Лекции по "Методике преподавания белорусского языка"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2014 в 13:54, курс лекций

Описание работы

Аналіз моўнага асяроддзя вучняў у сям’і паказвае, што яно таксама не вельмі спрыяе развіццю маўленчых навыкаў вучняў на роднай мове. Вялікая колькасць сямей пражывае ва ўмовах горада, або блізкіх да іх. І зносіны ў гэтых сем’ях ажыццяўляюцца на рускай мове. Беларускае гутарковае маўленне прысутнічае ў большасці выпадкаў у межах таго дамашняга задання, што вучні атрымліваюць у школе. Вясковыя дзеці лепш разумеюць беларускую лексіку і моўныя выразы, іх актыўны слоўнік некалькі шырэй, чым у гарадскіх. Але гэта не значыць, што яны ведаюць родную мову і свабодна ёю валодаюць. У большасці вясковых сем’ях размаўляюць на так званай "трасянцы” – сумесі беларускага і рускага слоўнікаў з дабаўленнем местачковых дыялектаў. А такое моўнае асяроддзе, зразумела, таксама нельга назваць беларускамоўным.
Навучанне дзяцей беларускай мове, як роднай мове, як мове зносін, павінна стаць арганічнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу ў дапаможных школах з беларускай і, асабліва, з рускай мовай навучання. Асноўны акцэнт трэба зрабіць на авалоданне вучнямі зносінамі на беларускай мове. Ва ўмовах толькі ўрочнага навучання мове, гэта мэта будзе недасяжнай. Таму ёсць патрэба ў арганізацыі пазакласнай работы па навучанню дзяцей роднай мове.

Файлы: 1 файл

Беларуская мова.doc

— 3.03 Мб (Скачать файл)

 

  1. ПІсьмо як від мауленчай дзейнасц1. Шлях1 i метады яго фарм1равання

 

Навучанне пісьмовай форме маўлення  - складаны працэс авалодвання графічнай, лексіка-граматычнай, арфаграфічнай і пунктуацыйнай сістэмамі мовы.

Для навучання звязнаму пісьмоваму маўленню характэрна тая ж тыпалогія практыкаванняў, што і для вуснага маўлення. Адрозненне ў тым, што практыкаванням пісьмовага характару папярэднічае іх вуснае  выкананне ці аналагічныя вусныя практыкаванні.

На пачатку перавага аддаецца маўленчым практыкаванням з апорай на ўзор і вуснае маўленне: прачытаць тэкст і пісьмова адказаць на пытанні; па апорных словах скласці сказы і запісаць; запісаць сказы, уставіўшы ў іх неабходныя словы; запісаць тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары; пераказаць тэкст па малюнках і г. д.  Затым уводзяцца трансфармацыйна-канструктыўныя практыкаванні: размясціць і запісаць сказы у такім парадку, каб атрымаўся тэкст; падзяліць тэкст на часткі, вызначыць, пра што расказваецца ў кожнай з іх; скласці план тэксту ў выглядзе пытанняў; прадумаць і запісаць канцоўку тэксту; прадумаць і запісаць, з чаго можа пачынацца тэкст; дапісаць прапушчаную частку тэксту; пісьмова пераказаць тэкст; перакласці тэкст. І, нарэшце, практыванні прадуктыўнага тыпу: скласці пісьмовае апісанне прадмета; напісаць пісьмо; па апорных словах і малюнках скласці тэкст; расказаць пісьмова пра сябе, сваіх сяброў.

 

  1. Тэкст. Асноуныя характарыстык1. Тыпы тэкстау. Методыка навучання складанню тэкста пэунага тыпу (anicaннe, апавяданне, разважанне).

 

«Тэкст (лац. textus ‘тканіна, спалучэнне, спляценне’) – гэта маўленчае камунікацыйнае ўтварэнне, функцыянальна скіраванае на рэалізацыю пазамоўных задач».

Звязнасць тэксту выяўляецца праз знешнія структурныя паказальнікі (сказы, празаічныя строфы), выкарыстанне пабочных канструкцый, займеннікаў, лексічных паўтораў і інш

Цэласнасць тэксту дасягаецца тэматычным і мадальным адзінствам. Тэматычнае адзінства выяўляецца ў паўторнай намінацыі ключавых слоў, якія могуць ствараць вакол сябе сэнсавы кантэкст, куды ўваходзяць іншыя словы, звязаныя з ключавымі пэўнымі сітуацыйнымі сувязямі.

Мадальнасць тэксту ствараецца шляхам выбару аўтарам пэўных маўленчых сродкаў, неабходных для рэалізацыі сваёй канцэпцыі, асабістага пункту гледжання.

Да функцыянальна-сэнсавых тыпаў маналагічнага маўлення адносяцца апісанне, апавяданне і разважанне.

Апісанне – гэта дэталёвая характарыстыка прадмета маўлення з боку яго формы, складу, структуры, якасці, уласцівасцей, прызначэння і г.д. у залежнасці ад задач выказвання, ад задумы таго, хто гаворыць ці піша. Апісанню ўласціва статычнасць, перадача пастаянных ці часовых уласцівасцей.

Апавяданне – гэта перадача падзей, якія адбываліся з носьбітам маўлення або вядомыя яму ад іншых ці прыдуманыя, створаныя яго фантазіяй. Апавяданню ўласцівы дынамізм, паслядоўнасць дзеяння, руху. Апавяданне часта будуецца па моўнай схеме: пачатак – працяг – заканчэнне дзеяння.

Разважанне характарызуецца спецыфічнай моўнай структурай: тэзіс – аргументацыя – выснова (дэдуктыўнае разважанне), факты – іх аналіз і сінтэз – вывад (індуктыўнае разважанне).

Вучыць дзяцей складаць апiсаннi трэба пачынаць з развiцця у iх назiральнасцi за адзiночным прадметам. Апiсанне чалавека патрабуе пэунага запасу назiранняу над людзьмi,з явамi жыцця. Таму у працэсе падрыхтоукi да такiх сачыненняу настаунiк вучыць дзяцей пiльна глядзець,чутка слухаць,глыбока разбiрацца у чалавечых характарах i грамадскiх адносiнах.

Адным са сродкау развiцця у вучняу умення лагiчна думаць i даказваць правiльнасць вылучаных палажэнняу з яуляецца сачыненне-разважанне .Элементы разважання есць у любым сачыненнi.    У залежнасцi ад формы пабудовы i характару тэмы можна выдзелiць: разважаннi на тэмы,якiя патрабуюць раскрыцця паняцця; разважаннi у форме адказау на пытанне; разважаннi на дыскусiйную тэму; разважаннi на маральна-этычныя i грамадска-палiтычныя тэмы. 

  1. Пераказ. Методыка навучання шсьмоваму пераказу.

 

У сiстэме развiцця звязнай мовы вучняў вялiкая роля належыць пераказам, якiя фармiруюць i ўдасканальваюць звязную мову школьнiкаў.

У працэсе падрыхтоўкi i правядзення пераказаў у дзяцей выпрацоўваецца ўменне рабiць лагiчны аналiз тэксту, выдзяляць у iм галоўнае i другаснае, складаць план выказвання, дакладна перадаваць змест пачутага, убачанага або прачытанага, звязна выказваць думкi. Апрача таго, пераказы пашыраюць слоўнiкавы запас вучняў, умацоўваюць арфаграфiчную i пунктуацыйную пiсьменнасць.

     Пераказ – гэта  пiсьмовая або вусная перадача  сваiмi словамi                        чаго-небудзь прачытанага, пачутага.                      

У метадычнай лiтаратуры i ў школьнай практыцы вядомы розныя вiды пераказаў:

     1.   па адносiнах  да аб’ ему зыходнага тэксту

1. падрабязныя

2. сцiслыя

     11.   па адносiнах  да зместу зыходнага тэксту

1. поўныя

2. выбарачныя

3. з дадатковым заданнем

     111.   па спосабу  выканання

1.  вусныя

2.  пiсьмовыя

     1У.   па месцы  выканання

1. класныя

2. дамашнiя

     У.   у залежнасцi ад мэты навучання

1.  навучальныя

2.  кантрольныя

     У1.  паводле характару  тэкставага матэрыялу

1.   апавяданне

2.  апiсанне

3.   разважанне

4.   характарыстыка

5.   i г.д.

Для любога з гэтых вiдаў пераказаў могуць быць прапанаваны яшчэ

граматыка-стылiстычныя цi граматыка–арфаграфiчныя заданнi.

Пасля стараннага вывучэння тэксту для будучага пераказу настаунiк вызначае словы, выразы i сказы, з якiмi трэба пазнаемiць дзяцей за некалькi дзен да адпаведнага урока. На уроку, калi праводзiцца пераказ, разглядаюцца словы i словазлучэннi, значэнне якiх залежыць ад кантэксту (фразеалагiзмы,словы,ужытыя у пераносным значэннi) iх настаунiк тлумачыць ва уступнай гутарцы да пераказу i запiсвае на дошцы.

Карысна напярэдаднi пераказу арганiзаваць чытанне тэкстау,праслухванне музычных творау, прагляд кiнафiльмау i тэлеперадач на тэму, блiзкую да тэксту пераказу. Папярэдняя лексiка-стылiстычная падрыхтоука вучняу да пераказау дае магчымасць зэканомiць час на самiм уроку,больш удзялiць увагi высвятленню асноунай думкi тэксту I засваенню моуных сродкау.

 

 

  1. Методыка работы над вершаваным творам.

 

У вучняу дапаможнай школы успрыманне лірычных твораў неразвітае, невыразнае, спрошчанае. Творы ацэньваюцца пераважна на падставе знешняй прывабнасці самых апісваемых з’яў. Вучні могуць правільна вызначыць агульны настрой верша, але не могуць пранікнуць у ідэйную, філасофскую сутнасць верша. Гарманічнасць формы, багацце і разнастайнасць сродкаў мастацкага выяўлення часта застаюцца па-за ўвагай. А таму настаўнік павінен абапірацца на жывую эмацыянальную ўражлівасць гэтага ўзросту, а таму асаблівае месца адводзіць выразнаму чытанню як арганічнай частцы аналізу тэксту. Дарэчы, выразнае чытанне неабходна выкарыстоўваць ва ўсіх узроставых групах, але з розным аб’ёмам часу. Другое месца па эфектыўнасці ў 5 – 6 класах займае каментар у час чытання. Акрамя таго, важна акцэнтаваць асобасныя матывы пры чытанні, ісці ад непасрэдных уражанняў. Напрыклад, перад знаёмствам з пейзажным творам варта абудзіць уласныя ўспаміны дзяцей, звязаныя з успрыняццем аналагічных карцін прыроды, прапанаваць вусна апісаць карціну, якая запомнілася. Калі гаварыць пра метад у цэлым, то перавага надаецца рэпрадуктыўнаму і эўрыстычнаму.

Выпрацавана схема парадку працы над лірычным творам.

- Падрыхтоўчая работа (экскурсія), папярэдняя гутарка.

- Чытанне, слоўнікавая праца.

- Каментарый (перад чытаннем, у час чытання, пасля чытання).

- Гутарка-аналіз, творчыя заданні.

- Абагульненне.

Створаны план-алгарытм аналізу лірычнага верша, які вылучае наступныя аспекты:

1. Тэма, галоўная думка (ідэя).

2. Танальнасць і настрой твора.

3. Карціны і вобразы, створаныя паэтам.

4. Мастацкія сродкі і іх роля ў вырашэнні ідэі.

5. Асабістыя думкі і пачуцці, якія ўзніклі ад чытання твора.

6. Уласная інтэрпрэтацыя літаратурна-крытычных меркаванняў.

 

 

  1. Пазакласнае чытанне як від чытацкай дзейнасці. Урок пазакласнага чытання.

 

 

 

  1. Пазакласная праца па беларускай мове.

 

Пазакласная праца па беларускай мове з’яўляецца састаўной вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе. Яна служыць агульным мэтам навучання і выхавання вучняў. У наш час, калі грамадства ўсвядоміла неабходнасць асэнсаваць свае вытокі, вярнуцца да нацыянальных традыцый, урокі па мове і літаратуры не могуць поўнасцю задаволіць патрэбу ў спасціжэнні роднага слова, культуры.

 Пазакласная праца па мове  ставіць за мэту:

*падтрымліваць цікавасць да  беларускай мовы і літаратуры  як да вучэбных прадметаў і  як да духоўнага здабытку народа;

*фарміраваць нацыянальную свядомую асобу, яе менталітэт;

*развіваць моўную культуру, пашыраць  агульны і лінгвістычны кругагляд  вучняў;

*развіваць творчыя здольнасці  школьнікаў.

Iснуе шэраг распрацовак для арганізацыі пазакласнай працы па беларускай мове:

- гасцёўні,

- вечарыны,

- конкурсы,

- віктарыны,

- гульні,

- літаратурныя гурткi,

- курсы па выбары.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Лекции по "Методике преподавания белорусского языка"