История деревни Присно

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Февраля 2013 в 02:13, курсовая работа

Описание работы

Вёскі, як і людзі, нараджаюцца, квітнеюць і знікаюць. Шкада таго, чый родны кут знік пры яго жыцці, і чалавек вымушаны блукаць, як адарваны ліст, па свеце.
Няма нічога ў чалавека найпрыгажэйшага і найдаражэйшага за Радзіму. Чалавек без Радзімы – жабрак. Ён ніхто. У самыя цяжкія хвіліны чалавеку прыдае сілы думка, што ён сын вялікай краіны.

Содержание работы

Уводзіны ............................................................................................................... 3
Глава 1. Гісторыя засялення Веткаўшчыны ................................................. 5
1.1. Старажытныя культуры Веткаўшчыны ....................................................... 5
1.2. Першыя згадванні пра вёску Прысно ......................................................... 14
1.3. Веткаўшчына на раздарожжы ..................................................................... 21
Глава 2. Ветка – цэнтр расійскага расколу .................................................. 28
2.1. У складзе Рэч Паспалітай ............................................................................ 28
2.2. Веткаўшчына ў складзе Расійскай імперыі ............................................... 29
Глава 3. Самастойная гісторыя станаўлення вёскі Прысно .................... 34
3.1. Вёска на пачатку ХХ стагоддзя .................................................................. 34
3.2. Лёс вёскі Прысно ў час Вялікай Айчыннай вайны ................................... 44
3.3. Сучаснае жыццё ........................................................................................... 46
Заключэнне ......................................................................................................... 53
Спіс крыніц і літаратуры ................................................................................ 55
Дадаткі ................................................................................................................ 58

Файлы: 1 файл

Гісторыя вёскі Прысно.doc

— 4.18 Мб (Скачать файл)

¹ Дым – податная единица в ВКЛ, обычно дом и двор (хозяйство) одной крестьянской семьи

² Службы – разнообразные по площади и составу земельные угодья, которыми распоряжались, как правило, два-три крестьянских хозяйства (дыма). Служба являлась основной единицей обложения

* Копа – денежная единица, равная 60 грошам. Грош состоял из 10 пенезей

 

З іх гаспадарскіх было (прыналежала каралю) 31 сяло, 7 сёлаў прыналежала мясцовым баярам (Кузьмічы, Сеўрукі, Падвага, Рыловічы, Слабада, Волчковічы (Волозковічы), Волотово), 4 сялы дадзена панам Васілю і Андрэю Халецкім (Чабатовічы, Засоўе, Кольскевічы, Чорныя), 3 сёлы з'яўляліся «новорозданными», гэта значыць зусім нядаўна падараваны гомельскаму ротмістру пану Крыштофу Ленскаму (Прысно, Шарсцін, Ліпінічы)19, яшчэ адно сяло (Дуровічы), мабыць, ужо задоўга да 1560 г. прыналежала «поручнику» гомельскай роты20 – Сяло Хальч, мабыць, адразу пасля вяртання Гомеля ў склад ВКЛ было перададзена панам Халецкім. У царкоўным валоданні знаходзілася 2 сялы – Плёса (цэрквы св. Сёмухі ў Гомелі) і Скепно (Віленскага каталічаскага біскупствы). Пры гэтым апошняе ў 1560 г. было выведзена са складу Гомельскага стараства.

Прымацаванне стрэшынскіх і горвольскіх сёл да Гомеля апынулася гэтак трывалым, што пасля стварэння Гомельскага стараства яны ўвайшлі ў яго склад. «Рэестр» 1560 г. пералічвае новыя гомельскія сёлы на правабярэжжы Сожа ў такім парадку, што яны следуюць асобна ў адносінах да старых сёлаў Гомельскай воласці.21 Так, пасля Бабовічаў ідуць Волковічы (абое старыя гомельскія сёлы), затым Целешы, Церэнічы, Бацуны, Губічі, Маразовічы, Пірэевічы, Кашаліва, Уваравічы (новыя), затым пералічваюцца Данілавічы, Юркавічы, Навасёлкі, Старое, Волозковічы, Плёса, Прысно, Шарсцін (старыя), а ў канцы - прыватнаўласніцкія сёлы Чабатовічы, Засоўе, Кольскевічы і Чорныя (з новых).22

У 1565 годзе ў вынiку рэформы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ВКЛ Гомельская воласць апынулася у складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Да Люблiнскай уніі 1569 года сёлы аддавалiся ў вотчыну, а таксама часовае ўладанне баярам-шляхцiчам. Веткаўшчыну, яе сёлы i зямлю, феадальная знаць набывала неахвотна. Пастаянныя ваенныя разбурэннi гэтага краю як маскоўскiмi войскамi, так i крымскiмi татарамi не садзейнiчалi набыццю тут маёнтка. Таму панскiя гаспадаркi ў форме фальварка развiвалiся слаба. Гомельская воласць заставалася слабазаселеным краем. На вялiкай тэрыторыі налiчвалася усяго 50 сёл, кожнае з якiх у сярэднiм налiчвала па шэсць сялянскiх двароў (напрыклад, Данiлавiчы - 8, Навасёлкi — 5, Юркавiчы — 4). У вёсцы Прысно двароў было прыкладна гэткая ж колькасць.

Сялянскiя гаспадаркi былi невялiкiя. Па стану на 1560 год  сярэднi памер ворнай зямлi склаў 10,6 га, сенакоса (у вазах накошанага сена) — 11,2, валоў — 1,4 галавы, коней — 1,1. У дзяржаную казну плацiлi ў сярэднiм па 80,2 гроша. Плацiлi за зямлю, за сенажаць, за лясовую, за звярыныя, птушыныя i рыбныя ловы, за бабровыя гоны. Разам з згаданымi асноўнымi падаткамi павiнны былi па-ранейшаму будаваць i рамантаваць свой i iншыя памежныя замкi, утрымлiваць у Гомельскiм замку дазорныя пасты, збiраць грошы на падводы, а таксама дакладна вызначаныя ўзносы натурай i грашыма на карысць мясцовага дзяржаца, альбо старасты. Памер павіннасцяў вызначалi вялiкiя князi спецыяльнымi iнструкцыямi (статутамi). Але дзяржацы дзеля асабiстага збагачэння павялiчвалi памеры павiннасцяў. Не быў выключэннем i дзяржаца Гомельскай воласцi князь В.Ю.Талачынскi. Ад яго прыгнёту сяляне ўцякалi на пустуючыя землi. У 1557 годзе была прынята “Устава на волоки”, якая спрыяла ператварэнню сялян-даннiкаў у сялян-чыншавікоў (чынш – грашовы аброк).23 У гэты перыяд сяло Прысно належала ротмiстру Гомельскаму пану Крыштафу Ленскаму - “село Присно — человеков двадцать шесть, пустовщин осим, озер больших два, иные меньшие”.24

Такім чынам, у заходніх меж Гомеля ў міжрэччы Сожа і Дняпра па вопісу Гомельскага замка 1640 г. адшукваюцца - у меж з Чачэрскам сёлы: Ліпінічы (у XVI ст. напалову чачэрскія, напалову гомельскія) у 1640 г. «новорозданные» землі, якімі карыстаюцца разам рагачоўцы і чачэрцы, - на левым беразе Ліпы, прытоку Сожа; Кошелева (Кошелеў Лес XVI ст., далучаны да Гомеля ад Горволя) - на яе правым беразе; абое сёлы ў вярхоўях Ліпы; Дуровічы (Дуравічы), вядомыя з канца XV ст., у вопісы 1640 г. згадваюцца мімаходзь побач з іншымі сёламі – ніжэй Кошелева на правым беразе Ліпы.

У меж са Стрэшыным: Піревіцкае (у XVI ст. стрэшынскае); Скрепіно (Скрепно XVI ст. стрэшынскае) «новорозданное» ў 1640 г., абодва паўночна-усходней Стрэшына; Губічы (стрэшынскае ў XVI ст.), паўднёвей Стрэшына.

У меж з Горвалем: Чабатовічы, Засоўе, Козькевічы, Чорнае (Чабатовічы, Засоўе, Келскевічы-Корскевічы, Чорны – горвальскія сёлы XVI ст.), Чабатовічы, Чорнае - у левабярэжжа Дняпра, у 1640 г. «новорозданные». Козькевічы-Корскевічы, Засоўе, а таксама Буцоні - Буцунічы і Бокініш, якія згадваюцца ў 1504-1526 гг., не знойдзены, адзначана, што землі з Бацуні сумежныя з землямі Церэнічэй, Чабатовіаў і інш.

 У меж з Рэчыцай: сёлы па ніжняй Вузе, прытоку Сожа ніжэй Гомелю: Целешавічы, Бобовічы (вядомыя з 1532 г.), Волковічы і Дзятловічы, абодва вядомыя з 1560 г. — па правым беразе Сожа - першае вышэй, другое - ніжэй Сувязь. Па верхняй і сярэдняй Вузе былі размешчаны далучаныя да Гомеля ў 1500 г. ад Стрэшына сёлы Морозовічы (левы бераг), Уваравічы, Церэнічы, Целешэвічы (правы бераг). Паміж Вузой і Сожам былі размешчаны Волковічы, Старое, Навасёлкі, Хальче, Данілавічы – вышэй Гомеля па Сожы (два апошніх вядомыя з канца XV ст.); Юркавічы і «новорозданные» ў 1640 г. Шарсцін і Прысно вышэй вусці Бесядзі, ніжэй вусці Ліпы, у меж ужо з расійскімі Свяцілавічамі, Бабічамі.25 (Дадатак Б)

 

 

1.3 Веткаўшчына на раздарожжы

 

Шырокае рассяленне ўсходніх славян у наваколлях Гомія датычыцца да IX - X стст. На берагах Сожа славяне-прышэльцы (прыйшлыя сюды з другой хваляй каланізацыі) сутыкаюцца і змешваюцца з мясцовым насельніцтвам, абменьваючыся з імі звычкамі, традыцыямі і моўнымі асаблівасцямі. Фарміруецца досыць яркая і самабытная радзіміцкая культура. Сяляне-земляробы, жывёлаводы і паляўнічыя, засноўваюць невялікія паселішчы ў наваколлях сучасных Насовічаў на р. Уць, каля Хізоў на Бесядзі, у Шарсціне на Сожы і іншых месцах.26

Легенда гаворыць, “Поляне же, жившие сами по себе, как мы уже говорили, были из славянского рода и только после назвались полянами, и древляне произошли от тех же славян и также не сразу назвались древляне; радимичи же и вятичи – от рода ляхов. Были ведь два брата у ляхов – Радим, а другой – Вятко; и пришли и сели: Радим на Соже, и от него прозвались радимичи, а Вятко сел с родом своим по Оке, от него получили свое название вятичи. И жили между собою в мире поляне, древляне, северяне, радимичи, вятичи и хорваты.”27

Радзімічы мелi сваю арганiзацыю — княжанне, i кiраўнiкоў — правадыроў. У IХ ст. пасожцы трапiлi ў залежнасць ад хазарскага каганата i плацiлi данiну. У 988 годзе князь Алег вызвалiў жыхароў ад хазарскай залежнасцi, але прымусiў плацiць новую данiну. Да канца Х ст. радзiмiчы уваходзiлi ў склад Кiеўскай Русi на правах аўтаномii. Толькi ў 984 годзе, калi ваявода Вялiкага Кiеўскага князя Уладзiмiра Святаслававiча Воўчы Хвост разбiў атрады радзiмiчаў на рацэ Пiшчане, Пасожжа (а разам з iм i Веткаўскi край) трывала ўвайшло ў склад Кiеўскай Русi. “В год 6492  (984). Пошел Владимир на радимичей. Был у него воевода Волчий Хвост; и послал Владимир Волчьего Хвоста вперед себя, и встретил тот радимичей на реке Пищане, и победил радимичей Волчий Хвост”.28 

Веткаўшчына ўвайшла ў склад валасцей, якiя  фармiравалiся вакол гарадоў Гомеля i Чачэрска. Гэтыя паселішчы ўвайшлi ў склад Кiеўскай Русi яшчэ пры Уладзiмiры Святаслававiчы, на працягу 100—150 гадоў не жадалi прымаць хрышчэнне i заставалiся язычнiкамі. Хрысцiянства зрабiлася вядучай рэлiгiяй толькi ў пачатку ХIII стагоддзя. Тысячагадовае суiснаванне у нас язычнiцтва (паганства) i хрысцiянства, мабыць, адна з прычын верацярпiмасцi нашага народа.

Летапiсец ХII стагоддзя гаварыў пра радзімiчаў, што “жывуць яны ў лясах як зверы, ядуць “нячыстую “ежу. У iх не бывае хрысцiянскіх шлюбаў: жонак яны выбiраюць на “iгрышчах” — рытуальных паганскiх сходах, дзе збiраюцца жыхары некалькiх суседніх паселiшчаў. На гэтых “iгрышчах” наладжваюцца “плясаннi”, выконваюцца “бесаўскiя” песнi. Некаторыя радзiмiчы быццам бы маюць па дзве i па тры жонкi. Радзiмiчы адпраўлялi рэлiгiйныя культы каля рэк i ручаёў, шанавалi крынiцы, калодзежы, вялiкiя камянi дубравы”.29

Ужо ў другой палове І  тыс. н.э. у Пасожжы з’яўляюцца спецыяльныя язычнiцкiя свяцiлiшчы. Да асноўных устойлівых прыкмет гарадзішчаў-свяцілішчаў (прыкметным нават без правядзення раскопак), можна аднесці наступныя:

  • Гарадзішчы-свяцілішчы звычайна маюць роўныя круглыя ці ледзь выцягнутыя акруглыя ў плане пляцоўкі. Без уліку валаў і равоў унутраны дыяметр свяцілішчаў не пераўзвышае 30-40 м.
  • Неабходнай рысай свяцілішчаў з'яўляецца наяўнасць 1-2 паясоў валаў і равоў, не маючых фартыфікацыйнага значэння. Добра захаваныя помнікі маюць кальцавы вал або валы. Падковападобная форма пляцовак часткі гарадзішчаў тлумачыцца іх пазнейшым абвальваннем у бакі вадацёкаў.
  • Пляцоўкі гарадзішчаў-свяцілішчаў пазбаўлены выяўленага пласта. Нярэдка пад сучасным дзярнова-глебавым пластом археолагі фіксуюць россыпы невялікіх валуноў і вугля.
  • Свяцілішчы суседнічаюць з буйнымі паселішчамі ці займаюць вузлавое становішча ў "гнёздах" адкрытых селішчаў. Паселішчы датычацца да другой паловы І - пачатку ІІ тыс. н.э. Як правіла, поруч свяцілішчаў раней размяшчалісь старажытнарускія курганы. Калі яны захоўваліся, іх лік дасягаў шматлікіх дзясяткаў насыпаў.
  • Месцы размяшчэння свяцілішчаў злучаны з тапонімамі, гідронімамі ці легендамі, якія маюць сакральную афарбоўку.30

На Веткаўшчыне  гарадзішчаў-свяцілішчаў захавалася тры: Стаўбунскае (каля пасёлка Калінін ва ўрочышчы Баяршчына, цi Гарадок), Свяцiлавіцкае (каля вёскi Чамярня, у маляўнічым урочышчы Каменная Гара), Хальчанскае (ва ўрочышчы Зiбень, Красная Гара). У апошняе свяцiлiшча, магчыма, хадзiлi i радзiмiчы з паселiшча Прысно. Хаця хутчэй за ўсё мелi i сваё. Цікава заўважыць, што ў цэнтры Хальчанскага свяцілішча пры зачыстцы сценкі бліндажа зафіксаваны фрагмент ямы дыяметрам да 0,8 м. і глыбінёй 1,1 м. У яме сустрэты чарапкі калочынскіх пасудзін.

Малюнак 1.8 –  Хальч, гарадзішча-свяцілішча. План, з’ёмка 1992 г.

Але найбольш вывучаным  гарадзішчам-свяцілішчам з’яўляецца Стаўбунскае (каля пасёлка Калінін ва ўрочышчы Баяршчына, цi Гарадок). З часам функцыянавання свяцілішча, магчыма, звязаны 3 безінвентарныя грунтовыя крэмацыі і 22 слупковыя ямы, рытмічна пазначаючыя цэнтр і акружнасць пляцоўкі гарадзішча. Прарэзка паказала, што перыметральны вал збудоўваўся, прынамсі, у 3 этапы і на познім – зямельная насып была дапоўнена нейкімі драўлянымі канструкцыямі. Пачатак яго будаўніцтва канчаткова не высветлен, але фінал функцыянавання гарадзішча датычыцца кан. ХІІ – пач. XIV стст.31

Вылучальным быў у радзiмiчаў абрад пахавання - у курганах. Веткаўшчына па праву лiчыцца краем сiвых курганоў. Былi яны i ў ваколiцах Прысно. Курганы — гэта зямельныя насыпы над магiламi памерлых. Яны звычайна круглыя, вышынёй 1-2 метры.

На Беларусi яны з’явiлiся на мяжы III i ІІ тысячагоддзяў да нараджэння Хрыстова. Паводле дахрысцiянскiх веранняў, курганы былi дамоўламi памерлых. Нябожчыкам “на той свет” ставiлi посуд з рытуальнай ежай, клалi прылады працы, аддзенне, упрыгожваннi. Па шматлiкiх паданнях iх лiчаць татарскiмi або французскiмi цi шведскiмi магiламi. Але археолагi даказалi — у курганах пахаваны продкi веткаўчан — радзiмiчы, якiя былi сялянамi-земляробамi i майстрамi-рамеснiкамi. З умацаваннем хрысцiянства звычай насыпання курганоў у ХI стагоддзi знiкае сярод гараджан, у ХІІІ—ХIV стагоддзях знікае ў сялян.

Малюнак 1.9 – Крупныя (каля 100 і больш насыпаў) курганныя могільнікі Гомельскага Падняпроўя.

1. Вялікія Нямкі; 2-3 – Гадзілавічы  І-ІІ; 4-Губічскі Кардон (Кардон); 5-Дзем’янкі;  6-Добруш; 7-Дубічы; 8-Івольск; 9-Іпалітаўка; 10-11 – Каменка Рыскоўская І-ІІ; 12-Каласы; 13-Левашы; 14-Лучын; 15-Мадора; 16-Нісімкавічы; 17-Навасёлкі; 18-19 – Пажаркі; 20-Старая Рудня; 21-Сцяпанаўка; 22-Уваравічы; 23-Хадасовічы; 24-Холмеч; 25-Мохаў

 

У ХI стагоддзi зкiкла абшчына радзiмiчаў, i пачалася хуткая феадалiзацыя мясцовага сялянства. З пачатку ХII стагоддзя землi Веткаўшчыны пераходзяць у склад “отчыны” чарнiгаўскiх князёў. Перыяд ад 1015 года (смерцi Уладзiмiра) да 1239 года (заваявання Чарнiгаўскага княства татарамi) — гэта гады бясконцых княжацкiх усобіц. Хаця войскi хана Батыя ў цэлым мiнулi Беларусь, але яе пауднёва-ўсходняя частка падверглася нашэсцю. Мы можам толькi здагадвацца, што адбывалася ў той час на Веткаўшчыне, бо нiякiх звестак пра яе лёс няма. Магчыма, разам з усёй тэрыторыяй былога Чарнiгаўскага княства яна трапiла пад прыгнёт Залатой Арды. Такое становішча праiснавала каля стагоддзя.

Трэба адзначыць, што  менавіта прыдатнае для гаспадаркi прыроднае асяроддзе спрыяла шырокаму асваенню ў Х—ХII ст. Веткаўскага краю. Буйныя вёскi (Хальч, Радуга, Навасёлкi, Шарсцiн, Прысно) разрастаюцца на ўскрайках цi схiлах невысокiх надпаплаўных тэрас каля праточнай вады, неабсяжных лугоў.  Паселiшчы забудоўвалiся драўлянымi хатамi з каменнымi i каменна-глiнянымi печамi, вакол якiх узводзiлiся гаспадарчыя пабудовы. Большая частка вёскi выцягвалася адной вулiцай уздоўж ракi цi поплава. Старажытнае паселiшча ў ваколiцы цяперашняй вёскi Прысно знаходзiлася на беразе ракi Сож. Вясной, пры разлiве ракi Сож, вёска падтоплiвалася. Асновай iснавання вёскi тых часоў было ворыўнае земляробства i жывёлагадоўля. Лясныя абшары, што былi на Веткаўшчыне са старадаўнiх часоў, спрыялi развiццю палявання. Чысцюткiя Сож, Бесядзь, Покаць, Спонка, Стаўбунка, Мятроўля былi быгатыя на рыбу. Некаторыя паселiшчы спецыялізавалiся на ганчарстве, здабычы балотнай руды, кавальстве.32

Информация о работе История деревни Присно