Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Января 2014 в 21:15, курсовая работа
Яшчэ ў 1946 годзе аўтар у рабочым блакноце занатаваў: «Напісаць аповесць пра Палессе». Мелася на ўвазе, што гэта будзе кніга пра меліяратараў, «пра барацьбу палешукоў з прыродай» [4, с. 145] у пасляваенныя часы. Прыступаючы ў пачатку 1956 года да ажыццяўлення даўняй задумы, пісьменнік ужо бачыў у cвaiі уяўленні не аповесць, а «раман аб простых людзях беларускага Палесся». У 1960 годзе праца над раманам была завершана. Але на той час аўтару ўжо стала ясна, што яго задума, якая ў працэсе творчай працы ўсё больш ускладнялася, далека не вычэрпваецца i гэтым раманам. Пісьменнік, па яго словах, «зразумеў, што адной кнігай не абысціся. Логіка развіцця падзей i характараў патрабавала працягу» [6, с. 242]. пяць гадоў — у 1965 годзе.
УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ РАМАНА 6
ГЛАВА ІІ. ЛЕКСІЧНЫЯ СРОДКІ ПЕРАДАЧЫ МОВЫ ПЕРСАНАЖАЎ 15
2.1. Дыялектызмы 15
2.2. Фразеалагізмы і народныя выслоўі 18
2.3. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка 22
Заключэнне 25
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ: 26
«- Ледзь дацягнешся, бувало. Зноў жа - на варце стоячы. У мароз, на ветры як папакалееш - дак аж, здаецца, душа заходзіцца. Кажух такі да пят - тулуп - давалі, як на варту ісці. Дак і тулуп еты не паможа - усё адно халадзеча дабярэцца!..
- Уга, да пячонкі дабярэцца!» [10, с. 85].
Мовазнаўцы (А. М. Пяшкоўскі і інш.), жадагочы паказаць мастацкую апраўданасць і эстэтычную мэтазгоднасць таго ці іншага моўнага сродка ці, наадварот, яго недарэчнасць ў пэўным кантэксце, праводзяць лінгвістычны эксперымент, які заключаецца ў замене адных моўных сродкаў блізкімі да іх па сэнсе варыянтамі. Міліцыянер Шабета, даведаўшыся аб тым, што Васіль Дзятлік падвёў бандытаў да дому куранёўскага актывіста, пытаецца ў Ганны, што стаяла ў той вечар з Васілём:
«... Дапусцім, што вас бачылі там не раз. Дапусцім, што на вас накіраваў хто-небудзь, хто хацеў сам застацца ў ценю...
— Я і сама так думала! Хтосьці паказаў, падвёў!.. Чужымі рукамі хацеў за гарачае ўзяцца!..
— Вы даўно ведаеце яго?
— Аладкі з зямлі разам ляпілі!.. Хаты ж — рукой падаць!..» [1, с. 56].
Фразеалагізмы «застацца ў ценю» і «чужымі рукамі за гарачае ўзяцца» семантычна блізкія, але першы з іх з'яўляецца больш нейтральным, а другі больш эмацыянальным, нясе ў сабе элемент асуджэння. Памяняць іх месцамі нельга. Калі б у Ганніны вусны быў укладзены першы фразеалагізм, то гэта збядніла б гаворку гераіні, у ёй не прагучала б асуджэнне таго, хто навёў на іх бандытаў, як гэта перададзена з дапамогаю фразеалагізма «чужымі рукамі за гарачае ўзяцца».
Ужо адзначалася некаторымі даследчыкамі, што народная фразеалогія выкарыстоўваецца пісьменнікам у асноўным з той семантыкай, структурай і стылявымі ўласцівасцямі, якія характэрны для яе ў агульнанародным ужыванні. Разам з тым у «Палескай хроніцы» яна часам ужываецца і ў некалькі змененай форме ці сумесна з блізкімі па значэнні літаратурнымі варыянтамі, дзякуючы чаму набывае новыя адценні сэнсу і становіцца ўжо па-новаму яркім сродкам выразнасці.
«— То ж етае, ліхо яму, земляное ўпарадкаванне выдумалі! — Трэба яно тут, як сабаку рогі ці карове чобаты!» [1, с. 305].
У гэтым фразеалагізме, укладзеным у вусны Зайчыка, добра бачыцца ўвесь ён, шматдзетны бядняк, павесялелы ад моцнай глушакоўскай самагонкі і задобраны паабяцаным яму салам, што ляжала проста перад носам. Жадаючы хоць нечым адплаціць і дагадзіць Глушаку, ён гатовы ганіць нават перадзел зямлі, якога ён, бядняк, так чакаў.
Новы час прыносіць у мову каранёўцаў элементы новай лексікі, новай фразеалогіі. У лексікі пісьменных куранёўцаў Андрэя Рудога, Міканора можна сустрэць шмат кніжных, а таксама замежных слоў, якія сведчаць пра іх даволі шырокі кругагляд. Але і бытавая лексіка «цёмных» палешукоў таксама паступова папаўняецца новымі моўнымі элементамі.
Для характарыстыкі мовы сваіх герояў — простых сялян — I. Мележ, шырока выкарыстоўвае эмацыянальна-экспрэсіўную лексіку — гутарковую, прастамоўную, нават лаянкавую.
Гаворачы аб лексічных і фразеалагічных індывідуальных асаблівасцях прамых выказванняў персанажаў сучаснай мастацкай прозы, трэба адзначыць, што гэтыя сродкі ўсё ж не з'яўляюцца галоўнымі, дамінуючымі ў стварэнні мастацкага вобраза.
Мова Глушака і іншых адмоўных герояў твора адрозніваецца ад мовы станоўчых персанажаў не толькі зместам, але, што вельмі важна ў мастацкім плане, і своеасаблівай інтанацыяй, асаблівым сінтаксічным складам. Яна ўзбуджаная, нервовая, насычаная эмацыянальна-экспрэсіўнымі сродкамі зніжанай стылістычнай афарбоўкі. Вельмі характэрны ў гэтых адносінах дыялог паміж Глушаком і кулаком Хролам:
«Тут развязаўся ў Глушака язык — стаў выліваць усё, што паліла не адзін дзень; прыпомніў і «васпаватага», і «гада латыша», і «заразу з воласці». Не выліў усяго, калі маўклівы Хрол раптам п'яна адрэзаў:
— Так і трэба!
— Што?.. Што, сказаць... трэба?
— Душыць!.. Чавіць вас трэба!
Глушак скрыжаваў з ім здзіўлены позірк. Хрол не жартаваў, глядзеў так важка, ненавісна, бы хацеў і сам «чавіць». <...>
— Склізні!.. — пагардліва скрывіўся Хрол.— Даждаліся!.. Чаване басота вас— склізь пацячэ! Адна склізь будзе!.. Даждаліся!
— Не мамент цяпер,— вінавата і як бы павучаючы, запярэчыў Глушак.— Сіла ў іх цяпер!.. Галавою сцяну не праб'еш! <...> Не мамент!
Хрол зноў скрывіўся:
— Склізні!..» [10, с. 216].
Такая нервовая перарывістая мова — эліптычная, з выклічнікамі, папраўкамі, пытаннямі, парушэннем сінтаксічнай звязнасці і адсутнасцю лагічнай паслядоўнасці ярка адпавядае стану разгубленасці, вострай усхваляванасці, збянтэжанасці, нястрыманасці пачуццяў.
Вось яшчэ характэрныя прыклады: «Я...— Глушака раздзімала злая ўпартасць.— Я буду... Я падам...— хацеў сказаць «скарпу», але стрымаўся: — Я падам просьбу ў раён»; «Не круціся!» — крыкнуў на яе. <...> Наляцеў коршакам на сына: «Кінь! Бач — кніжкі яму! Поскудзь гэту! Грамацей!.. Штоб і духу етаго не було!..» [10, с. 308].
Зусім іншай танальнасцю, агульным моўным складам характарызуецца мова Апейкі, Гайліса і іншых станоўчых герояў рамана «Людзі на балоце». Яны гавораць часцей за ўсё спакойна, упэўнена, цвёрда перакананыя ў спра-вядлівасці той справы, за якую змагаюцца:
«Ві не есць бядняк, і ві не маеце права на льготу. Ві — кулак, эксплаататор, вот хто ві есць.— Гайлісавы вочы білі роўна, цвёрда.— I мі налажылі на вас падатак — як на кулака. Это зроблено намі законно — со-гласно закона про сельскагаспадарчы падатак. Мі не зрабілі ніякаго парушэння этого закона, і ві не маеце право трэбоваць пераглядаць ваш падаток. <...> Калі вы захочаце мірно жыць з Савецкай уладой, то ві обов’язаны всьо віконаць — до одного грама. Гнакш — будзеце, согласно ў Савецкай улады, мець суд». [10, с. 320].
У эстэтычным плане галоўнае значэнне маюць тут не спецыфічныя індывідуальныя асаблівасці гаворкі Гайліса, якія «выдаюць» яго нацыянальную прыналежнасць, а ўвесь тон, агульны лад маўлення — стрыманы, цвёрды, упэўнены.
У «Палескай хроніцы» кожнаму слову, кожнаму жэсту герояў мы верым: менавіта так усё і павінна быць. Вось мы бачым, як убягае Дзятліха, напалоханая весткай, што Васіля пасадзяць у турму. Яна «з жаллівымі прыгаворкамі, з лямантам кінулася да яго, прагна прытуліла:
— Васілёчак, каласочак, сынку мой... Куды ж цябе, за што ж цябе, за якія грахі, дзяціначку маю...
Васіль холадна, з ранейшым безуважным выглядам адвёў маці ад сябе».
На нейкі час Дзятліха стрымала галашэнне, але, калі Шабета даў загад выходзіць «і Васіль спакойна рушыў, маці зноў прыпала да сына, поўная гора, адчаю, забедавала:
— А мой жа ты дубочак, месячык ты мой залаценькі!.. А як жа ты адзін!..» [10, с. 62].
Дзятліха, што не на жарт устрывожылася, боль мацярынскага сэрца вылівае ў «галашэнні» — тыповай народнай форме выказвання вялікага гора. Для народных галашэнняў характэрны назоўнікі і прыметнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі. I ў паўсядзённай мове Васілёвай маці шмат слоў з такімі суфіксамі.
«— Ты, сыночак, будзеш з дзедам, хату пасцеражэш. Ды глядзі добранько...
— А ў прыпечку яечко вазьмі!» [10, с. 11].
Вядома,
што словы з памяншальна-
Мележ не імкнецца неяк спецыяльна ўпрыгожыць мову сваіх герояў, не ўкладвае ў іх вусны і тое, што яны не могуць гаварыць. Мова гэта вобразная, семантычна багатая, у ёй нямала і грубавата-бытавых слоў, вульгарызмаў. Грубыя размовы, што нярэдка пераходзяць у лаянку, характэрны, напрыклад, для Ганнінай мачыхі: «стаіш як ёлапень», «сляпая сава»,— абзывае яна Чар-нушку. На кірмашы яе раздражняюць людзі, якія глядзяць, але не купляюць: «Швэндаюцца, швэндаюцца — разявы! — Толькі з панталыку збіваюць другіх! Тут хіба дабрацца з-за іх купцу!..» [10, с. 266].
Свой грубы лексікон і ў бандытаў Маслака: сволач, юда, мазгаўня, нара (замест хаты), авечка (зварот да Васіля), зматвайся, дзяржы язык за губою і г. д.
У мове куранёўцаў
прысутнічаюць і такія
Стракаціць словамі і выразамі падкрэслена грубага характару і мова старога Глушака. Праўда, вульгарызмы ўласцівы менавіта ўнутранай мове кулака; у размовах з аднавяскоўцамі ён стрыманы, заўсёды думае, што і як сказаць. Затое ў маналогах ён дае волю сваім думкам: «Галадранцы вашывыя! Трасцы вам, а не зямлі, саранча ненажэрная!..» I далей: «...асабліва кіпела ўсярэдзіне, калі ўспамінаў Дзятліка, які ўсё пачаў. «Ты ку-піў яе, урабіў ету зямлю, што ўчапіцца хочаш, удод ты смярдзючы?» «А гэты Руды, пустабрэх, дык балбоча смела, бы які юравіцкі камісар» [10, с. 290]. «Усё вочы коле, ва ўсё ўлезці гатовы з капытамі! Нібы не ты, а яны — на гваім двары, на тваёй зямлі, гаспадары — валадары, галадранцы вашывыя!.. Асабліва ж — гэта зараза васпаватая, Дамецікаў прыблуда! Без яго мо і ціха было б, дык — не ж, прынесла заразу, прыперла гада падкалод-нага! Каб яму на тым і на гэтым свеце, як гадзюцы на ражне, круціцца...» [10, с. 299].
«Дзюбай смаркатай», «дзюбай прагавітай», «смаркачом» называе Глушак у думках Васіля, які выступіў за перадзел зямлі: «мала каго за сваё жыццё ён ненавідзеў так, як гэтае хлапчанё, шчанё гэта прагавітае! «От га-дзяня, няма на цябе кала!» — думаў пра Дзятліка» [10, с. 322].
Усе гэтыя словы, уключаны ў моўную тканіну твора, таксама ўносяць пэўныя штрыхі ў характарыстыку вобразаў.
«Людзі
на балоце» — твор вельмі «дыялагічны».
Матэрыял для разважання над тэорыяй
дыялога тут багацейшы, бо тут
можна знайсці самыя
Аўтар «Палескай хронікі» аперыруе словам героя так, каб даць найбольш яркае ўяўленне пра яго характар, больш поўную характарыстыку яго стану ў той ці іншы момант. Слова гэта павінна быць дакладным, псі-халагічна ёмістым, каларытным.
Для мовы Рудога характэрна кніжная, газетная лексіка; Васіль маўклівы. Спецыфічнымі рысамі вызначаецца мова Ігната, старога Чарнушкі тым, што яны ўстаўляюць у сваю мову словы “нібыто” і “грэц яго”. У слоўніку Апейкі пераважае бытавое слова. Мова Ганны, Сарокі, якія вострыя на язык, насычана фразеалагізмамі, што гаворыць пра чуждасць да іншых уздзеянняў мовы.
І.Мележ для перадачы характараў геторяў выкатыстоўвае дыялектызмы, фразеалагізмы, народныя прыказкі, выслоўі. Гэта надае мове персанажаў народнасць.