Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Февраля 2013 в 02:13, курсовая работа
Вёскі, як і людзі, нараджаюцца, квітнеюць і знікаюць. Шкада таго, чый родны кут знік пры яго жыцці, і чалавек вымушаны блукаць, як адарваны ліст, па свеце.
Няма нічога ў чалавека найпрыгажэйшага і найдаражэйшага за Радзіму. Чалавек без Радзімы – жабрак. Ён ніхто. У самыя цяжкія хвіліны чалавеку прыдае сілы думка, што ён сын вялікай краіны.
Уводзіны ............................................................................................................... 3
Глава 1. Гісторыя засялення Веткаўшчыны ................................................. 5
1.1. Старажытныя культуры Веткаўшчыны ....................................................... 5
1.2. Першыя згадванні пра вёску Прысно ......................................................... 14
1.3. Веткаўшчына на раздарожжы ..................................................................... 21
Глава 2. Ветка – цэнтр расійскага расколу .................................................. 28
2.1. У складзе Рэч Паспалітай ............................................................................ 28
2.2. Веткаўшчына ў складзе Расійскай імперыі ............................................... 29
Глава 3. Самастойная гісторыя станаўлення вёскі Прысно .................... 34
3.1. Вёска на пачатку ХХ стагоддзя .................................................................. 34
3.2. Лёс вёскі Прысно ў час Вялікай Айчыннай вайны ................................... 44
3.3. Сучаснае жыццё ........................................................................................... 46
Заключэнне ......................................................................................................... 53
Спіс крыніц і літаратуры ................................................................................ 55
Дадаткі ................................................................................................................ 58
3.2 Лёс вёскі Прысно ў час Вялікай Айчыннай вайны
Вайна... У лёс кожнага чалавека яна ўварвалася па-рознаму. Жыхары Веткаўшчыны даведаліся аб пачатку вайны ў 12 гадзін 22 чэрвеня 1941 г. з выступлення па радыё намесніка старшыні СНК СССР, наркома замежных спраў В.М. Молатава. Жыццё раёна адразу ж змяніла сваю хаду. На ўсіх прадпрыемствах і ўстановах, сельсаветах, калгасах, МТС былі праведзены мітынгі і сходы, на якіх працоўныя выказвалі гнеў і абурэнне да фашысцкіх захопнікаў, якія вераломна парушылі пакт аб ненападзенні, упэўненасць у хуткім разгроме агрэсара на яго ўласнай тэрыторыі “малакроўным магутным ударам”.53
Ужо 23 чэрвеня 1941 года мужчын ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў мабiлiзавалi. Апусцела вёска, спынiлася праца у калгасе. Усё насельнiцтва ва узросце ад 16 гадоў выязджала на фурманках будуваць супрацьтанкавыя равы, але налёты нямецкiх самалётаў не давалi магчымасцi працаваць. Яны праляталi, стралялi з кулямётаў, каб разагнаць працуючых. Пры гэтым скiдвалi лiстоўкi наступкага зместу: “Русские дамочки, не ройте ямочки, пройдут наши танки, сровняют ваши ямки”. А калi вяскоўцы збiралi збажыну, з самалётаў скiдвалi лiстоўкi: “Хочешь жни, а хочешь куй, все равно получишь...”.
Немцы наступалi на Гомель у напрамку Доўск—Гомель i ўжо 18 жніўня занялi горад. 19 жніўня, на Спаса, немцы з’явiлiся ў вёсцы Прысно. Вёска Прысно не ўваходзiла ў партызанскую зону, не было тут i падпольшчыкаў. Веткаўшчына знаходзiлася ў зоне Гомельскай акругi — у зоне армейскага тылу групы армiй “Цэнтр”. Жудаснай была вайна. Яна змянiла лад жыцця вёскi. Зямля была падзелена, калгасная маёмасць разабрана вяскоўцамi i немцамi.
Вайна, як i калектывiзацыя, падзялiла вяскоўцаў. Большасць мужна абараняла Радзiму, а частка пайшла дапамагаць немцам здзеквацца з аднавяскоўцаў. У час калектывiзацыi свае гналi ў Сiбiр, а цяпер чужыя – у Нямеччыну.
У гады Вялiкай Айчынай вайны нямецка-фашысцкiя акупанты спалiлi 90 двароў, расстралялi 22 жыхары. Былі расстраляны: старшыня калгаса Сцяпан Васiльевiч Пракапенка, калгаснікі-актывiсты Іван Фёдаравiч Арцiхаў, Тарас Фёдаравiч Афанаськоў, Усцiння Мiкалаеўна Глытава, Стафан Мiхайлавiч Глытаў, Андрэй Iванавiч Кротаў, Пётр Дзмiтрыевiч Руды, Аляксей Іванавiч Трусаў, Яўхiм Iванавiч Шрамаў. На франтах загiнула 193 вяскоўцы.54 (Дадатак Д)
Апошні этап барацьбы
за поўнае вызваленне Веткаўскага раёна
пачаўся 10 лістапада 1943 г. у сувязі з
ажыццяўленнем Гомельска-
Моцныя ўдары гэтых армій у напрамку Гомель-Уваравічы і Буда-Кашалёва не далі ворагу магчымасці манеўраваць сваімі сіламі. Злучэнні 11-й і 63-й армій пасля кровапралітных баёў вызвалілі вёскі Старое Сяло, Хальч, Радуга, Навасёлкі, Шарсцін, Юркавічы, Прысно, барацьба за якія вялася шмат тыдняў. 22 лістапада 1943 г. варожая абарона была поўнасцю прарвана. Гэта адбылося на захадзе ад Старога Сяла, на паўднёвым усходзе ад Пыхані, а таксама з паўночнага боку ад Данілавіч. Гэтым і завяршылася аперацыя па вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.55 (Дадатак Е)
Вось як аб гэтых баях успанімае герой вайны, ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Павел Мікалаевіч Буйневіч, Герой Савецкага Саюза, выхадзец з вёскі Новыя Грамыкі Веткаўскага раёна. Павел Мікалаевіч уваходзіў у 63-ю армію генерала В.Я. Калпакчы – “На нашу батарэю рушыла 10 варожых танкаў. Але мы не разгубіліся. Ведучы агонь прамой наводкай, наш разлік падбіў галоўны танк, суседнім разлікам быў падбіты другі. Яны загарэліся, астатнія павярнулі назад”.56
Малюнак 3.3 – Буйневіч Павел Мікалаевіч
У гонар загiнутых землякоў у 1960 годзе ля клуба была пастаўлена стэла. (Дадатак Ж)
Малюнак 3.4 – Помнік воінам
3.3 Сучаснае жыццё
Стан сучасных вёсак – гэта вынік іх развіцця на працягу двадцатага стагоддзя. У большасці вёсак ён несуцяшальны: пустыя хаты, на вокнах дошкі. Вяскоўцы ціха пакідаюць свае абжытыя двары – маладыя ўладкоўваюцца ў горадзе. Але не ўсе вёскі прыходзяць у заняпад.
У канцы 40 – пачатку 50 гадоў гаспадарка Веткаўскага раёна працягвала нарошчваць тэмпы свайго развіцця. (Дадатак З). Станоўчыя вынікі дало ўзбуйненне калгасаў. 45 маламоцных калгасаў былі аб’яднаны ў 14 буйных калектыўных гаспадарак, якія сталі эканамічна мацнейшымі, шматгаліновымі, тэхнічна аснашчанымі. Узраслі іх даходы, а з імі і добрабыт калгаснікаў. (Дадатак І)
На Веткаўшчыне сяляне здаўна вырошчвалі лён, называючы яго “паўночным шоўкам”. З яго ткалі палатно, шылі адзенне. Ільновалакно экспартавалася і на сусветны рынак. У гады савецкай улады на Веткаўшчыне пасяўныя плошчы лёну былі вельмі значнымі, да 4% ворыва, але гэта была вельмі цяжкая па вытворчасці культура, інтарэс да яе з часам падаў.
У сярэдзіне 60-х гадоў увага да льнаводства ў раёне пашыраецца. Ініцыятарам гэтага стала аграном калгаса “Іскра” Ева Фядосаўна Зацюпа. Але толькі ў 1983 г. прыйшоў да льнаводаў поспех і ў гэтым жа годзе паспяхова быў выкананы план паставак ільнопрадуктаў дзяржаве. Былі створаны спецыялізаваныя звенні і брыгады льнаводаў.
Веткаўскі раён актыўна
ўдзельнічаў у выкананні
Малюнак 3.5 – у час жніва на палетках калгаса “Іскра”
Стан вёсак Веткаўшчыны пагоршыўся і ў сувязі з чарнобыльскай бядой. Паступова вёскі ператвараюцца ў пустэччы, марнеюць душы, узнікае абыякавасць да жыцця. (Дадатак К)
Сучаснае Прысно знаходзіцца ў 25 км ад райцэнтра Ветка і абласнога горада Гомеля. Па стану на 01.01.2006 года вёска з’яўляецца аграгарадком, уваходзіць у склад Прыснянскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці і з’яўляецца цэнтрам сельсавета і саўгаса “Іскра”.
Пры ўваходзе ў вёску з боку Шарсціна яна нагадвае двухяруснае паселішча. Вёска заасфальтавана, ёсць водаправод і тэлефонная сувязь, налічваецца 12 вуліц:
Трэба зазначыць, што ў архітэктуры вуліц, як бы прыпыніўся час. Большасць вуліц адбудоўваліся ў пасляваенны час (40 – 50-я гг.), некаторыя ў 60 – 70-я гг. самім насельніцтвам. А вось на вуліцах Маладзёжная, Пралетарская месцяцца тыповыя будынкі, якія былі пабудаваны ў 70 – 80-я гг. за кошт калгаса, пры дапамозе дзяржавы. Вуліца 70 год Акцябра будавалася ў 90-я гг. 17 сучасных катэджаў – пачатак будучаму аграгарадку.
Сёння асноўны занятак прыснян – праца ў калгасе і вядзенне ўласнай гаспадаркі. Кожная сям’я мае права на зямельны ўчастак да аднаго гектара. Паколькі вёска знаходзіцца ў чарнобыльскай зоне, то зямельнага падатку тут няма. Для выпасу жывёлы бясплатна выдзяляецца сенажаць. Калгаснікам і пенсіянерам сена нарыхтоўвае калгас. Гаспадарчая дзейнасць прыснян на ўласных падворках падпарадкавана звычайнаму сялянскаму каляндарнаму цыклу.
Асноўная цяглавая сіла – конь, мотаблок альбо мінітрактар. Раней у калгасе было значна больш коней з вупражжу і фурманкамі, і вяскоўцы выкарыстоўвалі пераважна іх. У падвор’і мець каня забаранялася. Цяпер колькасць коней у калгасе паменшылася, і вяскоўцы набываюць уласных. Па-ранейшаму больш за палову зямлі на ўласным падворку сяляне займаюць бульбай. Акрамя бульбы, прысняне вырошчваюць ячмень, пшаніцу, радзей авёс, жыта, кармавыя карняплоды і шматгадовыя травы. З агародніны – капусту, гуркі, таматы, буракі, моркву, цыбулю, часнок, перац салодкі, баклажаны, а ў апошні час нават і дыні з арбузамі і вінаград.
У сялянскім побыце сённяшняй
вёскі цесна пераплятаюцца
Велізарную ролю ў жыцці вёскі выконваюць сельскія саветы. Менавіта яны ажыццяўляюць непасрэдна функцыі дзяржаўнага кіравання. У розны час Прыснянскі сельскі савет/ узначальвалі Азарый Азаравіч Бурносаў, Г. Радзькоў, Старыкаў, Піліп Фёдаравіч Красоўскі, Ягор Барысавіч Ксяндзоў, Пятро Лук’янавіч Кончыц, Андрэй Мікалаевіч Іллін, Ева Фёдараўна Зацюпа, Таццяна Іванаўна Міхейкава, Марыя Якаўлеўна Фёдарава, Уладзімір Ввасільевіч Шапараў. Цяпер старшынёй сельскага савета працуе Рыгор Іванавіч Леўшуноў, а сакратаром – Валянціна Васільеўна Красоўская. 58
Трэба зазначыць, і сучасная культура прыцярпела шматлікія змены. Гэта датычыцца як адзення, так і знакамітых Веткаўскіх ручнікоў, а таксама народных свят.
Па разнастайнасці ўзораў, якія аздабляюць ручнікі, Веткаўскі раён з’яўляецца сапраўдным запаведнікам. Большасць ручнікоў аздоблена геаметрычным арнаментам. Яго дэкаратыўнасць мае старажытнае паходжанне. Яна ўзыходзіць да касмалагічных уяўленняў аб пабудове Сусвету, да вобраза жыццёвага шляху і гадовага кола. Знакі перайшлі ва ўзор, але захавалі магічныя “тэксты”, якія вызначалі род ці племя нашых продкаў. Некаторыя сімвалы (“мядзведзі”, “мядзвежыя лапы”, “воўчыя вочы”) нагадваюць не толькі колішнія магічныя амулеты, але ўзыходзяць да татэмічнага культу жывёл – ахоўнікаў роду. Лёс чалавека ахінаўся магіяй ткацтва з нараджэння да смерці. Можна сказаць, што сваёй вяршыні гэтая магія дасягнула менавіта ў ручніках.
На правабярэжжы Сажа (Прысно, Юркавічы, Пыхань і інш.) ручнік мае ўстойлівы стары тып з простай палатнянай сярэдзінай і з густымі бранымі ўзорамі. Яны займаюць да 70 см. з кожнага канца пры агульнай даўжыні каля 250 см. Галоўных матываў два. Вертыкальныя ланцугі ромбаў лічацца найбольш старымі сімваламі Сусветнага Дрэва. Часам яны зліваюцца ў рамбічную сетку – адну з ідэаграм засеянага поля (абодва матывы маюць узрост у некалькі тысячагоддзяў). Запаўненне ромбаў-ячэек сеткі – магічнае чаргаванне мужчынскіх, нябесных знакаў вогненнага насення, і жаночых сімвалаў узаранай зямлі і парасткаў. У выпадку захавання ланцуговых “дрэў” адны з іх – жаночыя, другія – мужчынскія, поўныя тых жа крыжовых знакаў. Параўнанне з арнаментам рукавоў жаночых кашуль дае агульную расшыфроўку: вогненна-вадзяныя “ліўні”, сімвал жыватворчага дажджу, чаргуюцца са знакамі дзявоцкай і жаночай прыроды, яе расліннай сілы.
Малюнак 3.6 – Ручнік з в. Прысно. 1910 г.
Своеасаблівы перабор чырвонымі і чорнымі ніткамі па белым фоне характэрны для дуброўскай традыцыі. “Найвышэйшы” прыклад – ручнік з в. Янова, які ў працэсе расшыфроўкі атрымаў умоўную назву “Маленне аб дажджы”. У ягоных узорах амаль цалкам узнаўляюцца абставіны вядомага палескага абраду вызывання дажджу.
Вёскі Прысно, Пыхань у пераборных чырвоных ручніках даюць выявы “дрэў” ад дрэва-ромба-жанчыны да рэалістычнага “куста”. Апошняе нагадвае, што адной з крыніц пераборнага ткацтва была традыцыя габелена. Архаіка ўзору і сэнсу быццам праяўляецца праз паслядоўную гістарычную змену тэхнік.
Малюнак 3.7 – Узоры на ручніку з в. Прысно. Пачатак ХХ ст.
Разгледзеўшы ўсю гісторыю ўзнікнення і самастойнага развіцця вёскі Прысно Веткаўскага раёна, я прыйшла да высновы, што ўласны герб павінен быць наступным. Герб: іспанскі шчыт рассечаны “ў стоўб”. У правым полі жоўтага колеру тры сінія перавязі, у левым чырвоным - лацінская літара “W” срэбнага колеру. Флаг: прамавугольнае палатно з суаднясеннем бакоў 1:2, у цэнтры вонкавага боку якога – выява герба аграгарадка Прысно.
Герб аграгарадка Прысно Веткаўскага раёна створаны з дапамогай вертыкальнага дзялення шчыта на дзве часткі. У правай частцы шчыта тры хвалістыя перавязі сіняга колеру на жоўтым фоне. Сінія перавязі сімвалізуюць прэсныя вадаёмы, якія атачалі Прысно ў старажытнасці і ад якіх пайшла назва вёскі. Жоўты фон шчыта сімвалізуе багацце палей, дзякуючы якім развіваецца і квітнее калгас “Іскра”. У левай частцы шчыта на чырвоным полі лацінская літара “W” срэбнага колеру сімвалізуе прыналежнасць аграгарадка Прысно да Веткаўскага раёна. (Дадатак Л)
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У выніку вывучэння дадзенай тэмы я прыйшла да высновы, што ў розныя перыяды Веткаўшчыну засялялі розныя плямёны, якія пакінулі адбітак на гісторыі і культуры Веткаўшчыны і ў гэтым сэнсе, вёска Прысно не выключэнне. Хоць па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 1450 года, але яе гісторыя пачалась значна раней. Па-гэтым, да сёняшняга часу дакладна невядома паходжанне назвы, але на працягу свайго існавання, вёска Прысно неад’емна была звязана з Веткай. І тым, што па іх тэрыторыі праходзіў знакаміты “гомельскі шлях”, і рускімі стараверамі і яўрэямі, якія знайшлі тут прытулак, таму што тут даволі спакойна ставіліся да людзей рознай веры.
Трэба адзначыць, што на падставе старавераў і яўрэяў і складаўся прыснянскі этнас. Напрыклад, на прыканцы XVII ст. у 5 км. ад вёскі стараверы заснавалі пасёлак Вярхулішчы, а ў пачатку ХХ ст. тут пражывала шмат яўрэяў і пасёлак быў перайменаваны ў Барчанкі.