Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Сентября 2013 в 00:33, курсовая работа
Міхась Захаравіч Башлакоў нарадзіўся на Гомельшчыне – адным з самых прыгожых і паэтычных куткоў Беларусі. Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага універсітэта доўгі час настаўнічаў. Цяпер працуе ў Дзяржаўным камітэце Рэспублікі Беларусь па друку. М.Башлакоў з’яўляецца аўтарам кніг паэзіі “Касавіца”(1979), “Начны паром”(1987), “Дні мае залатыя”(1993), “Як слёзы горкія Айчыны”(1999), “Матчыны грыбы перабіраю”(2000), “Пяро зязюлі падніму”(2001), “Палын.Чарнобыль”(2005). Разам з Міхасём Барздыка выдаў у 2004 годзе кнігу “Нетры”, якая на Франкфурцкім кніжным кірмашы – 2005 увайшла ў лік ста лепшых кніг свету.
Паэзіі М.Башлакова характэрны панарамнасць, поліфанія, тонкі лірызм, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, выключная эмацыянальнасць, шчырасць і адкрытасць. На вершы паэта напісаны музычныя творы.
Уводзіны 3
1 Асноўныя ідэі, матывы і вобразы паэзіі Міхася Башлакова 5
1.1 Грамадзянска-патрыятычная скіраванасць лірыкі творцы 5
1.2 Вобраз маці ў вершах аўтара 10
1.3 Пейзажная лірыка ў творчасці паэта 12
2 Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара 15
2.1 Простыя тропы 17
2.1.1 Месца параўнання ў паэзіі Міхася Башлакова 17
2.1.2 Эпітэт 21
2.2 Складаныя тропы ў лірыцы Міхася Башлакова 24
2.2.1 Метафара 24
2.2.2 Адухаўленне. Персаніфікацыя 26
2.2.3 Метанімія ў творчасці Міхася Башлакова 28
2.2.4 Перыфраза ў вершаваных радках Міхася Башлакова 29
2.2.5 Роля гіпербалы ў творах паэта 30
3 Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка 32
3.1 Ампліфікацыя 32
3.2 Анафара 33
3.3 Падваенне ў творах паэта 34
3.4 Кальцо 36
3.5 Антытэза як актыўны спосаб увасаблення парадаксальнасці аўтарскай думкі 37
Заключэнне 39
Спіс выкарыстаных крыніц 40
Як яркі сродак экспрэсіі антытэза пашырана ў лірыцы М.Башлакова, дзе яна часцей за ўсё ўзмацняе паасобныя думкі і вобразы, спрыяе стварэнню адпаведнага настрою, напрыклад:
“На лясным хутары”
Вельмі дзіўны матыў,
То хутчэй, то паволі,
Па-над хатамі плыў
За жытнёвае поле. (1, с.37)
“Першая песня”
Шчэ малады і няўмелы –
Першыя ноты бярэ:
То замаўчыць, то нясмела
Свішча ізноў на дварэ. (1, с.12)
“Дарогі Палесся”
У гэтых мясцінах складаюцца песні…
Спытайце – адкажуць: “А што іх складаць?” (1, с.28)
У вершах М.Башлакова шырэй прадстаўлена антытэза, якая будуецца на рознакаранёвых антонімах, напрыклад:
“Бусліныя берагі”
І дзе б ні быў: ці блізка, ці далёка –
Сюды заверне мой вандроўны шлях. (1, с.28)
“Лясун”
Ён з раніцы да вечара варожыць
На чорнай застаялае вадзе. (1, с.39),
радзей – аднакаранёвых, напрыклад:
“Дзяўчынка з вядзерцам духмяных суніц”
Стаю і гадаю: “Купіць – не купіць…” (1, с.4)
“Там, за Сожам”
Чорна хмара, цёмна поле.
Ці то воля, ці няволя?.. (2, с.106)
Паводле сэнсавых узаемаадносін у антытэзе вершаваных радкоў М.Башлакова шырока распаўсюджана амфітэза, для якой характэрна сцвярджэнне абедзвюх супрацьлегласцей, пры гэтым пэўная з’ява ахопліваецца поўнасцю, напрыклад:
“Бусліныя берагі”
І дзе б ні быў: ці блізка, ці далёка –
Сюды заверне мой вандроўны шлях. (1, с.28),
дзе спалучэнне антонімаў блізка – далёка, выражаючы супрацьлеглыя паняцці, мае значэнне “усюды”;
“Шукаю Радзіму”
Я брыду пілігрымам
Між зыбучых балот.
Дзень і ноч.
Ноч і дзень. (2, с.102),
дзе антонімы дзень – ноч аб’ядноўваюцца значэннем “заўсёды”.
У творах М.Башлакова сустракаецца і акратэза, для якой характэрна не столькі параўнанне супрацьлеглых прымет, колькі сцвярджэнне наяўнасці адной з іх:
“Пажоўклае фота”
Я на фота глядзеў і адно разумеў:
Не,не маці мая… Гэта я пастарэў… (1, с.26)
“Захліпнецца душа”
Людзям першы ўкос, мне ж заўсёды атава,
Ды і тая ў дажджы, ды і тая ў дажджы… (1, с.24)
Як бачым, антытэза ў творах М.Башлакова узмацняе думку і вобраз, спрыяе стварэнню адпаведнага настрою, перадае адпаведныя зрухі чалавечай душы.
Заключэнне
Даследуючы творчасць
М.Башлакова намі вызначана, што
яго паэзіі характэрны шчырасць, меладычнасць,
тонкі лірызм. Яго вершы пранізаны
болем за лёс народа і роднай зямлі.
У творчасці М.Башлакова
Адной з задач курсавой работы было даследванне мастацкіх сродкаў у творчасці М.Башлакова. У вялікай колькасці было выяўлена ўжыванне эпітэтаў, метафары, параўнанняў, адухаўлення. Крыху менш у вершах выкарыстоўваліся метанімія, гіпербала, перыфраза. Намі даследаваліся таксама і сродкі паэтычнага сінтаксісу. Сярод стылістычных фігур у вершах найбольш распаўсюджаны ампліфікацыя, анафара, падваенне, кальцо, антытэза.
Выкарыстанне канкрэтнага слова ў пэўнай сітуацыі патрабуе ад паэта ведання лексічнага значэння, стылёвай афарбоўкі слова, законаў спалучальнасці слоў, а ў выніку гэта дазволіць перадаць найтанчэйшыя адценні думкі, дакладна выразіць яе, выказаць адносіны да таго, пра што гаворыцца, пазбегнуць паўтораў аднаго і таго ж слова, выказаць думку прыстойна, добра і прыгожа.
Спіс выкарыстаных крыніц
1.Башлакоў М. Матчыны грыбы перабіраю: Вершы. – Мн.: Ураджай, 2000. – 86с.
2.Башлакоў М., Барздыка М. Палын. Чарнобыль.: Паэтычна-графічны дыялог/ Міхась Башлакоў, Міхась Барздыка; пер. на рус. А.Цяўлоўскага, на англ. Т.Акушэвіч. – Мн.:Мінская фабрыка каляровага друку, 2005. – 160с., іл.
3.Лазарук М.А., Ленсу
А.Я. Слоўнік
4.Аристотель. Сочинения. В 4-х томах. – М.: Мысль, 1976-1983.
5.Жирмунский В.М. Теория литературы. Поэтика. Стилистика. – Л.: Наука, 1977. – 407с.
6.Потебня А.А. Эстетика и поэтика: Сборник. – М.: Иск-во, 1976. – 614с.
7.Поспелов Г.Н.
8.Рагойша В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапам./Вячаслаў Рагойша. – Мн.: Бел. энцыклапедыя, 2001. – 384с.
9.Потебня А.А. О языке художественной прозы: Избр. труды. – М.: Наука, 1980. – 360с.
10.Есин А.Б. Принципы
и приёмы анализа
11.Томашевский Б.В. Стилистика.(Уч. пос.). – Л.: Изд-во Лен. ун-та, 1983. – 288с.
12.Вовк В.Н. Языковая
метафора в художественной
13.Античные риторики:
(Переводы)./Собрание текстов,
14.Панов М.В. Ритм и метр в русской поэзии // У кн. Поэтика и стилистика. – М.: Наука, 1991. – 240с.
15.Бузук Н.П. Сравнение
в языке современной
16.Розенталь Д.Э. Практическая стилистика русского языка/ Изд. 2-е, испр. и доп. – М., Высш. шк., 1968. – 416с.
17.Старычонак В.Дз. Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў). – Мн.: БДПУ імя М.Танка, 1997. – 232с.
18.Чуич Л.А. К вопросу о грамматических выражениях сравнения в русском языке // Ученые записки Томского университета. – 1946. - №2. – С.68-77.
19.Рабкевіч В. Творны параўнання//Бел. лінгвістыка. – Вып.4. – С.46-49
20.Тимофеев Л.И. Основы теории литературы / 4-е изд. испр. – М.: Просвещение, 1971. – 464с.
21.Эпітэт – душа паэзіі // Полымя. – 1985. - №8. – С.205-210.
22.Веселовский А.М. Историческая поэтика. – М.: Высшая школа, 1989. – 406с.
23.Гаўрош Н.В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы. – Мн.: Выш. шк., 1998. – 603с.
24.Аристотель и античная литература. – М.: Наука, 1978. – 229с.
25.Никитин М.В. О семантике метафоры // Вопросы языкознания Акад. Наук. – 1979. - №1. – С.91-102.
26.Шумчык Ф.С. Вобразныя сродкі мовы ў мастацкіх творах В.А. Адамчыка (параўнанне і метафара: структура, лексіка, ужыванне): Аўтарэф. дыс. канд. філал. навук: 10.02.01. – Мн., 1999. – 20с.
Информация о работе Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка