Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Марта 2013 в 17:00, лекция
Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу. Гісторыя (ад грэч. historіа) - расказ аб прошлым, зведаным. Гісторыя (гістарычная навука) уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Як комплекс навук гісторыя ўключае ў сябе такія спецыяльныя дысцыпліны, як археалогія і этнаграфія, навукі, якія вывучаюць гісторыю розных бакоў навукі і тэхнікі (гісторыя матэматыкі, гісторыя фізікі, гісторыя радыётэхнікі і электронікі і г.д.) і розных галін культуры (гісторыя тэатра, гісторыя архітэктуры, гісторыя музыкі і г.д.).
Беларускім землям у планах Ватыкана адводзілася роля плацдарма для пранікнення ў Маскоўскую дзяржаву, а праз яе – далей у Азію, да Індыі і Кітая.
Контррэфармацыю актыўна
падтрымлівала каралеўская
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ. У ХІV-ХVІ ст.ст. галоўнай матэрыяльнай базай развіцця грамадства Беларусі з’яўлялася сельская гаспадарка і цесна звязаныя з ёю промыслы і сельскія рамёствы. Галоўнымі фактарамі, якія вызначалі стан эканомікі былі адносіны да зямлі. Вярхоўным землеўласнікам у ВКЛ быў Вялікі Князь. Яму належалі так званыя гаспадарскія землі (дамен) – амаль палова ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Другім землеўласнікам выступала царква і трэцім – феадалы. Сярэднія і дробныя феадалы складалі шляхецкае саслоўе, пачатак якому паклаў прывілей Ягайлы 1387 г. Шляхецкае саслоўе фарміравалася ў асноўным з войнаў-дружыннікаў Вялікага Князя. Траплялі сюды і сяляне, але часцей за ўсё не з ліку цяглых, а зліку тых, хто служыў пры двары Вялікага Князя. Дараваць шляхецкае званне мог толькі Вялікі Князь. Шляхецкае саслоўе ў Беларусі не было аднародным, прычым па некалькім крытэрыям:
І. Па этнічнаму паходжанню: рускія (беларусы, украінцы, рускія), а таксама літоўцы, татары, палякі.
ІІ. Па рэлігійнай прыналежнасці. Як правіла “рускія” спавядалі праваслаўе, літоўцы і палякі – каталіцызм, татары – іслам.
ІІІ. Па вялічыні зямельнага надзелу. Гэта быў галоўны фактар, які вызначыў месца феадала ў іерархічнай лесвіцы свайго саслоўя. Баяры-шляхта, зямяне (атрымлівалі шляхецтва не за ваенную, а за цывільную службу) і пароўненыя з імі ў правах татары валодалі зямлёй на розных ўмовах:
1.Фактычнае ўладанне зямлёй з пажалавання Вялікага Князя. Гэтыя ўладанні былі наследнымі.
2. Тып “часовага” ўладання зямлёй: “да аднаго жывата”, “да двух жыватоў”, “да трох жыватоў”.
3. Леннае права, г.зн. з правам пераходу зямлі да спадкаемцаў толькі мужчынскага полу.
Побач з вялікакняжацкім даменам, існавалі і цалкам незалежныя маёнткі, іх гаспадары (гэта ў асноўным нашчадкі дынастый Рурыкавічаў і Гедымінавічаў) карысталіся правамі вотчыннага землеўладання (г. зн. без усялякіх умоў і абмежаванняў). Такім чынам, феадальная ўласнасць на зямлю ў ВКЛ была саслоўнай, умоўнай і абмежаванай, што, безумоўна, не задавальняла феадалаў і яны змагаліся за перадачу ім зямлі ў безумоўнае валоданне. Першымі такое права атрымалі літоўскія федалы-католікі (1387 г. – прывілей Ягайлы), у 1413 г. – беларусы-католікі – ў 1432 г. Гаспадарка феадалаў. Да ХVІ ст. на тэрыторыі Беларусі развівалася панская гаспадарка, якая насіла натуральны характар. У к.ХV – пач.ХVІ ст. на змену панскага двару прыходзіць фальварак (галоўная прычына – рэзкае павышэнне попыту на збожжа, што вызвала неабходнасць ў рэарганізацыі аграрных адносін). Фальварак –гэта гаспадарка з комплексам жылых і гаспадарчых пабудоў, а таксама розных сельскагаспадарчых угоддзяў. Арыентацыя на вытворчасць збожжа. Сялянская гаспадарка. У ХІV-ХVІ ст.ст. сяляне былі ўжо ў асноўным залежнымі. Асноўнай вытворчай ячэйкай сучаснасці была гаспадарка селяніна – “дым”. Пераважным тыпам паселішча была вёска (сяло, весь). Сяляне адной вёскі звычайна складалі суседскую грамаду (абшчыну), некалькі вёсак – воласць. Сяляне зваліся – “людзі”, “падання”, “мужыкі”. Сялянскае саслоўе падзялялася на шэраг катэгорый.
І. У адпаведнасці ад таго, на тэрыторыі якога землеўласніка яны пражывалі, сяляне дзяліліся на гаспадарскіх, або дзяржаўных, царкоўных і прыватнаўласніцкіх.
ІІ. У залежнасці ад характару павіннасцей і колькасці зямлі, якую яны апрацоўвалі, вядомы такія катэгорыі сялянства як агароднікі, бабылі, даннікі, дольнікі, халупнікі, гультаі і іншыя.
ІІІ. Паводле ступені асабістай залежнасці ад феадалаў вылучаліся катыгорыі: чэлядзь нявольная (сяляне, якія не мелі сваёй гаспадаркі, жылі пры двары феадалаў), пахожыя людзі (сяляне, якія мелі права пераходу з аднаго маёнтка ў другі пры выкананні пэўных умоў); і непахожыя людзі (сяляне, якія страцілі такое права).Асобную катэгорыю складалі людзі служэбныя, ці служкі.
Да сяр.ХVІ ст. архаічнасць сістэмы землеўладання і землекарыстання стала відавочнай. З мэтай павышэння прыбытковасці маёнткаў у 1557 г. была пачата рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста – “валочная памера”. Сутнасць рэформы: уся зямля дзялілася на “валокі” (23,4 га). У першую чаргу зямля адводзілася пад гаспадарчыя двары (фальваркі). Памеры фальваркаў – ад 8 да 15 валок. Сялянскія надзелы наразаліся з разліку: 7 сялянскіх валок на адну фальварковую, сяляне якія перасяляліся на новыя надзелы, дзяліліся на два разрады – людзей “цяглых” і “асадных”. Асноўнай павіннасцю цяглых сялян была паншчына (па 2 дні на тыдзень), такім чынам сяляне адраблялі ў фальварку каля 100 дзён ў год. Акрамя таго, плацілі натуральны аброк аўсом, сенам, свойскай птушкай і нават яйкамі. І гэта яшчэ не ўсё – невад, станцыі, сенакос, будаўніцтва дарог, а таксама: серябшчына, пагалоўшчына і жарнавое. Асадныя сяляне замест паншчыны плацілі феадалу грошы, ад 66 да 106 грош у год. Усе астатнія павіннасці яны былі павінны выконваць у такіх самых памерах як і цяглые. Галоўны вынік рэформы – прымацаванне сылян да зямлі і узмацненне сялянскага прыгнету. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права:
1. Прывілей Казіміра Ягелончыка 1447 г. Ён забараняў прымаць сялян-уцекачоў.
2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Сяляне, якія пражывалі на землях аднанго феадала на працягу 50 год становяцца старажыламі і не могуць пакідаць свайго надзела, г. зн. становяцца “непахожымі”.
3. Статут 1529 г. тэрмін земскай даўнасці (старажыльства) скарачаўся да 10 гадоў. Вызначаўся тэрмін адходу селяніна ад феадала (за тыдзень да ўсіх святых і на працягу тыдня пасля ўсіх святых. Да таго ж пры выхадзе селянін павінен быў плаціць феадалу “пажылое” (5 коп. літоўскіх грошай, або цана 20 кароў).
4. ІІ Статут 1566 г. устанавіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых сялян.
5. ІІІ Літоўскі Статут 1588 г. павялічыў гэты тэрмін да 20 гадоў. Павялічыўся і памер “пажылога” да 10 коп. літоўскіх грошаў. Гэта азначала, што працэс юрыдычнага афармлення прыгоннага права завяршыўся. Усе сяляне сталі звацца “падданыя каралеўскія, панскія і духоўныя”.
Развіцце гарадоў. У ХVІ – паршай палове ХVІІ ст. ва ўмовах далейшага развіцця феадальнага спосабу вытворчасці ішоў інтэнсіўны працэс аддзялення рамяства і гандлю ад сельскай гаспадаркі. У крыніцах ХІV – першай палове ХVІІ ст.упамінаецца 350 пасяленняў гарадскога тыпу (гарады і мястэчкі). Яны дзяліліся на 3 групы:
1. каралеўскія (Лунна, Азеры, Дрысвяты, Ушачы)
2. прыватнаўласніцкія (Любча,
Лагойск, Докшыцы, Чашнікі,
3. царкоўныя (Ігумен, Жыровічы, Відзы)
Населенасць гарадоў – ад 1,5 да 3 тыс. Буйныя гарады – каля 10 тыс. (Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілеў). У мястэчках – ад некалькіх сотняў да 1,5 тыс. жыхароў. Гарады і буйныя мястэчкі выконвалі розныя функцыі: адміністрацыйную, вайсковую, але галоўная функцыя – эканамічная. Яны з’яўляліся цэнтрамі рамяства і гандлю. Умовы феадальнай эпохі спародзілі карпарацыйную арганізацыю рамеснай вытворчасці – цэхі. Рамеснікі падзяліліся на майстроў, чаляднікаў і вучняў. Дзейнасць цэха рэгламентавалася пісьмовым статутам, дзе рэгламентавалася літаральна ўсё. Рост рамяства садзейнічаў развіццю гандлю. Цэнтральнай фігурай гандлю быў купец. У гандлі таксама існавалі цэхі. Больш інтэнсіўнаму развіццю гандлю перашкаджалі мытныя пошліны феадалаў. Самакіраванне гарадоў. У к. ХІV ст. у ВКЛ пачало распаўсюджвацца “магдэбургскае права”. Першым горадам, атрымаўшым магдэбургскае права быў Брэст (1390 г.), Гродна (1391 г.), Вільня (1387 г.). Нямецкае права не было аднолькавым. У кожным выпадку выдаваліся спецыяльныя прывілеі, якім гарадам дазвалялася будавать ратушу, адкрываць фабрыкі, будаваць млыні і лазні. Горадам кіраваў магістрат, які складаўся з рады і лавы. На чале магістрата – войт.
Руска-польская вайна (1654-1667 гг.). У пачатку 50-х гадоў XVII ст. Расія зноў рыхтавалася да вайны с Польшчай, да гэтага яе падштурхоўваў Б.Хмяльніцкі. 1 кастрычніка 1653 г. у Маскве рашэннем Земскага сабора была абвешчана вайна. Прычынай вайны называліся ганенні на праваслаўных. Стратэгічныя планы рускага камандавання:
У ліпені 1654 года руская армія уступіла на тэрыторыю Беларусі і вельмі хутка прасоўвалася ў глыбіню тэрыторыі. Тры месяцы доўжылася аблога Смаленска. Казакі авалодалі Гомелем, Чачэрскам, Рэчыцай. Поспехі рускай арміі і казакоў і прапаганда з масквы прывялі да таго, што праваслаўныя сяляне цэлымі валасцямі пераходзілі ў падданства рускага цара. Добраахвотна здаваліся некаторыя гарады (Магілёў). Напачатку зімы ваенныя дзеянні былі прыпынены, а ў канцы вясны 1655 г. пачалося новае наступленне расійскіх войск (заняты Барысаў, Слуцк, Ашмяны, 3 ліпеня-Менск, 31 ліпеня была ўзята Вільня, у жніўні – Гродна і Коўна). Да восені 1655 года ўся тэрыторыя Беларусі была занята рускімі войскамі (працягвалі змагацца Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце). 4 верасня Аляксей Міхайлавіч прыняў тытул самадзержца “Всея Великия и Малыя и Белыя России». Тым часам, на Беларусі пашыраўся антырускі настрой, таксама абвастрыліся адносіны з атаманам Залатарэнкам. Цяжкае паражэнне польска-літоўскіх войск спакусіла шведскага караля Карла X уступіцьу вайну, шведы імкліва захапілі усё пабярэжжа Балтыкі, Познань, Кракаў, а ў жніўні – Варшаву. Гэтыя падзеі рэзка змянілі ход вайны. Карл X абвясціў сябе каралём Польшчы, а ў жніўні 1655 года быў падпісаны дагавор аб прызнанні пратэктарату Швецыі над ВКЛ. У маі 1657 года пачалася амаль трохгадовая руска-шведская вайна. Рэч Паспалітая коштам вялікіх ахвяр ўсё ж адбіла шведскую агрэсію, шведскія гарнізоны ў Польшчы і Літве былі ліквідаваны. Вясной 1660 года паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітаю было заключана мірнае пагадненне. А ваенныя падзеі паміж Рэччу Паспалітаю і Расіяй аднаўляюцца, але ваенная ініцыятыва пераходзіць у рукі польска-літоўскага камандавання. У хуткім часе ўся Правабярэжная Україна знаходзілася пад кантролем Польшчы. На тэрыторыі Беларусі польскія войскі ўзялі Крычаў, Мсціслаў, а ў лістападзе 1661 года – Вільню. Мяняецца настрой мірнага еасельніцтва. Пашыраецца партызанскі рух супраць рускай арміі. У 1661 годзе паўсталі жыхары Магілёва (перабілі 7-мі тысячны рускі гарнізон, а брамы горада адкрылі шляхецкай кавалерыі). З 1663 года ваенныя дзеянні набываюць зацяжны характар. У 1664 годзе пачаліся мірныя перамовы. У 1665 годзе у в. Андросава паміж Расіяй і Рэччу Паспалітаю было заключана пагадненне на 13,5 года. Беларусь разам з Правабярэжнай Украінай засталася ў межах Рэчы Паспалітай. Аднак Смаленск і Смаленская зямля адышлі да Расіі. Насельніцтва Беларусі скарацілася ў 2 разы. Палова ворнай зямлі выведзена з севаабароту.
Паўночная вайна 1700-1721 гг. і Беларусь. У канцы XVII ст. на поўначы Еўропы склалiся эканамiчныя i палiтычныя перадумовы для перадзелу сфер уплыву памiж мацнейшымі дзяржавамi рэгiёну. Расiя, Саксонiя i Данiя ўтварылi каалiцыю пад назвай "Паўночны саюз" (адсюль i назва вайны 1700-1721 гг.), паспрабавалi захапiць частку ўладанняў Швецыі. У жаданнi вярнуць Лiвонiю, страчаную Рэччу Паспалiтай паводле Алiўскага мiру 1660 г. на карысць Швецыi, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст II, які быў адначасова і курфюрстам Саксоніі, у 1700 г. у саюзе з Данiяй i Расiяй выступiў супраць Швецыi. Расiя ў Паўночнай вайне iмкнулася заваяваць землi, якiя былi захоплены Швецыяй у пачатку XVII ст. i зачынялi ёй выхад у Балтыйскае мора. Вайна пачалася няўдала для саюзнiкаў. Шведская армiя з Карлам ХІІ на чале ў 1700-1701 гг. прымусiла капiтуляваць Данiю, пад Нарвай атрымала перамогу над расiйскай армiяй, пад Рыгай разбiла саксонскае войска Аўгуста II i ў пачатку 1702 г. уступiла на тэрыторыю ВКЛ. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. Падчас Паўночнай вайны ВКЛ, бадай, у апошнi раз выступiла ў якасцi самастойнага фактару еўрапейскай палiтыкi. У 1702-1703 гг. памiж княствам i Расiяй былі падпiсаны тры мiждзяржаўныя пагадненнi аб сумесных дзеяннях супраць Швецыi. Расiя iмкнулася выкарыстаць антышведскiя настроi шляхты, каб уцягнуць Рэч Паспалiтую ў вайну, надоўга затрымаць шведскiя войскi на яе тэрыторыi, што дало б магчымасць самой лепш падрыхтавацца да вайны. Расiйскi ўрад абяцаў ваенную i фiнансавую дапамогу i нават распрацоўваў праект пераходу ВКЛ пад вярхоўную ўладу цара. Грамадства ВКЛ раскалолася на працiўнiкаў i прыхiльнiкаў шведаў. У гэты ж час у дзяржаве разгарэлася "магнацкая" вайна за ўладу памiж Сапегамi, Агiнскiмi, Вiшнявецкiмi i Радзiвiламi. Сапегi шукалi падтрымку ў Карла XII, а прадстаўнiкi антысапегаўскай шляхецкай партыi (Агiнскiя i Вiшнявецкiя) дамаўлялiся з Пятром I. Прыклад палiтычнай беспрынцыповасцi паказаў кароль Аўгуст II. Ён кiдаўся то да Пятра I, то да Карла XII. У iмкненнi заключыць сепаратны мiр са Швецыяй ён не спыняўся нават перад магчымасцю частковага падзелу Рэчы Паспалiтай. Шведскi кароль лiчыў Аўгуста II несумленным палiтыкам і задумаў пазбавіць яго каралеўскай пасады. Кандыдата ў каралi шукалі нядоўга. У 1704 г. шляхта на чале з апальнымi Сапегамi, якая непрыязна ставiлася да Аўгуста II, пры падтрымцы шведскiх штыкоў абрала новым манархам ваяводу Станiслава Ляшчынскага. У Рэчы Паспалiтай утварылася двоеўладдзе: адны падтрымлiвалi Аўгуста II, другiя - Станiслава Ляшчынскага. Чарговая канфрантацыя вяла да трагедыi - прыцягнення знешнiх сiл для вырашэння ўнутраных супярэчнасцяў. Восенню 1704 г. у Беларусь уступiла амаль 60-тысячнае расiйскае войска пад камандаваннем Рапнiна, усе выдаткі па ўтрыманні яго неслі мясцовыя жыхары. Расійская армія ачысцiла тэрыторыю ВКЛ ад шведскiх войскаў i атрадаў Сапегi. Шведы перайшлi Нёман, разбурылi ваколiцы Гароднi. Па беларускай зямлi пачаў гуляць смерч спусташэння. Рэч Паспалiтая ператварылася "ў заезджы двор i карчму" для чужаземных войскаў, якiя зводзiлi рахункi памiж сабою i нiшчылi край. Так, вядомы загад Пятра I, паводле якога патрабавалася "... везде провиант и фураж, тако ж хлеб стоячий в поле и в гумнах или в житницах по деревням ... жечь, не жалея и строения ... уничтожать мосты, мельницы, а жителей со скотом переселять в леса". Не лепшае было стаўленне i з боку шведаў. Загад Карла XII прадугледжваў: "Кантрыбуцыю спаганяць агнём i мячом. Хутчэй хай пацерпiць невiнаваты, чым выслiзне вiнаваты... Было б найлепей, каб усе гэтыя мясцiны былi панiшчаны рабункамi i пажарамi i каб усе, хто там жыве, вiнаватыя цi невiнаватыя, былi знiшчаны". На працягу амаль усяго папярэдняга Палтаўскай бiтве перыяду тэрыторыя Беларусi была асноўным тэатрам ваенных падзей i базай забеспячэння як рускага, так i шведскага войскаў, а таксама войска Рэчы Паспалiтай. За кошт мясцовага насельнiцтва яны забяспечвалi свае патрэбы ў правiянце, фуражы, транспарце. Збору кантрыбуцый спадарожнічалі самавольствы i рэпрэсii. У выпадку нявыплаты яе ў тэрмiн накiроўвалiся ўзброеныя атрады для "экзекуцыi" - прымусовага спагнання. Па меры прасоўвання шведскай армii на ўсход, Пётр адводзiў войска да сваёй мяжы, вымотваў працiўнiка, падрываў яго баяздольнасць. Ён хацеў даць рашучы бой на беларускай зямлi. 28 верасня 1708 г. пад вёскай Лясная ля Прапойска (сучасны Слаўгарад) руская армiя разграмiла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу ХІІ.