Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Января 2014 в 21:15, курсовая работа
Яшчэ ў 1946 годзе аўтар у рабочым блакноце занатаваў: «Напісаць аповесць пра Палессе». Мелася на ўвазе, што гэта будзе кніга пра меліяратараў, «пра барацьбу палешукоў з прыродай» [4, с. 145] у пасляваенныя часы. Прыступаючы ў пачатку 1956 года да ажыццяўлення даўняй задумы, пісьменнік ужо бачыў у cвaiі уяўленні не аповесць, а «раман аб простых людзях беларускага Палесся». У 1960 годзе праца над раманам была завершана. Але на той час аўтару ўжо стала ясна, што яго задума, якая ў працэсе творчай працы ўсё больш ускладнялася, далека не вычэрпваецца i гэтым раманам. Пісьменнік, па яго словах, «зразумеў, што адной кнігай не абысціся. Логіка развіцця падзей i характараў патрабавала працягу» [6, с. 242]. пяць гадоў — у 1965 годзе.
УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ РАМАНА 6
ГЛАВА ІІ. ЛЕКСІЧНЫЯ СРОДКІ ПЕРАДАЧЫ МОВЫ ПЕРСАНАЖАЎ 15
2.1. Дыялектызмы 15
2.2. Фразеалагізмы і народныя выслоўі 18
2.3. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка 22
Заключэнне 25
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ: 26
«— У Карча, братко, урадзіло...
— Каля цагельні?
— Але. Зерне, братко, як боб. Што сноп, то мех.
— Дзіво...» [10, с. 40].
Народжаныя новай савецкай явай словы калгас, сельсавет і іншыя вельмі хутка набудуць жыццё ў паўсядзённай мове куранёўцаў.
Мы бачым, што кожны герой мае свае індывідуальныя рысы характару. Усё гэтае назіраецца пры аналізе мовы куранёўцаў, прыезджых.
Мастацкая тканіна «Палескай хронікі» шырока насычана дыялектызмамі. Мележ аперыруе імі ўмела, выяўляючы вялікі эстэтычны густ, выключаючы «перабор». Гзты дапаможны матэрыял становіцца ў мастака ўжо нечым неабходным, эстэтычна важкім і выразным, без чаго «многае ў рамане страціла б у сваёй паўнаце, першароднасці», «знікла б з рамана нейкае святло, нейкая вельмі чалавечная падсветка ўсяго таго, што ў ім адбываецца» [7, с. 95]. Дыялектызмы ў «Палескай хроніцы» надаюць мове вобразнасць і каларыт, робяць больш рэльефнай, яркай характарыстыку персанажа, індывідуалізуюць яго мову.
Фанетычныя дыялектызмы «кеб», «е», «ето», «шчэ», «буў», «мабуць», «дзядзько», «жыто» і іншыя з першых старонак гучаць натуральна і арганічна, бо іх мастацкая мэтазгоднасць у творы не выклікае сумнення.
У штодзённай гаворцы палешукоў шмат русізмаў і ўкраінізмаў (жалувацца, абіжацца, брахаць (у сэнсе маніць), памянуць (успомніць), насцігнуць і многія іншыя). Мележ адцяняе і выпукляе спецыфіку той гаворкі, што так характэрна для жыхароў Палесся, перадае яе каларыт.
З усіх відаў дыялектызмаў у «Палескай хроніцы» найбольш вялікая ўдзельная вага дыялектызмаў фанетычных, але раманіст шырока выкарыстоўвае і іншыя іх віды: семантычныя, лексічныя. Уводзячы іх у мову герояў, аўтар лічыць неабходным растлумачыць іх значэнне ў сваёй мове. Васіль, Ганна і яе брат Хведзька вячэраюць ля агню. Васіль, якому не да яды, устае першым. Ганна пытае.
Выкарыстанне фанетычных дыялектызмаў у рамане абумоўлена не толькі вясковай тэматыкай рамана І.Мележа, але ў значнай ступені свядомай схільнасцю аўтара да дыялектызмаў, да перадачы асаблівасцей мовы герояў.
«— Нясмачная, можа, картопля?
— Картопля як картопля... Ён сапраўды не заўважыў, смачная ці нясмачная была гэтая бульба» [10, с. 25].
Хведзька гаворыць:
«- Трэба есці зараз! Мамо кажа, картопля прастыне!
- Зараз ідзем!» [10, с. 105].
Ужыванне дыялектызмаў у мове герояў гаворыць пра іх пэўнае месца жыхарства.
«- От, сказала: ці ж я калі грэбувала!..
- Ну дак пасядзі ў гурце!.. »[10, с. 108].
Больш дыялектызмаў мы сустракаем у мове старога Чарнушкі, Карча, Хадоські.
У беларускіх народных гаворках зафіксаваны разнастайныя гукавыя змены зычных. Яны выкліканы уплывам суседніх або аддзеленых складамі гукаў. У выніку гэтага адбываецца распадабненне, прыпадабненне, перастаноўка гукаў, страта ці ўзнікненне новага гука. Гэтую асаблівасць адлюстраваў і І.Мележ у мове герояў свайго рамана.
«- Аб чым ето яна? - не зразумела Ганна.
- Ведзьмака сустрэлі, - ціха, з асцярогай прашаптала Хадоська, неспакойна азірнулася ў цемру, быццам баялася, што іх слухаюць. Яна перахрысцілася. - Не дай Бог, пачуе!.. » [10, с. 126].
«- Мабуць, пачуў, што бацько моліцца... Ён і раней, мабуць, чуў, таму і злаваў, пужаў, стукаў костачкамі... А падысці баяўся, ці малітва не давала...» [10, с. 134].
«- Ну, ну, кабулка! Не брыкайся!.. » [10, с. 135].
«- Пятро! Дзе ты ёй шлакочаш, што яна так смяецца?.. - пацікавіўся адзін з хлопцаў» [10, с. 139].
«- Вераб'і насядалі на жыто, кеб на іх немач! Пужаць не було каму!» [10, с. 142].
«- Хранцузы - тыя жаб ядзяць! Жывых, не тое што вараных!.. Ядзяць дай шчэ - дзякуюць! Ім жаба - што качка!» [10, с. 157].
«- Не-а. Мне не трудно. Мне лёгко даецца. Асабліва - пісьмо. Па пісьму я самы першы ў класе... Толькі арыхмеціка падводзіць... » [10, с. 162].
«- Я тут хлеба дзве кулідкі паклала. Учора спякла... Мядку дзед расстараўся. У конаўцы берасцянай, кеб не выліўся, глядзі... Уюнкоў насушыла з дзесятачак... Цыбулькі, гуркоў прынесла... » [10, с. 164].
«- Ганну Чарнушкаву бачыла сягоння...
- Тутака?
- Не-а. Дома, каля калодзезя. Кланяцца табе сказала» [10, с. 170].
«- Як? Рыштант.
- За што?!
- Доўгі расказ!.. » [10, с. 191].
Вось так натуральна, як у жыцці, ідзе дыялог. Міканор не падрабляецца пад простую гаворку, але і ў яго прарываецца палескі дыялект, хоць менш, чым у Ганны. Дыялектная аснова яе гаворкі моцная, непарушная яшчэ, бо, акрамя сваіх Куранёў, яна нідзе не была.
«— От найшлі пра што гаварыць! — умяшалася Хадоська, тупаючы акуратнымі лапцікамі.— Лепей скажы, што табе суджано? Гадаў жа, пэўне?
— Не-а. Бо і так знаю: у халасцяках хадзіць буду, пакуль не надаесць вельмі.
— I мне нічого добраго не выйшло! — сказала Ганна, знарок журачыся.— Гадалі мы з Хадоськай, цягнулі саломіны. Дак ёй выцягнулася доўгая саломіна і — з коласам! Скора замуж пойдзе! I — за багатаго хлопца!
— От скажаш! — засаромелася Хадоська.
— А можа я выдумляю?
— Не выдумляеш, але...— Хадоська, чутна было, уся поўнілася радасцю.— Але — не трэба казаць!..» [10, с. 194].
У Глушакоўскі дом прыйшла камісія па землеўпарадкаванні, пытаецца, ці правільна ў таго запісана зямля. Хітры Корч спрабуе прыбядніцца: маўляў, была б там хоць зямля як зямля.
«— Вам, дзядзько, грэх жалувацца. Каб ва ўсіх була такая!
— У другіх була б лепей, штоб другія гнуліся на ёй столькі, ні дня, ні ночы не бачачы. Ето з людской крывоты здаецца, што мне лепшая папалася. З зайздрасці. Людское вока — крывотлівае!..» [10, с. 293].
Сэнс назоўніка «крывота» і ўтворанага ад яго прыметніка «крывотлівае» зразумелы нам з кантэксту і аўтарскага тлумачэння.
Пісьменнік
не абмяжоўваецца толькі перадачай
у дыялогах і маналогах герояў
агульных лексіка-граматычных
Шырока і арганічна ўвайшлі ў моўную структуру «Палескай хронікі» трапныя народныя выслоўі, прымаўкі і прыказкі. У іх адлюстравалася светабачанне народа, прыгажосць і вобразнасць яго мыслення, сацыяльна-псіхалагічны вопыт, прыроджаны розум і гумар. Прыцягненне прымавак і прыказак служыць стварэнню ўнутранага партрэта персанажаў, дае ўяўленне пра іх духоўныя каштоўнасці.
У дыялогах часта ўжываюцца народныя прыказкі, прымаўкі, розныя трапныя выслоўі:
— Не бойся, не адаб'ю. Такога цвету — па ўсяму свету!
Ганна едка адгукнулася:
— Чаго не ясі, тако ў рот не нясі! Шчасце якое! Патрэбен ты мне, як хата сабаку!
— Патрэбен не патрэбен, а, мабуць, не адмовіла б!
— Малы жук, ды — вялікі гук!
«Цётка Сарока толькі сабралася выказаць прычыну, як у купку ўбіўся гарэзны Зайчык, закруціўся, чапляючыся да кожнай, быццам лезучы цалавацца.
— Дзевачкі мае, кветачкі! Занудзіліся, мабуць, без кавалера!
— Аге ж! Трэба ты нам, стары пень, як учарашні дзень!
— А не, не трэба, Сарока-белабока? А чаго жы ты, як на людзях, дак... «стары пень», а як адны пабачымся, дак і «кветачка», і «ягадка»! — Зайчык перабіў Сароку.— Шчэ і ў восень наначавала.
Мужчыны, хлопцы, усе ў хаце глядзелі цяпер на Зайчыка, смяяліся, падначвалі яго і Сароку. Цётка ўпікнула:
— Дзяцей поўны хорам, а сам, як малы — і не сорам!» [10, с. 201].
Тая ці іншая прымаўка ці прыказка, якую ўжывае мележаўскі герой, характарызуе не толькі таго, каму яна адрасавана, але і ў яшчэ большай ступені таго, хто яе ўжывае ў сваёй мове, дапамагае глыбей зразумець яго жыццёвую філасофію, разуменне свету і людзей. Васіль, у якога Грыбок папрасіў мёду для хворага дзіцяці, з непрыязнасцю думае: «Ласы на чужыя каўбасы! Мёду захацеў!» [1, с. 41] і адмаўляе таму ў просьбе, гаворачы, што мёду ў іх няма.
У той час, калі яго вядуць бандыты Маслака паказаць дом куранёўскага актывіста Грыбка, Васіль думае: «Хіба ж не праўда, што свая сарочка бліжэй да цела? Хіба ж Грыбок, каб яму давялося, не зрабіў бы таго ж, што Васіль, хіба ж палез бы на ражон, на смерць...» [10, с. 45].
Васіль — натура супярэчлівая, складаная. Ён не пазбаўлены дабрыні. У прымаўках і прыказках, якія герой ужывае ў размовах і думках, выяўляецца тое, чым ён кіруецца ў адносінах з людзьмі. Ніхто табе не дапаможа, апроч цябе самога, а іншыя хай самі пра сябе думаюць — вось што ён засвоіў са старой сялянскай маралі, а таксама з суровага жыццёвага вопыту.
Яўхім, які цынічна ставіцца да людзей, з лёгкасцю адносіцца да жыцця, ужывае наступныя прыказкі і прымаўкі: «На тое і лавец, каб рыба не драмала»; «Наша дзела не раджаць...»; «Такога цвету па ўсяму свету» і г. д.
Вясёлая, гарэзлівая, вострая на язык Ганна павучальна гаворыць Яўхіму: «Чаго не ясі, таго ў рот не нясі!..»; «Патрэбен ты мне, як хата сабаку!..»; «Малы жук, ды — вялікі гук!»
«Багатаму жаль карабля, а беднаму — кашаля!» — спачувальна скажа куранёўцам Апейка пры размове аб калгасах.
На пытанне Яўхіма, як Ганна да яго ставіцца, гераіня адказвае: «Ты для мяне — як куколь на разоры. Што ты е, што цябе няма — адно» [10, с. 93].
Андрэй Руды заяўляе Міканору, які папракае яго ў тым, што другіх вучыць, а сам убок туліцца, не ўступае ў калгас: «Граматны чалавек — ён знае, так сказаць, што да чаго, думае багато. А няграматны — ён зразу рашае. Ці грудзі ў крастах, ці — галава ў кустах» [10, с. 176].
Можна цытаваць яшчэ мноства прыказак і прымавак, і ўсюды яны ўжываюцца разумна, з густам, выяўляюць прынцыпы, якімі героі «Палескай хронікі» кіруюцца ў дзеяннях і ўчынках. Канешне, прыказкі і прымаўкі ўжы-ваюцца заўсёды ў мастацкіх мэтах, а не для таго, як заўважае крытык Р. Шкраба, каб праілюстраваць схему: станоўчыя героі дэманструюць свае дадатныя рысы, а адмоўныя паказваюць сваю адсталасць: «паглядзіце, якія мы адмоўныя, мы нават прыказкі ўжываем толькі з адмоўньш сэнсам» сноска.
Фразеалагізмы асабліва шырока ўвайшлі ў мову Ганны, Сарокі, Рудога, іншых куранёўцаў, а таксама Апейкі. У мове ж Башлыкова яны амаль поўнасцю адсутнічаюць. Такім чынам, прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы становяцца ў аўтара «Палескай хронікі» своеасаблівым сведчаннем народнасці таго ці іншага характару або, наадварот, падкрэсліваюць, што ён чужы народнаму мысленню і ўяўленням.
«- А я чуў, што ў Кітаі - та-скаць - рэвалюцыянеры бяруць верх і б'юць генералаў - аж пух ляціць» [10, с. 84].
«Па хаце пайшоў гоман:
- Тут і без таго: куды ні кінь - клін!.. Етаго шчэ толькі і не хапало!..
- Як ток, нібыто замуруе! Хоць малаці!» [10, с. 92].
«- Праўду трэба казаць!
- Не трэба яна, етая грэбля! І ўсё!
- Як пятае калясо!
- Абыдземся!
- Дайце сказаць чалавеку!» [10, с. 104].
«- Дак ці ж табе, Міканорко, казаць, калі ўвесь год - як чорт лысы круцішся! То ж дня вольнаго няма!..» [10, с. 108].
«- Кеб не выбраць халеру - гарачы не ў меру! - крыкнула Сарока.
- Кеб табе язык адсох! За такія твае словы...» [10, с. 114].
«- Я страх як не люблю, калі вы... чэшаце языкі... - ціха прамовіла яна [Хадоська]. - Ахвота вам... паскудство ўсякае... казаць» [10, с. 93].
«- Каса на камень найшла! - усміхнуўся ён па-сяброўску. - Я і сам - як жарабец неаб'езджаны! Мне кеб - хто пярэчыў?! Ды шчэ дзеўка!.. Ну, і - акрамя таго: не магу ж я на людзях паказаць, што я перад дзеўкай... разумееш?.. Ну, ніц, значыць, перад дзеўкай! Нішто, нуль! Уцяміла?.. - Ён шчыра, ад душы зарагатаў: - Смяяцца з мяне будуць усе! Сабакі па завуголлю, і тыя!.. Дайшло?» [10, с. 171].
«- Эге, падарылі! Так я і вазьму! Плёткі потым на цэлы павет!.. Знайшоў дурня!.. - Апейку яго словы не здзівілі, ён ведаў: Харчаў у гэтым непадступны, не возьме «падарунка» [10, с. 62].
«- У доранай яно, сказаць, і смаку ніякага. Як лаза. Еш, калі хочаш, але пра смак не думай... Другое, калі сам палазіш, памокнеш, падрыжыш на холадзе, тады рыба - о! Ясі яе, як прорва!.. У Ламачах быў. Ночку недаспаў - і вось бачыш!» [10, с. 84].
«- Без віны? Мы з табой - як у казцы пра белага бычка. Я адно кажу, а ты сваё гнеш! - Харчаў зноў кінуўся ў контрнаступ: - Ты што, знаёмы, што так упэўнены ў ім? Ты вось упікаеш мяне, што фактаў мала, а ў цябе яны ёсць?» [10, с. 90].
«- Чорт вас пабяры! - Нават злуючыся, ён гаварыў роўна, ціха. - Для вас, для вашага шчасця стараюцца, гінуць людзі. А вы, вы - за сябе пастаяць не ўмееце!.. Ты - не бандыт, ты - крот, які капаецца ў сваёй нары. І толькі адну сваю шкуру беражэ. А там - хоць трава не расці! Хай другія прынясуць табе шчасце на талерачцы!.. Ты, канешне, зямлі добрай узяць не адмовішся! - Васіль пры гэтых словах кіўнуў галавою: хто ад такога адмовіцца? - Канешне, ты не супроць землеўпарадкавання! І сам жа памог сарваць яго!» [10, с. 110].