История деревни Присно

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Февраля 2013 в 02:13, курсовая работа

Описание работы

Вёскі, як і людзі, нараджаюцца, квітнеюць і знікаюць. Шкада таго, чый родны кут знік пры яго жыцці, і чалавек вымушаны блукаць, як адарваны ліст, па свеце.
Няма нічога ў чалавека найпрыгажэйшага і найдаражэйшага за Радзіму. Чалавек без Радзімы – жабрак. Ён ніхто. У самыя цяжкія хвіліны чалавеку прыдае сілы думка, што ён сын вялікай краіны.

Содержание работы

Уводзіны ............................................................................................................... 3
Глава 1. Гісторыя засялення Веткаўшчыны ................................................. 5
1.1. Старажытныя культуры Веткаўшчыны ....................................................... 5
1.2. Першыя згадванні пра вёску Прысно ......................................................... 14
1.3. Веткаўшчына на раздарожжы ..................................................................... 21
Глава 2. Ветка – цэнтр расійскага расколу .................................................. 28
2.1. У складзе Рэч Паспалітай ............................................................................ 28
2.2. Веткаўшчына ў складзе Расійскай імперыі ............................................... 29
Глава 3. Самастойная гісторыя станаўлення вёскі Прысно .................... 34
3.1. Вёска на пачатку ХХ стагоддзя .................................................................. 34
3.2. Лёс вёскі Прысно ў час Вялікай Айчыннай вайны ................................... 44
3.3. Сучаснае жыццё ........................................................................................... 46
Заключэнне ......................................................................................................... 53
Спіс крыніц і літаратуры ................................................................................ 55
Дадаткі ................................................................................................................ 58

Файлы: 1 файл

Гісторыя вёскі Прысно.doc

— 4.18 Мб (Скачать файл)

ЗМЕСТ

 

Уводзіны ............................................................................................................... 3

 

Глава 1. Гісторыя засялення  Веткаўшчыны ................................................. 5

 

1.1. Старажытныя культуры Веткаўшчыны ....................................................... 5

1.2. Першыя згадванні пра вёску  Прысно ......................................................... 14

1.3. Веткаўшчына на раздарожжы ..................................................................... 21

 

Глава 2. Ветка – цэнтр  расійскага расколу .................................................. 28

 

2.1. У складзе Рэч Паспалітай ............................................................................ 28

2.2. Веткаўшчына ў складзе Расійскай імперыі ............................................... 29

 

Глава 3. Самастойная гісторыя станаўлення вёскі Прысно .................... 34

 

3.1. Вёска на пачатку ХХ стагоддзя  .................................................................. 34

3.2. Лёс вёскі Прысно ў час Вялікай Айчыннай вайны ................................... 44

3.3. Сучаснае жыццё ........................................................................................... 46

 

Заключэнне ......................................................................................................... 53

 

Спіс крыніц і літаратуры ................................................................................ 55

 

Дадаткі ................................................................................................................ 58

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Вёскі, як і людзі, нараджаюцца, квітнеюць і знікаюць. Шкада таго, чый родны кут знік пры яго жыцці, і чалавек вымушаны блукаць, як адарваны ліст, па свеце.

Няма нічога ў чалавека найпрыгажэйшага і найдаражэйшага за Радзіму. Чалавек без Радзімы – жабрак. Ён ніхто. У самыя цяжкія хвіліны чалавеку прыдае сілы думка, што ён сын вялікай краіны.

Любоў да Радзімы, народу пачынаецца з канкрэтнага – любові да родных мясцін, дзе чалавек нарадзіўся і жыве. Але прыватнае любіць цяжэй, чым больш агульнае. Адсюль і выраз: “Учё чалавецтва любіць значна прасцей, чым зрабіць добрае роднай маці”. Сапраўдная любоў да роднага кутка выяўляецца праз дзеянні: добрую працу, добразычлівасць, выхаванне дзяцей, шанаванне свайго роду, а яшчэ праз веданне гісторыі роднага краю. Малая радзіма прыцягвае кожнага чалавека і, асабліва, калі жывеш далёка ад яе.

Мінулае заўсёды з намі, і ўсё, што мы сабой уяўляем, усё, што мы маем, выходзіць з мінулага. Мы – яго стварэнне, - і мы – жывое паглыбленне ў яго. Не разумець гэтага, не адчуваць мінулага – значыць не разумець сучаснага. Мінулае ў нас. У кожным з нас жывуць праца і сіла тых, хто жыў да нас. У сваю чаргу будучыя пакаленні змогуць жыць дзякуючы нашай працы, дзякуючы сіле нашых рук і нашага розуму. Мы павінны пакінуць нашчадкам не менш, чым атрымалі самі.

Галоўная мэта – разгледзіць гісторыю вёскі Прысно ад старажытных часоў да сучаснасці і на падставе гэтага стварыць уласны герб

Задачы:

  1. Разгледзіць літаратуру па гэтай тэме
  2. Прасачыць гісторыю засялення Веткаўшчыны ў старажытнасці
  3. Паказаць сувязь вёскі Прысно і горада Ветка, як цэнтра стараверцаў
  4. Высветліць самастойную гісторыю станаўлення вёскі Прысно
  5. Распрацаваць уласны герб вёскі Прысно

Храналагічнымі рамкамі  дадзенай тэматыцы з’яўляецца перыяд ад старажытнасці да сучаснасці.

У сваёй працы асноўным чынам я абапіралась на наступныя крыніцы: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Веткаўскага р-на. У 2-х кн. Кн. 1. Першая кніга хронікі ахоплівае перыяд ад старажытнасці да 1941 г.  У яе ўключаны гісторыка-эканамічныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра знакамітых землякоў, выкарыстаны дакументы і матэрыялы з дзяржаўных і асабістых архіваў, музеяў, друкаваных крыніц, публікацыі з кніг і газет, успаміны. Прыводзяцца звесткі пра жыхароў раёна, што сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій, а таксама спісы загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну воінаў Чырвонай Арміі, што пахаваны на тэрыторыі раёна.

“Памяць: Гіст.-дакум. хроніка  Веткаўскага р-на. У 2-х кн. Кн. 2”  – другая кніга ахоплівае перыяд з 1941 г. да нашых дзён. У яе ўключаны гісторыка-эканамічныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра герояў вайны і працы, ардэнаносцаў, знакамітых землякоў. Выкарыстаны дакументы і матэрыялы з дзяржаўных і асабістых архіваў, музеяў, друкаваных крыніц, успаміны.  Прыводзяцца спісы загінуўшых партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору, воінаў-землякоў, што загінулі і прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Асобныя старонкі і раздзелы кнігі прысвечаны чарнобыльскай тэме, апісанню багатай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Веткаўшчыны, гісторыі населеных пунктаў.

Гісторыю Веткаўшчыны, ў розны час, вывучалі розныя гісторыкі і краязнаўцы, напрыклад, Цемушаў Віктар Мікалаевіч, у сваёй кнізе Гомельская зямля ў канцы XV – першай палове XVI стст., ажыццявіў лакалізацыю населеных пунктаў рэгіёна, рэканструяваў міждзяржаўныя і ўнутраныя межы, вызначыў яго ўнутраны склад перыядаў літоўскага і маскоўскага кіравання, разгледзіў гісторыю парубежжа. Але падрабязную гісторыю вёскі Прысно Веткаўскага раёна вывучалі мала і асноўнай працай па гэтай тэме, можна адзначыць – “Прысно: краязнаўчы нарыс”, аўтар Цейкін Уладзімір Уладзіміравіч, месны аматар-краязнаўца. У дадзенай працы аўтар разгледзіў гісторыю вёскі ад старажытнасці да сучаснасці. У асноўным ён абапіраўся на розныя пісьмовыя крыніцы, але ў кнізе ёсць і шмат мясцовых паданняў і легенд

ГЛАВА 1

ГІСТОРЫЯ ЗАСЯЛЕННЯ ВЕТКАЎШЧЫНЫ

 

      1.1 Старажытныя культуры Веткаўшчыны

 

Веткаўскі раён у старажытнасці  – адзін з густанаселеных куткоў Гомельшчыны. Сярод многіх фактараў, якія спрыялі пранікненню на тую ці іншую тэрыторыю чалавека, спрадвеку вядучым была наяўнасць сыравіны для вырабаў прылады працы, і ў першаю чаргу гэта крэмень.

Зямля Веткаўшчыны за апошні мільён гадоў зведала не менш 5 зледзяненняў. Нягледзячы на тое, што два апошнія не дасягнулі межаў раёна, уздзеянне іх было вельмі моцным. Інакшы накірунак мелі рэкі, пад час ледавікоў знікалі лясы, паўсюдна былі голыя тундра-стэпавыя ландшафты. Існаванне тагачаснага чалавека ва ўмовах зледзянення было практычна немагчымым. Адліга і росквіт усяго жывога, аднаўленне прыродных зон адбываліся ў перыяды міжледавікоўяў. Працягваліся яны некалькі тысячагоддзяў і менавіта тады чалавек паступова прасоўваўся на поўнач.

Найбольш старажытная знаходка – скрэбла – была зно йдзена менавіта на тэрыторыі Веткаўскага раёна ля Свяцілавічаў. Здарылася гэта ў  1929 годзе, калі настаўнік мясцовай школы П.М. Чайкоўскі ля в. Чамерня ва ўрочышчы Каменная (Серыкава) Гара знайшоў гэтую прыладу. Ляжала яна ля вады, на поплаве правага берага Беседзі.


 

 

 

 

 

                               Малюнак 1.1 – Свяцілавіцкае скрэбла

Па форме, тэхніцы апрацоўкі  і іншых адзнаках прыладу датавалі часам мусцьерскай культуры, якая існавала 100 – 40 (35) тыс. да н.э. Дзякуючы гэтай знаходцы, можна вызначыць, што час пранікнення першых людзей на зямлю Беларусі па сённяшніх дадзеных – перыяд  100 – 35 тыс. гадоў назад.1

 Паводле антрапалагiчнай класiфiкацыі першыя людзi на Веткаўшчыне былi краманьёнцы. Па сваiх фiзiчных дадзеных яны нічым не адрознiвалiся ад нас. Адзін з такіх шкелетаў быў знойдзены Е.Г. Калечыц у 1980 годзе на Веткаўшчыне. Абломкі керамікі пры шкілеце дазваляюць аднесці яго да сярэднядняпроўскай культуры і датаваць пахаванне І паловай ІІ тыс. да н.э. Памеры доўгіх костак шкілета сведчаць аб невысокім узросце, брахіморфнасці пахаванага. Выяўлена брахікраннасць – чарапны паказальнік перавышае значэнні, тыпічныя для беларускай краніалагічнай серыі XVIII – XIX стст. Рэльеф чэрапа добра выяўлен, нізкі твар уплашчон на ўзроўні арбіт і скул, перанос’е сярэднешырокае, нізкае, нос выступае слаба. Гэты комплекс характэрны для мангалоіднага ствала, хоць і не ў рэзка выяўленнай форме.2

Першыя людзі на Веткаўшчыне  палявалi, займалiся збiральнiцтвам i, магчыма, рыбалоўствам. Жылi яны ў суровы час надыходу апошняга зледзянення, ва умовах вечнай мерзлаты. Жыллё будувалi з костак буйной жывёлы, у першую чаргу маманта. Людзi шылi вопратку, абутак, дзень i ноч палiлi вогнiшчы. Можа i на месцы вёскi Прысно, якая раскiнулася паблiзу некалi магутнага Сожа, у той час гарэлi агнi, але нiякiх рэшткаў нават матэрыяльнай культуры позняга палеалiту у гэтай мясцовасцi пакуль не знойдзена.3

Найбольш дакладна вывучаны старажытнасці мезалітычнай эпохі. Помнікаў гэтай пары на Веткаўшчыне не менш 30. Многія з іх размешчаны на тэрасах 5 – 7-метровай вышыні на берагах Сожа і Беседзі. Гэта помнікі ля вёсак Чамерня, Малыя Нямкі, Вялікія Нямкі, Перамога, Глыбаўка, Рудня-Стаўбунская і Споніцкая, Новыя і Старыя Грамыкі, Барталамееўка, Осава, Вераб’ёўка, Някрасава, Беседзь, Прысно.

 

 

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Малюнак 1.2 – Прылады працы з мезалітычных паселішчаў у Веткаўскім раёне:

1-3 – разцы; 4-7 – вастрыі; 8-12 – скрабкі; 13-14 – нажы; 15-17 –  укладышы; 18 – сякера;

19 - цясла

 

На жаль, глебы Пасожжа дрэнна захоўваюць арганічныя рэчывы, у прыватнасці косць.


 

 

 

 

 

 

 

Малюнак 1.3 – Матыка з рога лася (знойдзена ў рэчышчы Сожа ў Ветцы)

У канцы V пачатку IV тысячагоддзяў да н.э. жыхары Пасожжа навучылiся ляпiць глiняны посуд. Гэтая падзея лiчыцца фармальным пачаткам новай гiстарычнай эпохi неалiту (новы каменны век).

Тэрыторыю Веткаўшчыны, як і ўсё Пасожжа, у гэтыя часы насялялі плямёны верхнедняпроўскай  культуры. Каранямі яна адыходзіць у мясцовы мезаліт, а ў плане гістарычнага лёсу – далёка на поўнач на Валдай.

 Галоўныя заняткі  насельніцтва яшчэ доўгі час былі тыя самыя, бо крамянёвы інвентар неалітычнай эпохі па складу прылад адрозніваецца ад папярэдняга часу зусім нязначна. Чалавецтва ішло па шляху ўдасканалення іх формы, якасці, рацыянальнага выкарыстоўвання. На змену пласціністым наканечнікам стрэл прыйшлі рамбічныя і трохкутныя, павялічылася колькасць прылад з двухбаковай апрацоўкай паверхні, шліхтаваных, свідраваных, з дрэўкам для замацавання. Стала значна больш добра апрацаваных сякер. У комплексах з’явілася шмат цясляў-прылад, якімі дзяўблі лодкі.

У канцы неаліту, калі на Пасожжы маглі распаўсюдзіцца жывёлагадоўля і земляробства, на паселішчах сустракаюцца крамянёвыя сярпы. Знойдзена шмат асклепкаў посуду тае пары. Яны вельмі разнастайныя і прыгожыя. Пасудзіны рабілі шляхам паслядоўнага налепу гліняных стужак. Пры гэтым атрымлівалі востра- і кругладонныя гаршкі розных памераў. У залежнасці ад прызначэння посуд быў тонка- і таўстасценны, з рознымі дамешкамі і рознай ступенню абпалу. Увогуле ўсе гэтыя паказчыкі мяняліся па меры таго, як працэс вырабу ўдасканальваўся. Арнаментацыю ўтваралі адбіткі буйнога грэбня ці ямкавыя наколы, якія наносілі ля дна і каля венца па перыметру гаршка ці па ўсяму тулаву. Часцей посуд ўвогуле не ўпрыгожваўся.

 

 

 

 

 

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Малюнак 1.4 – Фрагменты ляпнога посуду мезалітычнага часу з могільніка ва ўрочышчы Страліца (раскопкі І.І. Арцёменкі)

 

У пачатку ІІ тыс. да н.э. на землі Веткаўшчыны трапілі так званыя “шнуравікі”, са з’яўленнем якіх на велізарных прасторах Еўропы адбыліся значныя перамены. У лік культур са шнуравой керамікай (упрыгожанай адбіткамі шнура) і баявымі сякерамі ўваходзіла і сярэднедняпроўская, распаўсюджаная на Верхнім і Сярэднім Падняпроўі.

У бронзавым веку асабліва пашырыліся земляробства і жывёлагадоўля. Пачалося актыўнае асваенне прырэчных прастораў, падсечка і выпальванне лесу. Там спатрэбілася шмат сякер не толькі каменных, але і з бронзы. Адзінкавыя знаходкі гэтых рэчаў захоўваюцца ў прыватных калекцыях, школьных і Веткаўскім музеях. Знойдзены яны ля Беседзі, Веткі, Данілавічаў, у Казацкіх Балсунах, Коўбаўцы, Кунтараўцы, Малых Нямках, Навасёлках, ля Радугі, Свяцілавічаў, Сяліцкай, Старых Грамык, Старога Сяла, Ухова. Сярод іх каменныя і крамянёвыя сякеры – кліны, тоўстаабуховыя і вузкаабуховыя, свідраваныя лопасцевыя, клінавідныя і іншыя.

Вельмi многа знаходак бронзавага часу далi пяскi ля вёсак Прысно, Барталамееўкі і Малых Нямкоў, Шарсцiна, Ухова i iнш.

У сярэдзiне II тысячагоддзя да н.э. Пасожжа засялiлi плямёны сосніцкай культуры (ці варыянта тшцынецкай, што дакладна не высветлена). Гэтае насельніцтва вырабляла прынцыпова іншы посуд. Пасудзіны мелі галоўным чынам цюльпанавідную і баначную форму. Яны былі пласкадоннымі з шырокім горлам  і тулавам, якое звужалася да дна. Зрэдку арнаментавалася ўся паверхня, часцей толькі верхняя частка. Пад вянцом зноў з’явіўся ланцужок цыліндрычных наколкаў. Адным з асноўных элементаў арнаменту былі адбіткі кропачнага і ружанцавага штампа, зрэдку адбітак шнура ці буйнога грэбня. Сярод вырабаў з крэменю ў гэты час найбольш адметнымі былі сэрцападобныя наканечнікі стрэл з чарашком.

Позні перыяд бронзавага веку на Пасожжы вывучаны вельмі слаба  і высветліць гісторыю насельніцтва гэтае пары пакуль немагчыма.4 Магчыма таму, што бронзавых прадметаў няшмат. Гэта драцяное скроневае кальцо (Бердыж), П-падобная пласціна-накладка (Насовічы), фрагмент выраба ў выглядзе трубкі і абломак пярсцёнка. Найвялікшую цікавасць уяўляюць знаходкі дзвюх бронзавых пальчатых фібул. Адна з іх адбылася з запаўнення жылля з каменкай у Гомелі, другая - з'яўляецца выпадковай каля в. Аднаполле Веткаўскага раёна на Сажу. Па аналогіях гэтыя прадметы могуць быць аднесены да VI - VII стст.5

Информация о работе История деревни Присно