Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Марта 2014 в 00:12, курсовая работа

Описание работы

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоўных пытанняў выступаюць такія, як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыўнага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх праў і абавязкаў, этычных норм, шляхоў пазнання і пераўтварэння света ў лепшую старану. У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з’явы, абумоўленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі.

Файлы: 1 файл

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы.docx

— 150.92 Кб (Скачать файл)

Уводзіны

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоўных пытанняў выступаюць такія, як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыўнага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх праў і абавязкаў, этычных норм, шляхоў пазнання і пераўтварэння света ў лепшую старану. У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з’явы, абумоўленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі. На жаль, сённяшняе пакаленнне школьнікаў усе менш і менш звяртаецца да кнігі, як крыніцы спасціжэння жыцця і яго маральна-этычных нормаў. Чытанне выцясняецца рознымі відамі сродкаў сучаснай масавай інфармацыі (інтэрнэт, тэлебачанне і інш.). Літаратура – адзін з відаў мастацтва, які ўздзейнічае на чытача эстэтычна, раскрывае перад  ім свет прыгожага [9, с. 3]. Носьбітам гэтай прыгажосці з’яўляецца перш за ўсё герой твора, надзелены пэўнымі маральнымі якасцямі. Беларуская літаратура адносіцца да прадметаў культуралагічнага цыклу, у яе рамках паслядоўна і сістэматычна адбываецца далучэнне вучняў да мастацтва. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей, да жыцця і свету. Працэс пазнання літаратуры як мастацтва арганічна звязаны з працэсам фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэсам усведамлення сябе асобай. Вывучэнне літаратуры дапамагае вучням убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі. Такім чынам, у арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзе і працэс фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэс усведамлення сябе асобай. Урок літаратуры — гэта найперш працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення. Частку праграмы па вывучэнню беларускай літаратуры складаюць высокамастацкія творы нацыянальнай класікі і вядомых майстроў слова. Гэтыя творы маюць выключнае значэнне ў гісторыі літаратуры, вызначаюцца багатым пазнавальным і выхаваўчым патэнцыялам, з'яўляюцца даступнымі для вучняў пэўнага ўзросту. Зарыентаванасць на вывучэнне нацыянальнай літаратуры ў суадносінах з сусветнай, што сведчыць пра культуралагічную накіраванасць навучання і выхавання, пашырае магчымасці ў пазнанні шляхоў развіцця літаратуры, спрыяе спасціжэнню эстэтычных асаблівасцей беларускага мастацкага слова. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца развіццю творчых здольнасцей, навыкаў і ўменняў самастойнай працы. 
Таму зараз на настаўніка роднай літаратуры кладзецца вельмі вялікая і няпростая праца. Творы, якія ўвайшлі ў школьную праграму, паказваюць жыццё ў цяжкіх яго праявах, раскрываюць барацьбу розных меркаваннняў,  ідэалаў. Таму арганізацыя такой складанай духоўнай дзейнасці вучняў патрабуе сур’ёзнага педагагічнага кіраўніцтва. У творах беларускай мастацкай літаратуры закладзены вялікі выхаваўчы патэнцыял, які, на жаль, не ўдаецца поўнасцю рэалізаваць на ўроках па прадмеце па прычыне недаравальна малой колькасці гадзін. У тлумачальнай запісцы вучэбнай праграмы па беларускай літаратуры V – XI класаў адзначана: “Галоўная мэта навучання прадмету – далучэнне школьнікаў да багацця беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне вучнямі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове – выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здатнай успрыманне прыгажосці (эстэтычнае ўспрыманне) ператварыць у стымул маральнага ўдасканалення, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця” [4, с. 3]. На сучасным этапе ў значнай меры па-новаму вызначаецца сама мэта літаратурнай адукацыі. Акцэнт пераносіцца на выхаванне. Галоўнае ў школьным навучанні літаратуры – гэта эстэтычнае спасціжэннне жыцця і багацця чалавечых характараў праз мастацкія вобразы і на гэтай аснове фарміравання маральных перакананняў, эстэтычных поглядаў і густаў, актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў [4, с. 4]. Літаратура сваімі спецыфічнымі сродкамі фарміруе цэласнага чалавека, выяўляе чалавечы змест жыцця, ачалавечаныя каштоўнасці. Мастацкі твор – гэта заўсёды карціна рэчаіснасці, суаднесеная са светам чалавечай дзейнасці, чалавечых адносін, чалавечых паводзін. Літаратура з’яўляецца тым прадметам, які дапамагае чытачу прайсці цяжкі шлях  свайго народа, тым самым выхоўвае яго яшчэ і патрыятычна. Патрыятычнае выхаванне дапамагае чалавеку вызначыцца, хто ён, грамадзянінам якой дзяржавы з’яўляецца, якія задачы ставіць у жыцці. Галоўная мэта сапраўднага патрыятычнага выхавання – фарміраванне асобы, якая будзе імкнуцца да самарэалізацыі і паляпшэння свайго дабрабыту як складовай часткі дабрабыту сваёй Бацькаўшчыны. Патрыятычнае выхаванне з’яўляецца неад’емнай часткай маральна-эстэтычнага выхавання вучня і фарміравання ў ім сапраўды гарманічнай асобы.

Мэта курсавой работы – вызначыць сутнасць маральна-этычнага выхавання на ўроках беларускай літаратуры ў школе.

У адпаведнасцi з вышэй акрэсленай мэтай ставяцца наступныя задачы:

  • вызначыць паняцце маральная культура вучняў;
  • раскрыць маральныя якасці пісьменніка пры вывучэнні яго біяграфіі (на прыкладзе  жыццёвага і творчага шляхоў Янкі Купалы і Якуба Коласа);
  • вызначыць маральнае ўздзеянне на вучняў вобразаў літаратурных герояў (вобраз Андрэя Лабановіча і іншых герояў трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”);

Аб’ектам даследавання з’яўляюцца творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія выступаюць сродкам фарміравання маральнай культуры вучняў.

Прадметам даследавання з’яўляецца працэс фарміравання маральных каштоўнасцей вучняў сродкамі мастацкай літаратуры.

Асноўныя метады даследвання: абагульненне перадавога вопыту настаўнікаў беларускай літаратуры, метад герменеўтыкі, назіранне.

Структура i аб’ём работы. Курсавая праца складаецца з уводзiнаў, трох раздзелаў, заключэння, спiса літаратурных крынiц. Агульны аб’ём працы – 28 старонак.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 1. Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгрунтаванне

 

Праблема фарміравання маральнай культуры школьнікаў на сучасным этапе развіцця грамадства і рэфармавання сістэмы адукацыі надзвычай надзённая і актуальная. Культура з’яўляецца галоўным фактарам гуманізацыі грамадства, умацавання і сцвярджэння ў ім страчаных маральных ідэалаў і духоўных каштоўнасцей. Шырокая педагагічная грамадскасць выразна ўсведамляе неабходнасць пошуку ў наш час новых і эфектыўных падыходаў у маральным выхаванні вучняў, бо без узнаўлення магутнага духоўнага патэнцыялу нацыі немагчымы ні эканамічны прагрэс дзяржавы, ні вырашэнне канкрэтных сацыяльных і палітычных задач. На школьным узроўні гуманістычная скіраванасць навучання і выхавання найперш рэалізуецца сродкамі тых вучэбных прадметаў, з якімі звязваецца фарміраванне асобы ва ўсёй шматграннасці: інтэлектуальнае і эмацыянальнае развіццё, светапогляд, маральнасць і духоўнасць, этычная, эстэтычная, мастацкая, моўная культура.

Беларуская літаратура сярод школьных дысцыплін займае адметнае месца: яна далучае вучняў да мастацкага слова – крыніцы духоўнага і культурнага багацця нацыі. Мастацкая літаратура па сваёй прыродзе цесна звязана з іншымі формамі грамадскай свядомасці – навукай, філасофіяй, мараллю. рэлігіяй і інш. Мастацкую літаратуру нездарма называюць чалавеказнаўствам. Творы беларускіх пісьменнікаў выступаюць дзейсным сродкам пазнання прыроды, грамадства і жыцця ва ўсіх яго разнастайных праявах. Знаёмячыся з літаратурнымі героямі, іх жыццёвымі лёсамі, унутраным светам, духоўнымі пошукамі, вучні ўключаюцца ў сферу маральных перажыванняў, ацэньваюць ўчынкі персанажаў, міжволі праецыруюць іх паводзіны на сябе, набываюць ідэйна-маральны вопыт і такім чынам глыбей пазнаюць і сваю індывідуальнасць. Мастацкія тыпы і характары, эпізоды з біяграфій пісьменнікаў становяцца тым маральным падмуркам, на якім вучні будуюць сваю мадэль паводзінаў. У школьнікаў фарміруюцца ўласныя адносіны да высокага і нікчэмнага, добрага і благога, маральнага і бездухоўнага, складваецца разуменне вечнага і часовага ў чалавеку, сутнаснага і вызначальнага ў яго жыцці. Агульны пафас мастацкага твора, аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы таксама аказваюць моцнае выхаваўчае ўздзеянне на каштоўнасныя арыенціры навучэнцаў, якія знаходзяцца ў працэсе свайго духоўнага станаўлення.

Маральная культура – адзін са складнікаў агульнай культуры асобы. Культура (ад лац. cultura – апрацоўка, выхаванне, адукацыя, шанаванне) – сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, якія ствараюцца людзьмі ў працэсе эканамічнай, грамадска-палітычнай і творча-духоўнай дзейнасці. Звычайна з культурай найперш звязваюць духоўны змест чалавечай жыццядзейнасці, сацыяльнай арганізацыі і пазнання, які выяўляецца ў нацыянальных самабытных тыпах эканомікі, правасвядомасці, рэлігіі, мастацтве, тэарэтычных і практычных ведах, асвячоных традыцыяй, культам і маральнымі імператывамі. У сваёй сукупнасці і дынаміцы яны ўтвараюць гістарычна назапашаны сацыяльны вопыт. Культура захоўвае, трансліруе і генерыруе праграмы дзейнасці людзей, іх паводзін і зносін.

У шырокім сэнсе культура ўключае не толькі спецыфічна духоўныя сферы творчасці (мову, міфалогію, рэлігію, правасвядомасць, мастацтва, навуку, філасофію), але і сферы вытворчасці, абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі. У адпаведнасці з гэтай спецыфікай культура ўмоўна падзяляецца на духоўную і матэрыяльную. У асобную комплексную галіну вылучаецца мастацкая культура – здольнасць грамадства ствараць, адэкватна ўспрымаць і ацэньваць усе віды і жанры мастацкай творчасці. Сукупнасць рэгіянальных і універсальных архетыпаў, увасобленых у мове, міфалогіі, фальклоры, звычаях, абрадах, літаратуры і іншых відах мастацтва, складаюць культурную традыцыю, якая вызначае нацыянальную самабытнасць культуры асобных народаў і макрарэгіёнаў. Часам выдзяляюць яшчэ сацыяльную культуру (культуру чалавечых адносін).

Матэрыяльная і духоўная культуры ўзаемапранікальныя і ўзаемаабумоўленыя. Суб’ектам культуры выступае чалавек, паколькі ён творыць, захоўвае і распаўсюджвае створаныя ім артэфакты. Паняцці чалавек і культура непарыўна ўзаемазвязаны, бо, з аднаго боку, чалавек стварае культурныя каштоўнасці, а з другога боку, культура прыкметна ўплывае на фарміраванне светапогляду чалавека, асаблівасці яго паводзін і дзеянняў. Культура развіваецца ў розных формах, якія з’яўляюцца таксама своеасаблівымі структурнымі адзінкамі. У залежнасці ад таго, хто стварае культуру і які яе ўзровень, выдзяляюць элітарную культуру, народную культуру, масавую культуру.

Духоўная культура – сукупнасць духоўных каштоўнасцей, створаных людзьмі ў працэсе іх грамадска-гістарычнай дзейнасці. Уключае веды, працоўныя навыкі, традыцыі, звычаі, уяўленні, вераванні, розныя віды мастацтва, народнай творчасці, што перадаюцца ад пакалення да пакалення і забяспечваюць цэласнасць і стабільнасць этнасу. З падзелам працы на разумовую і фізічную духоўная культура пачала існаваць у двух відах – прафесійная культура (ахоплівае як самастойныя віды дзейнасці навуку, літаратуру, мастацтва, адукацыю, права, мараль, рэлігію) і народная культура (уключае вераванні, звычаі, традыцыі, святы, вусную паэтычную творчасць), якія знаходзяцца ў пастаянным узаемадзеянні і ўзаемапранікненні. Духоўная культура ўяўляе сабой усю сукупнасць інфармацыі, якая захоўваецца ў калектыўнай памяці розных супольнасцей людзей і праяўляецца ў пэўных формах паводзін.

Маральная культура вучня комплексна-інтэгральная характарыстыка маральна-духоўнага развіцця школьніка, адпаведнасць яго дзеянняў, паводзін і ўзаемаадносін прынятым у грамадстве маральным нормам; інакш кажучы, цэласная сістэма, сукупнасць засвоеных навучэнцам ведаў аб маральных нормах і прынцыпах жыцця і сфарміраваных у яго маральных перакананняў, здольнасць да самааналізу, самаацэнкі, рэфлексіі над учынкамі. Маральная культура адна з сутнасных характарыстык чалавечай культуры. Іншыя віды духоўнай культуры з’яўляюцца залежнымі ад маральнай культуры, абумоўлены ёю. Самай глыбокай сутнасцю маральнай культуры з’яўляецца гуманізм як ідэя і гуманнасць як агульначалавечая маральная каштоўнасць. У любым грамадстве мараль выступае звычайна ў форме «непісанага закона». Яна генетычна зыходзіць з феномена звычая і мае ўсеабдымны характар. Паколькі маральная культура існуе на агульачалавечым і асабовым узроўнях, можна лічыць, што культура – адзін са шляхоў вырашэння супярэчнасцей паміж усеагульным і індывідуальным. Кіруючыся агульначалавечымі маральнымі патрабаваннямі ў якасці ідэальна неабходнага, чалавек самастойна робіць выбар сваіх паводзін, учынкаў, акрэслівае мэту і сродкі яе дасягнення, зыходзячы з рэальных магчымасцей і канкрэтнай сітуацыі. Адсюль і адказнасць чалавека за маральнасць выбару і сваю дзейнасць. Чым больш выхаваная асоба, тым добраахвотней яна выконвае маральныя патрабаванні. Маральная культура арыентуе людзей на гуманныя, сумленныя, добрыя, высакародныя адносіны, на тое, што прынята называць маральнымі каштоўнасцямі. Вышэйшым узроўнем духоўна-маральнай культуры асобы можна лічыць «маральную мудрасць», гатоўнасць да годных учынкаў у любых сітуацыях, гарманічнасць асобы.

       Маральная культура з‘яўляецца каштоўнаснай асновай для фарміравання і матэрыяльнай, і духоўнай культуры. Ад таго, як сфарміравана маральная культура асобы, залежыць характар праяўлення ўсіх відаў духоўнай і матэрыяльнай культуры. Маральная культура абумоўлівае гуманнае праяўленне эстэтычнай, экалагічнай, прававой, эканамічнай і іншых відаў культуры.

Маральная культура выконвае разнастайныя сацыяльна значныя функцыі. Сярод асноўных функцый – выхаваўчая (фарміраванне станоўчых маральных каштоўнасцей пры дапамозе спецыяльных прыёмаў – пераканання, прымусу, выпрацоўкі самадысцыпліны, самавыхавання); каштоўнасна-ацэначная (ацэнка характару канкрэтных учынкаў, узаемаадносін паміж людзьмі, скіраванне асобы на пэўныя маральныя каштоўнасці, яе арыентацыя ў разнастайных паводзінах людзей у адпаведнасці з патрабаваннямі маралі); пазнавальна-інфармацыйная (спасціжэнне існуючых маральных норм, каштоўнасцей, заканамернасцей іх гістарычнага развіцця, назапашванне, захаванне і перадача з пакалення ў пакаленне найбольш важнай інфармацыі); сацыялізацыі (чалавекатварэння, сацыяльнага навучання, выхавання); рэгулятыўная (дапамагае ўстанаўліваць, арганізоўваць і рэгуляваць праз сукупнасць нормаў, правілаў і законаў маралі адносіны паміж людзьмі); эстэтычная (любаванне прыгажосцю мастацкага твора, атрыманне асалоды ад яго ўспрымання); крэатыўная (стварэнне новых мастацкіх стыляў, плыняў, кірункаў, артэфактаў культуры); рэлаксацыйна-кампенсаторная (расслабленне, адпачынак, аднаўленне духоўных і фізічных сіл чалавека з дапамогай твораў мастацтва); камунікатыўная і інш. Рэалізацыя гэтых функцый стварае ўмовы для праяўлення фарміруючай функцыі фарміраванне якасна новай характарыстыкі асобы ў адпаведнасці з патрабаваннямі агульначалавечых маральных прынцыпаў і норм.

Асноўны змест маральнай культуры разглядаецца на маральна-тэарэтычным і этыка-практычным узроўнях. У іх уключаны своеасаблівыя сістэмы маральных прынцыпаў, норм, каштоўнасцей і ідэалаў, якія рэгулююць паводзіны школьнікаў у пэўнай супольнасці. Калі на маральна-тэарэтычным узроўні разглядаюцца ідэальныя патрабаванні, якія створаны грамадствам і ўваходзяць ў маральны ідэал, то на этыка-практычным узроўні ўлічваецца праяўленне маральных учынкаў і дзеянняў у штодзённых зносінах паміж вучнямі.

Структура маральнай культуры ўключае ў сябе маральныя погляды, этычныя веды, жыццёвыя арыенціры і ідэалы, маральныя пачуцці, традыцыі, нормы, прынцыпы, запаветы, матывы, мэты, адносіны, учынкі, ацэнкі і інш. Сюды ж адносяцца маральныя катэгорыі (дабро і зло, свабода і залежнасць, альтруізм і эгаізм і да т. п.) – ключавыя паняцці, якія маюць найбольшую зместава-сэнсавую нагрузку ў філасофска-этычным дыскурсе і з максімальнай актыўнасцю ўдзельнічаюць у аналітычнай дзейнасці вучняў. З імі сэнсава звязаны маральныя якасці асобы міласэрнасць, дабрачыннасць, сумленнасць, дабрыня, спагада, высакароднасць і г. д.

Маральная культура – з’ява цэласная, сістэмная і шматузроўневая, яна ўключае ў сябе такія кампаненты, як культура маральнай свядомасці, культура маральных пачуццяў, культура маральных паводзін. Іх наяўнасць паказвае, наколькі асоба высокамаральная, г. зн. наколькі патрабаванні маральных прынцыпаў і норм ператварыліся ў сутнасную характарыстыку чалавека.

Культура маральнай свядомасці разглядаецца як адзінства маральных імператываў, матываў, перакананняў, этычных ведаў, асобаснай пазіцыі. У аснове маральнай свядомасці ляжыць культура мыслення. Яна з’яўляецца вынікам умення асобы ў штодзённым жыцці карыстацца этычнымі ведамі, адрозніваць дабро ад зла. Светапогляд – адзін з асноўных структураўтваральных элементаў маральнай свядомасці асобы. Працэс фарміравання светапогляду гэта працэс адначасовага авалодання неабходнымі ведамі і ператварэння іх у перакананні, у каштоўнасныя арыентацыі, паводзіны.

Культура маральных пачуццяў адлюстроўвае асабістую значнасць і ацэнку маральных норм, прынцыпаў і традыцый пэўнай супольнасці. Яе спецыфіка абумоўлена асаблівасцямі эмоцый. Пачуцці, пачуццёвасць і сумленне – асабліва значныя кампаненты культуры маральных пачуццяў і перажыванняў. Выхаванне маральных пачуццяў школьнікаў – неад’емная ўмова іх маральнага развіцця.

У паводзінах праяўляецца культура маральнай свядомасці і культура маральных пачуццяў асобы. Паводзіны вучня з’яўляюцца паказчыкам яго маральнай культуры. Культура паводзін уключае ў сябе ўменне школьніка выбіраць формы паводзін, адэкватныя яго маральнай свядомасці і прынятым у грамадстве маральным нормам. Пра маральную культуру вучня сведчаць яго веды ў галіне этыкі, а таксама яго пачуцці, погляды, перакананні, паводзіны адпаведна з маральнымі прынцыпамі і нормамі сучаснага грамадства.

Информация о работе Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр