Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2012 в 19:50, реферат
Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва - пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі.
Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Заключэнне 116
Асноўны комплекс дакументаў па гісторыі уніяцкай царквы - умоўна званы "Архіў уніяцкіх мітрапалітаў" - фармаваўся ў працэсе яе дзейнасці на працягу ХVI-ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. Цяпер ён у значнай сваёй частцы захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу ў выглядзе фонда 823, дзе сабрана 5850 адзінак захавання за 1470-1839 гады. Частка дакументаў гэтага архіва знаходзіцца на Украіне, у Літве і Польшчы.
Частка гэтага унікальнага збору была надрукавана ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. ў трох тамах "Актов, относящихся к истории Западной России", у першых двух тамах "Актов, относящихся к истории Южной и Западной России", "Вестнике Юго-Западной и Западной России". Выйшла 2-томнае "Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов" [263] з іх анатацыямі, урыўкамі, а часам і поўным тэкстам.
Другая палова ХІХ - пачатак ХХ ст. былі асабліва багатымі на выданне крыніц па гісторыі уніі Аднак выбарачны падбор дакументаў, ігнараванне тых, што не ўпісваліся ў тагачасныя ідэалагічныя ўстаноўкі, падмена навуковай археаграфіі палітычнай, прадузятасць анатацый і заўваг да іх давалі чытачу шматлікіх дакументальных зборнікаў падставы рабіць высновы зусім не навуковага характару, навязвалі афіцыёзныя гістарыяграфічныя ўстаноўкі, паводле якіх беларусы ўяўлялі неад'емную частку расійскай народнасці, якая была дэфармавана накінутай ім звонку уніяй. Даверлівыя адносіны да тэндэнцыйна падабраных фактаў, што зыходзілі, як правіла, з лагера ворагаў уніі, стваралі ў даследчыкаў перабольшанае ўяўленне пра гвалт і пакуты і этнакультурнае шкодніцтва пры яе распаўсюджанні. На гэтым фоне няцяжка было стварыць ілюзію пра 1839 год як пра выпраўленне гістарычнай памылкі і аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Старонкі такіх зборнікаў былі прасякнуты апалагетыкай праваслаўя і самаўладдзя як выратавальнікаў беларусаў ад паглынання заходняй цывілізацыяй. Найбольш адыёзнымі ў гэтым плане былі "Сборник документов, уясняющих отношение латино-польской пропаганды к русской вере и народности" [264], "Документы, объясняющие историю Западно-русского края и его отношения к России и к Польше" [265], "Памятники православия и русской народности в Западной России в ХVІІ - ХVІІІ вв." [266].
Значнай базай крыніц для даследчыка уніі з'яўляюцца, пры ўсёй іх вялікадзяржаўна-ахавальнай накіраванасці, публікацыі Віленскай, Санкт-Пецярбургскай і Кіеўскай археаграфічных камісій ("Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси", "Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею", "Акты, относящиеся к истории Западной России", "Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России"), шмат- і аднатамовыя дакументальныя зборнікі: "Историко-юридические материалы", "Белорусский архив древних грамот" [267], "Собрание древних актов и грамот городов Минской губернии" [268], "Памятники полемической литературы в Западной Руси" [269] і інш., серыйныя выданні ("Чтения в императорском обществе истории и древностей российских при Московском университете", "Труды Киевской духовной академии"). Шматлікія крыніцы былі тады надрукаваны ў часопісах ("Вестник Юго-Западной и Западной России", "Вестник Западной России", "Литовские епархиальные ведомости" і інш.), змешчаны ў якасці дадаткаў да манаграфій і мемуараў. Гэтыя публікацыі склалі дакументальную базу вялікадзяржаўна-манархічнай версіі гісторыі Беларусі, якая на доўгі час запанавала ў навуцы.
Апошняму перыяду існавання уніяцкай царквы пашанцавала ў нядрэнным мемуарным адлюстраванні. Дзяржаўныя чыноўнікі, якія па роду сваёй службы займаліся аправаслаўліваннем уніятаў, - Г.Дабрынін [270] і І.Жыркевіч (віцебскі губернатар) [271] - пакінулі ўражваючыя старонкі пра гэтыя акцыі і рэакцыю на іх сялянства. Пазіцыю духавенства з найніжэйшых прыступак іерархічнай лесвіцы, прыціснутага польска-каталіцкім прыгнётам і ўбачыўшага выхад у далучэнні да праваслаўя, адлюстроўваюць запіскі Я.Чабодзькі [272]. Пра зламаныя лёсы праціўнікаў "ўз'яднання" сведчаць унікальныя, пранікнутыя крыўдай і рэлігійным патрыятызмам мемуары рэпрэсіраваных: пароха Р.Міцэвіча з Камянца [273], запісы відавочнікаў карных аперацый супраць уніятаў у 1838-1858 г. [274] і інш.
З запісак бясконца ўпэўненых у праваце сваёй справы "ліквідатараў" уніяцкай царквы ва ўсёй непрыгляднасці паўстае дэнацыяналізатарская дзейнасць і вандалізм галоўнага акцёра ў акцыі "ўз'яднання" літоўскага епіскапа Іосіфа Сямашкі [275] і рэнегацтва яго паплечнікаў А.Зубко [276], Н.Сушкова [277] , несумленныя метады ціску на апазіцыйных святароў беларускага епіскапа Васілія Лужынскага [278]. Прыведзеныя імі факты і канфідэнцыйныя матэрыялы часам гавораць зусім не тое, што хацелі сказаць іх аўтары. А параўнанне зместу гэтай групы мемуараў з прызнаннямі вышэйзгададзеных ахвяр іх аўтараў дае магчымасць убачыць абодва бакі - трыумф і трагедыю - падзей 1833-1839 гадоў.
ХХ ст. не можа пацягацца з дарэвалюцыйным
часам інтэнсіўнасцю
Шэраг крыніц першаступеннай важнасці былі надрукаваны ў ХІХ-ХХ ст. у Польшчы у дакументальных зборніках "Relacje nuncuyszów apostolskich i innych osób o Polsce" [284], "Archiwum domu Sapiehów" [285], "Z meczęńskich dziejów Unii" [286] і асобнымі выданнямі ("Plan zniesienia kościoła grecko-unickiego w Rosyi" [287], "Jak z Unitami obchodza się w Rosyi?: Korespondencya dyplomatyczna" [288], "Unici: Wspomnienia z dziejów męczeństwa" [289], "Ekthesis" [290], "Antirresis" Hipacija Pocieja [291], "Księga wizyty dziekanskiej dekanatu podlaskiego" [292], "Katalog druków supraskich" [293] і інш.). Асобныя крыніцы па гісторыі уніяцкай царквы друкаваліся ў Францыі ("Unici na Litwie i Białorusi: Memoryał ... Piuszowi IX" [294], "Akta męczeńskie unji" [295] і інш.), ЗША ("Collected works of M.Smotrycki" [296], Lev Krevza's A Defence of Church Unity and Zaxarija Kopystenskyj's Palinodia [297] і інш.), Англіі ("Religious persecution in Poland" [298], "The Pontifical Liturgy of Saint John Chrysostom" [299] і інш.).
Надзвычайную каштоўнасць для даследавання праблемы маюць дакументы, надрукаваныя ў рамках буйнамаштабнай выдавецкай праграмы, разгорнутай з сярэдзіны стагоддзя базыльянскімі гісторыкамі на чале з А.Вялікім, у Ватыкане і ў значнай ступені пачарпнутыя з яго архіваў: дакументы Берасцейскай уніі [300], акты Кангрэгацыі прапаганды веры [301], справаздачы апостальскіх нунцыяў [302], перапіска кіеўскіх уніяцкіх мітрапалітаў [303], скаргі уніяцкага духавенства Беларусі і Украіны ў Рым [304], перапіска базыльян [305] і інш., закліканыя пераканаць чытача, што ідэя уніі нарадзілася ў асяроддзі праваслаўнай іерархіі, апраўдаць экспансію Ватыкана на праваслаўным беларуска-ўкраінскім усходзе яго клопатам пра гэтыя народы. Гэта выдавецкая праграма аказвае навуцы вялікую паслугу. Яна ўключае публікацыю крыніц і з недаступных беларускім гісторыкам ватыканскіх архіваў, якія адлюстроўваюць абмеркаванне пытанняў бягучага царкоўна-рэлігійнага жыцця Беларусі ў апостальскай сталіцы і яе стратэгічных мэтаў і маюць неацэннае значэнне для вывучэння нашай царкоўнай і нацыянальна-культурнай мінуўшчыны (інструкцыі нунцыям, у якіх акрэслівалася праграма дзеяння і мэты папства; іх справаздачы - рэляцыі, запыты, лісты і інш.). З сярэдзіны ХХ ст. публікацыя крыніц ажыццяўляецца ў межах шматтомнага серыйнага выданне "Analecta Ordinis Sancti Basilii Magni". З публікацый апошніх гадоў вялікую каштоўнасць уяўляюць 8 рэдакцый артыкулаў-умоў Берасцейскай уніі [306], на аснове якіх стваралася і дзейнічала новая царкоўная арганізацыя.
Аб'ём яшчэ не ўцягнутай ў навуковае абарачэнне інфармацыі па гісторыі уніяцкай царквы яшчэ вельмі вялікі. У другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. М.Каяловіч, П.Баброўскі, П.Гаручка, С.Рункевіч, Г.Кіпрыяновіч і Г.Шавельскі карпатліва ўзворвалі паступіўшую ў Вільню і Пецярбург уніяцкую дакументальную цаліну. Па прапрацоўцы архіўных матэрыялаў ніхто з наступных беларускіх даследчыкаў уніі не пераўзышоў і нават не дасягнуў ўзроўню сваіх дарэвалюцыйных калег.
Не далі прарыву ў гэтым плане і 90-я гады. Слабым месцам новага канцэптуальнага асэнсавання берасцейскага працэсу з'яўляецца інэртнасць многіх даследчыкаў у пошуку і ўвядзенні ў навуковае абарачэнне новых крыніц, у чым яны, на жаль, не могуць пацягацца са сваімі папярэднікамі. Адны абмежаваліся выкарыстаннем дарэвалюцыйных публікацый дакументаў, для іншых ролю крыніц і наогул выконваюць працы знаўцаў уніі часоў Расійскай імперыі. Гэта часта абарочваецца адсутасцю належнай глыбіні пранікнення ў складаную уніяцкую праблематыку, апісальнасцю і дэкларатыўнасцю шэрагу публікацый, аперыраваннем адзінкавымі класічнымі, але ўжо "зацяганымі" фактамі і састарэлай аргументацыяй. Часткова гэта тлумачыцца цяжкадаступнасцю асноўных дакументальных комплексаў па праблеме - ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску і Гродне захавалася толькі невялікая частка крыніц.
У абстаноўцы грамадска-палітычнай і
навукова-тэарэтычнай
Пачатак грунтоўнай археаграфічнай работы ў гэтым кірунку можна звязаць з выхадам зборніка "Унія в документах"[309]. У яго ўвайшла падборка даўно стаўшых бібліяграфічнай рэдкасцю дакументаў за 1385-1839 г., узятых галоўным чынам з публікацый ХІХ-ХХ ст. Закліканая комплексна адлюстраваць перадумовы, прычыны, прыняцце і эвалюцыю царкоўнай уніі, гэта падборка, на жаль, сваёй функцыі не выканала ў поўнай меры і не дае ўсебаковага аб'ектыўнага ўяўлення пра гэту гістарычную з'яву, якая была больш складанай, чым яе паказваюць дакументы зборніка.
З'явілася першая тэматычная публікацыя дакументаў "Полацкія пакутнікі"[310], якія расказваюць пра адзін з трагічных сюжэтаў гісторыі уніяцкай царквы - расправу цара Пятра І з полацкімі базыльянамі ў 1705 г.
Зусім нядаўна беларускім даследчыкам стаў вядомы збор арыгінальных, аутэнтычных і капійных крыніц ХVI-ХІХ ст. (як актавых, так і гісторыка-літаратурных, рукапісных кніг) па гісторыі уніяцкай царквы, каштоўнасць якога цяжка пераацаніць. Ён захоўваецца ў Санкт-Пецярбургу ў архіве Інстытута расійскай гісторыі ў фондзе 52 "Дабрахотаў Пракоп Нілавіч (Павел, епіскап аланецкі і петразаводскі, прафесар Жыровіцкай духоўнай семінарыі)" (714 адзінак захоўвання). П.Дабрахотаў, які займаў пасады рэктара некалькіх семінарый і архімандрыта шэрагу манастыроў Беларусі і Літвы, збіраў рукапісы па гісторыі уніяцкай царквы ў перыяд яе ліквідацыі, калі архівы скасаваных епархій, закрытых манастыроў, цэркваў, прыходаў распыляліся, знішчаліся, раскрадаліся, вывозіліся або проста занядбаліся. Дакументы траплялі або ў Пецярбург, або мясцовай уладзе, бібліятэкам, прыватным асобам, букіністам. У букіністычных магазінах іх тады часам прадавалі проста на вагу. У гэтых умовах адукаванаму прафесару збіраць калекцыю па гісторыі Берасцейскай уніі было не цяжка. Ён метадычна і мэтанакіравана збіраў "уніятыку" з матэрыялаў, якія бясследна знікалі, знішчаліся, разыходзіліся па сотнях рук. Збор такога роду дакументаў не ўхваляўся тагачаснай праваслаўнай духоўнай уладай. З часам яго захапленне стане адным з повадаў для абвінавачання прафесара ў неправаслаўных поглядах. Калекцыя Дабрахотава - добра падабраны корпус дакументаў ХVI-ХІХ ст. З пераводам у 1845 г. Літоўскай семінарыі з Жыровіцаў у Вільню туды былі вывезены і сабраныя рарытэты. Пазней разам з уладальнікам збор перавандраваў у Полацк, Магілёў. Пасля смерці Дабрахотава ўладальнікам яго вялізарнай калекцыі стаў святар з Петразаводска, ад якога яна трапіла ў бібліятэку Акадэміі навук, а потым у архіў, дзе захоўваецца і цяпер. З складам і зместам гэтай унікальнай дакументальнай калекцыі даследчыкаў пазнаёмілі ўкраінскі знаўца ўсходнеславянскай царкоўнай гісторыі В.І.Ульяноўскі ў сваёй кнізе "Колекція та архів епископа Павла Доброхотова" [311] і С.Паўловіч у артыкуле "Царкоўная старажытнасць"[312].
Усведамляючы вялікае
Вывучэнне масіву вартых даверу архіўных, далёка не вычарпаных папярэднімі пакаленнямі даследчыкаў, і апублікаваных крыніц, пры адмове ад іх падзелу на зручныя і нязручныя, дасць штуршок для новых навуковых распрацовак гэтай адвечнай тэмы беларускай гістарыяграфіі.
Заключэнне
Такім чынам, сучаснаму даследчыку Берасцейскай царкоўнай уніі не прыйдзецца ісці па гістарыяграфічнай цаліне. На гэтай навуковай ніве асабліва плённа папрацавалі ў многім прадстаўленыя ўраджэнцамі Беларусі гісторыкі Расійскай імперыі другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст., якія падводзілі "навуковы грунт" пад скасаванне уніі. Вялікую цікавасць да уніяцкай праблематыкі праявілі беларускія вучоныя 20-30-х г. ХХ ст., хоць спецыяльных даследаванняў па ёй і не вялі, і канца ХХ ст. Шмат зрабілі таксама украінскія і польскія даследчыкі на мяжы ХІХ-ХХ і ХХ-ХХІ ст. і ватыканскія гісторыкі другой паловы ХХ ст.; іх навуковая спадчына - прадмет асобнага разгляду, які не ўваходзіў ў нашу задачу. "Прайсціся" па гісторыі уніі, яе спецыяльна не вывучаючы, лічыў для сябе дазволеным практычна кожны даследчык беларускай мінуўшчыны ХVІ-ХІХ ст. Прарывы ж ва уніязнаўстве рабілі адзінкі: М.Каяловіч у Расійскай імперыі, Э.Лікоўскі ў Польшчы, С.Голубеў, А.Лявіцкі і М.Грушэўскі на Украіне, В.Ластоўскі, А.Савіч і С.Падокшын на Беларусі.
Гістарыяграфія уніі прайшла доўгі,
склададзены і поўны