Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Марта 2013 в 17:00, лекция
Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу. Гісторыя (ад грэч. historіа) - расказ аб прошлым, зведаным. Гісторыя (гістарычная навука) уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Як комплекс навук гісторыя ўключае ў сябе такія спецыяльныя дысцыпліны, як археалогія і этнаграфія, навукі, якія вывучаюць гісторыю розных бакоў навукі і тэхнікі (гісторыя матэматыкі, гісторыя фізікі, гісторыя радыётэхнікі і электронікі і г.д.) і розных галін культуры (гісторыя тэатра, гісторыя архітэктуры, гісторыя музыкі і г.д.).
Дзяржаўны лад і органы кіравання ВКЛ, іх эвалюцыя. ВКЛ у палітычным значэнні слова не было адзіным арганізмам. Яно складалася з цэнтральнай часткі, куды ўваходзілі амаль усе беларускія, а таксама Віленская і Трокская землі. Гэта частка мела назву Літва. Другія землі называліся “да таго прыслухоўваючыя” і ўваходзілі ў склад ВКЛ на правах пэўнай аўтаноміі. Гэта: Падляшша, Валынь, Падолія, Кіеўшчына і іншыя, з беларускіх зямель – Полаччына і Віцебшчына. Дамінуючае становішча ў дзяржаве займалі паны цэнтральных зямель: Алелькавічы, Друцкія, Глябовічы, Радзівілы, Сапегі. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь (пачынаючы з Казіміра 1447 г.),ён адначасова з’яўляўся і каралём польскім. Ён валодаў шырокімі паўнамоцтвамі: камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў заканадаўчыя акты, судзіў, кіраваў знешняй палітыкай. Вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў дома гедымінавічаў (пазней Ягайлавічаў) напачатку ў вузкім коле найважнейшых саноўнікаў, а з канца XV ст. – на Вальным сойме. Інаўгурацыя (каранацыя) в князья адбывалася ў Вільні, на галаву новаабранага гаспадара ўскладалася мітра Гедыміна, а потым маршалак земскі ўручаў яму меч і скіпетр. На мяжы XV- XVI ст.ст. неабмежаваная княжацкая ўлада, якой яна была ў часы Гедыміна, Альгерда, Вітаўта, паступова адыходзіць у нябыт. Дзяржаўны лад ВКЛ можна вызначыць як парламенцкую манархію. Якія органы абмяжоўвалі ўладувялікага князя?
Рэлігія і царква ў XIII – першай палове XVI ст. Рэфармацыя. Пасля афіцыйнага расколу хрысціянства на дзве канфесійныя плыні (1054 г.) разгортваецца барацьба за зоны уплыву і ў XII ст. у Еўропе склаліся дзве вялікія зоны: усходняя, праваслаўна-візантыйская і заходняя, рымска-каталіцкая. Мяжа паміж імі праходзіла па Зах. Бугу. Такім чынам, бел. землі апынуліся на сумежжы праваслаўнага і каталіцкага светаў. Суадносіны паміж канфесіямі ў розныя гістарычныя перыяды мяняліся. З пачатку ўтварэння ВКЛ яму быў уласцівы нацыянальна-рэлігійны дуалізм. Балцкія плямёны спавядалі язычніцтва, а ўсходне-славянскае насельніцтва было праваслаўным. Да канца XIV ст. праваслаўная царква была практычна адзінай цэнтралізаванай царкоўнай арганізацыяй у ВКЛ. Усё бел.землі ўваходзілі епархій, што склаліся яшчэ ў старажытныя часы: Полацкай, Тураўскай, Смаленскай, Уладзіміра-Брэсцкай, пазней – Наваградскай. Яны аб’ядноўваліся ў Кіеўскую мітраполію, падпарадкаваную Канстанцінопальскаму патрыярхату. Палітычная барацьба ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай непазбежна вяла да вырашэння пытання аб стварэнні на тэрыторыі ВКЛ свайго, асобнага цэнтра праваслаўя. Такіх спроб было тры (пры Гедыміне, Альгердзе і Вітаўце). Урэшце, у к. 1415 г. на Саборы ў Навагрудку была ўтворана мітраполія ВКЛ. Першы мітрапаліт – грыгорый Цамблок. Канчатковы раздзел мітраполій адбыўся у к. XV ст. Колькасць праваслаўных храмаў паступова павялічвалася. У XVI ст. у Пінску працавала 14 цэркваў, у Навагрудку – 10, па 9 у Брэсце і Полацку, 7 у Віцебску, па 6 – у Гародні і Слоніме і г.д. Да сяр. XVI ст. было заснавана 40 праваслаўных манастыроў. Каталіцызм. У сваім развіцці на тэр. Беларусі каталіцызм праходзіць два этапы:
У распаўсюджванні каталіцызму на тэр. Беларусі бралі ўдзел многія сілы:
- крыжакі
- каталіцкая Карона Польская
- літоўская феадальная знаць, якая раней прыняла каталіцкую веру.
На чале ўсіх гэтых сіл стаяў папа Рымскі. У к. XIVст. ВКЛ апынулася перад выбарам шляху далейшага свайго развіцця. Існавала два варыянта.
Як вядома, быў абраны другі шлях. Т.ч. Польшча аддала Ягаўлу каралеўскую карону ў абмен на акаталічванне. Кіруючыя колы ВКЛ усімі сродкамі падтрымлівалі кат.царкву. Каталіцызм становіцца прывілеяванай рэлігіяй. Хутка ідзе працэс складвання структуры каталіцкай царквы. У 1387 г. была заснавана Віленская епархія (біскупства). У 1417 г. – Жемудскае біскупства. Паўсюдна ствараюцца ніжэйшыя арганізацыі – парафіі, будуюцца касцёлы 9пераважна на заходніх тэрыторыях). У той жа час на тэрыторыі Беларусі з’явіліся і першыя манаскія Ордэны: францысканцаў, тэрыторыі Белараўгусціян, бернардзінцаў і інш. Такім чынам к сяр. XVI ст. каталіцкая царква замацавалася ў Літве і сумежных з ёй паўн.-зах. бел. землях. Тым не менш, на Усх. Беларусі панавала праваслаўе. Рэфармацыя. Рэфармацыйны рух узнікае ў Зах. Еўропе ў XVI ст. Асаблівасці рэфармацыйнага руху на тэрыторыі тэрыторы:
1. На тэрыторыі Беларусі рэфармацыю падтрымалі буйныя феадалы (Радзівілы, Сапегі, Валовічы і інш.), часткова шляхта і замежнае мяшчанства.
2. У Беларусі рэфармацыя не атрымала такога размаху як у Зах.Еўропе. Беларускія землі не радзілі такіх лідэраў як Лютэр у Германіі, ці Кальвін у Швейцарыі.
3. На рэфармацыйны рух у Беларусі аказалі ўплыў не толькі заходнееўрапейскія ідэі, а і расійскае вольнадумства.
Найбольш распаўсюджанай галіной рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі быў кальвінізм. Буйнейшымі кальвінісцкімі цэнтрамі сталі Бярэсце, Наваградак, Віцебск, Клецк і інш. Да к. XVI ст. склалася арганізацыйная і тэрытарыяльная структура кальв. Царквы ў ВКЛ. Было ўтворана 6 дыстрыктаў. Арганізацыйным кіруючым цэнтрам была віленская абшчына. Важныя ідэйныя і рэлігійныя праблемы абмяркоўваліся на правінцыяльных і геніральных сінодах. У 60-я гады XVI ст. ад кальвінізма аткалоўся больш радыкальны кірунак – арыянства. Значэнне рэфармацыі. Яна аказала вялікі ўплыў на культуру бел. народа:
Рэфармацыйная “мода” аказалася недоўгавечнай. У 70-я гады сацыяльная база рэфармацыйнага руху пачынае звужацца. Феадальная знаць пераходзіць у каталіцызм. У к. XVI ст. – першай палове XVII ст. крызіс рэфармацыі прагрэсіруе і ўрэшце ў другой палове XVII ст. пад ударамі контррэфармацыі яна зыходзіць з гістарычнай арэны.
Фармiраванне беларускай народнасцi. У Х - ХII ст. пачаў складвацца беларускi народ-этас. Беларуская народнасць сфармiравалася на аснове трох блiзкiх этнiчных аб'яднанняў: крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў. Яны былi непасрэднымi продкамi беларусаў. Кожная народнасць, у тым лiку i беларуская, характарызуецца шэрагам адметных рыс. Сярод iх наiбольш важныя - сумеснае пражыванне на адпаведнай тэрыторыi, адзiнства гаспадаркi, мовы i культуры. Людзi адной народнасці ўсведамляюць сваю прыналежнасць да яе i складаюць тым самым народ-этнас. Фармiраванне беларусаў было выклiкана з нешнiмi і ўтутранамі ўмовамi развiцця Панямоння, Падзвiння, Верхняга Прыдняпроўя, Пасожжа, Палесся i Пабужжа. Над гэтымi землямі ў ХII - ХIII ст. навiсла з захаду пагроза з боку крыжакоў, а з усходу вельмi блiзка прадыйшлi татары. Панямонне i Верхняе Падняпроўе знаходзiлася далей ад знешнiх ворагаў. Таму Наваградская, Менскаяi Мсцiслаўская землi сталi аб'яднальным цэнтрам тэрыторыi беларусаў. Выгаднае становiшча Панямоння i Падняпроўя было прычынай перасялення сюды асобных груп падзвiнскага i палескага насельнiцтва. З утварэннем Вялiкага княства Лiтоўскага склалiся спрыяльныя ўмовы для фармiравання тэрыторыi беларусаў. Яго ядром стала Наваградская зямля. Устанаўленне адзiнай вярхоўнай улады ў канцы ХIII ст. спрыяла росту сувязей памiж асобнымi беларускiмi землямi. Межы i характар рассялення беларусаў у многiм былi прадвызначаны прыроднымі ўмовамi тых зямель, дзе адбывалася ўтварэнне iх супольнасцi. Клiмат, рэльеф, глебы аказалi значны ўплыў на заняткi i побыт мясцовых жыхароў. З цягам часу родная зямля стала спадчынай кожнага беларуса. Важнай рысай у фармiраваннi народнасцi з'яўляецца складанне старабеларускай мовы. Паступова ў мове насельнiцтва панеманскiх, падзвiнскiх, падняпроўскiх i iнш. зямель замацавалiся агульныя рысы. Аб гэтым сведчаць помнiкi пiсьменнасцi ХIY - ХY ст. Iх змест захаваў прыметы старабеларускай гутарковай мовы. Адметнай рысай беларускай мовы стала "дзеканне", "цеканне", "аканне", цвердае вымаўленне гукаў "р" i "ч". Адметныя рысы беларускай народнасцi праявiлiся і ў фальклоры. Гэта вобразы жывельнага свету: хiтрая лiса, мудры кот, прагны воўк, баязлiвы заяц. Распаўсюдзiлiся вусныя апавяданнi пра дрэвы, кветкi i дэманiчных iстот: русалак, лесавiкоў, дамавiкоў i iнш. Цудоўныя паданнi створаны пра гiстрычныя падзеi на тэрыторыi Беларусi. Значная частка паданняў расказвае аб паходжаннях беларусаў, iх продкаў.
Утварэнне Рэчы Паспалiтай. Барацьба Вялiкага княства Лiтоўскага за захаванне самастойнасцi. Заключэнне дзяржаўнай вунii памiж дзвума суседнiмi краiнамi – Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, Рускiм, Жамойцкiм i Польшчай было падзеяй ва ўсей Еўропе, бо на яе карце з'явiлася новая дзяржэава - Рэч Паспалiтая - адна з самых вялiкiх i магутных. Сярод насельнiцтва шмат этнiчнага аб'яднання аказаўся i беларускi народ. Прычыны заключэння вунii памiж ВКЛ i Польшчай: 1. Iмкненне беларуска-лiтоўскай шляхты да набыцця "залатых шляхецкiх вольнасцей"; 2. Цяжкае стапновiшча ВКЛ на мяжы страты незалежнасці ў Лiванскай вайне; 3. Польшча сама дамагалася вунii. Польскай шляхце ВКЛ мроiлася ў якасцi багатага прыдатка да вялiкай Польшчы. Люблiнскi сойм пачаўся 10 студзеня 1569 года i доўжыщся 6 месяцаў. З-за разнагалоссяў сойм спыніў працу 1 сакавiка, але 27 чэрвеня аднавіў работу. 1 лiпеня 1569 года акт Люблiнскай вунii памiж Влiкiм княствам Лiтоўскiм, Рускiм, Жамойцкiм i Польшчай быў падпiсаны.
Умовы аб’яднання: 1. З гэтага часу дзве дзяржавы ўтваралі агульную Рэч Паспалітую; 2. Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, якi мог збiрацца толькiкi на тэрыторыi Польшчы. 3. Манарх павiнен быць агульным. 4. Уступіўшы ў саюз дзяржавы не мелi права паасобку праводзiць знешнюю палiтыку. Разам з тым Вялiкаму княству актам не адводзiлася роля нейкай Польскай каланiяльнай ускраiны. Тут поўнасцю захоўваўся былы адмiнiстрацыйны апарат, асобная ад Польшчы заканадаўчая i судовая арганiзвцыя, тытул i пячатка. Асобнымі ў Княстве i Кароне заставалiся войскi, рознымi былi мовы дзяржаўных актаў: лацiна - у Польшчы, старабеларуская - у Княстве. Такiм чынам, у вынiку вунii ВКЛ не спынiла свайго iснавання. Дзве краiны аб'ядналiся ў федэрацыю. Але ўсе ж першыя ўражаннi ад вынiкаў Люблiнскай вунii для Лiцьвiнскага грамадства былi шокавымi. Згуба трэцi тэрыторыi ВКЛ, згуба палiтычнага верхавенства ў новай краiне не задавальняла беларуска-лiтоўскiх магнатаў, шляхту. Беларуска-лiтоўскiя колы шляхты i магнатаў згубiлi магчымасць набываць землі ў раенах, якiя былi гвалтоўна адарваны ў 1569г., ад ВКЛ (Валынь Падляшка, Кiеўшчына). Усе гэта нараджала ў беларуска-лiтоўскай шляхты незалежнiцкiя памкненнi. Антыпольскiя настроi не разыходзiлiся са справамi лiцвiнскiх палiтыкаў. Насуперак вунii на працягу 70-80 гадоў ХYI ст. у ВКЛ збiралiся агульнадзяржаўныя Соймы. У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая iнстанцыя для ВКЛ - Галоўны трыбунал. Але самым важкiм здабыткам у барцьбе за дзяржаную самастойнасць ВКЛ, Рускага i Жамойцкага было прыняцце Статута 1588 года. Статут 1588 года, па сутнасцi, спасаваў многiя пастановы Люблiнскай вунii. Паказальна нават тое, што ў Статуце нi разу не памiнаецца акт вунii. Згодна Статута ВКЛ паўставала самастойнай дзяржавай не толькi з асобным заканадаўствам, але i са сваей тэрыторыяй, дзяржаўным апаратам, войскам, фiнансамi. Адмяняў Статут 1588 года пункт пастановы Люблiнскага Сойма 1569 г. аб дазволе шляхты Каралеўства Польскага набываць зямельныя ўладанні ў межах Княства. Статут 1588 года дэклараваў права займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ, атрымлiваць землi тут для грамадзян гэтай дзяржавы. Такiм чынам, з прыведзеных вышэй фактаў вынiкае, што шляхта ВКЛ прытрымлiвалася пазiцыi, якая мела на мэце захаванне як мага большай самастойнасцi сваей дзяржавы ў рамках федэратыўнага саюзу з Польшчай.
Контррэфармацыя. Дзейнасць ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі. Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух ў Еўропе ў 2-й палове ХVІ –ХVІІ ст., узначалены папам рымскім і накіраваны супраць Рэфармацыі, форма ўмацавання феадальнага ладу ў перыяд яго распаду. Дактрыну контррэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор (1545 – 1547, 1551 – 1552), які адхіліў кампраміс з пратэстанствам , пацвердзіў безумоўны аўтарытэт пап, замацаваў набажэнства выключна на лацінскай мове, жорсткую цэнзуру. У 1542 г. у Рыме ўтвор інквізіцыя. У Еўропе загарэлася кастры, у якіх гарэлі не толькі кнігі, але і людзі (Дж. Бруно і Дж.Ванні), праследаваліся Т. Кампанела, Г. Галілей, арганізовываліся пагромы пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы 1572 г.), рэлігійныя войны (Трыццаці гадовая вайна 1618 –1648 гг.). У 1599 г. надрукаваны першы “Індэкс забаронных кніг”. Рэфармаваліся і ствараліся новыя манаскія ордэны. Галоўную стаўку папства зрабіла на ордэн езуітаў (створаны Ігнаціем Лаёлам у 1534 г.). У ВКЛ пачаткам Контррэфармацыі лічыцца 1569 г., калі ў Вільню прыйшлі першыя езуіты. Было іх 5 (па другім даным 13 чалавек). Іх запрасіў віленскі біскуп Валяр’ян Пратасевіч. Праз год у ВКЛ было ўжо 300 езуітаў. Галоўны ідэолаг Контррэфармацыі ў ВКЛ быў Пётр Спарга. Акрамя езуіцкага, на тэрыторыі Беларусі працавала ў ХVІ – ХVІІІ ст.ст. яшчэ 24 ордэны. Францысканцы. Ордэн быў утвораны ў 1209 г. у Італіі каля 1237 г. з’явіліся ў Польшчы, потым – у ВКЛ. У час княжання Гедыміна яны пабудавалі касцёлы ў Навагрудку і Вільні. Кляштары францысканцаў існавалі ў Гальшанах, Гродна, Пінску, Оршы і інш.
Дамініканцы. Назва ад імя заснавальніка ордэна іспанца Дамініка дэ Гусмана. Ордэн створаны ў пачатку ХІІІ ст. Галоўны накірунак дзейнасці – пропагандысцка-місіянерская. Актыўна ўдзельнічалі ў барацьбе з рэфармацыяй, ім была даручана інквізіцыя. Апраналіся ў белую сутану з белым капюшонам, на вуліцы накідвалі чорную мантыю з чорным капюшонам. Герб ордэна ўяўляў выяву сабакі – адсюль яшчэ адна назва ордэна – гасподнія сабакі. На чале ордэна стаяў генеральны магістр, рэзідэнцыя ў Рыме, вышэйшы калегіальны орган – капітул. На тэрыторыі Беларусі і Літвы замацаваліся ў ХVІ ст. Базыльяне – каталіцка-уніяцкі манаскі ордэн. З’явіліся пасля Берасцейскай уніі. У 1617 г. у Навгрудку адбылася першая кангрэгацыя новага ордэна. На чале ордэна – генерал (рэзедэнцыя – кляштар у Тараканях – Кобрынскі павет). На тэрыторыі Беларусі існавала 55 кляштараў базыльян. Для падрыхтоўкі манахаў з паслушнікаў існавалі навіцыяты і студыі пры кляштарах у Антопалі, Оршы, Жыровічах і інш. Барнардзінцы. Адгалінаванне францысканскага ордэна. Канчатковы разрыў адбыўся ў 1517 г. Апраналіся ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. Галоўная мэта ордэна – місіянерская праца сярод праваслаўных. На тэрыторыі Беларусі дзейнічалі больш за 20 мужчынскіх кляштароў і 4 жаночых (у Брэсце, Гродне, Мінску і Слоніме). Пры кляштарах абавязкова працавалі школы, бібліятэкі. Бенедыкцінцы – манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна Святога Бенядзікта. Заснаваны ў 530 г. у Італіі. Згодна са статутам бенедыкцінцы павінны былі жыць у кляштары, устрыманне і беднасць. Мэта ордэна – фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі. Існавалі як мужчынскія, так і жаночыя кляштары. Асаблівасці контррэфармацыі на тэрыторыі Беларусі: