Традыцыйныя транспартныя сродкі Беларусаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Ноября 2013 в 15:54, курсовая работа

Описание работы

Актуальнасць вывучэння даннай тэмы заключаецца ў тым, што важна вывучыць і захаваць веды якія тычацца традыцыйных транспартных сродкаў.
Вывучэнне літаратуры якая існуе на дадзены момант дае нам магчымасць зрабіць вывад, што должнаую увагу трэба выдзяліць вывучэнню пытання якое тычыцца выкарыстання транспартных сродкаў сялянамі.
Па дадзеннай тэме вывучана шмат этнаграфічнай і гістарычнай літаратуры, у асноўным асветлены канструкцыйная асаблівасці і спосабы будавання транспартных сродкаў. Пагэтаму навізна работы заключаецца ў тым каб вывучыць рэгіянальныя асаблівасці і выкарыстанне транспартных сродкаў сярод сялян.

Содержание работы

Уводзіны
Агляд крыніц і літаратуры
Агульная характарыстыка транспартнай сістэмы Беларусі
Водныя транспартныя сродкі
Гужавыя транспартныя сродкі
Заключэнне

Файлы: 1 файл

курсач.doc

— 208.50 Кб (Скачать файл)

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

Установа адукацыі

“Гомельскі  дзяржаўны універсітэт імя Францыска  Скарыны”

 

Гістарычны  факультэт

 

Кафедра гісторыі беларусі

 

 

 

 

 

КУРСАВАЯ РАБОТА

 

Традыцыйныя транспартныя сродкі беларусаў 
Змест

Уводзіны

  1. Агляд крыніц і літаратуры
  2. Агульная характарыстыка транспартнай сістэмы Беларусі
  3. Водныя транспартныя сродкі
  4. Гужавыя транспартныя сродкі

Заключэнне

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Уводзіны

 

Актуальнасць  вывучэння даннай тэмы заключаецца  ў тым, што важна вывучыць і захаваць веды якія тычацца традыцыйных транспартных сродкаў.

Вывучэнне літаратуры якая існуе на дадзены момант дае нам магчымасць зрабіць вывад, што должнаую увагу трэба выдзяліць вывучэнню пытання якое тычыцца выкарыстання транспартных сродкаў сялянамі.

Па дадзеннай  тэме вывучана шмат этнаграфічнай і  гістарычнай літаратуры, у асноўным асветлены канструкцыйная асаблівасці  і спосабы будавання транспартных сродкаў. Пагэтаму навізна работы заключаецца  ў тым каб вывучыць рэгіянальныя асаблівасці і выкарыстанне транспартных сродкаў сярод сялян.

Рэгіён які  разгледжан у дадзеннай тэме – гэта сучасная тэрыторыя Беларусі: Гомельская, Брэсцкая, Гродненская, Віцебская, Магілёўская і Мінская вобласці.

Перыяд які  разгледзен, пачынаецца ў другой чвэрці ХІХ стагоддзя і заканчваецца пасля грамадзянскай вайны ХХ стагоддзя.

Мэта работы – ахарактарызаваць традыцыйныя  транспартныя сродкі Беларусі, якімі  карысталіся як сяляне так і другія саслоўі.

Прадметам даследвання  з’яўляюцца транспартныя сродкі.

Аб’ект – матэрыяльная культура.

Транспарт - скупнасць  сродкаў, прызначанных для перамяшчэння людзей і грузаў.

Для раскрыцця  тэмы гэтай работы былі вызначаны  наступныя мэты.

Па-першае вывучыць сістэму традыцыйных транспартных сродкаў беларусаў.

Па-другое вылучыць асноўныя віды і тыпы традыцыйных транспартных сродкаў беларусаў, паколькі тэрыторыя Беларусі пакрыта мноствам вадаёмаў, не толькі наземны транспарт мае галоўную ролю у жыцці беларусаў.

Па-трэцяе прааналізаваць рэгіянальныя асаблівасці транспартных сродкаў. Асаблівасць заключаецца ў тым што геаграфічныя асаблівасці Беларусі адыгрывалі больш чым навукова-тэхнічнае становішча.

Метады даследвання  – гістарычна-апісальны, гістарычна-тыпалагічны, гістарычна-генетычны, гістарычна-параўнальны.

Дадзеннае даследванне  пабудована на аналізе пісьмовых і ілюстратыўных крыніцах, а таксама на аналізе гістарычна-этнаграфічнай літаратуры.

Выкарыстанне  дадзенных метадаў з’яўляецца новым  і актуальным.

 

 

 

 

 

 

  1. Агульная характарыстыка транспартнай сістэмы Беларусі

 

Транспартныя  сродкі адыгрываюць у жыцці цывілізаванага грамадства важную ролю. Па першае яны робяць наша жыцце значна простым. Сучасны чалавек не можа прадставіць свае жыццё без грамадскага транспарту якім карыстаецца кожны дзень калі едзе на работу. Па другое пры дапамозе транспартных сродкаў мы бачым свежыя тавары на прылаўках нашых магазінаў, і ўвогуле якія небудзь тавары. Вось і нашы продкі на працягу некалькіх стагоддзяў выкарыстоўвалі транспартныя сродкі для паляпшэння і палягчэння свайго жыцця. Акрамя гэтага транспартныя сродкі выкарыстоуваліся не толькі ў мірных мэтах. На працягу стаходдзяў на тэрыторыі Беларусі праходзіла мноства ваенных падзей, пагэтаму трэба адзначыць значную ролю транспарту і ў ваенных мэтах.

Тэрмін транспарт  паходзіць з лацінскіх слоў trans (“праз”) portare (“несці”). Ёсць некалькі відаў транспартных сродкаў, сярод іх рачныя, ваздушныя, гужавыя і іншыя. На тэрыторыі Беларусі традыцыйнымі былі рачныя і гужавыя. Гэта звязана са спецыфікай Беларускай тэрыторыі.

З глабокай старажытнасці  рэкі былі найбольш зручным і танным шляхам зносін, не выпадкова што першыя пасяленні, а потым і гарады узнікалі па берагах рэк. Водны транспарт – самы старажытны від транспарту. Як мінімум да з’яўлення транскантынентальнай чыгункі заставаўся самым важным відам. Нават самае прымітыўнае ветразьнае судна за суткі праходзіла ў чатыры-пяць разоў большае растаянне, чым караван, груз які перавозіўся таксама быў большым, затраты на экусплуатацыю былі меньш. Водны транспарт па сенняшні дзень захоўвае важную роль. Дзякуючы сваім перавагам, водны транспарт зараз ахоплівае 60-67% усяго міравога грузаабароту.

 Выгаднае геаграфічнае становішча тэрыторыі Беларусі, густая рачная сетка (басейны Дняпра, Прыпяці, Заходняй Дзвіны) вызначылі важнае значэнне водных транспартных сродкаў. На Беларусі працякае каля 3000 рэк (даўжынёй ад 5 і болей км) агульнай працягласцю больш за 50000 км. Адна толькі прыпяць прымае 123 рэчкі і шмат ручаёў. Густая рачная сетка пранізвае ўсе рэгіёны рэспублікі. Магутны Днепр з яго буйнымі прытокамі Бярэзінай і Сожам на ўсходзе і Прыпяццю на поўдні здаўна звязаў Беларусь з суседняй Украінай і Прычарнамор’ем. Старажытныя чаўны-аднадрэўкі баразнілі воды Дняпра і Прыпяці; на іх збіралі даніну (палюддзе), адпраўляючы яе ў княскія цэнтры, на іх нашы продкі адплывалі ў сумесны паход на Візантыю і краіны Бліжняга Усходу. У час узмацнення прыгону мноства беларускіх жыхароў пакідалі родныя мясціны і знаемымі воднымі шляхамі плылі “на ніз”, дасягаючы вялікіх парогаў і Дзікага поля.

Заходняя Дзвіна на поўначы і Неман на захадзе  звязвалі Беларусь з Прыбалтыкай, Наўгародскай і Пскоўскай землямі. Насельніцтва гэтых рэгіёнаў не раз уцягвалася ў агульную арбіту гістарычных падзей, што вызначалі лёс суседніх народаў. У старажітнасці водныя магістралі, якія праходзілі па тэрыторыі Беларусі, адыгрывалі важную ролю ў міжнародным гандлі. Упартая барацьба за водныя шляхі і ўмовы свабоднага гандлю складала адметную рысу дзяржаўнай палітыкі полацкіх і літоўскіх князёў. У 2-й палове XVIII – пачатку ХІХ ст (перыяд росквіту рачнога суднаходства ў Беларусі) праз водападзелы былі пракапаны магістральныя каналы – Дняпроўска-Бугскі, Агінскі, Бярэзінскі.

Акрамя шматлікіх  рэк у Беларусі налічваецца да 10800 азёр. У некаторых раёнах яны  займаюць да 10% тэрыторыі. Незадарма  Віцебшчыну вылучаюць у асобны этнаграфічны і ландшафтна-геаграфічны рэгіён, што атрымаў назву Паазер’е. На Палессі сваімі памерамі вызначаюцца Чырвонае, Выганаўскае, Чорнае, Спораўскае азёры. Рэкі і азёры стваралі асобы асяродак для пражывання, уплывалі на паўсядзенны побыт, гаспадарку, вытворчую культуру мясцовага насельніцтва. Водныя транспартныя сродкі ў гэтых умовах з’яўляліся неабходнай рэаліяй жыцця і у шэрагу прырэчных ці прыазёрных вёсак адыгрывалі больш прыкметную ролю, чым сухапутны транспарт. Тут кожны паважаючы сябе гаспадар меў адну, а то і дзве лодкі.

Ва умовах забалочанай  мясцовасці і шырокіх веснавых разліваў Прыпяці, Піны, Ясельды палескія жыхары нярэдка маглі дабірацца да суседняй вёскі або да сваіх палеткаў ці сенажацяў толькі на лодках. Лодкі  выкарыстоўвалі для перавозкі сена, збажыныны, лясных матэрыялаў, сельскагаспадарчага інвентару, жывёлы. На лодках ехалі на рыбалку, паляванне, а майстры развозілі ў прырэчныя вёскі свае вырабы – гаршкі, кадкі, бочкі, куфэркі, рашоты, бёрды і да т.п. І. А. Сербаў так пісаў пра палешукоў: “ Мясцовы паляшук вырас у сваёй лодцы(чаўне). На лядашчай душагубцы ён смела ў буру і непегадзь шнарыць, як мыш, па балоце паміж кустоў і чароту, палюючы на дзікіх качак ці расстаўляючы рыбалоуныя снасці. На лодцы ж ён пераязджае араць з аднаго астраўка на другі” [Сербов И. А. Поездки по Полесью 1911 и 1912 года. Вильна. С.42].

У эпоху Кіеўскай Русі, у ІХ-Х стст., усходнія славяне вялі ажыўлены гандаль з Візантыяй па Дняпры. Шлях “з вараг у грэкі” праходзіў з Чорнага мора ў Балтыйскае праз Днепр, Ловаць, Волхаў, Няву, існвала яго адгалінаванні і праз Заходнюю Дзвіну. У ХІ-ХІІ стст. Пашырыўся гандаль з Заходней Еўропай па Дзвіне, Неману, Бугу. У ХVI-XVII стст. Развіцце гандля і прамысловасці і павелічэнне спросу на еўрапейскіх рынках на хлеб, пяньку, лён, лес, смалу, поташ садзейнічалі далейшаму узрастанню ролі воднага  транспарту, павелічэнне аб’ёму перавозак тавараў па беларускім рэкам. З Еўропы дастаўлялся соль, рыба, віно, жалеза, шалковыя тканіны, прадметы каштоўнасці.

Пасля далучэння  у канцы XVIII ст. беларускіх зямель да Расіі пашырыліся транзітныя перавозкі тавараў з Масквы і другіх рускіх гарадоў. Далучэнне Крыма, асваенне Прычарнамор’я значнаажывілі судаходства па Дняпру. Да Чорнага мора транспартыраваліся лесаматэрыялы і прадукты лесахіміі, абратна вязлі крымскую соль, хлеб, тытунь і інш.

Развіцце эканамічных  сувязей патрабавала паляпшэння транспартных шляхоў. У канцы XVII ст. пачалось будаўніцтва штучных водных шляхоў – каналаў. Да пачатку ХІХ  ст. на тэрыторыі Беларусі быў пабудаваны рад магістральных каналаў, паспяхова дзейнічаўшых на працягу наступнага стагоддзя.

Аб значэнні каналаў як водных артэрый можна  судзіць па аб’ёму грузаабарота. Так, у 1891 г. па Днепроўска-Бугскаму каналу было адпраўлена 2494656 пудоў грузаў у судах на каштоўнасць 991547 руб. і леса на платах 17465672 пуда, па Агінскаму каналу – 5440539 пудоў грузаў і 30358890 пудоў леса.

Акрамя магістральных  судаходных каналаў, будаваліся каналы мясцовага значэння: абхадныя вакол  азёр, дзерівацыйныя, мелірыятыўныя. У 1873-1884 гг. Заходняя экспедыцыя па асушэнню балот Палесся пад кіраўніцтвам І.І. Жылінскага пралажыла сетку мелірыятыўных каналаў працягласцю 4770 км, якімі карысталіся для лесасплава, перавозкі грузаў і пасажыраў. Вядучае значэнне водных сродкаў захоўвалася да другой паловы ХІХ ст., да з’яўлення шырокай сеткі чыгункі. Сёння бытуюць толькі баржа, рыбацкія дашчаныя лодкі і паром. На рэках і вадаёмах з’явіліся траспартныя сродкі нетрадыцыйнага тыпу – спартыўныя лодкі, пасажырскія суда на падводных крыллях, грузавыя і буксірныя цеплаходы, якія будуюцца і рамантуюцца на Бабруйскім, Гомельскім і Пінскім судабудаўнічым заводах, Рэчыцкай судаверфі, у сударамонтных масцерскіх Віцебска і Петрыкава. Да часу калі былі пабудаваны першыя верфі ў XVIII ст., суднабудаўніцтва прымала характар народнага промыслу. Жыхары прырэчных паселішчаў будавалі судны на прыстанях, берагах рэк і азёр.

Жыццёвыя патрэбы  садзейнічалі развіццю суднабудаўнічага рамяства. Як паказваюць этнаграфічныя  даныя і аналіз пісьмовых крыніц, сродкі воднага транспарту вызначаліся  на Беларусі значнай разнастайнасцю, адлюстроўваючы, з аднаго боку, умовы суднаходства і мясцовыя вытворчыя традыцыі, з другога – функцыянальнае прызначэнне розных тыпаў суднаў і іх эвалюцыю ў часе.

Акрамя водных шляхоў на тэрыторыі Беларусі шырокае распаўсюджанне мелі гужавыя транспартныя сродкі. У вярхоўях рэк, там, дзе пачыналіся волакі, тавары перагружаліся на вазы, а самі чаўны перацягваліся да суседняй ракі па сушы. Па гэтаму не толькі рачны транспарт быў важным. На працягу многіх стагоддзяў гужавыя транспартныя сродкі былі асноўнымі ў народнай гаспадарцы і паўсядзённым побыце. Яны дасягнулі свайго росквіту ў другой палове ХІХ ст., калі паступова сталі зазнаваць канкурэнцыю машын. У працэсе шматвякавой гаспадарчай дзейнасці ў асяроддзі беларускіх майстроў склаліся багатыя вытворчыя традыцыі, якія адпавядалі тагачаснаму ўкладу грамадскага жыцця, зладжанай рабоце паштовай і гандлева-транспартнай службы. У Х-ХІІ стст існавала асобная павіннасць мясцовага насельніцтва – забяспечваць праезджых княжацкіх ганцоў, пастаўляць для іх коней і вазніцу. Відаць, ужо ў той час памячаліся разрады сухапутных шляхоў, абазначаліся, сярод іншых, дарогі-гасцінцы, што набывалі першароднае значэнне. На тэрыторыі Беларусі такімі “гасцінцамі” былі ўчасткі старажытныхволакаў на шляху “з вараг у грэкі”, якія мелі не толькі мясцовае, але і міжнароднае значэнне. Гэтыя шырокія, нярэдка з драўлянымі насціламі дарогі вялі праз водападзелы басейнаў Дняпра і Заходняй Дзвіны, таксама паміж басейнамі сістэмы Дняпра і Немана і інш.

У даіндустрыяльным грамадстве гужавыя трнспартныя сродкі выконвалі не толькі практычныя функцыі, але і выступалі як тое ж адзенне, сацыяльнай і фамільна-родавай адзнакай, сцвярджэннем уласнай годнасці і шляхетнага гонару (“якія самі, такія і сані”). Гэтая аклічнасць ужо сама па сабе стымулявала развіццё стальмашнага рамяства, павышала яго грамадскі прыярытэт. У сельскай мясцовасці, асабліва ў прыватнай гаспадарцы, павозкі з коннай ці ручной цягай не страцілі свайго значэння да нашага часу як адзін з найбольш эканамічных і экалагічна чыстых відаў транспарту.

У нядаўні час, калі машыны былі рэдкай з’явай на сельскіх дарогах, саматужная вытворчасць вазоў  існавала бадай што ў кожнай беларускай вёсцы. Стральмашнае рамяство развівалася  нераўнамерна па тэрыторы Беларусі. Паблізу рэк і азёр, дзе прыкметную гаспадарчую ролю набывалі водныя сродкі зносін (што назіралася часцей у рэгіёнах Палесся і Паазер’я), адпаведна скарачалася колькасць сродкаў сухапутнага транспарту. Найбольшая канцэнтрацыя стальмашных рамёстваў назіралася ў мясцовасцях, багатых лесам, прыдатна размешчаных у адносінах да рынкаў збыту.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ТРАНСПАРТНЫЯ СРОДКІ БЕЛАРУСАЎ

 

    1. ВОДНЫЯ ТРАНСПАРТНЫЯ СРОДКІ

 

Водныя транспартныя сродкі з’явіліся ў далёкай старажытнасці. Лодка гэта назва рачных суднаў розных тыпаў, памераў і канструкцый. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах у ХІІІ стагоддзі. Але ў перыяд позняга феадалізму тэрмін лодка страціў збіральнае, абагульняючае значэнне. А з ХІХ стагоддзя лодкай сталі называць невялікае судна для рыбалоўства, плытагонства, палявання, мясцовых перавозак людзей і грузаў. Лодкі бываюць двух тыпаў: выдзеўбаныя аднадрэўкі і дашчаныя. Дашчаныя лодкі пачалі вырабляць у 2-ой палове ХІХ стагоддзя. Тыповым прыкладам дашчаных лодак быў абіянік, але гэта быў толькі першы крок на пуці станаўлення, у яго канструкцыі адлюстроўваецца толькі пераход да дашчаных лодак. Абіянік выдзёўбвалі з дубовага ствала, з набітымі дашчанымі бартамі, часцей з сасны. Абіянік меў паветку зробленую з рагожы, палатна або скуры. Памеры такого судна залежалі ад памераў дрэва, грузападымальнасць была адносна невялікая 1,5-4,5 тоны. Абіянік меў іншую назву – шугалея.

Сродкамі рачнога  транспарту служылі плоты і розныя судны. Невялікія судны вядомы з эпохі неаліту. Пра гэта сведчаць знаходкі на беразе Плешчаніцкага возера (Лагойскі раён) чаўна, выдзеўбанага са ствала дрэва. Таксама рэшткі лодак-аднадрэвак знойдзены пад час археалагічных раскопак на Палессі. Човен вырабляўся з цэльнага дрэва, часцей за ўсё з дуба, сасны, асіны, ліпы. Быў пашыраным сродкам воднага транспарту, служыў для мясцовых перавозак грузаў і людзей, выкарыстоўваўся пад час рыбнай лоўлі і палявання. У літаратуры ўпамінаецца ўпершыню пад 1054 годам ў “Рускай праўдзе”. Традыцыйныя чаўны мелі рэгіянальныя адрозненні. У басейне Нёмана бытавалі чаўны карытападобнай формы, у іншых мясцовасцях існавалі з разгорнутымі бакамі, завостранымі або злёгку закругленымі насамі і кармой. Памеры чаўна залежалі ад прызначэння і шырыні ракі ці канала і вар’іраваліся ад 2,5 да 10 метраў даўжынёй і 1-1,5 метра шырынёй. Кіравалі чаўном аднапаложным вяслом без уключын. У асноўным чоўнам карысталіся сяляне, часцей за ўсё для рыбалоўства ці палявання. Нярэдка выкарыстоўваліся для перавозу сельскагаспадарчых прылад да зямельнага надзелу, а з цягам распаўсюджання гандлёвых адносін, выкарыстоўваліся для таго каб перавезці тавар на рынак.

Информация о работе Традыцыйныя транспартныя сродкі Беларусаў