История деревни Присно

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Февраля 2013 в 02:13, курсовая работа

Описание работы

Вёскі, як і людзі, нараджаюцца, квітнеюць і знікаюць. Шкада таго, чый родны кут знік пры яго жыцці, і чалавек вымушаны блукаць, як адарваны ліст, па свеце.
Няма нічога ў чалавека найпрыгажэйшага і найдаражэйшага за Радзіму. Чалавек без Радзімы – жабрак. Ён ніхто. У самыя цяжкія хвіліны чалавеку прыдае сілы думка, што ён сын вялікай краіны.

Содержание работы

Уводзіны ............................................................................................................... 3
Глава 1. Гісторыя засялення Веткаўшчыны ................................................. 5
1.1. Старажытныя культуры Веткаўшчыны ....................................................... 5
1.2. Першыя згадванні пра вёску Прысно ......................................................... 14
1.3. Веткаўшчына на раздарожжы ..................................................................... 21
Глава 2. Ветка – цэнтр расійскага расколу .................................................. 28
2.1. У складзе Рэч Паспалітай ............................................................................ 28
2.2. Веткаўшчына ў складзе Расійскай імперыі ............................................... 29
Глава 3. Самастойная гісторыя станаўлення вёскі Прысно .................... 34
3.1. Вёска на пачатку ХХ стагоддзя .................................................................. 34
3.2. Лёс вёскі Прысно ў час Вялікай Айчыннай вайны ................................... 44
3.3. Сучаснае жыццё ........................................................................................... 46
Заключэнне ......................................................................................................... 53
Спіс крыніц і літаратуры ................................................................................ 55
Дадаткі ................................................................................................................ 58

Файлы: 1 файл

Гісторыя вёскі Прысно.doc

— 4.18 Мб (Скачать файл)

У справаздачы за 1885-1886 гг. гаворыцца, што ў сяле Прысно школа змяшчаецца ў наёмнай хаце, настаўнікам з’яўляецца Карнэлій Кончыц, атрымлівае ад грамадства 10 рублёў; навучэнцаў 25 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. (Дадатак В)

У справаздачы за 1889-1890гг. гаворыцца: “… Двухклассная царкоўна-настаўніцкая школа ў с. Прысно змяшчаецца ва ўладкаванай для яе хаце, старэйшым настаўнікам з’яўляўся студэнт духоўнай семінарыі Фёдар Цітовіч, другім настаўнікам складаецца таксама студэнт семінарыі Васіль Брыгіневіч, законавучыцелем - Іаан Юдзеніч, навучэнцаў у школе 56 хлопчыкаў”.40

У ведамасцях пра царкоўна-прыхадскія школы Магілёўскай епархіі за 1891 г. паказваецца, што: "Пры Прыснянскай школе маецца інтэрнат, дзе знаходзяць сабе прымуць і начлег вучні асобных паселішчаў". Выпускнiкi Прыснянскай школы мелi права працаваць настаўнiкамi.

Выпускнікамі Прыснянскага двухкласнай вучылішча з'яўляліся:

1. Барадзін Стэфан. Скончыў у 1904 год; працаваў у школах сёлаў Чыстыя

          Лужыны і Лагуны.

2. Барсукоў Фёдар. Скончыў у 1906 год; працаваў у сяле Рудня Споніцкая

3. Дараценка Е. Скончыў у 1909 год; працаваў у сяле Рудня Споніцкая.41

Ў 1918 - 1919 навучальным  годзе вучэнне ў школе было бясплатным. Толькі ў вёсцы Прысно была наладжана праца па ліквідацыі непісьменнасці  сярод сталага насельніцтва ў Дудзіцкай воласці. Агульная колькасць непісьменных ад 14 да 50 гадоў у вёсцы Прысно было 627 чалавек з агульнай колькасці 2019, улічваючы старых і дзяцей42.

У 1924 годзе заняткі ў Прыснянскім лікпункце пачаліся 1 лістапада. Наведвала школу 15 чалавек, з іх мужчын - 11, жанчын - 4, узрост ад 25 да 40 гадоў. Праз месяц іх стала 27 чалавек. Заняткі праводзіліся 1 раз у тыдзень. Вялікую працу па ліквідацыі непісьменнасці праводзілі хаты-чытальні. Пры Прыснянскай хаце-чытальне працавала 3 кружка: сельскагаспадарчы - 18 чалавек, ленінскі - 25 чалавек, палітпісьменнасці - 27 чалавек. Заняткі праходзілі 1 раз у тыдзень. Праводзіліся чыткі газет, вечары пытанняў і адказаў, гутаркі, калектыўныя чытанні кніг. Заняткі вяліся не вельмі рэгулярна, але наведвальнасць была добрая. (Дадатак Г)

У цэнтры знаходзiлася таксама драўляная крама, ларкi, магазiн. У канцы цяпершняй вулiцы Маладзёжнай браты Мельнiкавы мелi ветраны млын, а ў напрамку Барчанкоў была кузня. Перад вайной была яшчэ адна кузня. Знаходзiлася яна каля маста злева, пры ўваходзе ў сяло з боку Шарсцiна. Уладар яе, Сямён Стасаў, быў добры каваль. У канцы сяла па шляху ў Данiлавiчы знаходзiўся цагельны завод. У 1920 годзе ў Прысно адкрылi яўрэйскi дзiцячы дом, якi затым быў пераведзены ў Ветку.

Каля мастоў, праз Мятроўлю, знаходзiлiся два “гульбiшча”, адно на вулiцы Галеяўка, а другое пры ўваходзе ў сяло з боку Шарсцiна, каля маста справа. Тут збiралiся вяскоўцы, каб пагуляць. На Вялiкдзень дарослыя i дзецi пасля разгаўлення iшлi сюды каб паспытаць шчасця ў мацаках. Тут жа адбывалася i свята “Ушэсце”, як яго называюць мясцовыя жыхары. А навукоўцы — “Пахаванне стралы”. Толькi ў Прысно хавалi не стралу, а вясну. Тут яна ўвасабляецца ў палцы, упрыгожанай кветкамi, якую пад спевы “Стралы” і са словамі: “З вады прыйшло, у ваду пайшло” кідаюць у раку. Лічылася, хто з дзяўчат гэту палку вылавiць, першай з сябровак возьме шлюб.

Невялiчкiя драўляныя хаты з саламянымi стрэхамi — адметная рыса былой вёскi. Аднапакаёвыя, з адным альбо двума акенцамi з боку вулiцы, хаты дапаўнялiся сенцамi. У хаце быў светлы i цёмны кут, вакол сценаў стаялi лавы. У светлым куце знаходзiўся стол, накрыты абрусам, абразы, а ў цёмным — палацi. Ля палацяў вiсела люлька, калi ў хаце было немаўля. Цэнтральнае месца займала печ з камінком i падпеччам для курэй альбо малых парсюкоў. На печы лячылiся, там заўсёды бавiлiся дзецi, асаблiва ўзiмку. Падлога рабiлася глiнянай альбо драўлянай. Часам на ёй спалi, падкiнуўшы пад бок салому. За апошняе стагоддзе вонкавы выгляд i ўнутраны план хаты змяняўся тройчы. Ад класiчнай, з адным акенцам спераду, затым з двума i трыма вокнамi да сучасных тыповых катэджаў.

  Першае месца ў жыццi вёскi займала сельская гаспадарка. Iснавала традыцыйная трохпольная сiстэма севазвароту. Азiмае поле селянiн звычайна засяваў жытам, яравое - аўсом, ячменем, бульбай, льном, грэчкай. Трэцяе поле пакiдалi незасеяным. Яно служыла выганам для скаціны. На прысядзiбных кавалках сеялi каноплi, агароднiну. Шмат сеялi льну, якi даваў добры прыбытак. Ураджай зерневых быў невысокi: жыта 8, ячменю 9,6, проса — 11, 2, грэчкi — 6,4, а бульбы - 64 цэнтнера з дзесяцiны. Прымiтыўнай была сельскагаспадарчая тэхнiка. Зямлю апрацоўвалi пры дапамозе барон, сох, матык, плугоў. Трэба зазначыць, што сярод простых сялян былi i сераднякi. Яны, асаблiва з пачатку стагоддзя, набывалi тэхнiку, сартавое насенне, пародзiстую жывёлу, а таксама выкарыстоўвалi прагрэсіўныя метады вядзення гаспадаркi. Пазней гаспадаркi гэтых сялян сталi называць кулацкiмi.

Займалiся сяляне таксама саматужнымi промысламi. Апрацоўвалi лён i пяньку i прадавалi iх на канатнавяровачныя прадпрыемствы Веткi. Значным быў кавальскi промысел, выраб цэглы, палазоў, лубка. Займалiся цяслярствам, будаўнiцтвам. Значнае месца займалi адыходныя промыслы. Адыходнiкi працавалi на цагляных заводах i плантацыях цукровых буракоў на Украiне. Больш маладыя i рызыкоўныя сяляне ездзiлi i ў замежныя краiны, асабліва ў ЗША. Папрацаваўшы 5—10 гадоў вярталiся да хаты, набывалi зямлю i станавiлiся заможнiкамi.

Мiрнае жьщцё перапынялася то войнамi, то сацыяльнымi ўзрушэннямi. У руска-японскай вайне ўдзельнiчала 24 жыхары Прысно, з якiх дзесяць  загiнулi. Не мiнулi вяскоўцаў i рэвалюцыйныя падзеi.43 20 чэрвеня 1905 года ў Ветцы адбыўся масавы палітычны мітынг, на якім прысутнічала да 2 тыс. чалавек. На мітынгу з прамовай выступіў прадстаўнік Палескага камітэта РСДРП, які казаў пра неабходнасць спынення руска-японскай вайны і склікання Устаноўчага сходу на аснове ўсеагульнага, прамога і роўнага выбарнага права з тайнай падачай галасоў. Паліцыя пабаялася зрабіць які-небудзь націск на мітынгоўшчыкаў. Асабліва вялікі размах гэтага руху назіраўся летам 1905 г. Выступленні сялян адбываліся ў Закружжы, Навасёлках, Прысно, Юркавічах, Старым Сяле, Кунтараўцы, Данілавічах, Рудні-Шлягінскай і іншых месцах. Выступленні мелі ярка выражаны антыпамешчыцкі характар. 44

Значныя змены ў жьщцё сялян унесла Сталыпiнская рэформа. Больш працаздольныя i кемлiвыя сяляне пакiнулi вёску, утварылi хутары. Ім дазвалялася замацоўваць за сабой землi пры дапамозе сялянскага банка. Патрэба сялян у зямлi вымушала некаторых звярнуцца i да арэнды. З дапамогай земства i камiсii па правядзеннi Сталыпiнскай рэформы на хутарах уводзiлiся прагрэсiўныя прыёмы вядзення гаспадаркi. Стваралiся пункты па пракату сельгасмашын, злучныя пункты для коней i кароў. У час калектывiзацыі хутаране былi пераселены ў вёску.

Цяжкiм выпрабаваннем  для сялян стала першая сусветная  вайна. Пачалася рэквiзiцыя коней, узраслi цэны. Мужчыны пайшлi на фронт, некаторыя трапiлi ў палон.45

У вёсцы Прысно памешчык Дрыбінцаў меў пры сядзібе  ў маёнтку (в. Барчанкі) 2500 дзесяцін зямлі, а ў 500 сялянскіх гаспадарках іх было 2300 дзесяцін. Толькі за арэнду зямлі сяляне плацілі гэтаму памешчыку штогод па 500 і болей пудоў хлеба. Пасля рэвалюцыi 1917 года маёнтак ў Барках быў нацыяналiзаваны. Зямля падзелена памiж сялянамi. Былая ўлада была лiквiдавана, а новая яшчэ не прыйшла. Эканомiка была разбурана, расло беспрацоўе, наблiжаўся голад. У студзенi 1918 года пачаўся ўзброены мяцеж польскага Корпуса легiянераў генерала Ю.Р.Доўнар-Муснiцкага, а ў лютым — нямецкая акупацыя. У снежнi 1918 года немцы пакiнулi наш край, а вясной 1919 года тут былi ўжо польскiя акупанты. Удзельнiкамi грамадзянскай вайны сталi Кузьма Несцеравiч Бычкоў, Кiрэй Мартынавiч Голубаў, Ягор Аксёнавiч Клiменка, Андрэй Фёдаравiч Лапцеў, Лявон Іванавiч Мельнiкаў, Ягор Авакумавiч Марачкоў, Пётр Iванавiч Панчыкаў, Пётр Іванавiч Пачышаў, Гардзей Раманавiч Радзькоў, Мiхаiл Ісакавiч Радзькоў, Герасiм Іванавiч Сакуноў. 46

Са звестак аб населеных  пунктах, якія ўвайшлі ў склад  новых валасцей Гомельскага павета, 1922-1923 гг. “Воласць складаецца з Веткаўскай воласці за выключэннем Вылеўскай па р. Іпуць, сяла Старое Пакалюбіцкай воласці, Юркавічы, Шарсцін, Нова-Іванаўкі, Барталамееўкі і Вераб’ёўкі Рэчкаўскай воласці, вёскі Прысно Дудзіцкай воласці...

Усяго ў воласці  насельніцтва 37525 чалавек

Заг. Уступраў (Сарокін)

Сакратар (Слуцкін)”47

У 1927 годзе сяло, цэнтр сельсавета, налiчвала 375 двароў, 1659 жыхароў. Вiхурныя падзеi першай трэцi дваццатага стагоддзя разбурылi сельскую гаспадарку.

Сельская гаспадарка была дробная: 1-2 надзелы зямлi, 5-10 душ сям’i, конь, карова, свiннi, авечкi. Галоўнымi вытворцамi заставалiся заможныя сяляне. У вынiку пераразмеркавання зямлi i пазнейшай палiтыкi НЭПа ў вёсцы ўзнiкла новая праслойка заможных сялян (дарэвалюцыйныя “волаты” знiклi часткова яшчэ 1917—1921 гадах). Але гэта была толькi частка сялян, якая не магла пракармiць краiну. Таварнасць сялянскiх гаспадарак складала не больш дваццацi працэнтаў ў параўнаннi з даваенным часам.

У вёсцы ўсё часцей можна было пачуць, што “...савецкая ўлада за невыплату сельгаспадатку рабуе гэтак жа, як i ўраднiк”. Нямала папрока уладзе выказвалася за iснаванне так званых “нажнiц” цэн (нiзкiя закупачныя цэны на сельгаставары i высокiя — на прамтавары).48

Скаргі выказвалі дэлегаты ад р. Беседзь, Прысно, Шарсціна, Навасёлак, Хальча, Радугі, Веткі ды ад іншых вёсак. Не спяшаліся здаваць падатак і заможныя гаспадаркі. Чакалі павышэння закупачных цэн.49

Сяляне вымушаны былi гандляваць яблыкамi, бульбай, малаком, яйкамi, торфам, жывёлай i нават сенам, саломай. У ноч на нядзелю па вялiкiх i малых дарогах на Гомель, Касцюкоўку i Ветку iшлi сяляне з кошыкамi i мяхамi за плячыма, рухалiся вазы. Сяляне выжывалi як маглi.

У 30-я гады пачаўся працэс калектывiзацыі. (Табліца 1). Ішло разбурэнне традыцыйнай сельскай гаспадаркi. Мяняўся лад жыцця, яго духоўная сутнасць, матэрыяльны змест. Першымi ў калгас пачалi ўступаць малазямельныя i слабыя сем’i. Сераднякi не спяшалiся. Працэс адлучэння ад прыватнай уласнасцi быў для сялян вельмi балючым. Цiшком селянiн падгадоўваў свайго каня i карову, якiх аддаў у калгас. Ен iмкнуўся апрацоўваць калгасны палетак сваiм канём (у гады вайны амаль кожны забраў з калгаса свайго каня i вярнуў свой палетак). Частка сялян, нязгодная з калгасным ладам, перайшла працаваць у iншыя галiны вытворчасцi.

Табліца 1 – Са звестак аб ходзе  калектывізацыі ў Веткаўскім раёне  на 1 мая 1930 г. 50

Сельсавет

Калгас

Дата заснавання

Кол-ць гаспадарак

Кол-ць калгаснікаў

Кол-ць

раллі (га)

Рэчкаўскі

Старасельскі

Веткаўскі

Веткаўскі

Прыснянскі

Прыснянскі

Чысталужскі

М. Грамыкі

Кунтараўскі

 

Янаўскі

Свяцілавіцкі

Неглюбскі

Р.-Стаўбунскі

Р.-Шлягінскі

Кунтараўскі

Старасельскі

Хальчанскі

Пабужскі

Беседскі

Беседскі

Дзям’янкаўскі

Ст. Закружскі

Н.Грамыкі

Рэчкаўскі

Ухоўскі

Ухоўскі 
Акшынскі

Акшынскі

К.-Балсунскі

Жалезніцкі

Барталамееўскі

Стаўбунскі 

“1 мая”

“Ясная Паляна”

“1 мая”

“Пралетарская Перамога”

“Вярхулішча”

Імя Варашылава

“Камунар”

“Новая”

“Слабадзішча”/

Імя Сталіна

“Барэц”

“Севастопальскі металіст”

“Хваля”

“Новае жыццё”

“Чырвоны пахар”

“Чырвоны барэц”

“Шлях да камунізму”

“Чырвоная хваля”

“Сацыялізм”

“Чырвоная моладзь”

“Везувій”

“Молат”

“Чырвоны кастрычнік”

“Гарадок”

“9 студзеня”

“Іскра”

“Шлях да сацыялізма”

“Багатыр”

“Перамога”

“Чырвоны Пуцілавец”

“Пралетарый”

“Барэц”

“Ясная Зорка”

15.05.1928

18.02.1925

02.05.1929

09.04.1930

12.03.1298

01.04.1930

05.08.1926

09.06.1928

02.04.1929

20.04.1929

01.04.1930

01.05.1929

01.04.1929

01.04.1929

19.07.1929

03.03.1930

01.04.1930

01.04.1930

08.12.1929

01.04.1930

01.04.1930

01.04.1930

01.04.1930

01.04.1930

01.04.1930

01.04.1930

19.03.1930

01.04.1930

01.04.1930

01.04.1930

10.02.1930

10.03.1930

01.04.1930

32

16

9

55

8

93

8

6

11

97

21

101

33

45

75

88

18

9

21

24

88

12

48

44

35

17

31

32

23

27

72

1

16

144

72

43

158

37

416

42

39

48

393

81

326

134

217

293

435

89

28

91

90

269

98

197

156

142

70

140

148

91

73

330

92

51

130

30

43

150

78

500

72

40,4

120,18

425

125

300

106

408

200

330

103

34

49

105

260

65

212

600

135

301

85

450

94

81

650

56

60


 

Калгас iмя Варашылава ў Прысно быў ўтвораны ў 1928 годзе. У iм налiчвалася 500 га ворнай зямлi, 109 коней, 84 каровы, працавала 229 калгаснiкаў. Першым старшынёй быў абраны Глухаў Ян Максімавіч (26 год). Беларус. Адукацыя: сельская школа.51

Напярэдаднi вайны ў вёсцы было 456 двароў, 1390 жыхароў. Лёс заможных сялян быў трагiчным. Iх дзецi з вялiкай цяжкасцю паступалi ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Гэтыя факты выклiкалi незадаволенасць усiх сялян. Часта можна было пачуць: “У нас няма кулакоў i няма каго высяляць, мы з вёскi нiкога не аддадзiм, няхай бяруць усю вёску”. І бралi, раскулачвалi, i высылалi, па даносах асуджалi непавiнных людзей. Па розных прычынах у той неспакойны час ахвярамi рэпрэсiй у Прысно стала больш за 30 чалавек: Iлля Мiхайлавiч Абаротаў, н. у 1878. Селянiн. Арыштаваны 6.12.1932. Асуджаны да высылкi на З гады. Вiктар Лук’янавiч Арцёменкаў, н. у 1882. Аднаасобнiк. Меў траiх дзяцей. Арыштаваны 10.01.1933. Асуджаны на 5 гадоў зняволення ў ППЛ. Вызвалены ў 1937. Цiмафей Iосiфавiч Арцеменкаў, н. у 1889. Меў шасцярых дзяцей. Арыштаваны 20.03.1937. Асуджаны на 6 гадоў зняволення ў ППЛ i 4 гады пазбаўлення грамадзянскiх правоў. Іван Кузьміч Глухаў, н. у 1903. Калгаснiк. Арыштаваны 2.09.1937. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ. Якаў Ваісльевіч Дашкевіч, н. у 1874. Меў траiх дзяцей. Асуджаны да высылкi на Поўнач. Сцяпан Цімафеевіч Драй, н. у 1881. Аднаасобнiк. Арыштаваны 18.07.1937. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ. Анісім Іванавіч Кудраўскі, н. у 1884. Фельчар. Меў васьмярых дзяц/ей. Арыштаваны 9.01.1933. Асуджаны 16.02.1933 на 10 гадоў зняволення ў ППЛ з канфiскацыяй маёмасцi. Еўдакім Парфёнавіч Мельнікаў, н. у 1886. Аднаасобнiк. Меў траiх дзяцей. Арыштаваны 6.08.1937. Асуджаны да 10 гадоў зняволення ў ППЛ. Памёр 8.01.1938 у лагеры. Трафім Іванавіч Мельнікаў, н. у 1884. Калгаснiк. Асуджаны 27.09.1930 да 10 гадоў зняволення ў ППЛ i да 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскiх правоў. Іван Еўдакімавіч Пацейкаў, н. у 1872. Аднаасобнiк. Арыштаваны 6.12.1932. Асуджаны да высылкi на З гады. Іван Еўдакімавіч Пацееў, н. у 1866. Арыштаваны 2.09.1937. Асуджаны да /вышэйшай меры пакарання з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны 28.09.1937. Сцяпан Іванавіч Пацееў, н. у 1898. Арыштаваны 25.01.1939. Асуджаны да 8 гадоў зняволення ў ППЛ i да 3 гадоў пазбаўлення грамадзянскiх правоў. Павел Мікалаевіч Радзькоў, н. у 1885. Аднаасобнiк. Меў траiх дзяцей. Арыштаваны ў 1933. Асуджаны на 3 гады пазбаўлення грамадзянскiх правоў. Гаўрыла Дарафеевіч Раднянкоў, н. у 1875. Аднаасобнiк. Меў траiх дзяцей. Арыштаваны 6.12.1932. Асуджаны 8.01.1933 да высылкi на 3 гады. Міхаіл Васільевіч Раднянкоў, н. у 1877. Святар. Арыштаваны 22.08.1937. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 5.09.1937. Цімафей Васільевіч Раднянкоў, н. у 1875. Калгаснiк. Меў пяцярых дзяцей. Арыштаваны 6.12.1932. Асуджаны да высылкi на 3 гады. Іван Елісеевіч Раманчэўскі, н. у 1900. Калгаснiк. Арыштаваны 28.01.1935. Асуджаны да высылкi на 3 гады. Адам Іудавіч Ружанцоў, н. у 1887. Аднаасобнiк. Меў траiх дзяцей. Арыштаваны 10.01.1933. Асуджаны на 5 гадоў зняволення ў ППЛ. Фёдар Сцяпанавіч Сакуноў, н. у 1896. Аднаасобнiк. Меў шасцярых дзяцей. Арыштаваны 2.09.1937. Асуджаны да 10 гадоў зняволення ў ППЛ. Памёр 4.01.1941 у Амурлагу. Праскоўя Цімафееўна Самарыкава-Шрамава, н. у 1883. Аднаасобнiца. Арыштавана 6.12.1932. Асуджана да высылкi на 3 гады. Пётр Рыгоравіч Смаляк, н. у 1875. Дзяк. Арыштавны 17.07.1937. Асуджаны да 10 гадоў зняволення ў ППЛ. Памёр 18.07.1940 у канцлагеры. Ігнат Фёдаравіч Уласянкоў, н. у 1887. Аднаасобнiк. Арыштаваны 10.01.1933. Асуджаны да высылкi на 3 гады. Арцём Еўдакімавіч Ускоў, н. у 1880. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 30.11.1937 на 10 гадоў зняволення ў ППЛ. Памёр у лагеры 4.11.1938. Піліп Ермалаевіч Шапараў, н. у 1915. Арыштаваны 6.12.1932. Асуджаны да высылкi на 3 гады. Варвара Спірыдонаўна Шапарава-Раднянкова, н. у 1907. Аднаасобнiца. Мела дваiх дзяцей. Арыштавана 17.12.1932. Асуджана да высылкi на 3 гады. Андрэй Якаўлевіч Швадронаў, н. у 1898. Калгаснiк. Арыштаваны 16.04.1932. Асуджаны 29.06.1932 на 3 гады ў ППЛ. Павел Іванавіч Шэрманаў, н. у 1876. Калгаснiк, цясляр. Арыштаваны 7.09.1937. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 28.09.1937 у Гомелi. Сёння ўсе яны рэабiлiтаваны.52

Информация о работе История деревни Присно