Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Марта 2013 в 17:00, лекция
Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу. Гісторыя (ад грэч. historіа) - расказ аб прошлым, зведаным. Гісторыя (гістарычная навука) уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Як комплекс навук гісторыя ўключае ў сябе такія спецыяльныя дысцыпліны, як археалогія і этнаграфія, навукі, якія вывучаюць гісторыю розных бакоў навукі і тэхнікі (гісторыя матэматыкі, гісторыя фізікі, гісторыя радыётэхнікі і электронікі і г.д.) і розных галін культуры (гісторыя тэатра, гісторыя архітэктуры, гісторыя музыкі і г.д.).
Сістэма земляробства атрымала назву “мяднай”. Асноўнымі пасяўнымі культурамі былі проса, пшаніца, гарох, бабы. Развіццё земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывёлагадоўлі. Нашы продкі разводзілі буйную рагатую жывёлу, каней і свіней. Выраб жалезных прылад працы садзейнічаў развіццю хатняга рамёства. Шырокае распаўсюджанне атрымала прадзенне, ткацтва, пляценне, выраб глінянага посуду. У першым тысячагоддзі да н.э. першабытныя людзі жылі ўжо ва ўмовах патрыярхату. Асноўнай гаспадарчай адзінкай была вялікая патрыярхальная сям’я (50-80), некалькі такіх сем’яў складалі род. Некалькі родаў утваралі племя, а некалькі плямёнаў – саюз плямёнаў. Выкарыстанне больш эфектыўных прылад працы з металу, поспехі ў земляробстве і жывёлагадоўлі стварылі ўмовы для накаплення багацця асобнымі сем’ямі, што прычынілася да ўзнікнення супярэчнасцей паміж родамі і плямёнамі, да ваенных сутыкненняў паміж імі. Паступова асноўным тыпам пасяленняў балтаў становяцца ўмацаваныя гарадзішчы, якіх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 1 тысячы. Усё больш частыя войны і ваенныя набегі прывялі да ўтварэння грамадска-палітычнага ладу, пад назвай ваенная дэмакратыя (вярхоўная ўлада належыць агульнаму сходу ўзброеных воінаў). Гэта пачатак разлажэння першабытнаабшчыннага ладу. Родавая абшчына пачала ўступаць месца сельскай (суседскай). У яе аснове ўжо ляжалі не сваяцкія, а тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі. Гэтыя працэсы пачаліся на поўдні Беларусі ў I-III стагоддзяў нашай эры, а ў цэнтральнай і паўночнай частках – на два-тры стагоддзі пазней. Балцкае насельніцтва пакланялася агню і сонцу. Праяўленнем культу агню быў звычай пасыпаць цела нябожчыка мінеральнай чырвонай охрай, якая потым пераходзіла на косці.
Генезіс усходніх славян. Протанароднасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Новы, славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэдвявеччы. Яго храналагічныя рамкі: IV-V ст.н.э. – да нашага часу. Пра паходжанне славян, пра месцазнаходжанне іх прарадзімы існуе мноства канцэпцый, меркаванняў і гіпотэз. На сённяшні дзень вучоныя часцей за ўсё прарадзімай соавян лічаць тэрыторыю паміж Эльбай, Віслай і Нёманам. У пачатку другой паловы I тысячагоддзя н.э. адбываецца значнае пашырэнне славянскага арэала. Прычыны?
1. Значнае павелічэнне колькасці славянскага насельніцтва.
2. Пачатак складвання
классавага грамадства.
- паўднёвыя (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.);
- усходнія славяне засялілі вялікія абшары да Дона, Акі, Волгі (рускія, украінцы,беларусы);
- заходнія славяне (палякі,чэхі, славакі, сербы-мужычане). Яны нікуды не мігрыравалі і ні з кім не змешваліся. Ва Усходняй Еўропе славяне асімілявалі мясцовае насельніцтва (балцкае, фіна-угорскае і цюрскае). У летапісах сустракаецца каля 15 усходнеславянскіх супольнасцей - дрыгавічы, радзімічы, крывічы, вяцічы, бужане, паляне, драўляне, валыняне і інш. У VI-VII ст.ст. пачалося пранікненне славян у балцкі арэал; у VIII-IX ст.ст. – массавае рассяленне славян. Дрыгавічы займалі большую частку Паўднёвай і частку Сярэдняй Беларусі. Радзімічы займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной, у басейне ракі Сож і яго прытокаў. У культуры пераважалі славянскія элементы. Мова – славянская. Назва хутчэй за ўсё паходзіць ад імя Радзім. Крывічы займалі поўнач Беларусі. Акрамя Полацкай зямлі ёсць яшчэ два цэнтры рассялення крывічоў – Пскоўшчына і Смаленшчына. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы з’яўляліся тэрытарыяльнымі культурна-этнічнымі супольнасцямі. Іх неправамерна называюць плямёнамі, больш правільна – протанароднасці і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні, ці протадзяржавы.
Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы. Да сярэдзіны ІХ ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу (народны сход), а выканаўчую ўладу ажыццяўлялі валасныя князі. Развіцце земляробства і жывелагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб’яднання для абароны славянскіх зямель ад ваяўнічых качэўнікаў (хазараў, печанегаў, полаўцаў і інш.) прывялі да ўтварэння вялікай дзяржавы Кіеўскай Русі. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку ІХ ст. існавлі два ўсходнеславянскіх саюзы: паўночны – з цэнтрам ў Ноўгарадзе і паўдневы – з цэнтрам у Кіеве. Калі ж і пры якіх абставінах беларускія землі ўвашлі ў склад Кіеўскай Русі? Адказаць на гэта пытанне складана, адзінага меркавання ў навукоўцаў не існуе. Але на думку большасці, адбылося гэта ў ІХ – ХІ ст.ст., прычым, спачатку былі падпарадкаваны землі палачан, потым дрыгавічоў і радзімічаў, апошнімі ў склад старажытнай дзяржавы ўвайшлі землі Панемання і Берасцейскага Пабужжа. Кіеўская Русь была раннефеадальнай дзяржавай-манархіяй. На чале яе стаяў вялікі князь. Пры ім мелася дума, куды ўваходзілі і найбольш знатныя князі і старэйшыя дружыннікі князя (баяры). У падуладных вялікаму князю землях кіравалі пасаднікі і іх памочнікі – тысяцкія. Пасаднікаў назначаў вялікі князь, тысяцкія выбіраліся са знатных баяр на вечы. У перыяд праўлення пераемнікаў Алега (882 –912) – Ігара (912 – 945), Вольгі (945 – 964) і Святаслава (964 – 972) уплыў Кіева відавочна аслабеў. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева, аднавіў сваю палітычную самастойнасць і значна ўзмацніўся ў 40 – 70-ыя гады Х ст. Нанава пачаў фарміраваць Кіеўскую Русь пазашлюбны сын Святаслава ноўгарадскі князь Уладзімір (вялікі кіеўскі князь у 980 –1015 гг.). Збіраючыся распачаць барацьбу за кіеўскі трон са сваім зводным братам Яраполкам, Уладзімір намагаецца cхіліць на свой бок Полацк. Знешне падзеі выглядалі ў форме сватаўства Уладзіміра да Рагнеды (дачкі полацкага князя Рагвалода). Чым скончылася гэта сватаўство ўсім вядома. Падпарадкаваўшы сябе Полацкую зямлю, Уладзімір ідзе на Кіеў, забівае Яраполка і садзіцца на кіеўскі трон. Уладзімір стаў знакавай асобай, пры ім Кіеўская Русь дасягнула свайго найвышэйшага росквіту, а сам ён атрымаў прозвішча Уладзімір – Краснае Сонейка і Уладзімір – Хрысціцель. Уладзімір з Рагнедай мелі 4 сыны і 2 дачкі. Старэйшы з сыноў Ізяслаў быў пасланы у Заслаўе, а каля 985 г. заняў Полацкі стол, памер ён у 1001 г. ва ўзросте 25 – 26 гадоў. ХІ ст. – час найбольшага росквіту Полацкага княства. У 1003 – 1044 гг. тут правіў Брачыслаў Ізяслававіч (унук Рагнеды і Уладзіміра). У 1015 г. Кіеўская Русь была падзелена паміж нашчадкамі Уладзіміра. Брачыслаў, умацаваўшы княства, пачынае барацьбу са сваім дзяцькам – Яраславам (Мудрым) за ўплыў на паўночныя землі Русі. У 1021 г. Брачыслаў напаў на Ноўгарад і захапіў яго, але на зваротным шляху быў разбіты на рацэ Судоміры войскам Яраслава. Нягледзячы на пагрозу Брачыслаў атрымаў Віцебск і Усвяты, адмовіўшыся ад улады над Ноўгарадам. Такім чынам, менавіта з 1021 г. Полацкае княства стала жыць “аўтаномным жыццём, вядучы працяглую барацьбу з Кіевам”. Другая палова ХІ ст.звязана з імем Усеслава Чарадзея (1044 – 1101 гг.) 57 гадоў на троне! На працягу 1044 – 1060 гг. крыніцы маўчаць пра Усяслава, гэта можа азначаць толькі тое, што яго дзейнасць у гэты час не выходзіла за межы сваёй вотчыны. З 60-х гадоў, дастаткова ўмацаваўшыся, Усяслаў пачынае энергічную дзейнасць. У 1065 г. ён са сваёй дружынай напаў на Пскоў, але замак не здаўся. У 1066 г. полацкая дружына рушыла на Ноўгарад, разрабавала яго, спаліла частку горада, захапіла палонных. Захопам Ноўгарада Усяслаў “разбіў славу Яраслава”. Сыны Яраслава Мудрага: Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі, Усевалад Пераяслаўскі – вырашылі адпомсціць Усеславу. Паход на Менск упершаню ўзгадваецца ў летапісах. Захапіўшы Менск Яраславічы рушылі на Нямігу. 3 сакавіка 1067 г. тут адбылася жорсткая бітва Усяслаў пацярпеў паразу. Але Яраслававічы на Полацк не пайшлі, а запрасілі яго на перамовы,пад час якіх схапілі яго разам з двумя сынамі і адвезлі ў Кіеў, дзе пасадзілі “ў поруб”. 15 верасня 1068 г. у Кіеве адбылося народнае паўстанне. Просты люд запатрабаваў даць ім зброю для барацьбы з полаўцамі, ад якіх Ізяслаў пацярпеў грандыёзнае паражэнне. Ізяслаў адмовіў, тады кіяўляне вызвалілі з цямніцы Усяслава і абвясцілі яго сваім князем, а Ізяслаў уцёк у Польшчу за дапамогай у караля Баляслава. У 1069 г. Ізяслаў з войскамі Баляслава Харобрага рушыў на Кіеў. Але рашучай бітвы не адбылося, Усяслаў у ноч напярэдадні бітвы па неразгаданай прычыны кідае сваё войска і ўцякае ў Полацк. Змаганне Полацка з Кіевам працягваецца. Двойчы Усяслаў вымушаны быў на кароткі час пакідаць Полацк, але знаходзіў у сябе сілы вяртацца зноў. З канца 70-х гадоў ХІ ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У выніку моцна пацярпелі полацкія гарады, і асабліва Менск, які ў 1084 г. быў цалкам знішчаны, пасля чаго адрадзіцца на старым месцы ўжо не змог. Жыхары, якім удалося выратавацца пасяліліся ў раёне Нямігі, перанесшы сюды і назву свайго ранейшага паселішча. З 1084 да 1101 г. летапісы маўчаць аб войнах супраць Полацкай зямлі. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. У выніку з’явіўся шэраг асобных княстваў: Менскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагожскае, Гарадзецкае і інш. Складываюцца мясцовая княжацкія дынастыі. Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зяілі характарызуецца як княжацка-вечавы лад. Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе. Узаемаадносіны веча і князя можна разглядаць як першыя крокі на шляхуразмежавання і падзелу ўладаў – заканадаўчай (веча) і выканаўчай (князь). Тураўскае княства. На поўдзень ад Полацкай зямлі, знаходзілася Тураўская зямля, з цэнтрам Тураў (цяпер гарадскі паселак Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці). Працэс афармлення Тураўскага княства праходзіў у 2 этапы:
Тураў узнікае ў к.Х ст. у самым цэнтры Дрыгавіцкай зямлі. Вельмі выгаднае геаграфічнае становішча – водны шлях з Кіева ў Польшчу. Пладародная глеба, што спрыяла развіццю землеробства. У часы Рагвалода, а гэта канец Х ст. Тураўская зямля аднасілася да Полацка, а пасля перамогі Уладзіміра, адыйшла да Кіева і залежала ад яго ўсё ХІ ст. Тураўскі стол доўгі час пераходзіў старэйшым сынам кіеўскага князя, якія пасля смерці сваіх бацькоў пераходзілі на кіеўскі трон. Цесная сувязь с Польшчай, Святаполк Уладзіміравіч парадніўся з каралем Баляславам. Перыядычна кіраванне ажыццяўлялася непасрэдна з Кіева, так было пры Уладзіміру Манамаху (1113 – 1125 гг.). У 40-я гады ХІІ ст Тураўскае княства канчаткова выходзіць з-пад залежнасці ад Кіева і тут усталеўваецца свая княжацкая дынастыя. Кіеў спрабуе вярнуць Тураў, штурм горада ў 1158 г., але без вынікова. Тым не меньш, драбленне не спыняецца. Першым адыходзіць Клецкае княжества, потым Дубровіцкае, асобнымі становяцца Тураўскае і Пінскае. У ХІІІ ст. Тураўская зямля губляе сваё былое палітычнае значэнне, яе князі ўсе больш залежалі ад галіцка-валынскіх, а потым ад літоўскіх князёў. Палітычны лад:
1. Магчыма было веча.
2. Існавалі пасады пасадніка і тысяцкага.
Тураўская зямля адыграла выключную ролю ў фарміраванні беларускай народнасці. Тут склаўся адзін з трох правобразаў беларуса – паляшук.
Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў. Паўночна-заходнімі суседзямі Полацкай зямлі з даўнейшых часоў былі шматлікія прыбалтыйскія плямёны: латголы, земгалы, курты, аукштайты, жмудзь. Усе гэтыя плямёны адносіліся да балтыйскіх (лета-літоўскіх плямёнаў). На тэрыторыі латгалаў, у ніжнім цячэнні Зах.Дзвіны, у XII-XIII ст.ст.існавалі два невялікія княствы – Кукенойс (240 км) ад Полацка і Герцыке (180 км) залежныя ад Полацка. Планамернае заваяванне Прыбалтыкі звязана з імем епіскапа Альберта, які пабудаваў у вусці Зах.Дзвіны крэпасць Рыгу (1201 г.). У 1202 г. ён пры дапамозе Папы Рымскага стварыў Ордэн мечаносцаў (з 1237г. –Лівонскі). Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Гольм і Ікскюль, але захапіць іх не змаглі. У 1208 г. крыжакі захапілі Кукенойс, у 1209 – Герцыке. Непасрэдна на тэрыторыі Полацкай зямлі крыжакі ў той час ступіць не рызыкнулі. У 1210 г. яны заключылі з Полацкам дагавор, згодна з якім, Полацк адмаўляўся ад Ніжняга Подзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Зах.Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў сумесна з эстамі і лівамі вялікі паход на крыжакоў, аднак, калі прыйшоў час выступаць ён раптоўна памёр. Аб прычыне смерці можна толькі здагадвацца. Тым часам над заходнімі межамі Беларусі, дзе якраз толькі закладваўся падмурак будучаў дзяржавы ВКЛ, з цэнтрам у Навагрудку, навісла небеспека. Усё пачалося з таго, што польскі князь Конрад Мазавецкі, жадаючы пашырыць тэрыторыю свайго княства за кошт зямель балцкіх плямёнаў, прусаў, борцяў і яцвіг запрасіў і рассяліў на Хельмінскай зямлі выгнаны з Венгрыі “бяздомны” Тэўтонскі ордэн. Набраўшыся моцы, тэўтоны адваявалі ў мазавецкага князя Памор’е, а потым Хельмінскую зямлю. У 30-я гады XIII ст. тэўтоны захапілі зямлю прусаў, племя прусаў увогуле перастала існаваць, а яго назва перайшла да заваёўнікаў. У 1237 г. Ордэн мечаносцаў і Ордэн тэўтонаў аб’ядналіся ў адзіную канфедэрацыю – Лівонскі ордэн. У яе склад ўвайшлі гарады Хельмна, Эльбланг, Торунь, Кенігсберг, Коўна, Літва, Рыга, Дерпт, Ревель, Нарва. Нарэшце Ноўгарад і Пскоў у поўнай ступені зразумелі небяспеку з боку крыжакоў. Наспяваюць умовы для стварэння антыкрыжацкай кааліцыі, якая і была ў 1239 г. фактычна аформлена шлюбам наўгародскага князя Александра (будучага Неўскага) з полацкай князёўнай. Спробы нямецкіх рыцараў закабаліць рускія землі, скончыліся няўдачай. Знакамітыя бітвы на Няве (1240 г.) і Іудскім возеры (1242 г.)! Імя Александра Неўскага назаўсёды ўвайшло ў аналы гісторыі. Нездарма ў Рассіі ў мінулым годзе менавіта ён быў названы “імем Расіі”. Беларускія землі працяглы час знаходзіліся і пад пагрозай мангола-татарскага заняволення. У 40-50 гг. XIII ст. практычна ўся Усходняя Еўропа была падначалена ім. Але гераічная барацьба насельніцтва Смаленскага княства затрымала іх прасоўванне на захад. У канцы 1240 г. мангола-татары ўварваліся ў беларускія землі з поўдня. У выніку Тураўская і Пінская землі часова трапілі ў залежнасць ад Арды. У далейшым, мангола-татары не аднойчы спрабавалі захапіць бел. і літ. Землі. Летапісы паведамляюць аб сусташальных паходах у 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325 гадах. Але заваяваць і падпарадкаваць іх мангола-татарам не ўдалося. Гэта можна растлумачыць шэрагам прычын:
1. да часу набліжэння да бел зямель іх сілы былі ўжо абяскроўлены ў цяжкай барацьбе (Разань, Казельск, Смаленск, Кіеў, Чарнігаў)
2. самі Полацкая, Смаленская,
Ноўгарадская землі былі
3. у саюзе з князямі
бел. зямель у гэты час
А магчыма ? (і гэтай думкі прытрымліваюцца некаторыя гісторыкі, паміж мангола-татарамі і крыжакамі існавала некая дамоўленасць на кошт падзелу тэрыторыі Ўсходней Еўропы на сферы ўплыву?). Такім чынам, бел. землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху мангола-татараў і толькі часткова папалі ў залежнасць ад Арды. У той час, калі Усходняя Русь на 240 гадоў трапіла пад мангола-татарскае панаванне, а Паўднёвая Русь – ператворана ў безлюдны стэп, Б. не зведала такога разбурэння вытворчых сіл, захавала свае культ. цэнтры.
Культура Беларускiх зямель у ХI-ХIII ст. ст. Культура (лац. cultura - апрацоўка) - гiстарычна пэўны ўзровень развiцця грамадства, творчых сiл i здольнасцей чалавека, выражаны ў спосабах арганiзацыi жыцця i дзейнасцi людзей, а таксама ў ствараемых iмi матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей. Развiццё культуры на Беларусi звязваюць з пранiкненнем на яе тэрыторыю пiсьменнасцi i хрысцiянства. У аснову пiсьменнасцi, якая распаўсюдзiлася на Беларусi лягла пiсьменнасць створаная братамi Кiрылам i Мяфодыям у 863 годзе. Пры дапамозе "кiрылiцы" пiсалі ў Балгарыi, Сербii, на Русi i iншых славянскiх краiнах. Вывучэнне надпiсу на каменi, якi быў знойдзены ў Полацкай Сафii, сведчыць пра асваенне ў ХI ст. у Полацкай зямлi кiрыламефодзiеўскай пiсьменнасцi. Паступова стваралася старажытная лiтаратурная мова, якой карысталiся ў дзяржаўным i грамадзянскiм жыцці ўсходнiя славяне. Аб распаўсюджваннi пiсьменнасцi сярод жыхароў беларусiх гарадоў сведчыць знаходка ў Бярэсцi, датуемая ХIII ст. Гэта грэбень з самшытавага дрэва, на якiм паслядоўна размешчаны славянскiя лiтары ад "а" да "л". Грэбень з Бярэсця выконваў ролю "буквара" для навучання грамаце ў ХIII ст. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы - сярэднявечныя пiсьмы бытавога характару. Берасцяныя граматы III ст. выяўлены ў вынiку археалагiчных раскопак у Мсцiславле i Вiцебску. У першай палове ХI ст. пачалося летапiсанне i стварэнне рукапiсных царкоўных кнiг. Ёсць звесткi аб iснаваннi Полацкага летапiсу, якi страчаны ў ХYIII ст. Летапiсы магчыма вялiся ў Тураве i Навагрудку. Самая вядомая з рукапiсных кнiг - Тураўскае евангелле - ХI ст. Знойдзены засцёжкi ад старажытных кнiг у Менску, Друцку, Ваўкавыску, Навагрудку. Выдатным дасягненнем старажытнай культуры з'яўляюцца помнiкi манументальнай архiтэктуры-пераважна цэрквы. Ў Полацку ў 50-х гг. будуецца грандыёзны Сафiйскi сабор - трэцi ва ўсходняй Еўропе (Кiеў, Ноўгарад). Полацкая Сафiя - не толькi культавая, але i грамадская пабудова, дзе захоўваўся архіў, бiблiятэка, дзяржаўная казна. На працягу ХII ст. у Полацку ўзведзена каля 10 мураваных царкоўных устаноў. Найбольш вядомыя: Барысаглебскi манастыр у Бельчыцах, Пятнiцкая царква, Спаса-Еўфрасiньеўская царква, якую пабудаваў полацкi дойлiд - Iаан. Да нашых дзен захавалася Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне. У Камянцы ў канцы ХIII ст. была пабудавана абарончая вежа - выдатны помнiкнiк вежавага дойлiдства Беларусi. Шэдэўрам старажытнага беларускага мастацтва з'яўляецца крыж Еўфрасiннi Полацкай. Яму прысвечана свята "Узвiжанне Крыжа", якое святкуе Праваслаўная царква 27 верасня. Зрабіў крыж у 1161 г. майстар Богша Лазар на заказ Еўфрасiннi Полацкай. Памер крыжа - 51 см. удаўжыню, таўшчыня 15 см. Крыж аздоблены залатымi i срэбнымi пласцiнамi, мае перагародкавыя эмалi. На залатых пласцiнах змешчаны выявы святых i Iсуса Хрыста, фiгура Божай мацi. Па сваiх мастацкiх якасцях i тэхнiцы эмалей крыж не ўступае вырабам, якiя карысталiся тады сусветнай славай. У гады вайны крыж Еўфрасiннi Полацкай, якi знаходзіўся ў Магiлёускiм краязнаўчым музеi, быў страчаны.
Утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага. Унутранняя i знешняя палiтыка ў канцы ХII - ХY ст. Асаблiвасцю утварэння Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы, якая адрознiвае гэты працэс ад аналагiчнага ў Заходняй Еўропе, з'яўляецца перавага палiтычных прычын над эканамiчнымi. Аб'яднанне лiтоўцаў i беларусаў у адной дзяржаве было паскорана неабходнасцю барацьбы са знешняй небяспекай. Небяспека зыходзiла з захаду ад нямецкiх рыцарскiх ордэнаў i з усходу ад Залатой Арды. Iстотнымi перадумовамі ўтварэння беларуска-лiтоўскай дзяржавы было iснаванне беларускiх гарадоў. Гарады мелi вялiкае значэнне як пункты абароны месцы накаплення i разгортвання сiл для баявых дзеянняў. Адсюль вынiкае ключавая роля гарадоў Беларускага Панямоння i, у першую чаргу, Наваградкаў пачатковы перыяд стварэння беларуска-лiтоўскай дзяржавы. 1230-я гады - перыяд аб'яднання беларускiх i лiтоўскiх зямель у адзiную дзяржаву. Першым летапiсна-вядомым князем Вялiкага княства Лiтоўскага быў Мiндоўг. Ен княжыў ў 1230-1263 гады. Поўная назва старажытнай беларускай дзяржавы, якая прыйшла на змену Полацкаму княству, - "Вялiкае КнястваЛiтоўскае, Русскае, Жамойдскае". Мiндоўг у 1252 годзе каранаваўся i прыняў тытул у сваей рэзiдэнцыі ў Наваградку. Пачынаючы з Мiндоўга Вялiкае Княства Лiтоўскае праводзiць актыўную знешнюю палiтыку. У 1262 годзе Мiндоўг з Аляксандрам Неўскiм прыняў удзел у паходзе супраць крыжакоў. Аб'яднанае войска акружыла горад Тарту, якi быў ўмацаваныў "тры сцяны" і ўзяў яго. У вынiку перамогi нямецкiм крыжакам тады не ўдалося пранiкнуць у землi сярэдняга цячэння Заходняй Дзвiны. У 1213 годзе Мiндоўг загiнуў ў вынiку змовы варожых яму лiтоўскiх князей. Вялiкiм князем абвяшчае сябе жэмайцкi князь Трайнат. Трайнат намагаўся надзейна замацавацца ў Беларускiм Панямоннi. Ен распаўсюдзіў сваю ўладу на Гарадню i амаль на ўсю Чорную Русь. У канцы ХIII ст. вялiкiм князем стаў Вiцень (1295-1316 гг.). Пасля смерцi Вiценя вялiка-княжацкi трон заняў яго брат Гедымiн (1316-1341гг.). Палiтыка Гедымiна была накiравана на далейшае ўнутранае i знешняе ўмацаванне Вялiкага княства Лiтоўскага i пашырэнне яго тэрыторыi. Гедымiн пачаў называць сябе "каралем Лiтвы i Русi". У ХIII пачатку ХIY ст. у склад ВКЛ увайшлi Полацкае i Вiцебскае княствы. У другой палове ХIII першай чвэрцi ХIY ст. адбываўся працэс уключэння Менскага княства ў склад беларуска-лiтоўскай дзяржавы. Васiль - Менскi князь стаў васалам Гедымiна. У першай палове ХIY ст. у Тураўскай зямлi канчаткова ўстанавiлася ўлада лiтоўскiх князеў. Гедымiн аддаў яе ва ўладанне сыну Нарымунту. Падчас княжання Альгерда Гедымiнавiча ўлада лiтоўскiх князеў была пашырана на Берасцейскую i Гародзенскую зямлю. Каля 1335 года быў далучаны Гомель, а ў 1358 годзе пад уладай Альгерда ўжо знаходзiлася Мсцiслаўскае княства. Альгерд праводзіў актыўную Усходнюю палiтыку. Разам з тым ён паспяхова змагаўся з крыжакамi. У 1348 годзе на рацэ Стрэва (прыток Нёмана) палкамi з Бярэсця, Вiцебска, Полацка, Смаленска былi разгромлены крыжакi. Пасля смерцi Альгерда вялiкiм князем стаў яго сын Ягайла (1377 г.). У гады княжэння Ягайлы ўзмацніўся нацiск крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) на ВКЛ. Гэта абумовiла заключэнне ў 1385 годзе ў замку Крэва (Смаргонскi раён) вунii ВКЛ i Польшчы пад уладай Ягайлы, якi абавязваўся разам з падданымi прыняць каталiцтва. Ягайла быў абраны польскiм каралём. З 1392 па 1430 гады вялiкiм князем стаў Вiтаўт . Вiтаўт стаў энергiчна "уцiхамiрваць" васальных князёў. Пры Вiтаўце Вялiкае княства Лiтоўскае дасягнула найбольшай магутнасцi i памераў. Уключэнне ў склад ВКЛ паўдневай Падолii дало выхад дзяржаве i Вiтаўту ў Чорнае мора.