Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Сентября 2013 в 00:33, курсовая работа

Описание работы

Міхась Захаравіч Башлакоў нарадзіўся на Гомельшчыне – адным з самых прыгожых і паэтычных куткоў Беларусі. Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага універсітэта доўгі час настаўнічаў. Цяпер працуе ў Дзяржаўным камітэце Рэспублікі Беларусь па друку. М.Башлакоў з’яўляецца аўтарам кніг паэзіі “Касавіца”(1979), “Начны паром”(1987), “Дні мае залатыя”(1993), “Як слёзы горкія Айчыны”(1999), “Матчыны грыбы перабіраю”(2000), “Пяро зязюлі падніму”(2001), “Палын.Чарнобыль”(2005). Разам з Міхасём Барздыка выдаў у 2004 годзе кнігу “Нетры”, якая на Франкфурцкім кніжным кірмашы – 2005 увайшла ў лік ста лепшых кніг свету.
Паэзіі М.Башлакова характэрны панарамнасць, поліфанія, тонкі лірызм, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, выключная эмацыянальнасць, шчырасць і адкрытасць. На вершы паэта напісаны музычныя творы.

Содержание работы

Уводзіны 3
1 Асноўныя ідэі, матывы і вобразы паэзіі Міхася Башлакова 5
1.1 Грамадзянска-патрыятычная скіраванасць лірыкі творцы 5
1.2 Вобраз маці ў вершах аўтара 10
1.3 Пейзажная лірыка ў творчасці паэта 12
2 Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара 15
2.1 Простыя тропы 17
2.1.1 Месца параўнання ў паэзіі Міхася Башлакова 17
2.1.2 Эпітэт 21
2.2 Складаныя тропы ў лірыцы Міхася Башлакова 24
2.2.1 Метафара 24
2.2.2 Адухаўленне. Персаніфікацыя 26
2.2.3 Метанімія ў творчасці Міхася Башлакова 28
2.2.4 Перыфраза ў вершаваных радках Міхася Башлакова 29
2.2.5 Роля гіпербалы ў творах паэта 30
3 Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка 32
3.1 Ампліфікацыя 32
3.2 Анафара 33
3.3 Падваенне ў творах паэта 34
3.4 Кальцо 36
3.5 Антытэза як актыўны спосаб увасаблення парадаксальнасці аўтарскай думкі 37
Заключэнне 39
Спіс выкарыстаных крыніц 40

Файлы: 1 файл

курсавая1.doc

— 279.50 Кб (Скачать файл)

“Заркапад”

 Так бяжыць, так змяняецца час. (1, с.10)

“Помніцца”

 Беглі юнацкія дні. (1, с.11)

“Прыгарадны поезд”

 Гарыць заход барвовы

Над снегавым разлівам. (1, с.19)

“Перад дажджом”

 І дождж пайшоў. Спачатку ціхі, дробны,

А потым узмацніўся. (1, с.38)

“Пчаляр”

 …Стаяла восень. Верас развітальна

Каля дарог за вёскай палыхаў. (1, с.35)

Верас палыхаў – гэта таксама метафара, аднак яна не адносіцца да разраду агульнамоўных.

У індывідуальна-аўтарскіх метафарах адбываецца “актыўны ўзаемаабмен паміж літаральным цэнтральным значэннем і яго патэнцыялам значэнняў, што выклікаюць пэўныя асацыяцыі. Кожнае слова, што ўваходзіць у яе склад, мае свой канататыўны патэнцыял, як і асноўнае слова, якое ўжыта ў пераносным сэнсе” (12, с.51). Метафара можа свабодна аб’ядноўваць у сабе бязмежнае паэтычнае ўяўленне з рэалістычнай асновай. У аснове яе ляжыць “мысліцельная аперацыя параўнання, а сама метафара - адпрацаванае захаванае параўнанне”(25, с.94). Яна злучае паняцці, якія ў рэальным жыцці бываюць несумяшчальнымі. У метафары закладзена сіла, якая разбурае “межы немагчымага, здольная прыблізіць далёкае і ўзвысіць звычайнае” (12, с.53). У структурных адносінах метафара ўяўляе сабой сціслае параўнанне без ужывання параўнальных слоў як, быццам і інш., якія выражаюць адначасова паняційную блізкасць і аддаленасць (12, с.54). Метафара выяўляецца ў працэсе ўзаемадзеяння слоў, яна патрабуе пэўнага кантэксту для рэалізацыі свайго значэння. З вялікай колькасці індывідуальна-аўтарскіх метафар Міхася Башлакова можна выдзеліць наступныя:

- метафары са значэннем  руху, перамяшчэння:

“Асенні цягнік”

 Жыццё, як хуткі поезд, прамільгнула.

Калі і як? Паверыць не магу. (1, с.17)

“Вяселле”

 Вёскі, вёскі

Пралятаюць,

Далячыні. (1, с.19)

“Прадвесне”

 А следам неадступна, на той бераг,

Плывуць вясны ружовыя дымы. (1, с.21)

“Фотаздымкі вясны”

 Рудое сонца

Між бяроз брыдзе. (1, с.22)

“Дарогі Палесся”

 Дарогі Палесся, дарогі Палесся,

Як птушкі ў вырай, удалеч ляцяць… (1, с.28)

- метафары са значэннем  праяўлення дзеяння:

“Прадвесне”

 Вясновым збанам стыне небакрай. (1, с.21)

“Бусел”

 Мянушка ж мая ўсё жыве. (1, с.5)

“Касавіца”

 Нас разбудзіць на дымным світанку

Дробны-дробны стук малатка –

Клепле маці касу каля ганка,

Ходзіць бойка па клёпе рука. (1, с.5)

“Касавіца”

 І ў суседзяў  злева і справа

Зазвіняць, запяюць малаткі. (1, с.5)

“Раніца на Прыпяці”

 З-за лесу высыпалі хаты

На бераг ветлаю гурбой. (1, с.11)

- метафары са значэннем  знешняга праяўлення эмацыянальнага  стану:

“На лясным хутары”

 Сумавалі басы.

І душа замірала. (1, с.37)

“Палессе”

 На бярвеннях ля  хат уздыхаюць гармоні. (1, с.29)

“Вяселле”

 Бубен стогне. (1, с.18)

“Вяселле”

 Што ж так сэрца, як ліст, трапечацца? (1, с.18)

“Маці”

 Душу самотай апячэ,

Агорне болем. (1, с.15)

Метафара ў лірыцы М.Башлакова з’яўляецца важным і неабходным моўным сродкам пры стварэнні экспрэсіўнасці і незвычайнай навізны твора. Гэты троп абуджае эмацыянальныя адносіны да пэўнай тэмы, перадае разнастайныя пачуцці і заключае ў сабе пачуццёва-ацэначны сэнс. Метафара стварае шматмернасць у кантэксце твора, паказвае на ўзаемасувязі, перадае розныя нюансы семантычных сувязей.

 

 

 

2.2.2 Адухаўленне. Персаніфікацыя

 

 

Разнавіднасцямі метафары лічыцца адухаўленне - перанясенне  ўласцівасцей жывых істот на прадмет, абстрактныя паняцці, з’явы прыроды і персаніфікацыя (увасабленне) - наданне чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам, з’явам прыроды. Генетычна ўвасабленне зыходзіць з анімістычных уяўленняў чалавека, яго рэлігійных вераванняў (26, с. 15). Чалавек заўсёды быў звязаны з навакольным асяроддзем, таму ў свае шчаслівыя або сумныя хвіліны ён звяртаўся да прыроды, як да жывой істоты. Для людзей глыбокай даўніны быў характэрны сінкрэтызм вобразнага і фізіялагічнага асэнсавання рэчаіснасці, які заключаўся ў тым, што натуралістычнае ўспрыманне пэўнай рэаліі цесна перапляталася з мастацкай фантазіяй. Для метафары характэрны такія прыватныя выпадкі збліжэння прамых і пераносных значэнняў, як прадмет і з’ява мёртвай прыроды называецца словамі, якія выражаюць жывыя з’явы (такое збліжэнне з’яў прыроды з жывымі дзеяннямі чалавека называецца антрапамарфізмам), адцягненае замяняецца канкрэтным; з’явы парадку маральнага і псіхічнага – з’явамі парадку фізічнага.

Своеасаблівая дыялагічная  форма вобразнага адзінства паглыбляе  метафарычны змест, павышае паэтычны каэфіцыент, увасабляючы ў сабе мары простага чалавека авалодаць таямніцамі свету, падначаліць іх сабе. З анімістычным светапоглядам чалавецтва, выражаным у форме паралелізму, звязвае сутнасць вобразнага мыслення А.М.Весялоўскі. Для яго паралелізм грунтуецца не на тоеснасці або параўнанні чалавечага жыцця са светам прыроднага акружэння, а на супастаўленні па дзеянні, руху: “Неарганічны свет, які рухаецца, міжволі ўцягваўся ў гэту бясконцасць паралелізмаў: ён таксама жыў. Наступны крок у развіцці складаўся з рада пераносаў, пабудаваных па галоўнай прыкмеце – руху” (22, с.125). Перанос якасцей з асяроддзя чалавечага ў свет неарганічнай прыроды (і наадварот) заўсёды метафарычны, і таму метафарычнасць, паводле А.М.Весялоўскага, - прадмет развіцця вобразнага мыслення, анімістычнага светапогляду.

Мова паэзіі - мова эмоцый, экспрэсіі, таму М.Башлакоў для перадачы пачуццяў, перажыванняў адухаўляе, персаніфікуе прыроду, каб выклікаць асаблівыя эмоцыі. Так у вершаваных радках паэта можна адзначыць, што часцей за ўсё персаніфікуюцца наступныя рэаліі:

- неба, месяц, зоры, сонца, напрыклад:

“З даўнішніх тых вякоў”

 Як толькі сонца ў небе дагарыць… (2, с.24)

“Чорны рыбак”

 І зверху глядзела

Вялізная поўня

І рыбінай срэбнаю

Білася ў чоўне. (2, с.26)

“Чорны рыбак”

 І рэхам яму

Адгукаліся зоркі. (2, с.26)

“Пані Марыся”

 Ах, ясны месяц,

Выйдзі з-за хмары. (1, с.49)

- дрэвы, бор, сад напрыклад:

“Яніна”

 За вокнамі гронкі рабіны

Гараць, нібы вусны дзяўчыны. (1, с.48)

“Перад дажджом”

 Перад дажджом суцішыўся мой бор. (1, с.38)

“Лясун”

 І дрэвы стогнуць над жыццём пражытым… (1, с.39)

“А дуб сівы гамоніць”

 А дуб шуміць,

А дуб сівы гамоніць… (1, с.64)

- прыродныя з’вы, напрыклад:

“Студня”

 Жоўты вецер крочыць прысадамі. (1, с.18)

“Дарога”

 Дзе сінім вечарам  да стога,

Як шэры лось, туман брыдзе. (1, с.14)

“Спынюся, паслухаю…”

 Спынюся, паслухаю:

Рэха блукае… (1, с.12)

“Музыка дажджу”

 Дождж шапоча

Закахана… (1, с.25)

“Вандроўнік”

 Плачуць над восеньскім полем

Вятры,

Што не знаюць цяпла,

Студзяць,

Заходзяцца болем,

Клічуць зіму на парог. (1, с.55)

- птушкі, напрыклад:

“Плача кнігаўка”

 Плача кнігаўка ў росных лугах… (2, с.54)

“На ўсё неба адзін”

 Над палескай ракой,

Даганяючы сутань,

Журавель галасіў

На ўсё неба…

Адзін… (2, с.32)

“Першая песня”

 Гэта вось шпак з майго саду

Раптам размову павёў. (1, с.12)

- поры года, часы сутак,  напрыклад:

“Прадчуванне”

 Што скажаш, жнівень, мне,

Блукаючаму ў полі?.. (2, с.28)

“Палессе”

 Ноч ахутае цемрай густой далячынь. (1, с.29)

“Верасень”

 Па росных сцежках верасень брыдзе. (1, с.42)

“Заркапад”

 Восень светлая дагарае. (1, с.9)

“Крыгаход”

 Плыве ноч з глухой даліні. (1, с.21)

- часткі цела, органы чалавека, напрыклад:

“Восень”

 Сэрца вылету шукае,

Рвецца за пажоўклы гай. (1, с.14)

“Студня”

 І душа, нібы студня, свеціцца. (1, с.18)

Персаніфікацыя - вельмі важны моўны сродак лірыкі. У яго аснове ляжаць анімістычныя ўяўленні старажытнага чалавека, які ўсім прадметам навакольнага свету надаваў здольнасць адчуваць і мысліць. Гэты троп дазваляе злучыць элементы чалавечага жыцця са светам роднага акружэння, паказаць пры гэтым цесную сувязь чалавека і прыроды.

 

 

 

2.2.3 Метанімія  ў творчасці Міхася Башлакова

 

 

Метанімія - перанос назвы з аднаго прадмета на другі на аснове сумежнасці ў прасторы і часе прадметаў і з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці, на блізкіх, лёгка зразумелых адносінах (17, с.106) Першыя спробы апісання метаніміі сустракаюцца ў “Рыторыцы” Арыстоцеля.

У паэзіі метанімія часцей за ўсё ўжываецца ў творах грамадзянскага гучання, заснаваных цалкам на скразных метанімічных вобразах, якія раскрываюць кардынальныя супярэчнасці грамадства і эпохі.

Аналіз вершаваных радкоў М.Башлакова выявіў, што паэт вельмі рэдка карыстаецца такім мастацкім сродкам, як метанімія. Для яго вершаў характэрны такі від метаніміі, дзе назва месца выкарыстоўваецца для абазначэння людзей, якія там знаходзяцца:

“За горадам пасвяцца коні”

 За горадам пасвяцца  коні.

І з бойкімі хлапчукамі

Сны светлыя бачыць Гомель,

Стрыножыўшы коней агнямі. (1, с.8)

“Паромшчык”

 Паромшчык, стомлены  і хмуры,

Глядзеў праз дождж на бераг той.

Дзе спаў даўно ягоны Тураў

Над закалыханай ракой. (1, с.31)

“Матчыны грыбы”

 … Яшчэ спалі  за туманам хаты,

А ўжо нас гукалі цягнікі. (1, с.16)

Стылістычны эфект мастацкай  метаніміі дасягаецца дзякуючы пераносу назвы з аднаго прадмета на другі  на аснове сумежнасці, пры гэтым  крыніцы метанімічнага збліжэння  паняццяў невычарпальныя, што стварае  вялікую прастору для творчага выкарыстання гэтага тропа.

 

2.2.4 Перыфраза  ў вершаваных радках Міхася  Башлакова

 

 

Перыфраза(ад грэч. peri – навокал і phraso - гавару) – такі зварот, які ўжываецца замест назвы ці ўласнага імя і ўказвае на якую-небудзь важную асаблівасць з’вы, прадмета або рысу чалавека(3, с.122). Перыфраза зарадзілася ў фальклоры, асабліва развілася ў літаратуры класіцызму, калі простыя словы лічыліся непаэтычнымі. І для таго, каб надаць мове паэтычны характар, выкарыстоўвалі разнастайныя іншасказанні.

Добра пабудаваная перыфраза  можа быць дасканалым сродкам моўнай экспрэсіі, якая асабліва прыдатная для лірыкі, дзе значна ўзмацняе выяўленчую сілу паэтычнага слова. Вобраз, што стаў асновай перыфразы, добра адлюстроўвае адносіны з’яў жыцця, таму індывідуальнасць асацыяцый замацоўваецца моўнай традыцыяй. Аднак не ўсе аднолькава часта выкарыстоўваюць перыфрастычныя выразы.

У творах М.Башлакова  сустрэлася вельмі мала перыфраз. Так  у вершы “Буслы Чарнобыля” паэт замест слова буслы выкарыстоўвае  індывідуальна-аўтарскую перыфразу:

“Буслы Чарнобыля”

 Птушкі белыя, птушкі палескія,

Чым жа вы прад людзьмі  вінаватыя? (2, с.52),

што дазваляе аўтару пазбегнуць паўтораў аднаго і таго ж слова.

У вершы “Скруха” М.Башлакоў выкарыстоўвае таксама адзін  перыфрастычны выраз:

“Скруха”

 Будуць ветры стагнаць

Над зямлёю знявечанай.

Галасіць

Над Радзімай

Маёю пакутнай…  (2, с.54)

Дадзеная перыфраза  – вынік індывідуальна-мастацкага бачання свету. Перад намі – яскравы  вобраз гэтай знявечанай пасля чарнобыльскай  катастрофы зямлі. У дадзеным выпадку выкарыстоўваецца эпітэт знявечанай, што надае вершаванаму радку адценне суму і болю за Радзіму.

Перыфразы з’яўляюцца выразным стылістычным сродкам у вершаваным радку. Яны перадаюць вобразнасць, экспрэсіўнасць дзеянняў або прадметаў. Гэты троп вылучаецца ацэначнасцю, што надае мове ўзнёсласць, паэтычнасць.

 

 

 

2.2.5 Роля гіпербалы  ў творах паэта

 

 

Гіпербала(ад грэч. hyperbole - перабольшванне) – мастацкі прыём – моцнае перавелічэнне ўласцівасцей, якасцей ці памераў прадмета або з’вы з мэтай мастацкай выразнасці(3, с.43). Вытокі гіпербалы ў фальклоры, у глыбокай старажытнасці: яшчэ Арыстоцель разглядаў яе як прыватны выпадак метафары (24, с.203). Дзяметрый адзначаў, што гіпербала ўказвае на тое, чаго не бывае ў сапраўднасці (13, с.258).

У творчасці М.Башлакова гіпербала выкарыстоўваецца галоўным чынам у творах аб родным краі:

“Крумкач”

Информация о работе Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка