Конспект лекций по истории Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Марта 2013 в 17:00, лекция

Описание работы

Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу. Гісторыя (ад грэч. historіа) - расказ аб прошлым, зведаным. Гісторыя (гістарычная навука) уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Як комплекс навук гісторыя ўключае ў сябе такія спецыяльныя дысцыпліны, як археалогія і этнаграфія, навукі, якія вывучаюць гісторыю розных бакоў навукі і тэхнікі (гісторыя матэматыкі, гісторыя фізікі, гісторыя радыётэхнікі і электронікі і г.д.) і розных галін культуры (гісторыя тэатра, гісторыя архітэктуры, гісторыя музыкі і г.д.).

Файлы: 1 файл

konsp_lec.doc

— 900.00 Кб (Скачать файл)

Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і  літаратуры. Вялікія этнічныя супольнасці, якія атрымалі назву нацый, фарміраваліся ў эпоху пераходу ад феадалізму да капіталізму. Для аб'яднаных у нацыі людзей уласцівыя супольныя тэрыторыя пражывання, эканамічнае жыццё, матэрыяльная і духоўная культура, літаратурная мова. Раней за іншыя склаліся заходнееўрапейскія нацыі. Працэс утварэння англійскай і французкай нацый завяршыўся ў XV-XVI стст. Крыху марудна гэты працэс ішоў у раздробленых краінах - Італіі ды Германіі. Іншай была сітуацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Тут існавалі буйныя шматнацыянальныя імперыі: Аўстрыйская, Асманская, Ра-сійская. Іх урады, зразумела, былі зацікаўлены ў тэрытарыяльным адзінстве дзяржаў і аслабленні нацыянальных рухаў. Тым не менш у XIX ст. у цэнтры і на ўсходзе Еўропы актывізаваліся нацыянальныя рухі. У 1804-1813 і 1815 гг. уздымалі нацыянальна-вызваленчыя паўстанні сербы, у 1821-1829 гг. - грэкі, у 1830-1831 і 1863-1864 гг. - палякі і літвіны-беларусы. У выніку ўласнай актыўнай барацьбы і знешняй пад-трымкі некаторыя народы атрымалі дзяржаўнасць. Здолелі дамагчыся незалежнасці ад туркаў Грэцыя (1830), Сербія, Чарнагорыя і Румынія (1878), Балгарыя (1908). У 1867 г. венгры дамагліся пераўтварэння Аўстрыйскай імперыі ў Аўстра-Венгерскую, дзе абедзве часткі мелі суверэнныя правы. У складаных умовах адбывалася фарміраванне нацый на тэрыторыі Расійскай імперыі, у тым ліку беларускай. Тэрыторыя, на якой адбываўся працэс складвання беларускай нацыі, у аснове супадае з тэрыторыяй сучаснай беларускай дзяржавы. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі, Беларусь уваходзіла ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Згодна з Усерасійскім перапісам 1897 г., насельніцтва Беларусі налічвала 6.579,6 тыс. чалавек. 73% складалі беларусы, 13,8% - яўрэі, 4,7% - украінцы, 4,3% - рускія, 2,5% - палякі. Адметнай рысай тагачаснага становішча беларускага этнасу была абсалютная перавага вясковага насельніцтва. Да яго належала больш за 90% беларусаў. Наадварот, у гарадах беларусаў было няшмат - толькі 13,2%. 58,2% гарадскіх жыхароў былі яўрэямі, 17,8% -рускімі, 12% - палякамі. Іншаэтнічны горад на Беларусі стаў адной з прычын замаруджанасці кансалідацыі беларускай нацыі, бо менавіта ў гарадах канцэнтравалася інтэлектуальнае, культурнае, палітычнае жыццё, друк, шмат хутчэйшы абмен інфармацыі. У 2-й палове XIX - пачатку XX стст. канфесійная прыналежнасць усё яшчэ адыгрывала вялікую ролю ў грамадска-палітычным і нацыянальным жыцці. Нярэдкія, і асабліва сярод сялян, былі выпадкі, калі нацыянальная прыналежнасць вызначалася асобай у адпаведнасці з традыцыйнымі гістарычнымі ўяўленнямі: праваслаўныя беларусы маглі называць сябе рускімі, а католікі - палякамі. Напрыканцы XIX ст. сярод беларусаў быў 81% праваслаўных і 19% католікаў. Беларусы-католікі жылі пераважна ў паўночна-заходніх раёнах. Канфесійны падзел таксама адмоўна адбіўся на працэсе этнічнага згуртавання беларусаў. Ва ўсім свеце ў якасці лідэра нацыянальных рухаў выступала, як правіла, эканамічная і інтэлектуальная эліта: Беларуская буржуазія адрознівалася слабасцю. Галоўным эканамічным заняткам большасці беларусаў была сельская гаспадарка. Заможнае сялянства было нешматлікая - каля 8%. На праваслаўную яго частку мелі моцны ўплыў руская праваслаўная царква і расійскія палітычныя сілы, на каталіцкую - каталіцкі касцёл і польскія партыі. У выніку вярхушка беларускага сялянства абыякава ці нават варожа ставілася да беларускага нацыянальнага руху. Яшчэ меншую долю складалі беларусы сярод гандлёва-прамысловай буржуазіі. Напрыканцы XIX ст. у пяці заходніх губернях 84,5% купцоў былі яўрэямі, 10,7% - рускімі. Беларусаў сярод іх было 1,7%. Па-іншаму выглядала сітуацыя ў шляхецкім асяроддзі. 50% спадчынных шляхцічаў шасці беларуска-літоўскіх губерняў у 1897 г. назвалі сваёй роднай мовай беларускую. Нацыянальны рух развіваўся намаганнямі адносна нешматлікай групы выхадцаў са шляхты (пераважна небагатай), сялянства. Даволі многа беларусаў па роднай мове было сярод інтэлігенцыі, ніжэйшага чынавенства, служачых. Паводле перапісу 1897 г., яны складалі 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў, 29% паштова-тэлеграфных служачых і г. д. Позняе ўзнікненне і параўнальная слабасць беларускага нацыянальнага руху былі абумоўлены, сярод іншага, слаба развітай нацыянальнай беларускай самасвядомасцю часткі насельніцтва. У 1-й трэці XIX ст. Цэнтральную і Заходнюю Беларусь называлі Літвой, Усходнюю - Беларуссю. Пасля паўстання 1830-1831 гг. расійскія ўлады на ўсю тэрыторыю распаўсюдзілі назву "Севера-Западны край", а насельніцтва спрабавалі падзяліць на рускіх (праваслаўных) і палякаў (католікаў). Шляхта і інтэлігенцыя супраціўляліся адміністратыўнай змене назвы этнасу і краіны. У адозвах К. Каліноўскага па-ранейшаму ўжываліся назвы Літвы і Беларусь, ліцвіны і беларусы. Варта зазначыць, што назвы Літва трымаліся прыхільнікі адраджэння незалежнасці і дзяржаўнасці ў выглядзе адноўленай Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Аднак пасля парады паўстанне 1963 г. гэта ідэя была цалкам пахаваная. Таму беларуская эліта адмовілася ад назвы Літва. Каб супраць стаяць пераўтварэнню Радзімы ў Паўночна-Заходні край Расіі, яны пагадзіліся з назвай Беларусь. Як кажуць, з двух гораў выбіраюць меньшае. Адпаведна, мясцовыя саманазвы "ліцвіны", "тутэйшыя" былі выціснуты этнонімам "беларусы". Перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла і трымалася яго. Паўстанне стала прыкметным этапам у распаўсюджанні ідэй беларускага нацыянальнага руху. Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі актыўна выкарыстоўвалі беларускую мову ў прапагандысцкіх мэтах напярэдадні і падчас паўстання. На ёй былі напісаны агітацыйныя "Гутарка старога дзеда", "Гутарка двух суседаў", усе сем нумароў газеты "Мужыцкая праўда", "Лісты з-пад шыбеніцы" К. Каліноўскага. Упершыню ж тэарэтычнае абгрунтаванне існавання асобнага беларускага этнасу было распрацавана беларускімі народнікамі. У двух нумарах свайго часопіса "Гоман", якія выйшлі ў 1884 г. у Санкт-Пецярбургу, а таксама ў іншых публіцыстычных творах яны прапанавалі цэльны, канцэптуальны погляд на Беларусь і беларускі народ, іх мінулае, сучасны стан і будучыню. Стаўленне ўладаў Расійскай імперыі да беларускага нацыянальнага руху ў цэлым было насцярожанае і падазронае. Палітыка русіфікацыі асабліва ўзмацнілася пасля падаўлення паўстання 1863 г. Яна праводзілася праз царкву, школу, друк. Публікацыя твораў на беларускай мове была фактычна забаронена. Выключэнне складалі толькі этнаграфічныя матэрыялы. У такіх умовах даводзілася развівацца беларускай літаратуры. Новая беларуская літаратура зарадзілася ў 1-й палове XIX ст. Спробы пісаць па-беларуску рабілі Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Уладзіслаў Сыракомля. Аднак гэта былі толькі нешматлікія вершы. Яны былі напісаны пад уплывам беларускага фальклору. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч зрабіў беларускую мову асноўнай мовай сваёй творчасці. Яго вершаваныя і драматычныя творы "Гапон", "Пінская шляхта", "Залёты" і іншыя сталі буйной з'явай айчыннай літаратуры. Высокімі літаратурнымі вартасцямі адрозніваліся і паэтычныя зборнікі Францішка Багушэвіча "Дудка беларуская" (1891) і "Смык беларускі" (1894). Пасля адмены цэнзуры падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. Велізарную ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы адыграла газетае "Наша ніва", якая выходзіла ў 1906-1915 гг. у Вільні. У асяродку "Нашай нівы" выраслі класікі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас, з ёй супрацоўнічаў Максім Багдановіч. Паралельна адбывалася афармленне новай беларускай літаратурнай мовы. Яна фарміравалася на аснове сярэднебеларускіх гаворак. Вялікі ўплыў на гэты працэс аказалі паэма "Тарас на Парнасе", творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Лучыны. Найбольш актыўна нормы беларускай літаратурнай мовы выпрацоўваліся на пачатку XX ст. аўтарамі, якія друкаваліся ў "Нашай ніве": Я. Купалам, Я. Коласам, А Пашкевіч (Цёткай) і іншымі. Другая палова XIX - пачатак XX стст. сталі вырашальным этапам працэсу фарміравання беларускай нацыі. Ён яшчэ не быў канчаткова завершаны, аднак менавіта ў гэтую эпоху выразна выявіліся і стабілізаваліся найбольш адметныя яе рысы.

Важнейшыя падзеi рэвалюцыi 1905-1907 г. у Беларусi. Першая руская рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 года. Па характару гэта была буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Неабходна было надзялiць грамадзян Расii буржуазнымi правамi i свабодамi, лiквiдаваць або абмежаваць манархiю. Вырашэнне аграрнага пытыння - асноўная прычына першай рускай рэвалюцыi. Па рухаючым сiлам рэвалюцыя была дэмакратычнай. Па формам барацьбы - сацыялiстычнай (усеагульная палiтычная стачка, узброенае паўстанне). 11 студзеня 1905 года ў Мiнску адбылася забастоўка салiдарнасцi з рабочымi Пяцярбурга. Аналагiчная забастоўка адбылася ў Гомелi 12-15 студзеня, Вiцебску, Смаргонi. 3а студзень 1905 года ў мiтынгах i стачках салiдарнасцi прыняло ўдзел 39 тыс. чалавек. Яны адбылiся ў 30 гарадах Беларусi. У лютым-сакавiку адбываецца рэзкi спад палiтычных забастовак, але ўзрастае колькасць эканамiчных выступленняў рабочых. У маi 1905 года ў сувязi з святкаваннем 1 Мая адбываецца новы пад'ём палiтычнага руху на Беларусi. За красавiк-май палiтычны рух ахапіў 56 гарадоў Берарусi, ў iм удзельнiчала 100 тыс чалавек. У ходзе палiтычнай i эканамiчнай барацьбы рабочыя Беларусi дабiлiся 9-10 гадз. рабочага дня, павелiчэння заработнай платы, паляпшэння медабслугоўвання. 6 жніўня 1905 года Мiкалай II выдае "Манiфест" аб увядзенні ў Расii парламента - законадарадчай Думы. Бальшавiкi, ПСР, БСГ, Бунд выказалiся за байкот Думы. Меньшавiкi, кадэты, акцябрысты выказалiся за ўдзел у выбарах. У вынiку гэтага насельнiцттва Беларусi было расколата i не мела агульнай думкi наконт выбараў. 7 кастрычнiка 1905 года пачынаецца Маскоўская агульнагарацкая стачка, якая перарастае ва ўсерасiйскую палiтычную стачку. Каля 5 млн. прамысловых i с/г рабочых прыняло ўдзел ва ўсерасiйскай палiтычнай стачцы, лозунгi якой былi: "Далоў самадзяржаўе", "Устанаўленне дэм. Рэспублiкi”, абвяшчэнне 8 гадзiннага рабочага дня. Напалоханы размахам рэвалюцыi Мiкалай II 17 кастрычнiка выдае "Манiфест", у якiм дэкларуе палiтычныя правы i свабоду грамадзянам Расiйскай iмперыi. На Беларусi палiтычная стачка пачынаецца 10-12 кастрычнiка 1905 года. Першымi выступiлi рабочыя чыгуначных майстэрняў Гомеля, Воршы, Мiнска, Баранавiч. 18 кастрычнiка ў Мiнску на прывакзальнай плошчы адбыўся мiтынг, удзельнiчала 20 тыч. рабочых. Па загаду Курлова, губернатара Мiнска, салдаты растралялi мiтынг. Было забiта 100 чалавек, каля 300 паранена. Кастрычнiцкая палiтычная стачка ахапiла на Беларусi 32 населеныя пункты, колькасць стачачнiкаў дасягнула 66 тыс. Акрамя гэтага ў кастрычнiку на Беларусi адбылося 98 вулiчных дэманстрацый i 104 масавыя сходы. Але дасягнуць адзiнства памiж рабочымi якiя былi раз'яднаны па нацыянальнаму, канфесiйнаму прызнаку, партыйнай прынадлежнасцi не ўдалася. Не было i адзiнага цэнтра па кiраўнiцтву палiтычнай стачкай на Беларусi. Саветы на Беларусi не былі ўтвораны. Важнейшым момантам у развiццi рэвалюцыi з'яўляецца снежаньскае ўзброеннае паўстанне. Пачалося 10 снежня 1905 года ў Маскве. Узброеннае паўстанне мела водгукi i на Беларусi, дзе праходзiла снежаньская палiтычная стачка, якая ахапiла 17 гарадоў, у ей удзельнiчала 44 тыс. рабочых. Палiтычная стачка не перарасла ва ўзброеннае паўстанне. Каалiцыйны камiтэт, якi стаяў на чале стачкi заняў тактыку чакання зыходу барацьбы ў цэнтры краiны. Падаўленне паўстання ў Маскве, абумовiла вынiк гэтай тактыкi. Рэвалюцыйныя падзеi на Беларусі ў 1906-1907 г. у асноўным зводзiлiся да выстаўлення эканамiчных патрабаванняў. Аграрнае пытанне па ранейшаму заставалася цэнтральным. У вынiку выбараў у 2-ю Дзяржаўную Думу, ад беларускiх губерняў было праведзена 15 дэпутатаў. Большасць з iх стаяла на пазiцыях кадэтаў i акцябрыстаў. З разгонам 2-й Дзяржаўнай Думы, 3 чэрвеня 1907 года царскі ўрад перайшоў да адкрытых рэпрэсiй. Рэвалюцыя пацярпела паражэнне.

Сталыпiнская аграрная рэформа ў Беларусi. Першая рэвалюцыя яскрава паказала неабходнасць хутчэйшага вырашэння аграрнага пытання. Iнiцыятарам i галоўным выканаўцам рэформы ў е/с выступіў П. А. Сталыпiн, які ўсвядоміў неабходнасць ломкi сярэднявяковых форм уладяння зямлей з мэтай расчысцiць для капiталiстычнага развiцця. Мэты рэформы: 1. разбiць адзiны агульнасялянскi фронт супраць памешчыкаў; 2. раскалоць веску, паскорыць працэс стварэння класа сельскай буржуазii; 3. забяспечыць умовы шпаркага развiцця эканомiкi краiны. Сродкамi вырашэння гэтых мэт, на думку Сталыпiна былi: 1. разбурэнне сялянскай абшчыны; 2. насаджэнне хутароў i перасяленне "лiшняга" з еўрапейскай часткi Расii сялянства ў Сiбiр i на Далекі ўсход; 3. пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлi землекарыстання. Першапачатковым, зыходным этапам рэформы, неабходным для станаўлення прыватнай сялянскай зямельнай уласнасцi з'яўлялася разбурэнне сялянскай абшчыны. Указ ад 9 лiстапада 1906 года дазваляў кожнаму гаспадару выйсцi з абшчыны i замацаваць у асабiстую уласнасць сваю надзельную зямлю. На рэалiзацыю рэформы на Беларусi пэўны адбiтак наклаў велiкадзяржаўны накiрунак палiтыкi царызму, якi праявіўся па насаджэнню на Беларусi рускага землеўладання. Толькі ў Гродзенскай губернii за 1905-1912 гг. рускiя пасяленцы купiлi амаль 28 тыс. дзесяцiн зямлi. На Беларусi быў створаны спецыяльны фонд для рускiх перасяленцаў. На Беларусi, больш чым дзе, шпарка прапагандавалася ў друку хутарская гаспадарка, стваралiся паказальныя хутары, якiя забяспечвалiся сартавым насеннем, пародзiстай жывелай, навейшым iнвентаром i машынамi. У Вiленскай губернii да 1913 года было арганiзавана 387 паказальных гаспадарак, з зямельнай плошчай у 5, 6 тыс. дзесяцiн. З мэтай iнтэнсiфiкацыi с/г, павышэння культуры земляробства i жывелаводства, прымалiся меры па ўзмацненню агранамiчнай i ветэрынарнай службы. Арганiзовывалiся пункты продажу i пракату ўдасканаленых с/г машын i прылад. Вынiкi рэформы: За 10 год ажыццяўлення рэформы ў 5-цi заходнiх губернiях было створана 12, 8 тыс. хутароў, якiя занялi плошчу каля 1, 4 млн. За 1904-1914 гг. з пяцi заходнiх губерняў перасялiлiся 368, 4 тыс. чалавек, з iх каля 70% - у 1907-1909 гг. Пiк перасяленцаў (102, 5 тыс.) прыйшоўся на 1909 год. Але сутыкнуўшыся з вялiкiмi цяжкасцямi частка перасяленцаў вярнулася ў Беларусь. Усяго за 1907-1914 гг. на Беларусь вярнулася 36, 5 тыс (каля 11%) перасяленцаў. За 10 гадоў рэформы ў кулацкiх гаспадарках узрасло выкарыстоўванне наемнай працы гадавых, сезонных i падзенных рабочых. К 1914 году колькасць парабкаў на Беларусi склала 200 тыс чалавек. Сталыпiнская рэформа стымулявала спецыалiзацыю у с/г Беларусi. К 1914 г. Беларусь стала адным з буйнейшых раенаў вырошчвання бульбы (17, 2% ад усей плошчы пад бульбай у еўрапейскай Расii), узраслi пасевы льну i збожжавых культур. Пасевы льну ў 1913 годзе складалi 100, 1 тыс. дзесяцiн, ураджайнасць збожжавых (жыта) узрасло i склала 53, 9 пудоў з дзесяцiны. Развiццё капiталiстычных адносiн узмацнiла класавую дыферэнцыяцыю беларускай вескi. Напярэднi першай сусветнай вайны бедната складала каля 70%, сяляне-сераднякi - 10-11% усяго сялянства . Сталыпiнская аграрная рэформа iстотна паскорыла працэс сацыяльна-класавай дыферэнцыяцыi сялянства.

Беларусь у  час першай сусветнай вайны. Першая сусветная вайна, якая была распачата двумя ваенна-палiтычнымi блокамi (Траiсным Саюзам i Антантай) у лiпенi 1914 года да жніўня 1915 г. вайна наблiзiлася да гранiц Беларусi. У жніўнi 1915г. пачалося наступленне немцаў у накiрунку Коўна-Вiльня-Мiнск. 31 жніўня немцы захапiлi Свянцяны i Вiлейку. У пачатку верасня руская армiя пакiнула Вiльню, Гродна, Лiду, Брэст. Стаўка Вярхоўнага Глаўнакамандуючага была перанесена з Баранавiчаў у Магiлей. Да канца верасня рускай армiі ўдалося лiквiдаваць Свянцянскi прарыўў немцаў у раен азераў Свяслач i Нарач. У кастрычнiку 1915 года стабiлiзаваўся на лiнii Дзвiнск-Паставы-Баранавiчы-Пiнск. Каля паловы тэрыторыi Беларусi апынулася пад нямецкай акупацыяй. Беларусы трапiлі ў лiк тых гарадоў, землi якiх сталi арэнай бiтваў. Адступленне рускiх войскаў у 1915 г. суправаджалася масавым, часта прымусовым бежанствам соцен тысяч людзей, у большасцi старых, жанчын i дзяцей, на ўсход. Да пачатку 1916 года ў Мiнскай губернii знаходзiлася больш за 157 тыс. чалавек, у Вiцебскай - 90 тыс. чалавек, а праз Магiлеўскую губерню прайшло каля 1 млн. Царскiя ўлады спрабавалi выкарыстоўваць бежанцаў у якасцi таннай рабочай сiлы на пабудове дарог, мастоў, на работах па ўмацаванню баявых пазiцый. Аднак разлiкi не апраўдалiся, бо на 80% бежанцы былi няздольныя да фiзiчнай працы. На работы звязаныя з патрэбамi армii пасылалiся тысячы сялян прыфрантавой паласы. Летам 1916 годаў Мiнскай губернii на прымусовых ваенных работах былi заняты 219300 мужчын i жанчын, у Вiцебскай - 121300. Велiзарныя страты панеслi беларускiя сяляне ад рэквiзiцый на патрэбы армii: коней, буйной рагатай жывелы, збожжа, мукi, фуражу. Вайна, рэквiзiцыi, бежанства прывялi да заняпаду с\г на Беларусi. У весцы адчуваўся недахоп рабочых рук. За гады вайны ў Вiебскай, Магiлеўскай i Мiнскай губернях былi мабiлiзаваны ў армiю 634, 4 тыс. чалавек больш паловы працаздольных мыжчын. Пасяўныя плошчы з 1914 па 1917 гг. скарацiліся на 72, 3%, на 11, 4% паменшылася колькасць хатняй жывелы. Амаль на 1\9 зменшылiся зборы жыта i пшанiцы. У вынiку вайны парушылiся сувязi прамысловасцi Беларусi з рынкамi збыту i крынiцамi сыравiны. З наблiжэннем фронту каля 13 прамысловых прадпрыемстваў Беларусi былi эвакуiраваны, або дэманцiраваны. Гарады Беларусi былi перапоўнены вайскоўцамi i бежанцамi. Насельнiцтва Мiнска за 1915 год павялiчылася з 100 да 250 тыс. чалавек. Квартплата ўзрасла на 50-100%. Ва ўмовах прыфрантавой паласы, дзе дзейнiчалi ваенна-палявыя суды, працоўныя Беларусi не маглi даць адпор сваiм прыгнятальнiкам. У пачатку вайны на Беларусі ўлiчаны толькi 3 эканамiчныя аднадзенныя стачкi (Вiцебск, Мiнск). Удзельнiчала ў iх крыху больш за 300 чалавек. У 1915 годзе забастоўкi адбылiлiся ў 6, а ў 1916 годзе - у 11 населеных пунктах. Ва ўмовах прыфрантавой Беларусi рабочыя рэальна рызыкавалi жыццем. Таму мясцовы рабочы рух у той час быў нязначным па сваiх маштабах, практычна не рабіў уплыву на грамадскае жыцце краiны. З кастрычнiка 1916 года да лютага 1917 года на Беларусi адбылася толькi адна стачка. Сялянскi рух на Беларусi набыў своеасаблiвую форму разгрому харчовых i вiнных магазiнаў i лавак. Але ўлады навялi парадак пры дапамозе карных атрадаў i ваенна-палявых судоў. Па iх прыгавораў у Сененскiм, Мозырскiм i Iгуменскiм паветах былi павешаны 16 чалавек. З 1914 па 1917 г. на Беларусi адбылося 202 сялянсiя выступленнi. Наiбольш пашырынымi формамi руху з'яўлялiся патравы памешчыцкiх зямель i парубкi лясоў. Вышэй прыведзеныя факты сведчаць аб тым, што Беларусь у гады вайны ўступiла ў паласу эканамiчнага крызiса. Услед за эканамiчным крызiсам у краiне к пачатку 1917 года паспеў глыбокi палiтычны крызiс.

Лютаўская рэвалюцыя ў Беларусi. 23 лютага 1917 года ў Петраградзе пачалася 2-я буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. 27 лютага паўстаўшыя зверглi царскае самадзяржаўе. Звесткi аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе дайшлi да Беларусi 1-4 сакавiка. Па прыкладу Петраграда ў Беларускiх гарадах стварылiся Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў, народная мiлiцыя. За сакавiк-красавiк на Беларусi было створана 37 Саветаў. Наiбольшым уплывам на Беларусi i Заходнiм фронце карыстаўся Мiнскi Савет створаны па iнiцыятыве бальшавiкоў 4 сакавiка. Мiнскую гарадскую мiлiцыю ўзначаліў М. Ф. Фрунзе. Мiнскi Савет арганiзаваў выданне газеты "Известия Минского Совета рабочих депутатов". Арганiзацыйнае афармленне Мiнскага Савета завяршалася 8 сакавiка. Ен стаў аб'яднаным Саветам рабочых i салдацкiх дэпутатаў. У адпаведнасцi з загадам №1 Петрасавета Мiнскiм Саветам было прынята рашэнне аб утварэннi салдацкiх камiтэтаў. Быў выбраны выканаўчы камiтэт Савета на чале з меншавiком-iнтэрнацыяналiстам Б. Позернам, намеснiкам - бальшавiком I. Любiмавым. 9 сакавiка ўсе сацыял-дэмакрацкiя групы ў Мiнску (бальшавiкi, бунд, меньшавiкi, эсэры) утварылi аб'яднаную РСПРП. Аналагiчным чынам стварылiся Саветы і ў iншых гарадах Беларусi. Саветы Беларусi прызналi кiруючую ролю Петраградскага Савета i па яго прыкладу Часовы ўрад. Буржуазныя органы ўлады на Беларусi спачатку ўзнiклi як Часовыя гарадскiя камiтэты. У Мiнску Часовы гарадскi камiтэт быў ўтвораны 4 сакавiка 1917 года. Падобныя камiтэты былі ўтвораны ў Вiцебску, Магiлеве, Гомелi, Полацку. У адрозненнi ад Саветаў Часовы ўрад абапiраўся на месцы на грамадска-дзяржаўныя структуры створаныя пры царызме, земствы i органы гарадскога самакiравання. Дасягнутае пагадненне памiж Саветамi i Часовым урадам прадвызначыла мiрныя ўзаемаадносiны як у цэнтры (Петраград, Масква), так i на пераферыi (Беларусь). Рэвалюцыя i загад №1 Петраградскага Савета, пастанова Мiнскага Савета паклалi пачатак дэмакратызацыi войска. Стаўка Вярхоўнагагалоўнакамандуючага раiла штабу Заходняга фронту стаць на шлях кампрамiсу з Саветамi. Выбары салдацкiх камiтэтаў пачалiся ў сакавiку-красавiку 1917 г. У канцы жніўня на Заходнiм дзейнiчалi 7284 камiтэты. Абараняючы грамадзянскiя правы салдат, камiтэты пастаянна ўмешвалiся ва ўзаемаадносiны салдат з афiцэрамi. Нярэдка былi выпадкi адхiлення афiцэраў ад пасад i iх арышты. Пачалiся выпадкi адмовы цэлых дывiзiй падпарадкоўвацца камандаванню, дызертырства з фронту стала масавым. Такiм чынам на фронце склалася двойладзе, што паскорыла разлажэнне войска. З 7 па 17 красавiка 1917 года ў Мiнску адбыўся I з'езд салдацкiх i рабочых дэпутатаў армii i тылу Заходняга фронту. На з'езде прысутнiчала 700 дэлегатаў. З'езд выказаўся за ўсталяванне трывалага мiру на аснове самавызначэння народа, за прадстаўленне салдатам палiтычных правоў i свабод, за скасаванне звання "афiцэр". На З з'езде было разгледжана i аграрнае пытанне, але поўнае яго вырашэнне адкладвалася да ўстаноўчага сходу. Сваiмi рашэннямi з'езд замацаваў перамогу буржуазна-дэмакратачнай рэвалюцыі ў войску, што знаходзiлася на тэрыторыi Беларусi. Такiм чынам буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя да сярэдзiны красавiка перамагла на Беларусi ва ўсiх сферах грамадска-палiтычнага жыцця.

Информация о работе Конспект лекций по истории Беларуси