Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Сентября 2013 в 00:33, курсовая работа

Описание работы

Міхась Захаравіч Башлакоў нарадзіўся на Гомельшчыне – адным з самых прыгожых і паэтычных куткоў Беларусі. Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага універсітэта доўгі час настаўнічаў. Цяпер працуе ў Дзяржаўным камітэце Рэспублікі Беларусь па друку. М.Башлакоў з’яўляецца аўтарам кніг паэзіі “Касавіца”(1979), “Начны паром”(1987), “Дні мае залатыя”(1993), “Як слёзы горкія Айчыны”(1999), “Матчыны грыбы перабіраю”(2000), “Пяро зязюлі падніму”(2001), “Палын.Чарнобыль”(2005). Разам з Міхасём Барздыка выдаў у 2004 годзе кнігу “Нетры”, якая на Франкфурцкім кніжным кірмашы – 2005 увайшла ў лік ста лепшых кніг свету.
Паэзіі М.Башлакова характэрны панарамнасць, поліфанія, тонкі лірызм, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, выключная эмацыянальнасць, шчырасць і адкрытасць. На вершы паэта напісаны музычныя творы.

Содержание работы

Уводзіны 3
1 Асноўныя ідэі, матывы і вобразы паэзіі Міхася Башлакова 5
1.1 Грамадзянска-патрыятычная скіраванасць лірыкі творцы 5
1.2 Вобраз маці ў вершах аўтара 10
1.3 Пейзажная лірыка ў творчасці паэта 12
2 Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара 15
2.1 Простыя тропы 17
2.1.1 Месца параўнання ў паэзіі Міхася Башлакова 17
2.1.2 Эпітэт 21
2.2 Складаныя тропы ў лірыцы Міхася Башлакова 24
2.2.1 Метафара 24
2.2.2 Адухаўленне. Персаніфікацыя 26
2.2.3 Метанімія ў творчасці Міхася Башлакова 28
2.2.4 Перыфраза ў вершаваных радках Міхася Башлакова 29
2.2.5 Роля гіпербалы ў творах паэта 30
3 Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка 32
3.1 Ампліфікацыя 32
3.2 Анафара 33
3.3 Падваенне ў творах паэта 34
3.4 Кальцо 36
3.5 Антытэза як актыўны спосаб увасаблення парадаксальнасці аўтарскай думкі 37
Заключэнне 39
Спіс выкарыстаных крыніц 40

Файлы: 1 файл

курсавая1.doc

— 279.50 Кб (Скачать файл)

 Ён раптам крылы  распасцёр,

Даўгія, як дарогі.

І чорным ценем цёмны  бор

Накрыў… (1, с.43)

Паэт часцей за ўсё  ўжывае такую гіпербалу, якая заснавана  на незвычайнасці таго, пра што гаворыцца ў вершы:

“Мальба”

 Я куплю на іх зорныя гоні,

Мары тваіх аблакоў. (1, с.9)

“Дзед Фядос”

 Я ж яму так  і сяк, што па гэтых турботах

Нам яшчэ з ім сто  зім зімаваць… (1, с.33)

Гіпербала дапамагае  стварыць незвычайныя характары  і падзеі:

“Заркапад”

 Заркапад, за акном  заркапад.

Зоркі падаюць прама  ў сад… (1, с.9)

“Калодзежны журавель”

 Душу працінаюць  самотныя крыкі – 

Ляцяць журавы за трыдзевяць зямель.(1, с.14)

Як бачым, у творчасці  М.Башлакова гіпербала сустракаецца вельмі рэдка. Гіпербала – мастацкі сродак паэзіі, які ўзмацняе ўласцівасці чалавека, з’яў, прадметаў. Праз перабольшванне моўных рэалій дасягаецца выразнасць твора, пашыраецца магчымасць шматстайнага адлюстравання рэчаіснасці, што спрыяе раскрыццю аўтарскай задумы і эмацыянальнага фону вершаванага твора.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3 Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка

 

 

3.1 Ампліфікацыя

 

Ампліфікацыя (ад лац. аmpliphicatio — пабольшванне, пашырэнне або памнажэнне) - нагнятанне аднатыпных слоў ці моўных канструкцый (эпітэтаў, параўнанняў, сінонімаў, злучнікаў, аднародных членаў сказа). Найчасцей у вершах выкарыстоўваюцца словы, якія з’яўляюцца кантэкстуальнымі сінонімамі. Так, напрыклад, у вершы “Калодзежны журавель” мы бачым ампліфікацыю, дзе кожны наступны дзеяслоў узмацняе папярэдні:

“Калодзежны журавель”

 І раптам рвануўся, услед закурлыкаў,

Заплакаў драўляны стары журавель. (1, с.14)

Ампліфікацыю можна  назіраць і ў вершы “Перад дажджом”:

“Перад дажджом”

 Перад дажджом суцішыўся мой бор.

А ўсё шумеў, шаптаў, пераклікаўся,

Далёкім рэхам звонка адгукаўся

І смех кідаў у ранішні касцёр. (1, с.38)

У гэтым вершы пералік розных дзеясловаў надае аб’ёмнасць, узбагачае сэнс адценнямі, развівае з’яву ў прасторы і часе.

Аднатыпныя канструкцыі абумоўліваюць паэтычную завершанасць твора. Цалкам на гэтым прыёме пабудаваны верш М.Башлакова “Вяселле”, што надае яму ўзнёсласць і пераканаўчасць:

“Вяселле”

 Аддалёку

Конскі цокат.

Смех.

Гармоні.

Бубен стогне.

Песня хмеліць.

Ах, вяселле!.. (1, с.18),

Ампліфікацыя назоўнікаў надае вершу аб’ёмнае гучанне.

М.Башлакоў у творах “Зялёная восень” і “Чорны рыбак” з дапамогай  ампліфікацыі стварае эмацыянальна-пачуццёвую атмасферу тужлівага настрою:

“Зялёная восень”

 То светлы радок, то самотны радок,

То змрочны і стылы, калі восень позняя. (1, с.40)

“Чорны рыбак”

 І смутна было,

І трывожна, і горка. (2, с.26)

У вершы “Звон” паэт з дапамогай ампліфікацыі стварае  атмасферу тугі і болю за Айчыну, якую кранула чарнобыльская катастрофа:

“Звон”

 Адгуло,

Адышло,

Адцвіло,

Як маленства,

Вадою сплыло… (2, с.98)

Яркі ўзор ампліфікацыі, якая паказвае раўназначнасць космасаў Сусвету і чалавека, назіраем у  творы М.Башлакова “Язычнік”:

“Язычнік”

 Малюся Небу, Сонцу і Вадзе,

Малюся Ветру вольнаму і Птахам…

О, колькі на Зямлі маёй людзей

Пайшло за Веру на касцёр і плаху!..

Язычнік я…

Малюся я Зямлі,

Малюся Чалавеку я і Зверу… (1, с.58)

Яскравы малюнак любові да роднай прыроды стварае ампліфікацыя эпітэтаў, напрыклад:

“Дуб”

 Пасівелы, стары, у падпалінах,

Ажыве ён зялёнай вясной. (1, с.43)

 “Жменька сцёртых і выцвілых слоў”

Колькі іх – і вялікіх, і слынных,

Колькі верных дачок і сыноў… (1, с.64)

Такім чынам, ампліфікацыя даволі пашырана ў творах М.Башлакова. Яна шырока прадстаўлена ў вершах самага разнастайнага гучання. Ампліфікацыя з’яўляецца дзейсным сродкам узмацнення паэтычнай выразнасці мовы, нясе значную вобразна-выяўленчую нагрузку, перадае глыбіню пачуцця.

 

 

 

3.2 Анафара 

 

 

Анафара(ад грэч. anaphore – вынясенне ўверх) – паэтычны прыём, паўтарэнне аднолькавых слоў ці словазлучэнняў у пачатку вершаваных радкоў, строф або празаічных сказаў(3, с.17). Анафара выкарыстоўваецца для павышэння эмацыянальнасці выказвання, ягонай танальнасці, у вершаваным творы выконвае кампазіцыйную функцыю, аб’ядноўваючы паасобныя радкі:

“Матчыны грыбы”

 І ў спешцы я забыў удачу,

І забыў са шчасцем вузялок. (1, с.16)

“Бусліныя берагі”

 Буслы, буслы над лугам і ракою,

Буслы, буслы над засенню дубоў. (1, с.28)

Да асноўных разнавіднасцей анафары ў лірыцы М.Башлакова можна аднесці наступныя:

- гукавыя, пры якіх адбываецца паўтор у пачатку вершаваных радкоў адных і тых жа злучнікаў або прыназоўнікаў, напрыклад:

“Палессе”

 І пагасне святло ў адзінокім акне.

І суціхне паром у надрэчным тумане.

І апошні стамлёны паромшчык засне… (1, с.29)

“Шукаю Радзіму”

 Вецер стогне ў  трысці

Над вадой,

Над бядой,

Над пралітай крывёй… (2, с.102)

“Жменька сцёртых  і выцвілых слоў”

 На малых і вялікіх пагостах,

На абсягах Айчыны маёй… (1, с.64)

- лексічныя, пры якіх паўтараюцца аднолькавыя словы ў пачатку ўсіх або некаторых частак верша, напрыклад:

“Лясун”

 Ён сцеражэ гушчар свой непраходны,

Ён беражэ адвечны свой спакой… (1, с.39)

“Касцёр на дальняй старане”

 Я жыў ля Любенскага возера,

Я быў шчаслівы, малады. (1, с.50)

“Не знікай з небасхілу  майго”

 Не знікай з небасхілу майго,

Не знікай, я цябе заклінаю… (2, с.136)

- сінтаксічныя, дзе паўтараюцца ў пачатку радкоў аднолькавыя ці аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі, што ў паасобных выпадках можа надаваць твору выключны лірызм і ўзнёсласць, напрыклад:

“Каб шчэ душа мая  збалелая”

 Я памалюся снегу беламу,

Я памалюся небу сіняму… (2, с.142)

“Дні мае залатыя”

 Дні мае,

Дні мае залатыя,

Што ж над поймай,

Як гусі крычыце? (1, с.40)

“Вячэрні бор”

 Вячэрні бор у промнях залаціцца,

Вячэрні бор, як полымя ўначы. (1, с.38)

Анафара выкарыстоўваецца для павышэння эмацыянальнасці выказвання, ягонай танальнасці, у творы выконвае кампазіцыйную функцыю, аб’ядноўваючы радкі. Іншы раз надае твору выключны лірызм і ўзнёсласць.

 

 

 

3.3 Падваенне  ў творах паэта

 

 

Падваенне - стылістычны  прыём, які засноўваецца на паўтарэнні слоў або словазлучэнняў у радку, што засяроджвае ўвагу на пэўнай з’яве, прадмеце ці дзеянні, чым даволі значна ўзмацняе эмацыянальны пачатак паэтычнай мовы. Пазіцыйна падваенне не фіксавана: сустракаецца ў пачатку, сярэдзіне або ў канцы вершаванага радка:

“Помніцца”

 Тут, недзе тут, за стагамі,

Тыя далёкія дні… (1, с.12)

“Музыка вясны”

 Ідзе, ідзе ўзрушанне… (1, с.23)

“Крумкач”

 А дрэвы, дрэвы ўсё рыпяць

Над крыкам крумкачовым… (1, с.43)

“Журба”

 Будзе сонца ім, сонца ім

На чужыне свяціць… (1, с.45)

Вельмі часта падваенне М.Башлакоў стварае з дапамогай назоўнікаў-звароткаў, напрыклад:

“Стары рыбак”

 “Журавы, журавы, журавы,

Забярыце з сабою  ў вырай” (1, с.33)

“Крыкі шэрых гусей”

 Гусі, шэрыя гусі,

На далёкай чужыне

Ападзіце на травы

Горкай-горкай тугой. (2, с.62)

У творах М.Башлакова найбольш пашырана падваенне дзеясловаў, што садзейнічае падкрэсліванню працягласці дзеяння:

“Далеч светлая”

 Я не знаю, нічога не знаю… (2, с.32)

“Крыкі шэрых гусей”

 О мой ціхі народ,

Жыць, павінен ты жыць… (2, с.64)

“Суніцы”

 Жарты. Смех наўздагон. Бор глухі

Слухаў, слухаў бы іх бясконца… (1, с.32)

Падваенне назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў стварае адпаведныя эмацыйныя настроі:

“Палессе”

 Цішыня… Цішыня… Дзе сустрэнеш такую? (1, с.29)

“Вы чакалі мяне”

 Вы гатовы, гатовы ісці?.. (1, с.77)

“Плача кнігаўка”

 І нікога, нікога няма

Хто адвёў бы гэтую  руку… (2, с.56)

Падвойваюцца ў вершах М.Башлакова і словазлучэнні, напрыклад:

“Чалы”

 Снег расталы, снег расталы.

Льецца кволае цяпло. (1, с.20)

“Дарогі Палесся”

 І пахнуць суніцы, і пахнуць суніцы,

І месяц у небе такі малады. (1, с.28)

Такім чынам, у сваіх  творах М.Башлакоў часта выкарыстоўвае  такі стылістычны прыём, як падваенне. Падваенне часта абумоўлена законамі рытмікі, рыфмоўкай, лейтматывам тэксту. Гэты стылістычны прыём распаўсюджаны ў вершах грамадска-публіцыстычнага складу, лірычна-інтымных, дзе аўтар перадае глыбіню пачуццяў, душэўнага стану лірычнага героя, яго ўнутраныя перажыванні.

 

 

 

3.4 Кальцо

 

 

Кальцо - паўтарэнні на пачатку і ў канцы асобных вершаваных радкоў, строф ці цэлага твора аднолькавых гукаспалучэнняў, слоў або выразаў. У лірыцы М.Башлакова распаўсюджаны страфічнае і архітэктанічнае кальцо.

Страфічнае кальцо, якое найбольш поўна выяўляе ідэю твора, засяроджвае ўвагу на канкрэтных сітуацыях, з’яўляецца часткай архітэктанічнага, напрыклад:

“Апошні палескі паром”

 Ах, апошні палескі паром,

Цераз Прыпяць дазволь  пераправіцца.

Парыпі пад асеннім  дажджом

На растанне засмужанай раніцай,

Парыпі пад асеннім  дажджом,

Мой апошні палескі  паром… (1, с.47)

Гэты верш “Апошні  палескі паром” цалкам заснаваны на паўторах першага і шостага радкоў кожных строф:(1 страфа) – “Ах, апошні палескі паром.”, (2) – “Прыпяць, бакены, коні, чаўны…”, (3) – “Чуеш, недзе крычаць жураўлі?..”, (4) – “Як паэзіі мала ў жыцці…”, (5) – “Ах, апошні палескі паром…”. Паўторы з абрывамі ў фінале ствараюць карціну суму, тугі, выключнай чалавечай адзіноты і не менш вялікай надзеі. Кальцо паглыбляе асноўную паэтычную ідэю твора, надаючы яму сэнсавую важнасць і эмацыянальную напоўненасць. У спалучэнні з сінтаксічнай анафарай кальцавая кампазіцыя дазваляе падкрэсліць увесь трагізм быцця і разам з тым веру ў магутныя чалавечыя пачуцці.

Архітэктанічнае кальцо, калі паўтараецца ў пачатку і канцы твора, напрыклад, верш М.Башлакова “Там, за Сожам” пачынаецца і завяршаецца адным выразам: Там, за Сожам, там, за плёсам…(2, с.106), што выразна акцэнтуе аўтарскую думку, завастрае ўвагу слухача на адпаведным выказванні. Верш “Слёзы выплакалі”, дзе згаданы сказ-загаловак гучыць на пачатку і ў фінале твора, выразна падкрэслівае боль паэта за Радзіму.

Кальцо надае новыя  вобразна-выяўленчыя адценні, узмацняе эмацыянальны напал сітуацыі. У вершы “Матчына песня” М.Башлакоў паўтарае на пачатку і ў канцы твора двухрадкоўе:

“Матчына песня”

 У маленстве маці  пела

Песню мне самотную (2, с.130)

Такім чынам, кальцо як адзін са складаных сінтаксічных прыёмаў сучаснай лірыкі ўзмацняе адзіны эмацыянальны настрой і зарад, паглыбляе асноўную паэтычную ідэю твора, надаючы яму сэнсавую важнасць і эмацыянальную напоўненасць.

 

 

 

3.5 Антытэза як актыўны спосаб увасаблення парадаксальнасці аўтарскай думкі

 

 

Антытэза(ад грэч. antithesis – супрацьпастаўленне) – стылістычная фігура, кантрастнае супастаўленне процілеглых перажыванняў, думак, вобразаў для ўзмацнення ўражання ад гэтых з’яў ці выяўлення іх супярэчлівасці  (3, с..20). Семантычны кантраст або процілегласць выражаюцца звычайна праз паралелізм сінтаксічнай і рытмічнай арганізацыі, праз паўтарэнне антонімаў. Пры антытэзе проціпастаўляюцца супрацьлеглыя, кантрастныя па свайму зместу словы.

Информация о работе Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка