Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Апреля 2013 в 21:47, реферат
Самастойная знешняя палітыка – адна з асноўных прыкмет існавання любой дзяржавы. Паводзіны дзяржавы на знешнепалітычнай арэне важныя таму, што яны адыгрываюць вялікую ролю ў тым ліку і на ўнутрыпалітычнае жыццё.
Вялікае Княства Літоўскае – дзяржава, якая паўстала ў другой палове XIII ст. на ўсходніх землях сучаснай Літоўскай рэспублікі і землях Беларускага Панямоння. Гэты рэгіён здаўна вылучаўся багатым этнічным складам, а пазней стаў пляцоўкай для разнастайных дзяржаўных падзей. Робячы агляд знешняй палітыкі мы, ў першую чаргу, спрабуем вызначыць якія фактары ўплывалі на станаўленне гэтай дзяржавы, а значыць і беларускага народа, люлькай для якога было ВКЛ.
Каб ўяўляць сітуацыю, трэба мець лічбы, а яны такія: за перыяд з канца XIII ст. - па 1410 г. крыжакі больш за 140 разоў урываліся на тэрыторыю сучасных Беларусі і Літвы. У сваю чаргу палкі ВКЛ за няпоўныя 100 гадоў ажыццявілі каля 60 паходаў у адказ на крыжацкія набегі.
Сярод барацьбітоў з крыжакамі на особым рахунку быў Давыд Гарадзенскі, сын князя Даўмонта. Першы жорсткі бой Давыда з крыжакамі адбыўся ў 1305 г., калі яны аблажылі Гародню. Сумесна з Гедымінам ён раз-граміў пад сценамі горада войскі каменданта Брандэнбурга камтура Конрада Ліхтэнхагена. У 1306 г. узначаліў паспяховую абарону Гарадзенскага замка, які асаджалі 6 тысяч лёгкіх коннікаў і сотня цяжкаўзброеных рыцараў камтура Кенігсберга Эберхарда фон Вірненбурга. У 1314 г. Давыд разбіў крыжакоў каля Наваградка, калі яны аблажылі i спрабавалі ўзяць замак. У выніку ўдалага манёўру ён прымусіў добра ўзброеных рыцараў спыніць штурм горада i зняць яго аблогу, захапіў ваенны лагер праціўніка, знішчыў увесь варожы абоз, захапіў 1500 баявых коней i вайсковую амуніцыю.
Некалькі разоў біў Давыд ордэнцаў у 1318—1319 гг. на тэрыторыі Беларусі i за яе межамі, у тым ліку ў Прусіі. Вясной 1319 г. ён узначаліў паход гарадзенцаў у Прусію i разграміў правінцыю Вогенштоф. У 1322 г. Давыд дапамог у барацьбе з Лівонскім ордэнам Пскову, гораду, дзе некалі княжыў яго бацька i дзе ён нарадзіўся. У 1323 г. разбіў пад пскоўскімі сценамі дацкіх рыцараў i дайшоў да Рэвеля. У тым жа годзе яшчэ раз адкінуў ад Пскова крыжакоў, якія 18 дзён асаджалі горад, a потым разбіў ix ў бітве.У 1324 г. Давыд правёў удалы паход войск Вялікага княства Літоўскага на Мазовію. A ў 1326 годзе на чале атрада з 1200 коннікаў, у ліку якіх был i i палякі, здзейсніў рэйд на Брандэнбург i Франкфурт-на-Одэры. На жаль, гэты славуты сын беларускай зямлі быў па-здрадніцку забіты падчас вяртання з апошняга паходу.
3 1345 на 1360 г. Прускі ордэн правёў толькі 10 паходаў, Інфлянцкі - 6, а беларуска-літоўская дзяржава адказала ім 10 выправамі. Аслабленне ваенных дзеянняў было абумоўлена дыпламатычнай актыўнасцю, звязанай з чарговымі спро-бамі хрысціянізацыі літоўцаў, хоць не выключана, што пэўную ролю адыграла і чума - "чорная смерць", якая ў 1349-1351 гг. лютавала ў Прусіі.
"Рэйзы" ў Прусію
і адтуль у Літву ў гэты
час сталі асабліва папулярны-
Дзеянні рыцарскіх фарміраванняў
набылі цяпер шэраг новых асаблі-
Ужо ў 1362 г. рыцары захапілі Коўну, хоць залога і баранілася да апошніх сіл. У 1366 г" ландмагістр Вільгельм "павёў войска супраць русінаў на Полацк". У 1367 г. быў заключаны мір Вялікага Княства з Інфлянцкім ордэнам, што дазволіла Альгерду сканцэнтраваць сілы на ўсходнім напрамку і правесці тры паходы на Маскву. Праўда, мір з інфлянцкім ландмагістрам не перашкодзіў літоўскім князям у 1370 г. ажыццявіць рэйд углыб прускіх уладанняў Ордэна. У тым жа годзе Альгерд і Кейстут арганізавалі паход вялікіх сіл на Каралявец, але пад вёскай Рудавай рыцары навязалі ім бітву, у якой разграмілі Гедымінавічаў, хоць і самі панеслі значныя страты. Гэта была трэцяя вялікая перамога тэўтонцаў над ВКЛ (пасля 1311 і 1348 гг.), у гонар якой вялікі магістр Вінрых фон Кніпродэ заклаў касцёл.
3 1373 г. аднавілася поўнамаштабная
вайна з Ордэнам, і шалі вагаў
у зацятым ваенным
Смерць вялікага князя Альгерда актывізавала рыцараў, тады як з боку ВКЛ паходы ў адказ часова спыніліся. У жніўні 1377 г. вялікае інфлянцкае войска на чале з ландмагістрам рушыла ўверх па Дзвіне да Полацкай зямлі. Яно аблажыла нейкі "новы замак русінаў, які ляжаў амаль за 12 міль" ад Дынабурга (найверагодней, гэта была Друя), і ўпершыню на абшарах сучаснай Беларусі выкарыстала артылерыю. Увосень таго ж года з Прусіі на Жамойць павёў войска граф Альбрэхт III Аўстрыйскі, які меў з сабой 2000 коннікаў,а ў снежні балгскі комтур ажыццявіў яшчэ адзін напад на замак Беліца, што паміж Лідай і Гародняй. Некалькі паходаў крыжаносцы правялі таксама ў 1379 г. У прыватнасці, балгскі комтур у жніўні беспаспяхова штурмаваў замак Берасця, спустошыў раёны Мельніка, Драгічына, Вельска, Камянца, саму Гародню, пасля чаго з 4000 палоннымі павярнуў назад.
Ягайла і Кейстут не вытрымлівалі націску рыцараў. У 1379 г. ім уда-лося падпісаць дзесяцігадовае замірэнне з вялікім магістрам Вінрыхам фон Кніпродэ, але яно распаўсюджвалася толькі на некаторыя памежныя землі. 3 боку ВКЛ гэта былі акурат тыя, пераважна беларускія, раёны, якія так спустошыў комтур Балга: Ваўкавыск, Сураж, Драгічын, Камянец, Мельнік, Бельск, Берасце, Гародня. Па ўмовах пагаднення жыхароў гэтых абшараў трэба было аберагаць ад ваенных знішчэнняў.
Умяшанне тэўтонцаў у дынастычную барацьбу ў ВКЛ. Магчыма, ме-навіта моцны ціск з боку Ордэна ў тыя гады і стаў адной з прычын таго, што Ягайла ў 1379 г. увайшоў у кантакт з крыжакамі і пачаў шукаць з імі сепаратнага паразумення. Ужо ў лютым 1380 г. ён падпісаў мірнае пагадненне з інфлянцкім ландмайстрам, якое не распаўсюджвалася на землі Кейстутавага княства і Жамойці. Пасля гэтага ў маі Ягайла заклю-чыў сепаратны мір ужо з усім Тэўтонскім ордэнам, пакінуўшы яму на здабычу ўладанні старога Кейстута. А браты-рыцары не аслаблялі націс-ку на заходнія землі ВКЛ. У 1381 г. вялікае войска з Прусіі, перайшоўшы Нёман там, дзе ў яго ўпадае Стрэва, атакавала Наваполле, што знаходзілася недалёка ад Трокаў. Замак быў цалкам знішчаны, а 3000 палонных выведзены ў Прусію. Знішчэнне гэтай цвярдыні азначала пераход рыцараў, якія больш не задавальняліся спусташэннем зямель, да новай тактыкі вядзення вайны.
У такой сітуацыі паміж
Ягайлам і Кейстутам
Дубіскі дагавор 1382 г., які абавязваў Ягайлу аддаць Ордэну ўсю Жамойць, ахрысціць Літву і надалей узгадняць з ім сваю замежную палітыку, паставіў яго ў надзвычай складанае становішча. Вялікі князь літоўскі шукаў альянсу для далейшай барацьбы з Ордэнам. Яго намаганні ўрэшце скончыліся вядомай Крэўскай уніяй - падпісаннем 14 жніўня 1385 г. саюзнага дагавора паміж Ягайлам і польскімі панамі, згодна з якім літоўскі манарх жаніўся з каралевай Ядвігай, займаў польскі каралеўскі пасад і, сярод іншых прынятых абавязкаў, мусіў ахрысціць літоўцаў і "назаўсёды далучыць" свае землі да Кароны Польскай.
Незадаволенасць умовамі Крэўскай уніі, палітыкай Ягайлы і ўзмацненне ўнутрыдзяржаўнай апазіцыі на чале з Вітаўтам прывялі да працягу грамадзянскай вайны (1389 – 1392), у якой удзельнічаў і Ордэн. Вітаўт, тады князь гародзенскі, збег да крыжакоў і заключыў з імі саюз. У 1390 Вітаўт з войскам крыжакоў (сярод "гасцей" — Генрых, граф Дэрбі, у далейшым — кароль Генрых IV) няўдала штурмаваў замкі Вільні і адступіў у Прусію. Новы і таксама беспаспяховы паход на Вільню быў здзейснены Вітаўтам і крыжакамі ў 1391. Зімой 1391 Вітаўт узяў Гродна і Меднікі. Аднак, у 1392 Вітаўт разарваў саюз з Ордэнам, і 4.8.1392 заключыў Остраўскае пагадненне з Ягайлам.[6,c.165]
Умяшанне Тэўтонскага ордэна ў палітыку ВКЛ праягвалася і далей. Некалькі гадоў з дапамогай Ордэна ваяваў з Вітаўтам князь Свідрыгайла (паход атрада маршала Вернера Тэтынгера на Вільню, Наваградак, Ліду, 1394, шмат палонных выведзена ў Прусію).
Спусташэнні, якія чыніла вайна, а таксама жаданне свабодна дзейнічаць на ўсходзе, падштурхнулі Вітаўта да сепаратнага Салінскага міру з крыжакамі, згодна з умовамі якога да рыжакаў назаўсёды адыходзіла Жамойць (мір папярэдне падпісаны 23.4.1398 і зацверджаны 12.10.1398 на востраве Салін). Такі дагавор, між іншым, сведчыў і пра жаданне буйных феадалаў ВКЛ цалкам разарваць дзяржаўную унію з Польшчай.
Аднак, феадалы Жамойці не згадзіліся з пераходам пад уладу немцаў і паўсталі. Гэта, разам з працягам ордэнскіх набегаў на ВКЛ, і з няўдачамі на ўсходзе, вымусіла Вітаўта да змены курсу, падтрымкі Жамойці і заключэння Віленска-Радамскай уніі з Польшчай (1401).
Напады крыжакаў працягваліся і ў далейшым (паходы на Коўна 1401, на Гарадзенскую зямлю 1401, 1402, на Меднікі-Ашмяны 1402, на Мерэч і Трокі 1403). Княства дзейнічала падобным чынам (паходы на Мемель і Рагнету 1402, захоп Дынабурга і Юрбарга 1403). Цяжкасці вайны на два фронты (з Ордэнам і з Масквой) вымусілі Вітаўта да чарговага, Рацёнжскага, міру з крыжакамі (22.5.1404), якім пацверджваўся Салінскі мір 1398. Аднак, пасля падпісання міру з Масквой (1408), на патаемнай нарадзе Ягайлы і Вітаўта ў Наваградку (канец снежня 1408) было пастаноўлена вярнуць Жамойць у ВКЛ. Вясной 1409 г. у Жамойці было пачата паўстанне, якое было падтрыманае Вітаўтам, і палітычна падтрыманае Ягайлам (аспрэчана юрыдычнае права Ордэна на Жамойць тым, што Ордэну быў прапанаваны трацейскі суд адносна Жамойці, і было прапанавана ўстрымацца ад нападаў на Жамойць). Пасольства Ягайлы да вялікага магістра (1409) пагражала ў выпадку адмовы падтрымаць ВКЛ. Вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген у адказ абвясціў Польшчы вайну (фармальнае абвяшчэнне ў Марыенбургу 6.8.1409, грамата польскаму каралю ўручана ў Корчыне 15.8.1409).
Такім чынам асобная вайна ВКЛ скончылася, і пачалася “Вялікая вайна” Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам. 15 ліпеня 1410 г. войска крыжакаў была знішчана з знакамітай Грунвальдскай бітве, 600-годзе перамогі ў якой мы святкуем у гэтым годзе. Парадэнне у гэтай вайне значна аслабіла Ордэн і спыніла двухсогадовую агрэсію. Далейшыя адносіны ВКЛ з Ордэнам былі куды менш масштабнымі. [2, С. 135]
З’яўленне крыжацкіх
дзяржаў у Прыбалтыцы несла вялікую
пагрозу для тагачаснага
Адносіны ВКЛ з Залатой Ардой і Крымскім ханствам
Знішчальная мангола-татарская навала, якую зведалі ўсходнеславянскія землі ў сярэдзіне XIII ст., амаль абышла землі Вялікага княства Літоўскага, за выключэннем яе крайніх паўднёвых тэрыторый. Большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што флангавыя атрады татар прайшлі толькі на крайнім поўдні Беларусі, па мяжы, якую ўтварыла рэчышча Прыпяці. Праўда, для нападу з поўдня ім перашкаджалі балоты Палесся.
У Іпац'еўскім летапісе ёсць ўскоснае сведчанне пра бітву з татарамі каля Брэста. Галіцкі князь Даніла ў 1240 г. не мог пад'ехаць да Брэста з-за смуроду “мноства забітых, у полі ляжачых”. Падчас бітвы, верагодна, загінула многа мангола-татар, бо хрысціяне сваіх нябожчыкаў заўсёды хавалі.
Паводле летапісаў ВКЛ у 1249 г. адбылася бітва з татарамі, якіх узначальваў хан Койдан, пад вёскай Крутагор'е; ён загінуў тут, i таму пайшла назва населенага пункта "Койданава" (сучасны Дзяржынск). На думку С.Ф. Цярохіна, у выніку вынішчальнага разгрому арды хана Койдана Беларусь у адрозненне ад іншых усходнеславянскіх зямель, уключаных сілай татара-мангольскай зброі ў так званы Урускі ўлус Залатой Арды - магутнай феадальнай дзяржавы сцепнякоў, засталася вольнай. Ён сцвярджае, што менавіта пад Крутагор'ем захлынуўся далейшы рух татара-мангольскіх ордаў на захад, што выратавала шмат якія народы ад спусташальнай навалы. Аднак супярэчлівасць летапісных звестак даюць падставу шэраг даследчыкаў лічыць гэту бітву малаверагоднай.[5,c.96]
Першае дакументальна засведчан
Набегі татарскіх туменаў на беларускія землі былі эпізадычнымі. Яны паўтараліся ў 1259, 1275, 1287, 1315, 1325, 1338 гг. У 1274 i 1277 гг., адбыліся паходы аб'яднанага татарскага i паўднёва-рускага войска на Гарадзеншчыну. Але захапіць, накласці пастаянную даніну, устанавіць сваю ўладу i кіраванне праз выдачу мясцовым князям "ярлыкоў", як ім гэта ўдалося зрабіць у іншых рускіх землях, на Беларусі татары не змаглі.
Эпізодам, які шмат чаго вырашыў у далейшых спробах татар падпарадкаваць ВКЛ. У 1363 (1362)г. адбылася бітва з татарамі на Сініх Водах (цяпер рака Сінюха, прыток Паўднёвага Буга). Нягледзячы на колькасную перавагу, татары былі разбіты i пакінулі на месцы бітвы шмат забітых i палонных, уцяклі на паўднёвы ўсход. Украінскі гісторык Ф.М. Ша-бульда назваў гэту бітву "пралогам да Данскога пабоішча". У пагоні за пераможанымі татарамі Альгердавы воі дайшлі аж да паўночных берагоў Чорнага мора. 3 зямель былой Кіеўскай Русі практычна ўся паўднёва-заходняя палова ўвайшла ў склад ВКЛ. Ардынцы так і не здолелі захапіць і падпарадкаваць беларуска-літоўскія землі, не здолеюць яны зрабіць гэта і пазней.[7,c.52]
Информация о работе Знешняя палітыка ВКЛ (другая палова XIII-першая палова XVI ст.)