Этнаастраномія. Сувязь з зоркамі праз культурную прызму

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Марта 2013 в 09:22, научная работа

Описание работы

Вядома, што астронімы з’яўляюцца найбольш старажытнымі і малатрансфамаванымі адзінкамі мовы, у аддзіным шэрагу з гідронімамі ці тапонімамі. Астранімічны матэрыял дае каштоўную інфармацыю падчас комплексных даследваннях этнасу: яго генэзісу, мовы, фальклору і г.д. Але, на жаль, беларуская народная астраномія да гэтага часу з’яўляецца адным з маладаследаваных пытанняў. Магчымымі праблемамі гэтага з’яўляецца як спецыфіка збору астранамічнага матэрыялу, якая не дазваляе ўдзень дакладна суаднесці астронім з аб’ектам на небе, так і неабходнасць збіральніку валодаць базавымі астранамачнымі ведамі.

Содержание работы

Уводзіны…………………………………………………………………….
3-7
РАЗДЗЕЛ 1. Этнаастраномія як навука…………………………………...
8-14
РАЗДЗЕЛ 2. Ужыванне этнаастранамічных назваў у беларускай літаратуры і народнай творчасці…………………………………………..
15-38
2.1. Планета Венера ў традыцыйных беларускіх уяўленнях…………….
15-21
2.2. Вялiкая Мядзведзiца…………………………………………………...
21-24
2.3. Млечны Шлях………………………………………………………….
24-27
2.4. Плеяды………………………………………………………………….
28-33
2.5. Арыён…………………………………………………………………...
33-38
Заключэнне………………………………………………………………
38-
Дадатак 1…………………………………………………………………….

Файлы: 1 файл

Праца Этнаастраномія апошні варыянт.doc

— 244.00 Кб (Скачать файл)

Адзін з прынцыпаў  надання назвы бачным астранамічным  аб'ектам, які выкарыстоўвалі нашы продкі, — асацыятыўны. Напрыклад, па знешнім  падабенстве з пэўнымі прыладамі побыту Вялікую Мядзведзіцу называлі Чарпаком, Апалонічкам, Коўшыкам, Чашай ці Каструляй; Плеяды — Сітам ці Рэшатам, пояс Арыёна — Каромыслам ("гэта дзеўка ваду каромыслам нясе"). Па асацыяцыі з транспартнымі сродкамі тую ж Вялікую Мядзведзіцу называлі Вазком, Карэтай, Калясніцай, Брычкай, Калёсамі і інш.

На тэрыторыі  Цэнтральнай, Паўночнай, Паўночна-Усходняй і Паўночна-Заходняй Беларусі для  вызначэння сузор'я Плеяды існавала назва Сіта. Насамрэч, гэта не славянскае, а хутчэй балцкае слова. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што да балтаў яно прыйшло ад фіна-ўгорскіх плямёнаў. Славуты беларускі фалькларыст Аляксандр Сержпутоўскі, напрыклад, запісаў, што Сіта — гэта тое месца, дзе адсейваюцца праведныя душы ад грэшных. Адам Міцкевіч так апісваў народныя вераванні: "...праз гэта Сіта Бог прасеяў зярнятак жыта". А ў палякаў і літоўцаў захавалася паданне, нібыта гэта тое сіта, якім сеяла Панна Марыя, а потым, на свята Успення, павесіла сярод зорак.

Карэтай ці Возам  Вялікую Мядзведзіцу маглі назваць  з-за яе перамяшчэння па небе на працягу сутак вакол Зорнага Кала (Палярнай зоркі). Ёсць меркаванне, што назва Зорны Кол прыйшла на тэрыторыю Беларусі ад татараў. Татары верылі, што да Зорнага Кала прывязаны Конь (Вялікая Мядзведзіца), які ходзіць кругам па небе. Між іншым, у беларусаў гэтае сузор'е таксама часам называлі Канём ці Канём з коламі.

Другі прынцып  надання назваў нябесным целам —  антрапаморфны ("адушаўленне"), які  грунтуецца на міфалогіі. Многія астранамічныя  аб'екты ўспрымаліся нашымі продкамі ў вобразе людзей ці багоў. Напрыклад, Заранка (Венера) была багіняй. Сюды ж можна аднесці такія назвы, як Тры Каралі, Тры Сястры, Тры Браты, Тры Касцы (тры зоркі пояса Арыёна). "Тры зоркі стаяць, як касцы, калі косяць на полі", — гаварылі людзі.

 Радзей сустракаюцца анімалістычныя ("жывёльныя") назвы. Напрыклад, Заранку (Венеру) называлі Звярынай зоркай. Часам на вёсках кажуць, што ёсць на небе Вуж, Вужакі, Чарвякі, але дакладна невядома, да якой зоркі ці сузор'я прымянялі гэтыя назвы. Беларускі этнограф Зміцер Канаплянікаў выказаў версію, што так называлі зоркі, якія мігцелі з-за нестабільнасці атмасферы.

Толькі ў  адным месцы ў якасці азначэння  сузор'я Вялікай Мядзведзіцы ўжываецца назва Лось. Тут не трэба намагацца ўбачыць у абрысе сузор'я вобраз сахатага. Для тагачаснага чалавека галоўным магло быць не знешняе падабенства, а цэласнасць карціны і сувязь са штодзённым жыццём. Калі ў трох зорках пояса Арыёна яны бачылі трох паляўнічых і самі хадзілі на паляванне ўтрох за адным аб'ектам (скажам, Ласём), то і на небе Вялікую Мядзведзіцу называлі Ласём. Для паўнаты карціны.

Пэўныя назвы  зорак і сузор'яў у нашых продкаў  мелі дачыненне да пэўных святаў. Напрыклад, назва Воз звязана з уяўленнем  беларусаў пра Каляду, якая на ім прыязджае на свята (з калядных песень: "Прыехала Каляда на сівенькім вазочку").

Цікава, што  падчас свята Калядаў (25 снежня па старым стылі) прыблізна апоўначы дышла  зорнага Воза ўтварае прамую лінію "ўсход — дышла — захад", ці, як гаварылі ў народзе: "Воз перавёрнуты дагары нагамі".

Значную ролю ў  фарміраванні поглядаў на назвы адыграла хрысціянства. Вялікую Мядзведзіцу яшчэ называлі Аляшова Павозачка, ці Іллёў Воз (воз, у якім ездзіць святы Ілля зорнаю дарогаю — Млечным Шляхам). Падчас свята гэтага святога (20 ліпеня па старым стылі) роўна апоўначы Вялікая Мядзведзіца размешчана паралельна гарызонту. Гэтае пэўнае становішча Воза ў пэўны час на небе магло сімвалізаваць наступленне свята. Беларусы і іншыя хрысціянскія народы ўяўлялі Іллю на небе ў вогненнай калясніцы, запрэжанай чатырма крылатымі коньмі ("Ілля — заведацель над Перуном; ён у вогненнай калясніцы ездзя па небу..."). А як вядома, з прыходам хрысціянства на святога прарока Іллю было перанесена большасць функцый ды атрыбутаў паганскага бога Перуна. Тады можна дапусціць, лічыць Авілін, што раней назвы Вялікай Мядзведзіцы былі звязаны менавіта з гэтым богам.

На поўначы  Беларусі з'яўленне на небасхіле  трох зорак пояса Арыёна, якія называлі Трыма Каралямі, сімвалізуе пачатак  свята Вадохрышча... У больш познія часы неабходнасць у дакладным вызначэнні месца размяшчэння зорак на небе знікла, усе астралагічныя веды страцілі сваю прагматычнасць і набылі больш сімвалічны характар.

Астронімы (назвы  бачных простым вокам астранамічных  аб'ектаў), якія ўжываліся на нашай  тэрыторыі ў ХV—ХVІ стагоддзях і пазней, былі зафіксаваныя ў некаторых пісьмовых крыніцах, у тым ліку і ў "Бібліі" Францыска Скарыны. Больш раннія ўсходнеславянскія назвы амаль не сустракаюцца, таму ўсе так званыя "старажытныя" астронімы — гэта толькі інтэрпрэтацыя навукоўцаў вусна-паэтычнай ці матэрыяльнай спадчыны.

Сведчаннем  цікавасці старажытных "прабеларусаў" да нябеснай механікі з'яўляюцца і непісьмовыя  матэрыяльныя крыніцы, якія дайшлі да нашых часоў. Адна з іх — беларускі "стоўнхендж" на возеры Янава на Полаччыне якому некалькі тысячагоддзяў. Састаўленыя ў пэўным парадку камяні ўяўляюць сабой старажытную абсерваторыю, дзе людзі маглі назіраць за нябеснымі аб'ектамі. Акрамя таго, на Беларусі знойдзены валуны са шматлікімі штучнымі паглыбленнямі, лункамі. Адназначнай упэўненасці ў іх прызначэнні няма, але некаторыя даследчыкі лічаць гэта выявамі тагачасных сузор'яў, якія за тысячагоддзі змянілі свае абрысы і сёння выглядаюць інакш.

Рэха астранамічных  ведаў нашых продкаў захавалася і ў народнай сімволіцы — у  вопратцы, на прадметах побыту, у  аздабленні хатаў. Кожны элемент арнаменту (сонца, зорка, месяц і інш.) меў сваё сакральнае значэнне і служыў абярэгам.

Магічную сілу зорак нашы продкі выкарыстоўвалі ў  варажбе (на ручнік, дзе сімвалічна былі пазначаны сузор'і і вядомыя  планеты, кідалі жменю зярнят і ў залежнасці ад таго, як ляглі зярняты, рабілі прадказанні), у замовах ("Першым разам, вячэрнім часам небу пакланюся, зорам памалюся...", "Стану пад ясным небам, пад яснымі зорамі, перад дробнымі звяздамі, перад жаркім сонцам і ясным месікам і нябеснаю калясніцаю...").

Значную ўвагу  нашы продкі надавалі метэорам: "Паляцела зорка — трэба жаданне загадаць". Народнае тлумачэнне гэтай з'явы  грунтуецца на хрысціянскіх вераваннях: зорка — гэта анёл. Ён ляціць па душу чалавека, які памірае, і падчас свайго палёту нікому ні ў чым не можа адмовіць, таму ў яго можна прасіць усё, што хочаш. Калі метэор прымалі за змея з золатам, маглі ў яго прасіць крышачку багацця. Згодна з іншай традыцыяй, калі ляцела зорка, дзяўчатам трэба было тузаць свае косы, тады валасы будуць такімі ж доўгімі, як палёт зоркі. А вось прыклад з любоўнай магіі: калі ляціць зорка, трэба завязаць вузельчык і назваць імя каханага... З дапамогай метэораў дзяўчаты варажылі на нарачонага (куды паляцела зорка — адтуль хлопца і чакай). Калі чалавек хацеў пазбавіцца ад бародаўкі, падчас падзення зоркі ён "страсаў" яе з рукі і казаў адпаведную замову.

Дакладных пацвярджэнняў  таго, што ў нашых продкаў быў  свой астралагічны задыяк, няма, аднак  у музеі беларускага народнага  мастацтва ў Раўбічах знаходзіцца чаша-карэц ХVІ стагоддзя, на вонкавым баку якой па перыметры акружнасці размешчана 12 малюнкаў — птушкі, звяры, людзі. Некаторыя навукоўцы трактуюць выявы на гэтым карцы як знакі задыяку, іншыя — як сімвалы 12 месяцаў года.

З Сітам былі звязаны прыкметы, датычныя надвор'я. На веснавога Юр'я назіралі за Сітам, і ў залежнасці ад таго, яркія зоркі ці не, прадракалі, колькі будзе дажджлівых дзён.

Асноўны аб'ём інфармацыі пра народныя назвы касмічных  аб'ектаў дае менавіта вусна-паэтычны пласт. Гэта песні, загадкі. "Пасцялю дарожку, пасыплю гарошку, пакладу акраец хлеба". (Дарожка — гэта Млечны Шлях ці неба ўвогуле, гарох — гэта зоркі, акраец — гэта месяц).

Даволі часта  ў замовах і калыханках сустракаецца вобраз Трох Сясцёр, Трох Вядзьмарак (пояс Арыёна). Першапачаткова, у паганскія часы, гэта, хутчэй за ўсё, былі тры багіні, адказныя за лёс чалавека. У замовах сустракаюцца ўласныя імёны гэтых зорак: зорка Мар'я, зорка Дар'я, зорка Рына, Катарына, ці метафарычныя — запека, прылюба і г.д. Гэтым тром зоркам надавалі вялікае значэнне ўсе народы свету. Яны часта сустракаюцца ў розных арнаментах, песнях, варажбе. Пазней хрысціяне перайначылі іх у вобраз Трох Каралёў (валхвоў).

Легенды знікаюць, калі людзі імі не цікавяцца, а калі ёсць інтарэс, гэтыя веды жывуць і развіваюцца. Напрыклад, адзін з інфармантаў патлумачыў, што плямы на Месяцы — гэта сляды гусеніц трактара, які туды неяк заехаў. Сёння многіх нашых суайчыннікаў вабіць самабытная гісторыя і культура Японіі, Егіпта, іншых далёкіх ад нас краін. А на сваё, роднае, яны не зважаюць. А калі людзі не бачаць унікальнасці ў сваёй культуры, яны і ў сабе яе не бачаць, губляюць сябе.

 

 

 

 

 

 

 

 

РАЗДЗЕЛ 2.  Ужыванне этнаастранамічных назваў у беларускай  літаратуры і народнай творчасці

2.1. Планета  Венера ў традыцыйных беларускіх уяўленнях

  З Зямлі планета выгладае як зорка. Венера — планета блізкая да Зямлі і бліжэйшая за яе да Сонца. Яна ніколі не аддаляецца далёка ад Сонца, добра адбівае сонечнае святло, таму яе вельмі проста знайсці на небе і назіраць за ёю. Максімальнай яркасці Венера дасягае незадоўга да ўзыходу або заходу Сонца. Характэрнай асаблівасцю планеты з’яўляецца яе роўны белы колер. Паводле сваёй яркасці яна пераўзыходзіць самыя яркія зоркі. Усё гэта стварыла добрыя падставы для назірання, што знайшло адлюстраванне ў беларускім фальклоры. У дадзеным артыкуле мы разгледзім месца і ролю планеты Венера ў традыцыйных уяўленнях і міфалагічнай свядомасці беларусаў на падставе этнаграфічных крыніц.

Планета Венера мае шматлікія назвы — Зарніца, Зараніца, Заранка, Світальна Зорка, Вечарніца, Вечарнічка, Вечэрня зора, Звярыніца, Воўча Звязда. Падобныя назвы сустракаюцца і ў іншых індаеўрапейскіх мовах, напрыклад: літ. Ausrine, Vakarine, Zverine, Ausros zvaigzde, Vakaru zvaigzde, лат. Auseklis, польск. Wieczornica, Wilcza Gwiazda, Zwierzonka, Zwiernica, Zaranka, Zaraneczka, Zarannica, чэш. Zviretnice, Zornice, Zornicka, Vecernicka, Vecernice, слав. Vecernica, Zvecernica, Vecerca, харв. Zornica, балг. Зорница, Зуратъ, Деница, Утреница, Вечерница, рус. Утренняя зарница, Зарница, Заряница, Зарянка, Зурница, укр. Зірниця, Зарница і г.д. Трэба адзначыць, што ў асноўным назвы планеты паходзяць ад часу яе з’яўлення на небе. Відавочна, што астронімы супадаюць, а гэта можа сведчыць аб вельмі старажытных каранях паходжання назвы Венеры, да таго ж, назіраюцца і шматлікія падабенствы ўяўленняў аб гэтай планеце ў індаеўрапейцаў. Гэта дапамагае рэканструяваць беларускія традыцыйныя погляды на Венеру ў тых выпадках, калі не хапае ўласных звестак. Асобную групу складаюць шматлікія назвы і пазначэнні Венеры, якія сустракаюцца ў замовах.

У народнай свядомасці Венера ў сваёй ранішняй (Зарніца) і вячэрняй (Вечарніца) бачнасці не атаесамляецца, а ўспрымаецца як два розныя нябесныя аб’екты са сваімі функцыямі. Згодна запісам А. Сержпутоўскага, Зарніца — гэта вельмі ясная зорка, што свеціць раненька, будзіць людзей і заве іх на работу; Вечарніца — вячэрняя зорка, якую Бог пасылае агледзець зямлю перад надыходам начной цемры. Адсюль вынікае, што з’яўленне на небе гэтых зорак выкарыстоўвалася дзеля вызначэння часу — калі трэба ўставаць і пачынаць працу, а калі наступае ноч (адпаведна — заканчэнне працы і час адпачынку). Таксама з запісу А. Сержпутоўскага вынікае, што гэтыя зоркі падпарадкоўваюцца Богу, дапамагаюць яму. У замовах яны паўсюдна называюцца «гасподнімі (ці божымі) памачніцамі». Тут лічым мэтазгодным прывесці літоўскае павер’е, згодна якому Ранішняя і Вячэрняя зоркі з’яўляюцца дочкамі Сонца, якія яму служаць: Ранішняя зорка рыхтуе Сонцу сняданак, а Вячэрняя сцеле ложак. Імаверна, што і ў беларускай традыцыі існавала ўяўленне аб Зарніцы і Вечарніцы, як аб дочках Бога. Аб гэтым сведчаць ўзгадванні ў замовах, такія як: «Дзве зары-зараніцы, родныя сястрыцы».

Назву Венеры «Заранка» прыводзіць у сваім слоўніку В. Ластоўскі. Яна паходзіць ад таго, што Венера добра бачная зранку. Назва «Світальна Зорка» тлумачыцца проста: ранняе ўзыходжанне зоркі над небакраем — сустракаецца ў паўночна-заходніх беларускіх гаворках. У палескіх гаворках Венера вядома пад назвай «Вечэрня зора».

Калі паходжанне назваў «Зарніца» і «Вечарніца» зразумелае, — так Венера завецца ў залежнасці ад часу з’яўлення на небе і назірання за ёй — то назвы кшталту «Звярыніца» і «Воўча Звязда» не зусім зразумелыя. Гэтыя назвы прыводзіць А. Кіркор. Ён пісаў, што за ўзыходам «Воўчай Звязды» назіралі на Каляды. Раскрываючы змест калядных міфаў беларусаў, А. Кіркор лічыў, што Грамаўніца (Цёця) — жонка Перуна, якой адпавядае на небе Венера, у калядную ноч нараджае божыча — Дажбога (яму на небе адпавядае Сонца), а цёмныя сілы ў выглядзе дзікіх звяроў імкнуцца забіць маці з сынам[8]. Менавіта таму людзі на Каляды назіраюць за гэтай зоркай, бо яе з’яўленне азначае багіню, якая здолела выратавацца. Сам пачатак Каляд звязваецца са з’яўленнем на небе першай зоркі. Калядная зорка, з якой ходзяць калядоўшчыкі, — сімвалічнае выяўленне сапраўднай зоркі, магчыма, Венеры. Калі ўлічваць тлумачэнні А. Кіркора, то назва «Воўча Звязда» («Звярыніца») утварылася ад звяроў (ваўкоў), якія пераследуюць багіню. Літоўцы тлумачылі падобныя назвы тым, што з моманту ўзыходу гэтай зоркі дзікія звяры выходзяць на начное паляванне. Неабходна заўважыць, што міф, узгаданы А. Кіркорам, наўрад ці можна лічыць аўтэнтычным, а таму трэба вельмі крытычна ставіцца да гэтых звестак.

Планета Венера ў традыцыйных  уяўленнях заўсёды выступае як жаночы персанаж. Гэта асабліва падкрэсліваецца ў замовах з дапамогай выразаў кшталту «родныя сястрыцы», «божыя памашніцы», «красныя дзявіцы». Падаецца невыпадковым, што А. Кіркор надзяляе Венеру функцыямі маці, бо ў замовах сустракаецца і такі выраз: «Матка Зорка!», які можа быць аднесены да Венеры. У доказ гэтага можна прывесці той факт, што ў славянскіх мовах Венера часта пазначалася назвай «зорка», а таксама некаторыя іншыя яе назвы ўтвараліся менавіта ад слова «зорка». Для беларускіх міфалагічных уяўленняў характэрны сюжэт, дзе Месяц і Сонца, ці Месяц і Венера (Вечарніца, альбо Зарніца) утвараюць сямейную пару. Асабліва добра ён прасочваецца ў вясельных песнях. М. Доўнар-Запольскі вывучаў вобразы Месяца і Сонца ў беларускай вясельнай паэзіі і адзначаў: «Беларуская народная паэзія, пераважна вясельная, захавала рэшткі паданняў аб вяселлі Месяца з Сонейкам ці з зарой. Гэта боская шлюбная пара, прататып чалавечага шлюбу, з’яўляецца апякункай апошніх; к Месяцу і Сонцу звяртаюцца песні з надзеяй на іх блаславенне, асвячэнне шлюбу». Яшчэ ён адзначаў, што нявеста часам называецца «зоранькай», параўноўваецца з ёй, так, што песні пяюць то аб вяселлі Месяца з Сонцам, то Месяца з зоранькай, ранішняй зарой. Ч. Пяткевіч прыводзіць такія звесткі: «Венера — Зарніца і Вечарніца альбо Месяцова дружына ці таварышка; гэтая апошняя назва была запазычана ад засцянковай шляхты: «Тая зорачка, што так прыгожа свеціцца, гэта…таварышка месяца».

Информация о работе Этнаастраномія. Сувязь з зоркамі праз культурную прызму