История деревни Присно

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Февраля 2013 в 02:13, курсовая работа

Описание работы

Вёскі, як і людзі, нараджаюцца, квітнеюць і знікаюць. Шкада таго, чый родны кут знік пры яго жыцці, і чалавек вымушаны блукаць, як адарваны ліст, па свеце.
Няма нічога ў чалавека найпрыгажэйшага і найдаражэйшага за Радзіму. Чалавек без Радзімы – жабрак. Ён ніхто. У самыя цяжкія хвіліны чалавеку прыдае сілы думка, што ён сын вялікай краіны.

Содержание работы

Уводзіны ............................................................................................................... 3
Глава 1. Гісторыя засялення Веткаўшчыны ................................................. 5
1.1. Старажытныя культуры Веткаўшчыны ....................................................... 5
1.2. Першыя згадванні пра вёску Прысно ......................................................... 14
1.3. Веткаўшчына на раздарожжы ..................................................................... 21
Глава 2. Ветка – цэнтр расійскага расколу .................................................. 28
2.1. У складзе Рэч Паспалітай ............................................................................ 28
2.2. Веткаўшчына ў складзе Расійскай імперыі ............................................... 29
Глава 3. Самастойная гісторыя станаўлення вёскі Прысно .................... 34
3.1. Вёска на пачатку ХХ стагоддзя .................................................................. 34
3.2. Лёс вёскі Прысно ў час Вялікай Айчыннай вайны ................................... 44
3.3. Сучаснае жыццё ........................................................................................... 46
Заключэнне ......................................................................................................... 53
Спіс крыніц і літаратуры ................................................................................ 55
Дадаткі ................................................................................................................ 58

Файлы: 1 файл

Гісторыя вёскі Прысно.doc

— 4.18 Мб (Скачать файл)

У 1560 году, падчас кіравання  Тышкевіча, у Гомей прыбылі каралеўскія  службоўцы, "паны рэвізоры" Г. Валасевіч і М. Нарушэвіч. Іх даслалі для правядзення аграрнай рэформы ў гаспадарскіх валасцях. Службоўцамі было складзена поўнае апісанне ("рэвізія", інвентар) Гомейскага замка з яго ўмацаваннямі і баявымі запасамі (гэта частка інвентара згублена) і гомейскіх паселішчаў з пазначэннем іх прыналежнасці да розных катэгорый феадальнай уласнасці, колькасці сялянскіх дамоў (дворагаспадарак), зямельных надзелаў, меж угоддзяў і г.д.33

Як згадвалась вышэй, у часы Кіеўскай Русі актыўна функцыянаваў "гомельскі шлях", які ішоў па правым беразе Сожа праз сучасныя Покалюбічы, Старое Сяло, Хальч, Навасёлкі, Юркавічы, Шарсцін, Прысно, Шапатовічы.34 Па ім веткаўчанам прывозiлi соль, рамесныя тавары, скураныя ўпрыгожваннi. У абмен нашы продкi прапаноўвалi футра, мёд, воск, лекавыя раслiны i iнш. Доўгi час асноўнай грашовай адзiнкай былi так званыя “футравыя грошы” — скуры кунiц, вавёрак, баброў. З канца VIII ст. на Русi з’яўляецца i сапраўдная манетная валюта дырхема Арабскага Халiфата. Знойдзены такiя манеты ў Парэччы, Бесядзi, Вялiкiх Нямках, Чамярні i Жалезнiках.

Прыблiзна ў 1360 годзе наш край увайшоў у склад Вялiкага  
Княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойцкага. У гэты час, верагодна, Прысно ўвахозiла ў склад Гомельскай воласцi. Затым да 1535 года ўся Веткаўшчына была пад уладай Масквы. I толькi ў вынiку новага мiрнага пагаднення, якое было заключана ў 1537 годзе, Масква адмовiлася ад Гомельскай воласцi.35

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 2

ВЕТКА – ЦЭНТР РАСІЙСКАГА РАСКОЛУ

 

2.1 У складзе Рэч Паспалітай

 

Беларуская гісторыя шэсць стагоддзяў патанала у сваёй i чужой крывi, насiллi, у рэлiгiйных войнах. Так здарылася, што беларусы служылi чужому прэстыжу, а не сваёй Радзіме. Стагоддзямi беларусы былі вымушаны ваяваць пад сцягамі розных дзяржаў Захаду i Усходу. Канфесiйныя эксперыменты пакiнулi свой адбiтак на свядомасцi беларусаў, iх менталiтэце.

Пачатак ХVII ст. на Веткаўшчыне, як i ва усёй усходняй Беларусi, характарызаваўся частымі няўродамi. “Того же року 1601, месяца октября десятого дня, целую неделю снег сильный и кгвалтовый ишол, выпал до полголенц; также и буря сильна была, тогда пшеницы ярицы, овёс, гречиху, горохи и все овощи, великое множество ярицы на полях непожаты, также и копы жатые снегом позаметала метелица, иж было жалосно и страшно гледети и вяковедити уздыханя и плачу людей убогих, пашников немаетных. А так лежал тот снег 2 недели аж до Дмитровой суботы. А потым почали жати-горевати по снегу у стужу... А коли вже была весна в року 1602, тот наход людей множество почали мерти: по пятеру, по трицати. А так мерли одны при местах, вулицах, на дорогах, по лесам, по пустыни, при распутнях, по пустых избах, по гумнам померли».36

Пасля Андрусаўскага  перамiр’я 1667 г. Веткаўшчына знаходзiлася ў складзе Рэчы Паспалiтай, а ў 1684 г. была захоплена i далучана да Старадубскага палка. Аднак у 1688 г. зноў адышла да Рэчы Паспалiтай. Войны сярэдзiны i другой паловы ХVII ст. прывялi да значнага адтоку беларускага насельнiцтва ў Расiю. А мясцовасць Пасожжа ў сваю чаргу стала засяляцца насельнiцтвам паўднёвазаходняй Беларусi, беглымi сялянамi з Расii, украiнцамi з Валынi i Прыкарпацця.

Як межны фарпост Рэчы Паспалiтай Веткаўшчына спазнала разарэнне і спусташэнне. У 1603 г. казакi пад камандаваннем Куцковiча i Касога рабавалi Веткаўшчыну, вывозячы з сабой жанчын, дзяўчат, падлеткаў, а таксама забiраючы коней. У час войнаў украiнскага народа пад кiраўнiцтвам Багдана Хмяльнiцкага супроць Рэчы Паспалiтай (1648—54) i Расii з Рэччу Паспалiтай (1654—67) Веткаўшчына была арэнай ваенных дзеянняў. Спусташалi Веткаўшчыну казакі палкоўніка Нябабы, атрады Гаркушы, Мiкулiцкага, Хвясько, Крывашапкi i iнш. (1648—49). А летам 1654 года атрады казакоў Івана Залатарэнкi (швагера Багдана Хмяльнiцкага) рабiлi набегі на сёлы Веткаўшчыны. Дзесяцiгоддзе працягвалася гэта спусташэнне. За 6 стагоддзяў уваходу Беларусi у ВКЛ, а затым у склад Рэчы Паспалiтай, Расii, беларусы нераз станавiлiся удзельнiкамi феадальных усобiц i войнаў. Гэта i Аршанская бiтва 1514 года, і вайна Расіi з Рэччу Паспалiтай (1654—67), агрэсiя вялiкага лiтоўскага князя Альгерда супраць Масквы, рабунак Пскова, якi учыніў Вiтаўт, i iнш.37

 

 

2.2 Веткаўшчына ў складзе Расійскай імперыі

 

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалiтай у 1772 г. Веткаўшчына адышла да Расii. Частка яе ўвайшла ў Беліцкi павет, частка ў Рагачоўскi Магiлёўскай губернi. Прысно ўваходзiла ў Белiцкi павет. Адны землеўладальнiкi (Станевiчы, Халецкiя, Чарнышоў, Мелiнг) прысягнулi Кацярыне II i засталiся з маёнткамi. А вось князь Мiхаiл Чартарыйскi, уладальнiк Гомельскага староства адмовiўся прысягаць Кацярыне II i эмiгрыраваў за мяжу. Частка яго староства засталася ў казне, а яшчэ частка была аддадзена генерал-фельдмаршалу графу Пятру Аляксандравiчу Румянцаву i iншым. Трэба зазначыць, што Гомельскi маёнтак асаблiвага росквiту дасягнуў, калi iм валодаў сын палкаводца М.П.Румянцаў. Перадавыя прыёмы сельскай гаспадарцы маёнтка выкарыстоўвалi заможныя сяляне Веткаўшчыны. Але становiшча сялян з далучэннем да Расii не палепшылася. Яны па-ранейшаму выконвалi павiннасцi, а з 1773 года была ўведзена падушная подаць, а таксама зямельны падатак. Калi ў Рэчы Паспалiтай народ быў рабочым “быдлам”, то ў царскай Расii ён ператварыўся ў рабочую “скаціну”. У пачатку ХIХ стагоддзя становiшча пагоршылася ў сувязi з вайной 1812 года. Насельнiцтва Веткаўшчыны рабавалi i французы, i рускiя. Сiтуацыя ўскладнялася масавымi няўродамi. У 1830 годзе Веткаўшчыну спасцiгнуў няўрод, што выклiка голад.

На Веткаўшчыне як памежжы мясцовы этнас утвараўся  ва ўмовах узаемадзеяння розных галiн славянства. Гэта надало яму непаўторныя рысы i зрабiла адбiтак на культуры Веткаўшчыны наогул. Першыя ўпамiнаннi аб раскольнiках (стараверах) адносяцца да канца 70-х гадоў ХVII ст. У 1685 годзе ўзнікае Ветка. Стараверы заснавалi Ветку i яшчэ 23 слабады вакол яе. Такiм чынам, на прыканцы ХVIII стагоддзя на Веткаўшчыне разам з унiяцкай, праваслайнай, каталiцкай верамi з’явiлася стараверства, якое ўяўляла той напрамак у праваслаўі, што панаваў у Расii да Царкоўнай рэформы Нiкана. Сацыяльная база стараверства была вельмi шырокая: сяляне, пасадскiя людзi, стральцы, прадстаўнiкi баярства, купцы. Стараверства моцна паўплывала на развiццё краю. За кароткi час Ветка стала буйным гандлёвым i рамеснiцкiм цэнтрам. Дзякуючы стараверам паўсталi кнiга i iконапiс, школы пры царквах i манастырах, распаўсюджвалiся прафесiйныя веды i г.д. Адметнымi рысамi старавераў былi цвярозасць, кемлiвасць, працавiтасць, уласная годнасць i недаверлiвасць. У хатах i вопратцы яны вылучалiся чысцiнёй i ахайнасцю. Слова гонару для iх было даражэйшым за ўсякiя пiсьмовыя абавязацельствы.

У структуры Веткаўскага этнасу значнае месца займалi ярэi. Упершыню з’явiлiся яны ў нашым краi ў ХIV стагоддзi, калi ў Заходняй Еўропе пачалося iх масавае перасяленне. Яны знаходзiлi прытулак у ВКЛ — краiне, дзе даволi спакойна ставiлiся да людзей рознай веры. З другой паловы ХVI стагоддзя пасля масавай мiграцыi з Нямеччыны i Польшчы колькасць яўрэяў на Беларусi павялiчылася. На Веткаўшчыне яны сялiлiся ў Ветцы, мястэчках Хальч, Шарсцiн, Рэчкi, Свяцiлавiчы. Займалiся гандлем i рамеснiцтвам. Напярэдаднi першай сусветнай вайны колькасць яўрэяў склала каля 14% ад усяго насельнiцтва Беларусi, а ў гарадах i мястэчках аж да 50—60%. Спачатку яны жылi замкнёна — кагаламi, а з сярэдзiны ХIХ стагоддзя шмат хто з яўрэяў пачаў засвойнаць дасягненнi еўрапейскай культуры i адмаўляцца ад традыцый свайго этнасу. У час масавай калектывiзацыi яўрэi Веткаўшчыны з мястэчак пераехалi ў гарады i раённыя цэнтры. Падчас другой сусветнай вайны ў вынiку фашысцкага генацыду загiнула 338 яўрэяў Веткаўшчыны. Але гэта лiчба, на жаль, недакладная. З вёскi Прысно загiнулi Хаiм Мендэлевiч Дановiч i Ганна Майсееўна Дымшыц.

У пасляваенны час яўрэяў на Веткаўшчыне засталося не больш ста чалавек. Напрыканцы ХХ стагоддзя яўрэi масава эмiгрыравалi ў Iзраiль. На Веткаўшчыне засталося не больш дзесятка яўрэяў. Прыснянскi этнас складваўся таксама пад уздзеяннем старавераў i яўрэяў.

У пяцi кiламетрах ад Прысно ўзнiк у другой палове ХVII стагоддзя пасёлак Вярхулiшчы, заснаваны стараверамi. У 1910 годзе гэта маёнтак Дудзiцкай воласцi Рагачоўскага павета на 1 двор i 36 жыхароў. Належаў грамадзянцы Т. Дрыбінцавай, якая мела 840 дзесяцiн ворнай зямлi. У 1934 годзе перайменаваны ў пас. Барчанкi. У гэтым паселішчы жыло шмат яўрэяў.

У другой палове ХVIII ст. пачаўся рост прадукцыйных сiл ва ўсходняй Беларусi. Зацiхлi войны, узмацнiўся вываз сельскагаспадарчай прадукцыi за мяжу. Аснову сялянскай гаспадаркi складала земляробства i жывёлагадоўля, а таксама пчалярства. Роля палявання i рыбалоўства паступова змяншалася. З лесу выпальвалi паташ, гналi дзёгаць. Сярод iншых промыслаў было распаўсюджана рамiзнiцтва ў зiмовы час, плытагонства — у летнi. Жанчыны пралi лён, выраблялi палатно. Гаспадарка сялян, i асаблiва памешчыкаў, усё больш уцягвалася ў рыначныя зносiны. Гэтаму спрыяла наяўнасць дзвюх даволi буйных рэк — Сожа i Бесядзi. Яны як водныя магiстралi звязвалi Веткаўшчыну з Украiнай. З Веткаўшчыны вывозiлi лён, пяньку, канапляны i льняны алей, ялавiчыну, сала, мёд, воск, паташ, дзёгаць, карабельныя i будаўнiчы лес. На кiрмашы ў Хальч i Ветку з розных краiн прывозiлi сукно, шоўк, сярэбраны посуд, коней i г.д. З Памор’я ў Ветку дастаўлялi соль.

У вынiку рэформы 1861 года сяляне атрымалi свабоду i зямлю за выкуп, права гандляваць, займацца прамысловай дзейнасцю, заключаць пагадненнi, валодаць маёмасцю, несцi асабiстую адказнасць перад судом, паступаць у вучэбныя ўстановы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Памешчыкi пазбаўлялiся права ўмешвацца ў сямейныя i маёмасныя справы сялян, караць, дарыць i прадаваць iх. Разам з тым, захавалася землеўладанне памешчыкаў, сiстэма адпрацоўкi розных падаткаў i павiннасцяў. Сярод адпрацовак былi як здзельны наём, так i здольшчына. Акрамя сялян у маёнтках працавалi i батракi як гадавыя, так i часовыя.

На Веткаўшчыне было пераважна (91%) абшчыннае валоданне зямлёй i індывiдуальнае карыстанне. Праз пэўны час зямля зноў дзялiлася. У сялян каля двара былі прысядзiбныя землi, а ворыва i сенажаць за вёскай. Большасць сялянскiх двароў мелi да 16 гектараў зямлi, звыш 20 гектараў мела 2 працэнты сялян. Землi размяркоўвалiся наступным чынам (%): 4,5 прысядзiбныя землi, 62,5 — паша, 14,0 — сенакосныя, 7 — лес, 12 — неапрацаваныя землi. Асноўнай цяглавай сiлай быў конь. Так, па перапiсу 1875 года 36 працэнтаў двароў было па адным канi, у 40 было па 2 i 3 канi, у 24 — больш 4 коней. Сельскагаспадарчую тэхнiку складалi плуг, драўляная барана, серп, граблi, цэп i iнш. Угнаенне маглi несцi прыкладна на 1/10 частку пасяўной плошчы. Па-ранейшаму сеялi жыта, авёс, ячмень, проса. Вельмi важнай культурай у сялян заставалiся каноплi i лён. Ураджаi зерневых у сялян былi невысокiя (6—12 ц). Пашыралiся пасевы бульбы. Акрамя працы на зямлi, сяляне працавалi ў панскiх маёнтках, на вiнакурнi, займалiся адыходнымi промысламi на Веткаўшчыне i Украiне. Найбольш рызыкоўныя ад’язджалi на заробкi ў Амерыку, Англiю i iншыя краiны. Аб тым, як жыла большасць сялян у той час, можна даведацца са справаздачы генерал-губернатара Магiлёскай губернi (да якой адносiлася вёска Прысно), за 1851 год:

По Могилёвской  губернии прискорбно мне было находить целые деревни, в коих нельзя было отыскать куска хлеба. В некоторых  селениях мне давали хлеб весьма похожий на торф, в других показывали тщательно завернутые ломти хлеба, исключительно сохраняемые для детей.

Шмат у якiх сем’ях хапала хлеба да Каляд ды на час цяжкiх работ у полi i на лузе. Захавалася прыказка, што людзi памiралi памiж хлябоў: старога не было, а новы не вырас. У асноўным сяляне спажывалi бульбу — другi хлеб, i капусту — трэцi хлеб, а таксама гуркi, буракi, канапляны цi льняны алей i рыбу.

У 1886 годзе сяле Прысно налiчвалася 1290 жыхароў, 142 двары, Мiкалаеўская праваслаўная царква (святар Іаан Стратановiч) i двухкласная царкоўна-настаўнiцкая школа. у 1897 годзе ў Прысно было 1473 жыхары, з якiмi i ўвайшла яна ў шматпакутнае ХХ стагоддзе.38

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 3

САМАСТОЙНАЯ ГІСТОРЫЯ СТАНАЎЛЕННЯ ВЁСКІ ПРЫСНО

 

3.1 Вёска на пачатку ХХ стагоддзя

 

На пачатку стагоддзя, у 1910 годзе, у сяле Прысно было 226 двароў, 1600 жыхароў. У сялянскiх гаспадарках было 1570 дзесяцiн ворнай зямлi i 500 дзесяцiн няўдобiц. У маёнтку памешчыка Дрыбiнцава (в. Барчанкi) было 2500 дзесяцiн зямлi. Адносiлася сяло да Дудзiцкай воласцi Рагачоўскага павета Магiлёўскай губернi.

Сяло Прысно ў першай палове ХХ стагоддзя мела некалькi вулiц, альбо частак. У рэчышчы Мятроўлi месцiлася Слабада (цяпер вулiцы Крэсцьянская, Кiрава, Варашылава, Будзёнага), месца цяперашняй вулiцы Зарэчнай мела назву Зарэчча. А на беразе, над рэчышчам ракi Сож цягнулася вулiца Свiсток, альбо Боркi (цяпер Наберажная). Месца сучаснай вулiцы Акцябрскай мела назву — Канец, а Савецкай — Гарэяўка (Галеяўка). Цэнтр сяла называўся Рынкам. Тут знаходзiлася Мiкалаеўская праваслаўная царква. Яна была драўляная (на яе месцы цяпер сельскi дом культуры), яе атуляла лiпавая алея.

Малюнак 3.1 – дома культуры

 А далей, на месцы дзе цяпер знаходзiцца амбулаторыя красаваўся сад i сядзiба святара. 3 1891 года доўгi час святаром быў Iван Iванавiч Стратановiч (пратаерэй Іаан), да 1932 года — Пятро Паўлавiч Даўчарэнка.

У цэнтры знаходзiлася двухкласная царкоўна-настаўніцкая школа.39

Малюнак 3.2 – Двухкласная царкоўна-настаўніцкая школа

Малюнак 3.3 – Сучасны выгляд школы

У Гомельскім абласным архіве значыцца, што годам заснавання Прыснянскай школы з'яўляецца 1884 год. Навучальная частка была падпарадкавана епархіяльнаму ведамству, школа атрымлівала сродкі на ўтрыманне ад епархіяльнай рады.

Информация о работе История деревни Присно