Этнаастраномія. Сувязь з зоркамі праз культурную прызму

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Марта 2013 в 09:22, научная работа

Описание работы

Вядома, што астронімы з’яўляюцца найбольш старажытнымі і малатрансфамаванымі адзінкамі мовы, у аддзіным шэрагу з гідронімамі ці тапонімамі. Астранімічны матэрыял дае каштоўную інфармацыю падчас комплексных даследваннях этнасу: яго генэзісу, мовы, фальклору і г.д. Але, на жаль, беларуская народная астраномія да гэтага часу з’яўляецца адным з маладаследаваных пытанняў. Магчымымі праблемамі гэтага з’яўляецца як спецыфіка збору астранамічнага матэрыялу, якая не дазваляе ўдзень дакладна суаднесці астронім з аб’ектам на небе, так і неабходнасць збіральніку валодаць базавымі астранамачнымі ведамі.

Содержание работы

Уводзіны…………………………………………………………………….
3-7
РАЗДЗЕЛ 1. Этнаастраномія як навука…………………………………...
8-14
РАЗДЗЕЛ 2. Ужыванне этнаастранамічных назваў у беларускай літаратуры і народнай творчасці…………………………………………..
15-38
2.1. Планета Венера ў традыцыйных беларускіх уяўленнях…………….
15-21
2.2. Вялiкая Мядзведзiца…………………………………………………...
21-24
2.3. Млечны Шлях………………………………………………………….
24-27
2.4. Плеяды………………………………………………………………….
28-33
2.5. Арыён…………………………………………………………………...
33-38
Заключэнне………………………………………………………………
38-
Дадатак 1…………………………………………………………………….

Файлы: 1 файл

Праца Этнаастраномія апошні варыянт.doc

— 244.00 Кб (Скачать файл)

З назвай тры сястры (tri siostry) звязана паданне пра душы трох дзяўчын-ведзьмаў, якія пасля смерці былі перанесены на неба: “жылі калісьці на белым свеце тры сястры, а былі тыя тры сястры роднасцю ды дароднасцю сястра ў сястру, што, калі глядзець на адну, то тое ўбачыш і ў іншай. жылі тыя тры сястры ў адной хаце, без бацькі і без мацеры, самі сачылі за хатай, самі аралі, самі хлеб прадавалі. прыходзілі сваты і свацці сватаць тых сясцёр за маладых хлапцоў, прыйдуць сваты да весніц, весніцы самі адчыняюцца, падыдуць да хаты, дзверы самі адыходзяць насцеж, увойдуць у хату, а ў хаце няма ні жывога, ні мёртвага, як пасля мору. пастаяць, пастаяць, так і пойдуць ні з чым. выйдуць на вуліцу, зірнуць на вокны, а ля вокнаў сядзяць тры сястры, разам прадуць адну кудзелю. вось і прыдумалі бабы зжыць тых трох сясцёр, бо яны “паведзьміліся”, таму і жывуць асобна ад народу хрышчанага. задумана - зроблена. пойдуць уначы запальваць агароджу, глядзяць- агароджу і агонь не бярэ. падпаляць хату, і хата не гарыць. спрабавалі бабы здабыць і жывы агонь у янаўскую ноч, і той агонь не бярэ іх. хадзілі па чараўніках ды ведзьмаках, і тыя рады не могуць даць, што з трыма сёстрамі рабіць. ужо якога чараўніцтва не рабілі над імі! ім хоць бы што.і вось аднойчы бачаць бабы: ляціць вогненны змей па сяле і прыляцеў прама ў хату да трох сясцёр. што ж, скажыце, змей у хату ўляцеў? ды не: пабегаў, пабегаў вакол хаты, ды і прэч паляцеў. “вось дык народ,- думаюць бабы- змей не бярэ іх”. ну, дзе тут справіцца бабам? даведаліся яны, што памерлі тыя тры сястры. хочуць бабы паглядзець на тых трох сясцёр, ды як увайсці ў хату? вусцішна і падумаць, каму ісці наперад. кожнаму свая жыццёвая дарога. злітаваліся мужыкі над бабамі ды і пайшлі самі наперад. падыходзяць да агароджы, агароджа расступілася на чатыры бакі, падыходзяць да хаты, хата рассыпалася на дробныя трэскі. тут мужыкі і  здагадаліся, што тыя тры сястры былі праклятыя ад нараджэння. ды і пасля смерці ім наканавана вечна гарэць зоркамі. вось ад іх ужо трошкі засталося: толькі тры чырвоныя плямы. нічаго, ім, праклятым, такі і гонар”. відаць, назвы прахі, папрадкі таксама звязаны з гэтым паданнем, бо праллі (прахі, папрадкі) - жанчыны, якія займаюцца прадзеннем (адзін з заняткаў тых дзяўчат). такім чынам, розныя назвы аднаго і таго сузор’я адлюстроўваюць розныя бакі аднаго падання. сувязь паміж трыма зоркамі (пояс арыёна) і ўвогуле паміж жаночымі асобамі ў назвах сузор’я шырока выяўляецца ў вераваннях беларусаў (напрыклад, 4 студзеня маладыя дзяўчыты па гэтых зорках варажылі; праллі ад калядаў да вадохрышча пралі). таксама існавала вераванне, што чорт “бярэ шлюб з вядзьмаркай пасля вадохрышча, у час яго вяселля бывае моцная завіруха. жонка яго жыве на высокай гары, куды людзі не могуць забрацца”. відаць, гэтая ведзьма і ёсць адна з трох сясцёр з падання, а “высокая гара”- неба. згадкі пра трох сястрыц-зарыц можна знайсці і ў шматлікіх замовах, напрыклад у замове ад рожы, дзе  згадваецца і млечны шлях (  “дарогаю шырокаю” ):

  Дарогаю шырокаю ішлі тры зарыцы,красныя дзявіцы.

Сустракае іх сам Гасподзь-Бог:

- Дзеўкі-дзявіцы, куды вы ідзеце?

Адна гаворыць:

- Я іду зоры знімаць.

Другая гаворыць:

- Я іду сонца ўздымаць.

Трэцяя гаворыць:

- Я  іду рабе Мар’і рожу замаўляць...

Цікава, што гэтыя тры сястры ў адных замовах добрыя, а ў іншых благія. Так, у замове, прызначанай “адмаўляць закручанага чалавека” (масточак - Млечны Шлях): “ на масточку тры дзявіцы пашылі Ісусу Хрысту сарочку. узышлі да сталі Ісуса Хрыста зазываць, сталі ўсім помач даваць, усе замкі ламаць”, яны выконваюць ахоўную функцыю. а ў замове ад злога чаравання – наадварот: “вячэрняя зара-зараніца, усяму свету памачніца, ка мне на помач прыступай і рабу божаму помачы давай. устану я рана-раненька, умыюся белым-бяленька, паганю я сваю скаціну, чорна-белую шарсціну, на шырокую даліну, на расу не збітую, на траву не з’етую. выйшла ка мне тры дзявіцы- змяі, тры дзявіцы-чарадзеі, травічку з’елі, расічку збілі, шэрсць парвалі, хвосцік паддубілі, вымца разарвалі, малако, сыр-маселцо забралі. адна дзяржала шчотку, другая-грабёнку, трэцяя- малака даёнку”.

Матавілам называлі вілаватую прыладу для намотвання пражы, што па форме была падобная да рагачоў ці чэпігаў. акрамя таго, гэтую назву можна паставіць у адзін тэматычны шэраг з прахамі. Гэтая назва сустракаецца ў загадцы: “шило-мотовило по неби ходило, ключи погубило, а зорочка з месячиком вкрали” (ластаўка). можна пагадзіцца і з тым, што найменне памылкова надалі арыёну, а насамрэч яно адносіцца да персея ( і праўда, калі паглядзець на яго форму, дык быццам ён ходзіць па небе). трэба сказаць, што існуюць эстонскія назвы невядомых сузор’яў - лынгапуу ( матавіла) і керакорвід ( кошыкі для клубкоў), якія знаходзяцца дзесьці каля рыбаў. Такімі сузор’ямі  могуць быць персей - матавіла і зорнае скопішча χ і h персея- кошыкі для клубкоў, бо яны размяшчаюцца недалёка ад рыбаў. але пакуль гэта толькі здагадкі і ўскосныя сведчанні. У поясе арыёна беларусы бачылі каромысел і дзяўчыну, якая яго нясе, калі ўлічваць украінскую назву дівка воду несе і беларускую каромісла. Гэтае сузор’е выкарыстоўвалі для вызначэння часу, прычым як дзённага: “ даўней казалі: “ужо касцы проста, трэба вячэру варыць”, ці “ ... людзі зналі, роўна якой парой яны явяцца, па іх уставалі, некалі казалі – “касцы далёка пайшлі, пара ўставаць””, так і гадавога ( пачатак свята вадохрышчы), а таксама для варажбы. трэба дадаць, што розныя назвы, відаць, маглі чаргавацца, як у выпадку з вялікай мядзведзіцай, адпаведна порам года. так, узімку называлі прахі ці тры каралі, бо зімой адзначалі свята тры каралі  і жанчыны ў асноўным пралі, а напрыканцы лета- у пачатку восенні- касцы, бо ў гэты час заканчваюцца палявыя работы.

Апошняя ж назва крэселка пана езуса  (kreselca pana jezusa) указвае на тое,  што арыён параўноўвалі з нябесным пасадам хрыста:

Адчыні вакно высокае,

паглядзі ў  гумно далёкае,

што ў тваім  гумне за праява стала,

за праява стала, праявілася:

там цэркаўка станавілася.

У той цэркаўцы прыстол стаіць,

каля прыстола залатое крэсла.

На тым крэсле сам Бог сядзіць...

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак А

Апытанка  сярод вучняў 10-11ых класаў на тэму этнаастранамічных назваў

Была праведзена апытанка сярод вучныў старэйшых  класаў. У гэтай апытанцы ўдзельнічала 150 чалавек. Вучням былі выдадзены табліцы, на якіх былі напісаны назвы астронімаў і заданне: “Пазначце вядомыя вам старажытныя назвы сузор’яў. Калі  ведаеце, напішыце сучасны адпаведнік”.

Вельмі прыемнаю навіною быў той факт, што вучні  ведаюць некаторыя этнастранамічныя назвы нашых сузор’яў. Амаль усё (95%) пазналі старажытную назву “Вялікай Мядзведзіцы” – “Воз” і розныя варыяцыі гэтай назвы. Таксама без увагі не засталіся назвы:  “Птушыны шлях”, “Малочная дарога”, “Гусіны шлях”, адпаведнікам якіх з’яўляецца “Млечны шлях”.  Значным адкрыццём, асабіста для мяне, быў той факт, што нашыя сучасныя школьнікі ведаюць, як старажытныя беларусы назвалі Арыён (“Тры Каралі”). Але, чамусьці, “Заранку” (планету Венеру) памылкова палічылі Палярнай зоркай.





Информация о работе Этнаастраномія. Сувязь з зоркамі праз культурную прызму