Конспект лекций по истории Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Марта 2013 в 17:00, лекция

Описание работы

Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу. Гісторыя (ад грэч. historіа) - расказ аб прошлым, зведаным. Гісторыя (гістарычная навука) уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Як комплекс навук гісторыя ўключае ў сябе такія спецыяльныя дысцыпліны, як археалогія і этнаграфія, навукі, якія вывучаюць гісторыю розных бакоў навукі і тэхнікі (гісторыя матэматыкі, гісторыя фізікі, гісторыя радыётэхнікі і электронікі і г.д.) і розных галін культуры (гісторыя тэатра, гісторыя архітэктуры, гісторыя музыкі і г.д.).

Файлы: 1 файл

konsp_lec.doc

— 900.00 Кб (Скачать файл)

Заходняя  Беларусь у складзе Польшчы. Заходняя Беларусь аказалася ў складзе Польшчы па Рыжскаму мiрнаму дагавору 18 сакавiка 1921г. На гэтай тэрыторыi пражывала амаль 3, 4 млн. чалавек, 12, 7% насельнiцтва Польшчы, з iх 70% былi беларусамi. Заходняя Беларусь была аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы. Многiя галiны прамысловасцi прыйшлі ў заняпад (тэкстыльная, гарбарная i iнш.), улепшым стане знаходзiлася жывёлагадоўля. Развiвалася вытворчасць мяса, сыру. Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, чым у БССР. Асноўная маса насельнiцтва была занята ў сельскай гаспадарцы (85%). Большасць зямлi знаходзілася ў руках памешчыкаў (1% памешчакаў валодаў 50% зямлi). Пачынаецца засяленне беларускiх зямель асаднiкамi (былымi афiцэрамi і ўнтэрафiцэрамi). Беларускiя сяляне аказалiся ў цяжкiм становiшчы. Многiя сяляне вымушаны былi выехаць за мяжу. Сацыяльнае прыгнечанне дапаўнялася нацыянальным. Ажыццяўлялася паланiзацыя беларускага народа i барацьба супраць праваслаўнай царквы (з 500 цэркваў 300 былi ператвораны ў касцёлы). Рэжым санацыi (аздараўлення) Ю. Пiлсудскага быў зведзены да падаўлення дэмакратычнага руху на тэрыторыi Польшчы. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей вяло да актывiзацыi палiтычных сiл i нарастання нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусi. У першыя гады развярнулася партызанская барацьба. Асаблiва ўпартай яна была ў Гродзенскiм, Брэсцкiм, Пiнскiм i iншых паветах. Узначальвалi барацьбу камунiсты Польшчы i Беларусi. Поплеч з iмi iшлi беларускiя эсеры i прадстаўнiкi іншых партый. У гэты час адбываецца кансалiдацыя камунiстаў. У кастрычнiку 1923г. у Вiльнi адбылася V Устаноўчая канферэнцыя прадстаўнiкоў усiх партыйных камтэтаў Заходняй Беларусi. Было прынята рашэнне аб стварэннi Камунiстычнай партыi Заходняй Беларусi (КПЗБ) i выбраны яе ЦК (С. А. Мертэнс, С. Т. Мiлерi iнш.). Затым у склад ЦК увайшлi прадстаўнiкi беларускай рэвалюцыйнай арганiзацыі, якiя ўлiлiся ў састаў КПЗБ (I. К. Лагiновiч, А. Р. Капуцкi). У 1924г. быў створаны камсамол Заходняй Беларусi (КСМЗБ). Пашыралася культурна-асветнiцкая дзейнасць, якую развiвалi Беларуская хрысцiянская дэмакратыя, група А. Луцкевiча i iнш. У 1926 г. аформiлася Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з Б. А. Тарашкевiчам. Грамада прызывала да актыўнай палiтычнай барацьбы. Баючыся гэтай сiлы (у саставе грамады было 100 тыс. чалавек), урад Пiлсудскага разграміў яе. КПЗБ аказала дапамогу Таварыству беларускай школы (ТБШ), якое падтрымала партыю на выбарах у сойм (1938г.). Камунiсты атрымалi 328 тыс. галасоў (28% ад прыняўшых удзел у выбарах) i актывiзавалi барацьбу за сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне. У канцы 20-ых - пачатку 30-ых гадоў прайшлi забастоўкi на радзе прадпрыемстваў Беластока, Вiльнi, Брэста i iншых гарадоў. Буйнейшая стачка адбылася ў жніўнi 1929 г. на шклозаводзе "Нёман". У ёй удзельнiчалi 700 чалавек, якiя напрацягу 2-х месяцаў адстойвалi свае правы. 4 месяцы iшла забастоўка 7 тыс. рабочых i сялян у Белавежскай пушчы. Пасля ўвядзення Канстытуцыi 1935г., якая яшчэ болей абмежавала дэмакратычныя правы i вольнасцi народа, тысячы рэвалюцыйна настроеных людзей былi кiнуты ў турмы i концлагер у Бярозе-Картузскай. КПЗБ вядзе барацьбу за стварэнне адзiнага народнага фронта i кiруе барацьбой рабочых i сялян. У 1936 г. бастуюць рабочыя Брэста i Гродна ў сувязi з расстрэлам рабочых дэманстрацый у Кракаве i Львове. Быў створаны камiтэт дапамог, якi збiраў сродкi для сем'яў ахвяр расстрэлу. Барацьба рабочых дапаўнялася выступленнямi сялян. Яркiм прыкладам з'яўляецца выступленне ў 1935г. рыбакоў на в. Нарач. Дырэкцыя забаранiла свабодную лоўлю рыбы. 3 тыс. сялян захапiлi рыбныя ўчасткi. Iм аказалi дапамогу рыбакi, якiя працавалi тут па найму. Барацьба працягвалася 4 гады. Але барацьба апошнiх перадваенных гадоў не прынесла станоўчых вынiкаў. Сказаўся негатыўны ўплыў на камунiстаў культа асобы Сталiна, а таксама нежаданне кiраўнiцтва Польскай сацыялiстычнай партыi i iншых дэмакратычных сiл iсцi на сумесныя дзеяннi з камунiстамi.

Палiтыка "культурнай рэвалюцыi" у БССР. Вялiкая ўвага ўдзялялася лiквiдацыi непiсьменнасці ў рэспублiцы. Да 1927 г. 60% насельнiцтва БССР было граматным (у 1897г. - 32%). З'яўлялiся таварыствы "Далой непiсьменнасць". 30 тыс. часовых добраахвотных культураармейцаў абучылi чытаць i пiсаць 1/3 частку асоб, якiя не ўмелi гэтага. У вынiку да 1939 г. доля пiсьменных склала 81%. Адначасова праводзiлiся рэформы ў галiне школьнай справы. У 30-ых гадах было ўведзена ўсеагульнае i абавязковае пачатковае навучанне, а затым i сямiгадовае. Разгарнулася падрыхтоўка кадраў для патрэб народнай гаспадаркi. Моладзь пасылалася на вучобу ў цэнтральныя раёны краiны, стваралася ўласная сетка рабфакаў i ВУЗаў. На канец 30-ых гадоў у БССР было 153 спецыяльныя навучальныя ўстановы, з iх 26 ВУЗаў. Для выхавання мас у духу iдэалогii таталiтарызма выкарыстоўвалiся лекцыi, спектаклi, фiльмы, выступленнi "сiнеблузнiкаў", вусныя газеты i iнш. Цэнтрам навуковага жыцця рэспублiкi была АН БССР, у складзе якой дзейнiчала 14 навукова-даследчых iнстытутаў. АН рэспублiкi працавала ў адпаведнасцi з пераўтварэннямi, што адбывалiся ў СССР i БССР. Напрыклад, iнстытуты грамадскiх навук вывучалi строга зададзеныя пытанні ў свеце марксiсцка-ленiнскай тэорыi. Значныя поспехi былi дасягнуты вучонымi Акадэмiі ў вывучэннi пытанняў, звязаных з вытворчасцю канiфолi, са здабычай торфу, асушэннем зямель, павышэннем ураджайнасцi сельскагаспадарчых культур i iнш. Дэфармацыя савецкага грамадства праявiлася і ў развiццi беларускай лiтаратры. Адмоўную ролю у гэтым адыгралi пастанова ЦК ВКП(б) 1932 г. "Аб перабудове лiтаратурна-мастацкiх арганiзацый", Усебеларускi і ўсесаюзны з'езды пiсьменнiкаў. Яны запатрабавалi ад лiтаратараў паслядоўнага правядзення прынцыпу сацыялiстычнага рэалiзму. Пачынаецца iдэалiзацыя рэвалюцыйных падзей i iснуючага ў краiне ладу. Пра гэта сведчаць рад твораў Я. Скрыгана, С. Грахоўскага i iнш. У 1920-30г. у БССР пашыраецца сетка драмтэатраў: адкрываюцца рускiя тэатры, рабочы тэатр, тэатр лялек, калгасна-саўгасныя i абласныя. У iх дзейнасць таксама ўкараняецца прынцып сацыялiстычнага рэалiзму. Нягледзячы на адмiнiстратыўны ўцiск, беларускае тэатральнае мастацтва вылучыла шмат таленавiтых акцёраў: У. I. Крыловiч, Б. В. Платонаў, Г. П. Глебаў, У. I. Уладамiрскi, Л. I. Ржэцкая мелi вялiкую папулярнасць сярод гледачоў. У 1928 г. у Ленiнградзе адкрылася кiнастудыя "Савецкая Беларусь" (пераведзена ў Мiнск у канцы 30-х гадоў). Развiццё беларускага кiно было звязана з iмёнамi Ю. В. Тарыча і У. Корш-Саблiна. У 1932 г. пачала працаваць Беларуская кансерваторыя, а праз год – Беларускi тэатр оперы i балета. У 1937-38 г. заснаваны Беларуская дзяржаўная фiлармонiя i Ансамбль песнi i танца Беларускай ваеннай акругi. Былi створаны вядомыя беларускiя оперы Я. Цiкоцкага "Мiхась Падгорны", А. Багатырова "У пушчах Палесся", першы нацыянальны балет М. Крошнера "Салавей". Поспехі ў культурным развiццi рэспублiкi былi, але таталiтарная палiтыка прывяла да грубых дэфармацый у галiне культуры. Нараду з рэпрэсiямi супраць партыйных, савецкiх прафсаюзных дзеячоў, адбыўся ўдар па нацыянальнай iнтэлiгенцыi, якую абвiнавацiлі ў правым ухiле. На беларускую iнтэлiгенцыю навесiлi ярлык "нацыянал-дэмакратызму". "Нацыянал-дэмакраты" быццам бы збiралiся правесцi рэстаўрацыю капiталiзма ў Беларусi. Само выкладанне на беларускай мове квалiфiкавалася як "нацдэмаўшчына". У лагерах i турмах загiнулi звыш 50 пiсьменнiкаў: Максiм Гарэцкi, Уладзiслаў Галубок, Алесь Дудар, Платон Галавач i iнш. Былi асуджаны нарком асветы А. В. Балiцкi, нарком земляробства Д. Ф. Прышчэпаў, першы прэзiдэнт АН БССР У. М. Iгнатоўскi. Рэпрэсii парушылi пераемнасць пакаленняў iнтэлiгенцыi, што пагубна адбiлася на культурным развiцці ў 30-ыя гады i наступныя дзесяцiгоддзi.

Уз'яднанне  беларускага народа ў складзе БССР. Працоўныя Савецкай Беларусi выказвалi салiдарнасць народу Заходняй Беларусі ў iх барацьбе за нацыянальнае i сацыяльнае вызваленне i аб'яднанне ў адзiны народ. Па ўсёй Беларусi праводзiлiся палiтычныя акцыі ў падтрымку суайчыннiкаў. У Мiнску дзейнiчала бюро дапамогi змагарам Заходняй Беларусi. Салiдарнасць народа БССР з беларусамi Польшчы праявiлася асаблiва ў першай палове 30-х гадоў. Многiя прадпрыемствы рэспублiкi выступалi з патрабаваннямi спынiць тэрор у Заходняй Беларусi. У дапамогу насельнiцтву Заходняй Беларусi збiралiся грашовыя сродкi. Свой голас пратэсту выказвалi рабочыя замежных краiн i СССР. Камунiстычная партыя Заходняй Беларусі ўзначальвала рэвалюцыйна-вызваленчы рух працоўных на працягу 15 гадоў. Яна выдавала газету "Чырвоны сцяг" i часопiс "Бальшавiк", а таксама сатырычныя "Маланка" i "Асва". Да 1933 г. у яе радах знаходзiлася 4 тыс. чалавек, 3 тыс. былі ў турмах. Цесная сувязь iснавала ў партыi з польскiмi камунiстамi. На чале кiраўнiцтва КПЗБ стаялi А. А. Славiнскi, I. К. Лагiновiч, А. А. Альшэўскi. У яе радах былi кiраўнiкi камсамола В. З. Харужая, С. В. Прытыцкi, В. З. Корж. Сярод iх выраслi вядомыя беларускiя пiсьменiкi М. Танк, П. Пестрак, М. Васiлёк. У 30-ыя гады на партыю абрушыўся смяротны ўдар. У 1936-37 г. былi абвiнавачаны ў здраднiцтве i арыштаваны выклiканыя ў СССР кiраўнiкi КПЗБ А. С. Славiнскi, I. К. Лагiновiч, Т. С. Мойскi i iншыя. Большасць з iх загiнула ў турмах. Абвiніўшы камунiстаў КПЗБ у тым, што яны з'яўляюцца агентамi польскай палiтычнай палiцыi, Прэзiдыўм Камiнтэрна ў 1938 г. распусціў КПП, КПЗБ i КПЗУ. Гэта быў каварны ўдар па нацыянальна-вызваленчаму руху ў Заходняй Беларусi, у вынiку чаго ён аслаб i не мог павесцi за сабой працоўных у барацьбе за ўз'яднанне з БССР. 23 жніўня 1939 г. СССР заключыў пакт аб ненападзе з Гiтлерам. Ён быў дапоўнены сакрэтнымi пратаколамi, па якiх тэрыторыя Польшчы падзялялася на сферы ўплыву СССР i Германii. Гэты дагавор развязаў рукi Германii на ўсходзе. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу. Пачалася II сусветная вайна. За кароткi час фашысты акупiравалi амаль усю тэрыторыю Польшчы, падступiлi да межаў Заходняй Беларусi. 17 верасня 1939 г. савецкі ўрад аддаў распараджэнне Чырвонай Армii перайсцi польска-савецкую мяжу i вызвалiць Заходнюю Беларусь i Заходнюю Украiну. Працоўныя Заходняй Беларусi з надзеяй чакалi савецкiя войскi. У шэрагу месцамi разбройвалiся палiцыя i асаднiкi. У гарадах выбiралiся часовыя ўпраўленнi, якiя разгортвалi кампанiю у падтрымку Савецкай улады. Сялянскiя камiтэты прыступiлi да размеркавання памешчыцкiх зямель. Для падтрымкi парадку арганiзоўвалася рабочая гвардыя i "сялянская мiлiцыя". Да 25 верасня савецкiя войскi поўнасцю занялi Заходнюю Беларусь. Мяжа па лiнii Гродна-Ялаўка-Нямiраў-Брэст, па дамоўленасцi з Германiяй, была замацавана Дагаворам ад 28 верасня 1939 г. Народны сход Заходняй Беларусi адбыўся 28-30 кастрычнiка 1939 г. у Беластоку. Па дакладу С. В. Прытыцкага была прынята Дэкларацыя аб устанаўленнi Савецкай улады ў Заходняй Беларусi. Дэлегаты звярнулiся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняццi Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднаннi яе з БССР. Нечарговая V сесiя Вярхоўнага Савета СССР 2 лiстапада 1939г. прыняла Закон аб уключэннi Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднаннi яе з БССР. Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла Заходнюю Беларусь у склад БССР. У вынiку тэрыторыя БССР павялiчылася да 225, 7 тыс. кв. км, а насельнiцтва вырасла ў 2 разы i склала ў 1940 г. больш 10 млн. чалавек. Было створана 5 абласцей - Баранавiчская, Брэсцкая, Вiлейская, Пiнская, Беластоцкая, на тэрыторыi якiх i пачалiся пераўтварэннi накшталт тых, якiя былi праведзены на тэрыторыi БССР.

Прычыны, характар і перыядызацыя Другой сусветнай  вайны. Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 г. нападам Германіі на Польшчу. У яе была ўцягнута 61 дзяржава (больш за 80% насельніцтва Зямлі). Ваенныя дзеянні ішлі на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама паўсюдна на марскіх і акіянскіх прасторах. Палітычнае кіраўніцтва краін Захаду і Усходу не змагло выпрацаваць сумеснай пазіцыі па стрымліванні агрэсіўных намераў Германіі. Прычым Вялікабрытанія, Францыя, Польшча, ды і Савецкі Саюз аддалі перавагу кампрамісу з агрэсарам замест процістаяння, а ў выніку асудзілі сябе на ваеннае выпрабаванне ў больш складаных умовах. Адсутнасць узгодненнай дзейнасці еўрапейскіх краін прывяла да таго, што перадваенныя палітычныя супярэчнасці паміж найбуйнейшымі краінамі перараслі ў вайну. Несумненна, што вядучую ролю ў распальванні ваеннага канфлікту адыгралі таталітарныя рэжымы Італіі, Японіі і найперш нацысцкай Германіі.

У айчыннай гістарыяграфіі вылучаюць пяць асноўных перыядаў Другой сусветнай вайны. Першы перыяд (1 верасня 1939 - 21 чэрвеня 1941 г.) уключае пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы. У другі перыяд (22 чэрвеня 1941 - 18 лістапада 1942 г.) уваходзяць напад гітлераўскай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, пашырэнне маштабаў вайны і крах «маланкавай вайны». Трэці перыяд (19 лістапада 1942 - 31 снежня 1943 г.) звязаны з карэнным пераломам у вайне, прыпыненнем наступальнай стратэгіі фашысцкага блока і пераходам стратэгічнай ініцыятывы да краін антыгітлераўскай кааліцыі. Чацвёрты перыяд (1 студзеня 1944 - 9 мая 1945 г.) уключае разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войскаў з тэрыторыі СССР, адкрыццё другога фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыю Германіі. Пяты перыяд (9 мая - 2 верасня 1945 г.) звязаны з разгромам мілітарысцкай Японіі, вызваленнем народаў Азіі ад японскіх акупантаў і заканчэннем Другой сусветнай вайны.

У першы перыяд вайны асноўныя падзеі разгортваліся на захадзе Еўропы. Вялікабрытанія і Францыя, звязаныя пагадненнем з Польшчай аб узаемадапамозе, аб'явілі 3 верасня 1939 г. вайну Германіі. 3 аб'яўленнем вайны Германіі выступілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Індыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Вайна набыла сусветны маштаб. Аднак неабходнай ваенна-эканамічнай дапамогі Польшчы ўсе гэтыя краіны не аказалі і баявых дзеянняў не распачалі. Планавалася, што французская армія на пятнаццаты дзень пасля нападу Германіі на Польшчу пяройдзе ў наступленне. Ваенныя магчымасці Вялікабрытаніі і Францыі былі дастатковыя для прыпынення германскай агрэсіі. Рашучы ўдар саюзнікаў на захадзе мог бы карэнным чынам змяніць ход ваенных падзей. Грамадскасць разлічвала на падтрымку саюзнікаў. Але час ішоў, а самалёты саюзнікаў у польскім небе так і не з'явіліся. Польскае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне войска. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, германская армія, дзякуючы вялікай ваеннай перавазе да 16 верасня 1939 г., акупіравала большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана». Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну і эміграваў у Румынію, а потым у Лондан. Многія польскія патрыёты заставаліся вернымі прысязе і працягвалі змагацца, выконваючы свой вайсковы абавязак. Гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, капітуляваўшы толькі 27 верасня, а таксама абаронцы Брэсцкай крэпасці, сярод якіх было шмат беларусаў. Агульнае становішча польскіх войскаў зрабілася катастрафічным. У другой палавіне верасня польскай арміі як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Узброеным сілам Польшчы былі нанесены значныя страты.

Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны. Баi на тэрыторыi Беларусi. 22 чэрвеня 1941г. на досвiтку гiтлераўскiя войскi варвалiся ў межы СССР. Вораг нанёс удары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, гарадах Прыбалтыкi, Беларусi, Украiны. Часцi Чырвонай Армii неслi вялiкiя страты. Удар групы армiй "Цэнтр", якая наступала праз тэрыторыю Беларусi на Маскву прынялi на сябе воiны 3 i 10 армiй, якiя абаранялiся ў раёне г. Беластока i г. Гродна (камандуючыя: генералы В. I. Кузняцоў, К. Д. Голубеў), а таксама воiны 4 армii (генерал А. А. Карабкоў), якiя абаранялi Брэст. Савецкiя воiны праяўлялi стойкасць i мужнасць. 10 дзен вялi баi пагранiчнiкi 4 заставы лейтэнанта А. Кiжэватава, 7 атак адбiла 3 застава лейтэнанта В. Усава. А. Кiжэватаву i В. Усаву было прысвоена званне Героя Савецкага саюза. Гераiчна трымалiся абаронцы Брэсцкай крэпасцi - воiны капiтана I. М. Зубачова, палкавога камiсара Д. М. Фамiна, маёра П. М. Гаўрылава. Нямногiм удалося вырвацца з крэпасцi i прадоўжыць барацьбу з ворагам. Гераiчна змагалiся савецкiя лётчыкi. Адзiн з першых таранаў здзейсніў Д. Ф. Кокараў. Другi таран зрабіў С. М. Гудзiмаў i iнш. У першыя днi вайны лётчыкi зрабiлi 1890 баявых вылетаў i знiшчылi больш 100 варожых самалётаў. Нягледзячы на мужнасць i гераiзм савецкiх воiнаў, фашысты прарвалi абарону ў Беларусi i накiравалiся на ўсход: 1-ая група ад Сувалак на Вiльню i Мiнск, 2-ая - ад Брэста на Мiнск. Планавалася абыйсцi Мiнск з поўначы i поўдня i знiшчыць войскi Заходняга фронту. На 4 дзень фашысты аказалiся пад Мiнскам. Абарону ажыццяўлялi войскi 44 i 2 стралковых корпусаў (В. А. Юшкевiч i генералА. М. Ермакоў), 100 стралковай дывiзii (генерал I. М. Русiянаў), 108 стралкковай дывiзii (генерал А. I. Маўрэвiч). Каля Радашковiч здзейснiлi гераiчны подзвiг лётчыкi эскадрыллi 207 палка 42 авiядывiзii капiтан М. Гастэла i члены яго экiпажа: А. Бурдзянюк, Р. Скарабагаты i А. Калiнiн. Савецкiм воiнам не ўдалося ўтрымаць Мiнск. Значная частка савецкiх войск аказалася ў акружэннi i гэта пазбавiла магчымасцi стрымлiваць праціўнiка ў цэнтральнай частцы Беларусi. У гэты цяжкi час кiраўнiцтва СССР прыняло рад мер па мабiлiзацыi рэсурсаў краiны для адпору агрэсii. Праграма дзеянняў была распрацавана ў дырэктыве СНК i ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941г. У ёй змяшчаўся заклiк перабудаваць жыццё на ваенны лад, арганiзаваць дапамогу армii, разгарнуць партызанскую барацьбу на тэрыторыi, якая была захоплена ворагам. Пачалася мабiлiзацыя ў Чырвоную Армiю i перадача ёй матэрыяльных каштоўнасцей. Каля 2 млн. чалавек было мабiлiзавана на будаўнiцтва процiтанкавых рвоў, акопаў, блiндажоў. Праводзіўся збор сродкаў у фонд абароны. У гарадах стваралiся знiшчальныя батальёны, арганiзоўвалiся групы садзейнiчання савецкiм войскам. У стварэннi абарончых рубяжоў, знiшчэннi ворага ўдзельнiчалi 39 тыс. байцоў народнага апалчэння. Вялiкую работу правяла эвакуацыйная камiсiя. У ўсходнiя раёны было перамешчана 122 прадпрыемства, эвакуiравана 1, 5 млн. рабочых i членаў iх сем'яў. Чырвоная армiя з баямi адступала на ўсход. У пачатку лiпеня 1941г. (згодна з распараджэннем Стаўкi Галоўнага камандавання) арганiзуецца лiнiя абароны на Заходняй Дзвiне i Дняпры. Сюды былi перакiнуты 37 дывiзiй, якiя маглi б дапамагчы не дапусцiць прарыву праціўнiка на Маскву. На некалькi дзен затрымалi фашыстаў на рацэ Бярэзiне ў раёне Бабруйска. Аднак новае наступленне спынiць не ўдалося. Зацяжныя баi разгарнулiся вакол Барысава. Упартае супраціўленне ворагу аказана пад Оршай. Тут 14 лiпеня ўступiла ў бой батарэя "кацюш" (пад кiраўнiцтвам капiтана I. А. Флёрава). Войскi 20-ай армii (генерал П. А. Курачкiн) правялi контрудар у раёне Сянно i Лепеля. З 5 па 9 лiпеня адбывалася бiтва за Вiцебск. Воiны палкоўнiка М. Гачана падбiлi 50 танкаў i знiшчылi 500 фашыстаў. Цаной вялiкiх страт немцы захапiлi горад. Надзвычай упартыя баi адбылiся ў раёне Магiлёва (з 4 па 27 лiпеня) i Гомеля. Войскi генералаў Ф. Бакунiна, М. Раманава, камкора Л. Пятроўскага рабiлі ўсё магчымае, каб адстаяць гарады. Але сiлы былi няроўныя. Савецкiя воiны вымушаны былi аставiць 27 лiпеня Магiлёў i 19 жніўня - Гомель. Паражэнне савецкiх войск было абумоўлена непадрыхтаванасцю да абароны войск Заходняга фронту. Страты фронта склалi 400 тыс. чалавек з агульнай колькасцi 750 тыс. Нягледзячы на гераiчнае супраціўленне чырвонаармейцаў, да канца жніўня акупiравана ўся тэрыторыя Беларусi. Уся вiна за паражэнне была ўскладзена на кiраўнiцтва Заходнiм фронтам. Яго камандуючы Д. Р. Паўлаў i яго штаб былi асуджаны i расстраляны. Разам з тым абарона Беларусi на працягу 2-х месяцаў не дазволiла праціўнiку рэалiзаваць план "маланкавай вайны" i дала магчымасць Чырвонай Армii правесцi абарончыя мерапрыемствы на маскоўскiм кiрунку.

Информация о работе Конспект лекций по истории Беларуси