Способы управления суда в городах с Магдебурским правом

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2015 в 12:58, дипломная работа

Описание работы

Мэтай дыпломнай працы з'яўляецца сістэмнае і комплекснае даследаванне прававога статусу органаў кiраваня і суда ў гарадах з Магдэбургскiм правам на Беларусi.
У адпаведнасці з дадзенай мэтай у дыпломнай працы пастаўлены наступныя задачы:
1. Ахарактырызаваць прававы статус войта;
2. Прааналізаваць прававы статус магістрата і ахарактарызаваць паўнамоцтвы службовых асоб магістрата;
3. Прааналізаваць склад і кампетэнцыю войтаўска-лаўніцкаго суда;

Файлы: 1 файл

ДИПЛОМ.doc

— 309.00 Кб (Скачать файл)

На падставе аналізу тэкстаў прывілеяў на магдэбургскае права можна адзначыць, што першачарговае значэнне надавалася нормам, якія ўстанаўлівалі парадак стварэння і кампетэнцыю гарадскіх органаў кіравання. У літаратуры часта гэтыя органы называюцца мясцовым самакіраваннем.

І.А. Юхо выказвае думку, што ў разглядаемы перыяд пераважная большасць насельніцтва гарадоў Беларусі не прымала ўдзелу ў стварэнні органаў кіравання ў гарадах і не аказвала прамога ўплыву на іх дзейнасць [63, с. 62]. Устанаўленне войтаўска-бурмістраўскай улады ў горадзе не вяло да сапраўднага самакіравання, а толькі змяняла яго форму. Замест улады і суда старасты або намесніка ўлада пераходзіла ў рукі войта, бурмістраў і радцаў. Прычым перастаюць склікацца ранейшыя агульныя сходы жыхароў горада (веча, соймы і копы), дзе раней вырашаліся ўсе найбольш важныя справы. Таму няма падстаў судовую і адміністрацыйную ўладу войта і бурмістраў называць самакіраваннем [63, с. 62-63].

Т.І. Доўнар адзначае, што прывілеі на магдэбургскае права «грунтаваліся на ўласным звычаёвым гарадскім праве», і пагэтаму самакіраванне было адносным, бо гарады толькі вызваляліся ў пэўнай ступені ад падпарадкавання ваяводам і старастам [15, с. 103].

Доказы слушныя. Але гэтыя органы кіраўніцтва горадам займаліся вырашэннем пытанняў мясцовага значэння; юрысдыкцыя іх распаўсюджвалася толькі на акрэсленае кола жыхароў горада; менавіта мяшчане выбіралі па чатыры кандыдатуры на пасады лентвойта, бурмістраў, з якіх ужо войт выбіраў адну асобу; «мескі ўрад» пры завяршэнні сваёй дзейнасці павінен быў прадставіць справаздачу выбранай групе гараджан; гараджане стваралі камісіі, якія сачылі за правамерным і апраўданым расходаваннем сродкаў «мескай скарбонкі», і г.д. Уяўляецца, што хоць гэта было «не зусім самакіраванне», але нейкія агульныя рысы пры аналізе палажэнняў прывілеяў, якія ўласцівы інстытуту самакіравання, усё ж такі можна вылучыць. Таму, хаця і з некаторымі агаворкамі, але да дадзенай сістэмы органаў мы можам ужываць паняцце «самакіраванне».

Як ужо адзначалася, магістрат дзейнічаў у двух складах: бурмістры з радцамі і войт з лаўнікамі (а нярэдка і лентвойт з лаўнікамі). У сваёй дзейнасці гэтыя калегіі павінны былі кіравацца нормамі магдэбургскага права. Пацвярджэннем гэтай думкі могуць служыць, па-першае, тыя нормы прывілеяў, дзе замацоўваецца правіла аб разглядзе спраў толькі «водлугъ описанья права Майдеборского» [24, с. 203]; па-другое, бурмістраўска-радзецкі суд пры вынясенні рашэнняў спасылаецца на магдэбургскае права [10, с. 51]; па-трэцяе, канкрэтна называе сябе магдэбургскім судом. Асаблівасцю дзейнасці такіх норм на беларускіх землях было тое, што тэрмін «магдэбургскае права» ўключаў у сябе нормы мясцовага гарадскога права і нормы, якія развівалі ідэі самакіравання з улікам асаблівасцей таго ці іншага горада.

Рада вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, вырашала пытанні добраўпарадкавання горада, прымала рашэнне аб зборы з насльніцтва неабходных сродкаў на гарадскія патрэбы, кантралявала іх выдаткаванне.

Кола дзейнасці рады было шырокім, але галоўнае месца адводзілася функцыям выканаўчай і судовай улады. Войту з лаўнікамі адводзіліся ў асноўным толькі судовыя функцыі. Як адміністрацыйны і распарадчы орган, рада назірала за вядзеннем гандлю, вырабам і продажам прадуктаў пекарамі, мяснікамі, рыбакамі, саладоўнікамі. Рада ўстанаўлівала цэны на хлеб, адзіныя меры продажу зерня на рынку; ажыццяўляла збор падаткаў і пабораў займалася арганізацыяй выбараў і справаздачай гарадскіх органаў, распараджалася гарадскімі і зямельнымі надзеламі, устанаўлівала нормы і правілы ўнутрыгарадскога жыцця, прызначала і вызваля мяшчан ад выканання тых ці іншых абавязкаў у якасці службовых асоб [2, с. 29].

У распараджэнні рады знаходзіліся турма, гасціныя двары, рынкі, гарадскія вагі, якімі распараджаліся прызначаныя службовыя асобы. У прывілеях указвалася, якая частка даходаў ідзе ў казну дзяржавы, на патрэбы «мескай скарбонкі» ці на карысць войта. Рада сачыла за тым, каб гандаль вёўся толькі на рынку і катэгарычна забараняла гандаль на вуліцах і ў будынках, забараняла закупляць патрэбныя для рамяства тавары ў колькасці, што перавышала вытворчыя патрэбы майстра. Яна імкнулася не дапускаць спекуляцыі харчамі і сыравінай, у якіх гарады заўсёды мелі патрэбу.

Рада строга сачыла за захаваннем зямельных участкаў, што належылі гораду. Толькі з дазволу рады адбывалася размеркаванне ўчасткаў, перадача іх ва ўладанне, у спадчыну, купля-продаж. Прычым усе гэтыя дзеянні павінны былі быць зафіксаваны ў магістрацкіх кнігах.

Абавязкам рады быў збор падаткаў і пабораў, бо менавіта яны складалі асноўную частку бюджэта горада. Прычым у прывілеях звярталася ўвага на тое, што «вси вжитки и доходы бурмистры и рядци къ оправе меской маютъ ховати» [26, с. 78]. Менавіта пагэтаму рада, пасля заканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў, прадстаўляла справаздачу аб сваёй дзейнасці. Гэта справаздача павінна была быць зацверджана войтам.

Выкананне абавязку па збору падаткаў было не вельмі лёгкім для тых, хто яго выконваў. У якасці прыкладу прывядзем рашэнне Кобрынскага магістрата: «Ратман Слупскі паскардзіўся на лаўніка Карпа, абвінаваціўшы яго ў знявазе. Калі ратман, пасланы бурмістрам для збору падаткаў, прыйшоў да былога лаўніка Карпа, то пачуў у свой адрас  словы не толькі ад Карпа, але і ад яго жонкі, якая не хацела плаціць падатак. Суд вынес рашэнне: мужу – тры дні арышту, жонцы за такія паводзіны належала прымяніць турэмнае зняволенне, але, запісана ў рашэнні, з улікам таго, што яе муж – былы член магістрату, устанаўліваецца наступнае пакаранне – дзвюм цэрквам купіць тры фунты воску» [33, с. 12].

У сферу кампетэнцыі рады ўваходзілі пытанні добраўпарадкавання горада, бяспекі яго жыхароў. Прычым апошняе забяспечвалася галоўным чынам судовымі сродкамі. Сурова караліся крадзёж, падпалы. Калі не хапала доказаў, то прымянялася прысяга. Прысяга як рашаючы фактар для канчатковага вырашэння пытання выкарыстоўвалася вельмі шырока і, зыходзячы з запісаў магістрацкіх кніг, была вельмі эфектыўным сродкам як для абароны, так і для абвінавачвання. Прычым прысяга прымянялася як у крымінальных справах (аб крадзяжах), так і ў якасці доказу па маёмасных ці гандлёвых справах [20, с. 82].

Раду турбавалі пытанні аб з’яўленні ў горадзе «гультяев, люзных, убогих». У 1621 годзе было прынята спецыяльнае рашэнне магілёўскага магістрата аб рэгістрацыі такой катэгорыі насельніцтва і прызначэнні над імі стараст. Паколькі гарадскія ўлады не маглі спыніць гэты працэс, то неабходна была нейкая прававая база для ўліцця гэтых грамадзян у гарадское насельніцтва. «Если бы который новый убогій тут до места пришол, теды о таковых старосты мают и будут повинни врядом дать знати, а вряд, водлуг узнаня своего, если который будет годен принять быти, розкажет в реестр их калецкий уписать» [10, с. 51].

Падводзячы вынік, неабходна адзначыць, што магістрат дзяліўся на дзве калегіі: бурмістраўска-радзецкая калегія (ці рада) на чале з бурмістрам і войтаўска-лаўніцкая калегія (ці лава) пад старшынствам войта. Асноўныя паўнамоцтвы магістрата былі наступныя: усталяванне кошта на хлеб, адзіных меры продажу збожжа на рынку, збор падаткаў і пабораў, распараджэнне гарадскімі і зямельнымі ўчасткамі, усталяванне правіл і норм гарадскога жыцця, ахова гарадскіх зямельных участкаў, пытанні добраўпарадкавання горада, забеспячэнні бяспекі жыхароў і г.д. Таксама неабходна адзначыць, што у дзейнасці магістрат галоўнае месца адводзілася функцыям выканаўчай і судовай улады. Аднак дадзеная ўлада насіла абмежаваны характар, паколькі ў сваёй дзейнасці магістрат павінен быў кіравацца нормамі магдэбургскага права. Неабходна таксама адзначыць, што ў склад магістрата ўваходзілі наступныя службовыя асобы: лентвойт, паліцаі, пісары і іншыя, якія займаліся вырашэннем пытанняў мясцовага значэння; пры гэтым юрысдыкцыя іх распаўсюджвалася толькі на акрэсленае кола жыхароў горада.

 

 

ГЛАВА 2

СУДОВЫЯ ОРГАНЫ Ў ГАРАДАХ З МАГДЭБУРГСКІМ ПРАВАМ

 

 

2.1 Войтаўска-лаўніцкі суд, яго склад і кампетэнцыя

 

Магістрацкі суд у выніку сваёй загружанасці распадаўся на войтаўска-лаўніцкі і бурмісцерска-радзецкі суды. Першы з іх з'яўляўся асаблівай судовай калегіяй і складаўся з войта і лаўнікаў. За старшыню на судовых пасяджэннях быў войт, часам яго намеснік – лентвойт. Лаўнікі выконвалі ролю прысяжных і выбіраліся мяшчанамі. Іх колькасць таксама залежыла ад памераў горада.

Напрыклад, у ХVII ст. у Капылі і Несвіжы іх было 4, у Гародні – 11, у Мінску і Берасці – 12. Пасяджэнне суда магло адбывацца пры ўмове, што прысутнічае не менш як палова лаўнікаў [3, с. 122]. Войтаўска-лаўніцкі суд разглядаў найбольш важныя крымінальныя і грамадзянскія справы (забойствы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагавор куплі-продажу, завяшчанні маёмасці і інш.). У складзе другога, бурмісцерска-радзецкага суда былі бурмістры і радцы. Гэты суд разглядаў мелкія справы, а таксама тякучыя пытанні кіравання.

Судовыя рашэнні, кіруючыся законамі ВКЛ і мяркаваннямі лаўнікаў ды радцаў, выносіў войт і бурмістр. Рашэнні бурмісцерска-радзецкага суда можна было абскардзіць у войтаўска-лаўніцкі суд, а рашэнні апошняга ў гаспадарскі суд (з 1581 г. – у Галоўны суд).

За выкананне судовых функцый войт і астанія члены суда мелі немалы прыбытак. Так у 1688-1689 гг. войт Нясвіжа атрымаў за гэта 400 злотых за год. У Гародні і Берасці па запісах ў магістрацкіх кнігах назіраецца выразны падзел войтаўска-лаўніцкага і бурмісцерска-радзецкага судоў, якія засядалі паасобку і толькі ў некаторых выпадках маглі засядаць разам [16, с. 110].

У малых гарадах і ў большасці прыватнаўласніцкіх гарадоў лаўнікі, бурмістры і радцы ўваходзілі ў склад аднаго суда. Такім судом быў і войтаўскі суд, які дзейнічаў паралельна з войтаўска-лаўніцкім і бурмісцерска-радзецкім. Ён амаль што не адрозніваўся ад іх па падсуднасці спраў, толькі ў ім судзіў адзін войт. Так у грамаце 1390 г. на магдэбургскае права Берасцю ўпамінаецца толькі адна крыніца ўлады і суда – войт.

У грамаце 1498 г. Полацку гаворыцца: «Тот войт справедливости сказаныя бурмистров и радец моцне вчинити может, але бурмистры и радцы без войта або без ленвойта ни одного сказаныя вделати не мают» [9, с. 86]. Войтаўскі суд мог дзейнічаць як у гарадах з магдэбургскім правам, так і ў гарадах, якія яшчэ не атрымалі гэтае права.

Каралева Бона ў 1551 г. запатрабавала, каб ў вялікакняжацкіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі стараста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадскім войтам і двума-трыма прысяжнікамі. У ХVI ст. былі прызначаны войты з правам уласнага суда ў Сураж, Волеж, Магілеў і іншых гарадах ВКЛ, якія не мелі магдэбургскага права.

Пры разглядзе спраў войтаўскія, воўтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя Магдэбургскага права кіраваліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі Вялікага княства Літоўскага.

У некаторых прыватнаўласніцкіх гарадах, так напрыклад у Слуцку, функціі войтаўска-лаўніцкага суда выконваў замкавы (гродскі) суд. На Беларусі войтаўска-лаўніцкія суды дзейнічалі прыкладна з ХIV ст. і былі скасаваны пасля далучэння да Расійскай Імперыі [45, с. 30].

Такім чынам стварэнне незалежных ад адміністрацыі судоў, хаця б толькі для некаторых саслоўяў, сведчыла аб новым этапе ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве. Выбраны незалежны суд быў прасякнуты задачамі служэння не толькі інтарэсам дзяржавы, але і правам асобных людзей, задачамі абароны правапарадку нават ад органаў дзяржаўнай улады. Так скаргі на незаконныя дзеянні ваявод, стараст і іншых службовых асоб маглі падавацца ў земскія і гарадскія суды, а апеляціі на іх пастановы ў Галоўны суд. Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыі і поглядах на ролю суда ў грамадстве Беларусі ў XVI ст. пачаў ажыццяўляцца ў Заходняй Еўропе толькі ў XVII-XVIII ст. Статут 1588 г. у значнай ступені паставіў дзейнасць мясцовай адміністрацыі пад кантроль суда [18, с. 27].

Пераўтварэнне суда з органа абароны дзяржаўных інтарэсаў і правячай вярхушкі ў орган абароны асобнага чалавека прывяло да істотных змен і ў працэсуальным праве, да сцвярджэння новых прынцыпаў: публічнасці, права на ўдзел адваката (пракуратура) у працэсе, спаборніцтва бакоў і зараджэнне тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў пры захаванні фармалізму працэса.

Войтаўска-лаўніцкі суд складаўся з войта (лентвойта) і лаўнікаў – мяшчан, якія выбіраліся таксама, як і радцы. Як бачым, патрабаванне прывілеяў аб парадку камплектавання магістрата выконвалася.

Што тычыцца судовых функцый, то пры разглядзе спраў рада і лава не прытрымліваліся нормы аб размежавані кампетэнцыі. Так, у запісах дзейнасці рады Магілёва ў кнігах за 1578-1580 гады ёсць нямала прыкладаў, калі справы, якія павінна была разглядаць рада, станавіліся прадметам разгляду войтаўска-лаўніцкага суда і наадварот. Нават сустракаюцца выпадкі, калі пагадненне бакоў аб парадку вяртання доўга фіксаваў войтаўскі суд, а заяву аб яго выкананні – суд рады [13, с. 38].

Ёсць у кнігах і запісы, якія фіксуюць прамое адхіленне ад той кампетэнцыі рады, якую ўстанаўлівалі нормы магдэбургскага права. Па гэтых нормах рамеснікі горада павінны былі падпарадкоўвацца радзе («во всем послушны»). Але дадзены прынцып яўна парушаецца, калі войтаўскі суд разглядае скаргу кушняроў Магілёва на аднаго з майстроў, які хадзіў «до иншихъ мест и сол, тамъ ремесло кушънерское робил над постановене и уфалу межи ними установленную», чым наносіў шкоду дадзенаму цэху («ку велкой шкоде») [41, с. 31].

Такім жа фактам парушэння кампетэнцыі рады з'яўляецца разгляд войтаўскім судом справы аб няправільным вызначэнні кошту тавару, спрэчкі двух мяшчан аб абавязковай сумеснай уплаце за два мяшкі солі, скаргі на невяртанне тавару, запіс акта продажу крамы і іншыя скаргі, звязаным з гандлёвай дзейнасцю гараджан [39, с. 342].

Информация о работе Способы управления суда в городах с Магдебурским правом