Способы управления суда в городах с Магдебурским правом

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2015 в 12:58, дипломная работа

Описание работы

Мэтай дыпломнай працы з'яўляецца сістэмнае і комплекснае даследаванне прававога статусу органаў кiраваня і суда ў гарадах з Магдэбургскiм правам на Беларусi.
У адпаведнасці з дадзенай мэтай у дыпломнай працы пастаўлены наступныя задачы:
1. Ахарактырызаваць прававы статус войта;
2. Прааналізаваць прававы статус магістрата і ахарактарызаваць паўнамоцтвы службовых асоб магістрата;
3. Прааналізаваць склад і кампетэнцыю войтаўска-лаўніцкаго суда;

Файлы: 1 файл

ДИПЛОМ.doc

— 309.00 Кб (Скачать файл)

Такое парушэнне ўзнікла па прычыне таго, што рада некаторы час была ў падпарадкаванні войта і з'яўлялася органам яго ўлады над горадам [32, с. 118]. Невыпадкова, напрыклад, спатрэбілася выдаць Брэсту акт у 1511 годзе, дзе вельмі падрабязна выкладаюцца нормы магдэбургскага права гораду [54, с. 93-95].

Але, аналізуючы запісы ў кнігах Магілёва за 1578-1580 гады, няцяжка ўбачыць тэндэнцыю да зніжэння выпадкаў разгляду спраў войтаўска-лаўніцкім судом. У 1578 годзе за 6 месяцаў у Магілёве 198 спраў было разгледжана войтаўскім судом, а 113 – радай [40, c. 8].

У кнізе за 1579-1580 гады колькасць запісаў, якія фіксавалі разгляд спраў войтаўскім судом, памяншаецца ў студзені 1579 года (29 войтаўскіх і 22 радскіх), а ўжо ў лютым – толькі адзін запіс [46, с. 28].

Калі за другую палову ліпеня 1578 года ў кнізе адзначана 26 пасяджэнняў войтаўска-лаўніцкага суда і няма ніводнага паведамлення аб пасяджэнні рады, то ў жніўні зафіксавана 45 войтаўскіх і 12 пасяджэнняў рады, а ў 1579 годзе ў другой палове ліпеня – 35 спраў разглядалася радай і няма ніводнай справы, разгледжанай войтаўска-лаўніцкім судом, а ў жніўні, адпаведна. – 75 і 3 [49, с. 111].

Гэта не азначае, што войтаўска-лаўніцкі суд страціў свой аўтарытэт, свае судовыя функцыі і адышоў на другі план у разглядзе судовых спраў. Пры аналізе норм прывілеяў на магдэбургскае права, а таксама па запісах у магістрацкіх кнігах можна зрабіць выснову аб тым, што паступова складваецца ўяўленне аб войтаўска-лаўніцкім судзе як вышэйшай судовай інстанцыі, да якой трэба звяртацца з апеляцыяй на рашэнні рады і са скаргамі на дзеянні членаў рады [52, с. 18].

Аб гэтым яскрава сведчаць запісы магістрацкай кнігі Магілёва за 1578 год. Менавіта «на уряд войтовства» звяртаецца мешчанін Васка Офанасовіч са скаргай «на славутых бурмистров и на всю раду места Могилёвского» на прадмет адабрання «халупы» [37, с. 231].

Са скаргай на «лентьвойта, и на всю раду места Могилёвского, то есть на бурмистры, радцы и лавники» звяртаецца Марцін Якубовіч па прычыне незаконнага заключэння яго ў турму па абвінавачванню ў прычыненні цялесных пашкоджанняў брату [50, c. 42]. Ляон Семяновіч скардзіцца на лентвойта Ігната Раманавіча, які без усякіх падстаў пазбавіў яго волі і «запечатовал домъ» [45, с. 15].

Маецца таксама запіс заявы Якіма Ходарава аб невыкананні рашэння рады аб спагнанні грошай у яго карысць з Кацельнікава. Рада ўстанавіла тэрмін для ўплаты – два тыдні. Але гэта рашэнне не было выканана, што і стала падставай для звароту з заявай да лентвойта [5, с. 110].

Прасочваецца тэндэнцыя ўзмацнення ролі і ўплыву рады на жыццё горада. Рада ўключае ў сваю адміністрацыйную і судовую дзейнасць усё большую колькасць спраў, аддаючы перавагу войтаўска-лаўніцкаму суду менавіта як суду другой інстанцыі.

Прывілеі некалькі пашырылі права мяшчан на апеляцыю. Прывілей Магілёву 1577 года ўстанаўлівае такі парадак. Калі «которому-колвекъ обывателю того места ... на суде ... было къ кривд уделано», і справа разглядалася лентвойтам, то бок, нязгодны з гэтым судовым рашэннем, мае права звярнуцца з апеляцыяй да войта, а калі і там не вырашыцца справа, то «естли бы потреба была» гараджанін атрымлівае магчымасць звярнуцца ў вялікакняжацкі суд («до насъ и до потомковъ нашихъ апеллевати») [24, с. 204]. Прычым і вялікакняжацкі суд будзе разглядаць справу на падставе норм магдэбургскага права.

Прывілеем 1569 года мяшчане Дзісны атрымалі права звяртацца са скаргай да вялікага князя на рашэні суда войтаўска-лаўніцкага і бурмістраўска-радзецкага – «тогды кождому отъ суду ихъ апеляцыя до насъ господара допущона маеть быти завжды» [11, с. 166].

Такім чынам, кампетэнцыя войтаўска-лаўніцкага суда можа быць вызначана наступным чынам:

- разгляд спраў па крымінальных злачынствах;

  • права першай апеляцыі на рашэнні бурмістраўска-радзецкага суда;
  • разгляд спраў, у якіх адзін з бакоў не знаходзіўся пад гарадской юрысдыкцыяй.

Хаця ў дачыненні да трэцяй высновы былі выключэнні. У прывілеі Полацку 1510 года тлумачыцца працэдура разгляду «земляных дел» паміж мешчанінам і баярынам. Калі такая спрэчка ўзнікла, то «бурмистры мають сами выехати, або рядскихъ выслати, и тамъ справедливость вчинити» [26, с. 76].

Прывілей Полацку 1510 года ўстанаўлівае, што справы паміж мяшчанамі і «бояроми, або людемъ боярскимъ, або городскимъ людемъ, або владычнымъ людемъ, або игуменьинымъ людемъ» павінны разглядаць «бурмисты и передъ войтомъ и передъ рядскими на ратуши» [26, с. 77].

Падводзячы вынік, неабходна адзначыць, што стварэнне незалежных ад адміністрацыі судоў, хаця б толькі для некаторых саслоўяў, сведчыла аб новым этапе ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве. Пераўтварэнне суда з органа абароны дзяржаўных інтарэсаў і правячай вярхушкі ў орган абароны асобнага чалавека прывяло да істотных змен і ў працэсуальным праве, да сцвярджэння новых прынцыпаў: публічнасці, права на ўдзел адваката (пракуратура) у працэсе, спаборніцтва бакоў і зараджэнне тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў пры захаванні фармалізму працэса. Гэтыя функцыі быў закліканы выконваць і войтаўска-лаўніцкі суд, які дзейнічаў ў гарадах з магдэбурскім правам. Войтаўска-лаўніцкі суд разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы граждан. Войтаўска-лаўнічыя суды ствараліся з войта, які з’яўляўся старшынёй на пасяджэннях, яго намесніка і лаўнікаў, якія выбіраліся мяшчанамі.

 

 

 

2.2 Бурмістраўска-Радзецкі  суд

 

У XVI-XVII стагоддзях, бурмістраўска-радзецкі суд складаўся з дзвух бурмістраў (выбіраліся з мяшчан) – аднаго рускага або «веры грецкой», а другога – польскага або «веры рымскай» і з радцаў ці «райцевъ», адна палова якіх была рускаю, а другая – польскаю [17, с. 381].

У магістрацкіх кнігах Брэста і Гродна сустракаюцца запісы аб дзейнасці гэтых дзвух судовых устаноў, кожная з якіх засядала паасобку. Але ў шэрагу выпадкаў пасяджэнні маглі быць сумесныя. У 1580 годзе разглядалася справа, адным з бакоў у якой выступалі яўрэі Брэста. Яны звярнуліся да караля са скаргай на брэсцкіх мяшчан аб парушэнні каралеўскага прывілея наконт карыстання гарадскімі прыбыткамі. Кароль для разгляду скаргі прызначыў камісараў. Але мяшчане Брэста, спаслаўшыся на магдэбургскае права і на свае прыватныя прывілеі, не прызналі паўнамоцтваў камісарскага суда і параілі яўрэям звярнуцца да войта і бурмістраў. Прапаноўваўся наступны склад суда: два бурмістры, сем радцаў, пяць лаўнікаў і тры цэхмістры [49, с. 110].

Такая ж «впольная сессия» з дзвух бурмістраў, лентвойта, шасці радцаў і трох лаўнікаў разглядала 2 мая 1642 года спрэчку аб маёмасці і даўгах дзвух мяшчан Гродна. Аднак такія запісы рэдкія. Правілам з'яўляецца раздзельнае пасяджэне бурмістраўска-радзецкіх і войтаўска-лаўніцкіх судоў, кожны з якіх прымае рашэнне самастойна. Але падзелу кампетэнцыі гэтых судовых устаноў на практыцы не існавала.

Сярод маёмасных спраў распаўсюджаны былі скаргі па пытаннях спадчыны, а таксама рэгістрацыя актаў куплі-продажу нерухомасці: дамы, зямельныя надзелы, агароды.

У актавай кнізе Слуцкага магістрата ў 1643 годзе ўтрымліваюцца запісы аб продажы дома, агарода, «gruntu», «plazu z domem», аб вызначэнні мяжы паміж зямельнымі надзеламі, у 1644 годзе – «przedaza placy nad Niennem przy Mostowej Ulicy», «wloki gruntu», «pul domu» [5, c. 181].

Сустракаюцца таксама запісы аб завяшчаннях, даравальныя граматы. Сярод 117 спраў лідскага магістрата 19 складаюць духоўныя завяшчанні, 17 – даравальныя граматы, 81 – залогавыя абавязацельствы [45, c. 78].

Разгляд парушэнняў сямейна-шлюбных адносін, маральнасці зафіксаваны ў невялікай групе запісаў. Асноўная частка спраў тычылася галоўным чынам парушэнняў шлюбнай вернасці. Кожная скарга разглядалася з удзелам сведкаў, прымяненнем прысягі [7, c. 13]. Пакаранне было дастаткова сур’езным. Так, Кобрынскі магістрат па справе Самуіла Ермаховіча і Івана Яцэвіча «о прелюбодеяніи» вынес рашэнне: Яцэвіча пакараць 100 ударамі «postronkiem», а ў выпадку паўтору будзе прыменена смяротнае пакаранне. А жонку пакараць трохдзённым арыштам і на працягу чатырох тыдняў «lezec krzyzem w cerkwi», а ў выпадку прадаўжэння «распутнага жыцця» – смяротнае пакаранне. Прычым у судовым рашэнні асобна агаворвалася, што такое «мяккае» пакаранне ў адносінах да жонкі было прыменена толькі таму, што Ермаховіч (муж) моцна захварэў і за ім патрэбен догляд [9, с. 114-116].

Суд рады разглядаў справы, дзе мяшчане бачылі праяўленні чарадзейства. Мяшчане Кобрына прасілі запісаць у магістрацкую кнігу іх скаргу на мяшчанку Апалонію Паўловічаву па абвінавачванню ў «колдовстве». Абвінавачванне будавалася наступным чынам. Апалонія «посоветовала девице Марьяне Геричовой умыться разными ветками и цветами, чтобы её любили молодцы; эти то ветки и цветы она закопала въ ночь на русскую Пасху возлъ дома Герича, въ которомъ жилъ молодой парень». Суд вынес рашэнне: Апалонія Паўловічава пакараць «50 ударамъ на рынкъ и заставить ее пролежатъ крыжемъ всю обедню въ церкви» [12, с. 17].

Акрэсленая дзейнасць рады можа стварыць уражанне бескарыслівага служэння мэтам грамадскай карысці, парадку і законнасці. Гэта не так, бо ёсць нямала пацвярджэнняў адваротнага боку гэтай дзейнасці. Скаргі на злоўжыванні членаў рады сваёй уладай з мэтай асабістага ўзбагачэння ёсць у запісах магiстрацкіх кніг, па гэтых пытаннях выдаваліся прывілеі.

У 1516 годзе бурмістры і мяшчане Гродна звярнуліся да караля і вялікага князя Жыгімонта са скаргай на дзеянні гродзенскага старасты Юрыя Радзівілавіча. Па прывілеях гродзенскія мяшчане атрымалі права карыстацца «пушчевъ Гроденскомъ повете». Стараста ж забараніў браць лес з гэтай пушчы для будаўнічых патрэб [20, с. 66].

У 1526 годзе гродзенскія мяшчане скардзіліся каралю Сігізмунду I на гродзенскага старасту Мікалая Радзівіла аб тым, што ён парушае іх правы і «делает им всякие притеснения». Таму кароль загадаў старасту не выклікаць мяшчан у замкавы ці гроцкі суд, не браці з іх подаці, не вяртаць у вёскі сялян, якія перайшлі на жыхарства ў горад і займаліся гандлём, не прыцягваць іх да выканання замкавых павіннасцей [20, с. 69]. З гэтага дакумента бачна, што нават на пачатку добраўпарадвання мяшчанскага быту былі ўжо парушаны нормы магдэбургскага права, якія ў шэрагу выпадкаў ігнараваліся. У 1544 годзе быў выдадзены рэскрыпт Сігізмунда I на імя старасты Станіслава Пятровіча, у якім па выніках скаргі мяшчан прадпісвалася: не падпарадкоўваць мяшчан юрысдыкцыі замка і не судзіць іх замкавым судом, не падвяргаць іх турэмнаму зняволенню, не адбіраць гарадскіх зямель, не адбіраць у мяшчан арыгіналаў іх прывілеяў, а ў выпадку, калі гэта неабходна, патрабаваць копіі. Калі ж мяшчане былі вінаваты ў парушэнні, то караць іх толькі «чрез посредство магистрата» [21, с. 164]. Такім чынам, гродзенскія гараджане не заўсёды маглі карыстацца тымі льготамі, якімі надзяляліся ў прывілеях.

У 1588 годзе мяшчане Магілёва скардзіліся ў магістрат на бурмістра Максімовіча аб самавольным расходаванні ім гарадскіх сродкаў [21, с. 289]. Справа ў тым, што бурмістр Максімовіч «з товарыщами своими» склікаў мяшчан на «ратуш» і паведаміў, што «дей мы вам для того казали зыйстисе на ратуш, жебысце меть альбо податок с маёностей своих на потребу мескую зложыли» [53, с. 292]. Аднак гараджане запатрабавалі прадаставіць справаздачу аб расходаванні на мясцовыя патрэбы ўжо выплачаных раней падаткаў: «жебысте первей с тых податков албо уфал, которы есте с нас брали, личбу достаточную учынили» [53, с. 293]. Бурмістр Максімовіч «с братею своёю помененою», «нарукгавши и налаявши», збілі «и зранили посохами» чатырох мяшчан, і па загаду бурмістра пасадзілі іх у турму. Такія дзеянні бурмістра і сталі прычынай звароту мяшчан Магілёва са скаргай у магістрат.

Гэтая скарга разглядалася магістратам 1 кастрычніка 1588 года, а ўжо 12 кастрычніка гэтага ж года на сходзе мяшчан Магілёва было прынята рашэнне аб абранні на кожны год камісіі з ліку гараджан і прадастаўленні ёй права кантролю за зборам і расходаваннем магістратам падаткаў і збораў [53, с. 290-293].

У 1637 годзе бурмістры і радцы Бересця звярнуліся ў магістрацкі суд са скаргай на войта па прычыне розных яго злоўжыванняў, якія парушаюць магдэбургскае права і «оскорбляющихъ достоинство вышепоименованныхъ истцевъ». У кнізе гэты запіс азначаны як «протестъ бурмистровъ и ратмановъ противъ войта о разныхъ обедахъ, причмняемыхъ мещанамъ» [50, с. 43].

Мяшчане горада Бересця ў 1638 годзе звярнуліся ў брэсцкі магістрацкі суд са скаргай на дзеянні войта, які не хацеў судзіць «двух поджигателей», нягледзячы на неаднаразовыя звароты бурмістраў, радцаў, мяшчан. Чым скончылася гэтая справа – невядома, але, як указваецца, бурмістры, радцы просяць унесці гэту скаргу ў магістрацкую кнігу, бо «они намерены вчинить по сему делу иск со своим войтом» [56, с. 18].

У справах Брэсцкага магістрата шмат запісаў, якія характарызуюць дзейнасць некаторых прадстаўнікоў брэсцкіх судоў і гарадской улады, асабліва шмат запісаў у дачыненні да лентвойтаўска-лаўніцкага суда.

Сустракаецца некалькі спраў дзеючай асобай у якіх быў лентвойт Іван Кур’яновіч. Брэсцкі мешчанін Каплунік звярнуўся са скаргай у лентвойтаўскі суд на мяшчанку Ерашовую, якая неаднаразова абражала яго і «произносила угрозы на его жизнь». Вышэйназваны лентвойт, мала таго, што не запрасіў на пасяджэнне ні аднаго лаўніка, не выслухаў сведак з боку ісца, а яшчэ і вынес рашэнне, дзе абвінавачваўся сам ісцец [65, с. 121]. Згодна з другім запісам, лаўнікі Адам Казлоўскі і Іван Букрыевіч скардзяцца на паводзіны лентвойта пры разглядзе справы ў лентвойтаўскім судзе.

Яны «были оскорблены и обеславлены Курьяновичемъ самымъ жестоким образомъ» [60, с. 21-22]. Праўда, няма ніякіх запісаў аб тым. ці былі прыняты якія-небудзь меры пакарання ў адносінах да Кур’яновіча, ці не.

Яшчэ адна справа. Мешчанін Іван Кабылінскі сустрэў лентвойта «въ еврейской пивной» і «изъ почтенія» прапанаваў яму разам выпіць піва. Але Кур'яновіч, схапіўшы шаблю, пачаў збіваць Кабылінскага, і апошні ледзь уцек з месца здарэння [45, с. 79]. Яшчэ адзін запіс у дачыненні да асобы лентвойта. Мешчанін Чэмярніцкі звярнуўся са скаргай у магістрацкі суд, у якой абвінавачваў Кур’яновіча ў знявазе сваёй дачкі. У адказ лентвойт напісаў «контръ-протестацію», дзе свае паводзіны тлумачыў тым, што дачка мешчаніна – «девица дурнаго поведенія» – абражала яго жонку [35, с. 198].

Гэтыя справы датуюцца 1639 годам. Здаецца, створаная сістэма органаў кіравання і суда павінна была паўнавартасна функцыянаваць, бо ўжо не першае стагоддзе вядома магдэбургскае права і судовыя ўстановы мелі багаты практычны вопыт. Аднак не з шасці спраў, узбуджаных супраць лентвойта Кур’яновіча, можна знайсці толькі адну, дзе да лентвойта было прыменена пакаранне. У арлоўскага мешчаніна Язвінскага быў украдзены конь у Брэсце. Яму ўдалося схапіць злодзея, і мешчанін звярнуўся ў лентвойтаўскі суд. Аднак Кур'яновіч, замест таго, каб пасадзіць злодзея ў «лентвойтовскую тюрьму», адаслаў яго ў замкавую, адкуль апошні ўцёк. Мешчанін Язвінскі звярнуўся са скаргай у бурмісцерскі суд на дзеянні лентвойта, у якой прасіў спагнаць з апошняга ўсе выдаткі, якія панёс ён (мешчанін), неаднаразова прыязджаючы з Арла ў Брэст на разгляд сваёй справы. Суд палічыў скаргу абгрунтаванай і прысудзіў Кур’яновічу выплаціць Язвінскаму 100 злотых. Лентвойт абскардзіў гэтае рашэнне ў вялікакняжацкі суд. Але гэты суд зацвердзіў рашэнне бурмісцерскага суда, зменшыўшы суму са 100 злотых да 70 [30, с. 93].

Информация о работе Способы управления суда в городах с Магдебурским правом