Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2015 в 12:58, дипломная работа
Мэтай дыпломнай працы з'яўляецца сістэмнае і комплекснае даследаванне прававога статусу органаў кiраваня і суда ў гарадах з Магдэбургскiм правам на Беларусi.
У адпаведнасці з дадзенай мэтай у дыпломнай працы пастаўлены наступныя задачы:
1. Ахарактырызаваць прававы статус войта;
2. Прааналізаваць прававы статус магістрата і ахарактарызаваць паўнамоцтвы службовых асоб магістрата;
3. Прааналізаваць склад і кампетэнцыю войтаўска-лаўніцкаго суда;
Прыведзеныя дадзеныя сведчаць аб тым, што не такая і ідылія існавала ў гарадах, якія мелі прывілеі на магдэбургскае права. Былі парушэнні норм прывілеяў, дакументальна зафіксаваны злоўжыванні з боку службовых асоб магістрата. Але было б няправільным, аднак, тлумачыць вышэй акрэсленую сітуацыю толькі спецыфічнымі ўмовамі, у якіх знаходзіліся гарады Беларусі ў XVI-першай палове XVII стагоддзя. «Белорусский патриций вёл себя в родном городе точно так же, как его западноевропейский современник либо предшественник в своих городах» [32, с. 140]. Такія пасады агрымлівалі ў першую чаргу заможныя жыхары горада (хаця па нормах магдэбургскага права кандыдаты павінны былі быць не бедныя і не багатыя, а з сярэднім дастаткам). У 1605 годзе бурмістрам Мінска быў багаты купец Раман Бурка, члены магістрата Мінска – радцы Мацяш Балцэровіч і «некоторые радные его коллеги» мелі ва ўласнасці вялікую колькасць складоў, крам, пабудаваных на гарадскім рынку [32, с. 108-109]. З запісаў спраў у магістрацкіх кнігах Брэста, Гродна, Магілёва, Слуцка відаць, што на пасады лентвойта, бурмістраў, радцаў, лаўнікаў выбіраліся заможныя купцы ці гараджане.
Падводзячы вынік, неабходна адзначыць, што ў XVI–XVII ст. бурмістраўска-радніцкі суд складаўся з двух бурмістраў (якія выбіраліся з мяшчан) – аднаго рускага або «веры грецкой», а другога польскага або «веры рымскай» і з радцаў ці «райцевъ» – адна палова якіх была рускаю, а другая – польскаю. Акрамя таго неабходна адзначыць, што вельмі цяжка ўтварыць «ідэальную» сістэму органаў кіравання і суда, а яшчэ цяжэй – прымусіць яе «ідэальна» працаваць. Нягледзячы на прад’яўляемыя патрабаванні да кандыдатаў на пасады ў магістрат, суб’ектыўныя моманты заўсёды мелі месца. Такія пасады агрымлівалі ў першую чаргу заможныя жыхары горада (хаця па нормах магдэбургскага права кандыдаты павінны былі быць не бедныя і не багатыя, а з сярэднім дастаткам). І ў такіх умовах рэальнага значэння сходаў гараджан у якасці вярхоўнага органа самакіравання практычна не было.
ГЛАВА 3
АСАБЛІВАСЦІ СТРУКТУРЫ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І СУДА Ў ПРЫВАТНАЎЛАСНІЦКІХ ГАРАДАХ З МАГДЭБУРСКІМ ПРАВАМ
3.1 Асаблівасці структуры i дзейнасці органаў гарадскога кіравання
Складанасць пры вывучэнні магдэбургскага права ў прыватнаўласніцкіх гарадах заключаецца ў тым, што не ўсе крыніцы дайшлі да нашага часу, таму ў шэрагу выпадкаў даводзіцца звяртацца за дапамогай да дадатковых доказаў аб існаванні самакіравання ў гакіх гарадах (успаміны аб ратушы, бурмістрах, радцах і г.д.).
Як ужо адзначалася, самакіраванне ў беларускіх прыватнаўласніцкіх гарадах складвалася на працягу доўгага часу. Змяняліся функцыі органаў самакіравання, узнікалі новыя структуры з новымі функцыямі. Але ў аснову фарміравання сістэмы органаў самакіравання таксама, як і ў вялікакняжацкіх гарадах, былі пакладзены інстытуты нямецкага (магдэбургскага) права.
Некаторыя нормы магдэбургскага права ў рознай ступені магнаты Беларусі ўводзілі ў сваіх гарадах, якія не мелі самакіравання. Галоўным чынам гэта выяўлялася ў структуры мясцовай улады, а часам і ў раскладзе павіннасцей [10, с. 52].
Прыкметай гарадскога ладу ВКЛ, у тым ліку і прыватнаўласніцкіх гарадоў, было тое, што правы і функцыі органаў самакіравання, прымяненне норм гарадскога права амаль для кожнага горада мелі свае асаблівасці.
Галоўнай фігурай у органах самакіравання і ў прыватнаўласніцкіх гарадах быў войт. Прычым пасада войта існавала як прыватнаўласніцкіх гарадах, што атрымалі магдэрургскае права, так і ў тых, што яго не мелі. Войт ажыццяўляў распарадчую ўладу, узначальваў гарадскі магістрат. Адной з асноўных функцый войта была судовая. Ён ажыццяўляў войтаўскі суд у горадзе. У прывілеі Кейстута 1647 года, які дараваў гораду Януш Радзівіл, гаварылася, што войт «криминальные и кровавые дела судить должен, чтобы решить дело в кротчайший срок» [15, c. 14]. Астатнія справы ён разглядаў сумесна з членамі магістрата. Войт старшынстваваў у гарадскім судзе, які складаўся з радцаў і лаўнікаў.
Назначэнне на пасаду войта ажыццяўляў уласнік горада, хаця ў шэрагу выпадкаў магнат мог передаць гэта права магістрату ці сходу гараджан з наступным зацвярджэннем. Назначэнне войта магнатам ці яго выбары поўнасцю залежалі ад узроўню гарадскога самакіравання, якім карысталіся мяшчане таго ці іншага горада.
Пры ўвядзенні, напрыклад, магдэбургскага права ў Нясвіжы 18 чэрвеня 1586 года ўласнік горада прызначыў войта пажыццёва [28, c. 71]. У прывілеі вызначаўся парадак яго выбрання на будучае. Войтамі тут прызначаліся з дзвух кандыдатаў, якія выбіраліся мяшчанамі, як шляхціцы, так і мяшчане.
У прывілеі горада Высокае 1510 года таксама адзначалася, што пасада войта пажыццёвая («войтовство въ томъ месте у Высокомъ его милостъ вечно») [20, с. 72].
Войт у Міры выбіраўся мяшчанамі і зацвярджаўся магнатам, як гэта адзначана ў княжацкіх прывілеях 1619 і 1746 гадоў. Выбраны ўласнікам горада кандыдат у Копыле зацвярджаўся і аб’яўляўся мяшчанам асобым універсалам [41, c. 31]. У Любчы войт прызначаўся магнатам.
У Друі магнат таксама зацвярджаў войта без якіх-небудзь кансультацый з насельніцтвам горада. Больш таго, у XVIII стагоддзі функцыі войта выконваў нават друйскі эканом, г.зн. намеснік магната [7, c. 27]. У дадзеным выпадку магістрат узначальваў непасрэдна кіраўнік адміністрацыі магната.
У супрацьлегласць практыцы прызначэння войтаў пажыццёва ў прывілеі на магдэбургскае права гораду Ушачы (1758 г.) паказвалася, што «в этом городе по образцу других городов литовских функция войта... годичной только должна быть...» [19, c. 44].
У Слуцку пасада войта была заснаваная яшчэ ў XV ст. У Літоўскай метрыцы першай чвэрці XVI ст. згадваецца слуцкі войт Стецко [45, c. 66]. У гэтым беларускім горадзе сустракаецца адзіны выпадак існавання ў гарадах Вялікага княства Літоўскага асобных войтаў у розных яго частках. У Старым горадзе, Новым горадзе і Выспе ў канцы XVI ст. былі свае войты. Гэта было звязана з падзелам Слуцку ў 1582-1592 гг. паміж трыма братамі Олельковічамі, у кожнага князя ў якая належыла яму частка горада быў свой войт [19, c. 42].
Характэрна, што войт Слуцку заўсёды прызначаўся з найболей багатых мяшчан, нярэдка з чальцоў адной сям’і. У XVI-пачатку XVII ст. пасады войтаў пераходзілі ў сям’і Тышевічэй ці ледзь не па спадчыне.
Войты ў прыватнаўласніцкіх гарадах мелі азначаныя магнатамі правы і прывілеі. На карысць войта ішла частка розных збораў – «провиант войтовский». У асобных выпадках былі зафіксаваны даходы, якія прызначаліся войту, грашовыя зборы (напрыклад, за ўваход і выхад праз гарадскія вароты («брамное»)).
Акрамя таго, войт атрымліваў частку даходаў ад судовых пошлін [28, с. 72], меў зямельныя надзелы ў горадзе і за яго межамі, якія не абкладаліся гарадскімі павіннасцямі і падаткамі. Гэтыя надзелы былі таксама вызвалены ад уплаты падаткаў у казну магната.
Прывілеем Мікалая Крыштофа Радзівіла Нясвіжу 1586 года войту перадавалася 6 валок зямлі, а таксама «всякие выгоды с города Несвижа согласно праву магдебурскому» [31, c. 88].
У XVI-XVIII стагоддзях у прыватнаўласніцкіх гарадах Беларусі ў руках войта знаходзілася гаспарадчая адміністрацыйная ўлада. Ён быў не толькі кіраўніком органа гарадскога самакіравання, але і кіраўніком суда. Напачатку ўлада войта была дастаткова шырокай. Але па меры ўвядзення самакіравання на аснове магдэбургскага права ўлада яго часткова абмяжоўвалася органамі гарадскога самакіравання. Прававое становішча войта можна ахарактарызаваць так: войт быў паверанай асобай магната і прадстаўляў яго інтарэсы.
Першапачатковая назва органа гарадскога самакіравання ў прыватнаўласніцкіх гарадах, як і ў каралеўскіх, «гарадская рада» паступова было выцеснена ў XVII ст. назовам «магістрат», якое замацавалася і праіснавала да канца XVIII ст.
У прывілеях, як правіла, ужо вызначаліся яго склад і парадак фарміравання. Больш дэталёва гэтыя пытанні вырашаліся ў пацвярджальных прывілеях. У склад магістрата ўваходзілі войт, бурмістры, радцы, лаўнікі, пісар. Хаця па сэнсу магдэбургскага права лаўнікі разам з войтам складалі асобную судовую калегію – войтаўска-лаўніцкі суд – і ў магістрат не ўваходзілі. Аб існаванні такога асаблівага суда з прадстаўніцтвам лаўнікаў указваецца ў статуце Слуцка 1621 года [9, с. 193].
Пытанне аб колькасці членаў магістрата канкрэтна не рэгулявалася. Напэўна, колькасць службовых асоб органа самакіраваннм ў прыватнаўласніцкіх гарадах залежала ад значэння горада для ўласніка, ад эканамічных паказчыкаў дзейнасці (так як і ў вяліка-княжацкіх гарадах), а таксама і ад волі самога магната. Часцей за ўсё сустракаецца лічба 12. Гэта гаворыць аб тым, што пры ўвядзенні магдэбургскага права ў прыватнаўласніцкіх гарадах ВКЛ першапачаткова за аснову браўся класічны варыянт.
Па нямногіх дакументах, якія знаходзяцца ў архівах, можна ўстанавіць прыблізны склад магістрата Нясвіжа: ад 1 бурмістра, 3 радцаў, 3 лаўнікаў у 1620 годзе – да 4 бурмістраў, 4 радцаў і 4 лаўнікаў, акрамя войта і пісара, у другой палове XVIII стагоддзя (штогод засядалі войт, бурмістр, радзец, 2 лаўнікі і пісар) [9, с. 197].
Прывілей Высокага толькі адзначае, што «радцы въ том месте не мають накупныи быти, кого они сами собе зъ войтомъ, оберутъ, тыи радцы и мають быти тамъ у нихъ вставлены» [28, с. 72]. Гэта азначае, што пры камплектаванні складу магістрата прымяняўся прынцып выбарнасці, а не прызначэння.
Больш поўнае прадстаўленне па дакументах можна скласці аб колькасці магістрата Друі, дзе, акрамя войта і пісара, было па 3 бурмістра, радцы (дарадніка) і лаўнікі, а штогод засядалі па адным ад кожнай групы. Ім спадарожнічала 9 «супольных мужоў» (па 3 засядала штогод). Абраныя ў магістрат Друі асобы праходзілі своеасаблівую «табель аб рангах», па чарзе займаючы пасты ад «супольнага мужа» да бурмістра. У дадзеным выпадку ў самой непрыкрытай форме дзейнічаў парадак, ужывальны і ў іншых прыватнаўласніцкіх гарадах – стварэнне гарадской эліты.
У некоторых выпадках пры вырашэнні найбольш важных спраў для горада прымала ўдзел насельніцтва горада – «поспольство». «Поспольство» Нясвіжа ўдзельнічала ў выбарах войта і членаў магістрата, як гэта запісана ў прывілеі Радзівіла ад 18 чэрвеня 1586 г. Яно сумесна з магістратам прымала рашэнні па гаспадарчых пытаннях горада. У 1646 годзе «люд посполитый» Нясвіжа на сходзе выбраў кантралераў за дзейнасцю магістрата [9, с. 197].
Падводзячы вынік, неабходна адзначыць, што магдэбургскае права ў гарадах Беларусі трансфармавалася па меры запазычання ад адных гарадоў да другіх з улікам мясцовых норм і звычаяў, ужо дзеючых прывілеяў на магдэбургскае права, а ў прыватнаўласніцкіх гарадах – яшчэ і з улікам правіл, устаноўленых магнатамі. Галоўнай фігурай у органах самакіравання, як у гарадах з магдэбургскім правам, так і ў прыватнаўласніцкіх гарадах быў войт, адной з асноўных функцый якога была судовая (ажыццяўляў войтаўскі суд у горадзе). Неабходна таксама адзначыць, што датычыцца тэрміна паўнамоцтваў войта, то ў адных прыватнаўласніцкіх гарадах пасада войта пажыццёвая, у другіх жа выбіраўся на пэўны срок. У адрозненні ад гарадоў з магдэбургскім правам войт мяшчанамі і зацвярджаўся магнатам, альбо войт прызначаўся магнатам без якіх-небудзь кансультацый з насельніцтвам горада. З цагам часу ў прыватнаўласніцкіх гарадах Беларусі ў руках войта знаходзілася не толькі гаспарадчая адміністрацыйная ўлада, але і судовая, пры гэтым улада войта была дастаткова шырокай, але па меры ўвядзення самакіравання на аснове магдэбургскага права ўлада яго часткова абмяжоўвалася органамі гарадскога самакіравання.
3.2 Асаблівасці судовых органаў
У прыватнаўласніцкіх гарадах, дзе не было ўведзена магдэбургскае права, мяшчане не мелі свайго гарадскога магістрацкага суда. Дзейнічаў або войтаўскі суд, або, што вельмі рэдка, войтаўска-лаўніцкі. Да сярэдзіны XVII стагоддзя ў Слуцку мяшчане не мелі гарадскога бурмістраўска-радзецкага суда.
Традыцыйная форма копнага суда дзейнічала тут доўга, саступіўшы месца гарадскому суду, які быў створаны на аснове магдэбургскага права і ўключаў у склад усіх членаў магістрата. З сярэдзіны XVII-да канца XVIII стагоддзяў магістрат у Слуцку, як і ў іншых прыватнаўласніцкіх гарадах, выконваў функцыі гарадскога суда. У другой палове 30-х-першай палове 40-х гадоў XVIII стагоддзя па ўказанню ўласніка горада магістрацкі суд павінен быў разглядаць справы, якія раней адносіліся да кампетэнцыі замкавага суда. У гэты перыяд у магістрацкім судзе разглядаліся не толькі справы мяшчан, але і сялян. Магістрацкі суд вёў працэс у такіх выпадках, кіруючыся нормамі Статута ВКЛ 1588 года. Такім чынам, гэты суд не толькі выконваў функцыі звычайнага суда мяшчан у гарадах з самакіраваннем, але і па рашэнню магната выконваў функцыі замкавага, гродскага суда з вельмі шырокімі паўнамоцтвамі, уключаючы права суда над сялянамі, але пад кантролем магната.
Прывілей Высокаму 1510 года азначае, што судаводства павінна было праводзіцца толькі «подлугъ того права своего Майтборского». Калі злачынца па справах аб «кгвалтъ и о розбой и о пожогу и о злодейство» быў затрыманы на месцы злачынства, то такія справы разглядаліся без удзелу войта. У іншым выпадку, г.зн. «коли безъ лица злодей», толькі войт меў права разглядаць гэтыя справы [28, с. 72].
Знаходзячыся пад строгім кантролем уласніка горада, магістраты прыватнаўласніцкіх гарадоў кантралявалі рамесную і гандлёвую дзейнасць мяшчан і іншых жыхароў горада [7, с. 11]. Іх функцыі па зборы падаткаў і выкананню павіннасцей распаўсюджваліся на ўсё насельніцтва горада. У некаторых выпадках магістрат выступаў у ролі феадальнага ўласніка і яму было падпарадкавана і сельскае насельніцтва, уключаючы і ваенна-служылых людзей.
Такім чынам, у адпаведнасці з прывілеямі на магдэбургскае права ў гарадах стваралася сістэма органаў кіравання і суда. Гэтыя органы называліся магістратам. Пры надзяленні горада магдэбургскім правам гараджане падпадалі пад юрысдыкцыю новаўтвораных органаў кіравання. Але паколькі ў тэрыторыю горада ўваходзілі не толькі пабудовы, зямельныя надзелы ў межах горада, а і значная зямельная прастора вакол яго, то прывілеі ўтрымлівалі нормы, якія вызначалі юрысдыкцыю органаў гарадскога кіравання, дапускаючы існаванне прыватных юрысдыкцый [10, с. 52]. У «дамагдэбургскі перыяд» у гарадах існавалі «канцы» (раёны), якія падзяляліся паміж сабой юрыдычным становішчам. Так, маглі быць свецкія юрысдыкі – пляцы, якія належалі шляхце і магнатам; духоўныя – дзе знаходзіліся манастыры, цэрквы, касцёлы і г.д. Наданне гораду магдэбургскага права сцірала гэтую «шматковасць» і, у ідэале, спрыяла зліццю ўсіх гэтых фрагментаў у адзін жыццяздольны арганізм з адзінай прававой базай, аб’яднаны адзінымі задачамі і мэтамі, стварала агульнаправавую базу для ліквідацыі такой раздробленасці і інтэграцыі асобных частак горада ў эканамічна мабільны арганізм. Прычым дапускалася існаванне прыватнай юрысдыкцыі, але ўжо адмаўлялася юрысдыкцыя іх уладальніка.
Информация о работе Способы управления суда в городах с Магдебурским правом