Способы управления суда в городах с Магдебурским правом

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2015 в 12:58, дипломная работа

Описание работы

Мэтай дыпломнай працы з'яўляецца сістэмнае і комплекснае даследаванне прававога статусу органаў кiраваня і суда ў гарадах з Магдэбургскiм правам на Беларусi.
У адпаведнасці з дадзенай мэтай у дыпломнай працы пастаўлены наступныя задачы:
1. Ахарактырызаваць прававы статус войта;
2. Прааналізаваць прававы статус магістрата і ахарактарызаваць паўнамоцтвы службовых асоб магістрата;
3. Прааналізаваць склад і кампетэнцыю войтаўска-лаўніцкаго суда;

Файлы: 1 файл

ДИПЛОМ.doc

— 309.00 Кб (Скачать файл)

Уся ўлада ў прыватнаўласніцкіх гарадах належала магнату (уласніку), пад кіраўніцтвам якога і дзейнічала адміністрацыя горада. Але памеры паступовага пашырэння правоў органаў самакіравання роля адміністрацыі, якая раней выконвала шэраг функцый магістрата ў вырашэнні паўсядзённых пытанняў гарадскога жыцця, адыходзіла на другі план. Тым не менш, магістрат ажыццяўляў сваю дзейнасць пад строгім наглядам магната і яго адміністрацыі. У такіх гарадах не было месца для прыватных юрысдык, а тое насельніцтва (напрыклад, яўрэйскае) падпарадкоўвалася магістратам, пакольку і мяшчане, і яўрэі былі ў феадальнай залежнасці ад магнатаў. Магістрату не трэба было весці барацьбу за пашырэнне сваей юрысдыкцыі, паколькі на ўсе была воля ўласніка.

Уласнікі горада, даруючы сваім гарадам магдэбургскае права, мелі на ўвазе атрыманне такіх самых выгад, якімі суправаджаўся працэс надзялення магдэбургскім правам вялікакняжацкіх гарадоў, і таму капіравалі гарадское кіраванне з апошніх. Але прававое становішча жыхароў прыватнаўласніцкіх гарадоў адрознівалася ад вялікакняжацкіх. Калі мяшчане дзяржаўнага горада маглі хадайнічаць перад вялікім князем аб дараванні магдэбургскага права, то атрыманне права на самакіраванне ў прыватнаўласніцкім горадзе залежала ад волі і жадання магната, бо менавіта ён мог прасіць кіраўніка дзяржавы аб гэтым [9, с. 29-30].

Цэнтральная ўлада ў непасрэднае кіраванне прыватнаўласніцкімі гарадамі не ўмешвалася. Аднак многія льготы і прывілеі, якія мелі характар агульнага карыстання ў дзяржаве, у першую чаргу права гарадскога самакіравання, а таксама вызвалення ад падаткаў, мытных пошлін з купцоў і жыхароў прыватнаўласніцкіх гарадоў, гандляваўшых на тэрыторыі ВКЛ ці Рэчы Паспалітай, ініцыіраваліся цэнтральнай (вярхоўнай) уладай дзяржавы. Прычым працэдура атрымання такіх льгот амаль заўсёды пачыналася з хадайніцтва магната ці праз яго ад жыхароў горада, які яму належаў. У гарадах таксама дзейнічаў замкавы суд.

Замкавы суд па сваёй кампетэнцыі быў роўны дзяржаўным і земскаму судам, разам узятым. Суд разглядаў грамадзянскія і крымінальныя справы шляхты [9, с. 30]. У яго веданні былі таксама крымінальныя і найважныя грамадзянскія справы мяшчан, габрэяў і іншых.

Замкавы суд рэгістраваў таксама буйныя гандлёвыя ўгоды, сцвярджаў продаж хат і зямельных дзяльніц у горадзе і княстве, у натарыяльным парадку рэгістраваў тэстаменты, грашовыя дакументы, акты на права валодання зямельнай уласнасцю.

У адрозненне ад вялікакняжацкіх гарадоў, гандлёвая дзейнасць насельніцтва ў прыватнаўласніцкіх гарадах рэгулявалася не толькі пастановамі сейма, каралеўскімі прывілеямі, яна знаходзілася пад пастаянным і строгім кантролем уласніка горада, яго намеснікаў і гарадскога магістрата.

Пры замкавым судзе у Слуцкім княстве быў кат, які прыводзіў у выкананне судовыя прысуды. Па пастанове (ад 9 лютага 1661 г.) з кожнай хаты штогод яму выплачвалася па 1 грошу. Ён прыводзіў прысуд у выкананне: альбо адсякаў галаву, альбо спальваў ахвяру на вогнішчы, альбо біў канчуком (10-100-200 удараў) [10, с. 55]. Таксама ў выпадку адмысловага прысуду выганяў навечна з горада. За смяротнае пакаранне смерцю ён атрымліваў 2,5 злотых, за катаванне падчас следства – 1 злоты, за выгнанне з горада – ползлотага [32, с. 18]. Акрамя таго, кат павінен быў прыбіраць горад і вывозіць на звалку смецце, забіваць валачашчых сабак на вуліцах раз у месяц,

Замкавы суд па сваёй кампетэнцыі быў роўны дзяржаўным – гроцкаму і земскаму судам, разам узятым. Суд разглядаў грамадзянскія і крымінальныя справы шляхты, мясцовых земян, баяраў. У яго вядзенні была таксама крымінальныя і найважныя грамадзянскія справы слуцкіх мяшчан, габрэяў і іншых падданых слуцкага князя.

У 1686 г. эканомы прынялі адмысловую пастанову аб размежаванні дзейнасці розных судоў на тэрыторыі Слуцкага княства. У гэтай пастанове вызначалася сфера дзейнасці замкавага суду, разглядалага ў асноўным справы «земян» (мясцовай шляхты). У пастанове канкрэтызаваліся выпадкі разгляду спраў гараджан замкавым судом: «Городские же дела будут принадлежать тому же ураду Слуцкому, относительно всяких криминальных дел, драк (кроме тех драк, которые бы проходили во время торгов» ибо они относятся к сессии или к войту), долговых записей, контрактов, на торговли проистекающих. Те же долги, которые записаны на домах или городских пляцах, не к ураду относятся, а к городской сессии, что не только относится к мещанам, но и к евреям» [9, с. 172].

У Слуцку існаваў і «суд эканамічны» (судзілі альбо абодва эканома, альбо адзін з іх). Гэта была вышэйшая інстанцыя, дзе вырашаліся найбольш важныя справы і куды паступалі адзовы на рашэнні замкавага суду. Часам эканамічны суд разглядаў справу ў прысутнасці замкавага.

У пастанове аб Судах Слуцкага княства (1686 г.) аб кампетэнцыі эканамічнага суду гаварылася: «Экономической коллегии, как викариату князей их милости, должно принадлежать главенство над слугами и подданными, а также руководство всеми судами, а особенно апелляция от всех подданных во всех делах, которые могут подлежать аппеляции, кроме гарнизонных дел, которые по своим законам и привилегиям должны рассматриваться судом военного губернатора, а те аппелляции каждую четверть года должны рассматриваться на суде, то есть в первый день января, апреля, июля, октября» [9, с. 173].

У горадзе з сярэдзіны ХVII ст. быў таксама суд ваеннага губернатара Слуцкага княства (ён зваўся таксама «губерной»), у кампетэнцыю якога ўваходзіў разбор розных спраў, у дачыннені да афіцэраў і салдат Слуцкага гарнізона (у тым ліку і «выбранцы» – ваенна-служылым людзям, якія жылі ў шасці вёсках каля Слуцку), а таксама чальцам іх сем'яў. У некаторых выпадках пры разглядзе змяшаных спраў жыхароў горада і асоб, падсудных гарнізоннаму суду, збіраўся злучаны суд замка і ваеннага губернатара [31, с. 88].

Аднак у вызначаных выпадках сфера дзейнасці суду ваеннага губернатара распаўсюджвалася і на гараджан. Гэта было адлюстравана ў пастанове аб судах 1686 г. Суд ваеннага губернатара разглядаў справы рамеснікаў і іншых мяшчан, габрэяў, якія прыцягваліся да службы па абароне горада падчас вайсковых дзеянняў, а таксама падчас абавязковых збораў (полісаў) гараджан.

У горадзе таксама быў духоўны суд слуцкага праваслаўнага капітала, які збіраўся раз у тыдзень. Тут разглядаліся справы праваслаўных святароў, скаргі на асоб духоўнага звання, пытанні сямейнага права мяшчан да іншых жыхароў праваслаўнага веравызнання, а таксама справы па абароне духавенствы перад адміністрацыяй. Рашэнні духоўнага суду слуцкага капітула сцвярджаліся архімандрытам слуцкага Траецкага кляштара (раздзелам праваслаўнага духавенства ў Слуцкім княстве)[30, с. 93].

Судовыя ўстановы, падпарадкаваныя магнатам, былі і ў іншых гарадах, цэнтрах буйных феадальных вотчын. Так захаваліся дакументы «ординатских» судоў у Нясвіжы, Клецку, Давыд-Гарадку даюць магчымасць узнавіць агульную карціну дзейнасці гэтых судоў. Члены «гродского ординатского суда» (падстарасту, суддзю і пісара) абірала «ординатская» шляхта, а сцвярджаў магнат. «Ординатский» суд збіраўся кожныя два месяца на сесіі (дзве тыдня ў Нясвіжы, трэці – у Міры) [36, с. 122]. Судовыя сесіі адбываліся ў розных «ординалиях» у розны час для выгады суцяжнікаў. Звычайныя былі судовыя рашэнні аб штрафах і пакараннях розгамі.

Падводзячы вынік, неабходна адзначыць, што адміністрацыйныя і судовыя ўстановы магнатаў у прыватнаўласніцкіх гарадах, цэнтрах буйных феадальных вотчын Беларусі грунтаваліся на феадальна-прыгонніцкай аснове. Увесь адміністрацыйны і судовы апарат магнатаў у іх валадарствах быў накіраваны на ўмацаванне ўлады магнатаў над падуладным насельніцтвам, сялянствам і гараджанамі. Таксама адзначым, што ў прыватнаўласніцкіх гарадах дзейнічаў або войтаўскі суд, або, што вельмі рэдка, войтаўска-лаўніцкі. Пры гэтыі у прыватнаўласніцкіх гарадах, дзе не было ўведзена магдэбургскае права, мяшчане не мелі свайго гарадскога магістрацкага суда.

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Падводзячы вынікі дадзенай працы, неабходна зрабіць наступныя высновы:

Магдэбургскае права – гэта сукупнасць нормаў права, якія рэгулявалі жыццядзейнасць мяшчан гарадоў, што атрымалі прывілеі на самакіраванне. Яго з’яўленне на Беларусі было абумоўлена ўзрастаючай роляй гарадоў. Пры гэтым неабходна адзначыць, што магдэбургскае права стала адной са складальных частак прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага, якое сфарміравалася шляхам дапаўнення і ўкаранення іншаземных норм у нацыянальную сістэму права праз іх адаптацыю і прыжыўленне ў дзеючую прававую сістэму. Нормы магдэбургскага права на Беларусі дзейнічалі ў тым аб’ёме, у якім яны не парушалі агульнадзяржаўных норм і норм звычаёвага права або запаўнялі прабелы ў агульнадзяржаўным і мясцовым звычаёвым праве.

Магдэбургскае права не было нейкай адзінай, універсальнай для ўсёй дзяржавы сістэмай норм права. Яно ўводзілася шляхам выдання асобных юрыдычных дакументаў – прывілеяў на самакіраванне.

Працэс увядзення права на самакіраванне ў Беларусі значна адставаў ад такога ж працэсу ў краінах Заходняй Еўропы і Польшчы і пры гэтым ішоў у наступным напрамку. Магдэбургскае права паступова атрымлівалася гарадамі, што знаходзіліся ў заходняй частцы Вялікага княства Літоўскага, і ішло з захаду на ўсход. Распаўсюджванне магдэбургскага права абумоўлівалася двума асноўнымі фактарамі – эканамічным і палітычным. Адсутнасць гарадоў з магдэбургскім правам у некаторых раёнах Беларусі (ці іх невялікая лічба) зяўляецца ўскоснай прыкметай эканамічнага развіцця гэтых раёнаў, паказчыкам недастатковай сілы мяшчанства ў барацьбе за самастойнае кіраванне ў гэтых гарадах, яго меншай занятасцю рамяством і гандлём і большай – сельскагаспадарчымі работамі, чым у гарадах іншых раёнаў ВКЛ.

Прывілей на магдэбургскае права – гэта асноўная крыніца магдэбургскага права на Беларусі. Схема «прывілейнага» працэсу на Беларусі выглядала наступным чынам. Зыходным момантам надзялення горада магдэбургскім правам была ініцыятыва вялікага князя ці зварот насельніцтва горада да кіраўніка дзяржавы з адпаведнай просьбай. У прыватнаўласніцкіх гарадах ініцыятарам даравання гораду магдэбургскага права мог выступаць яшчэ і ўласнік. Аднак канчатковае рашэнне (станоўчае ці адмоўнае) па гэтаму пытанню прымаў або вялікі князь, або заканадаўчы орган дзяржавы.

Склад органаў самакіравання і кампетэнцыя службовых асоб уваходных у гэтыя органы залежылі ад некаторых фактараў: з’яўляецца горад дзяржаўным або вялікакняжацкім, якое насельніцтва горада, якія яшчэ пасады займае службовую асобу.

У гарадах, што мелі магдэбургскія правы, органам самакіравання з’яўляўся магістрат, які месціўся ў ратушы і складаўся з дзвюх абраных гараджанамі калегіяў – рады і лавы. Лаву, што займалася выкананнем судовых функцыяў па крымінальных справах, узначальваў прадстаўнік вялікакняжскай адміністрацыі – войт, які валодаў вышэйшай выканаўчай уладай у горадзе і амаль заўсёды прызначаўся на гэтую пасаду па прапанове гараджан. Рада кіравала гарадской уласнасцю, падаткамі, кантралявала гандаль, правапарадак і санітарыю. Адначасова рада выконвала судовыя функцыі па грамадзянскіх справах. Узначальваў раду бурмістр, які прызначаўся на некалькі месяцаў войтам з ліку дэпутатаў у парадку ратацыі. Такім чынам развіваліся дэмакратычныя працэдуры фармавання мясцовай прадстаўнічай улады, але быў захаваны іерархічны прынцып пабудовы дзяржаўнай улады.

Войтаўска-лаўніцкія суды ствараліся з войта, яго намесніка і лаўнікаў, якія выбіраліся мяшчанамі. Войт з’яўляўся старшынёй на пасяджэннях. Што ж датычыцца бурмістэрскіх судоў, то разглядалі нязначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчан гарадскія бурмістры. Яны прызначаліся войтам або выбіраліся мяшчанамі.

Шматвяковая практыка функцыянавання магдэбургскага права ў Вялікім Княстве Літоўскім прывяла да таго, што гарадское самакіраванне стала магутным сродкам фармавання агульнанацыянальнай свядомасці беларускага народа і своеасаблівага прававого балансу паміж цэнтральнай і мясцовымі ўладамі.

Тлумачыцца гэта тым, што гарантаваць саму інстытуцыю магдэбургскага права і даць гараджанам рэальную магчымасць карыстацца гарадскімі правамі і свабодамі магла толькі вялікакняжская ўлада. Таму гараджане былі зацікаўлены ў моцнай цэнтральнай уладзе. З іншага боку, Вялікі князь менавіта ў гараджанах бачыў тую сілу, пры дапамозе якой у яго ўзнікала дадатковая магчымасць рабіць ціск на феадалаў і дзяржаўных чыноўнікаў.

Наогул валоданне магдэбургскімі правамі спрыяла значнаму эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю беларускіх гарадоў і мястэчак, павелічэнню гандлю, росквіту рамёстваў, з’яўленню гарадскіх школаў і аптэк, добраўпарадкаванню гарадоў. Але не менш важным з’явіўся працэс фармавання ў магдэбургскіх гарадах і мястэчках зародкаў грамадзянскай супольнасці, асновай якога былі незалежныя гараджане, якія паважалі свае правы і неслі за свой горад свядомую адказнасць.

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ:

 

  1. Артушкевич, М.М. Законодательные акты о городах второй половины ХVIII-первой половины XIX в. и особенности их реализации в Беларуси: автореф. дис. канд. ист. наук: 07.00.02 / М.М. Артушкевич; Бел. гос. пед. ун-т. им. Максима Танка. – Минск, 2000. – 22 с.
  2. Арэпук, Л.Л. Самакіраванне ў гарадах Беларусі ХV-ХVІ ст. / А.А. Арэпук // Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Сер гуманіт. навук. – 2001. – № 2. – С. 28-32.
  3. Васілевіч, Р.А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі / Р.А. Васілевіч, І.А. Юхо, Т.І. Доўнар; пад. рэд. Р.А. Васілевіч. – Мінск: Права и эканоміка, 2001. – 364 с.
  4. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / А.Ф. Вішнеўскі. – Мінск: Веды, 1997. – 108 с.
  5. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / А.Ф. Вішнеўскі. – Мінск: ВП «Экаперспектыва», 2000. – 320 с.
  6. Владимиров, В.А. История государства и права Республики Беларусь: вопросы и ответы / В.А. Владимиров, Г.И. Иванов – Минск: ИУП, 2002. – 72 с.
  7. Гайба, М.П. Было ў горада такое права [магдэбургскае права] / М.П. Гайба. – Навагрудак, 1992. – 32 с.
  8. Голубеў, В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI-XVIII ст. / В.Ф. Голубеў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 176 с.
  9. Грицкевич, А.П. Частновладельческие города Беларуси в XVI–XVIII вв. / А.П. Грицкевич. – Минск: Наука и техника, 1975. – 248 с.
  10. Грыцкевіч, А.П. Кіраванне прыватнаўдадальніцкіх гарадоў Беларусі без магдэбургскага права (ХVІ-ХVIII ст.) / А.П. Грыцкевіч // Весці Акадэміі навук БССР. – 1974. – № 4. – С. 49-58.
  11. Две королевскія грамоты мешанаме Дисненскиме на розныя права и преимушества, 20.01.1569 и 28.11.1569 // Акты, относящіеся къ истории Западной Россіи, собранные и изданные Археографмческою комиссіею: сборник документов и материалов в трёх томах. – СПб., 1848. – Т. 1. – С. 164-169.
  12. Доўнар, T.I. Фарміраванне права Вялікага княства Літоўскага ХV-ХVI ст. / Т.І. Доўнар // Беларускі гістарычны часопіс. – 1996. – № 4. – С. 15-21.
  13. Доўнар, Т.I. Помнікі права Беларусі феадальнага перыяду / Т.І. Доўнар. – Мінск: Інстытут современных знаній, 2001. – 312 с.
  14. Доўнар, Т.I. Грамадзянскае права феадальнай Беларусi XV–XVI ст. / Т.І. Доўнар. – Мінск: БДУ, 1997. – 84 с.
  15. Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т.І. Доўнар – Мінск: Амалфея, 2008. – 400 с.
  16. Доўнар, Т.І. Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV–XVI стагоддзях / Т.І. Доўнар. – Мінск: ЗАТ «Пропілеі», 2000. – 224 с.
  17. Доўнар-Запольскі, М.В. Гісторыя Беларусі / М.В. Доўнар-Запольскі. – Мінск: БелЭн, 1994. – 510 с.
  18. Дружчыц, В. Войты і іх ўлада ў беларускіх гаспадарскіх местах з майдэборгскім правам / В. Дружчыц. – Мінск, 1928. – 58 с.
  19. Дружчыц, В. Магiстрат у беларускiх местах з магдэбургскiм правам у XV–XVII ст. / В. Дружчиц. – Мінск: Академі навук, 1964. – 82 с.
  20. Ермаловіч, М.К. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / М.Е. Ермаловіч. – Мінск, 2000. – 268 с.
  21. Жалоба мещан Могилёва на бурмистра Максимовича о самовольном расходовании им городских средств, 01.10.1588 г. // Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов в трёх томах. – Мн.: АН БССР, 1959. – Т. 1. – С. 288-290.
  22. Жалованная грамота городу Пинску на Магдебургское право, съ предоставленимъ жителямъ его разныхъ преимушествъ и льготъ, 12.01.1581 г. // Акты, относящіеся къ истории Западной Россіи, собранные и изданные Археографмческою комиссіею: сборник документов и материалов в трёх томах. – СПб., 1848. – Т. 3. – С. 261-264.
  23. Жалованная грамота Минску на Магдебургское право, 14.03.1499 г. // Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI-ХV ст.). – Мінск: Народная асвета, 1998. – С. 185-188.
  24. Жалованная грамота Могилёвскимъ мещанам, на магдебургское право, съ представленіемъ имъ разныхъ и преимушествъ и льготъ въ судебной расправъ, ремеслахъ и проч... 28.01.1577 г. // Акты, относящіеся къ истории Западной Россіи, собранные и изданные Археографмческою комиссіею: сборник документов и материалов в трёх томах. – СПб., 1848. – Т. 3. – С. 202-206.
  25. Жалованная королевская грамота Полоцкимъ бурмистрамъ, радцамъ и лавникамъ, объ освобожденіи домовъ ихъ отъ постоя, 14.12.1597 г. // Акты, относящиеся къ истории Южной и Западной Россіи, собранные и изданные Археографическою комиссіею: сборник документов и материалов в трёх томах. – СПб., 1863. – Т. 1. – С. 267-268.
  26. Жалованная подтвердительная грамата городу Полацку на Магдебургское права съ предоставленіемъ жителямъ его разныхъ преимушествъ и льготъ, 15.06.1580 г. // Акты, относящіеся къ истории Западной Россіи, собранные и изданные Археографмческою комиссіею: сборник документов и материалов в трёх томах. – СПб., 1848. – Т. 2. – С. 75-79.
  27. Жалованная подтвердительная грамата городу Полацку на Магдебургское права съ предоставленіемъ жителямъ его разныхъ преимушествъ и льготъ, 15.06.1589 г. // Акты, относящиеся къ истории Западной Россіи, собранные и изданные Археографическою комиссіею: сборник документов и материалов в трёх томах. – СПб., 1848. – Т 3. – С. 255-259.
  28. Жалованная подтвердительная грамота мещанамъ города Высокаго на Магдебургское право и другія льготы, 26.06.1510 г. // Акты, относящіеся къ истории Западной Россіи, собранные и изданные Археографмческою комиссіею: сборник документов и материалов в трёх томах. – СПб., 1848. – Т. 2. – С. 71-73.
  29. Жалованная подтвердительная королевская грамота Минскимъ бурмистрамъ, радцамъ,. лавникаме и мещанаме на земли и места пустыя около Минска, прниадлежащія имъ съ давныхъ летъ, 10.09.1592 г. // Акты, относящиеся къ истории Южной и Западной Россіи, собранные и изданные Археографическою комиссіею: сборник документов и материалов в треёх томах. – СПб., 1863. – Т 1. – С. 241-242.
  30. Капыскі, З.Ю. Статуты 1529, 1566 і 1588 гадоў як крыніцы па гісторыі гарадоў Беларусі / З.Ю. Капыскі // Весці Акадэміі навук БССР. – 1969. – № 3. – С. 91-99.
  31. Капыскі, З.Ю. Структура і колькасць гарадоў Беларусі ў XVI–першай палавіне XVII ст. / З.Ю. Капыскі // Весці Акадэміі навук БССР. – 1965. – № 1. – С. 85-94.
  32. Копысский, З.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI–XVII вв. / З.Ю. Копысский. – Минск: Наука и техника, 1975. – 192 с.
  33. Копысский, З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии (XVI–XVII вв) / З.Ю. Копысский. – Минск: Наука и техника, 1966. – 182 с.
  34. Королевская подтвердительная грамота мещанамъ Минским на право Магдебургское и на другія преимущества, 28.12.1552 г. // Акты, относящиеся къ истории Южной и Западной Россіи, собранные и изданные Археографическою комиссіею: сборник документов и материалов в трех томах. – СПб., 1863. – Т 1. – С. 135-137.
  35. Кузнецов, И.Н. История государства и права Беларуси / И.Н. Кузнецов, В.А. Шелкопляс. – Минск: Дикта, 1999. – 272 с.
  36. Магдэбургскае права на Беларусі: матэрыялы навук. канф., прысвеч. 500-годдзю выдачы гораду Мінску граматы на Магдэбургскае права, Минск, 26 сакавіка 1999 / пад рэд. У.М. Хоміча, Т.І. Доўнар. І.А. Юхо. – Мінск, 1999. – 258 с.
  37. Мисаревич, Н.В. Интеграционные процессы в области самоуправления: нужно ли учитывать исторический опыт? / Н.В. Мисаревич // Проблемы интеграции правовой системы Республики Беларусь в европейское и мировое правовое пространство: материалы Международной научной конференции, Гродно, 26-27 октября 2001 г. / ГрГУ им. Я. Купалы. – Гродно: ГрГУ, 2002. – С. 229-232.
  38. Мисаревич, Н.В. Исторические аспекты в области организации торговой деятельности / Н.В. Мисаревич // Торговля в экономической системе: теория и практика: тез. докл. междунар. научн. практ. конф., Минск, 7-8 мая 2002 г. – Минск: БГЭУ, 2002.  – С. 40-41.
  39. Мисаревич, Н.В. Магдебургское право в нормах Статута Великого княжества Литовского 1566 года / Н.В. Мисаревич: материалы 5-й республиканской научной конференции студентов, магистрантов и аспирантов Республики Беларусь (НИРС-2000), 25-27 апреля 2000 г. : В 2 частях. – Ч. 1. – Гродно: ГрГУ, 2000. – С. 340-342.
  40. Мисаревич, Н.В. Магдебургское право на Беларуси, причины распространения / Н.В. Мисаревич // Праблемы законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь: Матэрыялы рэспублік. навукова-практычнай канфер., Наваполацк. 25-26 мая 2000 г. – Наваполацк: ГТУ, 2000. – С. 8-9.
  41. Мисаревич, Н.В. Некоторые вопросы изучения истории государства и права Республики Беларусь / Н.В. Мисаревич // Современные социльно-экономические и правовые проблемы развития региона: материалы II международной конференции. – Гродно: Гродненский филиал ИСЗ, 1998. – С. 30-32.
  42. Мисаревич, Н.В. Особенности формирования самоуправления у восточных славян (в аспекте формирования менталитета славян) / Н.В. Мисаревич // Менталитет славян и интеграционные процессы: история, современность, перспективы: материалы 2-ой международной научной конференции. Гомель. 23-24 мая 2001 г. – Гомель: ГГТУ им. П.О. Сухого, 2001. – С. 175-176.
  43. Місарэвіч, Н.В. Аб паняцці «магдэбургскае права» / Н.В. Місарэвіч // Теоретические и практические проблемы соотношения международного и национального права: тезисы докл. междунар. научн.-практ конфер. – Гродно, 28-29 апреля 2000 г: В 2 частях. – Ч. 1. – Гродно: ГрГУ, 2000. – С. 112-114.
  44. Місарэвіч, Н.В. Кіраванне ў прыватнаўласніцкіх гарадах і мястэчках Беларусі на аснове Магдэбургскага права / Н.В. Місарэвіч // Праблемы тэорыі і гісторыі дзяржавы і права: зборнік навуковых артыкулаў / пад рэд. М.У. Сільчанкі. – Гродна: ГрДУ, 2002. – С. 127-134.
  45. Місарэвіч, Н.В. Магдэбургскае права на Беларусі / Н.В. Місарэвіч. – Гродна, ГрДУ, 2003. – 110 с.
  46. Місарэвіч, Н.В. Нормы Магдэбургскага права ў трох Статутах Вялікага княства Літоўскага / Н.В. Місарэвіч // Проблемы юридической науки и правоприменения: материалы международной научной конференции студентов и аспирантов, Минск, 29-30 октября 1999 г. – Минск: Право и экономика. 1999. – С. 27-29.
  47. Місарэвіч, Н.В. Праблемы фарміравання і дзейнасці мясцовых органаў кіравання і самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь / Н.В. Місарэвіч // Эканоміка і права ў пераходны перыяд у Рэспубліцы Беларусь: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Гродна: Гродзенскі філіял ІСВ, 1999. – С. 136- 137.
  48. Місарэвіч, Н.В. Прывілеі на магдэбургскае права гораду Гродна / Н.В. Місарэвіч // Магдэбургскае права на Беларусі: матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю выдання г. Мінску, граматы на магдэбургскае права, Мінск, 26 сакавіка 1999 г. – Мінск: Права і эканоміка, 1999. – С. 31-35.
  49. Місарэвіч, Н.В. Прывілеі як крыніца беларускага феадальнага права / Н.В. Місарэвіч // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – 2002. – № 1. – С. 109-114.
  50. Орепук, Л.Л. Самоуправление в средневековой Белоруссии / Л.Л. Орепук // Вестник молодежного научного общества. – 2001. – № 2. – С. 40-44.
  51. Радаман, А.А. Кіраванне соймікавымі пасяджэннямі ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім ў 2-й палове XVІ-пач. XVІІ ст. / А.А. Радаман // Весці БДПУ. – 2002. – № 2. – С. 120-129.
  52. Радаман, А.А. Ухвалы соймікаў і шляхецкіх з’ездаў Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага ў сістэме нарматыўнага рэгулявання фінансавання соймавых паслоў у 2-й палове XVІ-пач. XVІІ ст. / А.А. Радаман // Весці БДПУ. – 2005. – № 4. – С. 16-21.
  53. Решение Могилёвского магистрата о регистраци нищих в городе и назначении над ними старост, 26.04.1621 г. // Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов в трёх томах. – Минск: АН БССР, 1959. – Т. 1. – С. 328-329.
  54. Сільчанка, М.У. Беларуская дзяржаўнасць / М.У. Сільчанка, І.А. Басюк. – Гродна, 1997. – 372 с.
  55. Сільчанка, М.У. Гісторыя мясцовага самакіравання на Беларусі / М.У. Сільчанка, Н.В. Місарэвіч. – Гродна: ГрДУ, 2000. – 55 с.
  56. Сокал, С.Ф. Гісторыя дзяржавы і права БССР (дакастрычніцкі перыяд) / С.Ф. Сокал. – Мінск: БДУ імя У.І. Леніна, 1985. – 54 с.
  57. Статут ВКЛ 1529 г. / под ред. К.И. Яблонскиса. – Минск: Академии наук БССР, 1960. – 254 с.
  58. Статут ВКЛ 1566 г. / пад рэд. Я.А. Юхо, Т.І. Доўнар, У.М. Сатолін. – Мінск: Тэсей, 2003. – 252 с.
  59. Статут ВКЛ 1588 г.: тэксты, даведнік, каментарыі / пад рэд. Я.А. Юхо, Т.І. Доўнар, У.М. Сатолін. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1989. – 574 с.
  60. Стрэнкоўскі, С.П. Вольнасці і прывілеі гарадоў заходняй часткі Вялікага княства Літоўскага / С.П. Стрэнкоўскі. – Мінск: БДПУ, 1997. – 64 с.
  61. Стрэнкоўскі, С.П. Гарадское самакіраванне ў вялікакняжацкіх уладаннях заходняй часткі Вялікага княства Літоўскага ў ХV-ХVIII стагоддзях: / С.П. Стрэнкоўскі. – Мінск, 1999. – 128 с.
  62. Цітоў, А.Г. Вольныя беларускія месты (самакіраванне ў нашых гарадах XVI-XVIII ст.) / А.Г. Цітоў. – Мінск: БР ФПДР, 2000. – 126 с.
  63. Юхо, І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права / І.А. Юхо. – Мінск: Беларусь, 1991. – 238 с.
  64. Юхо, Я.А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi: вучэб. дап. у 2 ч. / Я.А. Юхо. – Мінск: РІВШ БДУ, 2000. – Ч. 1. – 350 с.
  65. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэбны дапаможнік / Я.А. Юхо. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 270 с.

Информация о работе Способы управления суда в городах с Магдебурским правом