Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Марта 2014 в 00:12, курсовая работа

Описание работы

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоўных пытанняў выступаюць такія, як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыўнага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх праў і абавязкаў, этычных норм, шляхоў пазнання і пераўтварэння света ў лепшую старану. У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з’явы, абумоўленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі.

Файлы: 1 файл

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы.docx

— 150.92 Кб (Скачать файл)

А як Лабановіч успрымае трагедыю сям'і, дзе вырасла Ядвіся?

Гэта пытанне заўсёды выкае дыскусію. Адным здаецца, што Лабановіч не задумваецца аб прычынах гэтай трагедыі, яна яму здаецца характэрнай для “цёмнай палескай глушы”. Іншыя прыпамінаюць, што ў думках малады настаўнік часта імкнуўся зразумець усе схаваныя прычыны гэтай драмы чалавечай душы. Адно вядома, што лёс Ядвісі неабыякавы для Лабановіча. Ён усё часцей і часцей думае пра дзяўчыну. Звернем увагу школьнікаў на майстэрства, з якім Колас апісвае першую сустрэчу герояў. Лабановіча, які тонка адчувае прыгажосць, не магла не зацікавіць гэта незвычайная дзяўчына, варта звярнуць увагу на апісанне іх першай сустрэчы, партрэт Ядвісі. Неабходна разгледзець эпізод з букецікам красачак, які прынесла ў пакой настаўніка Ядвіся з кнігай і запіскай са словамі “мілы дурань”. Лабановічу ўласцівы самааналіз. Ён імкнецца сам зразумець сябе “У аповесці Я. Коласа “У палескай глушы”,— сцвярджае А. Адамовіч,— “яна” і “ён” губляюць адзін другога таму, што кожны з іх ёсць такі, які ёсць, індывідуальнасць, і кожны змагаецца за сваё “я”, не хоча, баіцца ўступіць другому. Навокал столькі людзей, што бязвольна ўступілі, падпарадкаваліся нечаму і некаму, іх так многа, што дзве маладыя, багатыя, патрэбныя адна другой істоты палохаюцца “пут кахання”. I ён і яна баяцца спыніцца на нечым, бо спыніцца нават дзеля кахання азначала і для Лабановіча і для Ядвісі прывязаць сябе да таго мяшчанства, дзікага бессэнсоўнага існавання, якое яны бачаць навокал” [2, с. 55]

Закахаўшыся ў Ядвісю, Лабановіч разважае, ці хопіць у яго адвагі звязаць лёс любімай дзяўчыны са сваім лёсам. I толькі зразумеўшы, што назаўсёды страціў Ядвісю, Лабановіч цяжка пакутуе.

На пытанне, якую ролю адыграла каханне ў жыцці героя, вучні могуць адказаць словамі з ліста Лабановіча да Ядвісі.

У каханні Лабановіча да Ядвісі праявіліся маральная чысціня героя, глыбіня яго пачуццяў, сур'ёзнае стаўленне да жыцця, адчуванне адказнасці за лёс каханай.

Лабановіч — чалавек з душой чулай і паэтычнай. Багацце яго душы раскрываецца аўтарам і праз пейзаж, праз адчуванне красы прыроды. Прыгажосць навакольнага свету глыбока хвалюе маладога настаўніка. Сузіранне прыгажосці роднага краявіду выклікае ў яго думкі пра лёс Радзімы, Беларусі.

Школьнікі ўжо ведаюць, якімі рознымі шляхамі ідуць героі трылогіі. Гутарка пра вобраз шляхоў-дарог паглыбіць іх веды, дапаможа ім спасцігнуць мастацкую логіку твора. Важна асаблівую ўвагу вучняў звярнуць на эвалюцыю светапогляду Андрэя Лабановіча, як пашыраюцца абсягі дзеяння героя, канкрэтызуюцца пошукі сэнсу жыцця. У адпаведнасці з гэтым можна даць вучням заданне прасачыць, як уплывалі на развіццё светапогляду Лабановіча знаёмства з палітычнай літаратурай, прафесійнымі рэвалюцыянерамі, удзел у сялянскім сходзе.

Настаўніцкай практыкай праверана, што школьнікі лепш разумеюць характар героя, калі аналізуюцца эпізоды, дзе апісваюцца духоўныя пераломы ў яго свядомасці. У другой частцы трылогіі і заўважаецца як- раз пасталенне героя, уключэнне яго ў актыўную грамадскую дзейнасць. Скончыўся перыяд сузірання, герой паступова становіцца ворагам самадзяржаўя, абаронцай інтарэсаў народа.

Асноўная праблема на наступным уроку — пошук героем шляхоў да дзейснага служэння народу. У пачатку ўрока спытаем у школьнікаў: “Як Лабановіч уяўляе напачатку сваю ролю ў паляпшэнні становішча сялянства?” Аналізуючы змест, школьнікі адзначаюць, што дум- ка пра сацыяльную няроўнасць пакуль не ўзнікае ў маладога настаўніка.

Наступнае пытанне: “Чаму малады настаўнік не разумее сапраўдных патрэб жыцця селяніна?”

Неабходна, каб вучні ў сваіх адказах улічвалі канкрэтна-гістарычныя абставіны жыцця і дзейнасці героя трылогіі Якуба Коласа. У працэсе аналізу другой кнігі трылогіі вучні сочаць за эвалюцыяй светапогляду галоўнага героя. Адзначаюць напружанасць духоўнага жыцця Андрэя Лабановіча. Ён увесь час разважае, аналізуе, крытычна ставіцца да ўсяго, пра што чуе, што чытае. Кніжачка, якую герой знайшоў на ганку, перавярнула ўсе яго былыя ўяўленні аб цару, прымусіла  іншымі вачыма глянуць на свет, перагледзець свае пазіцыі. Знаёмства з палітычнай літаратурай, з жыццём народа, гутаркі з сялянамі-праўдашукальнікамі, перш за ўсё з Аксёнам Калем, дапамаглі Лабановічу зрабіць першы крок у рэвалюцыйнай барацьбе з царскім ладам. Можна спытаць у школьнікаў чым вылучаецца Аксён Каль у асяроддзі сялян? Чаму вучыў Лабановіч Каля і чаму сам вучыўся ў яго? Лабановіча моцна цікавіць лёс Каля — селяніна- праўдашукальніка. Аксён Каль верыць Лабановічу, бо ён бачыць яго дабрату і шчырасць, ведае, што малады настаўнік імкнецца дапамагчы сялянам. Каль расказвае Лабановічу пра 12-гадовую гісторыю барацьбы сялян з панам Скірмунтам за рачныя затокі. Ён выступаў ад гра- мады як давераная асобаАндрэй Лабановіч адчувае вялікую адказнасць, ні- бы ад яго залежыць далейшая барацьба сялян за затокі.

Размова з сялянамі і Аксёнам Калем выклікаюць у Лабановіча жаданне глыбей разабрацца ў сутнасці падзей. Ямў трэба параіцца з чалавекам, які лепш за яго ведаў, яікая ў краіне сітуацыя. I тут вялікую дапамогу настаўніку аказвае Вольга Андросава, якая не толькі дае яму палітычную літаратуру, але і дапамагае наладзіць сувязь з нелегальнай арганізацыяй у Пінску. Школьнікі на ўроку падрабязна раскажуць, як тактоўна Андросава дапамагае Андрэю Лабановічу пазбавіцца  некаторых памылковых уяўленняў, глыбей зразумець сутнасць рэчаў. Гэтая маладая дзяўчына здзіўляе Лабановіча сваёй перака- нанасцю, мужнасцю.

Разглядаючы ў класе складаны працэс эвалюцыі светапогляду Андрэя Лабановіча, настаўнік паступова падводзіць школьнікаў да думкі, што калі чалавек адчувае адказнасць сваю перад народам, імкнецца прынесці карысць яму, калі гэты чалавек мужны і не спыняецца ніколі ў дарозе, то такі чалавек заўсёды знойдзе ў жыцці правільны шлях. Цікава на ўроку параўнаць дзве сцэны: выступленне маладога настаўніка перад целыпынцамі ў першай кнізе трылогіі і сцэну сялянскага сходу ў Выганах. Настаўнік можа прыгадаць факты з асабістай біяграфіі Якуба Коласа, расказаць пра яго ўдзел у сялянскім сходзе ў вёсцы Пінкавічы. Настаўнік звяртае ўвагу школьнікаў на прамову, з якой выступіў Лабановіч на сходзе.

Прадмова аўтара трылогіі дапамагае вучням глыбей зразумець задуму твора, логіку развіцця характа-ру галоўнага героя.

Андрэй Лабановіч у пачатку трэцяй кнігі трылогіі ўсё яшчэ знаходзіцца на крутым павароце жыцця. Размова пра розныя шляхі, якімі ідуць па жыцці героі трылогіі «На ростанях», працягваецца, калі ў класе высвятляюцца прычыны, чаму назаўсёдьі разышліся шляхі былых сяброў Турсевіча і Лабановіча. Перад школьнікамі ставяцца пытанні: 1. Чаму імкненне Турсевіча працягнуць адукацыю ў настаўніцкім інстытуце Лабановіч успрымае як здраду былым ідэалам? 2. Чаму так цяжка Лабановічу губляць сябра? 3. Што аб'ядноўвала былых сяброў? 4. Якія рысы характару Лабановіча раскрыліся ў яго адносінах да Турсевіча?

Лабановіча і Турсевіча многае аб'ядноўвае. Разам праведзенае дзяцінства, ды і эмацыянальна яны вельмі падобныя. Тонка адчуваюць прыгажосць у прыродзе і людзях. Але спрэчкі ўсё больш і больш раз'ядноўваюць іх. Адышоўшы ад барацьбы, Турсевіч па-свойму шкадуе Лабановіча, просіць яго «не гуляць з агнём». Разважаючы на ўроку аб тых прычынах, якія назаўсёды раз'ядналі жыццёвыя шляхі Максіма Турсевіча і Андрэя Лабановіча, школьнікі прыпамінаюць эпі- зод, калі напалоханы Турсевіч хутка пакідае дом небяспечнага настаўніка. Паставіўшы на першы план свой уласны дабра'быт і кар'еру, ён здраджвае сябру, сваім юнацкім ідэалам, губляе чалавечы гонар. Спрэчкі паміж Лабановічам і Турсевічам у аповесці — гэта сутыкненне двух светапоглядаў, і аналіз іх у класе садзейнічае фарміраванню грамадзянскай пазіцыі школьнікаў. [5, с.146] Выхаваўчае значэнне мае і аналіз у класе эпізодаў, звязаных з удзелам Лабановіча ў настаўніцвім сходзе. Удзел у нелегальным сходзе быў для маладых настаўнікаў праверкай іх маральнай і ідэйнай загартаванасці. Характары герояў раскрываюцца з усёй паўнатой у той драматычны момант, калі ўдзельнікаў сходу арыштавала паліцыя. Прапануем вучням адказаць на пытанні: 1) Якой была мэта яго правядзення? 2) Як тлумачыць пісьменнік памылковасць дзеянняў маладых настаўнікаў, што сабраліся ў Мікуцічах? У чым пераканаліся настаўнікі пасля сходу? Не проста Андрэю Лабановічу даецца пазнанне ісціны, кожны крок па дарозе жыцця прыносіць расчараванні, але ён аптыміст, гэта якасць характару дапамагае герою перажыць цяжкія гадзіны. Жыццястойкасць і мэтанакіраванасць Лабановіча,  яго ўменне з гумарам успрымаць цяжкасці, прывабліваюць людзей. Ёсць у Андрэя Лабановіча паплечнікі і сябры. Адзін з найбольш блізкіх — Янка Тукала. Узаемаадносіны Андрэя Лабановіча і Янкі Тукалы падаюцца аўтарам у творы як прыклад сапраўднага сяброўства. Звольнены з працы галоўны герой трылогіі ў найбольш цяжкі момант свайго жыцця знаходзіць падтрымку і апору ў гэтым вельмі патрабавальным да сябе юнаку. Спытаем у вучняў: чым вылучаецца Янка Тукала сярод таварышаў Лабановіча па настаўніцкай семінарыі? Неабходна, каб яны адзначылі такія маральныя якасці Тукалы, як вернасць сяброўству, уменне клапаціцца пра іншых, грамадзянскую смеласць, з якой Янка дапамагае сябру, што знаходзіцца пад наглядам паліцыі. На ўроку можна супрацьпаставіць вобразу Янкі Тукалы вобраз былога семінарыста Балоціча, які клопат пра ўласны дабрабыт паставіў вышэй за сяброўства.

Трэцяя кніга трылогіі насычана падзеямі ў жыцці галоўнага героя. Безумоўна, на ўроках немагчыма спыніцца на ўсіх шматлікіх эпізодах твора, таму зразумелы адбор найболып істотных для раскрыцця ідэйнага зместу. Да іх належаць сцэны царскага суда і турэмны побыт Лабановіча. Сярод гэтых эпізодаў вылучаецца сустрэча Лабановіча з Аляксандрам Галубовічам.

Засяроджваем на гэтым эпізодзе ўвагу школьнікаў, прапануем ім адказаць на наступныя пытанні: 1). Чым вылучаўся Аляксандр Галубовіч сярод вязняў? 2). Як вы разумееце словы Галубовіча: “Рэвалюцыйны рух...— жывая вада, што тоіцца ў сэрцы народа”? 3). Які ўплыў на светапогляд Лабановіча зрабіла сустрэча з Галубовічам? Ці застаўся Лабановіч на ростанях пасля выхаду з турмы? 4). Як вы разумееце апошнія радкі трылогіі: “Ён успомніў Сымона Тургая і запавет Галубовіча. Гэты запавет і стаўся асноваю жыцця і дзейнасці Андрэя Лабановіча ў далейшым вандраванні па новых дарогах?”

Паглыбляючы веды вучняў на заключным уроку, звернем іх увагу на абагульнены вобраз народа ў трылогіі.

Падводзячы школьнікаў да разумення асноўнай ідэі твора — пошукаў прагрэсіўнай інтэлігенцыяй шляхоў служэння народу, звернем увагу на тое, як праявілася аўтарская пазіцыя ў апісанні прадстаўнікоў народа. Няхай школьнікі прасочаць па зместу трылогіі, як паказвае Якуб Колас змены ў псіхалогіі і светапоглядзе народа.

Абагульняючы на заключным уроку веды школьнікаў, раскрываючы грамадскую і маральную пазіцыю Якуба Коласа ў творы, неабходна, на наш погляд, асаблівую ўвагу звярнуць на тое, што трылогія “На ростанях”— гэта ўслаўленне чалавека, які прагна шукае ісціну і не спыняецца ў дарозе, гэта гімн жыццю, сцвярджэнне прыгожага ў жыцці, прыродзе, чалавеку.

 

 

Заключэнне

Беларуская літаратура – крыніца чалавеказнаўства, грамадазнаўства. Літаратурна-мастацкія творы выступаюць дзейсным сродкам спасціжэння прыроды, грамадскага жыцця ў яго разнастайных праявах. Знаёмячыся з пісьменнікамі, іх жыццёвым і творчым шляхамі, літаратурнымі героямі, іх лёсамі, унутраным светам, іх ідэаламі, вучні праецыруюць пазнанае на сябе і такім чынам глыбей усведамляюць сваю індывідуальнасць; у іх фарміруюцца ўласныя адносіны да высокага і нікчэмнага, добрага і благога. Выразная аўтарская пазіцыя, увасобленая ў мастацкіх творах, аказвае на вучняў, што знаходзяцца ў працэсе пошуку асабістага “я”, выхаваўчае ўздзеянне. Біяграфіі пісьменнікаў і створаныя імі мастацкія тыпы пры пэўных умовах могуць стаць ідэалам ці антыідэалам, з улікам якіх вучні будуць канструяваць сваю мадэль асобы і імкнуцца рэалізаваць яе ў жыцці.

Літаратура развівае ўяўленне, фантазію чытача, яго творчыя магчымасці, з’яўляецца дзейсным сродкам развіцця культуры асобы вучня, яго мастацка-эстэтычнага і маральнага выхавання. Дапамагаючы глыбей пазнаваць жыццё, літаратура адначасова спрыяе маральнаму, эмацыянальнаму і эстэтычнаму развіццю, духоўнаму самасцвярджэнню вучня як асобы, што адчувае сябе часткай прыроды, грамадства, здольная творча і актыўна рэалізоўваць сябе ў соцыуме. Пры пазнанні мастацкага твора надзвычай важную ролю адыгрываюць не толькі інтэлект і эмоцыі вучняў, але і іх уяўленні, густы, што плённа ўплывае на асэнсаванне жыцця. Пісьменнікі ствараюць мастацкі летапіс гісторыі сваёй радзімы, раскрываюць нацыянальныя характары, адлюстроўваюць асаблівасці менталітэту беларусаў, народны побыт, лад жыцця, адносіны ў сям’і. Беларуская літаратура паказвае чалавека ў пэўным сацыяльна-культурным асяроддзі, уздымае важныя філасофскія, маральна-этычныя, экалагічныя і іншыя праблемы сучаснасці, мінулага, будучыні.

Арыентацыя на гуманістычныя і культурныя каштоўнасці пры вывучэнні літаратуры набывае асаблівае значэнне ў наш час. Гэта выяўляецца ў выхаванні адукаваных, гарманічна-развітых людзей.

Беларуская літаратура як мастацтва слова з’яўляецца сродкам фарміравання і развіцця моўнай культуры, індывідуальнага самавыяўлення вучня праз слова, у слове. Чытанне і вывучэнне літаратурных твораў развівае камунікатыўныя здольнасці вучня, узбагачае выяўленчыя, экспрэсіўныя магчымасці яго мовы, лексічны, фразеалагічны, слоўнікавы запас, фарміруе маўленчыя нормы, развівае маўленчую культуру, а праз яе і агульную культуру асобы.

Беларускія пісьменнікі раскрылі глыбокія, тонкія чалавечыя перажыванні, выявілі сябе таленавітымі псіхолагамі, педагогамі. Чытаючы мастацкія творы, вучні адчуваюць боль іншых людзей, асэнсоўваючы жыццёвыя з’явы, падзеі, канфлікты і характары, яны выказваюць свае адносіны і меркаванні, сталеюць, духоўна ўзбагачаюцца, вучацца рабіць сумленны выбар.

 

 

 


Информация о работе Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр