Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Марта 2014 в 00:12, курсовая работа

Описание работы

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усё ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоўных пытанняў выступаюць такія, як фарміраванне ў чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыўнага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх праў і абавязкаў, этычных норм, шляхоў пазнання і пераўтварэння света ў лепшую старану. У штодзённым жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з’явы, абумоўленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі.

Файлы: 1 файл

Развіццё новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы.docx

— 150.92 Кб (Скачать файл)

Пяты этап. Вялікая Айчынная вайна. Апошнія гады жыцця вялікага пясняра беларускага народа Янкі Купалы. Вераломны  напад  фашысцкай  Германіі  парушыў  мірнае  жыццё  народа.  У  першыя  дні  вайны  былі  спалены  дом  паэта  і  дача  ў  Ляўках. У полымі  загінулі  асабістыя  рэчы  Янкі Купалы,  яго  багацейшы  архіў  і бібліятэка.  Янка Купала,  развітаўшыся  з  роднай  зямлёй,  пераязджае  ў  Маскву.  9 верасня 1941 года піша вершы “Беларускім партызанам”,  “Грабежнік”. Янка Купала падрабязна чытаў газеты, разглядаў геаграфічныя карты, уважліва слухаў радыё. Кожная падзея на фронце, гераізм Чырвонай Арміі, мужнасць у барацьбе беларускіх партызан да глыбіні хвалявала яго. Гэтым ён жыў. Упэўненасць у перамозе над фашызмам ніколі не пакідала паэта. Яна выявілася ва ўсіх яго творах часу Вялікай айчыннай вайны. Янка  Купала  не  дажыў  да  радаснага  дня  Перамогі.  28  чэрвеня  1942г.  заўчасная  смерць  забрала  ад  нас вялікага  сына  беларускай  зямлі,  выдатнейшага  мастака  слова.  Але  і  сёння  гучыць  палымянае  слова  паэта.  Вечна  жывое,  яно  заклікае  да  міру  ў  свеце,  дабрабыту  і  шчасця  на  зямлі. Напрыканцы вывучэння манаграфічнай тэмы “Янка Купала”, яго лірычных твораў варта адзначыць, што жыццевы і творчы шлях Янкі Купалы – гэта выяўленне духоўных сіл, мужнасці, маральнай прыгажосці беларускага народа. Можна прапанаваць вучням падрыхтаваць як вусныя так і пісьмовыя сачыненні на адну з тэм: “Талент мастака і лёс народа”, “Лёс чалавека і лёс Радзімы”. Яны будуць абмеркаваны  на апошнім уроку па тэме “Янка Купала”. Накіроўваць вучняў да гэтай самастойнай работы неабходна ў працэсе вывучэння лірыкі Янкі Купалы. Так, правяраючы як вучні засвоілі матэрыял па жыццёваму і творчаму шляху паэта, якое уздзеянне аказала яго творчасць,пажадана даць ім і такое заданне: прывядзіце прыклады з біяграфіі Янкі Купалы, з якіх ён паўстае перад намі як грамадзянін, патрыёт, верны сын свайго народа. Усе гэтыя пытанні і далейшая праца вучняў над біяграфічным матэрыялам ва ўзаемасувязі з вывучэннем твораў паэта будуць садзейнічаць фарміраванню ў дзевяцікласнікаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі і высакародных маральных каштоўнасцей.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 2. Маральнае ўздзеянне на вучняў у працэсе работы над вобразам літаратурнага героя (вобраз Андрэя Лабановіча з трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”)

Трылогіяй “На ростанях” завяршаецца ў IX класе вывучэнне манаграфічнай тэмы “Якуб Колас”.  Да гэтага часу школьнікі ўжо пазнаёміліся з паэтычнай спадчынай Якуба Коласа, убачылі ў яго асобе тонкага лірыка, цікавага і мудрага чалавека, і таму задача настаўніка заключаецца ў тым, каб гэта цікавасць да творчасці пісьменніка яшчэ больш узрасла.

Трылогія “На ростанях” Якуба Коласа — выдатны твор беларускай прозы. У ім “...Колас дасягнуў сінтэзу эпічнага і лірычнага, глыбіні псіхалагічнага аналізу. Высокая ідэйнасць пазіцыі пісьменніка тут арганічна злілася з выразнасцю, праўдзівасцю, аб'ектыўнасцю мастацкага адлюстравання” [4, с. 19]. У трылогіі, з аднаго боку, эпічна раскрываецца плынь жыцця, а з другога — перадаюцца самыя тонкія, самыя інтымныя лірычныя перажыванні. Тут мы бачым жыццё ва ўсіх яго праявах, філасофскі роздум над ім. Разам з тым, у гэтым творы з вялікай сілай і паўнатой адлюстравалася сама асоба Якуба Коласа, як мастака, чалавека і грамадзяніна, яго любоў да Радзімы, яго канцэпцыя рэчаіснасці.

Вядома, што мастацкі твор ствараецца не для таго, “...каб даць людзям нейкую колькасць ведаў пра жыццё, а каб паставіць іх на вызначаную пазіцыю, з якой неабходна, па меркаванню мастака, успрымаць жыццё, каб выпрацаваць у іх вызначаныя адносіны да жыцця, каб раскрыць ім вочы на сапраўдныя і фальшывыя каштоўнасці” [6, с. 128].

Пісьменнік намячае шлях, па якому ідзе чытач. Вось чаму так важна прааналізаваць трылогію “На ростанях” у класе такім чынам, каб у цэнтры быў аўтар з яго поглядамі на жыццё і чалавека, са сваёй грамадзянскай пазіцыяй.

У трылогіі, як ў іншых творах Якуба Коласа, выразна выяўляюцца грамадзянскасць і гуманізм пісьменніка, глыбіня пранікнення яго ў духоўны свет чалавека. Якуб Колас у трылогіі — мастак-рэаліст, глыбокі даследчык жыцця і псіхалогіі чалавека, мудры філосаф, якога хвалююць надзённыя сацыяльныя і маральныя праблемы.

Для таго каб засяродзіць увагу школьнікаў на грамадзянскай пазіцыі пісьменніка, звернемся да часу напісання трылогіі, яе праблематыкі і кампазіцыі.

У палескіх аповесцях Якуб Колас стварыў вобраз Андрэя Лабановіча, маладога настаўніка, чалавека актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі. У гэтым вобразе знайшлі праўдзівае адлюстраванне многія хвалюючыя грамадскасць пытанні часу, філасофскія, маральна-эстэтычныя погляды на свет і прызначэнне чалавека. Твор быў задуманы аўтарам як жыццяпіс аднаго героя. А таму кампазіцыя трылогіі аднапланавая. Лабановіч ідзе па жыццю, і ўсё, што ён бачыць, адчувае, знаходзіць сваё выяўленне ў творы. Усе пастаўленыя пісьменнікам праблемы так ці інакш звязаны з гэтым вобразам. Свайму галоўнаму герою пісьменнік надае шэраг аўтабіяграфічных рыс. У лісце да Ф. М. Логаша Якуб Колас пісаў: “Лабановіч — мой двайнік. Выдуманага ў яго паводзінах і ха- рактары нічога няма” [8, с. 115]. Але нельга дапусціць, каб у дзевяцікласнікаў склалася ўражанне, што аўтар і герой — гэта адзін і той жа чалавек. Духоўны свет Я. Коласа, эвалюцыя яго светапогляду, вядома, знайшлі адлюстраванне ў ідэйна-мастацкім змесце трылогіі. Аднак атаясамліваць асобу аўтара з мастацкім вобразам Лабановіча нельга. “Жанравую эвалюцыю трылогіі,— як слушна піша А. М. Адамовіч,— можна тлумачыць эвалюцыяй самога вобраза Лабановіча: пашыраўся кругагляд яго — рассоўваліся і жыццёвыя, і гістарычныя рамкі твора. Але думаецца, што нельга пры гэтым ігнараваць і эвалюцыі самога аўтара, яго ідэйна-мастацкага росту. Ідэйныя далягляды трылогіі пашыраюцца з кожнай кнігай, а гэта азначае, што пісьменнік пачынаў асэнсоўваць з'явы жыцця з пункту гледжан- ня ўсё больш высокага, гістарычнага” [1, с. 103].

Пастаўленыя ў трылогіі Якуба Коласа праблемы не могуць не хваляваць нашага сучасніка. Перш за ўсё гэта служэнне народнай справе, грамадству, Радзіме. 3 пастаноўкай у творы гэтай праблемы звязаны грамадска-маральны, філасофска-псіхалагічны змест трылогіі. “Пісьменнік як бы сцвярджае вобразам Лабановіча: галоўнае, каб у чалавеку жыла вялікая  прага ісціны, праўды, каб у ім было пачуццё адказнасці перад народам, галоўнае, каб ён не спыняўся, каб ішоў наперад, а ўжо сама логіка грамадскага жыцця паставіць яго на правільны шлях” [1, с. 103]

Праблема еднасці з народам перадавой часткі інтэлігенцыі суадносіцца ў творы з праблемамі агульначалавечымі; пошуку сэнсу жыцця, шчасця, выбару свайго шляху, сяброўства, кахання.

Вывучэнне трылогіі “На ростанях” у школе дае магчымасць вучням усвядоміць канцэпцыю жыцця і чалавека ў гэтым творы, зразумець сутнасць барацьбы за свабоду і шчасце народа. А гэта мае вялікае значэнне для фарміравання іх грамадзянскай пазіцыі. Трылогія пачынаецца размовай аб сэнсе чалавечага жыцця, аб прызначэнні чалавека. На гэтым і засяроджваем увагу вучняў. Андрэй Лабановіч, малады настаўнік, што прыехаў працаваць пасля заканчэння настаўніцкай семінарыі ў глухую маленькую вёсачку. Лабановіч поўны планаў і надзей. Ён так доўга рыхтаваўся да працы настаўніка. Засяроджваючы ўвагу вучняў на пытаннях, якія хвалююць Лабановіча, настаўнік зможа глыбей раскрыць ідэйна-мастацкі змест твора. Грамадска-выхаваўчай накіраванасці навучання адпавядаюць пытанні і заданні, над якімі школьнікі будуць працаваць на працягу вывучэння трылогіі ў школе: 1. Да чаго імкнецца Лабановіч? Як разумее ён сэнс жыцця і сваё прызванце быць настаўнікам? 2. Якія цяжкасці сустракаюцца на яго шляху? 3. Прасачыце, як паступова канкрэтызуецца погляд Андрэя Лабановіча на сэнс жыцця, як па меры эвалюцыі светапогляду Лабановіч перастае быць чалавекам “на ростанях”. 4. Ці можна сказаць, што ўсё жыццё Лабановіча было імкненнем да абранай ім мэты? 5. Якія рысы характару Лабановіча вам падабаюцца больш за ўсё? 6. Чаму можна навучыцца ў Лабановіча?

У вобразе Андрэя Лабановіча Якуб Колас раскрывае сваю грамадзянскую пазіцыю, свой погляд на месца і ролю чалавека ў грамадстве. Невыпадкова, што яго галоўны герой абраў сабе прафесію настаўніка. Дзейнасць педагога ўсведамляецца пісьменнікам як грамадскае служэнне народу.

Прыехаўшы працаваць у сваю першую школу, Андрэй Лабановіч цалкам аддаецца любімай справе. Ён хоча несці святло ведаў людзям, палепшыць іх жыццё. У класе аналізуюцца эпізоды, дзе апавядаецца аб тым, як умела і цікава арганізуе малады педагог работу ў школе. Перад вучнямі ставяцца пытанні: 1. Раскажыце пра погляды Лабановіча на школьнае навучанне. 2. Пакажыце, якія рысы характару Лабановіча-настаўніка раскрываюцца найбольш ярка.

Звернем увагу дзевяцікласнікаў на тое, як тонка адчувае і разумее Лабановіч сваіх вучняў, як цярпліва і тактоўна спрабуе іх выхоўваць.

Паказваючы настаўніцкую працу Лабановіча, Якуб Колас раскрывае ўласныя погляды на школьнае навучанне. Не трэба забываць, што Якуб Колас аўтар “Методыкі роднае мовы”, шмат гадоў працаваў у школе, і ўсё жыццё лічыў сябе настаўнікам. Здаецца, Лабановіч можа быць задаволены сваёй работай у школе. Але ці можа сумленны чалавек з развітым пачуццём грамадзянскасці спакойна глядзець на прыніжанасць, бяспраўе народа. Выхадзец з сялян, ён спачатку ў асвеце бачыць шлях паляпшэння іх жыцця. Так узнікла ў Лабановіча думка пра чытанне лекцый для сялян, каб абудзіць у іх жаданне палепшыць свой дабрабыт, зрабіць так,  каб жыццё было добрае і карыснае. Андрэй Лабановіч больш глыбока разумее жыццё, бачыць яго супярэчнасці. Спрэчка паміж сябрамі разгараецца, і той факт, што кожны з герояў абараняе сваю пазіцыю, дае магчымасць школьнікам паразважаць над месцам чалавека ў грамадстве. Але падыход да гэтай праблемы павінен быць канкрэтна-гістарычным. У класе абмяркоўваюцца розныя шляхі, якімі ідуць героі твора. Шлях Турсевіча — шлях прымірэння з рэчаіснасцю, шлях Лабановіча — шлях пошуку ісціны, шлях “народнага заступніка”, напоўнены знаходкамі і расчараваннямі, але гэта адзіна верны шлях служэння народу.

У класе аналізуецца эпізод, дзе апавядаецца пра асветніцкую дзейнасць Андрэя Лабановіча. Гутарка можа весціся па наступных пытаннях: 1. Чаму так ахвотна палешукі прыйшлі ў школу? Што яны хацелі пачуць? 2. Пра што была лекцыя Лабановіча? Якой мэты імкнуўся дасягнуць малады настаўнік сваёй асветніцкай дзейнасцю? 3. Чаму болып на лекцыі Ла- бановіча амаль ніхто не прыходзіў? 4. Растлумачце сэнс выказвання Максіма Цялушкі: “Усё гэта праўда, панічок. Але куды ўжо нам вучыцца, а мы ўжо так дажывём”. 5. Як паўплывала на Лабановіча няўдалая спроба шляхам асветніцтва палепшыць жыццё сялян? Якія думкі выклікала? Можна адзначыць на ўроку тыя пачуцці адзіноты, разгубленасці, якія ахапілі Лабановіча. Школьнікі параўноўваюць погляды на жыццё Лабановіча і прадстаўнікоў местачковай інтэлігенцыі, вызначаюць іх адносіны да палешукоў. Параўнаўчая характарыстыка дае магчымасць замацаваць веды вучняў, паглыбіць іх разуменне галоўнай ідэі твора, завастрыць іх увагу да яго псіхалагічнага зместу. У чым бачаць сэнс жыцця інтэлігенты-абывацелі? Школьнікі камецціруюць тэкст: Саханюк, напрыклад, хоча ажаніцца выгадна, раз- багацець. I шмат чаго  дасягнуў на гэтым шляху. Тут жа вызначаюцца і шляхі такога ўзбагачэння: калі старожка паведамляе Саханюку, што сялянкі просяць ліст напісаць, то першае і адзінае яго пытанне: “А сала прынеслі?”

Настаўнік спыняе ўвагу вучняў на адной характэрнай для коласаўскай манеры пісьма асаблівасці: на іроніі, з якой намаляваны партрэты так званых інтэлігентаў. Як вядома, для іроніі характэрны падвойны сэнс, дзе сапраўдным будзе не прама выказаны, а супрацьлеглы яму.

Ці мог Андрэй Лабановіч знайсці аднадумцаў у асяроддзі местачковай інтэлігенцыі? У выніку разважанняў дзевяціклаецікі прыходзяць да вываду, што гэта немагчыма: чалавек, які прагна шукае ісціну, сваё месца ў жыцці, марыць пра тое, каб палепшыць жыццё сялян, не змог знайсці аднадумца ў асяроддзі тых, хто ацэньвае людзей толькі з боку ўласнай карысці. Пісар, напрыклад, адразу перастаў цікавіцца настаўнікам, як толькі ўбачыў, што і для пісарскага дому карысць ад новага настаўніка невялікая. Памочнік пісара Дубейка быў вельмі здзіўлены, даведаўшыся, што Лабановіч не гуляе ў карты, увесь выраз яго твару так і сказаў: “Які ж ты пасля гэтага інтэлігент?”

Не прыйшоўся да спадобы Лабановіч хатовіцкім інтэлігентам, ды ён і не цягнецца да іх. I толькі айцец Кірыл выклікаў у маладога настаўніка павагу.

Лабановіч хвалюецца, яму прыкра чуць дрэннае пра мужыка, але ён яшчэ не ведае, як дапамагчы народу. Адзінае, што ён можа — гэта сумленна і самааддана працаваць.

I ўсё ж у маладога настаўніка няма поўнага маральнага задавальнення ад сваёй работы, усё ясней у яго выспявае думка: паехаць з гэтых месцін.

Лабановіч паказаны ў творы ўсебакова: не толькі як настаўнік, грамадзянін, але і як чалавек, які сябруе, кахае. В. А. Сухамлінскі пісаў: “Калі вы жадаеце, каб вучань разумеў і адчуваў прыгажосць высокіх маральна-палітычных ідэй (вернасць Радзіме, абавязак), дасягніце, каб ён зразумеў і аберагаў прыгажосць інтымных пачуццяў. Без чысціні інтымных пачуццяў няма чысціні пачуццяў грамадзянскіх” [11, с. 56].

У каханні раскрыліся лепшыя чалавечыя якасці Лабановіча і Ядвісі, і таму аналіз эпізодаў, дзе апісваюцца іх ўзаемаадносіны, дае магчымасць вучням паглыбіць свае веды пра характар герояў. Можна прапанаваць вучням наступныя пытанні: 1. Якія чалавечыя якасці Лабановіча і Ядвісі раскрыліся ў каханні? 2. Чаму разышліся іх жыццёвыя шляхі? Хто ў гэтым вінаваты?

Каб адказы школьнікаў былі больш асэнсаванымі, можна прапанаваць аднаму з вучняў падрыхтаваць і выступіць на ўроку з паведамленнем, якое так і будзе называцца: “Ядвіся”. Метадычным прыёмам, які актывізуе дзейнасць школьнікаў, можа быць і гутарка, і аналіз-пераказ. Драматычны, амаль трагічны лёс гераіні не пакідае вучняў абыякавымі, выклікае ў іх

роздум пра чалавечую жорсткасць і шмат у чым тлумачыць паводзіны Ядвісі.

Звяртаем увагу школьнікаў на ўмовы, у якіх выхоўвалася Ядвіся, на тое, як яны адбіліся на характары гераіні. Умовы сямейнага жыцця не маглі не ўплываць на характар Ядвісі. Дзяўчына, застаўшыся ў дзесяць год без маці, была скрытая, мела замкнёны характар і не жалілася на сваю долю. Аб чым марыла гераіня, да чаго імкнулася? — Яна жыла будучым. Ядвіся жыла надзеяй, што прыйдзе час, і яна назаўсёды паедзе з гэтых месц, дзе ўсё напамінае ёй трагедыю маці, цяжкае дзяцінства.

Информация о работе Структурна-лагічная схема зместу паняцця “Маральная культура вучняў» у кантэксце літаратурнай адукацыі (беларуская літаратура) і яе абгр