Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Марта 2014 в 00:12, курсовая работа

Описание работы

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоўных пытанняў выступаюць такія, як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыўнага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх праў і абавязкаў, этычных норм, шляхоў пазнання і пераўтварэння света ў лепшую старану. У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з’явы, абумоўленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі.

Файлы: 1 файл

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы.docx

— 150.92 Кб (Скачать файл)

Маральная культура асобы ў плане развіцця яе паводзін можа існаваць на розных узроўнях: ніжэйшы ўзровень арыентацыя на успрыманне маральнай культуры праз перайманне ўзору паводзін, узнаўленне агульнапрынятага зместу ўчынкаў па звычцы, аўтаматычна; сярэдні ўзровень рэалізацыя маральных норм і каштоўнасцей пад уздзеяннем грамадскай думкі, выкліканых спаборніцтвам, пачуццямі гонару і сораму, страхам перад асуджэннем і ганьбай; вышэйшы ўзровень самарэгуляцыі, апоры на ўласнае сумленне і маральныя патрэбы з’яўляецца паказчыкам уласна маральнай культуры. У працэсе асобасна арыентаванага навучання школьнікаў неабходна арыентавацца менавіта на вышэйшы ўзровень развіцця іх дзейнасных здольнасцей. Маральная культура школьнікаў фарміруецца пад уплывам вучэбнай дзейнасці, уздзеяння мастацтва, выхавання, жыццёвага вопыту, уласнага імкнення да самаўдасканалення. Маральныя нормы, прынцыпы з’яўляюцца адным з асноўных спосабаў рэгуляцыі дзейнасці чалавека ў грамадстве і атрымліваюць каштоўнаснае абгрунтаванне ў выглядзе праяўленняў дабра, справядлівасці, гуманнасці, сумленнасці і г. д. Маральная культура вучня праяўляецца ў адносінах да бацькоў, сяброў, іншых людзей, да самога сябе, да прыроды. Паводзіны вучня ў любой жыццёвай сітуацыі, у зносінах з аднагодкамі ці дарослымі з’яўляюцца па-сутнасці адзіным найбольш аб’ектыўным паказчыкам яго маральнай культуры, маральная пазіцыя школьніка — устойлівае сведчанне яго сфарміраванасці як асобы высокамаральнай.

Ролю літаратуры як школьнага прадмета ў выхаванні маральнай культуры вучняў цяжка перабольшыць. Даючы ўзор маральных паводзін, пісьменнік звяртаецца да сэрца і розуму чытача, выклікае ў яго глыбокае эстэтычнае перажыванне (катарсіс) і змушае да рэфлексіі. Толькі моцнае перажыванне паступова цалкам захоплівае чытача, абуджае яго розум, эмоцыі, пачуцці, волю, уплываючы на яго паводзіны і каштоўнасныя арыенціры. Вучань эмацыянальна адгукаецца на мастацкі твор, у яго з’яўляецца асобаснае стаўленне да адлюстраваных герояў і падзей. Развіццё асобаснага стаўлення школьніка да літаратурнага твора ад пазнавальнага інтарэсу праз каштоўнасна-эмацыянальна-маральна-ацэначныя адносіны да эстэтычнай яго ацэнкі -- мэта літаратурнага навучання.

Змест вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» складаюць: творы нацыянальнай класікі, якія маюць вялікае мастацкае значэнне ў гісторыі айчыннай літаратуры, выяўляюць шлях літаратурнага развіцця ад старажытнасці да пачатку XXI стагоддзя;

  • творы сучаснай літаратуры высокай мастацка-эстзтычнай каштоўнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне і задавальняюць запатрабаванні навучальна-выхаваўчага працэсу;

  • лепшыя творы сусветнай літаратурнай класікі (у перакладзе на беларускую мову);

  • інфармацыя пра стадыі развіцця літаратуры і спецыфіку мастацкіх сістэм (антычнай літаратуры, літаратуры Сярэднявечча, Адраджэння, Асветніцтва, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, мадэрнізм і інш.);

  • звесткі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў;

  • літаратуразнаўчыя працы (літаратурная крытыка);

  • тэарэтычныя літаратуразнаўчыя паняцці;

  • творы сумежных відаў мастацтва.

Змест літаратурнай адукацыі прад’яўляецца на базавым (5 – 12 класы), павышаным і паглыбленым узроўнях (9 – 12 класы).

Структура прадмета. Літаратурная адукацыя ў школе ажыццяўляецца ў чатырох канцэнтрах: пачатковы (1 – 4 класы); сярэдні (5 – 8 класы), базавы (9 – 10 класы; агульнаадукацыйны (11 – 12 класы).

Курс літаратуры ў 5 – 8 класах будуецца на жанрава-тэматычнай аснове, у 9 – 12 класах – на гісторыка-храналагічнай аснове. Знаёмства вучняў з мастацкімі творамі прадугледжвае розную ступень паглыбленасці ў іх змест: тэкстуальнае вывучэнне пад кіраўніцтвам настаўніка і самастойнае чытанне (для агульнага азнаямлення і агляду). Вучні спасцігаюць прадмет найперш на ўроках, а таксама ў працэсе пазакласнай работы (факультатывы, семінары, гурткі, курсы на выбар, літаратурныя вечарыны і інш.), пазашкольнай работы (гурткі, студыі, творчыя суполкі і г.д.), а таксама ў працэсе самаадукацыі.

Праграмы, падручнікі, рознага роду вучэбныя дапаможнікі, хрэстаматыі для самастойнага і пазакласнага чытання, выданні серыі «ШБ» і інш. служаць крыніцамі для атрымання.літаратурнай адукацыі.

Настаўнік выступае пасрэднікам паміж пісьменнікам і вучнямі, дапамагае ім як мага паўней і глыбей успрымаць і асэнсоўваць мастацкі твор як з’яву літаратурнага жыцця, а праз яго спасцігаць духоўна-маральныя і эстэтычныя ідэалы народа, яго культуру і ментальнасць.

Вучань рэалізоўвае свой інтэлектуальны і духоўны патэнцыял у пазнавальнай, эмацыйнай і валявой дзейнасці

Вывучэнне нацыянальнай літаратуры ўсебакова развівае эмацыйную сферу школьнікаў, узбагачае інтэлект, развівае мысленне, мову, выхоўвае сістэму маральных каштоўнасцей, фарміруе іх светапогляд, духоўнае аблічча, развівае эстэтычную і маральную культуру.

 

 

 

Структурна-лагічная схема зместу паняцця “духоўна-маральная культура вучняў” у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура)


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 2 Сістэма работы настаўніка па выхаванню школьнікаў пры вывучэнні біяграфіі і творчага шляху пісьменніка (на прыкладзе  жыццёвага і творчага шляху Янкі Купалы)

У сістэме навучання і выхавання падрастаючага пакалення літаратура як вучэбны прадмет займае важнае месца. На ўроках літаратуры фарміруюцца ідэйныя перакананні, маральныя і эстэтычныя ідэалы вучняў. Спасцігаючы мастацкі змест твораў, школьнікі ўспрымаюць сэрцам і розумам маральныя, эстэтычныя, філасофскія,палітычныя ідэі,якія заўсёды жывяць мастацкую літаратуру.

Выхаваўчае ўздзеянне мастацкага слова на вучняў узмацняецца, калі настаўнік вядзе іх, улічваючы ўзрост і літаратурнае развіццё, ад непасрэднага ўспрыняцця твора да пазнання яго ідэйна-эстэтычнага зместу і асэнсавання аўтарскай канцэпцыі. Але такі падыход да вывучэння літаратуры, а гэта вельмі важна асабліва ў старэйшых класах, дасць належны плён толькі тады, калі школьнікі будуць мець грунтоўныя веды пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, калі ў іх будзе канкрэтнае ўяўленне аб яго чалавечай і творчай асобе.

У настаўнікаў даволі багаты арсенал форм і прыёмаў работы з біяграфічным матэрыялам. Галоўнае месца тут часцей за ўсё адводзіцца лекцыі, у часе якой дэманструецца адпаведная нагляднасць, праслухоўваюцца творы пісьменніка.  Пашыраны біяграфічныя ўрокі і ў форме рэпрадуктыўна-творчай гутаркі па папярэдне прачытаных вучнямі раздзелах падручніка і мемуарных матэрыялах [5, с. 43]. У такую гутарку, апрача адказаў класа на пытанні настаўніка, уключаюцца самастойна падрыхтаваныя невялікія паведамленні вучняў пра асобныя этапы жыцця пісьменніка і кароткія каментарыі да партрэтаў, карцін на біяграфічную тэму, ролі больш значных выданняў твораў. Як правіла, да ўрокаў падбіраюцца цікавыя, змястоўныя эпіграфы. Знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменніка пачынаецца з разгляду яго партрэтаў, створаных вядомымі мастакамі. Часта настаўнікі ў час урока чытаюць “сваё”, найбольш любімае з твораў пісьменніка, тлумачаць паходжанне і значэнне псеўданімаў, гутараць з вучнямі аб яго творах, вядомых ім з малодшых класаў, звестках з яго біяграфіі, звяртаюцца да краязнаўчага матэрыялу. Усе гэтыя формы і прыёмы вывучэння жыцця і творчасці пісьменніка могуць спрыяць плённаму навучанню і выхаванню школьнікаў. Каб дасягнуць найбольшага поспеху, настаўнік павінен прытрымлівацца пэўнай метадычнай паслядоўнасці і сістэмнасці ў навучанні. Каб захаваць гэтую сістэмнасць настаўнік павінен перш за ўсё абудзіць зацікаўленасць вучняў асобай пісьменніка, яго жыццёвым і творчым шляхам. А каб выклікаць гэтую зацікаўленасць, патрэбна паклапаціцца аб тым, каб выкладанне гэта было ідэйна-мэтанакіраваным, эмацыянальным, захапляючым, каб навучальны матэрыял выклікаў у свядомасці вучняў яскравыя малюнкі і вобразы, будзіў іх думкі і пачуцці. Не менш важна наглядна паказаць вучням гістарычныя рэаліі эпохі: адметнасць асяроддзя, у якім жыў і працаваў пісьменнік, умовы, у якіх фарміравалася яго творчая індывідуальнасць, узаемасувязь яго творчасці з гістарычна-літаратурным працэсам. Усім гэтым патрабаванням найболып адпавядае завочная экскурсія па месцах жыцця і творчасці пісьменніка, і таму гэтая форма работы з класам найбольш прымальная на першых біяграфічных уроках.

У час завочнай экскурсіі ў класе ствараецца так званы эфект прысутнасці: вучні нібы пераносяцца ў тыя мясціны, дзе праходзіла жыццё пісьменніка, акунаюцца ў той час, калі ён жыў і пісаў свае творы [5, с. 44]. Ужо на першым этапе экскурсіі ў свядомасці вучняў складваецца канкрэтнае ўяўленне аб тагачасных гістарычных падзеях, своеасаблівасці грамадскага руху і культурнага жыцця ў краіне, літаратурнага асяроддзя, бо гэта асноўныя абставіны, якія ўплывалі на станаўленне светапогляду і творчасці пісьменніка. На наступных этапах экскурсіі вельмі важна адабраць з мноства біяграфічных падзей і фактаў самае істотнае, найболып важнае для творчага шляху пісьменніка і аб'яднаць гэты фактычны матэрыял і нагляднасць да яго вакол аднаго, так званага “ключавога” моманту. Гэта можа быць асабліва важная гістарычная падзея, пачатак новага этапа ў творчасці пісьменніка, сустрэча пісьменніка з выдатнымі людзьмі.

Галоўнае месца ў завочнай экскурсіі адводзіцца эмацыянальнаму, пранікнёнаму слову настаўніка і дэманстрацыі нагляднасці. Але ў асобныя этапы экскурсіі можна ўключыць чытанне ўспамінаў пра пісьменніка і яго сучаснікаў, невялікія паведамленні вучняў пра адну з важных у яго жыцці падзей, чытанне яго вершаў ці фрагментаў з празаічных твораў, вучнёўскія каментарыі да аўтографа, партрэта, карціны на біяграфічную тэму. У заключэнне кожнага этапа экскурсіі настаўнікам або вучнем робіцца невялікае паведамленне.

       Зацікаўленасць вучняў у час завочнай экскурсіі асобай пісьменніка, яго выбарам месца ў жыцці, яго грамадзянскай пазіцыяй вельмі высокая і вельмі асабістая. Таму ў канцы ўрока варта, абапіраючыся на гэтую зацікаўленасць, скіраваць увагу вучняў некалькімі пытаннямі на самавыхаванне.

Увага школьнікаў да асобы пісьменніка, абуджаная завочнай экскурсіяй, развіваецца далей, калі пры вывучэнні творчай біяграфіі ў аснову пакладзена работа вучняў з мемуарнай літаратурай і ў першую чаргу з матэрыялам аўтабіяграфічным.

Для таго каб далейшая гаворка пра сістэмнасць навучання і выхавання на біяграфічных уроках была плённай, неабходна спыніцца на такім важным пытанні, як самастойная работа вучняў. Калі яны атрымліваюць да біяграфічнага ўрока пэўныя заданні, якія выконваюць самастойна — няхай нават на пачатку прачытаць твор пісьменніка ці ўрывак з мемуарнай літаратуры — іх зацікаўленасць яго жыццём і творчасцю значна ўзрастае, яны адчуваюць сябе ак- тыўньімі саўдзельнікамі пазнання жыцця выдатнага

чалавека [5, с. 45]. Аднак тут патрэбна мець на ўвазе, што станоўчыя эмоцыі ўзнікаюць у школьнікаў толькі тады, калі заданне ім пад сілу, калі яны валодаюць уменнямі, неабходнымі для яго выканання. Значыць, і ў са- мастойнай рабоце вучняў на біяграфічных уроках павінна быць адпаведная сістэмнасць.

Як вядома, кожным відам самастойнай дзейнасці вучні авалодваюць паступова, абапіраючыся спачатку на прыклад настаўніка і яго дапамогу. Гэта асэнсаванае паўтарэнне звестак пра пісьменніка, вядомых з малодшых класаў; расказванне на памяць вывучаных на выбар мастацкіх твораў; паведамленне пра пэўны перыяд жыцця пісьменніка (на матэрыяле пад- ручніка ці ўспамінаў сучаснікаў); каменціраванне ілюстрацыйнага матэрыялу: фатаграфій, рэпрадукцый партрэтаў і карцін, аўтографаў, першых выданняў твораў, урыўкаў з твораў пісьменніка і эпісталярнай літаратуры; самастойнае правядзенне пэўнага этапа завочнай экскурсіі; работа з падручнікам, навуковымі і крытычнымі артыкуламі; даклады на аснове літаратуразнаўчага і краязнаўчага матэрыялу; выступленні і сачыненні на маральна-этычную тэму на аснове звестак аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка — у такой паслядоўнасці авалодваюць вучні ўменнямі выканання розных відаў самастойнай работы на ўроку літаратуры. Тут, як мы бачым, рэпрадукцыйная навучальная дзейнасць школьнікаў паступова змяняецца дзейнасцю пошукавай, даследчыцкай, творчай. 3 цягам часу кожны від самастойнай работы ўскладняецца, выконваецца на больш шырокім і складаным матэрыяле.

Выбар настаўнікам форм і метадаў падачы біяграфічнага матэрыялу ў многім залежыць ад патрабаванняў праграмы да вывучэння школьнікамі жыцця і творчасці пісьменніка. Калі ставіцца задача прасачыць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка (Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага), то падаюцца этапы яго жыцця і творчай працы. У манаграфічных тэмах “Іван Шамякін”, “Янка Брыль” прапануецца звярнуць асноўную ўвагу на характарыстыку творчасці пісьменніка. Але і ў гэтым выпадку неабходна пазнаёміць вучняў з яго партрэтам, даць коратка біяграфічныя звесткі і больш увагі ўдзяліць характарыстыцы творчасці, яе ідэйна-мастацкай адметнасці.

На першы погляд, такія розныя патрабаванні праграмы да падачы біяграфічнага матэрыялу нібы разбураюць сістэмнасць гэтай падачы. Але гэта не так. Па-першае, сістэмнасць выяўляецца ў фарміраванні ў старшакласнікаў умення бачыць чалавечую і творчую асобу пісьменніка. Па-другое, яна захоўваецца ва ўскладненні і ўзрастанні на ўроку ўдзельнай вагі самастойнай вучнёўскай працы. Па-трэцяе,— у паступовым пераходзе ад форм і прыёмаў работы, разлічаных у першую чаргу на эмацыянальнае ўспрыманне школьнікамі біяграфічнага матэрыялу, да форм і прыёмаў, якія, не зніжаючы эмацыянальнасці ўрока, патрабуюць ад школьнікаў галоўным чынам удумлівага разважання над абумоўленасцю лёсу пісьменніка гістарычнымі падзеямі і сацыяльным асяроддзем, над адлюстраваннем у яго творчасці жыцця і ідэй эпохі. Па-чацвёртае, ва ўскладненні біяграфічнага матэрыялу і метадычных прыёмаў, пры дапамозе якіх можна паказаць старшакласнікам узаемасувязь асобы, жыцця пісьменніка і яго творчасці з гістарычнай эпохай [5, с. 47].

Информация о работе Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр