Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Марта 2013 в 09:22, научная работа
Вядома, што астронімы з’яўляюцца найбольш старажытнымі і малатрансфамаванымі адзінкамі мовы, у аддзіным шэрагу з гідронімамі ці тапонімамі. Астранімічны матэрыял дае каштоўную інфармацыю падчас комплексных даследваннях этнасу: яго генэзісу, мовы, фальклору і г.д. Але, на жаль, беларуская народная астраномія да гэтага часу з’яўляецца адным з маладаследаваных пытанняў. Магчымымі праблемамі гэтага з’яўляецца як спецыфіка збору астранамічнага матэрыялу, якая не дазваляе ўдзень дакладна суаднесці астронім з аб’ектам на небе, так і неабходнасць збіральніку валодаць базавымі астранамачнымі ведамі.
Уводзіны…………………………………………………………………….
3-7
РАЗДЗЕЛ 1. Этнаастраномія як навука…………………………………...
8-14
РАЗДЗЕЛ 2. Ужыванне этнаастранамічных назваў у беларускай літаратуры і народнай творчасці…………………………………………..
15-38
2.1. Планета Венера ў традыцыйных беларускіх уяўленнях…………….
15-21
2.2. Вялiкая Мядзведзiца…………………………………………………...
21-24
2.3. Млечны Шлях………………………………………………………….
24-27
2.4. Плеяды………………………………………………………………….
28-33
2.5. Арыён…………………………………………………………………...
33-38
Заключэнне………………………………………………………………
38-
Дадатак 1…………………………………………………………………….
– Ты чумача, чумача,
Жыццё тваё лядача:
Ты не косiш, не арэш,
Чаго рана з Крыму йдзеш,
Усiх таварышаŷ вядзеш?
– Вяду, вяду да не ўсiх,
Толькi нету аднаго,
Братца майго родненькага,
Самага большанькага.
Ён застаўся ў Крыму:
Прабiла соль галаву;
Не соль прабiла – вясы,
Клаўшы соль на вазы.
Чумакi ездзiлi ŷ Крым улетку i ўзiмку (бо вясной i восенню дарогi былi непрыдатныя для паездак), у напрамку на поўдзень цi паўднёвы ўсход. Менавiта зiмою Млечны шлях цягнецца з паŷночнага захаду на паŷднёвы ŷсход i можна карыстацца гэтай зорнай дарогай для вызначэння напрамку.
Стан ("нейкае войска ŷ небе стаiць станам на старожы"). Згодна са слоŷнiкам старажытна-рускай мовы азначэннi гэтага слова – стаянка, месца стаянкi, цi дом, жыллё. Пра гэтую назву рускi даследчык этнаграфii Iван Сахараŷ распавядаŷ цiкавае паданне, якое ŷ некаторай ступенi звязана i з назвай Малочна Дарога (Становище=Стан): "Когда-то на Становище басурманка-мать кормила своё дитя грудным молоком. Басурманское отродье не умело сосать молоко, которое будто бы разлилось по небу. Потом из этого молока развелись по Становищу старые служивые. А эти служивые до того дожили, что не владеют от старости ни руками, ни ногами. Зато вместо них поставлены на сторожке четыре Косаря, которые секут и рубят всякого"; "По тому-то Становищу хаживали татары на святую Русь прямо от железных гор". Акрамя таго, знаходжанне нейкага войска на небе можна адзначыць у Дыярыушы (напiсаны на працягу 1638-1646 г.г.) Афанасiя Фiлiповiча: "... (не през сон, але в день и наяве, только як в захвиценю яком будучи) видилем: на небе – хмуры барзо гневливые з войсками ушиковаными, на каране готовыми, и на земли – седм огнюв пекельных, на седм грехов смертельных зготованых".
Назва Большой столб, вiдаць, узнiкла ад параŷнання Млечнага шляху, якi праходзiць праз усё неба, з вертыкальна пастаŷленым слупам. У наступнай песнi можна знайсцi як назву Млечнага Шляху (Стоŷп), так i назвы некаторых сузор'яŷ (Воз, Рэшата):
Прыехала Каляда ŷ вазочку
Да на сiвенькiм канёчку.
Прыехала Каляда ŷвечары,
Прывезла дудак рэшата.
Паставiла дудкi на стаŷпе,
А сама села на куце.
Трэба дадаць, што з Млечным Шляхам былi таксама звязаны прыкметы. Адна з iх – пра малочнасць кароŷ: чым больш выразны Млечны Шлях, тым меншая ŷдойнасць кароŷ, бо малако па гэтаму шляху сплывае.
Адначасова варта было б зазначыць, што назву “Млечны Шлях” ужываў у сваіх творах і паэт мінулага стагоддзя Янка Золак:
За лясамі, за лугамі,
За люстранаю ракой
Хтосьці срэбнымі плугамі
Неба зорнае араў.
Ён магутнаю рукою
Падразаў карэньне траў.
І на ўзораным палетку
Лемяхом зарніц-заранак,
Заквітнелі зоры-кветкі,
Як валошкі у палях;
Ды застаўся не ўзараным,
Як агрэх той, Млечны Шлях.
Генадзь Бураўкін прызнаваўся ў любові да сваёй роднай Полаччыны, дзе яскрава праявілася здольнасць аўтара шырокімі мазкамі намаляваць аблічча роднага краю:
Тут азёры, як неба, сінія
Ў чаротах чароды гусіныя,
А на дне Млечным Шляхам свецяцца
Трапяткія гурты язіныя.
2.4. Плеяды
Плеяды - Велiсазар,
Валасажар, Волосозар, Волоцозар,
Волосары, Волосузар, Цары-волосары, Валосны,
Полосозар, Вiсы(а)жар,Вiсожары, Валоскi,
Бабы, Сiцо, Сiтко, Сiтцо(а),Сiцца, Сiтцы, Сiцячко,
Рашотка, Рэшата, Рашато, Рэшатнi, Гняздо,
Кучкi, Стажар, Стажэрка, Курочка, Курачке,
Сямiзвёздачка. Зорнае скопiшча Плеяды
адзiн з самых прыгожых аб'ектаy на зорным
небе. Яго выявы можна знайсцi на розных
старажытных прадметах хатняга ўжытку,
амулетах i насценных роспiсах па ўсiм свеце.
Велiсазар (Валасажар, Волосузар ды iнш.)
- адна са шматлiкiх назваў Плеядаў у беларусаў.
Звязана яна з паганскiм богам славян Вялесам,
якi дорыць багацце i з'яўляецца богам варажбы
i валадаром падземнага царства (у хрысцiянскiм
сэнсе - пекла). Верагодна, гэтая назва
пайшла ад ранейшай "Власежелище"
(г.зн. месца, дзе жыy Вялес, сама апраметная
цi yваход у яе). Але з прыходам хрысцiянства
назва i сэнс пачалi мяняцца, бо хрысцiяне,
як вядома, рабiлi ўсё, каб знiшчыць паганства
i асаблiва тое, што звязана з Вялесам, -
яго хрысцiянскi аналаг наблiжаўся да Д'ябла.
Так, з цягам часу ў назве Власежилище-Власежарище-
Яшчэ адна назва Плеядаў - Вiсажар - вiдаць, паходзiць ад старажытнарускага слова вiсс (вiсса, вiссон, вiссос) - назва раслiны, экстрактам з якой фарбавалi тканiну: iльняная тканiна, пафарбаваная iм; i yвогуле адзенне з такой тканiны лiчылася каштоўным, самым тонкiм i мяккiм. Верагодна, раней звязвалi прыгажосць Плеядаў, што ўзыходзяць на свiтанку, з гэтай найлепшай тканiнай (скопiшча часта назiралася да свiтання): "Уставай малацiць, ужо скора дзень будзiць: Вiсыжар на небе сусiм зайшоy".А вось - адна з песняy, дзе гаворыцца пра Плеяды (зара ключы, Плеяды, пагубляла-знiклi ў дзённым святле):
А пара нам дамоў iсцi,
Пагубляла зара ключы
Каля постуцi iдучы.
- А хто ж мае ключы знойдзiць,
Той жа ў восень замуж пойдзець,
А дзяўчынка йшла i ключыкi знайшла
I ўвосень замуж пайшла.
У метафарычным
сэнсе гэтая назва магла
Бабы. Бабай, акрамя асноўных значэнняў (старая жанчына, бабуля, жонка), беларусы называюць таксама варажбiтку цi павiтуху. Гэтая назва скопiшча ёсць i ў слоўнiку I. Сразнеўскага. Магчыма, яна звязана з ўяўленнем пра душы вядзьмарак, што адправiлiся да Вялеса. Напэўна, малочныя вядзьмаркi, цi кароўнiцы - адны з iх верагодных правобразаў, бо свае чарадзейскiя намеры ажыццяўлялi да yўыходу сонца i найчасцей на святога Юр'я - свята, якое цесна звязана з Плеядамi. Акрамя таго, часам яны ператваралiся ў розных жывёлiн, сярод якiх была i курыца, а Курочка цi Курачке - таксама назвы Плеядаў. У харватаў захавалася паданне, быццам на Плеядах жывуць сем вiл; даўно, на пачатку свету, хадзiлi гэтыя вiлы па зямлi, спявалi i вадзiлi карагоды, а потым пакiнулi зямны свет i пасялiлiся на зорках Плеядаў, дзе i дагэтуль кожную ноч водзяць кола. Як бачым, яны адправiлiся на той свет, i менавiта на Плеяды, г.зн. у тое месца, дзе жыў Вялес ("Власежилище"), у яго падземнае царства. Магчыма, з гэтай назвай звязаны папярэднiя (Валоскi, Валосны), якiя, верагодна, з'яўляюцца формамi стараславянскай назвы Валасынi. Некаторыя даследчыкi лiчаць тых чараўнiц жонкамi Вялеса, i не дзiва, калi ўлiчваць, што Вялес быў i богам варажбы. Назва гэтая згадваецца ў наступнай беларускай песнi (гара - тут неба):
У нас маслены дзень,
На гары бабы сядзелi,
Кулаком зямлю пабiлi,
Аб нявестках судзiлi.
Гэтая песня выконвалася падчас Масленiцы, старажытнага свята славян, якое адзначалася на 8-ым перадвелiкодным тыднi, i некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што яно было прысвечана шанаванню Вялеса. Галоўная мэта абрадаў - праводзiны зiмы, святкаванне наблiжэння вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю, а таксама шанаванне тых, хто пабраўся шлюбам, i ганьбаванне маладых людзей, якiя дасягнулi шлюбнага ўзросту, але не стварылi сям'i. I вось што цiкава: чацвер святочнага тыдня, якi вылучаўся асаблiвым разгулам i саступаў толькi запускам (апошнi дзень свята), называлi днём Валоскi (Волосся, Уласкi, Аўлассе) - так, як i зорнае скопiшча. Калi згадаць паданне пра вiлаў i ўлiчыць, што вiламi называлi душы нявестаў, памерлых пасля заручынаў, можна дапусцiць iснаванне пэўнай сувязi памiж iмi i святам, бо галоўнымi суб'ектамi святочных дзеянняў з'яўлялiся замужнiя жанчыны.
А яшчэ бабай (бабкай) называлi ўкладку снапоў на полi, таму гэтая назва можа датычыцца назвы Кучкi.
Сiца, Рэшата ды iнш. Вядома, што Плеяды - месца, дзе "анёлы адсеiваюць праведныя душы ад грэшных". I зноў прасочваецца пэўная сувязь памiж "Власежилищем" i гэтымi назвамi. Больш за тое, у Славакii ёсць гара Сiтна, дзе "знаходзiцца ўваход у пекла", а словы сiтна i сiта - аднаго кораня. Таксама гэтыя назвы былi злучаны з земляробчым святам Дажынкi. Вось адна з песняў, якiя спяваюцца падчас свята:
На гарэ святлела,
Казлова барада гарэла,
"Iдiтя хлопчыкi, гасiтя,
Рэшатамi ваду насiтя".
Па-першае, бародкай, цi Нiколiнай бародкай, называлi невялiкi кусцiк жыта, якi пакiдалi пры дажынках. У песнi пяяецца "казлова бародка", з улiкам таго, што казёл быў сiмвалам Вялеса, можна дапусцiць, што гэты кусцiк пакiдаўся менавiта для яго. Па-другое, у песнi гаворыцца "на гарэ святлела", г.зн. дзеянне адбывалася зранку, якраз у тую пару, калi Плеяды пачынаюць знiкаць у святле зары. I апошняе: у песнi клiчуць хлопцаў, каб тыя рэшатамi ваду насiлi - заклiкалi дождж - такая дзея адбываецца i на веснавое свята Юр'я, што цесна звязана з Плеядамi.
Кучкамi называюць некалькi (дзесяць) снапоў. Вiдаць, раней уяўлялi, што на небе, там дзе гараць гэтыя зорачкi, знаходзяцца снапы, i параўноўвывалi iх з зямнымi:
Часты густы зоры на небе -
Часцей, гусцей снапы y полi.
Як на небе высок месяц -
Так за iмi вышэй копы.
Гэтая назва скопiшча звязана з iншай - Стажар (Стажэрка). Як ужо адзначалася ў тэксце вышэй, гэта жэрдкi для апоры, якiя ставiлiся ў сярэдзiне стога.
Гняздо. Акрамя птушынага жылля, гняздом называюць унутраную частку рамачнага вулля, куды ўстаўляюцца рамкi (рашоткi): у iм пчолы i зiмуюць. Напрыклад, рускiя назвы скопiшча - Улей, Осье Гнездо. Вiдаць, гэтае найменне таксама звязана з "Власежелищем" (пчолы як сiмвал багацця i дастатку належалi Вялесу). Напрыклад, у казцы "Бог i Адiявал" (Дэман-Вялес) гаворыцца: "Завёв Дэман сад сабе i завёв пчол, i yвознав Господзь i прiшов к Дэману: " дай ты мне тры пчалы толькi!.." У пчол i y чалавека, паводле yяyленняy беларусаy, "адзiн дух": " На яе [пчалу] ня можна казаць, як на скацiну, - здохла, а трэба казаць умерла. Бо y яе i y галуба, i y чалавека адзiн дух" (казка "Пчала i галуб"). Як вядома, усходнiя славяне лiчылi, што душы нябожчыкаў на зiму адятаюць на той свет, а ўвесну, калi ўся прырода абуджаецца, вяртаюцца на зямлю. Найбольш iнтэнсiўна адраджэнне прыроды адбываецца падчас вясенняга свята Юр'я 5-6 траyня (23 красавiка ст.ст.). Ужо y XVII ст. гэты дзень быy юрыдычным тэрмiнам. З гэтага дня налiчвалася арэнда фальваркаў i ўстанаўлiваўся тэрмiн найму парабкаў. У гэты дзень першы раз у новым годзе выпускалi гавяду на выган. Менавiта ў гэты дзень зранку Плеяды ўзыходзяць на паўночным захадзе, а 8-9 снежня (26 лiстапада па ст. ст.), падчас восеньскага свята св. Юр'я, зранку i заходзяць. Па ўзыходзе i захадзе Плеядаў вызначалi пачатак i заканчэнне земляробчых работ:
Ты, пчолка ярая,
Ты вылець з-за мора,
Ты вынесi ключыкi,
Ключыкi залатыя,
Адамкнi лецечка
Лета цёплае,
Замкнi зiманьку,
Зiму сцюдзёную!
Такiм чынам, Гняздо з пчоламi параўноўваюцца з падземным царствам ("Власежелище") i душамi, якiя ў iм жывуць зiмой, а ўвесну вяртаюцца на зямлю.
Назва Сямiзвёздачка, вiдаць, проста звязана з колькасцю зорак у скопiшчы, якiя можна ўбачыць няўзброеным вокам.
Акрамя вызначэння пачатку гадавых святаў, па гэтым сузор'i даведвалiся i пра астранамiчны час: "Даyней, як пралi чуць не да ранiцы, казалi: "ужо Валасажар на поyднi - трэба спаць лажыцца"", "Велiсазар ужо на поyднi - пара iсцi малацiць" цi "Звечара Сiтца падоймiцца, а пад ранiцу знiжаецца".
2.5. Арыён
Арыён – Тры Каралі, Касцы(э), Косаре, Kasar, Косар’і, Karomyselko, Каромісла, Граблі ( «три волхва в созвездие Ориона»), Косы, Кічагі Рагачы, Кігачы, Чэпіга, Tri Siostry, Прахі, Папрадкі (“тры гвязды каля млечнага шляху”), Matawila, Трайко (« калісці Касцоў называлі Трайко»), Kreselca Pana Jezusa.
Назва Тры Каралі звязана са святам Вадохрышча ( або, Тры Каралі, што адзначалася 6 студзеня паводле ст.ст. ), калі пачынаўся спад лютых зімніх маразоў: “Трышчы, ны трышчы- вжэ пройшлы водохрышчы”. Каля апоўначы, падчас свята, тры зоркі сузор’я, так званы «пояс Арыёна» ( ζ, ε, δ Арыёна), утвараюць прамую лінію, якая размяшчаецца паралельна лініі гарызонту.
Касцы ( Косар, Косаре ды інш.). Назва, відаць, адлюстроўвае ўяўленне пра нябесных касцоў: “Тры зоркі стаяць адна за другою так, як касцы адзін за другім косяць”. У палякаў захавалася вераванне, быццам гэта “Бабкі (Плеяды) Косяром (Арыён) нясуць есці”. Трэба дадаць, што Касцы- “Тры зоркі стаяць...” ( пояс Арыёна), але сустпакаецца і выраз – “Касцы накрыш па тры зорачкі” ( відаць, пояс і меч Арыёна). Атрымліваецца, што да Касцоў далучалі розныя зоркі сузор’я. (першапачатковая яго форма, якую вылучалі раней, была забытая з цягам часу, або пад назвай Касцы разумелі нешта іншае; напрыклад, касцамі называліся грабелькі, што мацаваліся да касы; тады гэтае найменне звязана з іншым – Граблі).
Разам з найменнямі Кігачы ці Чэпіга назва Граблі (пояс і меч Арыёна)- праекцыя прыладаў працы на зорнае неба, бо паміж формай сузор’я і гэтымі прыладамі ёсць падабенства: чэпіга- драўляная аснова плуга, яго дзяржанне; косы- прылады працы касароў; граблямі, як вядома, зграбаюць сена. Цікавая тут назва Кічагі Рагачы, бо паасобку: рагачы-дышаль сахі, а кічагі, паводле А. Афанасьева, - “молотильный цеп, цеп и валёк”. Тады, магчыма, гэта ці пэўная разнавіднасць цэпа, ці ўвогуле дзве розныя назвы сузор’я, якія памылкова былі запісаны як адна. Да назвы ж Кічагі А. Афанасьеў згадаў наступнае паданне пра чарадзейную малацьбу агнём: “странствующий по земле спаситель и апостолы заходят ночевать к одному крестьянину и на другое утро помогают ему в работе; они укладывают ток необмолоченными снопами и зажигают их; солома сгорает, а зерно остаётся нетронутым и блестит в золотых кучах”. пра анёлаў, што малоцяць авёс цэпамі, распавядаецца ў нямецкай казцы “der dreschflegel vom himmel” (“цеп з неба”).
Информация о работе Этнаастраномія. Сувязь з зоркамі праз культурную прызму