захадзе знаходзяцца польскія княствы і Каралеўства Польскае. У першы перыяды існавання ВКЛ фактычна не было ніякіх адносінаў, пазней, са з’ўленнем агульнай мяжы адбываюцца ваенныя сутычкі, якія не мелі сістэматычнага характару. У далейшым ВКЛ з Польшчай сталі трывалымі саюзнікамі, з агульнымі інтарэсамі і ворагамі.

З Залатой Ардой у першы перыяд існавання не было ніякіх трывалых адносін, калі не лічыць за адносіны набегі бессістэмнага характару. Потым, са з’яўленнем розных палітычных сілаў у Ардзе ўзрастае роля дыпламатыі. ВКЛ неаднаразова ўмешвалася ў палітычныя інтрыгі Залатой Арды. Пазней, калі ўзнікла Крымскае ханства, ВКЛ неаднаразова заключала саюзы з гэтай дзяржавай і выкарыстоўвала татарскае войска ў сваіх інтарэсах.

Рускія княствы заўсёды былі крыніцай для тэрытарыяльнай экспансіі  Літоўскага княства. З узрастаннем  ролі Вялікага Княства Маскоўскага інтарэсы непазбежна сутыкнуліся, што вылілася ў шэраг бесперастанных войнаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адносіны ВКЛ з Польшчай

 

Першыя польска-літоўскія стасункі пачаліся адразу пасля пакарэння  яцвягаў Літвой. З’явілася агульная мяжа з Мазавецкім княствам. У 1262 г. меў месца узброены напад, у выніку якога быў забіты Семавіт I Мазавецкі, а ў літоўскі палон трапіў яго сын Конрад II Чэрскі.

Пасля смерці Міндоўга наступныя ўладары  Літоўскага княства працягвалі палітыку ўмацавання дзяржавы, праводзілі актыўную дынастычную палітыку. Трайдэн, адзін з паслядоўнікаў Міндоўга выдаў сваю дачку за Баляслава II, мазавецкага князя. Але працягваліся і напады на польскія землі, у выніку аднаго з надаў быў забіты чарговы князь Казімеж II Леньчыцкі, так сама трапіў у палон адзін у ўладаров добжынскай зямлі – Семавіт Добжынскі.

У 1316 годзе вялікім князем літоўскім  стаў Гедзімін, пад час кіравання  якога быў заключаны першы  літоўска-польскі саюз (1325). Саюз быў  заключаны з польскім каралём  Уладыславам I Лакеткам, прымірэнне было зацвержана шлюбам паміж дачкой Гедзіміна Альдонай і сынам Уладыслава Казімежам III Вялікім. Але саюз быў нетрывалым і хутка быў парушаны.

У гадах 1349-1350  пачаліся інтэнсіўная  барацьба паміж ВКЛ і Польшчай за кантроль над саслабелым Галіцка-Валынскім княствам. Умовы міру не захаваліся, вядома толькі, што Берасцейская зямля ізноў перайшла да Кейстута (т.ч., у склад ВКЛ), і мяркуецца, што агульны вынік быў на карысць ВКЛ.

Наступным, бадай адным з самых  галоўных эпізодаў суадносін з Польшчай было Крэўскае пагадненне. Вялікі князь літоўскі шукаў альянсу для далейшай барацьбы з Ордэнам. Яго намаганні ўрэшце скончыліся вядомай Крэўскай уніяй - падпісаннем 14 жніўня 1385 г. саюзнага дагавора паміж Ягайлам і польскімі панамі, згодна з якім літоўскі манарх жаніўся з каралевай Ядвігай, займаў польскі каралеўскі пасад і, сярод іншых прынятых абавязкаў, мусіў ахрысціць літоўцаў і "назаўсёды далучыць" свае землі да Кароны Польскай.

На пачатку 1380-х гг. ВКЛ апынулася ў крызісным становішчы. Абцяжараны Дубіскім пагадненнем з Ордэнам і не маючы сіл для спынення нямецкай экспансіі, каб утрымаць цэнтральную ўладу і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй дзяржавы, Ягайла быў вымушаны шукаць падтрымку знешняга саюзніка. Збліжэнне з Польшчай  адпавядала інтарэсам віленскага двара. Польскае каралеўства магло разглядацца як стратэгічна найважнейшы саюзнік для барацьбы з Ордэнам. 3 аднаго боку, у адпаведнасці з тагачасным міжнародным правам прыняцце каталіцтва пазбавіла б Мальбарк галоўнай падставы нападаў на ВКЛ; з другога - для літоўцаў, якія складалі тады не больш за пятую частку насельніцтва Ягайлавай дзяржавы, саюз з палякамі і хрысціянства заходняга абраду давалі  магчымасць не толькі захаваць свае палітычнае дамінаванне ў ВКЛ, але і ўберагчыся ад рутэнізацыі, што набірала сілу. Аднак яшчэ большую зацікаўленасць у збліжэнні з Літвой выявіў польскі бок.

У Полышчы якраз тады заставаўся вакантным каралеўскі трон. Пасля смерці каралевы, якая кіравала намесніцкай уладай, польскія паны вялі перамовы з венгерскім дваром аб запрашэнні на кракаўскі стол Ядвігі - непаўналетняй дачкі Людовіка Андэгавенскага (Анжуйскага), хоць яна ўжо была заручаная з Вільгельмам Габсбургам. Незалежна ад кантактаў з венгерскай сталіцай Будай у сакавіку 1383 г. пачаліся перамовы і з Ягайлам, у выніку якіх з'явілася ідэя выдання Ядвігі за вялікага князя літоўскага.

Ва ўсякім разе падпісаны ў Крэве акт не стаў тым парогам, пасля якога рэзка мяняўся характар адносін паміж ВКЛ і Ордэнам. Ваенныя дзеянні і дыпламатычныя перамовы паміж імі працягваліся, і гэта сведчыла пра захаванне Вялікім Кня-ствам пазіцыі суб'екта міжнароднага права. А ў Мальбарку і надалей разглядалі ВКЛ як патэнцыяльнага саюзніка супраць Полышчы.

Падпісаны ў Крэве акт быў  канчаткова зацверджаны ў лютым 1386 г., пасля хрышчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядвігай і ўрачыстай каранацыі ў Кракаве на Вавелі, якая адбылася 18 лютага. Ягайла пачаў афіцыйна тытулавацца "каралём Польшчы, вярхоўным князем літоўскім і дзедзічам рускім". Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

Пачатак XV ст. прынёс другую ў гісторыі польска-літоўскую унію. Новым пагадненнем  стала віленска-радамская унія, згодна якой Ягайла атрымаў тытул Supremus Dux Lithuaniae ( лац. найвялікшы князь літоўскі), а Вітаўт Magnus Dux Lithuaniae (лац. вялікі князь літоўскі). Таксама было пастаноўлена, што ў выпадку смерці Ягайлы на польскі трон абіралі караля па пагаджэнню з літоўскім бокам, а калі б памёр першым Вітаўт – то Літва мела б новага князя, якога прызнаў Ягайла. Гэтая унія, як і Крэўская захоўвала самастойнасць дзвюх дзяржаў.

Польшча і ВКЛ вялі ў 1409-1411 гг. сумесную “Вялікую вайну” супраць Тэўтонскага  ордэна. Кульмінацыяй баявых дзеянняў стала бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 г, дзе аб’яднаннае польска-літоўскае войска перамагло крыжакаў. Удалая перамога пацвердзіла пазітыўныя моманты цесных сувязяў ВКЛ і Польшчы. [4, С. 205]

У 1413 годзе была заключана чарговая Гарадзельская унія. Адным з яе доўгатэрміновых наступстваў было прыпадабненне адміністрацыйнай структуры ў ВКЛ па ўзору Польшчы. Каталіцкія баярскія рады атрымоўвалі ўласныя гербы як у польскай шляхты, праваслаўныя баяры апынуліся ў дыскрімінацыйным стане. Гарадзельская унія дала моцны штуршок для першай хвалі паланізацыі ВКЛ, аднак з якой на тэррыторыі княства пачалі распаўсюджвацца і дасягненні заходнееўрапейскай культуры.

У XV ст. быў заключан шэраг персанальных уній паміж Польшчай і ВКЛ. Літоўскія князі так сама былі і каралямі польскімі. Такія цесныя сувязі рыхтавалі глебу для большч шчыльнага саюзу, які потым знайшоў месца ў Люблінскай уніі і стварэнні Рэчы Паспалітай абодвух Народаў.

 

 

Калі акінуць адным поглядам усю гісторыю суадносін ВКЛ і  Польшчы то можна сказаць, што першапачаткова Польшча не адыгрывала значнай ролі ў знешняй палітыцы ВКЛ. Дынастычныя шлюбы, памежныя войны былі нормай тагачаснай эпохі. Пазней, са станаўленнем цэнтралізаванай Літоўскай дзяржавы сувязі набываюць шчыльным характар.Цесныя суадносіны ВКЛ і Польшчы пачынаюцца з Крэўскай уніі, у выніку якой вялікі князь літоўскі Ягайла стаў польскім каралём Уладыславам.  Хрышчэнне Літвы па каталіцкаму абраду вырашыла гістарычны шлях дзяржавы, пачала актыўную вестэрнізацыю ВКЛ. Польшча і ВКЛ разам змагаліся з агульнымі ворагамі, разам спынілі крыжацкую агрэсію. Крэўская унія, як і ўсе наступныя персанальныя уніі, сталі моцнай перадумовай да заключэння ўжо дзяржаўнай Люблінскай уніі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адносіны ВКЛ з Лівонскім  і Тэўтонскім ордэнамі

 

Беларускія і літоўскія землі ў выніку барацьбы з крыжацкімі ордэнамі на працягу амаль двухсот год здолелі не толькі адстаяць сваю незалежнасць, не толькі заявіць аб сабе на міжнароднай арэне, але і дасягнуць пэўнага узроўню палітычнай сталасці, новага подыху сіл. Справа ў тым, што падчас шматлікіх дыпламатычных манеўраў, ваенных паходаў, аблог і абарон паступова рос палітычны вопыт дзяржаўных кіраўнікоў, рос ваенны патэнцыял і трываласць войска, рала кансалідацыя грамадства ў барацьбе з ворагам. Таму не дзіўна, што першапачатковыя “дзікуны-паганцы” і “схізматыкі” да якіх адносілі літоўцаў і славян, здолелі перакуліць славуты тэўтонскі механізм, вяршыняй перамогі над якім стаў Грунвальд.

А пачыналася ўсё не так добра. Саюзныя  адносіны, якія меў Міндоўг з Лівонскім ордэнам у 50-я гг. XIII ст, былі толькі спробай адцягнення ўвагі Ордэна ад ваенных канфліктаў, якія дзяржава мела тады з Галіцка-Валынскім княствам. Пасля цяжкага паражэння Тэўтонскага ордэна ад жамойтаў ля возера Дурбе Міндоўг парывае з Ордэнам, блага, што ўвага апошняга была адцягнута ад Літвы. Пасля разрыву з крыжакамі быў заключаны антыор-дэнскі саюз ВКЛ з Ноўгарадам. У 1262 г. Міндоўг разам з жамойцкім князем Транятай арганізоўвае паход на Вендэн.

Смерць Міндоўга пераносіць барацьбу ўнутр самой дзяржавы. Толькі ў 1270 годзе некалькі цяжкіх паражэнняў ад войск ВКЛ панеслі лівонскія рыцары (у гэтых баях загінуў  лівонскі ландмайстар).

Як пагроза для паўночнай  мяжы ВКЛ паўстаў у 1275— 1276 гг. на Дзвіне лівонскі замак Дзюнабург (Даўгаўпілс). Трайдэн некалькі разоў спрабаваў яго ўзяць, але кожны раз бьгў вымушаны адступаць. Урэшце ён захапіў Ерсіку (Герцыке), Дзюнабург аказаўся адрэзаным ад Лівоніі, i лівонцы аддалі яго ВКЛ узамен за Ерсіку, яшчэ даплаціўшы нейкую суму грошай. Зімой 1278 года лівонцы разам з атрадам датчан з Рэвеля дайшлі да Кернава, апустошыўшы родавае ўладанне Трайдэна. Але на зваротнай дарозе крыжакоў дагналі i разбілі. У Земгаліі пасля гэтай бітвы распачалося паўстанне супраць Ордэна, падтрыманае Трайдэнам. Каля 1276—1277 гг. Трайдэн прыняў уцёкшых ад немцаў прусаў i пасяліў ix у Гародні i Слоніме.

Пачатак 80-х гг. XIII ст. адзначаецца  мабілізацыяй амаль усіх вайсковых  фарміраванняў Вялікага княства  Літоўскага на паўночна-заходняй і  паўночнай межах. Гэта звязана з  далучэннем да барацьбы Тэўтонскага ордэну пасля пакарэння прусаў (1283). І панёсся віхор паходаў і баёў.

Закончыўшы пакарэнне Прусіі, ордэнскія  войскі адразу ж у 1283 г. арганізавалі паход на Літву з тэрыторыі  Прусіі. У 1284 г. войскі крыжацкага магістра Конрада Цырнберга ўпершыню асадзілі Гародню. Яны ўварваліся ў замак, пабілі ўсіх або забралі ў палон, спалілі ўмацаванні, спустошылі ваколіцы i з вялікай здабычай вярнуліся ў ордэнскія ўладанні. У 1282-1285 гг. ліцвіны пустошылі ўладанні Лівонскага ордэна над Дзвіной. У першых месяцах 1283 г. войскі ВКЛ напалі на Самбію. Пад час адной з сутычак (у сакавіку 1287 г. з земгаламі па другой крыніцы з ліцвінамі) загінуў чарговы лівонскі ландмайстар    .

3 1290 г. Ордэн актывізуе ваенныя  дзеянні супраць ВКЛ, i наступныя  два гады над Нёманам вядуцца ўпартыя баі з пераменным поспехам. Перад зімой 1291-92 г. ордэн-скае камандаванне рыхтавала вялікі паход адначасова з Прусіі i Лівоніі, ход якога нам застаўся невядомы. Наступнае нашэсце ў беларускае Панямонне адбылося ў 1295 г. У 1296 г. двойчы хадзілі на Гарадзенскі замак тэўтоны на чале з Райбергам, які загінуў у час гэтага паходу, i Зуцвертам. Гэты горад быў перадавым пунктам абароны цэнтральнай вобласці дзяржавы - Літвы i важнейшай базай ВКЛ для арганізацыі паходаў на Прусію. Таму ён пастаянна станавіўся аб'ектам атак крыжакоў Крыжацкія набегі на Гарадзенскую зямлю рабіліся ўсё больш частымі i спусташальнымі. Чарговы раз рыцары пустошылі гэты край у 1305, 1306 (двойчы), 1311 (двойчы), 1314, 1324, 1328 гг.

Барацьба з крыжакамі становіцца асабліва напружанай у пачатку 14 ст. Ад 1300 г. да канца гаспадарання Віценя ордэнскія войскі правялі больш дваццаці паходаў з тэрыторыі Прусіі на Жамойць i Літву, у першую чаргу на Гародню, даходзячы да Наваградка i Салечнікаў. Інтэнсіўнасць ix аперацый уражвае: у сярэднім каля двух паходаў у год, не лічыўшы дзейнасці на паграніччы ВКЛ рабаўнічых банд, якія вялі сваю, часта не рэгістраваную вайну.

Информация о работе Знешняя палітыка ВКЛ (другая палова XIII-першая палова XVI ст.)