Этнаастраномія. Сувязь з зоркамі праз культурную прызму

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Марта 2013 в 09:22, научная работа

Описание работы

Вядома, што астронімы з’яўляюцца найбольш старажытнымі і малатрансфамаванымі адзінкамі мовы, у аддзіным шэрагу з гідронімамі ці тапонімамі. Астранімічны матэрыял дае каштоўную інфармацыю падчас комплексных даследваннях этнасу: яго генэзісу, мовы, фальклору і г.д. Але, на жаль, беларуская народная астраномія да гэтага часу з’яўляецца адным з маладаследаваных пытанняў. Магчымымі праблемамі гэтага з’яўляецца як спецыфіка збору астранамічнага матэрыялу, якая не дазваляе ўдзень дакладна суаднесці астронім з аб’ектам на небе, так і неабходнасць збіральніку валодаць базавымі астранамачнымі ведамі.

Содержание работы

Уводзіны…………………………………………………………………….
3-7
РАЗДЗЕЛ 1. Этнаастраномія як навука…………………………………...
8-14
РАЗДЗЕЛ 2. Ужыванне этнаастранамічных назваў у беларускай літаратуры і народнай творчасці…………………………………………..
15-38
2.1. Планета Венера ў традыцыйных беларускіх уяўленнях…………….
15-21
2.2. Вялiкая Мядзведзiца…………………………………………………...
21-24
2.3. Млечны Шлях………………………………………………………….
24-27
2.4. Плеяды………………………………………………………………….
28-33
2.5. Арыён…………………………………………………………………...
33-38
Заключэнне………………………………………………………………
38-
Дадатак 1…………………………………………………………………….

Файлы: 1 файл

Праца Этнаастраномія апошні варыянт.doc

— 244.00 Кб (Скачать файл)

Управление  образования администрации Октябрьского района г. Минска

ГУО «Общеобразовательная средняя школа №52 г. Минска»

 

 

“Этнаастраномія.  Сувязь з зоркамі праз культурную прызму”

 (Этноастрономия . Связь со звёздами через культурную призму)

Секция: белорусская литература

 

 

Автор: Дусь Анна Александровна

СШ № 52, 11 «Б» класс

пер. Корженевского, 4-176

тел. 212-76-70

Научный руководитель:

Аникович Наталья  Викторовна,

учитель белорусского языка и литературы СШ № 52

Консультант:

Авилин Тимофей Вячеславович,

Магистр истории  ЕГУ


 

Минск

2011

                                                              Змест                                                  стар.

Уводзіны…………………………………………………………………….

3-7

РАЗДЗЕЛ 1. Этнаастраномія як навука…………………………………...

8-14

РАЗДЗЕЛ 2.  Ужыванне этнаастранамічных назваў у беларускай  літаратуры і народнай творчасці…………………………………………..

15-38

2.1. Планета Венера  ў традыцыйных беларускіх уяўленнях…………….

15-21

2.2. Вялiкая Мядзведзiца…………………………………………………...

21-24

2.3. Млечны Шлях………………………………………………………….

24-27

2.4. Плеяды………………………………………………………………….

28-33

2.5. Арыён…………………………………………………………………...

33-38

Заключэнне………………………………………………………………

38-

Дадатак 1…………………………………………………………………….

 

Дадатак 2……………………………………………………………………

 

Літаратура………………………………………………………...………...

 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Легенды знікаюць, калі людзі імі не цікавяцца, а калі ёсць інтарэс, гэтыя веды жывуць і развіваюцца. Сёння многіх нашых суайчыннікаў вабіць самабытная гісторыя і культура Японіі, Егіпта, іншых далёкіх ад нас краін. А на сваё, роднае, яны не зважаюць. А калі людзі не бачаць унікальнасці ў сваёй культуры, яны і ў сабе яе не бачаць, губляюць сябе.  Вось чаму так важна ведаць свае вытокі, культуру, мову і нават “зорнае неба вачыма сваіх продкаў”.

У шырокі спектр анамастычных даследванняў уключаны  такі разрад уласных імёнаў як астронімы. Астронімы – гэта назвы аб’ектаў на зорным небе, якія можна ўбачыць простым вокам: зоркі, сузор’і, планеты і інш.

Вядома, што  астронімы з’яўляюцца найбольш старажытнымі і малатрансфамаванымі адзінкамі мовы, у аддзіным шэрагу з гідронімамі ці тапонімамі. Астранімічны матэрыял дае каштоўную інфармацыю падчас комплексных даследваннях этнасу: яго генэзісу, мовы, фальклору і г.д. Але, на жаль, беларуская народная астраномія да гэтага часу з’яўляецца адным з маладаследаваных пытанняў. Магчымымі праблемамі гэтага з’яўляецца як спецыфіка збору астранамічнага матэрыялу, якая не дазваляе ўдзень дакладна суаднесці астронім з аб’ектам на небе, так і неабходнасць збіральніку валодаць базавымі астранамачнымі ведамі.

Найбольш папулярнымі  аб’ектамі на зорным небе з’яўляюцца зорнае скопішча Плеяды, сузор’е Вялікая  Мядзведзіца, Малая Мядзведзіца, Млечны Шлях і тры зоркі ў сузор’і Арыёна (дзэта, эпсілон, дэльта Арыёна, ці, так званы, пояс Арыёна). Гэтыя аб’екты добра ўсім вядомы, бо асноўныя моманты з’яўлення і размяшчэнне на небе (верхняя і ніжняя кульмінацыі, геліакічны ўсход і захад) былі добрымі арыенцірамі ў прасторы і часе.

Магчыма, што старажытныя  назвы астронімаў назаўсёды зніклі ў далёкім мінулым і сучасная літаратура такімі назвамі ўжо не карыстаецца, а сучасная моладзь не пазнае гэтых назваў і не зацікавіцца. У працэсе напісання сваёй работы я і жадаю сцвердзіць ці адхіліць гэтую гіпотэзу.

Мэтай сваёй работы я паставіла даследаванне ўжывання старажытных назваў астронімаў у народнай творчасці і сучаснай мастацкай літаратуры.

Для дасягнення гэтай мэты ў ходзе працы над  тэмай былі вырашаны наступныя задачы:

1.  растлумачыць, што такое этнаастраномія як  навука.

2. даць характарыстыку кожнаму сузор’ю, якое можна ўбачыць простым вокам.

3. вызначыць,  якія абрады ці святы былі  звязаны з зоркамі і як зорнае  неба ўплывала на жыццё людзей.

4. паказаць пэўныя  прыклады ўжывання этнаастранамічных  назваў сучаснымі пісьменнікамі.

5. правесці апытанку сярод вучняў старэйшых класаў, каб вызначыць іх веды па дадзенай тэме.

Аб’ектам даследавання стала вусная народная творчасць і сучасная паэтычная літаратура з астранамічнымі назвамі.  

Прадмет даследавання – старажытныя назвы астронімаў.   

 

Метады  даследавання:

  1. тэарэтычныя;
  2. эмпірычныя;
  3. сацыялагічныя.

Спосабы даследавання:

  1. аналіз;
  2. сінтэз.

Прыёмы  даследавання:

  1. класіфікацыя;
  2. параўнанне;
  3. апытанне.

 

Астронімы (назвы  бачных простым вокам астранамічных  аб'ектаў), якія ўжываліся на нашай  тэрыторыі ў ХV—ХVІ стагоддзях і пазней, былі зафіксаваныя ў некаторых пісьмовых крыніцах, у тым ліку і ў "Бібліі" Францыска Скарыны. Больш раннія ўсходнеславянскія назвы амаль не сустракаюцца, таму ўсе так званыя "старажытныя" астронімы — гэта толькі інтэрпрэтацыя навукоўцаў вусна-паэтычнай ці матэрыяльнай спадчыны.

Сведчаннем  цікавасці старажытных "прабеларусаў" да нябеснай механікі з'яўляюцца і непісьмовыя  матэрыяльныя крыніцы, якія дайшлі да нашых часоў. Адна з іх — беларускі "стоўнхендж" на возеры Янава на Полаччыне, якому некалькі тысячагоддзяў. Састаўленыя ў пэўным парадку камяні ўяўляюць сабой старажытную абсерваторыю, дзе людзі маглі назіраць за нябеснымі аб'ектамі. Акрамя таго, на Беларусі знойдзены валуны са шматлікімі штучнымі паглыбленнямі, лункамі. Адназначнай упэўненасці ў іх прызначэнні няма, але некаторыя даследчыкі лічаць гэта выявамі тагачасных сузор'яў, якія за тысячагоддзі змянілі свае абрысы і сёння выглядаюць інакш.

Рэха астранамічных  ведаў нашых продкаў захавалася і ў народнай сімволіцы — у  вопратцы, на прадметах побыту, у аздабленні хатаў. Кожны элемент арнаменту (сонца, зорка, месяц і інш.) меў сваё сакральнае значэнне і служыў абярэгам.

Магічную сілу зорак нашы продкі выкарыстоўвалі ў  варажбе (на ручнік, дзе сімвалічна былі пазначаны сузор'і і вядомыя  планеты, кідалі жменю зярнят і ў залежнасці ад таго, як ляглі зярняты, рабілі прадказанні), у замовах ("Першым разам, вячэрнім часам небу пакланюся, зорам памалюся...", "Стану пад ясным небам, пад яснымі зорамі, перад дробнымі звяздамі, перад жаркім сонцам і ясным месікам і нябеснаю калясніцаю...").

Значную ўвагу  нашы продкі надавалі метэорам: "Паляцела зорка — трэба жаданне загадаць". Народнае тлумачэнне гэтай з'явы  грунтуецца на хрысціянскіх вераваннях: зорка — гэта анёл. Ён ляціць па душу чалавека, які памірае, і падчас свайго палёту нікому ні ў чым не можа адмовіць, таму ў яго можна прасіць усё, што хочаш. Калі метэор прымалі за змея з золатам, маглі ў яго прасіць крышачку багацця. Згодна з іншай традыцыяй, калі ляцела зорка, дзяўчатам трэба было тузаць свае косы, тады валасы будуць такімі ж доўгімі, як палёт зоркі. А вось прыклад з любоўнай магіі: калі ляціць зорка, трэба завязаць вузельчык і назваць імя каханага... З дапамогай метэораў дзяўчаты варажылі на нарачонага (куды паляцела зорка — адтуль хлопца і чакай). Калі чалавек хацеў пазбавіцца ад бародаўкі, падчас падзення зоркі ён "страсаў" яе з рукі і казаў адпаведную замову.

Чаму я абрала менавіта тэму этнаастраноміі? Па-першае, таму, што лічу гэтую плынь вельмі цікавай для вывучэння, па-другое, таму, што сама этнаастраномія як навука – з’ява маладая і, на маю думку, актуальная ў наш час “інфармацыйнага буму”. Наша жыццё не стаіць на месцы. Усе мы жывём у віруючым коле свету і час безупынна робіць сваё: з'яўляюцца новыя тэндэнцыі і плыні, кожная сфера жыцця чалавека з цягам часу набывае спецыфічны сэнс (змяняецца). Але, нягледзячы на ўсё гэта, пэўныя чалавечыя ўяўленні застаюцца нязменнымі на працягу стагоддзяў. Асабліва гэта датычыцца адносін паміж людзьмі, нашых штодзённых пачуццяў: радасці, страху, адзіноты, усхваляванасці і інш. Мы ўсё гэтак жа кахаем, гэтак жа суперажываем, жартуем, блукаем і спадзяваемся, бо чалавечая прырода па сутнасці сваёй нязменна. Канешне, усім нашым адчуванням надаецца спецыфічнае сучаснае адценне, але сутнасць іх не змяняецца. Але людзі сёння гэтак жа замілавана глядзяць на зоркі, як гэта рабілі нашыя продкі некалькі стагоддзяў таму.

Упершыню сутыкнуцца з этнаастранамічнымі назвамі мне  давялося ў 2008 годзе, калі я зацікавілася народнай творчасцю, асабліва народнымі  паданнямі і песнямі нашых продкаў. У той час, гартаючы адзін песенны зборнік, я час ад часу трапляла на цікавыя, надта спецыфічныя назвы зорак і сузор’яў. Яны значна вылучаліся ў песнях, зачароўвалі. З гэтага часу мяне моцна непакоілі пытанні:

  1. Чаму нашы продкі ўжывалі менавіта тую ці іншую інтэрпрэтацыю назвы зоркі?
  2. Адкуль нараджаліся паданні пра зоркі?

А самае галоўнае:

  1. Ці вядомы людзям гэтыя назвы зараз?

Такім чынам, выбраная мною тэма “Этнаастраномія.  Сувязь з зоркамі праз культурную прызму”  была абрана невыпадкова.  Гэта своеасаблівы зварот да нашых суайчыннікаў, да ўсіх і кожнага, каб нагадаць, якую багатую спадчыну пакінулі нам продкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

РАЗДЗЕЛ 1. Этнаастраномія як навука

Калі не казаць надта навукова, то этнаастраномія – гэта навука, якая вывучае сувязь чалавека з нябеснымі свяціламі, напрыклад, з зоркамі, сувязь з месяцам, з космасам праз культурную прызму. Той бок гэта ўжо бліжэй да культуралогіі. Этнаастраномія – гэта і частка лінгвістыкі. Напрыклад, усім вядомыя такія назвы як Вялікая Мядзведзіца, Малая Мядзведзіца, Млечны Шлях. Але наўрад ці многія калісьці думалі, што ў нас, беларусаў, былі свае назвы для гэтых сузор'яў. Як, напрыклад, і ва ўкраінцаў, і ў літоўцаў, і ў чэхаў. У нас Вялікую Мядзведзіцу называлі Воз, ці казалі, што гэта нейкая Чаша ці Карэц. Тое ж сузор'е Плеяда, а на тэрыторыі Беларусі распаўсюджаная назва Сіта, у Літвы называюць Сетас.

У адрозненне ад сваіх сённяшніх спадчыннікаў, старажытныя  людзі былі значна бліжэй да прыроды, адчувалі сябе яе арганічнай часткай. Увесь навакольны свет продкі напаўнялі міфічным зместам, казачнымі жывымі істотамі. Асобнае месца ў міфалагічным уяўленні беларусаў займалі астранамічныя аб'екты, бачныя няўзброеным вокам.

Тое, што людзі  не маглі зразумець, патлумачыць  рацыянальна, яны тлумачылі з  дапамогай міфалагічных вобразаў. Напрыклад, убачыўшы на небе вельмі яркі метэор, казалі: "Цмок паляцеў! Чарадзею ці ведзьме золата панёс". Гэта быў адзін з варыянтаў тлумачэння свету і сябе ў ім. Астранамічныя веды былі неабходныя тагачасным людзям для штодзённага карыстання: веданне дакладнага месца размяшчэння на небе пэўных зорак, сузор'яў і планет давала магчымасць арыентавацца ў прасторы і часе, вызначаць, калі пачынаць пэўныя сельскагаспадарчыя работы, калі адзначаць святы. Да прыходу на тэрыторыю сённяшняй Беларусі крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў нашы землі засялялі балцкія плямёны. І ўжо тады, у глыбокай старажытнасці, людзі ведалі, што Зорны Кол (Палярная зорка) застаецца на адным месцы і яго можна выкарыстоўваць у якасці арыенціру ў прасторы.

Астранамічным аб'ектам прыпісваліся магічныя ўласцівасці. Нашы продкі верылі ў існаванне душы, верылі, што калі чалавек нараджаецца, на небе запальваецца новая зорка. Такім чынам, у кожнага чалавека ёсць свая зорка на небе, і калі гэта добры чалавек — яна будзе яскравай, а пра нядобрага казалі: "Шэльма з-пад цёмнай зоркі". Гэта, з аднаго боку, перанос уласцівасцяў душы чалавека на зорку, а з другога — крыху магія, чарадзейства.

Асноўнымі аб'ектамі астранамічных назіранняў нашых  продкаў былі Сонца, Месяц, сузор'і (Вялікая Мядзведзіца, Плеяды і Пояс Арыёна), Венера і іншыя зоркі, метэоры і каметы.

Ужо ў старажытнасці людзі ўмелі адрозніваць метэоры ад каметаў. Вялікі метэор (па-навуковаму — балід) яны лічылі цмокам, які нясе золата. Калі бачылі маленькі метэор ("зорачка, якая паляцела"), то казалі, што гэта душа чалавека паляцела долу (чалавек памёр). А камету называлі "мятлой".

Нашы продкі не падзялялі ўсіх міфічных істот, якія, па іх уяўленні, засялялі свет, на добрых і варожых; кантрасны падзел на дабро  і зло прыйшоў пазней, разам з хрысціянствам. А ў народным уяўленні сусвет быў цэласным і непадзельным на "плюс" і "мінус". Проста пэўныя міфічныя істоты (тыя ж духі, напрыклад), выконвалі ўласцівыя ім негатыўныя функцыі, але не былі злымі самі па сабе. І з імі можна было дамовіцца, задобрыць іх ці перахітрыць. Прыкладна так ставіліся на вёсках да чарадзеяў і ведзьмакоў: іх баяліся, але пры неабходнасці да іх звярталіся па дапамогу, прыносілі ў якасці падзякі нейкія падарункі, бо чарадзеі валодалі сакральнымі ведамі і маглі імі карыстацца як заўгодна — нашкодзіць ці дапамагчы:  "...праз гэта Сіта Бог прасеяў зярнятак жыта"

Информация о работе Этнаастраномія. Сувязь з зоркамі праз культурную прызму