Мова герояў у романе "Людзі на балоце"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Января 2014 в 21:15, курсовая работа

Описание работы

Яшчэ ў 1946 годзе аўтар у рабочым блакноце занатаваў: «Напісаць аповесць пра Палессе». Мелася на ўвазе, што гэта будзе кніга пра меліяратараў, «пра барацьбу палешукоў з прыродай» [4, с. 145] у пасляваенныя часы. Прыступаючы ў пачатку 1956 года да ажыццяўлення даўняй задумы, пісьменнік ужо бачыў у cвaiі уяўленні не аповесць, а «раман аб простых людзях беларускага Палесся». У 1960 годзе праца над раманам была завершана. Але на той час аўтару ўжо стала ясна, што яго задума, якая ў працэсе творчай працы ўсё больш ускладнялася, далека не вычэрпваецца i гэтым раманам. Пісьменнік, па яго словах, «зразумеў, што адной кнігай не абысціся. Логіка развіцця падзей i характараў патрабавала працягу» [6, с. 242]. пяць гадоў — у 1965 годзе.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ РАМАНА 6
ГЛАВА ІІ. ЛЕКСІЧНЫЯ СРОДКІ ПЕРАДАЧЫ МОВЫ ПЕРСАНАЖАЎ 15
2.1. Дыялектызмы 15
2.2. Фразеалагізмы і народныя выслоўі 18
2.3. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка 22
Заключэнне 25
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ: 26

Файлы: 1 файл

Мележ мова герояу.docx

— 68.03 Кб (Скачать файл)

Сынава  жаніцьба і перадзел зямлі наваліліся на старога Глушака адразу. I вось, вячэраючы, ён вядзе гаворку з Яўхімам пра тое, каб запрасіць старшыню сельсавета на вяселле.

«— Скажы яму, як і што: пра абмер, і што, чутно, абрэзаць хочуць. I выведай, ці не памог бы ён...

—  Чорта лысага даб'ешся ў яго.

—  Усё адно папробуваць трэба. А то ж ад етай васпаватай заразы ратунку ніякаго. З'есць, як маўчаць  будзем!

—  Усяго не з'есць. Укусіць, можа, укусіць, а  там — падавіцца.

—  Можа і з'есці. У етаго зубы здаровыя і зяпа шырокая.

—  Абламаць можна, калі вельмі ашчэрыцца.

—  Не вельмі-то абломіш. Не на тое  ідзе.

—  Абломім!» [10, с. 231]

Ніякіх  рэмарак аўтара, а перад намі —  выразнае бачанне людзей, у якіх вялікае зло накіпела на тых, што  дамагаюцца перадзелу. I лексіка грубая, і параўнанні толькі з жывёлай, са звярьшымі звычкамі (укусіць, падавіцца, ашчэрыцца). Але калі ў голасе старога Глушака чуваць трывога, сумненні, няпэўнасць, дык у Яўхіма — фанабэрыстасць, упэўненасць у сваёй сіле, нахабнасць.

Яўхім схадзіў  назаўтра ў сельсавет і прыйшоў  ні з чым. Каб перадаць развязку Карчовага  неспакою, аўтар звяртаецца зноў да дыялога. Цяпер ён яшчэ больш дынамічны, нешматслоўны.

«— Ну, што? — кінуў Яўхіму, ледзь  той ступіў на двор.

—  Прыйдзе, сказаў...» [10, с. 157].

Але не вяселле  трывожыць старога, а лёс яго  зямельнага надзелу, і стары злуецца  на сына, што той не гаворыць пра  самае галоўнае.

«— Што пра абрэзку?

—  Нічога.

—  Усё-такі — сказаў што-небудзь?

—  Сказаў.

—  Што?

—  Што трэба, тое і зробім.

—  I пасля — на вяселле прысунецца?!

—  Прыйдзе. Папрасілі ж!..

—  Папрасілі!..

Стары Корч мацюкнуўся» [10, с. 324].

«Не выгарала дзела», як кажуць. I знікла фанабэрыя ў Яўхіма, а злосць старога дайшла да крайнасці.

Пісьменнік  дбае не толькі пра бытавую плынь  як сродак індывідуалізацыі мовы героя, але заўсёды мае на ўвазе і  яго сацыяльную характарыстыку. Так, напрыклад, на мову Міканора зрабіла  прыкметны адбітак служба ў Чырвонай Арміі, і цяпер пракідаюцца часцей тэрміны вайсковыя і палітычныя. З яго вуснаў упершыню пачулі куранёўцы  такія словы, як «міліярацыя», «дзісцыпліна», «дзівізія», «камуна»,— хай сабе і недакладна яшчэ вымаўленыя. У  Міканора паявіліся чыста вайсковыя  звароты: «Роўна, як штык!»

Мова  Міканора ўся ў дынаміцы, у руху, як і ён сам, захоплены перабудовай  вясковага побыту. Залежна ад асяроддзя, дзе ён вядзе гаворку, ад настрою, эмацыянальнага стану Міканорава мова набывае кожны раз стылістычныя адценні. Яны не толькі ў лексіцы, але і ў будове фразы, у яе інтанацыйным ладзе. Сацыяльная афарбоўка не заглушае бытавой стыхіі. У Міканоравай  мове асталося мясцовае, куранёўскае. Калядным вечарам выйшаў Міканор  на вуліцу, пазнаў Чарнушкаву Ганну. З  Ганнай была Хадоська.

«Ён прывітаўся.

—  А я думала, ці не акалеў часам! — пакпіла Ганна.— Стаіць, як слуп пры шляху!

—  Замерз! Не шкодзіло б і пагрэць, штоб було каму! — прыкметна павесялеў  Міканор.

— Дак жа чарэн, мабуць, е? Ці заняты можа бацькам?

—  Ды не. Але мне болей да ўпадобы — жывы!

—  Унё! Дак пашукаў бы! Можа і  знайшоў бы, калі не вельмі пераборлівы!

—  Пераборлівы!   Адны   мне   не падабаюцца,   а   другім  я   не   да ўпадобы. А трэція — дык занятыя! Адразу па два кавалеры, як стража па баках!  Падступіцца няма як!» [10, с. 125].

У Ганны  і Хадоські сацыяльна-бытавое становішча аднолькавае. Але і для іх пісьменнік шукае адметныя характаралагічныя  сродкі. Тут на першы план выступаюць не асаблівасці лексікі, а эмацыянальная  афарбоўка, адпаведная характару асобы. Ганна — вострая на язык, па слова  ў кішэню не лезе, любіць падкалоць, пакпіць, паказаць сваю натуру. I ўсё гэта адчуваем мы ў яе гаворцы не толькі з хлопцамі, але і з сваёй сяброўкаю.

Хадоська  ж, наадварот, ціхмяная, даверлівая, шчырая, без усякай хітрасці дзяўчына. I гэта адценена ў спакойным, стрыманым характары яе гаворкі. Яна нічога ні ад кога не ўтойвае. Мусіць, таму так пакутліва перажывае яна еваю ганьбу, калі Яўхім наглуміўся з яе. I гэтыя пакуты, роспач, крык зняслаўленай дзяўчыны мы чуем і ў яе ўнутраным маналогу.

Хадоська  наважылася тапіцца. Душэўная трывога  дзяўчыны перадалася аўтару, і ён вядзе  апавяданне кароткімі, перарывістымі  фразамі. Аўтарская і простая  мова зліваюцца ў адзін моцны  сплаў.

«Ну, от і ўсё. Зараз… Там, за чаротам… А чарот – перад тварам… Крок, яшчэ крок… Цішыня якая. Нідзе ні душы… Ніхто ведаць не будзе… «Не памінайце ліхам, мамачко, татко!.. Не карай, божачко, ты бачыш, іначай няможно!..» [10, с. 332].

Спецыфічнымі  рысамі вызначаецца мова Ігната, старога  Чарнушкі і многіх іншых персанажаў. Першы меў звычку ўстаўляць у  мову слова «нібыто», за што атрнь  маў мянушку Нібыто-Ігнат. Другі  любіў прымаўку «грэц яго». Па гэтых  асаблівых «моўных прыкметах» чытач  пазнае іх рэплікі ў агульным хоры галасоў без дапамогі аўтара:

—  I за бацька і за матку адзін — ето праўда, грэц яго!.

—  А от — нібыто — і   не   бядуе!     Нібыто — і   гора мало!

—  Не паказуе! У сярэдзіне, следавацельно, хавае!..  [10, с. 213].

Па спецыфічных  моўных адзнаках чытач адразу пазнае, што першая рэпліка належыць Чарнушку, другая — Ігнату, трэцяя — Андрэю Рудому,

Тое ж  самае ў наступным прыкладзе:

— Нібыто ўже і зіма,— зазначыў Хадосьчын бацька [Ігнат].

—  Зіма!  Толькі  гразі  лішняй, грэц яго, наробіць!.. [Чарнушка].

— Па прэдсказанню — таяць не павінно...— дайшло да Міканора і Васіля ўжо з вуліцы [Андрэй Руды].

I. Мележ шырока выкарыстоўвае прыём паралельнага развіцця «знешняга» дыялога і «ўнутранага» маналога, што дапамагае больш поўна раскрыць псіхалагічны стан персанажаў «Палескай хронікі». Гэта ў першую чаргу датычыць вясковага багацея Халімона Глушака, які варожа ўспрымае ўсё новае, што прынесла Савецкая ўлада ў палескую вёску. Такое паралельнае развіццё двух моўных планаў дапамагае ярчэй раскрыць сапраўднае аблічча старога Карча, яго падазронасць, збянтэжанасць, недаверлівасць, страх перад наступам новага. Вось Глушак прыязджае ў мястэчка да крамніка Нохіма, гутарыць з яго жонкай:

«Тут на ганак выйшла Годля, прыглёдзелася адзіным вокам, прыслухалася. Падала з ганка яхідна:

—  У арцель паступіць захацеў!

— У арцель?— засмяяўся, як жарту  Глушак. Хоць не паказаў, на момант разгубіўся з неспадзёўкі: «У арцель — от урэзала! Пляце яна ці... праўду?...»

—  У арцель.— Годля   кальнула   пільным   позіркам, Глушак заўважыў у яе воку штосьці вострае, праніклівае. «Не пляце, мабуць...»

—  Нашто яму — арцель етая!

— Чэсно жыць захацеў на старасці,—  зноў пачуў Глушак у голасе яе яхіднасць.—  Без крутні захацеў. Мазалём сваім. Пролетарам захацеў стаць!

«Унь яно што! Пролетарам! Уздумаў!»  — заўважыў на сябё Годліна цікаўнае вока, засмяяўся весялей: лоўка, маўляў, пажартавала.

—  Пролетарам? Нашто ето яму, Годля?

— А вы не знаеце? — Годля не засмяялася, нацэліла вока так, быццам хацела прабіцца ў сярэдзіну яго, да думак.—Вам, хіба, дзядзбка Глушак, не хочацца?» [10, с. 75].

Гэты  дыялог поўны шматзначнасці, недасказанасці, скрытай іроніі з боку Годлі і  падазронасці, недаверу з боку Глушака.

Вельмі  трапна, псіхалагічна тонка перадае  Мележ дыялог паміж Апейкам і  Глушаком, які прыйшоў скардзіцца на тое, што на яго ўсклалі быццам бы занадта высокі падатак. Мы бачым  зноў, якое важнае значэнне набывае  мова поглядаў, рухаў, інтанацыя голасу ў гэтым дыялогу:

«Зноў пільнаваў Глушак, як Апейкавы вочы бегаюць па паперы, загадзя прагнуў уведаць свой лёс. Вось — знайшоў, цішэй, уважней пайшоў па радку. Падняў галаву — і яшчэ да таго, як сказаў слова, Глушак прачытаў свой прысуд: ніякай літасці не будзе! Але таго, што сказаў Апейка, не чакаў:

—  Глушак Яўхім — ваш сын, здаецца?

—  Сын...— кіўнуў Глушак.

Ён зірнуў востра: Апейка, прыкмеціў, пытаўся не так сабе, і ў Глушака  засела нецярплівае: «А — што?» Але  Апейкавы вочы былі, як асенняя ноч  — не ўгледзеў нічога. Насцярожаны, падумаў: «Васпаваты, мабуць, перадаў!.. Дурань, палез на ражон!..» — вылаяў зноў Яўхіма.

— Я не проціў, кажу,— ужо зусім  не верачы ў добрае, прасіпеў Апейку.—  Але няхай — штоб па сіле. Кеб  скінулі трохі!..

—  Нам трэба хлеб,— нудным, трохі раздражнёным голасам прамовіў Апейка.— Вельмі многа хлеба! Хлеб — рабочым, гарадам. Хлеб — Чырвонай Арміі! Каб выканаць пяцігодку —  патрэбен хлеб! Вельмі многа хлеба!

Тон Апейкавай гаворкі быў такі, што Глушак чуў — ён не збіраецца  ўгаворваць яго, пераконваць. Ён нібы паўтараў урок дурному вучню...» [10,          с. 293].

Такім чынам, формамі фраз, характарам іх счаплення  і аб'яднання ствараецца той ці іншы тып мовы героя: разважанне, апісальная характарыстыка, паведамленне, выражэнне  пачуццяў; кожны з гэтых тыпаў  мовы адрозніваецца пэўнай мелодыкай  маўлення, яго тэмпам, эма-цыянальнай афарбоўкай, якія адпавядаюць прадметнаму  зместу выказвання і надаюць яму  пэўную эстэтычную каштоўнасць.

Нашы  назіранні паказваюць, што, як правіла,"простая  мова галоўных персанажаў сучаснай мастацкай  прозы не вызначаецца асаблівай  індывідуальнай афарбоўкай. Ды і наогул галоўныя персанажы гавораць мала. Гэта можна сказаць, напрыклад, пра  Васіля Дзятла — аднаго з цэнтральных  персанажаў мележаўскай «Палескай  хронікі». Найбольш адметнымі з'яўляюцца хіба яго дыялогі з Ганнай Чарнушкавай. Яны лаканічныя, цалкам адпавядаюць  характару ўзаемаадносін паміж  гэтымі персанажамі, калі адным словам, фразаю можна выказаць цэлую гаму думак і пачуццяў:

«Стаялі моўчкі. Ганна загаварыла першая:

—  Даўно не бачыліся. <...>

—  Даўно...

—  Падрос, ты... Мужчына ўжэ...

—  Пара!..

—  Я цябе бачыла...

Ён не пацікавіўся калі.

—  Ты каня перапрагаў... Ехаць, мабуць, сабіраўся кудысь...

Зноў памаўчалі.

—  Я цябе сам бачыў...

—  Ты адвярнуўся...                                      

—  Не тады... Як да сваіх ішла... Узрадавалася.

—  Калі.

—  Пазаўчора...

—  Па загуменні?!

—  Я ў гумне быў...

—  Ты?.. Я Валодзьку бачыла...                           

—  Мы ўдваіх... Я ў гумне, ля варот...

—  А я не знала...» [10, с. 95].

Гэту  асаблівасць вуснай размовы двух блізкіх або нават проста знаёмых  людзей, калі для поўнага ўзаемаразумення  дастаткова мінімуму моўных затрат, калі за кароткім словам ці фразаю падразумяваецца  больш багаты змест, добра разумеюць  многія пісьменнікі, ствараючы яркія, жыццёва праўдзівыя дыялогі.

Звернем увагу на параўнанні ў мове персанажаў. Яны вельмі дакладныя, здзіўляюць сваёй  маляўнічай сілай, прадметнасцю і канкрэтнасцю. Ганнін бацька, Цімох Чарнушка, у  кампаніі мужчын, дзе зайшла размова  пра добрыя і дрэнныя землі, успамінае: «У нас, у Міхайлаўцы, таксама зямля була! Як масло, грэц яе! Вазьмі на хлеб ды маж» [10, с. 131].

«Развялося пошасці етай! Надысь ноччу ўстала, падпаліла лучынку, дык яны па падпрыпеку — шась, як войска якое!..» — гаворыць Ганніна мачыха аб прусаках [10, с. 79].

Параўнанні  ў гаворцы палешукоў своеасаблівыя, у іх могуць мяняцца сэнсавыя акцэнты, можа ўкладвацца іншы ацэначны сэнс, чым, скажам, у той жа аўтарскай мове. Гарэзлівы Хоня пры сустрэчы з  Міканорам, які вярнуўся з арміі, гаворыць таму: «Адкарміўся, як бугай» [10, с. 129]. I гэта гучыць у яго вуснах як адабрэнне, бо далей ідзе аўтарская заўвага — «пахваліў Міканора Хоня». «Дуж ты! — пахваліў Мітрафан, затрымліваючы пілу, аддыхваючыся.— Як клешч!» [10, с. 107]. Ні Міканор, ні Васіль не ўбачылі ў такіх параўнаннях нічога абразлівага, прынялі гэта за звычайную пахвалу.

У гаворцы  сялян-палешукоў мы нярэдка назіраем моцнае перавелічэнне або, наадварот, моцнае перамяншэнне. Такое парушэнне  жыццёвых прапорцый той ці іншай  з'явы хітрыя палешукі робяць, спадзеючыся  пера-канаць субяседніка ў правільнасці свайго пункту гледжання на яе, выклікаць  погляды, аналагічныя сваім.

На лузе ідзе размова Апейкі і Міканора з  куранёўцамі. Міканор бярэцца агітаваць  за калгас. На набалелае куранёўцаў «Зямлю аддай, гаспадарку!..» Міканор абурана гаворыць: «Гаспадарка там у катораго! Палоска як лапцем стаць! Конь — здыхляціна! А дрыжым, крычым! Бы палацы прападаюць!» [10, с. 178]. «Зямелькі — далонька» [10, с. 247],— скажа пра сябе Чарнушка.

Запрашаючы  да сябе Зайчыка, стары Глушак абяцае яму: «Заходзь. Можа выкапаю якую слязіну» [10, с. 305].

Але тыя  ж палешукі з зайздрасцю гавораць аб ураджаі, сабраным Карчом:

Информация о работе Мова герояў у романе "Людзі на балоце"