Каротки курс гисторыи

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2014 в 19:28, лекция

Описание работы

Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі. Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі.

Файлы: 1 файл

Гісторыя як навука.docx

— 125.32 Кб (Скачать файл)

 

  1. Гісторыя як навука. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

Навуковае  паняцце  “гісторыя”  выкарыстоўваецца  у  некалькіх  выпадках:  па-першае,  калі  размова   ідзе  аб  мінулым  грамадства,  развіцці дзяржавы  і,  па-другое,  калі  маецца  на  ўвазе  навука,  якая  даследуе мінулае  чалавецтва.  Жыццё  чалавека  заусёды  было  звязана  з  грамадствам,   дзяржавай,  эканамічнай  сістэмай,  навукай  і  тэхнікай,  культурай  і  сям’ёй.  Усё  гэта  знаходзіла  адлюстраванне  ў  чалавечай дзейнасці. Жыццё  і  дзейнасць  чалавека  ў  мінулым  складаюць  змест  сусветна-гістарычнага  працэсу  і  з’яўляюцца  прадметам  гістарычнай  навукі. Гістарычная  навука адносіцца  да  сістемы  грамадазнаўства   і   выконвае важныя  сацыяльныя  функцыі.  Першай  функцыяй  гісторыі, як  навукі, з'яўляецца  пазнавальная. Працэс  гістарычнага  пазнання  грунтуецца  на  тэорыі  гістарычнага  пазнання,  якой уласцівы  такія  якасці  як  сістэмнасць,  упарадкаванасць, доказнасць  і  заканамернасць. Другая  функцыя  гісторыі  -практычна-палітычная. Сутнасць  гэтай  функцыі заключаецца  у  наступным:  гістарычная  навука дапамагае  палітыкам  і  дзяржаве  ў  выпрацоўцы  збалансаванай  палітыкі, накіраванай  на  далейшы  прагрэс  краіны.   Да  ліку  важных можна  аднесці  і  светапоглядную  функцыю  гістарычнай навукі.  Светапогляд  асобы -  гэта  сістэма  навуковага  асэнсавання свету,  ролі   і  месца  чалавека  ў  гэтым  свеце.  Уплыў  на  светапогляд аказваюць  усе  навукі,  але  яны  заўседы  абапіраюцца  на  высновы  гістарычнай  навукі,  якая  з'яўляецца  фундаментам  усяго  грамадазнаўства.       Гісторыя  Беларусі  вывучаецца  на  аснове  разнастайных  гістарычных  крыніц.  Да  ліку  асноўных можна  аднесці  археалагічныя,  пісьмовыя  і этнаграфічныя  крыніцы.  Археалагічныя  крыніцы  даюць  уяўленне  аб  жыцці  чалавека  таго  часу,  калі  не  было  пісьменнасці.  Пісьмовыя  крыніцы -  летапісы  Старажытнай  Русі,  беларускія  летапісы  і  хронікі:  «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы летапісец»  «летапіс Аўраамкі»,  «Хроніка  вялікіх  князеў Літоўскіх»,  «Баркалабаўскі  летапіс»,  Літоўская  метрыка; статыстычныя  зборнікі,  матэрыялы  перапісаў і  г.д.  -  з'яуляюцца  асновай  беларускай  гістарычнай  навукі  і  складаюць  яе  фундамент. Да  дадатковых гістарычных крыніц можна аднесці вусную  народную творчасць -  быліны,  казкі,  песні,  прыказкі   і прымаўкі.                                   Сучаснае  грамадазнаўства выкарыстоўвае дзве  метадалагічныя  канцэпцыі,  якія  тлумацаць развіццё  сусветнай гісторыі.  Першая  канцэпцыя была  распрацавана  К.Марксам,  Ф.Энгельсам і У.Леніным.  Яна атрымала  назву тэорыі  фармацыйнага  развіцця  грамадства.  Сутнасць гэтай тэорыі  заключаецца ў наступным:  у сусветнай гісторыі  чалавецтва  прайшло наступныя фармацыі  -  першабытнаабшчынную,  рабаўладальніцкую,  феадальную,  капіталістычную і часткова  камуністычную ў перыяд існавання сістэмы сацыялізму.  У аснову  гэтай перыядызацыі  К.Маркс паклаў  спосаб  вытворчасці матэрыяльных  багаццяў,  які выкарыстоўваўся грамадствам на  працягу цэлай гістарычнай эпохі. Другая  канцэпцыя  была  распрацавана  такімі  даследчыкамі  з  ліку гісторыкаў,  філосафаў   і  сацыёлагаў, як  М.Вебер,  О.Шпенглер,  К.Ясперс, А.Тойнбі,  М.Данілеўскі,  М.Кандрацьеў,  П.Сарокін  і  інш. Гэтыя  даследчыкі  XІX-  XX стст. у  галіне  грамадазнаўства  даказвалі,  што  гісторыя  грамадства  звязана  найперш  з  развіццём  рэлігіі,  культуры,  духоўнасці;  з індывідуальнасцю і непаўторнасцю  чалавечай  асобы,  такімі нематэрыяльнымі  паняццямі  як  «дух  народа»  ў  той ці  іншы  гістарычны перыяд.                                                        Такі  падыход  да  тлумачэння  гісторыі  атрымаў  назву  цывілізацыйнага.  Паняцце  «цывілізацыя»  звязана  з  паняццем  «грамадзянскі». У  эпоху  антычнасці  гэтае  паняцце  з’явілася  у  філасофіі  Арыстоцеля  і працах  філосафаў-стоікаў,  якія падзялілі  прыроду чалавека  на  два пачаткі:  натуральны  /naturalis/  і  грамадзянскі  /civilis

2. Перыядызацыя айчыннай і сусветнай  гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі  Беларусі.

Перыядызацыя:                                                                

  • Старажытнае грамадства(40 тыс.г.-5 стаг. нашай эры)                                                                  
  • 2. Сярэднявечча (канец 5-15 ст.)           

  пачатак да класавага грамадства (6-13 ст.)                                                              

  развіццё феад. сістэмы (13-15ст.)                

  • 3. Новы час (16-пач. 20ст.)выспяванне феадальнай сістэмы, выспяванне буржуазных рэформ                           
  • 4. Навейшы час (1918-да нашых дзен)       

Гісторыя  – памяць чалавека (“апавяданне  аб мінулым”).

Вывучаецца  на крыніцах:                             

  • Археалагічныя                                                            
  • Этнаграфічныя                                                       
  • Лінгвістычныя                                                            
  • Вусныя                                                                        
  • Пісьмовыя (найбольш важныя)                     
  • Кіна-, фота-, фона-                                            

 Гісторыя  Беларусі  вывучаецца  на  аснове  разнастайных  гістарычных крыніц.  Да  ліку  асноўных можна   аднесці  археалагічныя,  пісьмовыя   і этнаграфічныя  крыніцы.  Археалагічныя  крыніцы  даюць   уяўленне  аб  жыцці  чалавека  таго  часу,  калі  не  было  пісьменнасці.  Пісьмовыя  крыніцы  -  летапісы  Старажытнай  Русі,  беларускія  летапісы  і  хронікі:  «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы  летапісец»  «летапіс Аўраамкі»,  «Хроніка  вялікіх  князеў Літоўскіх»,  «Баркалабаўскі  летапіс»,  Літоўская   метрыка; статыстычныя  зборнікі,  матэрыялы  перапісаў і   г.д.  -  з'яуляюцца  асновай беларускай  гістарычнай навукі  і складаюць яе  фундамент.    Да  дадатковых гістарычных крыніц можна аднесці вусную  народную творчасць -  быліны,  казкі,  песні,  прыказкі   і прымаўкі.

  1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі.

  Першае пранікненне людзей на  тэрыторю сучаснай Беларусі адбылося  толькі ў верхнім палеаліце,  прыкладна 40 тыс. гадоў таму  назад. Вядомы дзве самыя старажытныя  верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі(Юравічы і Бердыж). У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі.Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці.Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (4–3 тыс. гг. да н.э.). З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу.Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”.Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў.  У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты. Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3–2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. – IV–V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.          Бронзавы век (ІІ – пачатак І тысячагоддзя да н.э.  На рубяжы ІІІ – ІІ тысячагоддзяў да н. э. у гісторыі Беларусі адбыліся вельмі буйныя перамены. На яе тэрыторыю прыйшлі і шырока рассяліліся новыя плямены. Гэта былі індаеўрапейскія плямены, якія прынеслі з сабой жывелагадоўлю і земляробства. З іх прыходам пачаўся век металу – бронзавы век. На беларусь медзь і бронза паступалі з Каўказа і Прыкарпацця. Пакольк большая частка тэрыторыі Беларусі была пакрыта лясамі, то па меры пашырэння земляробства плямены пачалі адчуваць недахоп у свабодных ад лесу землях. Таму пад новую раллю пачынаюць высякаць лясы. Складалася асаблівая сістэма земляробства, якую называюць падсечна-агнявой. Для таго как падрыхтаваць дзялянку пад сяўбу, высякалі лес, давалі ссечаным дрэвам высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел угнойваў верхні слой глебы, а агонь знішчаў пустазелле. На працягу некалькіх гадоў такая дзелянка давала высокія ўраджаі збажыны. Для апрацоўкі зямлі выкарыстоўвалі каменную або рагавую матыку, драўляны плуг (рала). Земляробства пры дапамозе матык называюць матычным, апрацоўку зямлі з дапамогай плуга – ворыўным земляробствам.    Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Пераварот у першабытнай тэхніцы зрабіла новае вынаходніцтва: у медзь пачалі дабаўляць волава і атрымалі новы больш трывалы метал – бронзу. Гэты перыяд гісторыі называюць бронзавым векам. Ен пачаўся на мяжы 3 і 2-га тысячагоддзяў да н. э. і працягваўся да VII ст. да н. э.  З пачаткам бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі паўсюдна ўсталеўваюцца вытворчыя формы гаспадарання – земляробства і жывелагадоўля. У лясной зоне захоўваліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва.         Паўсюдна на тэрыторыі Беларусі пашыраўся разнастайны пласкадонны посуд: міскі, друшлякі, гаршкі, кубкі. Гэта было выклікана з’яўленнем агнішчаў з роўнай паверхняй, сталоў і новых відаў ежы. Апрацоўка металу паклала пачатак грамадскаму падзелу працы ўнутры племені – адасобіліся кавалі і ліцейшчыкі. У бронзавым веку чалавек прыручыў каня, што дазволіла пераганяць статкі на вялікія адлегласці і выкарыстоўваць лепшыя выганы.  У час перамяшчэння нарадзілася ідэя кола. Гэта вынаходніцтва чалавека па сеняшні дзень з’яўляецца асновай тэхнічнага прагрэсу. З развіццем вытворчых формаў гаспадаркі змяніўся пахавальны абрад: з’явіліся пахаванні нябожчыкаў на бескурганных і курганных могільніках, распаўсюдзіўся звычай спальвання памерлых. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў

За тысячу гадоў да пачатку нашай эры  людзі адкрылі жалеза. Бронзавы век  змяніўся жалезным. У жалеза было 2 перавагі перад бронзай: 1. яно было больш  цвердым і трывалым, 2. сустракалася амаль паўсюдна. Жалезную руду ў  Беларусі здабывалі на берагах рэк, азер, на балотах.   З павелічэннем  выкарыстання жалезных прылад працы земляробства стала галоўным заняткам плямен, якія насялялі тэрыторыю Беларусі. Пераважала лядная сістэма земляробства, а асноўнай зерневай культурай была пшаніца. Ураджай зжыналі жалезнымі сярпамі, якія не мелі насечак на лязе і былі мала выгнутымі.   Выраб жалезных прылад садзейнічаў развіццю хатняга рамясцтва і пабудове жылых  і гаспадарчых памяшканняў зрубавай канструкцыі.                     Паступова адбываліся змены ў грамадскім жыцці насельніцтва Беларусі. Асноўнай гаспадарчай адзінкай стала вялікая патрыярхальная сям’я з 50-80 чалавек. Некалькі такіх сем’яў складалі род. Але ў яго акрамя родзічаў ужо ўваходзіла значная колькасць суседзяў. Паступова фарміравалася суседскародавая абшчына.  З выдзяленнем патрыярхальных сем’яў стварылася глеба для ўзнікнення маемаснай і сацыяльнай няроўнасці. З’явіліся багатыя і бедныя сем’і, што сведчыла пра распад родавых адносін і складванне адносін панавання і прыгнечання. Войны з мэтай рабавання накопленных запасаў і захопу людзей сталі звычайнай з’явай. Асноўным тыпам паселішчаў сталі гарадзішчы. Яны абгарождваліся драўлянымі сценамі, умацоўваліся земсянымі валамі, равамі і стромкімі схіламі.    Вялікае перасяленне народаў. У IV-VII ст. н. э. назіралася перамяшчэнне плямен. Яно было выклікана колькастным ростам насельніцтва, які адбыўся ў сувязі з усталяваннем аседлага ладу жыцця. Пляменам патрабаваліся новыя тэрыторыі для вядзення гаспадаркі. Але галоўнай прычынай масавай міграцыі плямен лічыцца распад першабытнаабшчынных адносін, калі ствараліся моцныя ваенныя дружыны для заваявання і рабавання чужых зямель.    

  1. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы

  У VI ст. вядучая роля ў міграцыйных працэсах стала належаць славянам. Старажытныя славяне (праславяне) займалі даволі шырокі абшар, які ахопліваў вярхоўі рэк Одэра, Віслы, Днястра, Прыпяці і дасягаў Дняпра і Дзесны.                                       У час Вялікага перасялення народаў праславяне рушылі на поўдзень да Дуная, у Паўночна-Заходняе Прычарнамор’е і ўварваліся ў балканскія правінцыі Візантыйскай імперыі. У VI-VIII стст. Яны подзяліліся на 3 групы:                                                                                 1. Заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычане) – Цэнтральная Еўропа;                                                               2. Усходнія (рускія, украінцы, беларусы) – Усходняя Еўропа;                                                                                         3. Паўдневыя (сербы, харваты, балгары, чарнагорцы, македонцы, славенцы) – Поўнач Балканскага паўвострава.                                    Рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Беларусі ў VIII-Х стст. склалася этнічная супольнасці крывічоў-палачан, дрыгавічоў і радзімічаў. Менавіта з іх рассялення пачалася непасрэдна гісторыя Беларусі і беларусаў.                             Крывічы-палачане занялі абшар паўночнай і паўночна-заходняй часткі сучаснай тэрыторыі Беларусі. Назва “крывічы” паходзіць ад: 1. імя пачынальніка роду Крыва; 2. слова “крэўныя” (блізкія па крыві); 3. імя язычніцкага святара Крыва-Крывейтэ; 4. узгоркавага (“крывога”) характару мясцовасці. А назва “палачане” паходзіць ад назвы ракі Палаты. Архіолагі вылучаюць тры групы крывічоў: полацкіх, смаленскіх і пскоўскіх.                                                  Дрыгавічы займалі вялікую тэрыторыю цэнтральнай і паўдневай Беларусі. Назва “дрыгавічы” паходзіць або ад слова “дрыгва”, або ад імя Дрыгавіт. Гэта было адно з найбольш развітых усходнееўрапейскіх плямен, якое сумесна з крывічамі заклала аснову для фарміравання беларускай народнасці.                      Калі крывічы і дрыгавічы прыйшлі на тэрыторыю Беларусі з поўдня, то радзімічы – з захаду, са старажытнапольскіх зямель. Яны занялі Пасожжа, а назва іх паходзіць ад імя Радзім. Ен, па сведчанні аўтара “Аповесці мінулых гадоў” узначальваў гэтае племя.                                                                                   Вядома, што да прыходу ўсходніх славян большую частку тэрыторыі Беларусі займалі плямены балтаў.         Такім чынам у выніку рассялення ўсходнееўрапейскіх плямен на тэрыторыі Беларусі ўзніклі этнічныя, або культурныя, супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, якія праіснавалі да сярэдзіны XII ст. Менавіта яны стварылі першую дзяржаўнасць (цывілізацыю) і ўдзельнічалі ў фарміраванні Русі.

  1. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча…

  У 11ст.  на беларyсi стала  распyсюджвацца хрысцiянства,  што  дало магчымасць  распаyсюдзiць  пiсьменнасць i дойлiцтва.  Звесткi аб  пiсьме славян адносяцца  да  канца  10  -  пачаткy  11  ст., yводзiлася кiрылаyская  азбyка.  У  бiблiятэцы пры Полацкай  Сафii захоyвалiся кнiгi напiсаныя  на кiрылiцы. У Беларyсi знойдзен  грэбень з дрэва,  на якiм  паслядоyна размешчаны славянскiя  лiтары ад "А" да "Я"(13ст.),  ен выконваy ролю "бyквара". Пiсменнасць  y старажытных  гарадах  ведалi  не  толькi  прадстаyнiкi дyхавенства  i знацi, але i простыя гараджане.  Ёсць звесткi ад iснаваннi Полацкага  летапiсy.  Рyкапiсных царкоyных  кнiг 12-13 ст. таксама захавалася  няшмат.Вядомы тyраyскiя i полацкiя   евангеллi  таго  часy.             Кнiгi пiсалi на пергаменце.Рyкапiс  складалi y сшыткi,  вокладкамi слyжылi  дзве дошкi.  Бyдавалiся цэрквы :  Полацкая  Сафiя  -  сем кyпалоy, y нyтры фрэскi.  У Пятнiцкай царкве  змешчана фрэска князёy Барыса i Глеба.  Каменныя цэрквы yзведзены y Вiцебскy, Наваградкy, Гародне, Тyраве. У Камянцы y 13ст. была пабyдавана  абарончая вежа.Шэдэyрам  старажытнага  мастацтва  з`яyляецца  крыж  Ефрасiннi Полацкай,  зроблены майстрам  Богшай. Памер крыжа 51 см. y                 даyжыню,таyшчыня 1,5 см.Да паверхнi  прымацаваны залатыя пласцiны, а  з бакоy - срэбраныя. На пласцiнах  змешчаны выявы святых, выканнаныя  рознакаляровымi эмалямi.

 

  1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь.

Да  сяр. IX ст. на ўсей тэрыт., заселенай  усх. славянамi, пачалi фармiравацца  раннефеад. княствы. У кан. IX ст. тут  узнiкла палiт. ўтварэнне – Старажытнаруская дзярж. (Кiеў. Русь) з цэнтрам у  Кiеве. Землi крыв., дрыгав., радзiм. увайшлi ў склад Старажытнарус. дзярж.. Кiеў. Русь з`яўлялася раннефеад. дзярж-й, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзярж. ўваходзiлi асобныя  землi на чале са сваiмi князямi. Мясц. князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вял. кiеўс. князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вял. князя з мэтай ажыццяўл. ваенных  паходаў. Падуладнае мясц. князям нас. плацiла данiну вял. князю кiеўскаму. У той жа час мясц. князi карысталiся амаль неабмежав. уладай у сваiх княствах. На тэрыт. Бел. склалася два раннефеад. княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўвах. ў склад Старажытнарус. Дзяржава. Полацкае княс. утвар. у ІХ-Х ст. і займала 1\3 част. Бел.. Праходж-е вял. гандл. шляху у Зах. Еур. праз яго тэрыт. стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканом., перш за ўсе гандлю, а такс. абумовiла знач. княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. Заканад. улада належала вечу (нар. сходу). Яно запрашала князя на княжанне, выдавала законы. Улада веча распаусюджв. і на горад, і на воласць, і на весі. Веча праіснавала да ХV ст. (да магдэб. права у 1488). Выканаучая улада належала князю. У Полац. iснавала мясц. княжацкая дынастыя. Полац. князi iмкнулiся праводзiць незал. ад Кiева палiтыку. Князі займаліся адміністрац. і вайсковай справамі, вяршылі суд, аховалі гандлевыя шляхі. Высокае грам. становішча займау епіскп. Ад яго імя і князя пісаліся дагаворы, якія заключала веча. У пач. XII ст. Полац. княства ўступiла ў перыяд феад. раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княс-ў: Полацкае, Мiнскае, Вiцеб., Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш.                                                                                      Другое раннефеад. кн-ва на Бел. – Тураўскае – утвар-ся ў кан. IX ст. Тур. княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У др. пал. XII ст. тут усталявалася самаст. княская дынастыя, аднак ужо ў кан. XII – пач. XIII ст. на тэрыт. тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феад. княстваў: Тур-е, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае.                                         Т.ч. Полацкае, як і Тураускае княства, мела усе атрыбуты дзярж. улады – заканадауч., выканаучую, судовую. Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі манархіямі на тэрыт. Бел.. Але іх нельга лічыць першымі бел. дзярж.-манархіямі, бо Бел. і бел. этнасу яшчэ у ІХ-ХІ ст. не было.

 Полацкае і Тураўскае княствы ў ІХ – ХІ ст., іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.                                                                На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi – Тураўскае – утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII – пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае. У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi. Феадальная раздробленасць. Месца і роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў (канец ХІІ – пачатак ХІІІ ст.). У пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) распалася на асобныя княствы. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

  Чаму распалася Старажытнаруская  дзяржава? Таму ёсць некалькі  прычын. Першая з іх звязана  з далейшым развіццём сельскай  гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта  рабіла ў новых умовах непатрэбнай  адзіную дзяржаву, якая недастаткова  ўлічвала асаблівасці княстваў  і не стымулявала іх сацыяльна-эканамічнае  развіццё. Другая прычына звязана  з наяўнасцю крэпасцей і войск  ў мясцовых феадалаў, ростам іх  ваеннай магутнасці, што стварала  ілюзію магчымасці самастойна  абараняць сваю тэрыторыю ад  знешніх ворагаў і падаўляць  выступленні залежных сялян. І  трэцяе, рост эканамічнай і ваеннай  магутнасці мясцовых феадалаў  нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія  настроі, імкненне да незалежнасці  ад вялікага кіеўскага князя  і поўнага самастойнага княжання.

Информация о работе Каротки курс гисторыи