Каротки курс гисторыи

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2014 в 19:28, лекция

Описание работы

Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі. Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі.

Файлы: 1 файл

Гісторыя як навука.docx

— 125.32 Кб (Скачать файл)

25. Культура Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

 Культура  Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння  i панавання капiталiстычных адносiн.  Нягледзячы на каланiяльную палiтыку  расiйскага самауладства, у гэты  час пачала фармiравацца беларуская  нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала  i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне  самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць  з iншымi народамi.                           Беларуская лiтаратура гэтага  часу развiвалася падспудна, пад  забаронай, унеспрыяльнай атмасферы.  Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау  паустання 1963 г., фактычная забарона  беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi  курс прывялi да таго, што многае  з творчай спадчыны выдатных  беларускiх пiсьменнiкау загiнула.                       Асновай развiцця бел. лiт. гэтага  перыяду быу паступовы рост  сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi  народа. Абвастрэнне сацыяльных  супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г. , развiццуе  капiталiзму i з’яуленне на арэне  палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця  беларускай лiтаратуры дэмакратычнага  напрамку.                            Вядомы прадстаунiк – К.Калiноускi (1838 – 1864), кiраунiк паустання 1863 – 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго  найбольш поуна выявiлiся у  творы «Лiзты з-пад шыбенiцы»,  напiсаным перад пакараннем смерцю  у Вiленскай турме.                                               Удзельнiк паустання, пачынальнiк  крытычнага рэалiзму, патрыет  сваей радзiмы Ф Багушэвiч выступау  у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджалi i якую  зневажалi як царскiя сатрапы,  так i польскiя паны.Паслядоунiкамi  Багушэвiча былi паэты-дэмакраты  Я.Лучына i А.Гурыновiч.                               У другой палове XIX ст. На Беларусi  развiвалiся розныя формы народнага  тэатра (народная драма, батлейка). Пачау фармiраваца беларускi прафесiйны  тэатр. Яго узнiкненне звязана  з дзейнасцю паэта, драматурга i тэатральнага дзеяча В.Дунiна-Марцiнкевiча. Спрыяльны уплыу на развiцце  беларускай культуры  i беларускага  тэатральнага мастацтва акакзала  культура рускага, польскага i украiнскага народау.                                   У выяленчым мастацтве другой  паловы XIX ст. Асноунае месца займау  рэалiзм. У беларускiм жывапiсе  у гэты час на першы план  выходзiць гаiстарычны жанр. Да  гiстарычнага жанру напасрэдна  прымыкау бытавы. У гэтым жанры  найбольш поуна выявiлiся сацыяльныя  сiмпатыi жывапiсцау. У жывапiсе, як i у творах лiтаратуры, з’яуляецца  вобраз селянiна-бедняка. Вядомы  майстар бытавога жанру – Н.Ю.Сiлiвановiч.                            Такiм чынам, нягледзячы на  вялiкадзяржауную палiтыку царызму,  развiцце беларускай культуры  у другой палове XIX ст. Характарызавалася  значнымi поспехамi i дасягненнямi.

26. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку ХХ ст.

 Культура  Беларусi у пачатку XX ст. Развiвалася  у цеснай сувязi з нацыянальным  рухам, культурамi суседнтх народау.  У гады рэвалюцыi 1905—1907 гг. i пасля  яе адбываецца уздым у многiх  яе  галiнах, асаблiва у лiтаратуры.                                    Прыкметныя змены адбывалiся у  развiццi асветы. Замест царкоуна-прыходскiхз  школ, якiя знаходзiлiся у заняпадзе,  адкрывалiся народныя вучылiшчы,  а гарадскiя вучылiшчы пераутваралiся  у вышэйшыя пачватковыя школы.  Хутка пашыралася сетка дзяржауных i прыватных сярэднiх школ –  гiмназiй i рэальных вучылiшчау. Для  дарослага насельнiцтва адкрывалiся  нядзельныя школы, вячэрнiя змены  i курсы. Для падрыхтоукi педагогау  былi адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый  i 3 настаунiцкiя iнстытуты.                     На Беларусi мелiся значныя  дасягненнi у вывучэннi этнаграфii, гiсторыi i культуры краю, а таксама  у прыродазнаучых навуках. Пытаннямi быту i культуры Беларусi займалiся  вядомыя даследчыкi Е. Раманау,  М.Федароускi, М.Нiкiфораускi, А.Сержпутоускi. Гiсторыi ВКЛ прысвяцiу свае  працы М.Доунар-Запольскi. В.Ластоускi выдау «Кароткую гiсторыю Беларусi».   Павышэнню агульнаадукацыйнага  i культурнага узроуню насельнiцтва  садзейнiчалi бiблiятэкi. Адкрывалiя  школьныя i грамадскмя бiблiятэкi розных  ведамтсвау. Буйнейшая сярод iх  была мiнская пудлiчная бiблiятэка  iмя Пушкiна, створаная у 1900г.             На Беларусi даволi хутка развiвауся  друк. З 1901 по 1914 г. упяцi беларускiх  губернях колькасць перыядычных  выданняу павялiчылася з 15 да 109. Большасць газет i кнiг друкавалася  на рускай мове.                       Вялiкi уклад у развiцце беларускай  лiтаратуры унеслi Я.Купала, Я.Колас,  М.Багдановыч, К.Каганец i iнш.                                     У пачатку XX ст. Актывiзавалася  культурнае жыцце на Беларусi. У гарадах праходзiлi гастролi  рускiх i украiнскiх тэатральных  труп. Атрымалi распаусюджанне аматарскi ятэтральныя гурткi, «беларускiя  вечарынкi» -- своеасаблiвая форма мастацкай самадзейнасцi. З iх у 1910 г. узнiк нацыянальны прафесiйны тэатр – «Першая беларуская трупа» I.Буйнiцкага.                                  У архiтэктуры Белварусi у пачатку XX ст. Iснавалi розныя стылi: неаготыка, неарускi, неараманскi i найбольш распаусюджаны – неакласiцызм.

27. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі.

Нацыя (ад лац. паtio – племя, народ) – гістарычная  супольнасць людзей, якая хар-ца ўстойлівымі  экан. і тэрыт. сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, хар-ру, побыту, традыцый,самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феад. народнасцей  у перыяд станаўлення капітал. вытв-ці. Рабочая сіла стала таварам, пашыр. яе міграцыя.Фармір. асноўныя класы  капітал. грам-ва – пралетар. і буржуазія. Пралетарыят –сял. бедната, дробныя  рамеснікі і гандляры, збяднелыя  мяшчане і шляхта.Бел. нац.буржуазія- заможныя сялян і выхадцы з  дробнай шляхты. Асноўныя капіталы краю  знах-ся не ў яе руках, а у  яўрэйскіх, польскіх і рускіх прам-цаў, памешчыкаў і купцоў. Слабасць нац, буржуазіі, невыкарыст-не бел. мовы,раскол на праваслаўных і католікау, замаруджвала кансалідацыю бел. нацыі.У канцы XIX ст. паступ. стабіліз. этнічная тэрыт. беларусаў. Наладжв. і разв-ца гаспад. сувязі. Этнічная тэрыт. бел-ў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Рас. імперыі.Галоўным арэалам  кансалідацыі бел. нацыі былі цэнтр. і паўн.-зах. часткі Бел., найбольш развітыя ў экан., сац., паліт. і культурных адносінах.Працэс фармір. бел. нацыі  закрануў і нас-ва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэр. Ўсх.Беларусі працэсы нац. кансалідацыі ішлі больш замаруджана, тут адчуваўся  больш моцны расійскі ўплыў.Сярод  гараджан яўрэі складалі 53,5 %.Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове- 14,5 %. Асаблівасцю  бел-аў як этнасу быў падзел на праваслаўных і католікаў( праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі –  палякі). За 40 паслярэформенных гадоў  колькасць жых-оў Бел. падвоілася. У  пачатку XX ст. прырост нас-ва некалькі паменшыўся.У мове ішло змеш-не мясцовых дыялектаў, з’яўляліся новыя словы  і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі.На аснове жывой гутарк. народнай мовы фармір. новая бел. літ. мова. Крыніца  развіцця бел. літ. мовы -вусная паэтычная  нар.творчасць ,нар. формы мастацтва, фальклор,традыцыйныя абрады і звычаі..Бел.літ. мова развівалася гал.чынам як мова мастацкай літ-ры і часткова публіцыстыкі. Паступова ішоў працэс складвання графічнай  сістэмы, правапісных і грамат. норм, узбагачэння лексікі. Адметнасць бел.этнасу была і у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным маст-ве: ўзорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне з лазы, саломкі  і карэнняў, паясы, выкарыстанне ў  арнаменце пераважна геаметр. форм, афармленні жылых памяшканняў. Кансалідацыя бел.этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нац. самасвядомасці. 3 другой паловы XIX ст. усё больш актыўна ўжыв. назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі). Фармір. нац. самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. фундаментальных навук.прац Насовіча, Крачкоўскага, Нікіфароўскага, Карскага, Раманава , дзе ўпершыню бел. этнас  разглядаецца як суб’ект гістар.працэсу.

28. Грамадска-палітычны рух у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі: ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух.

Грамадска-палітычнае становішча Беларусі ў канцы XIX –  пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.Канец XIX – пачатак XX ст. –  час стварэння і станаўлення  палітычных партый. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя  да стварэння рабочых арганiзацый  па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя  арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную  партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага  працэсу стаў пецярбургскi “Саюз  барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых  на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся  ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх  сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку  – меншавікамі.У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй  народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне  самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага  руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ  прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага  працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды  БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага  дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала  за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся  рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў  адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х  гг.З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх  мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя  народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму  шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны  з агульнарасiйскiм.Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.

29. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у  Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню  ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны  выбух у Расii стаў непазбежным.У  палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры  лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў  свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся  захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе  Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым  лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне  самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай  рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая  падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У  лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але  адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння  рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся  масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя  стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў  Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у  якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У  снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна  перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак  збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё  ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля  снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны  рух паступова iдзе на спад.

30. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Беларусь ва умовах І-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі  Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі  Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.

У сувязі з  наступленнем германскіх войск на ўсход  рушыў вялікі паток бежанцаў з  Польшчы, Літвы і заходніх паветаў  Беларусі

На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя  работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя  рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.

Рэквізіцыі  і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць  розныя павіннасці.

У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.

З-за моцнага  заняпаду сельскай гаспадаркі амаль  перасталі паступаць на рынак  прадметы першай неабходнасці, што  выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.

Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух  ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў  з’яўлялася павышэнне заработнай платы.

Аднак трэба  адзначыць, што стачкі на Беларусі ў  гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.

Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны  набыў сялянскі рух – разгром  памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў  і лавак.

Значна ўзраслі  сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.

Ваенныя паражэнні  расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі  нездаволенасць салдат. У войсках  успыхнулі хваляванні, звязаныя з  дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам  зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.

22 кастрычніка  1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным  пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула  ў сувязі з арыштам аднаго  з казакоў. Паустанцы былі жорстка  пакараны. Але спыніць працэс  разлажэння арміі ўжо было  нельга, яна паступова станавілася  небаяздольнай.

 

31. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст.

  Вайна  паскорыла  паспяванне рэвалюцыйнай  сiтуацii.Рэвалюцыя пачалася у  Петраградзе.27 лютага 1917г.  рабочыя  i салдаты  зверглi самадзяржауе  ,  узнiкае  часовы урад.У  гэты час узнiкаюць саветы рабочых,салдацкiх  дэпутатау.Звесткi аб перамозе рэвалюцii у  Петраградзе  прыйшлi на  Беларусь 1-4 сакавiка 1917г.4 сакавiка створаны  Мiнскi савет,якi утварыу Часовы  выкынаучы камiтэт Савета.  5 сакавiка  Савет узнiкае у Вмцебску,  за  тым у Гомелi.Класавая свядомасць i грамадзянская актаунасць рабочых  i служачых на Беларусi праявiлася  у  стварэннi  прафсаюзау,якiя   былi павiнны абараняць

Информация о работе Каротки курс гисторыи