Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Ноября 2013 в 15:54, курсовая работа
Актуальнасць вывучэння даннай тэмы заключаецца ў тым, што важна вывучыць і захаваць веды якія тычацца традыцыйных транспартных сродкаў.
Вывучэнне літаратуры якая існуе на дадзены момант дае нам магчымасць зрабіць вывад, што должнаую увагу трэба выдзяліць вывучэнню пытання якое тычыцца выкарыстання транспартных сродкаў сялянамі.
Па дадзеннай тэме вывучана шмат этнаграфічнай і гістарычнай літаратуры, у асноўным асветлены канструкцыйная асаблівасці і спосабы будавання транспартных сродкаў. Пагэтаму навізна работы заключаецца ў тым каб вывучыць рэгіянальныя асаблівасці і выкарыстанне транспартных сродкаў сярод сялян.
Уводзіны
Агляд крыніц і літаратуры
Агульная характарыстыка транспартнай сістэмы Беларусі
Водныя транспартныя сродкі
Гужавыя транспартныя сродкі
Заключэнне
Асаблівасцю вырабкі ваза на усёй тэрыторыі Беларусі было тое, што пярэднія колы рабіліся крыху меншымі за заднія; першыя мелі звычайна 10 спіц, другія – 12. Беларускія майстры ўлічвалі разнастайныя тэхналагічныя якасці розных парод драўніны, удала падбіралі яе для тых ці іншых функцыянальна значымых частак з улікам эксплуатацыйнай нагрузкі і магчымасцяў спецыяльнай апрацоўкі, аптымальна спалучалі і дапасоўвалі асобныя дэталі ў адзінай канструкцыі, дасягаючы тэхнічнай дасканаласці, трываласці, дабротнасці. У ХХ стагоддзі разам з пашырэннем кавальскага і слясарнага рамёстваў у гаспадарчай практыцы ўсё часцей сталі сустракацца колы, вобад якіх складаўся з некалькіх частак, змацаваных жалезнымі клямарамі і шынай. Блізкія да іх і так званыя звенчыкавыя колы. Звенчакі (звоны) ўяўлялі сабой выпілаваныя (з бярозы, дубу) дугападобныя брускі, што замянілі сабой вобад. У пярэднім коле воза было 5, у заднім – 6 звенчакоў, кожны з іх абапіраўся на 2 спіцы. Да асобнага тыпу адносяцца архаічныя драўляныя колы без спіц, зробленыя з круглага цурбана ці збітыя па адпаведнай форме з дошак.
Драўляныя восі ў рабочых павозках, нягледзячы на канкурэнцыю жалеза, пратрывалі да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Адпаведна і колы на драўляную вось мелі больш доўгую і патоўшчаную калодку з шырокай адтулінай. Для павелічэння тэрміну службы ў адтуліну кола з двух бакоў забівалі выкаваныя ў мясцовай кузні ўтулкі, а паверх калодкі нацягвалі абручыкі.
У вытворчасці карпусоў транспартных сродкаў у працэсе гістарычнай практыкі склалася свая тэхналогія з уласцівымі ёй матэрыяламі, майстравымі прыёмамі і навыкамі, вытворчымі прыстасаваннямі і інструментамі. Пры выбары матэрыялаў мясцовыя майстры зыходзілі ў першую чаргу з функцыянальных, практычных якасцяў драўніны і ў кожным канкрэтным выпадку папярэдне ўзважалі альтэрнатывы, аддаючы перавагу цвёрдасці, трываласці, даўгавечнасці, пластычнасці, супраціўляльнасці пры ўсыханні. Не кожная парода драўніны магла быць выкарыстана для тых ці іншых частак звычайных рабочых калёс – восяў, “падушак”, сувязных стрыжняў, ручак, атос, не згадваючы ўжо пра колы, санныя палазы, вязы і іншае. З дубу рабілі, як правіла, тыя састаўныя часткі вазоў, на якія прыходзіліся найбольшыя рабочыя нагрузкі, – восі, ручкі, шкворні, атосы, аглоблі. Хвойныя пароды амаль не выкарыстоўваліся з-за мяккаслаістай структуры драўніны.
Амаль да сярэдзіны ХХ стагоддзя ў сельскай гаспадарчай практыцы калгасаў і саўгасаў галоўнымі транспартнымі сродкамі заставаліся традыцыйныя калёсы ці мажара. Для падаўжэння тэрміну службы восі падбівалі па канцах жалезнымі планкамі, а ў ступіцы колаў забівалі круглыя ўтулкі, ці буксы. Акоўка калёс жалезнымі шынамі рабіла неабавязковым ужыванне цэльных абадоў, якія замяніліся больш таннымі звенчаковымі.
Такім чынам, трэба
сказаць што гужавыя транспартн
Спіс літаратуры:
Информация о работе Традыцыйныя транспартныя сродкі Беларусаў