Конспект лекций по истории Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Марта 2013 в 17:00, лекция

Описание работы

Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу. Гісторыя (ад грэч. historіа) - расказ аб прошлым, зведаным. Гісторыя (гістарычная навука) уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Як комплекс навук гісторыя ўключае ў сябе такія спецыяльныя дысцыпліны, як археалогія і этнаграфія, навукі, якія вывучаюць гісторыю розных бакоў навукі і тэхнікі (гісторыя матэматыкі, гісторыя фізікі, гісторыя радыётэхнікі і электронікі і г.д.) і розных галін культуры (гісторыя тэатра, гісторыя архітэктуры, гісторыя музыкі і г.д.).

Файлы: 1 файл

konsp_lec.doc

— 900.00 Кб (Скачать файл)

Эканамiчнае i сацыяльнае развiццё рэспублiкi (сярэдзiна 40-х - сярэдзiна 60-х гадоў). Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт (75 млрд. рублёу, загiнуў кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднаўленне прамысловасцi і ўжо да 1950г. яна перавысiла даваенны ўзровень. Быў асвоены выпуск аўтамабiляў, трактараў, лiцейнага абсалявання i iнш. Былi пабудаваны рад прадпрыемстваў лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводаў, абутковых прадпрыемстваў. Пачатак 50-х гадоў характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоў Беларусь дасягнула новых поспехаў. Пабудавана 150 прадпрыемстваў: Аршанскi завод швейных машын, Вiцебская шоўка-ткацкая фабрыка, малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папаўняюцца новым тэхналагiчным абсталяваннем; укараняюцца паточныя метады вытворчасцi. У вынiку павышэння тэхнiчнага ўзроўню, павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоў пашыраецца капiтальнае будаўнiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца ўдзельнiкам механiзаванай i аўтаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65 гг. было пабудавана 450 фабрык i заводаў (Беларускi аўтазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоўчы завод i iнш.). Але ў 40-60-ыя гады ў прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраўнiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрстваў уведзены саўнаргасы) iстотных змен не прынесла. Вайна нанесла вялiкі ўрон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоў iдзе аднаўленне. Але ўжо ў гэты час сяляне пазбаўляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкаў вытворчасцi, пераўтвараюцца ў механiчную рабочую сiлу. Калгаснiкi аказалiся ў залежнасцi ад кiраўнiкоў калгасаў, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi. У пачатку 50-х гадоў пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыўся ў павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць сяла i iнш. Аб гэтым iшла гаворка на вераснёускiм (1953 г.) Пленуме ЦК КПСС, а потым яго рашэнні былi прадублiраваны ў рэспублiках. Умацоўвалася МТБ сяла, у 1958г. тэхнiка з МТС была перададзена калгасам. Калгасы атрымалi каля 10 тыс. спецыялiстаў. Гэта прывяло да станоўчых вынiкаў. Павысіўся валавы збор зерня, на 70% - вытворчасць мяса, малака i г.д. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркi перавысiла ўзровень 1950г. на 70%. Аднак дасягнуты рост сельскагаспадарчай вытворчасці ў пачатку 60-х гадоў быў знiжаны ў сувязi з правядзеннем палiтыкi нацiску на ўласную гаспадарку сялян, насаджэння кукурузы i лiквiдацыi травапольнай сiстэмы, знiшчэння коней, "узбуйнення калгасаў", што прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркі ў сярэдзiне 60-х гадоў. Пасля вайны матэрыяльнае становiшча на Беларусi было цяжкiм. Паляпшэнне ўмоў жыцця адбывалася паступова, па меры адраджэння эканомiкi. Асноўную частку даходаў рабочыя i служачыя атрымлiвалі ў якасцi зарплаты. Яна павысiлася за 50-60 гады на 20%. Павысiлася аплата працы калгаснiкаў. З 1965г. iм сталi назначацца пенсii па старасцi. Праводзiлася знiжэнне рознiчных цэн на тавары. Аднаўляўся жыллёвы фонд рэспублiкi. За 20 год (1946-65г. г.) было пабудавана 51 млн. кв. м жылля. Якасна новым стала прадуктовае забеспячэнне. З другой паловы 50-х гадоў насельнiцтва рэспублiкi было забяспечана асноўнымi вiдамi харчовых прадуктаў. Палепшылася арганiзацыя грамадскага харчавання, бытавое абслугоўванне насельнiцтва. Палепшылася жыццё вёскi, але адсутнасць нармальных жыццёвых умоў прывяла да адтоку моладзі ў горад. 50-60ыя гады былi адносна спрыяльнымі ў сацыяльным развiццi. Гэта было звязана со скарачэннем узброеных сiл. Пашыралася жыллёвае будаўнiцтва, стваралася сiстэма сферы паслуг, iснавалі адноснае адзiнства i згода ў грамадстве.

Эканамiчная рэформа  ў БССР у 60-ыя гады. Тэхнiчны ўзровень (у 60-ыя гады) прамысловасцi не адпавядаў дасягненням навукi i тэхнiкi. Большасць выпускаемай прадукцыi якасна ўступала замежнай. Да сярэдзiны 60-х гадоў пагоршылiся эканамiчныя паказчыкi работы прамысловасцi. Гэта праявiлася ў росце затрат на адзiнку выпускаемай прадукцыi, замарудзiлiся тэмпы росту выпускаемай прадукцыi, дрэнна ўкаранялiся ў вытворчасць дасягненнi навукi i тэхнiкi. У сувязi з гэтым была зроблена спроба радыкальных змен эканомiкi на аснове рэформы 1965г. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне гасразлiк i таварна-грашовыя механiзмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемстваў. Гэта азначала пераход да рыначнай эканомiкi, аднак, не паслабляючы камандна-адмiнiстрацыйныя пачаткі ў эканомiцы. Гэтым рэформа з самага пачатку была асуджанана няўдачу. Безнадзейнасць павялiчвалася таксама i iмкненнем улад не дапусцiць дэмакратызацыi грамадскага жыцця, перабудовы краiны. Рэформа праводзiлася зверху, таму яна не ўлiчвала мясцовых асаблiвасцей. Але на першым этапе яна дала некаторыя вынiкi. Напрыклад, адбылося паляпшэнне работы прамысловасцi і ўсёй гаспадарчай дзейнасцi. Аб'ём прамысловай прадукцыi за 2-гую палову 60-х гадоў павялiчыўся на 79% замест 70% па плану. На 39% павысiлася прадукцыйнасць працы. Завяршылася будаўнiцтва Гродзенскага хiмкамбiната, Гомельскага хiмiчнага завода, 2 i 3-га аб'яднанняў "Беларуськалiй" i iнш. Усяго было пабудавана звыш 50 буйных прадпрыемстваў. Павышаўся тэхнiчны ўзровень прамысловасцi. З'яўляюцца аўтаматычныя лiнi, ЭВМ, асаблiва дакладныя станкi, дасканалыя прыборы i г. д. Уздым прамысловай вытворчасцi БССР працягваўся і ў першай палове 70-х гадоў i склаў 74%. На 43% узрасла прадукцыйнасць працы. Было пабудавана звыш 90 новых буйных прадпрыемстваў. У iх лiку: Беларускi шынны камбiнат (Бабруйск), Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод, Баранавiчскi завод аўтаматычных лiнiй i iнш. На гэтыя гады прыпадае хуткi рост спецыялiзацыi i кааперавання вытворчасцi. Але нягледзячы на высокiя паказчыкi росту прамысловасці ў пачатку 70-ых гадоў узмацняюцца негатыўныя з'явы, якiя сведчылi, што рэформа 1965г. не дала жаданых вынiкаў. Гэта праяўляецца ў адставаннi тэмпаў паскарэння НТП і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукi i тэхнiкi. Гэта стрымлiвала пераход на iнтэнсіўнае развiццё прамысловасцi, падаў якасны ўзровень многiх вырабаў, павялiчвалася адставанне ад сусветных стандартаў.

Грамадска-палiтычнае жыццё у рэспублiцы (сярэдзiна 60-ых - сярэдiна 80-ых гадоў). У гэты час узмацняецца таталiтарны рэжым, але эканомiка знаходзiлася яшчэ на ўздыме i многiя яго супярэчнасцi згладжвалiся. Насельнiцтва звязвала сваю будучыню з будаўнiцтвам камунiзма. Палiтыка ўлад знаходзiла падтрымку ў народа. Складалася ўражанне, што таталiтарная ўлада i народ жывуць у згодзе i нiякiх пагроз рэжыму няма. Для падтрымкi такога ўражання не шкадавалi сiл кiраўнiкi краiны. У сувязi з гэтым асаблiвае значэнне надавалася арганiзацыi святкаванняў 1 Мая, Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Праводзiлiся шматлiкiя сходы, мiтынгi, дэманстрацыi. Знешная велiчнасць i размах дасягалiся, але не ведалi таго, што на гэтыя мерапрыемствы трацiлiся народныя грошы, таго, што гэта была iмiтацыя палiтычных свабод. Iснавалi i iншыя формы "удзелу" народа ў грамадска-палiтычным жыццi. Гэта i выбары ў Саветы, i работа ў партыйных, прафсаюзных арганiзацыях. Сацыёлагi давалi звесткi аб удзеле ў грамадска-палiтычным жыццi 60-80% насельнiцтва. Народ пакорна ўспрымаў усе эксперыменты i не задумваўся над iх вынiкамi. Нягледзячы на бязвоблачнае жыццё, кiруючыя колы не малі ўпэўненасці ў непахiснасцi рэжыму. Пагроза зыходзiла знутры. У пачатку 80-ых гадоў "элiта" дзяржавы дасягнула 18 млн. чалавек. Утрымаць яе ўсю у маральных рамках было цяжка. Адзiным сродкам у гэтым заставвалася камунiстычная iдэалогiя. Таму барацьба за яе чысцiню была першапачатковай задачай партыi. Узмацніўся партыйны дыктат ва ўсiх сферах жыцця. Iснаваў кантроль за сродкамi iнфармацыi, радыё, кiно i г. д. На радыё, на сцэну, на тэлебачанне не магло прасачыцца нiчога такога, што мела хоць бы намёк на крытыку iснуючых парадкаў. На дапамогу партыйным органам у барацьбе супраць самавыдавецкай лiтаратуры падключылiся органы КДБ. Яны мелi магчымасць арганiзаваць скрытую сочку, выкарыстоўваць паслугi сакрэтных служачых, шантаж i прамы тэрор супраць непажаданых асоб. Асаблiвасцю iх дзейнасцi было строгае выкананне канонаў марксiзму-ленiнiзму. Партыйныя органы ахвотна карысталiся паслугамi КДБ. Фiналам гэтага стала выбранне ў 1982г. Генсекам старшынi КДБ Ю. Андропава. Пасля гэтага павысіўся кантроль КДБ за грамадска-палiтычным жыццём, узмацнiлiся русiфiкатарскiя тэндэнцыi. Напрыклад, справай В. Быкава i А. Карпюка займаўся сам Ю. Андропаў. Пiсьменнiкi былi прызнаны дысiдэнтамi. А. Карпюк быў выключаны з партыi, а В. Быкава абвiнавацiлі ў паклёпе на Савецкую уладу. Такiм чынам, адсутнасць дэмакратычных свабод у краiне, таталiтарны кантроль прывялi да апатыi i абыякавасцi грамадзян у адносiнах да грамадска-палiтычнага жыцця, а само жыццё служыла прыкрыццём таталiтарнага рэжыма.

Развiццё культуры ў рэспублiцы (сярэдзiна 50-х - сярэдзiна 60-х гадоў). Пасля смерцi I. В. Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. Асаблiвае месца ў вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця ў БССР у 50-60ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты. Была рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц. Гартнага, М. Чарота, А. Дудара, П. Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П. Броўкi, М. Танка, А. Куляшова, В. Быкава, Я. Брыля i iнш. Многiя творы беларускiх аўтараў ("Апошняя сустрэча" Я. Брыля, "Нявестка" А. Кулакоўскага) баранiлi высокае званне чалавека. У 60-ыя гады з'яўляюцца такiя значныя творы, як "Людзi на балоце" I. Мележа, "Сасна пры дарозе" I. Навуменкi, "Засценак Малiнаўка" А. Чарнашэвiча i iнш. Асаблiвай падзеяй гэтага часу стаў раман У. Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм". Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi, паказваюць жыццё беларускай вёскi, гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных поспехаў лiтаратура дасягнула ў асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны. Многа зрабіў, каб сказаць праўду пра вайну, В. Быкаў у творах "Жураўлiны крык", "Сотнiкаў", "Здрада", "Пастка". Новае асэнсаванне вайны знайшло месца ў творах I. Навуменкi, I. Чыгрынава i iнш. Ва ўсiх творах пра вайну звычайны чалавек стаў героем у вайне, змагаўся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I. Навуменкi "Сасна пры дарозе", I. Пташнiкава "Тартак", А. Адамовiча "Сыны iдуць у бой". У перыяд 50-60 гадоў якасна абноўлена загаварылi беларускiя паэты: П. Броўка, М. Танк, А. Звонак, А. Лойка, Г. Бураўкiн i iнш. З'явiлiся глыбокiя па зместу творы ў драматургii. Сярод iх "Брама неўмiручасцi" К. Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А. Макаёнка i iнш. Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення ад унiтарызму. У рэпертуатры тэатраў з'яўляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа" Ю. Семенякi, опера А. Туранкова "Яснае свiтанне", К. Малчанава "Брэсцкая крэпасць" i iнш. Вялiкую увагу ўдзялялi ваеннай тэматыцы. На сцэне iшлi спектаклi па п'есах К. Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзіў з афiш Рускага тэатра iмя А. М. Горкага спектакль "Галоўная стаўка" па п'есе К. Губарэвiча, у якiм паказаны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны. На сцэне беларускiх тэатраў iшлi спектаклi па п'есах А. Астроўскага, А. Чэхава, У. Шэкспiра. У 1956г. быў адкрыты Беларускi тэатр юнага гледача. Новым зместам папоўнiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтараў прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя творы як "Памяць сэрца" I. Лучанка, "Абелiск" Д. Смольскага, кантата А. Багатырова "Беларускiя песнi" i iнш. Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржаўная харавая капэла БССР, Дзяржаўны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя гады да iх далучыўся ансамбль "Песняры". Выяўленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яўляецца тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М. Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi i iнш. Вядомы мастак М. Савiцкi напiсаў цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы", прысвечаных вайне. Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi работы З. Азгура, А. Глебава, В. Цыгаля, А. Селiханава i iнш. З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя. Ствараюцца сярэднiя школы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Працавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г. атрымалi 600 тыс. чалавек. Перабудова iшла і ў ПТВ. У пачатку 60-х гадоў з'явiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася і ўдасканальвалася база ВНУ, дзе вялiкую ролю адыгрываў БДУ, у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтаў. Але галоўным недастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя ўсiх звенняў школы, тэхнiкума, ВНУ. У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. Б. Сцяпанаў зрабіўважныя адкрыцці ў вобласцi люмiнiсцэнцыi. М. Паўлючэнка даследваў механiзм хiмiчных рэакцый. Вывучэннем прыродных рэсурсаў рэспублiкi займалiся К. Лукашоў, Т. Багамолаў, А. Махнач i iнш. У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы. Ужо гэты невялiкi пералiк гаворыць аб тым, што "адлiга" станоўча сказаласяна развiццi народнай адукацыi i навукi. Але ўжо ў 60-ыя гады пачынаецца працэс дэбеларусiзацыi культуры. Ва ўмовах унiтарнай савецкай дзяржавы навука i культура БССР фармiравалiся як частка агульнадзяржаўнай навукi i культуры. Найбольш адчувальным вынiкам гэтага для беларускай культуры было амаль поўнаевыцясненне беларускай мовы.

Развiццё навукi i культуры ў БССР (60-ыя - 80-ыя гады). Галоўным дасягненнем у развiццi народнай адукацыi з'явіўся пераход да агульнай сярэдняй адукацыi, якi пачаўся ў другой палове 70-ых гадоў. Усе выпускнiкi 8-х класаў працягвалi атрымлiваць адукацыю (98% ад агульнай колькасцi вучняў). Колькасць сярэднiх школ павялiчылася з 1600 у 1960г. да 2500 у 1985г. Намечаны меры па павышэнню якаснага ўзроўня адукацыi. Праводзiцца работа папрывядзенню падручнiкаў у адпаведнасць з дасягненнямi НТП, павышаецца практычная накiраванасць школьных курсаў. Школы пераходзяць на кабiнетную сiстэму. Развiваецца палiтэхнiчнае навучанне на базе спалучэння з вытворчасцю. Вялiкую ролю пачалi адыгрываць ВВК, майстэрнi, кабiнеты. Але ў той жа час народная адукацыя адставала ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы, асаблiва ў галiне камп'ютэрызацыi. Ушчамлялiся нацыянальныя iнтарэсы пры вывучэннi беларускай мовы i г.д. Устанавiлася сiстэма панавання iнструкцый i цыркуляраў, строгая рэгламентацыя жыцця школы. Сiстэма народнай адукацыi прывяла да росту адукацыйнага ўзроўня насельнiцтва. У 1985г. на 1000 чалавек насельнiцтва 662 (60%) мелi вышэйшую i сярэднюю адукацыю. Але, з другога боку, адукацыя не выконвала сваю сацыяльную функцыю у якасцi рухавiка грамадскага прагрэсу. Спад у эканомiцы сказаўся i на развiццi навукi. Некаторыя, напрыклад, прыродазнаўчыя навукi мелi поспехi, займалi першынство ў сусветнай навуцы. Грамадскiя навукi займалiся фальсiфiкацыяй рэчаiснасцi, перапрацоўкай старых догм у новыя. У гэтыя гады развiвалiся навукi матэматычнага цыклу. У. Спрынджук працаваўпа тэорыi лiкаў, У. Платонаў займаўся праблемамi алгебры i iнш. Значныя поспехi былі ў фiзiцы ў сувязi з работамi В. Фёдарава, Б. Сцяпанава, С. Шушкевiча, М. Барысевiча i iнш. На дастаткова высокiм узроўнi знаходзiлася геалагiчная, геаграфiчная i iншыя галiны навукi. У гэты час з'явiлiся iдэi плюралiзму ў гiстарычнай навуцы. Выйшлi "Гiсторыя БССР" у 5-цi тамах, "Гiсторыя рабочага класа БССР" i iнш. Выйшлi працы па археалогii Э. Загарульскага i Л. Побаля i г.д. Нямала лiтаратуры выдадзена i па фiласофii, атэiзму. Такiм чынам, навука БССР развiвалася ў супярэчлiвых умовах. Галоўная супярэчнасць заключалася ў тым, што было шмат разнагалоссяў памiж прыродазнаўчымii грамадскiмi навукамi. Беларуская лiтаратура атрымала сваё развiццё у розных жанрах, нягледзячы на засiлле партыi. Вялiкую увагу атрымала асвятленне падзей вайны. Найбольш яскрава гэта знайшло адлюстраванне ў творах В. Быкава "Кар'ер", 'Знак бяды", I. Навуменкi "Сорак трэцi". Выходзiць аповесць А. Адамовiча "Хатынская аповесць". Апавяданнi пра зверствы фашыстаў паказаны ў кнiгах Я. Брыля і ў. Калеснiка "Я звогненнай вёскi", I. Чыгрынава "Свае i чужыя" i iнш. У многiх творах раскрываецца мастацкая гiсторыя народа. Да гэтых твораў адносяцца: раман I. Мележа "Завеi, снежань...", "Чорны замак Альшанскi" У. Караткевiча i iнш. Даволi вялiкiя поспехi беларускай паэзii звязаны з творчасцю М. Танка, А. Вярцiнскага, С. Грахоўскага, Р. Барадулiна i iнш. Развiваецца беларуская драматургiя. Вялiкі ўплыў аказалi творы А. Макаёнка, К. Крапiвы, М. Матукоўскага. Значны аўтарытэт заваявалi прадстаўнiкi музычнага i выяўленчага мастацтва БССР, якiя прысвяцiлi свае творы светлай камунiстычнай будучынi. Вялiкiм поспехам карысталiся ў гледачоў оперы беларускiх, расiйскiх i замежных кампазiтараў ("Жанiцьба Фiгара", "Севiльскi цырульнiк" i iнш.). Беларускае мастацтва развiвалася ў цяжкi час. Аб гэтым сведчыць лёс А. Анiкейчыка, М. Шагала, Я. Iсачова i iнш. Культура знаходзiлася пад уплывам партыi, а таксама ўвасабляла ў сабе савецкага чалавека, якi вёу барацьбу за камунiзм.

Сацыяльна-эканамiчны  крызiс у БССР (другая палова 80-ых гадоў). Супярэчнасць жыцця ў сярэдзiне 80-ых гадоў асаблiва востра праявiлася ў эканомiцы. Адзiная сiстэма ўласнасцi, цэнтралiзаванае кiраўнiцтва, улада партнаменклатуры прывялi да поўнага адмаўлення ўласцiвых эканомiцы законаў яе развiцця. Намячалiся канкрэтныя меры па выхаду з цяжкага стану на ХХХ з'ездзе КПБ. План прадугледжваў рост прадукцыйнасцi працы на 20%. Намечаны былi канкрэтныя меры па развiццю розных галiн прамысловасцi. Больш канкрэтна наконт рэформы эканомiкi гаварылася на чэрвеньскiм (1987г) Пленуме ЦК КПСС. Намечаны былi меры па пераходу да дэмакратычнай сiстэмы кiравання, арыентацыя на рынкавую эканомiку. Было прадугледжана ажыццяўленне пераходу на гасразлiк i самафiнансаванне многiх прадпрыемстваў БССР. У лiку першых у 1987г. на гасразлiк перайшлi прадпрыемствы i арганiзацыi Мiнбыту, Мiнгандлю, Беларуская чыгунка i iнш. Была створана праграма "iнтэнсiфiкацыя". Яе мэта - паскарэнне НТП ва ўсiх галiнах вытворчасцi. Дапамогу ў ажыццяўленнi праграмы аказалi навуковыя ўстановы. Гэта прывяло да таго, што былi дасягнуты некаторыя паляпшэнні ў капiтальным будаўнiцтве, рабоце транспарту i сувязi, аднак надзеi на наблiжэнне да рыначнай эканомiкi праз гасразлiк i самафiнансаванне не апраўдалiся. Пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы накiроўвалiся на змягчэнне каманднага кiраўнiцтва з боку партапарату. У 1988г. быў прыняты новы Прыкладны статут калгаса. Павышалася роля працоўных калектываў, брыгад, ферм i г. д. Але ўжо ў 1990г. становiшча на сяле не палепшылася, а наадварот стала яшчэ горшым, асаблiва ў прадуктовым забеспячэннi насельнiцтва. Сiстэма прадуктовых талонаў стала звычайнай з'явай. У гэтых умовах узнiмаюцца пытаннi аб пераходзе да розных форм i спосабаў гаспадарання на зямлi. Закон 1990г. прадугледжваў прыватную уласнасць у БССР. У сацыяльнай сферы адбылiся некаторыя змены. Зарплата рабочых павысiласяна 30%, калгаснiкаў - на 32%. Павялiчылiся выплаты з грамадскiх фондаў спажывання. Былi падняты стаўкi зарплаты ў бюджэтнай сферы. Ажыццяўлялася жыллёвая праграма. 2 млн. чалавек атрымалi жыллё. Павялiчыўся выпуск тавараў народнага спажыванння. Эканомiка пачынае пераарыентоўвацца на сацыяльную сферу. Стваралiся магчымасцi падпарадкаваць вытворчасць iнтарэсам i патрэбам працоўных. Але выявіўся шэраг недастаткаў: iнэртнасць мыслення, арыентацыя на ВПК i г. д., сказалiся на развiццi эканомiкi. Нязмерную шкоду нанесла рэспублiцы аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавiка 1986г. З гаспадарчага абароту выведзена 300 тыс. га сельгасугоддзяў, а недабор сельгаспрадукцыi склаў 3,5 млрд. руб. На сацыяльнае развiццё БССР непасрэдны ўплыў аказвае i экалогiя. У пачатку 80-ых гадоў выкiды шкодных рэчаў у атмасферу склалi 3 млн. тон угод. Узровень забруджвання рэк i азёр дасягнуў крытычнай мяжы. Пад канец 80-х гадоў становiшча некалькi стабiлiзавалася. Былi пашыраны паўнамоцтвы Дзяржкамiтэта БССР па ахове прыроды. У 1990г. былi прыняты "Асноўныя напрамкi аховы i аздараўлення навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстоўвання рэсурсаў Беларусi на 1991-95г. г. i на перспектыву да 2000г. Такім чынам, на рубяжы 80-90 гадоў у сувязi са спадам вытворчасцi, нязмерным ростам цэн, высокiм узроўнем iнфляцыi становiшча ў сацыяльнай сферы ў рэспублiцы рэзка абвастрылася. Патрэбна было прыняць меры па выхаду з гэтага стану.

Информация о работе Конспект лекций по истории Беларуси