Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2014 в 13:54, курс лекций
Аналіз моўнага асяроддзя вучняў у сям’і паказвае, што яно таксама не вельмі спрыяе развіццю маўленчых навыкаў вучняў на роднай мове. Вялікая колькасць сямей пражывае ва ўмовах горада, або блізкіх да іх. І зносіны ў гэтых сем’ях ажыццяўляюцца на рускай мове. Беларускае гутарковае маўленне прысутнічае ў большасці выпадкаў у межах таго дамашняга задання, што вучні атрымліваюць у школе. Вясковыя дзеці лепш разумеюць беларускую лексіку і моўныя выразы, іх актыўны слоўнік некалькі шырэй, чым у гарадскіх. Але гэта не значыць, што яны ведаюць родную мову і свабодна ёю валодаюць. У большасці вясковых сем’ях размаўляюць на так званай "трасянцы” – сумесі беларускага і рускага слоўнікаў з дабаўленнем местачковых дыялектаў. А такое моўнае асяроддзе, зразумела, таксама нельга назваць беларускамоўным.
Навучанне дзяцей беларускай мове, як роднай мове, як мове зносін, павінна стаць арганічнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу ў дапаможных школах з беларускай і, асабліва, з рускай мовай навучання. Асноўны акцэнт трэба зрабіць на авалоданне вучнямі зносінамі на беларускай мове. Ва ўмовах толькі ўрочнага навучання мове, гэта мэта будзе недасяжнай. Таму ёсць патрэба ў арганізацыі пазакласнай работы па навучанню дзяцей роднай мове.
2. Прадэманстраваць адрозненні моўных адзінак, што існуюць у дзвюх мовах пры выражэнні падобных, але часткова адрозных з’яў.
3. Уключаць у сістэму навучання
практыкаванні, якія ўлічваюць цяжкасці
вывучаемай з’явы для
.
“Канцэпцыя моўнай адукацыі ў школах Беларусі”, якая заснавана на асобаснацэнтрычным падыходзе да выкладання моў, акрэсліла асноўныя задачы і напрамкі развіцця моўнай адукацыі на аснове арганічнага спалучэння сістэмна-апісальнага і камунікатыўна-дзейнаснага падыходаў. У сувязі з пераходам да 11-гадовай агульнай сярэдняй адукацыі, што пэўным чынам паўплывала не толькі на структуру, але і на змест вучэбных курсаў, узнікла неабходнасць удакладнення мэтаў, зместу і сродкаў навучання беларускай мове ва ўмовах сучаснага адукацыйнага асяроддзя.
У прапанаванай канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская мова” сфармуляваны зыходныя метадалагічныя перадумовы і прынцыпы пабудовы гэтага курса, прыводзяцца дыдактычныя асновы, прынцыпы і крытэрыі канструявання зместу адукацыі па беларускай мове, акрэсліваюцца мэты і задачы навучання беларускай мове; дадзена агульная характарыстыка і паказаны асаблівасці пабудовы зместу адукацыі па ступенях навучання ў адзінстве зместу вучэбнага прадмета і факультатыўных заняткаў, вызначаны састаў і структура вучэбна-метадычнага комплексу.
Курс беларускай мовы ў дапаможных школах Рэспублікі Беларусь прадугледжвае такую моўную і маўленчую падрыхтоўку вучняў, якая дазволіць карыстацца словам ва ўсіх сферах жыццядзейнасці – пазнавальнай, навучальнай, нацыянальна-культурнай, бытавой і інш. Інакш кажучы, задача моўнай адукацыі заключаецца ў тым, каб беларуская мова трансфармавалася з прадмета выкладання ў механізм фарміравання асобы, яе менталітэту, разумення свету і ўзаемаадносін людзей у свеце. Ставіцца задача сфарміраваць у вучняў такія адносіны да беларускай мовы, такія ўменні і навыкі, якія неабходны ўсім людзям у іх штодзённым жыцці. Валоданне мовай дасць магчымасць самастойна папаўняць веды: мэтанакіравана чытаць тэксты, успрымаць змест прачытанага і пачутага, абменьвацца інфармацыяй, ствараць вусныя і пісьмовыя паведамленні.
Змест навучання другой мове структурыраваны ў адпаведнасці з лінгвадыдактычнай мадэллю моўнага ядра асобы, якое падразумявае моўныя і маўленчыя веды, уменні, навыкі, здольнасці, што забяспечваюць камунікатыўную дзейнасць чалавека. Кампанентамі моўнага ядра асобы з’яўляюцца кагнітыўны, аперацыйны і прагматычны сегменты. У склад кагнітыўнага сегмента ўваходзіць уласна моўны матэрыял (веды па фанетыцы і арфаэпіі, графіцы і арфаграфіі, словаўтварэнні і арфаграфіі, марфалогіі і арфаграфіі, сінтаксісе і пунктуацыі, тэксце), які забяспечвае фарміраванне моўных ведаў. Аперацыйны сегмент падразумявае фарміраванне моўных уменняў, навыкаў граматнага пісьма, прагматычны – маўленчых навыкаў.
Моўнае ядро асобы вучня з’яўляецца базавай адзінкай зместу моўнай адукацыі – гэта значыць, дае адказ на пытанне “Чаму вучыць?”. Класічная структура зместу моўнай адукацыі трохкампанентная: яна ўключае ў сябе уласна лінгвістычную частку (моўную тэорыю), веды і ўменні (навыкі). Як бачна, лінгвістычны кампанент застаецца абавязковым для моўнай адукацыі (змяняецца толькі яе аб’ём ў залежнасці ад узросту вучняў, умоў і мэтаў навучання).
Агульнымі задачамі навучання другой мове з’яўляюцца:
Неабходна адзначыць, што для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю засваенне роднай мовы выклікае пэўныя цяжкасці. Ці патрэбна ім другая мова ў такім выпадку? Безумоўна. Па-першае, даказана, што авалодванне другой мовай не аказвае негатыўнага ўплыву на развіццё асобы дзіцяці, а наадварот: засваенне двух і больш моў вядзе да ўтварэння шырокіх асацыяцый і абагульненняў. Па-другое, вывучэнне другой блізкароднаснай мовы ажыццяўляецца з апорай на першую і садзейнічае усвядомленаму засваенню абедзвюх. Па-трэцяе, вядома, што жыць у грамадстве і быць свабодным ад грамадства немагчыма. Значыць, веданне моў, якія функцыяніруюць у грамадстве, неабходна ў той ступені, якая патрэбна самому чалавеку і запатрабавана самім грамадствам.
Само паняцце развіцця маўлення выступае на сённяшні дзень як у навукова-метадычным, так і ў філасофска-псіхалагічным значэннях. Працэс авалодання маўленнем ідзе праз усё жыццё: ён непасрэдна звязаны з духоўным станаўленнем асобы, з узбагачэннем яе ўнутранага свету. Інтэнсіўнае развіццё маўлення школьнікаў адбываецца пры вывучэнні літаратуры, калі захоўваюцца і спалучаюцца тры падыходы: псіхалінгвістычны, лінгвадыдактычны і методыка-літаратурны, які непасрэдна ўлічвае магчымасці мастацкай літаратуры.
Найбольшы плён у працы па развіцці маўлення вучняў дасягаецца ва ўмовах камунікатыўнай дзейнасці. Таму ў педагагічную практыку настаўнікаў трывала ўваходзіць псіхалінгвістычны тэрмін “маўленчая дзейнасць”. Працуючы над развіццём маўлення школьнікаў на ўроках літаратуры, настаўніку неабходна абапірацца на веданне асаблівасцей камунікатыўнай дзейнасці, бо засваенне мовы (пашырэнне слоўнікавага запасу, удасканаленне тэхнікі маўлення) найбольш плённа адбываецца ў працэсе зносін.
На сённяшні дзень дамінуючым стаў дзейсны падыход да развіцця маўлення вучняў. Ён прадугледжвае, па-першае, узаемадзеянне маральна-эстэтычнага выхавання і маўленчага развіцця, сувязь апошняга з усімі кампанентамі ведаў па літаратуры; па-другое, выкарыстанне разнастайных метадычных формаў і прыёмаў, па-трэцяе, захаванне сістэматычнасці, пераемнасці і практычнай накіраванасці дадзенай працы ў розных узроставых групах. З другога боку, у рэчышчы дзейснага падыходу для развіцця маўлення вылучаюцца наступныя накірункі: лексіка-фразеалагічная праца з тэкстам мастацкага твора і літаратурна-крытычнымі матэрыяламі; навучанне школьнікаў разнастайным відам і жанрам маналагічнай сітуацыі, калі вучням неабходна сціскаць і пашыраць, параўноўваць і проціпастаўляць, абагульняць і падсумоўваць матэрыял.У такога роду навучальнай працы развіваюцца творчыя здольнасці, школьнікі разумеюць практычную накіраванасць сваёй дзейнасці, а таксама ацэньваюць уласныя магчымасці, што павышае зацікаўленасць у выніках. Такім чынам фарміруюцца свядомыя адносіны да інтэлектуальнай працы.
Вусная мова развіваецца праз:
- слуханне — гэта ўзорнае слова настаўніка, лекцыя, абмеркаванне вусных паведамленняў аднакласнікаў;
- чытанне — гэта чытанне тэкстаў літаратурных твораў, крытычных і іншых матэрыялаў, выразнае чытанне;
- назіранне — праца над мовай твора, лінгвістычны аналіз;
- выступленне — расказванне, пераказы,
адказы на пытанні, разгорнутыя маналагічныя
выказванні, выступленні з рэфератамі
і дакладамі.
Практыка навучання паказвае, што слых дзяцей часта недастаткова тонка ўлаўлівае спецыфічныя артыкуляцыйныя рысы беларускай мовы. Таму на ўроку важна падкрэсліваць гэтыя асаблівасці, каб прыцягнуць да іх увагу і дабіцца глыбокага практычнага засваення. Найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца такія прыёмы, як
Для фарміравання фанетыка-арфаэпічных навыкаў выкарыстоўваюцца наступныя прыёмы: гутарка аб асаблівасцях вымаўлення ў комплексе з дэманстрацыяй маўленчага матэрыялу, чытанне арфаэпічна насычанага тэксту, кантроль і выпраўленне памылак, маўленчая гімнастыка. Для ўдасканалення акцэнталагічных навыкаў карыснымі будуць прыёмы вызначэння націскнога складу на слых, параўнанне націску ў рускай і беларускай мовах, пераклад слоў з адной мовы на другую, выпраўленне акцэнталагічных недахопаў.
Мэтай навучання звязнаму вуснаму маўленню дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю з’яўляецца развіццё камунікатыўных здольнасцей, авалодванне мовай як сродкам зносін і выяўлення свайго ўнутранага Я. Шматгадовыя даследаванні вуснага маўлення школьнікаў паказваюць, што ўзровень развіцця камунікатыўных навыкаў на другой мове (у дадзеным выпадку – беларускай) вельмі нізкі. Гэта тлумачыцца адсутнасцю развіваючага патэнцыялу натуральнага маўленчага асяроддзя, сацыяльнай неабходнасцю у выкарыстанні мовы, накіраванасцю зместу і методыкі навучання на засваенне граматыкі, фарміраванне навыкаў граматнага пісьма, а не на развіццё камунікатыўных здольнасцей.
Раскрываючы методыку навучання звязнаму вуснаму маўленню, неабходна спыніцца на тыпах адпаведных практыкаванняў і відах выказванняў. Практыкаванні падзяляюцца на тры асноўныя групы:
Выкарыстоўваюцца наступныя тыпы выказванняў па тэмах і сітуацыях:
Сучаснай з’яўляецца і методыка навучання чытанню, якая прапануе наступную схему:
- чытанне тэксту самім настаўнікам,
- пастаноўку пытанняў па змесце прачытанага (“выпытванне”),
- тлумачэнне незразумелых слоў і выразаў,
- “устаноўка ўнутранай сувязі паміж мыслямі”,
- складанне плана,
- другое чытанне,
- пераказ прачытанага,
- гутарка пасля чытання.
Аўтары падрабязна характарызуюць спосабы чытання ў залежнасці ад таго матэрыялу, які бярэцца “да чытання”: чытанне дзелавых артыкулаў, чытанне мастацкіх твораў; прапануюць прыёмы правядзення “заняццяў”, якія адбываюцца разам з классным чытаннем: “вывучванне на памяць”, “выразлівае чытанне”, ілюстраванне прачытанага.
Для реалізацыі шляхоў развіцця творчых здольнасцей вучняў педагог павінен такім чынам арганізаваць працэс чытання і вывучэння літаратурнага твора, каб падлеткі пастаянна знаходзіліся ў сітуацыі вырашэння творчых задач. Гэта ўмова на ўроках літаратуры рэалізоўваецца найбольш ярка.
Метод творчага чытання садзейнічае развіццю назіральнасці, уменню бачыць і чуць з’явы жыцця, уменню знайсці правільныя словы і выразы для перадачы сваіх уражанняў. Сярод відаў дзейнасці пры рэалізацыі прыёмаў творчага чытання вылучаюцца выразнае чытанне, слуханне мастацкага чытання, пераказы, інсцэніроўкі, састаўленне сцэнарыеў, сачыненні рознага жанру.
Пры развіцці творчага ўмення развіваюцца і творчыя здольнасці. Гэта такія здольнасці як гатоўнасць памяці, мыслення да здольнасці пераносу вопыту. Таксама фарміруецца самастойнасць пры ацэнцы таго, што дзеці чытаюць, чуюць і пішуць. А значыць і такая важная літаратурна-мастацкая творчая здольнасць, як крытычныя адносіны да вынікаў творчасці і яе працэсу. У вучняў развіваецца імкненне знайсці новы падыход, новы тып рашэння, а гэта ўжо арыентацыя на творчасць, творчая актыўнасць вучня.
Информация о работе Лекции по "Методике преподавания белорусского языка"