Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Января 2014 в 21:15, курсовая работа
Яшчэ ў 1946 годзе аўтар у рабочым блакноце занатаваў: «Напісаць аповесць пра Палессе». Мелася на ўвазе, што гэта будзе кніга пра меліяратараў, «пра барацьбу палешукоў з прыродай» [4, с. 145] у пасляваенныя часы. Прыступаючы ў пачатку 1956 года да ажыццяўлення даўняй задумы, пісьменнік ужо бачыў у cвaiі уяўленні не аповесць, а «раман аб простых людзях беларускага Палесся». У 1960 годзе праца над раманам была завершана. Але на той час аўтару ўжо стала ясна, што яго задума, якая ў працэсе творчай працы ўсё больш ускладнялася, далека не вычэрпваецца i гэтым раманам. Пісьменнік, па яго словах, «зразумеў, што адной кнігай не абысціся. Логіка развіцця падзей i характараў патрабавала працягу» [6, с. 242]. пяць гадоў — у 1965 годзе.
УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ РАМАНА 6
ГЛАВА ІІ. ЛЕКСІЧНЫЯ СРОДКІ ПЕРАДАЧЫ МОВЫ ПЕРСАНАЖАЎ 15
2.1. Дыялектызмы 15
2.2. Фразеалагізмы і народныя выслоўі 18
2.3. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка 22
Заключэнне 25
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ: 26
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ РАМАНА 6
ГЛАВА ІІ. ЛЕКСІЧНЫЯ СРОДКІ ПЕРАДАЧЫ МОВЫ ПЕРСАНАЖАЎ 15
2.1. Дыялектызмы 15
2.2. Фразеалагізмы і народныя выслоўі 18
2.3. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка 22
Заключэнне 25
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ: 26
Яшчэ ў 1946 годзе аўтар у рабочым блакноце занатаваў: «Напісаць аповесць пра Палессе». Мелася на ўвазе, што гэта будзе кніга пра меліяратараў, «пра барацьбу палешукоў з прыродай» [4, с. 145] у пасляваенныя часы. Прыступаючы ў пачатку 1956 года да ажыццяўлення даўняй задумы, пісьменнік ужо бачыў у cвaiі уяўленні не аповесць, а «раман аб простых людзях беларускага Палесся» [10, с. 86].
У 1960 годзе праца над раманам была завершана. Але на той час аўтару ўжо стала ясна, што яго задума, якая ў працэсе творчай працы ўсё больш ускладнялася, далека не вычэрпваецца i гэтым раманам. Пісьменнік, па яго словах, «зразумеў, што адной кнігай не абысціся. Логіка развіцця падзей i характараў патрабавала працягу» [6, с. 242]. пяць гадоў — у 1965 годзе. Так нарадзілася выдатная мележаўская дыялогія пра Палессе, якую звычайна і называюць “Палесская хроніка”.
За цэлае дзесяцігоддзе напружанай працы аўтар уклаў ў сваю дылогію столькі сіл, энергіі, роздуму, любасці i хвалявання, што яе, без перабольшання, можна назваць сапраўдным творчым подзвігам. Як i ўсякі подзвіг, ён не даўся пісьменніку лёгкай цаной.
"Людзi
на балоце" - раман пра жыхароў
глухой вёсачкi Куранi, адрэзанай
ад знешнега свету
Усе, што тут адбываецца спачатку здаецца самым звычайным, вельмi ўжо "празаiчным". Нiякiх значных подзвiгаў, абсалютна нiчога гераiчнага куранеўцы ў рамане не робяць. Днi кожнага з iх перапоўнены неадкладнымi справамi, клопатамi, якiя з году ў год паўтараюцца. Трэба i своечасова скасiць сена на гiблым балоце. I зжаць неўрадiвае жыта, i зкалацiць яго цагамi. I назбiраць грыбоў у лесе i ягад на тым балоце. У гэтым кругавароце бясконцых турбот, гаспадарчых разлiкаў i разваг iдуць год за годам, праходзiць жыццё палешукоў.
Абапіраючыся
на факты самой рэчаіснасці, Іван
Мележ шчодра аддаваў сваім героям
асабіста перажытае, аўтабіяграфічнае,
выкарыстоўваў рэальныя біяграфіі
знаёмых з дзяцінства людзей, якія
ў асобных выпадках прыходзілі
ў раманы не толькі са сваімi нявыдуманымі
характарамі, але i з сапраўднымі iмeнaмi
i прозвішчамi, маляваў пейзажы родных
мясцін, якія таксама нярэдка
ажываюць пад свaiмi ўласнымі назвамі
i, калі гэта патрэбна аўтару, узнаўляюцца
з высокай фактычнай да-
З першых старонак рамана "Людзi на балоце” чытача захоплiваюць праўдзiвыя сцэны жыцця глухой палескай вескi Куранi. Сярэдзiна 20-х гг. У свеце адбылiся вялiкiя перамены. Рабочыя i сяляне ўзялi ўладу ў свае рукi. Быў распрацаваны кааперытыўны план перабудовы вёскi. Пiсьменнiк сцвярджае гiстарычную заканамернасць перабудовы вескi [7, с. 96].
На спосаб жыцця куранеўцаў наклала свой след прырода. З усiх бакоў вёску абступаюць балоты. Людзi жывуць, як на востраве. Нават зiмою сюды нялегка дабрацца. Здаецца ў такi час вымiрае ўвесь свет. Зiмою да хат, укутаных снегам, падыходзiлi ваўкi i будзiлi цiшыню нудным выццем.
У творы дакладна намаляваны час. Бедная частка вёскi дужыцца на неўрадлiвых палосках зямлi. Поле скупа плацiць за нялегкую працу. Лепшыя землi - у кулака Халiмона Глушака. Кулак думае, як павялiчыць свае багацце, нажытае праўдамi i няпраўдамi.
Усё ў рамане суаднесена са светам чалавечых характараў, пададзена ў непарыўных сувязях з часам, сацыяльнымi пераўтварэннямi, прыродай, бытам. А наперадзе герояў чакаюць яшчэ больш складаныя жыццевыя дарогi.
У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахання, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.
Вельмі цікава І. Мележ апавядае нам пра узаемаадносіны Куранёўскай прыгажуні – Ганны Чарнушкі і працавітага хлопца - Васіля Дзятліка. Яны кахаюць адзін аднаго, але абставіны складваюцца так, што Васіль і Ганна ніколі не будуць разам. Яшчэ з дзяцінства Васіль і Ганна вабяць час разам: разам пасвяць жывёлу, разам бегаюць на выган, разам гуляюць. Тады яны яшчэ не ведалі, што іх дзіцячае сяброўства перарасце ў моцнае пачуццё – каханне.
Васіль і Ганна станоўчыя героі рамана, але яны зусім розныя. І, здаецца, як яны могуць кахаць адзін аднаго?
Зразумела,
наша шматнацыянальная літаратура i да
Мележа паказвала пакручасты шлях сялянства
да новага жыцця. Але ў «Палескай
хроніцы» гэты гістарычна неабходны i
разам з тым пакутлівы для
мільёнаў людзей шлях адлюстраваны ў
значнай меры па-новаму. I справа тут
не толькі ў большай глыбіні i праўдзівасці
мастацкага даследавання, звязаных з
асаблівасцямі таленту
Раман кранае шчырым словам пісьменніка-мастака, які імкнуўся стварыць пераканальныя жыццёвыя малюнкі, паказаць блізкіх яму палешукоў так, каб “узвялічыць раней амаль не вядомых людзей не балотах” [12, с. 214].
Сапраўднага
творцу заўсёды вызначае яго мова.
І.Мележ надзвычйа чуйна
Такі ўважлівы падыход да выбару моўных сродкаў – вызначальная рыса творчасці І.Мележа. Пра гэта сведчаць і выкарыстанне пісьменнікам фразеалагізмаў – з’явы для гэтага аўтара натуральнай, заканамернай, неад’емнага кампанента яго мовы, стылю.
У кнізе
«Жыццёвыя клопаты» Мележ адзначае
адну асаблівасць сваёй працы
над палескімі кнігамі. «Героі мае
гаварылі спачатку хоць і кожны ў
адпаведнасці са сваім характарам,
але — агульналітаратурнай
Мэта курсавой работы – разгледзіць асаблівасці мовы герояў рамана І.Мележа “Людзі на балоце”. Для дасягнення пастаўленай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:
Шмат
яркіх прыкладаў сацыяльнай характарыстыкі
персанажаў пры дапамозе разнастайных
лексічных сродкаў можна
На індывідуалізацыю мовы герояў Іван Мележ звяртае асаблівую ўвагу. Болей за шэсцьдзесят асоб дзейнічае ў рамане, і кожная, кажучы словамі У. Караленкі, «нават мімаходзь выпушчаная на арэну, адразу заяўляе пра сваю яркую асаблівасць». У размове палешукоў мы адчуваем і агульны каларыт паўднёвай гаворкі, і агульную сялянскую бытавую моўную плынь, і адначасова — адметную для кожнага персанажа сацыяльную афарбоўку яе. Гэта дасягаецца найперш разнастайнасцю ўжытай пісьменнікам лексікі, але больш — багаццем інтанацый, выказаных праз своеасаблівую канструкцыю фразы.
Для індывідуалізацыі
мовы Андрэя Рудога — першага у
Куранях палітыка і прамоўцы —
пісьменнік выкарыстаў адметнасць яго
лексікі. Гэта чалавек, які пааціраўся
на людзях, нахапаўся «знешняга
Так, напрыклад, Андрэй Руды любіць наказаць сваю дасведчанасць у розных пытаннях, сваю адукаванасць; яго рэплікі насычаны кніжнай, газетнай лексікай:
«Са шчаслівым вазврашчэннем, Міканор Дамецевіч! Рады ўсе вас, та-скаць, бачыць зноў на нашай куранёўскай почве...» [10, с. 204] - так Руды віншуе Міканора з яго вяртаннем са службы.
Заходзіць гаворка пра асушку балот, і Руды тут як тут, каб уставіць сваё:
«— Толькі асушы — і сей,— падтрымаў Андрэй Руды.— Асабліва любяць ету землю авёс, каноплі, усякая цехнічаская культура» [10, с. 204].
Рудому ўвось час карціць сказаць сваё. Толькі Хадосьчын бацька прыгадаў, што “генерал тут косісь буў”, як “…Андрэй Руды пацвердзіў: «Істарычаскі хвакт. Інхванцерыі генерал Жылінскі. Лічны друг цара...» [10, с. 204].
«Навукі тыя яго булі не пралетарскія! - запярэчыў Руды» [10, с. 202].
«Чалавек — сушчаство. Так сказаць, ён і мошка, і ён валадар, цар прыроды!..» [10, с. 205].
Аўтар падае Рудога, нібы ўвесь час іранізуючы над яго паказной інтэлігентнасцю, ад гэтага вобраз набывае рысы гратэскавасці.
Зусім у іншым плане выступае старшыня валвыканкома Апейка, у якім сапраўдная інтэлігентнасць кіраўніка не падкрэсліваецца знарок, а падаецца як натуральная, народжаная напружанай работай розуму, падмацаваная душэўнай цеплынёй моўная плынь. У яго слоўніку не адно кніжнае, а і бытавое слова. Апошняга нават больш у самім ладзе гаворкі.
Вось Апейка выступае на сходзе куранёцаў і не забываецца, што ён і сам тутэйшы. Гэта адценена не толькі ў змесце, але і ў форме яго звароту да сялян:
«— Праўда. Сам не адкуль-небудзь, а з такога ж балота... Солі ці запалак трэба — дык лезь, грабіся па твані, пакуль да кааперацыі дападзеш!.. Краму дастаць — таксама грабіся, калі не запасся зімой ці летам... Або от тут пра школу казалі. Канешне, якая тут школа дзецям, калі цэлымі месяцамі ні праехаць, ні прайсці!» [10, с. 243]
Гэта ўсё ў характары кіраўніка, які не сядзіць у сваім кабінеце, а заўсёды ясрод людзей. Сапраўды ж, колькі разоў паяўляецца на старонках рамана Апейка, і ні разу мы е бачым яго ў афіцыйных абставінах. Усё па-простаму. І можа таму так выпадае з агульнага малюнка характару яго размова з Міканорам каля крамы:
«— А ты не сілаю, а свядомасцю старайся браць. Актывістаў арганізуй, каб памаглі. Падбяры групу талковых, сумленных, пагавары шчыра. Паднімі іх над балотнай тванню, выведзі з царства затхласці, пакажы, што навокал робіцца, што наперадзе будзе! Ты ж бачыў многа сам, ведаеш нямала! Зацікаў жа другіх, запалі іх!» [10, с. 267]
Такі афіцыйны тон больш да характару ўпаўнаважанага з воласці Зубрыча, чалавека казённага і, як відаць, несумленнага. I сапраўды, калі чалавек у кіцелі дзіўна лагодным голасам абвяшчае: «Калі ёсць якія-небудзь прэтэнзіі да камісіі па землеўпарадкаванню і калі такія прэтэнзіі могуць з'явіцца заўтра, прашу заявіць іх або камісіі, або мне асабіста», — не дасі веры шчырасці яго слоў [10, с. 320].
Адметныя рысы характару старшыні сельсавета Дубадзела — чалавека мясцовага, але абыякавага да лёсу сваіх аднавяскоўцаў — знайшлі сваё выяўленне праз своеасаблівасць яго гаворкі.
«— У нас таксама камісія, якая була выбрана па ўсім законам на агульным сходзе вёскі Курані, знайшла розныя факты. А іменна — няправільную запісь зямлі сельсавету, што прывяло ў сваю чаргу да няправільнай аплаты налогу з боку етых укрывацеляў...» [10, с. 214]. Здаецца, не гаворыць чалавек, а чытае службовую паперыну, складзеную чэрствым і не надта пісьменным чыноўнікам. Можна не ведаць нічога пра Апейку і Дубадзела, а паслухаць толькі, як яны гавораць з людзьмі, і пераканацца, што гэтыя людзі — духоўныя антыподы.
Пісьменнік не стараецца ісці самай лёгкай сцежкай, не апускаецца да просталінейнасці ў абмалёўцы характараў. Паказваючы цынічнае, грубае, нахабнае ў характары Яўхіма Карча, ён не абмінае і чалавечнага ў ім. Інакш атрымаўся б плакат, схема.
Адносіны Яўхіма да Ганны грунтуюцца не на адных інстынктах, а і на агульначалавечым пачуцці кахання. I гэта апошняе бярэ на некаторы час верх, каб запаланіць Яўхімаву душу і прымусіць паверыць у шчырасць сваіх пачуццяў. Разам з аўтарам і мы пачынаем верыць, што Яўхім думае шчыра: «I дзіўна, і прыкра было ўспамінаць: калі Ганна была ў полі, хоць і стараўся не глядзець у той бок, вочы як бы самі сабою сачылі за ёй» [10, с. 12].
Але пачуцці гэтыя нетрывалыя, бо надта ўжо разбэшчаны кулацкі сынок. I аўтар, памятаючы пра цэласнасць вобраза, які ён стварае, адразу ж разбурае нашу імгненную веру ў чысціню Яўхімавых заляцанняў. Спачатку адным сказам: «Не мог глядзець абы як — быццам абдымаў яе ўсю: увішныя голыя рукі, гнуткі, як у вужакі, стан, усё яе спрытнае, жаданае цела» [10, с. 13]. А потым цэлым эпізодам у лесе, калі Яўхім спрабуе ўчыніць гвалт над Ганнаю.
Чалавек
як асоба — індывідуальна