Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Сентября 2013 в 00:33, курсовая работа
Міхась Захаравіч Башлакоў нарадзіўся на Гомельшчыне – адным з самых прыгожых і паэтычных куткоў Беларусі. Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага універсітэта доўгі час настаўнічаў. Цяпер працуе ў Дзяржаўным камітэце Рэспублікі Беларусь па друку. М.Башлакоў з’яўляецца аўтарам кніг паэзіі “Касавіца”(1979), “Начны паром”(1987), “Дні мае залатыя”(1993), “Як слёзы горкія Айчыны”(1999), “Матчыны грыбы перабіраю”(2000), “Пяро зязюлі падніму”(2001), “Палын.Чарнобыль”(2005). Разам з Міхасём Барздыка выдаў у 2004 годзе кнігу “Нетры”, якая на Франкфурцкім кніжным кірмашы – 2005 увайшла ў лік ста лепшых кніг свету.
Паэзіі М.Башлакова характэрны панарамнасць, поліфанія, тонкі лірызм, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, выключная эмацыянальнасць, шчырасць і адкрытасць. На вершы паэта напісаны музычныя творы.
Уводзіны 3
1 Асноўныя ідэі, матывы і вобразы паэзіі Міхася Башлакова 5
1.1 Грамадзянска-патрыятычная скіраванасць лірыкі творцы 5
1.2 Вобраз маці ў вершах аўтара 10
1.3 Пейзажная лірыка ў творчасці паэта 12
2 Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара 15
2.1 Простыя тропы 17
2.1.1 Месца параўнання ў паэзіі Міхася Башлакова 17
2.1.2 Эпітэт 21
2.2 Складаныя тропы ў лірыцы Міхася Башлакова 24
2.2.1 Метафара 24
2.2.2 Адухаўленне. Персаніфікацыя 26
2.2.3 Метанімія ў творчасці Міхася Башлакова 28
2.2.4 Перыфраза ў вершаваных радках Міхася Башлакова 29
2.2.5 Роля гіпербалы ў творах паэта 30
3 Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка 32
3.1 Ампліфікацыя 32
3.2 Анафара 33
3.3 Падваенне ў творах паэта 34
3.4 Кальцо 36
3.5 Антытэза як актыўны спосаб увасаблення парадаксальнасці аўтарскай думкі 37
Заключэнне 39
Спіс выкарыстаных крыніц 40
“Дарогі Палесся”
Завечарую, завечарую,
Як стомлены човен за асакой. (1, с.28)
У тэксты М.Башлакоў часцей за ўсё параўнанне ўводзіць з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам:
-злучнік як, выражае сцвярджэнне, напрыклад:
“Раніца на Прыпяці”
Як казлянятка ў лодцы, сэрца
Хвалюецца ў маіх грудзях. (1, с.11)
“Спынюся, паслухаю…”
І дні мае зноўку,
Як росы, зіхцяць… (1, с.12)
“Бусліныя берагі”
Ускалане абсяг бусліны клёкат –
Стаяць, як вартавыя, на дубах. (1, с.28)
-злучнікі нібы, быццам маюць дадатковы умоўны характарам, напрыклад:
“Пачуецца музыка”
І музыка ўспыхне, нібы азарэнне,
Самотнай слязінкай прапаліць душу. (1, с.44)
“Я на станцыі жыў”
Цягніком праляцелі гады…
Быццам колы, выстуквае сэрца:
Толькі дым, толькі дым, толькі дым,
Толькі дым ад жыцця застаецца… (1, с.16)
“Прыгарадны поезд”
І людзі, нібы карты,
Тасуюцца ў вагоне. (1, с.20)
Бяззлучнікавыя параўнанні выражаюцца назоўнікамі без прыназоўнікаў у творным склоне:
“Прадвесне”
Вясновым збанам стыне небакрай. (1, с.21)
“Шэрая чапля”
Шэрая чапля з ляснога балота
Ценем мільгнула над цёмнай вадой. (1, с.37)
“Верасень”
І восень у зялёных вершалінах
Вавёркаю мільгае маладой. (1, с.42)
Няма сумнення, што падобная форма ідзе ад фальклорнай традыцыі Бяззлучнікавая форма ўжывання параўнанняў узмацняе экспрэсіўнасць радка, надае яму больш энергічны рытм, робіць больш жывой інтанацыю.
Існуе меркаванне, што творны параўнання - непрадуктыўная канструкцыя, яна страчваецца і замяняецца ў мове мастацкіх твораў параўнальным зваротам, які ўжываецца часцей. Л.Чуіч лічыць, што граматычныя функцыі творнага параўнання таксама з’яўляюцца ўжывальнымі і распаўсюджанымі формамі выражэння параўнання (18, с.77). Тое ж падмацоўвае В.І.Рабкевіч, які даказаў, што ў беларускай літаратуры творны параўнання - вельмі пашыраная з’ява (19, с.46). Аднак прыходзіцца канстатаваць, што ў лірыцы М.Башлакова такая канструкцыя сустракаецца даволі рэдка.
Дзейснасць параўнання, уздзеянне вобраза на слухача залежыць перш за ўсё, на думку Б.В .Тамашэўскага, “ад ступені звыкласці” (11, с.213). Параўнанне заўсёды неабходна разглядаць па ступені яго навізны. У творчасці Башлакова сустрэлася шмат параўнанняў, якія з’яўляюцца даволі звыклымі:
“Паэма стала”
Мая ціхая бабка,
Сівая, як лунь. (1, с.52)
“А дуб сівы гамоніць”
Не зарастай, як сцежка, наша памяць. (1, с.64)
“Бусліныя берагі”
Ускалане абсяг бусліны клёкат –
Стаяць, як вартавыя, на дубах. (1, с.28)
Б.В.Тамашэўскі ставіць такога віду параўнанне ў становішча паміж ідыяматычным выразам і сапраўдным параўнаннем. Уся справа ў тым, што ступень звыкласці параўнанняў вызначае ўздзеянне на слухача, таму што звыклае, як правіла, не заўважаецца. Існуе ў М.Башлакова шмат свежых, нязвыклых параўнанняў:
“Размова з Янкам Купалам”
Мова народа вялікага,
Нібы птушка,
Ірвецца на волю. (1, с.65)
“Першая песня”
Чуеце, як ён пяе?
Нібы трымае ў дзюбе
Першыя песні мае… (1, с.12)
“Касавіца”
Маці, нібы каса-дзевятуха,
Купін бачыла шмат на вяку. (1, с.5)
“Прадчуванне”
Стагі, стагі, стагі,
Як песні аб нядолі… (2, с.28)
Такім чынам, параўнанне, нягледзячы на сваю ўяўную прастату, мае вялікія выяўленчыя магчымасці, што дазваляе паэту стварыць аб’ёмную мастацкую сімволіку, значна ўзмацніць канкрэтныя вобразы і вобразную сістэму ў цэлым. У лірыцы М.Башлакова распаўсюджаны параўнальныя звароты з найбольш ужывальнымі злучнікамі як, нібы. Параўнанні аўтара вылучаюцца сваёй эстэтычнай прыгажосцю, што надае мастацкаму вобразу велічнасць, узнёсласць, сілу пачуцця, вялікую духоўнасць.
2.1.2 Эпітэт
Традыцыйна эпітэтам лічыцца від мастацкага азначэння істотнай рысы, прыметы асобы, з’явы ці прадмета. Эпітэт з’яўляецца сродкам перадачы псіхалагічнага ўспрымання вобразаў дакладнай і ўсебаковай характарыстыкі з’яў, прадметаў і даволі значнага ўзбагачэння зместу твора. Гэты троп узнік яшчэ ў антычную эпоху і на працягу доўгага часу абазначаў два паняцці: азначэнне і мастацкае ўпрыгожванне.
Праблемы распрацоўкі мовы мастацкага стылю і сродкаў моўнай вобразнасці мастацкіх тэкстаў прыцягвалі ўвагу шматлікіх даследчыкаў. Як сродак мастацкага абазначэння ў творах асобных аўтараў эпітэт даследаваўся шырока і з’яўляецца даволі глыбока распрацаваным. У сувязі з гэтым выдзяляюцца вузкае і шырокае разуменне гэтага тэрміна. У вузкім сэнсе Б.В.Тамашэўскі, І.Р.Гальперын, І.В.Арнольд выказваюць думку аб адрозненні эпітэта ад звычайнага азначэння пераносным характарам слова. У шырокім сэнсе эпітэт разглядаюць В.П.Рагойша, М.Я.Цікоцкі, Л.І.Цімафееў, Э.Рызель і інш.: “У шырокім сэнсе эпітэтам з’яўляецца кожнае слова, якое азначае, паясняе, характарызуе і г.д. якое-небудзь паняцце” (20, с.222). У адрозненне ад іншых жанраў у лірыцы прадметам даследавання з’яўляецца эпітэт, які ўпрыгожвае, аздабляе.
Звычайна эпітэт дапамагае канкрэтызаваць, дакладна ахарактарызаваць з’яву, прадмет, зрабіць вобраз яскравым і хвалюючым (21, с.105.). Эпітэты абвастраюць вобраз праз кантрастныя фарбы, якія заўважаюцца і ў пэўных сэнсавых адносінах:
“За горадам пасвяцца коні”
У грывах заблытаўся Гомель
З таемным святлом ліхтароў. (1, с.7)
“Касавіца”
Нас разбудзіць на дымным світанку
Дробны-дробны стук малатка… (1, с.5)
“Па грыбы”
Світальны лес
У кошык мой
Прыносіць
Крамяныя
З расой
Баравікі. (1, с.13)
“Прадвесне”
А следам неадступна, на той бераг,
Плывуць вясны ружовыя дымы. (1, с.21)
Агульнамоўныя эпітэты, на процілеглым значэнні якіх заснаваны кантраст у радку, выкарыстоўваюцца М.Башлаковым для больш яскравай экспрэсіі, для больш моцнага ўздзеяння на чытача.
Праблема класіфікацыі эпітэтаў вырашаецца ў навуковай літаратуры па-рознаму. Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя акадэмік А.М. Весялоўскі падзяліў эпітэты на тры групы (роды): таўталагічныя, паясняльныя, метафарычныя (22, с.62). Прытрымліваючыся класіфікацыі Н.В.Гаўрош (23, с.9), у аснове якой знаходзяцца асаблівасці стылістычнага ўжывання вобразных азначэнняў, ступень устойлівасці іх сувязі з паяснёным словам, выдзяляем эпітэты агульнамоўныя (звыклыя), індывідуальна-аўтарскія і народна-паэтычныя (сталыя, традыцыйныя).
У творчасці М.Башлакова самую вялікую групу эпітэтаў складаюць агульнамоўныя, для якіх характэрна адносна ўстойлівая сувязь з паяснёным словам, даволі частае ўжыванне іх у літаратурнай мове:
“Касавіца”
Зычным рэхам разносіцца стук. (1, с.5)
“Касавіца”
Упадуць сёння першыя травы
Пад касой ля туманнай ракі. (1, с.5)
“Касавіца”
Луг расквеціцца фарбамі хустак,
Гучнай песняй акоціць прастор. (1, с.5)
“Бярозавая рунь”
Хай мне буйныя ветры прыгоняць
Той самотны бярозавы дым. (1, с.9)
“Раніцай”
Промень сонца на ганак
Упадзе залаты… (1, с.11)
“Раніца на Прыпяці”
Туман над поймаю бялёсы. (1, с.10)
“Заркапад”
Ах, якая пара залатая!
Восень светлая дагарае. (1, с.9)
“Ліпляны”
Знікне гэтае простае дзіва
У тумане блакітных лясоў… (1, с.34)
Індывідуальна-аўтарскія эпітэты ствараюцца на аснове аўтарскіх асацыяцый. Пэўныя ўласцівасці па сваёй сутнасці не належаць асобным прадметам, яны вынікаюць з унутранага або знешняга падабенства. М.Башлакоў шырока выкарыстоўвае ў вершах менавіта эпітэты, якія ў навуковай літаратуры яшчэ называюць суб’ектыўнымі. Гэта найчасцей аўтарскае, незвычайнае бачанне, індывідуальнае асэнсаванне навакольнай рэчаіснасці, якія прыцягваюць увагу чытача, напрыклад:
“Асенні цягнік”
У Церуху да бэзавага мая
Асенні мой цягнік загрукаціць… (1, с.17)
“Палессе”
І апошнюю песню зязюля кукуе,
Развітальную песню сунічных бароў. (1, с.29)
“Буслы Чарнобыля”
І калі нас з тых вёсак вывозілі,
Вы кружыліся ў небе знявечаным… (2, с.52)
Эпітэт у творчасці М.Башлакова адыгрывае выключную ролю ў стварэнні нацыянальнага каларыту верша, у выяўленні і раскрыцці яго самабытнага народнага духу. Якраз у ім адбіліся тыповыя рысы беларускай прыроды (ландшафт, пейзаж, раслінны свет), адметнасці сямейнага і грамадзянскага ўкладу, этычных і эстэтычных поглядаў, псіхікі народа - наогул, так званага менталітэту, нацыянальнага характару, непаўторна-асаблівага складу душы.
Не такой шматлікай
у творчасці М.Башлакова з’яўля
“Суніцы”
Злез Каўпак з варанога каня… (1, с.31)
“Заркапад”
Ах, якая пара залатая! (1, с.9)
“Мальба”
Я куплю на іх зорныя гоні,
Мары тваіх аблакоў. (1, с.9)
Народна-паэтычныя эпітэты
М.Башлакова характарызуюцца ём
Праз эпітэт перадаюцца слыхавыя, зрокавыя ўяўленні і перажыванні, эмоцыі, пачуцці, настрой, ён з’яўляецца сродкам узмацнення эфектыўнасці моўнага ўздзеяння:
“Захліпнецца душа”
І павее з лугоў цёплым ветрыкам веснім,
І прыемна запахне травой маладой. (1, с.24)
“Палессе”
І ніводнага гуку. Спакой задуменны. (1, с.29)
Важную ролю выконвае эпітэт пры апісанні прыроды, дзе прасочваецца адзінства паміж станам навакольнай рэчаіснасці і думкамі паэта і лірычнага героя:
“Сустрэча з Адамам Міцкевічам”
А над Кракавам дожджык крапае.
Вісла сумная бачыць сон.
І душа мая, як за кратамі,
Плача ў суцемках шэрых дзён. (1, с.78)
Эпітэты ў лірыцы М.Башлакова - важны сродак стварэння вобразнасці і экспрэсіўнасці. З дапамогай гэтага тропа паэт пашырае семантычныя магчымасці разнастайных слоў, што садзейнічае свежасці і незвычайнасці пры ўспрыманні твора, чым і выклікаюць зацікаўленасць і інтарэс слухача.
2.2 Складаныя
тропы ў лірыцы Міхася
2.2.1 Метафара
Метафара (з грэч. metaphora - перанос) – від тропа, у якім уласцівасці адной з’явы пераносяцца на другую па прынцыпу ўпадабнення (3, с.99). Вялікая колькасць даследаванняў прысвечана метафары, дзе разглядаецца з розных пазіцый яе “намінатыўныя патэнцыі і магчымасці, семантыка-сінтаксічныя аспекты функцыяніравання, класіфікацыйныя тыпы, кірункі сэнсавага развіцця і інш” (17, с.30). Раней за ўсіх гэтым тропам зацікавіўся Арыстоцель, які даў яе першае апісанне і класіфікацыю ў сваёй “Паэтыцы”, дзе назваў метафару скарочаным параўнаннем (24, с.88). Наогул, старажытныя граматыкі лічылі, што паэзія адрозніваецца ад звычайнай мовы людзей сваёй адпрацаванай формай. У антычныя часы Дзяметрый заклікаў паэтаў смялей карыстацца гэтым тыпам мастацкага пазнання рэчаіснасці, але разам з тым папярэджваў пра пэўную небяспеку іх неабмежаванага выкарыстання: “У першую чаргу належыць карыстацца метафарамі, бо менавіта яны больш за ўсё і робяць мову мілагучнай і ўзнёслай. Але іх нельга ўжываць надта часта”(24, с.251).
Метафара выступае крыніцай узбагачэння і развіцця мовы, крыніцай мастацкай творчасці. Яна поліфункцыянальная, у паэтычнай мове выконвае вобразатворчыя функцыі (выступае ва ўсіх тропах) і паняційна-інтэлектуальныя (служыць канкрэтызацыі ўяўлення, рытарычнай мэце і, урэшце, сімвалізацыі; яе мэтазгоднасць і мастацкая задума звычайна выяўляецца ў кантэксце). Метафара звязана з пазнавальнай дзейнасцю чалавека, з працэсамі вобразнага мыслення, імкненнем адначасовай і ўсебаковай характарыстыкі прадмета(17, с.30). Асноўным механізмам утварэння метафары з’яўляецца параўнанне, у якім выражаюцца адносіны дадзенага індывідуума да аб’ектыўнай рэальнасці і якое лічыцца першым этапам ужывання метафары (17, с.31).
Аналіз вершаваных радкоў М.Башлакова выявіў невялікую колькасць агульнамоўных метафар. Гэта звыклыя для нас выразы, якімі мы карыстаемся ў паўсядзённым жыцці, напрыклад:
“Дарога”
І толькі месячык вісіць… (1, с.15)
Информация о работе Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка