11. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага
(ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай
манархіі).
На чале класа
зямельных уласнікаў стаяў вялікі
князь літоўскі, які з’яўляўся
вярхоўным уладаром усёй зямлі ў
дзяржаве, а таксама меў свае ўласныя
зямельныя ўладанні. На прыступак
ніжэй на іерархічнай лесвіцы
стаялі буйныя феадалы – князі
і зямельныя магнаты, што валодалі
зямлёй на правах вотчыны. Далей ішлі
баяры, самая шматлікая група
сярод пануючага класа. Былі буйныя
баяры, якія блізка стаялі ад князёў. Былі
сярэднія – складалі асноўную частку
баярства. Але былі і такія, што
мала адрозніваліся ад сялян і
самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група
мела польскую назву “шляхта”.
Першым сістэматызаваным
агульнадзяржаўным зборнікам законаў
феадальнага права стаў Статут Вялікага
княства Літоўскага 1529 г., які меў
другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыю.
На працягу
ХV–ХVІ стст. ідзе працэс пашырэння
саслоўных і палітычных правоў баярства,
шляхты.
Паступова баяры-шляхта
спляліся з верхнімі пластамі сялянства.
Ад апошніх яны адрозніваліся
толькі тым, што пры любых абставінах
заставаліся вольнымі людзьмі і
ім гарантавана асабістая і маёмасная
недатыкальнасць.
Паступова шляхта
ўзвышаецца палітычна. Урэшце ў першай
пал. ХVІ ст. шляхта была ўроўнена ў
правах з феадальнымі магнатамі,
ёй была гарантавана палітычная, асабовая
і маёмасная недатыкальнасць.
Галоўным
кіраўніком княства лічыўся вялікі
князь літоўскі. Ён узначальваў узброеныя
сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць
мір, уступаць у саюзы з іншымі
дзяржавамі. У ХІV ст. пры ім існавала
вялікакняская Дума, па аналогіі з
Маскоўскай.
У склад Рады
ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы,
камандзіры мясцовых палкоў, дзяржаўныя
чыны. Але асноўныя справы вырашаліся
поўным зборам гаспадарскай Рады.
Асаблівую ролю
ў сістэме дзяржаўнага кіравання
меў вальны сейм. Сейм абмяркоўваў
галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі,
заканадаўчыя акты, устанаўляў падаткі,
вырашаў судовыя справы, выбіраў
Вялікага князя і зацверджваў
кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя
пасады.
Частка княстваў
была ператворана ў ваяводствы на
чале з ваяводамі. Больш дробнай
тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы,
галоўнай асобай у якіх з’яўляўся
стараста.
Мясцовае
кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы
орган – сеймік. Сеймікі збіраліся
ў паветах. У іх працы ўдзельнічалі
ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся
дэпутаты і ў вальны сейм.
Такім чынам,
у ХІV–ХVІ стст. у Вялікім княстве
Літоўскім складалася дакладная
і акрэсленая сістэма прадстаўнічай
манархіі.
12. Асаблівасці развіцця культуры беларускіх
зямель у складзе ВКЛ у ХІУ – ХУІ ст.
Беларусь
у складзе ВКЛ уяўляла сабой
рэгіён, адкрыты для знешняга
культурнага ўздзеяння. Беларуская
культура мела ў асноўных рысах
сярэдневяковы характар, развівалася
на феадальна-прыгоннай аснове. Культурныя
здабыткі з’яўляліся прывілеяй
вышэйшых саслоўяў. Значны ўклад
у развіццё асветы, грамадска-палітычнай
думкі, літаратуры, дойлідства, жывапісу,
музыкі ўнесла царква. Геапалітычнае
становішча Беларусі абумовіла
яе ролю культурнага пасрэдніка
паміж праваслаўным Усходам і
каталіцкім Захадам. Гэта вяло
да ўзаемаўзбагачэння розных
культур здабыткамі іншых культурных
асяродкаў.
У другой
палове ХІІІ – першай палове
ХVІ стст. паралельна з працэсам
стварэння беларускай арыгінальнай
літаратуры ішло развіццё старабеларускай
літаратурнай мовы, якая замацоўвала
характэрныя асаблівасці гаворкі
насельніцтва Беларусі.
Беларускую
культуру не абмінула такая
з’ява як Адраджэнне, або Рэнесанс
– эпоха станаўлення і росквіту
ранняй буржуазнай культуры. Адраджэнне
было абумоўлена якаснымі зменамі
ў эканамічным і палітычным
жыцці краін: зараджэннем капіталістычных
адносін, фарміраваннем нацыянальных
дзяржаў і абсалютных манархій,
узмацненнем антыфеадальнай і
рэлігійнай барацьбы. Вялікія геаграфічныя
адкрыцці, з’яўленне кнігадрукавання,
развіццё навукі і тэхнікі
прывялі да ўзнікнення новай,
пераважна свецкай культуры. На
гэтай аснове сфарміраваўся новы,
гуманістычны светапогляд. Гуманізм
– філасофска-светапоглядная пазіцыя,
яка сцвярджае высокую годнасць
чалавека – творцы зямнога
шчасця, прызнае права на свабоднае
развіццё яго здольнасцей, абараняе
ідэалы справядлівасці, чалавекалюбства,
свабоды і дасканаласці асобы.
У канцы
ХV – пачатку ХVІ ст. склаліся
перадумовы Рэнесанса на Беларусі:
рост гарадоў, фарміраванне беларускай
народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай
дзейнасці і г.д.
На працэс
станаўлення і развіцця беларускай
архітэктуры і выяўленчага мастацтва
значна паўплывалі старажытнарускія
традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні
архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх
краін. Шырокае распаўсюджанне
на Беларусі набыла готыка
– мастацкі стыль, запазычаны
з Заходняй Еўропы. Найбольш тыповыя
гатычныя пабудовы вылучаліся
вялікай вышынёй, стромкім сілуэтам
і вертыкальнымі лініямі, вузкімі
стрэльчатымі парталамі і вокнамі
з каляровымі вітражамі, высокімі
вежамі.
Значнае
месца ў архітэктуры азначанага
перыяду займала культавае дойлідства.
У сувязі з пашырэннем каталіцызму
на ўсёй тэрыторыі Беларусі
пачалося будаўніцтва касцёлаў.
Найбольш
актыўна развіваўся іканапіс. Абразы
захоўвалі традыцыі старажытнарускага
і візантыйскага мастацтва, напрыклад,
абразы “Маці боская Замілаванне”
(канец ХІV – пачатак ХV ст.),
“Маці боская Ерусалімская”
(першая палова ХV ст.), “Маці
боская Смаленская” (мяжа ХV
– ХVІ стст.) і інш. Побач
з іншымі відамі выяўленчага
мастацтва на Беларусі развівалася
скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі
каталіцкія манастыры, касцёлы, палацы
феадалаў.
Такім
чынам, другая палова ХІІІ –
першая палова ХVІ стст. – яркі
і самабытны перыяд у развіцці
беларускай культуры, час росту
палітычнай і патрыятычнай свядомасці
беларусаў, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных
павеваў і сярэдневяковых рэлігійных
традыцый ў духоўным жыцці,
пашырэння культурных сувязей
паміж беларускім і іншымі народамі.
13. Асноўныя канцэпцыі этнагенэзу беларусаў
у Сярэднія вякі. Эканамічныя і палітычныя
фактары кансалідацыі беларускага этнасу
(народнасці).
Уключ.
зах.рус. зямель у склад ВКЛ
супадае з працягам прац. фармірав.
народнасці. Народн. – гіст. сфарміравауш.
супольнасць людзей, для я-й характ.
адзіная мова, тэрыт., пануючы эканам.
лад (натур. гасп.), псіхічны склад,
культ. і этнічн. самасвяд.. Народн.,
я-я толькі пачынае фармірав.,
назыв. протанародн.. Бел. народн.
фармірав. і існавала у 12-19 ст..
Народн., як этн. супольн. папярэжвалі
такія суп., як род і племя.
Народн. характ. для рабаулад. і феад.
грамадства. Як толькі у нетрах
феад. з’яул. парасткі капіталізма
(на Бел. апош. трэць 18 ст.), пачын.
працэс ператвар. феад. народн. у
бурж. нацыю. Нацыя – непазбежны
прадукт і форма развіцця бурж.
грам..Нацыі захоуваюцца і ва
умовах сацыяліст. фарвацыі. Пачатак
фармірав. бел., рус.,укр. трэба шукаць
у тыя часы, калі пачалос масавае
рассяленне славян, іх узаемдз.
з мясц. этнасамі, асіміліраванне
славянамі мясц. насельн. Славяне,
я-я рассяліліся на тэрыт. суч.
Бел., перамяшаліся з балтамі.
Там, дзе сфарміруецца рус.
народн., слав. змешв. з вугра-фінскім
насельн., а там, дзе укр. народн.
– з угорскім насельн.. Але
гэта яшчэ былі слав. этн. супольн.
крывіч., дрыгавіч., радзім., паалян, драулян,
вяцічау і інш.. Гэтыя этн. суп.
у межах Кіеу.Русі аб’ядналіся
і утвар. Старажытнарус. народн..
Пасля расп. КР у ХІ-ХІІ ст. распал.
стар.рус. народн. Прыкл. з ХІІ
ст. пачын. працэс фармірав. бел.,
рус., і укр. народн.. Гэты працэс
заняу перыяд феад. раздробл. (ХІІ-ХІІІ
ст.), перыяд знаходж. бел. зямель
у складзе ВКЛ (2-я пал ХІІІ
– 1-я пал 16 ст.) і перыяд знаходж.
бел. ямель у складзе РП. (2-я
пал. 16 – кан. 18 ст.) і нават перыяд
знах.Бел. у складзе РІмп (кан.
18 – пач. 19 ст.).
У 13-16 ст. адзін. дзярж. кіраун.
і вярх. улада садзейніч. больш
цесным паліт., эканам. і этн. сувязям
паміж княствамі, паветамі і
воласцямі ВКЛ. Паступ. фармір. этн.
бел. тэрыт. – агульн. рысы гасп.
дзейн., аднольк. бытав. культ., аг.
рысы у абрад. і звыч., у маст.
творч.
Фарміруецца адзіная стар.бел.
мова. Для яе характ. дзеканне, цеканне,
цв. “р”, аканне і яканне і
г.д.. Гэта мова пат. станов. афіц.
мовай дзярж. дакументау.
Яшчэ адна прыкм. народн. –
этн. самасвяд. – фармір. больш
склад. і доуга. Яна з’яул.
тады, калі народ пачынае аддзяляць
сябе ад інш. народау. У перыяд
ВКЛ бел. адрознівалі сябе ад
літ. і палякау, бо яны размаул.
на чужой мове і насаджвалі
на бел. землях катал. веру.
Значна пазней бел. народ адрознівае
сябе ад рус. нар. Аг. паліт.
і экан. склад зах.рус. княствау
у складзеВКЛ, адзіная рэліг., мова
продкау, аг. культ. – усе гэта
прыв. да таго, што насельн. бел.
тэрыт. ВКЛ доуга назыв. сябе
рускім. Паняцце “праваслауны”
атаесамлівалася з паняццем
“рускі”. Вось чаму этн. самасвяд.
у бел. сфарміравалася значна
пазней за інш. прыкметы народнасці
Таксама фармір. адзіная культура.
14. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага
ладу на беларускіх землях.
Люблiнская
ўнiя паклала пачатак трагiчнай старонкi
айчыннай гiсторыi. З гэтага часу незалежная
краiна ВКЛ страцiла сваю самастойнасць,
увайшла ў склад новай дзяржавы -- Рэч Паспалiтую.
Чаму так здарылася? Першая спроба злiць
ВКЛ з Польшчай была зроблена Ягайлам
пасля заключэння 1385 г. Крэўскай унii. Гэта
была здрада Ягайлы. Ён абяцаў Польшчы
вярнуць усе землi страчаныя ей у час войнаў,
перавесцi сваiх падначаленых з праваслаўных
у католiкаў, далучыць ВКЛ да Польшчы. Гэта
была дынастычная вунiя. Амаль два стагоддзi
памiж дзяржавамi звязанымi саюзнымi адносiнамi
iшла барацьба: з боку Польшчы за iнкарпарацыю
саюзнiка, з боку ВКЛ за самастойнасць.
Нацiск з боку Польшчы няспынна пышыраўся
i паглыбляўся. К сярэдзiне XVI ст. ВКЛ у эканамiчным,
дзяржаўным, грамадска-палiтычным жыццi
наблiжалася да Польшчы. Пераймалiся польскiя
звычаi, абрады, з`явiлiся ваяводствы, воласцi,
паветы. Паскорыць працэс iнкарпарацыi
прымушала польскiя ўлады i тое, што Жыгiмонт
II не меў нашчадкаў.
Важнае значэнне мелi знешнепалiтычныя
абставiны. На поўднi ВКЛ вымушана было
абараняцца i весцi няспынныя войны з крымскiмi
татарамi. З 1500 па 1569 г. апошнiя 45 разоў рабавалi
беларускiя землi, уводзячы палонных у
рабства. У гэты ж час на ўсходзе ўзмацняецца
маскоўская дзяржава. Расiя пачала баявыя
дзеяннi на тэрыторыi ВКЛ. Над княствам
навiсла смяротная пагроза. Спробы заключыць
мiр з Iванам Грозным не мелi поспеху. Адначасова
з боку Польшчы ўзмацнялiся дзеяннi па
ўключэнню ВКЛ у склад адзiнай дзяржавы.
У такiх умовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць
Люблiнскi Сейм. Кароль i яго прыхiльнiкi
iмкнулiся шляхам унii ўключыць ВКЛ у склад
кароны. Пасля ВКЛ вымушаны былi iсцi на
саюз з Польшчай, але iмкнулiся захаваць
незалежнасць сваей краiны. Яны прапанавалi
свае ўмовы аб`яднання: адзiн кароль абiраецца
роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы i ВКЛ,
карануецца ў Кракаве i Вiльнi, княства
i карона будуць мець свае асобныя органы
ўлады i кiравання, захоўваць сваю тэрытарыяльную
цэласнасць i недатыкальнасць i iнш. Гэтыя
прапановы не знайшлi падтрымкi на сейме.
Паслы ВКЛ ад`ехалi на месцы. Гэта выклiкала
абурэнне караля i польскiх паслоў. Пад
iх уцiскам, гвалтоўна, не маючы права без
згоды сейма i рады прымаць рашэнне, Жыгiмонт
II Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднiя прывiлеi,
дадзеныя ВКЛ i шляхце, далучае Падляшша,
Валынь i Падоллю да Польшчы Нягледзячы
на ўсе iх супрацьстаянне, яны вымушаны
былi таксама падпiсаць унiю. Так 1 лiпеня
1569 г. згодна Люблiнскай унii ВКЛ i Польшча
злучылiся ў адзiны народ, адзiную дзяржаву
– Рэч Паспалiтую, феадальную рэспублiку.
Быў абраны адзiны гаспадар – кароль польскi
i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi,
жамойцкi, кiейскi, валынскi, падляшскi, лiфляндскi.
Спынiлася абранне вялiкага князя ВКЛ,
яго пажыццевае валодання княствам. Выбiраўся
адзiны сейм, якi павiнен быў склiкацца толькi
ў Польшчы. Уводзiлася адзiная мытная прастора,
грашовая адзiнка, агульная знешня палiтыка.
Усе жыхары РП мелi права набываць маенткi
i зямлю, уласнасць у любой частцы краiны.
Скасоўвалiся ўсе пастановы, законы, палажэннi,
якiя супярэцылi ўнii, а таксама асобны сейм
ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму
каралейству. Такiм чынам Люблiнская ўнiя
была гвалтам навязана ВКЛ палякамi на
чале з Жыгiмонтам II, асаблiва пасля анексii
i далучэння большасцi тэрыторыi ВКЛ (Падляшша,
Валынь, Падолле, Кiеўшчына).
Унiя – гэта анексiя i iнкарпарацыя ВКЛ
у Польскае каралеўства, пагроза поўнага
акаталiчвання i апалячвання.
Унiя – вынiк цяжкага i складанага ўнутранага
i знешнепалiтычнага становiшча ВКЛ у сярэдзiне
XVI ст.: пагаршэння сацыяльна-эканамiчнага
стану, раскола грамадства па канфесiйнай
прымеце, пашырэння рэлiгiйнай барацьбы,
здрады караля, аслабленне ВКЛ у вынiку
войнаў з крымскiм ханствам i барацьбы
ВКЛ за лiвонскую спадчыну.
15. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
зямель у другой палове ХУІ – ХУІІІ ст.
У гісторыі
культуры Беларусі сярэдзіны
XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры
перыяды: 1) другая палова XVI ст. –
рэфармацыйна-гуманістычны рух; 2) канец
XVI – першая палова XVII ст. – эпоха
контррэфармацыі і ўсталявання
барока; 3) другая палова XVII – XVIII
ст. – панаванне ў мастацтве
стылю барока і пачатак стылю
класіцызму. Асвета і кнігадрукаванне.
На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца
найбольш перадавыя для свайго
часу пратэстанцкія і брацкія
школы. У школах вывучаліся
гуманітарныя навукі – лацінская,
грэчаская, польская, нямецкая мовы,
рыторыка, гісторыя, правазнаўства,
матэматыка, фізіка. У канцы XVI –
першай палове XVII ст. на Беларусі
адчыняюцца брацкія школы. Яны
з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання.
У XVIII ст. на беларускіх землях
пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму
садзейнічала рэформа школ. Бібліятэчная
і архіўная справа. Багацейшай
у Рэчы Паспалітай з’яўлялася
Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў,
заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы
налічвалася больш за 20 тыс. тамоў
кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх
мовах. У 1772 г. бібліятэка была
канфіскавана і перавезена ў
Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся
таксама рэдкія рукапісы. Сярод
іх – Радзівілаўскі летапіс,
упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.
Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных
рукапісаў, геаграфічных карт
Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся
ў Шчорсах, у маёнтку магната
Храптовіча. У Нясвіжскім замку
знаходзіўся і архіў, у якім
налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных
актаў, грамат, пісьмаў і іншых
дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі
сабраны з 1551 г., калі Мікалай
Радзівіл Чорны атрымаў права
захоўвання ў Нясвіжы т. зв.
Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага
архіва Вялікага княства Літоўскага.
Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы
і хронікі паступова саступаюць
месца новым літаратурным відам
і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай
літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.
Тэатр і музыка.
Шырокае распаўсюджанне на Беларусі
ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек –
батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны
на біблейскай і евангельскай тэматыцы,
а таксама бытавых матывах.
Выяўленчае
мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся
два напрамкі. Першы – мастацтва,
заснаванае на старажытнарускіх традыцыях;
другі – жывапіс, які знаходзіўся
пад уплывам заходнееўрапейскай
мастацкай школы. ца новаму стылю
ў выяўленчым мастацтве – класіцызму
Архітэктура. У XVI – першай палове XVII
ст. працягвалася стварэнне абарончых
і культавых збудаванняў у
стыле барока. Беларускі феадальны
горад, як і раней, меў тыповую
забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя
феадала і размешчаны вакол замка
гандлёва – рамесны пасад пад
аховай замкавых